АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі 4 страница

Читайте также:
  1. I. Перевести текст. 1 страница
  2. I. Перевести текст. 10 страница
  3. I. Перевести текст. 11 страница
  4. I. Перевести текст. 2 страница
  5. I. Перевести текст. 3 страница
  6. I. Перевести текст. 4 страница
  7. I. Перевести текст. 5 страница
  8. I. Перевести текст. 6 страница
  9. I. Перевести текст. 7 страница
  10. I. Перевести текст. 8 страница
  11. I. Перевести текст. 9 страница
  12. Il pea.M em u ifJy uK/uu 1 страница

Перад смерцю Яраслаў падзяліў дзяржаву паміж пяццю сынамі, спадзеючыся на тое, што цяпер кіраваць дзяржавай будзе не асобны чалавек, а ўвесь княжацкі род. Але ўсобіцы не сціхалі, кожны з сыноў імкнуўся авалодаць Кіеўскім княствам. Узнікла шмат суверэнных зямель — княстваў. Колькасць іх расла: да сярэдзіны XII ст.- 15, да пачатку XIII ст. ужо каля 50. Па ініцыятыве князя Уладзіміра Манамаха (1053-1125) на Любецкім з'ездзе ў канцы XI ст. (1097) была прызнана поўная самастойнасць мясцовых феадальных цэнтраў.

Такім чынам, як і іншыя дзяржавы падобнага тыпу, Кіеўская Русь IX — XI стст. не ўяўляла сабой маналітнага Цэлага, а з'яўлялася механічным злучэннем зямель з розным узроўнем эканамічнага і культурнага развіцця. Гэта і прывяло яе ў далейшым да падзелу на асобныя часткі з самастойнымі Княжацкімі дынастыямі.

Утварэнне першых беларускіх княстваў і іх палітычны лад. Еўрапей скія тэндэнцыі фарміравання дзяржаўнасці ахапілі і беларускія землі. У “Аповесці мінулых гадоў" (датаванне пачынаецца з 852 г.) летапісец паведамляў, што паляне, драўляне, славене, а таксама дрыгавічы і палачане мелі свае племянныя княжанні — правобраз першапачатковага дзяржаўнага ўтварэння. Найбольшымі сярод іх былі Полацкае, Смаленскае і Тураўскае. У X ст. называюцца ўжо Віцебскае, Менскае, Аршанскае, Друцкае, Мсціслаўскае, Слуцкае, Новагародскае, Ізяслаўскае і іншыя княствы.

На мяжы VIII — IX стст. вакол Полацка пачало фарміравацца аб'яднанне крывічоў, якое ў далейшым ператварылася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку. Першыя летапісныя звесткі аб Полацку адносяцца да 862 г.

У першай палове IX ст. назіраўся працэс усталявання Полацкай зямлі ў пэўных геаграфічных межах і пачалося афармленне яе дзяржаўнасці. Сваім раннім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана водным гандлёвым шляхам, якія звязвалі Паўднёвую Русь, Візантыю і арабскі Усход з Паўночнай Руссю, Прыбалтыкай і Скандынавіяй. Галоўнай жыццёвай артэрыяй Полацкага княства стала Заходняя Дзвіна.

Кіеў і Ноўгарад сапернічалі паміж сабой за аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель, пры гэтым Полацку надавалася важнае значэнне, Так, у 865 г, (паводле некаторых звестак, у 867 г.) кіеўскія князі ажыццявілі ваенны паход на палачан і прынеслі ім шмат бяды.

З 882 г. Полацк і землі, якія яму падпарадкоўваліся, знаходзіліся ў пастаянных эканамічыых і палітычных сувязях з Кіеўскім княствам. У летапісе гаворыцца аб удзеле крывічоў у сумесным паходзе ў 882 г. кіеўскага князя Алега на Смаленск. У 907 г. князь Алег здейсніў паход на Канстанцінопаль, у якім удзельнічалі і палачане. Пасля заключэння міру паміж Кіеўскай дзяржавай і Візантыяй кожны удзельнік атрымаў грашовае ўзнагароджанне, а асобныя гарады, у тым ліку і Полацк, — дадатковыя ўзнагароды.

Ёсць думка, што Полацкае княства ўваходзіла ў склад кіеўскай дзяржавы, але адносіны з ёй былі намінальнымі і абмяжоўваліся толькі ўдзелам ва ўзаемавыгадных ваенных мерапрыемствах.

