АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі 1 страница

Читайте также:
  1. I. Перевести текст. 1 страница
  2. I. Перевести текст. 10 страница
  3. I. Перевести текст. 11 страница
  4. I. Перевести текст. 2 страница
  5. I. Перевести текст. 3 страница
  6. I. Перевести текст. 4 страница
  7. I. Перевести текст. 5 страница
  8. I. Перевести текст. 6 страница
  9. I. Перевести текст. 7 страница
  10. I. Перевести текст. 8 страница
  11. I. Перевести текст. 9 страница
  12. Il pea.M em u ifJy uK/uu 1 страница

Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі.

Важная роля належыць прынцыпам навуковага гістарычнага пазнання. Сучасныя гісторыкі выкарыстоўваюць такія асноўныя прынцыпы навуковага даследавання, як аб’ектыўнасць, гістарызм, сацыяльны падыход.

Прынцып аб’ектыўнасці азначае разгляд гісторыі адпаведна аб'ектыўным заканамернасцям; патрабуе абапірацца на факты, не скажаючы і не падганяючы іх пад загадзя створаныя схемы; вывучаць кожную з’яву ў сукупнасці яе станоўчых і адмоўных бакоў, незалежна ад адносін да іх.

Прынцып гістарызму патрабуе, каб кожная падзея разглядалася толькі ў гістарычным развіцці, у сувязі з іншымі падзеямі і канкрэтным вопытам гісторыі.

Прынцып сацыяльнага падыходу дазваляе разгледзець у гістарычным працэсе праявы розных сацыяльных, класавых і партыйных інтарэсаў, праўдзіва паказваюцца іх супярэчнасці і шляхі пераадольвання.

Метадалогія ўяўляе сабой сукупнасць метадаў даследавання. У вывучэнні гісторыі выкарыстоўваюцца наступныя групы метадаў:

агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, лагічны і інш.);

уласна гістарычныя (сінхронны, храналагічны, параўнальна-гістарычны, рэтраспектыўны, сістэмны аналіз);

спецыяльныя ці запазычаныя ў іншых навук (матэматычныя, сацы-яльныя, метады сацыяльнай псіхалогіі і інш.).

Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі

Напісанне абагульняючых прац па гісторыі Беларусі заўсёды звязвалася з шэрагам цяжкасцей. У складзе Расійскай імперыі першую нацыянальную версію беларускай гісторыі пад назвай "Кароткая гісторыя Беларусі" ўдалося выдаць у Вільні толькі ў 1910 г. Яе аўтарам быў В. Ластоўскі. З усталяваннем савецкай улады выйшаў "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі" У. Ігнатоўскага (Мінск, 1922).

Аднак не ўсе аўтары мелі шанцы выдаць свае творы. Так, "Гісторыя Беларусі" М. Доўнар-Запольскага, напісаная ў 1926 г., змагла пабачыць свет толькі ў незалежнай Беларусі (Мінск, 1994). Хоць В. Шчарбакоў выдаў свой "Нарыс гісторыі Беларусі" (Мінск, 1934) у поўнай адпаведнасці са сталінскай дактрынай грамадскага развіцця, аднак гэта не ўратавала яго, як і У. Ігнатоўскага, ад рэпрэсій. Іх кнігі былі забаронены.

Пасля Другой сусветнай вайны агульная праца па гісторыі Беларусі рых-тавалася пад жорсткім ідэалагічным кантролем. Пад рэдакцыяй У. ІІерцава, К. Шабуні, Л. Абецэдарскага калектывам аўтараў была створана "История Белорусской ССР" у двух тамах (Мінск, 1954). Спецыяльных падручнікаў ці дапаможнікаў па гісторыі Беларусі для іншых студэнтаў ВНУ не існавала. Замест гісторыі Беларусі яны вывучалі гісторыю КІІСС і эканамічную гісторыю СССР, сацыялістычных і капіталістычных краін. 3 нешматлікіх калек-тыўных выданняў савецкай эпохі лепшым засталася пяцітомная "Гісторыя Беларускай ССР" (Мінск, 1972—1975).

Першым выданнем пра мінулае нашай краіны пасля распаду СССР сталі “Нарысы гісторыі Беларусі” ў дзвюх частках (Мінск, 1994 —1995) пад рэдакцыяй акадэміка М. Касцюка. Яго аўтары адышлі ад савецкіх трактовак і асвятляюць уласную гісторыю з нацыянальна-дзяржаўных пазіцый.

У 1998 г. выдадзены падручнік у двух тамах, створаны выкладчыкамі ВНУ пад рэдакцыяй прафесараў Я. Новіка і Г. Марцуля. Існуюць аўтарскія версіі гісторыі Беларусі (П. Г. Чигринов, Очерки истории Беларуси. Мн., 1997; Н.М. Ковкель, Э.С. Ярмусик. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени. Мн., 2000; Я.М. Трещенок. История Беларуси. 4. 1. Досоветский период. Могилев, 2003).