Прыкладна ў 70-я гг. X ст. у Полацку пачаў княжыць Рагвалод. Ён адзінаўладна кіраваў усёй Полацкай зямлёй, да саюзу з якой імкнуліся і наўгародскі князь Уладзімір, і кіеўскі князь Яраполк. У 980 г. Уладзіміру Святаславічу, які змагаўся са сваім братам Яраполкам за кіеўскі трон, удалося захапіць Полацк. Рагвалод быў забіты, яго дачка Рагнеда гвалтам узята Уладзімірам у жонкі. Яна нарадзіла яму сына Ізяслава. Згодна паданню, якое перададзена ў летапісе, Рагнеда зрабіла няўдалы замах на жыццё Уладзіміра і была саслана разам з сынам у крэпасць, якая пазней стала вядомая як горад Ізяслаўль (Заслаўе). Потым, верагодна, Ізяслаў быў запрошаны палачанамі на княжанне ў Полацк. Такім чынам, была адноўлена кіруючая дынастыя полацкіх князёў.

У заканадаўчых адносінах Полацкая зямля кіравалася вечам, а ў выканаўчых — князем і яго дружынай. Веча запрашала князя, дамаўлялася з ім аб умовах яго княжаныя, прымала абавязковыя для насельніцтва рознага роду пастановы, назначала на пасады ўраднікаў (чыноўнікаў), аб'яўляла вайну і заключала мір. У выпадку парушэння князем дагавора веча пазбаўляла яго паўнамоцтваў. Выканаўчая ўлада абараняла тэрыторыю, ажыццяўляла адміністрацыйнае кіраванне. Уступленне князя на прастол суправаджалася строга вызначаным рытуалам прынясення клятвы. Новы князь прысягаў абараняць тэрыторыю дзяржавы і інтарэсы яе жыхароў. Пасля смерці Ізяслава адзіным пераемнікам княжацкай ў Полацку становіцца яго малодшы сын Брачыслаў Ізяславіч. Князь Брачыслаў (1003—1044) і асабліва яго сын Усяслаў (1044—1101) фактычна не лічыліся з воляй кіеўскіх князёў і праводзілі самастойную палітыку. У барацьбе з кіеўскім князем Яраславам Мудрым за Ноўгарад Брачыслаў дабіўся перадачы яму гарадоў Віцебска і Усвят, якія стаялі на важным шляху са Скандынавіі ў Візантыю. Па Заходняй Дзвіне палачане ажыццяўлялі экспансію на прыбалтыйскія землі, засноўваючы там цэнтры па збору даніны і кіраванню падуладным насельніцтвам. Паводле меркавання даследчыкаў, менавіта Брачыслаў заснаваў горад Браслаў, які размяшчаўся на мяжы балцкай і славянскай супольнасці.

Усяслаў Брачыславіч, які атрымаў прозвішча Чарадзей, некаторы час падтрымліваў мірныя адносіны з кіеўскімі князямі. Аднак як толькі паміж апошнімі пачаліся ўсобіцы, разгарнуў барацьбу за падпарадкаванасць Полацку Паўночнай Русі. У 1065 г. полацкія дружыны асаджалі Пскоў, а ў 1066 г. штурмам узялі Ноўгарад. У адказ на гэта тры князі — браты Яраславічы на чале з кіеўскім князем Ізяславам пайшлі на полацкую зямлю і захапілі Менск. 3 сакавіка 1067 г. на беразе ракі Нямігі адбылася крывавая бітва... Нягледзячы на перамогу, князі Яраславічы прапанавалі мір і запрасілі Усяслава на перагаворы, гарантуючы яму бяспеку прысягай на крыжы. Усяслаў адправіўся на перагаворы з двума сынамі. Аднак Яраславічы пайшлі ні клятвапарушэнне, схапілі яго пад Оршай і адвезлі ў Кі-еў. 1068 г. кіяўляне, якія паўсталі супраць Ізяслава, вызваліліі Усяслава і зрабілі яго кіеўскім князем. Але праз сем месяцаў ён пакінуў трон і вярнуўся на радзіму.