КРЫНІЦЫ

Сведчанні аб мінулым даюць, як ужо адзначалася, гістарычныя крыніцы. Да іх адносіцца ўсё тое, што засталося з мінулага і ўтрымлівае хоць нейкую інфармацыю аб ім. Фактычны матэрыял гісторык чэрпае ў археалагічных раскопках, летапісах, архівах, успамінах відавочцаў гістарычных падзей. Дакладнасць гістарычных звестак з гэтых крыніц залежыць ад іх колькасці, прадстаўнічасці для вывучэння той ці іншай падзеі, а таксама ад умення гісторыка "даследаваць" дакументы. Найбольш пашыраны падзел гістарычных крыніц на сем тыпаў: пісьмовыя; рэчавыя; этнаграфічныя; моўныя; фальклорныя; кінафотадакументы; фонадакументы.

Якія навукі сілкуюць гісторыю: археалогія, археаграфія, этнаграфія, тапаніміка, антрапалогія, фалькларыстыка, нумізматыка, геральдыка і інш

Мэты выкладання курса.

3 улікам сказанага можна выдзеліць наступныя мэты курса:

1) паглыбіць веды па айчыннай гісторыі;

2) вывучыць гісторыю Беларусі (у кантэксце цывілізацыйнага і рэгіянальнага развіцця) для атрымання цэласнага ўяўлення аб заканамернасцях і асаблівасцях гістарычнага развіцця чалавецтва, разумення месца ў ім гісторыі Беларусі, а таксама ўкладу беларускага народа ў сусветную цывілізацыю;

3) павысіць уласную эрудыцыю і тым самым далучыцца да нацыянальных і сусветных культурных традыцый;

4) выхаваць грамадзян-патрыётаў краіны Беларусь;

 

4. Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэрыяльная і духоўная культура.

 

Сучасныя навуковыя ўяўленні аб станаўленні чалавека заснаваны ў асноўным на гіпотэзах. Вельмі важная задача гісторыі і антрапалогіі – знайсці “пераходнае звяно” ў эвалюцыі ад малпападобнага продка чалавека да чалавека разумнага.

Навуковы падыход адлюстраваны ў раздзеле антрапалогіі – антрапагенезе, які вывучае працэс станаўлення чалавека ў кантэксце фарміравання грамадства. Тэорыя грунтуецца на даных палеаантрапалогіі, параўнальнай біялогіі, псіхалогіі, этнаграфіі і шш.

Асноўныя прынцыпы тэорыі антрапагенезу абгрунтаваў у канцы XIX ст. англійскі навуковец Ч. Дарвін (1809—1882) у працы “Паходжанне чалавека і палавы адбор” (1871).

Вылучаюць наступныя стадыі біялагічнай эвалюцыі чалавека: 1) стадыя пераходных істот — аўстралапітэкаў (хома хабіліс — чалавек умелы) узрост 5-4 млн гадоў; 2) стадыя архантрапаў (хома эрэктус чалавек прамаходзячы) узрост 1,6 млн — 360 тыс. гадоў;

3) стадыя палеаантрапаў, або неандэртальцаў (хома неандэрталенсіс) узрост 150–50 тыс. гадоў; 4) стадыя неаантрапаў, або краманьёнцаў (хома сапіенс) узрост 50—40 тыс.

Важную значнасць мае тэорыя нямецкага вучонага Ф. Энгельса (1820–1895), адбітая ў працах “Роля працы ў працэсе ператварэння малпы ў чалавека” (1873–1876) і “Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы” (1884).

Перыядызацыя гісторыі першабытнага грамадства.

У адпаведнасці з агульнагістарычнай перыядызацыяй гісторыя першабытнага грамадства прайшла наступныя стадыі станаўлення і развіцця: 1) першабытны чалавечы статак, або праабшчына,

2) ранняя родавая абшчына

З) позняя родавая абшчына,

4) разлажэнне першабытнага грамадства і пачатак утварэння класаў.

У адпаведнасці з археалагічнай перыядызацый

У залежнасці ад таго, які матэрыял выкарыстоўвалі старажытныя людзі, ранняя гісторыя чалавецтва падзяляецца на наступныя перыяды.

Каменны век. Пачаўся 3-2, 5 млн 2, 5-1, 8 тыс. гадоў да н.э. Падзяляецца на этапы: а) палеаліт (старажытны каменны век) 3-2,5 млн па 10 тыс. г. да н.э. Палеаліт з-за вялікай яго працягласці падзяляюць на ніжні (ранні — 2,5 млн — 150 тыс. гадоў да н.э., сярэдні (мусцьерская эпоха) 150-35 тыс. гадоў да н.э. і верхні (позні) —
35-10 тыс гадоў да н.э.; б) мезаліт (сярэдні каменны век) — 9-5 тыс. гадоў да н.э.; в) неаліт (новы каменны век) 4-2 тыс, гадоў да н.э.

Многія вучоныя апошні перыяд каменнага веку вылучаюць у асобны — энеаліт (медна-каменны век), калі разам з каменнымі выкарыстоўваліся таксама медныя прылады працы, упрыгожанні, зброя. На тэрыторыі Беларусі ў сярэдзіне 4-га — сярэдзіне 3-га тысячагоддзя да н.э. існавала некалькі энеалітычных культур.

2. Бронзавы век. Перыяд у гісторыі чалавецтва, калі пашырылася металургія з бронзы, з якой выраблялі прылады працы, зброю, упрыгожанні. У некаторых рэгіёнах свету (Пя-
рэдняй Азіі, Егіпце, Індыі, Кітаі) бронзавы век пачаўся ўжо ў 4-м — 3-м тысячагоддзі да н.э., у Еўропе ён прыпадае на 2-е — пачатак 1-га тысячагоддзя да н.э. На тэрыторыі Беларусі бронзавы век пачаўся на мяжы 3-га — 2 га тысячагоддзя да н.э.

3. Жалезны век. Завяршальны перыяд у гісторыі першабытнага грамадства, які характарызуецца з’яўленнем і шырокім распаўсюджваннем металургіі жалеза і вырабаў з яго прылад працы і зброі. Шырокае распаўсюджванне жалезных вырабаў пачалося ў канцы 2-га тысячагоддзя да н.э. у Малой Азіі. На тэрыторыі Беларусі жалезны век прыпадае на VII -VI ст. да н.э. — VIII ст. н.э.

Першыя цывілізацыі. Першыя перасяленні народаў

Гісторыю старажытных цывілізацый можна падзяліць на тры асноўныя этапы: 1) складванне класавага грамадства і дзяржавы (канец 4-га — канец 2-га тысячагоддзя да н.э.); 2) росквіт старажытных грамадстваў, найвышэйшае развіццё рабаўладальніцкіх адносін (мяжа 2-га — 1-га тысяча годдзя да н.э. — канец 1-га тысячагоддзя да н.э.); 3) заняпад старажытных грамадстваў, з'яўленне рыс пераходу да феадалізму (I — V стст. н.з.).

Узнікненне першых дзяржаў. Узнікненне першых старажытны.к дзяржаў звязана з пераходам першабытных пляменаў ад прысвойваючай да вырабляючай гаспадаркі. Вядома, што ўжо ў 12-м — 10-м тысячагоддзі да н. э. некаторыя абшчыны, якія пражывалі ў найбольш спрыяльных кліматычных умовах, навучыліся сеяць хлеб і разводзіць жывёлу.

Паміж 6-м - 3-м тысячагоддзямі да н.э. земляробамі-жывёлаводамі былі заселены даліны Ніла, Ніжняга Еўфрата і Інда. Змянілася шмат пакаленняў. пакуль жыхары рачных далін навучыліся рацыянальна выкарыстоўваць разлівы рэк у мэтах земляробетва. Гэта была першая ў гісторыі чалавецтва перамога над прыроднай стыхіяй. Ураджаі пачалі хутка расці. Разам з матыжным з'явілася ворыўнае земляробства з дапамогай цяглавай сілы. Рост ураджаяў спрыяў і развіццю жывёлагадоўлі. Цяпер абшчына магла пракарміць не толькі працаўнікоў, але і непрацаздольных, вызваліць частку людзей ад сельскагаспадарчай працы, што садзейнічала росту рамяства. Ад бываўся працэс аддзялення земляробства ад рамяства. Пачала зараджацца сацыяльная няроўнасць унутры абшчыны.

Важнае месца ў структуры першабытнага грамадства займала хатняя абшчына, якая складалася з яе галавы — мужчыны-патрыярха, яго сыноў і ўнукаў з іх жонкамі і дзецьмі. Патрыярх меў амаль неабмежаваную ўладу. Часам хатняя абшчына магла ўключаць у сябе ўвесь род. Род быў часткай племені. Паступова племянныя сувязі пачалі саступаць месца суседскім. Такім чынам, з цягам часу месца племяннога аб'яднання заняла тэрытарыяльная суседская абшчына. Яна вырашала пытанні на агульным сходзе роўных паміж сабой воінаў. Аднак дэталёвы разгляд спраў даручаўся савету старэйшын. Народны сход, а часцей савет старэйшын, выбіраў правадыра, які быў і военачальнікам. Такое ўладкаванне грамадскага кіравання атрымала назву ваеннай дэмакратыі.