Усяслаў займае ганаровае месца ў гісторыі нашай краіны. У час яго кіравання Полацкае княства дасягнула найбольшай магутнасці і найвышэйшай ступені незалежнасці. У той час, калі ў астатніх усходнеславянскіх княствах з другой паловы XI ст. пачынаецца актыўнае дзяленне на ўдзелы, Полацкая зямля застаецца цэласнай дзяржавай з адзіным цэнтрам у Полацку. У гэты перыяд адбыліся такія значныя падзеі для Полацкага княства, як замацаванне за ім Ніжняга Падзвіння, будаўніцтва Сафійскага сабора, аднаўленне Менска, барацьба за пашырэнне ўсходняй мяжы княства.

Пасля смерці Усяслава паміж яго сынамі вялася міжусобная барацьба, у якую ўмешваліся і іншыя князі. Найбольш моцным з удзелаў стаў Менскі. Тут княжыў Глеб Усяславіч, які праводзіў палітыку ўзвышэння Мінска і ўсю сваю энергію накіроўваў на ўмацаванне і пашырэнне межаў Менскага княства. Гзта выклікала нездавальненне Кіева, якое прывяло да войнаў і плянення Глеба кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам.

Адносіны Полацка з паўднёварускімі князямі ў першай трэді XII ст, заставаліся вельмі вострымі, Гэта прывяло ў 1129 г. да таго, што кіеўскі князь Мсціслаў захапіў полацкіх князёў з сем'ямі ў палон і выслаў у Візантыю. Толькі праз дзесяць гадоў яны здолелі вярнуцца ў свае ўдзелы.

Палітычнае жыццё Полацка другой паловы XII ст. характарызавалася выступленнямі гараджан супраць князёў, барацьбой варожых груповак, зменай мясцовых князёў на полацкім троне.

У XII ст. Полацкая зямля складалася з удзельных княстваў: Віцебскага, Менскага, Заслаўскага, Лагойскага і інш., у якіх улада, абмежаваная вечам, належала прадстаўнікам полацка-крывіцкай кіруючай дынастыі. Феадальная раздробленасць і бясконцая варожасць князёў аслаблялі Полацкую зямлю.

Тураўскае княства прымыкала да паўднёвых межаў Полацкай зямлі і знаходзілася на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі ў басейне Прыпяці. Першапачатковы яе палітычны цэнтр — Тураў. Буйным горадам быў Пінск. Тураў упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 980 г. Тураўская зямля ў асноўным адпавядае тэрыторыі рассялення дрыгавічоў. Пра грамадска-палітычны ўклад у Тураўскім княстве і яго гарадах звестак вельмі мала. Верагодна, што ў Тураве дзейнічала веча, існавала пасада тысяцкага, які ўзначальваў гарадское апалчэнне. У Тураве быў і пасаднік. Знаходжанне ў горадзе адначасова князя і пасадніка, акрамя Ноўгарада Вялікага, — з'ява незвычайная для іншых гарадоў. Аб існаванні пасадніка ў Полацку звестак няма. Такое параўнанне сведчыць пра асаблівасці грамадска-палітычнага ладу ў Тураўскім княстве. У канцы X ст. і на працягу XI ст. Тураўская зямля знаходзілася ў цесным палітычным кантакце з Кіевам. Аднак у 50-я гг. XII ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.

К пачатку XIII ст. Тураўскае княства страціла сваё ранейшае палітычнае значэнне. Усё болыную вагу набываў Пінск, які станавіўся па сутнасці другой сталіцай княства.

Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы ў Беларусі з'яўляюцца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці беларускага народа. Найбольш яркае адлюстраванне гэта ідэя атрымала ў Полацкім княстве — першым з вядомых нам дзяржаўных утварэнняў беларусаў, якое ўзнікла ў канцы 1-га тысячагоддзя н.э., яшчэ да ўзнікнення Кіеўская Русі, і ў выніку ваенна-палітычных намаганняў захавала незалежнасць на арацягу шэрагу стагоддзяў.

 

 

9. Духоўнае жыццё усходніх славян у эпоху ранняга сярэдневечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Дойлідства і мастацтва. Старажытнаруская народнасць.

 

Аб высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця ўсходніх славян, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, сведчыць “Аповесць мінулых гадоў”. У ёй адзначаецца, што шмат гарадоў у Полацкай Русі ўзнікалі на дастаткова высокім узроўні як матэрыяльнай, так і духоўнай культуры, Ві-зантыйскія аўтары — ІІракопій, Маўрыкій, Канстанцін Багранародны, араб-скі аўтар Магудзі таксама адзначалі высокі ўзровень культуры ўсходніх славян.