На першапачатковым этапе з'яўлення прыбавачнага прадукту велічыня яго была недастатковая, каб размеркаваць сярод усіх абшчыннікаў. У прывілеяваным становішчы апынуліся правадыр і яго набліжаныя, а таксама жрэц. У няроўных умовах з радавымі абшчыннікамі былі і члены савета старэйшын, ды і розныя хатнія абшчыны мелі розны аўтарытэт і сілу. У грамадстве ўзнікла сацыяльная і эканамічная няроўнасць. Аднак без такой няроўнасці, пры тагачасным узроўні развіцця вытворчасці, ІІрагрэс быў увогуле немагчымы.

Аднак ніхто добраахвотна не хацеў саступіць сваёй долі ў грамадскім прадукце другому, таму быў неабходны апарат, які прымушаў бы грамадства прымаць усталяваны сацыяльна-эканамічны лад. Такім апаратам з'явілася дзяржава з яе адміністрацыяй, тэрытарыяльным прынцыпам кіравання, падаткамі, узброенымі сіламі. Перыяд узнікнення дзяржаў больш-менш супадае з перыядам утварэння гарадоў, таму часта працэс пераходу ад першабытнаабшчыннага ладу да класавага называюць “гарадской рэвалюцыяй”.

Разам з дзяржавамі ўзнікаюць і першыя цывілізацыі, для якіх характэрны наступныя прыкметы: 1) буйныя пастаянныя паселішчы тыпу гарадоў; 2) манументальныя грамадскія пабудовы; 3) наяўнасць сістэмы падаткаабкладання; 4) пэўны ўзровень развіцця эканомікі, наяўнасць гандлёвага абмену; 5) вылучэнне рамеснікаў-спецыялістаў; 6) узнікненне пісьменнасці і пачаткаў навук; 7) мастацтва; 8) існаванне класаў і дзяржавы.

Класавае расслаенне грамадства ўпершыню адзначана ў Егіпце і Шумеры. Развіццё ранніх цывілізацый ішло рознымі шляхамі. Першы шлях характарызуецца суіснаван-нем двух эканамічных сектараў — дзяржаўнага і абшчынна-прыватнага пры значным дамінаванні першага (даліна Еўфрата). Другі шлях — існаванне толькі дзяржаўнага сек-тара (Егіпет). Для гэтых цывілізацый было характэрным стварэнне значных ірыгацый-на-меліярацыйных сістэм пры вялікай ролі храмаў і цароў і, як вынік, стварэнне вялікіх дзяржаў. Па трэцяму шляху развіцця пайшлі тыя грамадствы, якія развіваліся не ў такіх урадлівых далінах. Тут значную ролю разам са збожжавымі культурамі адыгрывалі жывёлагадоўля, вінаградарства, вырошчванне алівак, здабыча металаў. У іх не ўзнікла такіх магутных дэспатычных дзяржаў, як царства на Ніле або ў Месапатаміі. Дзяржавы "трэцяга шляху" — Ахейская, Хецкая, Сярэднеасірыйская — мелі хутчэй характар ваен-ных саюзаў. Пазней, у 1-м тысячагоддзі да н.э., з узнікнеынем імперый, тры вышэйпе-ралічаныя шляхі развіцця старажытных цывілізацый нівеліруюцца і ствараецца адзіны, пры якім існавалі два сектары зканомікі: абшчынна-прыватны ў гарадах і дзяржаўны ў вёсцы.

Трэба адзначыць, што гісторыю старажытных цывілізацый нельга атаясамліваць з сусветнай гісторыяй, бо яны існавалі пасярод міру першабытных плямёнаў. Больш таго, яны не маглі існаваць без дакласавай перыферыі, якая давала ім невычарпальныя запа-сы сыравіны і рабочай сілы, нагадвала аб сабе нашэсцямі і ўплывала на іншыя сферы жыцця старажытных цывілізацый. Іх першы перыяд — гэта гісторыя маленькіх ачагоў цывілізацыі ў велізарным свеце нершабыт насці. Пазней ствараюцца больш шырокія арэалы цывілізацыі — Міжземнамор'е, Блізкі Усход, Індастан, Кітай, але і яны працягвалі жыць у акружэнні першабытнай перыферыі.

 

Росквіт старажытных цывілізадый. Характэрнай рысай у развіцці вытворчых сіл на другім этапе развіцця старажытных цывілізацый стаў пераход да вытворчасці жалеза. У 2 м тысм чагоддзі да н.э. манапалістамі ў гэтай справе былі плямёны паўночна-ўсходняй Малой Азіі, У канцы гэтага тысячагоддзя жалеза пачалі вырабляць у Сірыі, Закаўказзі, шэрагу рэгіёнаў Еўропы. У VIII — VII стст. да н.э. жалезныя прылады сталі пераважаць у Пярэдняй Азіі, многіх частках Еўропы, Іране і, магчыма, Індыі, на стагоддзе два пазней у Сярэдняй Азіі, Егіпце, Кітаі. Першае жалеза атрымала назву крычнага, яно было мяккае і па сваёй якасці саступа-ла медзі. Аднак у IX — VII стст. да н.э. у Еўропе і на Блізкім Усходзе адкрылі вытворчасць болып якаснага вугляродзістага жалеза. Гэта дазволіла палепшыць апрацоўку зямлі, вырубку лясоў, удасканаліць кавальскае, сталярнае, карабельнае рамёствы.

Да пачатку 1-га тысячагоддзя да н.э. існавалі тры тыпы дзяржаў: 1) дробныя гарады-дзяржавы (у Шумеры, Сірыі, Фінікіі, Грэцыі); 2) слаба цэнтралізаваныя дзяржавы, дзе перыферыя плаціла даніну цэнтру (Хецкая, Мітанійская, Сярэднеасірыйская дзяржавы); 3) адносна буйныя дзяржавы, якія аб'ядноўвалі тзрыторыю басейна цэлай рачной даліны (Егіпет, Ніжняя Месапатамія).

Такія дзяржавы працягвалі існаваць і ў 1-м тысячагоддзі да н.э., аднак характэрнай з'явай гэтага перыяду стала ўзнікненне новых дзяржаўных утварэнняў — "сусветных дзяржаў", або імперый. Іх з'яўленне было абумоўлена пошукамі павелічэння прыбавачнага прадукту па-за межамі ўласнай краіны, за кошт рабавання іншых краін. I раней павелічэнне прыбавачнага прадукту адбывалася або шляхам ваеннага рабавання, захопу тэрыторыі і пераводу палоішага насельніцт ва ў стан рабоў, або з дапамогай неэквівалентнага гандлю. Утварэнне імперый было спробай сумясціць усе тры гэтыя спосабы пераразмеркавання прыбавачнага прадукту.

Імперыі прынцыпова адрозніваліся ад іншых буйных дзяржаўных ут-варэнняў: 1) працягласць тэрыторыі імперый была значна большай і не абмя-жоўвалася адной вобласцю; 2) імперыі абавязкова аб'ядноўвалі тэрыторыі, неаднародныя па сваёй эканоміцы, геаграфічных умовах, этнічнаму складу, культурных традыцыях; 3) папярэднія буйныя дзяржавы на падначаленых тэрыторыях імкнуліся не парушаць традыцый-ныя структуры кіравання, у той час як імперыі падзяляліся на аднастайныя адміністрацыйныя адзінкі (вобласці, сатрапіі, правінцыі) і кіраваліся з аднаго цэнтра. Магутнымі імперы-ямі былі Асірыйская, Персідская, Рымская дзяржавы,

3 працэсу ўтеарэння імперый на некаторы час выпадае адзін з рэгіёнаў старажытнага свету, а менавіта ўзбярэжжа Міжземнага мора. Перш за ўсё гэта грэчаскія гарады, дзе ўзнік асаблівы, антычны шлях развіцця, Антычныя дзяржавы існавалі ў форме гарадоў-дзяржаў, у якіх суцэльна панаваў абшчынна-прыватны сектар і самакіраванне (народны сход). Такія гарады-дзяржавы атрымалі назву "поліс". Тут узнік асаблівы тып уласнасці — полісная ўласнасць, калі зямлёй маглі распараджацца толькі паўнапраўныя члены поліса. У полісе было вельмі моцнае пачуццё салідар-насці, звычайна інтарэсы поліса ставіліся вышэй за асабістыя. Ва ўмо-вах поліса ўзніклі новыя дзяржаўныя формы — рэспубліка і дэмакратычная форма кіравання.

Полісная арганізацыя перамагла ліхвярства і даўгавое рабства, характэрныя для дзяржаў Усходу. У полісе сфарміравалася не патрыярхальнае, а класічнае рабаўладанне, пры якім: а) рабы не заўсёды ўдзельнічалі ў адным вытворчым працэсе з гаспадарамі; б) не ўваходзілі з імі ў адну сям'ю. Для гаспадароў яны былі "гаворачымі прыладамі працы" і апошнія маглі паступаць з імі па свайму жаданню. Менавіта ў антычным грамадстве раб быў рабом у найбольшай ступені, як свабодны — найбольш свабодным. Росквіт рабаўладання звязаны з гісторыяй Афін V — IV стст. да н.э. і Рьша II ст. да н.э.—II ст. н.э.

Ва ўсходніх цывілізацыях заўсёды прысутнічала паняцце панавання і падпарадкаванасці (напрыклад, цар і падданы, гаспадар і слуга). У грэчаскіх полісах з'яўляецца паняцце свабоды як адсутнасць усялякага панавання над дадзеным чалавекам. Грамадзянін поліса не толькі адчуваў сябе свабодным, але лічыў усялякага, над кім ёсць нейкае панаванне, рабом. Таму, з пункту гледжання жыхароў поліса, ва ўсходніх імперыях панавала суцэльнае раб-ства. Аднак, як ні важны быў поліс для ўсяго далейшага развіцця чала-вецтва, ён праіснаваў нядоўга: магчымасці развіцця ў межах гарадоў-дзяр-жаў былі абмежаванымі, не было значных ваенных сіл для абароны.