Значную ролю ў культурным развіцці ўсходніх славян адыграла хры-сціянскал рэлігія. Уведзеная Уладзімірам, князем кіеўскім у 988 г.,адзіная агульнадзяржаўная рэлігія кансалідавала ўсе бакі грамадскага жыцця, і перш за ўсё – ц культурна-духоўнай сферы. Неабходна, аднак, адзначыць, што 988 г. быў пачаткам хрысціянізацыі, на фактычнае ж яе ажыццяўленне спатрэбіліся стагоддзі.

Аб тым, як распаўсюджвалася новая рэлігія ў Полацкай зямлі, можна меркаваць па некаторых дакументальных крыніцах. Ёсць звесткі, напрыклад, што ўжо ў IX ст. тут былі хрысціяне, а ў Полацку і Тураве існавалі епархіяльныя цэнтры. Вядома, што Рагнеда не толькі стала хрысціянкай, але і прыняла манаскі пострыг пад імем Анастасіі. Ізяслаў, яе сын, быў хрысціянінам і з павагай ставіўся да духоўнага і манаскага сану. Пры ім у ІІолацку ўжо быў адзін хрысціянскі храм. Зразумела, барацьба паміж новай, хрысціянскай верай і старой, язычніцкай, мела месца. Дваяверства яшчэ доўга захоўвалася на беларускіх землях.

Дабратворным быў уплыў хрысціянства на распаўсюджанне пісьменства і адукацыі. Разам з хрысціянствам на Русі пачалі з’яўляцца творы старажытнарымскай і старажытна-грэчаскай літаратуры. Перакладаліся на стараславянскую мову шматлікія павучэнні, а таксама біяграфічныя і апакрыфічныя творы. З’яўлялася літаратура, дзе крытыкаваліся рэлігійныя дагматы.

Летапісанне пачалося ў першай палове XI ст. У пачатку XII ст. створана “Аповесць мінулых гадоў", аўтарам якой быў манах Кіева-Пячорскага манастыра Нестар. Важнай крыніцай па гісторыі Кіеўскага, Галіцка-Валынскага, Полацкага, Тураўскага і іншых княстваў XII — XIII стст. з’яўляецца Іпацьеўскі летапісны звод. Выказваюцца думкі, што арыгінал Іпацьеўскага летапісу перапісваўся ў Пінску мясцовым перапісцам. Ёсць звесткі аб існаванні Полацкага летапісу. Летапісныя запісы, напэўна, вяліся ў Тураве і Навагрудку.

Рукапісных кніг XI–XIII ст. да нас дайшло няшмат. Вядомы Тураўскае і Полацкае евангеллі таго часу. Самае ранняе з тых, якія захаваліся — Тураўскае евангелле, створанае на беларускіх землях у XI ст. Гэты твор напісаны царкоўнаславянскай мовай, упрыгожаны вялікімі літарамі-ініцыяламі, якія былі размаляваны чырвонай і сіняй фарбамі.

Аб распаўсюджванні пісьменства на тэрыторыі Беларусі сведчаць знойдзеныя ва многіх гарадах пісалы — прадметы, якія служылі для пісьма. Самае ранняе пісала датуецца XI ст. Вельмі старажытным помнікам усходнеславянскай пісьменнасці з'яўляецца надпіс на полацкай пячатцы канца X ст. У Ноўгарадзе Вялікім была знойдзена свінцовая пячатка, якая належала полацкаму князю Ізяславу. Відаць, полацкі князь накіраваў у Ноўгарад грамату, напісаную на пергаменце, да якой яна была прымацавана. На пячатцы княжацкі знак "трызубец" і надпіс "Изаславос", які кірылічнымі літарамі перадае грэчаскае гучанне імя Ізяслаў. У Ноўгарадзе знойдзена свінцовая пячатка Ефрасінні Полацкай з надпісам.

У XI – XV ст. прыватная лісты з паведамленнямі, даручэннямі, просьбамі адных асоб да іншых пісалі на бяросце. Берасцяныя граматы знойдзены пры раскопках гарадоў. Аўтары спецыяльных даследаванняў сцвярджаюць, што на Русі XII — першай паловы XIII ст. чытаць і пісаць умела не менш чым 10 % насельніцтва горада. Не выпадкова прадметам гандлю і каштоўнай ваеннай здабычай стала кніга.