Ва ўсходніх імперыях колькасць рабоў таксама памножылася, а на змену патрыярхальнаму рабству прыйшло класічнае. Аднак большасць на-сельніцтва гэтых краін знаходзілася ў стане "царскіх людзей", г.зн. паднявольных людзей рабскага тыпу. "Царскія людзі" былі больш свабодныя, мелі сваю хату і кавалак зямлі, з якога плацілі падаткі цару і непасрэднаму гаспадару. Лішкі прадукцыі заставаліся для асабістага карыстання. Калі для антычнага поліса была характэрная ідэалізацыя свабоды, то для ўсходняй імперыі — ідэалізацыя свайго гаспадара: абагаўленне правіцеля пранізвае ўсю ўсходнюю ідэалогію.

Пры ўсім адрозненні паміж "Усходам" і "Захадам" нельга забываць галоўнае: 1) і ўсходнія, і заходнія грамадствы гэтага часу былі аднолькава пабудаваныя на прынцыпе існавання рабства; 2) антычны шлях развіцця, нягледзячы на ўсе яго асаблівасці ў параўнанні з астатнім светам і важнасцю для гісторыі чалавецтва, толькі пазнейшае адгалінаванне ад тых шляхоў развіцця класавага грамадства, якое ўзнікла на раннім этапе старажытнасці.

У канцы перыяду росквіту старажытных грамадстваў працэс утварэння "сусветных дзяржаў" ахапіў не толькі Блізкі Усход, але Індыю, Кітай і краіны антычнага шляху развіцця. У большаеці краін дзяржаўны сектар эканомікі паглынаецца прыватным. Рабская праца працягвала прымяняцца ў прыватных гаспадарках, але яна была эфектыўнай толькі ў гаспадарках невялікага або сярэдняга памеру, калі за рабамі быў усталяваны эфектыўны нагляд. Калі ж прыватныя ўладанні пачалі разрастацца і ператварацца ў велізарныя гаспадарчыя комплексы, то арганізаваць працу рабоў стала вельмі цяжка. Таму буйная рабаўладальніцкая гаспадарка праіснавала вельмі нядоўга, што можна прасачыць на прыкладзе краіны класічнага рабаўладання — Італіі.

Хрысціянства. Пачатак заняпаду старажытных грамадстваў супаў з пошукамі багоў-выратавальнікаў. У гэты час зараджаецца хрысціянства, Хрысціянская рэлігія была вынікам ідэалагічнага крызісу Рымскай імперыі. Яна ўзнікла ў I ст. н.э., але асаблівае распаўсюджанне атрымала з канца II ст. Старая рэлігія рымлян з яе мнагабожжам ужо не магла задаволіць духоўныя патрэбы грамадства. Яшчэ ў меншай ступені быў здольны на гэта культ імператара. Таму ў Рым пачынаюць пранікаць і карыстацца больш-менш шырокім прызнаннем розныя ўсходнія культы — егіпецкай багіні Ісіды, персідскага бога Мітры, іудзейскага бога Ягве. Такім жа чынам распаўсюджваецца ў Рымскай імперыі і хрысціянства.

Адпаведна біблейскай легендзе заснавальнікам новай рэлігіі быў Ісус Хрыстос з Назарэта, які абвясціў сябе сынам божым і выратавальнікам роду чалавечага. Яго акружалі вучні, ён тварыў цуды і прапаведаваў сваё вучэнне. Пазней ён быў схоплены і распяты на крыжы. Аднак на трэці дзень пасля сваёй смерці Ісус уваскрэс і ўзнёсся на неба.

Новая рэлігія ўзнікла ў Палесціне і атрымала распаўсюджанне ў Рымскай імперыі, бо прыцягвала сваіх прыхільнікаў прастатой статута ранніх хрысціянскіх абшчын, раўнапраўем, верай у жыццё пасля смерці.

У хрысціянскія абшчыны ўступалі пераважна ніжэйшыя слаі насельніцтва. Імператарскія ўлады першапачаткова адносіліся да хрысціян варожа і нават праследавалі іх. Нягледзячы на гэта, хрысціянства шырока распаўсюдзілася. 3 II ст. пачынаецца новы этап у яго развіцці. Хрысціянскія абшчыны аб'ядноўваюцца пад верхавенствам рымскай абшчыны. Ускладняецца іх кіраўніцтва: з'яўляюцца біскупы і дыяканы (вялі гаспадарчыя справы). Змяняецца і сацыяльны склад абшчын: усё часцей у іх уступаюць прадстаўнікі вышэйшых слаёў грамадства. Паступова ўзнікае магутная арганізацыя, якая ў далейшым атрымала назву хрысціянскай царквы. Рымскія імператары з цягам часу зразумелі, што новая рэлігія можа быць надзейным саюзнікам улады. Таму царква і дзяржава ўсё болыл і больш збліжаюцца, і невыпадкова, што ў выніку хрысціянства ператварылася ў дзяржаўную рэлігію.

Заняпад старажытных цывілізацый. У час позняй старажытнасці паўсюдна пачынаюць выкарыстоўвацца стальныя прылады працы. Гэта павялічыла прадукцыйнасць працы і ўзмацніла баяздольнасць войска. Эканамічныя сувязі паміж асобнымі краінамі сталі больш цеснымі. Так, "Вялікі шоўкавы шлях" звязаў Міжземнамор'е з Кітаем, актыўны марскі гандаль ішоў паміж Кітаем і Індыяй.

Старажытнае грамадства дасягнула такога ўзроўню развіцця вытворчых сіл, пры якім стала магчымым выкарыстанне працы не толькі рабоў, але і эксплуатацыя ўсёй масы дробных прыватных гасладароў, ператварэнне іх у залежных людзей. Пачынаецца перыяд разлажэння рабаўладальніцкага ладу і зараджэнне феадальных адносін. Клас свабодных абшчыннікаў паступова страчвае свабоду і грамадзянскія правы. Рабаўладанне заставалася і надалей, аднак у нетрах рабаўладальніцкага ладу зараджаліся элементы феадальных адносін.

Крушэнне рабаўладання ў розных краінах адбывалася па-рознаму. Так, у Заходняй Рымскай імперыі яно суправаджалася гібеллю самой Рымскай дзяржавы, ва ўсходняй палове Рымскай імперыі (Візантыі) пераход да феадалізму адбыўся без распаду дзяржавы і таму больш марудна. Дзяржавы, якія ўзніклі на тэрыторыях, дзе ніколі не было рабаўладання (Скандынавія, Усходняя Еўропа, Японія і інш.), спачатку ўтвараліся як ранне-рабаўладальніцкія з моцнай праслойкай свабодных абшчыннікаў, аднак пад уздзеяннем больш развітых краін яны хутка перайшлі да феадалізму. Толькі ў рэгіёнах, ізаляваных ад астатняга свету (Цэнтральная і Паўднёвая Афрыка, Амерыка), старажытныя грамадствы працягвалі існаваць і; пазней.

Разлажэнне рабаўладальніцкага ладу праявілася таксама ў распадзе палітычнай сістэмы. Адбываецца крушэнне такіх "сусветных дзяржаў", як Рымская ў Міжземнамор'і, Ханьская ў Кітаі, Кушанская ў Сярэдняй Азіі. Іх тэрыторыі былі заваяваны суседнімі плямёнамі і народамі.

Нашэсці варвараў і падзенне Рыма. На працягу тысячагоддзяў больш адсталыя народы, якія жылі родаплемянным ладам, служылі аб'ектам эксплуатацыі для больш развітых у эканамічных і культурных адносінах грамадстваў. Яны пастаўлялі рабоў і сыравіну, былі аб'ектам неэквівалентнага гандлю. Часамі "варвары" нападалі на цывілізаваныя дзяржавы і надоўга іх спусташалі. Аднак баланс сіл паміж рабаўладальніцкай цывілізацыяй і варварскай перыферыяй складваўся не на карысць апошняй да самага пачатку нашай эры.

Разам з тым развіццё вытворчых сіл варвараў не стаяла на месцы. Мяжой, якая ліквідавала моцную эканамічную залежнасць варвараў ад старажытных цывілізацый, былі III —IV стст. н.э. Гэта пацвярджаецца, напрыклад, тым, што ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе ў гэты час амаль поўнасцю знікаюць рымскія рамесныя вырабы, а германскія плямёны
ўжо добра авалодалі земляробствам і сакрэтамі каняводства.

V III — IV стст. гаспадарчае жыццё многіх плямёнаў дасягнула такога ўзроўню, калі пачаўся працэс сацыяльнага расслаення. Узнікае ваенна-племянная знаць, якая выступае ініцыятарам войнаў і захопу здабычы.

3 ростам насельніцтва важнае месца для плямёнаў, якія пераходзілі ад першабытнаабшчыннага ладу да класавага, набывае захоп зямель. У гэты час амаль уся варварская перыферыя прыходзіць у рух. Пачынаецца так зва-нае "Вялікае перасяленне народаў". Бясконцыя плямёны і народы здымаюцца са сваіх месцаў і перасяляюцца на новыя землі. Знаёмства варвараў з гаспадаркай і ваеннай справай цывілізаваных грамадстваў паскарала іх са-цыяльна-эканамічнае і ваеннае развіццё. У III — IV стст. германскія, славянскія, сармацкія, мангольскія, цюркскія, арабскія і іншыя плямёны выступаюць супраць рабаўладальніцкіх імперый усё больш моцнымі ваеннымі саюзамі. Суадносіны сіл мяняюцца на карысць варварскай перыферыі.