У Полацку пры Сафійскім саборы існавала бібліятэка, у якой захоўваліся рукапісныя кнігі. Яна згінула ў часы Лівонскай вайны. Кнігі пісаліся на пергаменце — спецыяльна вырабленай тонкай скуры жывёл. 3 XII — XIII стст. пачалі распаўсюджвацца ілюстраваныя рукапісы, у якіх змяшчаліся малюнкі-мініяцюры. Самы цікавы ілюстраваны летапіс —
так званы Радзівілаўскі. У ім больш за 600 малюнкаў.

Вяршыняй мастацкай літаратуры Старажытнай Русі лічыцца вядомы ва ўсім свеце твор "Слова пра паход Ігаравы". Па сваім змесце, форме і мове "Слова пра паход Ігаравы" — помнік, агульны для ўсіх усходніх славян.

Пісьменства на Беларусі асабліва хутка пачало распаўсюджвацца пасля ўвядзення тут хрысціянства ў канцы X стагоддзя (992 г.). Яно паскорыла працэс развіцця кніжнай асветы, літаратуры, адукацыі, садзейнічала ўмацаванню міжнародных сувязей з краінамі больш высокай культуры, іх узаемаўплыву і інш. Манастыры і цэрквы зрабіліся першымі культурнымі цэнтрамі, у якіх былі заснаваны школы, арганізавана перапіска кніг. Яны сталі першымі кніга-сховішчамі, бібліятэкамі.

Першым кніжнікам сярод усходнеславянскіх князёў летапісы называюць унука Рагвалода, старэйшага сына Рагнеды і Уладзіміра — Ізяслава, які княжыў у Полацку з 988 па 1001 гг. Ніканаўскі летапіс згадвае, што менавіта ён увёў у Полацку пісьменства і навучанне грамаце. Пячатка з ягоным іменем, якой за-мацоўваліся княжацкія граматы, лічыцца самым старажытным помнікам беларускага пісьменства і другім па часе ва ўсіх усходніх славянаў. Захаваліся яшчэ надпісы на прасліцах, на помніках «Рагвалодаў камень», «Барысаў камень», а таксама знойдзеныя пры раскопках прыстасаванні для пісьма («пісалы») і кніжныя засцёжкі ў Полацку, Менску, Браславе і інш., пячаткі князёў Усяслава і Барыса. Усё гэта сведчыць аб адносна шырокім распаўсюджванні пісьменства сярод насельніцтва, пачынаючы з канца X стагоддзя.

Манастыры і цэрквы становяцца асяродкам культуры. Увядзенне хрысціянства выклікала неабходнасць у адукаваных людзях, якія патрэбны былі для службы ў храмах, для перакладаў і перапіскі рэлігійных кніг. Гэтыя культурныя цэнтры далі першых вучоных, кніжнікаў, пісьменнікаў, прапаведнікаў. Вакол царквы групавалася тагачасная інтэлігенцыя — адукаваныя людзі, носьбіты культуры. Славутымі прадстаўнікамі хрысціянскай кніжнай асветы і адукацыі на Беларусі з'яўляюцца Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч і іншыя.

Сярод іх найбольшай таленавітасцю вызначалася полацкая князёўна Прадслава, у манастве Еўфрасіння (1110-1173 гг.). Першая жанчына ў усходніх славян, кананізаваная царквою ў святыя.

Як вядома, у раннім сярэдневеччы на беларускіх землях, акрамя летапісаў, бытавалі і такія арыгінальныя літаратурныя творы, як жыція святых. 3 дайшоўшых да нас жыцій мы і даведаліся пра выдатных беларускіх асветнікаў. Найкаштоўнейшым помнікам старажытна-беларускай літаратуры з'яўля-ецца «Жыціе Еўфрасінні Полацкай» — галоўная крыніца біяграфічных звестак пра самую знакамітую палачанку. Па адукаванасці і па зробленых дзеля асветы свайго народу справах яна не мела сабе роўных не толькі ў славянскім свеце, але і на ўсім еўрапейскім кантыненце. Яна не заканчвала універсітэтаў. Па-першае, жанчын у сярэдневечныя універсітэты не прымалі, па-другое, калі яна нарадзілася, у Еўропе быў усяго адзін — у Балоні. Яе універсітэтам і была тагачасная літаратура, у асноўным — царкоўная. Але ў княжацкія палацы траплялі таксама хронікі, гістарычныя аповесці, прыродазнаўчыя трактаты.