Найбольш моцны ўдар варварскіх плямёнаў прыйшоўся на Заходнюю Рымскую імперыю. К канцу II ст. н.э. моцныя ваенна-племянныя саюзы склаліся ў германцаў. Гэта алеманы на верхнім Рэйне, франкі на сярэднім і ніжнім Рэйне, саксы на ніжняй Эльбе, вандалы на сярэднім Дунаі, готы ў Паўночным Прычарнамор'і. 3 сярэдзіны IV ст. узмацніліся варварскія набегі на тэрыторыю Рымскай імперыі. У 370-я гг. з усходу ў Паўднёвую Еўропу ўварваліся плямёны гунаў, што прымусіла многія еўрапейскія народы зрушыцца са сваіх месц, выцясняючы суседзяў. Асноўны паток перасяленцаў хлынуў на Балканскі паўвостраў і ў межы Заходняй Рымскай імперыі. Гуны ўяўлялі сабой арду качэўнікаў, куды ўваходзілі розныя па этнічнаму складу плямёны. Рухаючыся з усходу, гуны ў пачатку 370-х гг. перайшлі Волгу і ў 375 г. абрынуліся на готаў у Паўночным Прычарнамор'і. Готы да гэтага часу засялілі тэрыторыю ад Дона да Дуная і падзяля-ліся на дзве плыні — остготаў і вестготаў. Гуны разграмілі остготаў і ўключылі іх у сваю арду, а вестготы адышлі ў межы Рымскай імперыі, дзе ў 377—382 гг. узнялі буйное паўстанне. Іх правадыр Аларых у 408—410 гг. здзейсніў шэраг паходаў на Рым, а ў 410 г, захапіў яго. Падзенне "вечнага горада" ўразіла сучаснікаў. Аднак гэта быў толькі пачатак агоніі вялікай імперыі, які зацягнуўся да 476 г. Рым яшчэ здолеў у 451 г. даць адпор магутнай федэрацыі плямёнаў на чале з правадыром гунаў Ацілам. Аднак гэта была апошняя буйная перамога Рыма.

Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэрыяльная і духоўная культура.

Найбольш старажытныя людзі (архантрапы) з’явіліся ва Усходняй Афрыцы звыш 1, 6 млн гадоў назад. Прыблізна каля 1 млн гадоў назад чалавек пранік у рэгіён Міжземнамор'я. Лю-дзі, якія з'явіліся ў гэты перыяд, яшчэ мала чым адрозніваліся ад жывёл, аднак існавала ўжо галоўнае адрозненне — чалавек навучыўся ствараць прылады працы. Спачатку гэтыя прылады былі вельмі прымітыўнымі. Найстаражытны від каменнай прылады — рубіла — уяўляў сабой кавалак каменю, груба абабітага, крыху завостранага, вагой звычайна каля 2 кілаграмаў..

У гэты перыяд чалавек здабываў сабе сродкі для жыцця галоўным чынам збіральніцтвам ужо гатовых прадуктаў прыроды (плады, арэхі і інш.) і паляваннем на дробных жывёл.

У выніку ўзніклі аб'яднанні першабытных людзей, якія знаходзіліся на такім ніз-кім узроўні грамадскага развіцця, што іх вызначаюць тэрмінам "першабытны чалавечы статак". Гэта было даволі ўстойлівае аб'яднанне з некалькіх дзесяткаў дарослых індывідаў. Той, хто быў па-за статкам, лічыўся чужынцам, а значыць, ворагам. Вось чаму людзі імкнуліся трымацца разам, жыццё па-за статкам для кожнага асобнага чалавека было небяспечным і немагчымым.

Першыя людзі, якія з'явіліся на тэрыторыі Беларусі ў мусцьерскую эпоху (100—35 тыс. гадоў назад), былі неандэртальцамі. Аб пранікненні неандэртальцаў на тэрыторыю Беларусі сведчаць археалагічныя знаходкі каля вёсак Свяцілавічы, Абідавічы, Бердыж. Яны карысталіся груба абабітымі прыладамі працы – востраканечнікамі, рубіламі, нажамі і іншымі; навучыліся паляваць на маманта, зда-бы-ваць агонь, будаваць прымітыўнае жытло са скур жывёл на каркасе з касцей маманта, аленяў і інш. Прагрэс у вытворчай і гаспадарчай сферах быў такі, што неандзерталец ужо мог пэўным чынам адысці ад паўсядзённых клопатаў аб ежы і цяпле, што паглыналі ўсе фізічныя сілы яго папярэднікаў, і вылучыць час на асэнсаванне навакольнага асяроддзя і свайго ў ім месцы.


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.01 сек.)