Дачка князя Георгія, унучка славутага валадара Усяслава Чарадзея, Прадслава, насуперак волі бацькоў, у 12-гадовым узросце збегла ў манастыр, дзе ўсё сваё жыццё прысвяціла асвеце, адукацыі, выхаванню. Яна заснавала два манастыры (мужчынскі і жаночы) і пры іх — дзве царквы. Адна з іх — царква Святога Спаса, дзе знаходзіліся келлі Еўфрасінні і яе малодшай сястры Градзіславы (зараз гэта Спаса-Еўфрасіннеўская царква, у якой захоўваюцца яе мошчы).

У манастырах Еўфрасіння ўвесь час працавала над збіраннем, перакладамі грэчаскіх рэлігійных твораў, перапісваннем кніг. Яна адчыніла там майстэрні па перапісцы кніг — скрыпторыі. Адзін майстар рабіў тут каляровыя ініцыялы, другі — мініяцюры, трэці — пераплёты. Калі ўзнікала патрэба перапісаць кнігу хутчэй, яе дзялілі на некалькі частак. Са скрыпторыяў кнігі разыходзіліся па ўсёй Полацкай зямлі і за яе межамі. Прыбытак ад іх продажу адцавала тым, хто быў у нястачы (ёсць меркаванні лічыць, што Еўфрасіння вяла Полацкі летапіс і пісала арыгінальныя творы, якія, на жаль, не захаваліся).

Пры манастырах яна адкрыла дзве школы, ў тым ліку — адну для дзяўчынак. Тут вучыліся грамаце, чытанню, пісьму, «цыфіры» і царкоўным спевам не толькі дзеці заможных палачан, але і простых людзей. Першымі падручнікамі былі царкоўныя кнігі. Аднак высокаадукаваная ігумення пашырыла межы звычайнай праграмы. Апрача царкоўнаславянскай, дзеці вучылі грэцкую і лацінскую мовы, атрымлівалі веды па прыродазнаўству і медыцыне, па навуцы красамоўства — рыторыцы. З найбольш здольнымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі праводзіліся заняткі па паэтыцы. Не раз заняткі вяла сама маці-ігумення. «Юных, — чытаем мы ў «Жыціі Еўфрасінні Полацкай, — вучыла чысціні душэўнай і цялеснаму супакаенню, гавенню шчыраму, хаджэнню рахманаму, голасу ціхмянаму, слову дабрачыннаму, ядзенню і піццю маўкліваму; пры старэйшых маўчаць, мудрых слухаць, да старэйшых — пакоры, да роўных і меншых — любові некрывадушнай; мала казаць, а болей разумець».

Перад намі паўстае вобраз самаахвярнай, незвычайнай жанчыны. У «Жыціі» ўслаўляецца яе імкненне да духоўнай дасканаласці і ведаў, яе самаахвярнасці. У ім ёсць звесткі пра сярэдневяковы Полацк, яго культурнае жыццё, побыт, пра полацкіх князёў і епіскапаў.

Як вядома, па заказу Еўфрасінні полацкі майстар-ювелір Лазар Богша ў 1161 годзе зрабіў крыж. Доўгі надпіс на ім з'яўляецца каштоўным помнікам нашага пісьменства: спачатку зроблены дробнымі літарамі кароткі надпіс аб майстры. Затым — «У лета 6669 (1162 г.) Еўфрасіння святы крыж у сваім манастыры, у царкве святога Спаса. Дрэва святое бясцэннае, акова ж яго золата і срэбра, і камяні і перлы на 100 грыўняў, а да...(пропуск) 40 грыўняў (мабыць плата майстру за работу). I хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, не аддаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынясе з манастыра, хай не дапаможа яму святы крыж ні ў жыцці гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён святой жыватворнаю Троіцаю ды святымі айцамі... і хай напаткае яго доля Іўды, які прадаў Хрыста. Хто ж насмеліцца ўчыніць такое... валадар або князь або епіскап ці ігумення, або іншы які чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Еўфрасіння ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыццё зусімі святымі...»

У канцы жыцця Еўфрасіння здзейсніла сваю мару — зрабіла паломніцтва на Святую зямлю Іерусаліма, дзе і памерла. Дзень памяці святой заступніцы святкуецца 24 мая.

Другім прадстаўніком кніжнай асветы на Беларусі з'яўляецца Кірыла Тураўскі (каля 1130 - каля 1182 гг.). Нарадзіўся і ўзгадаваўся ў месцы Тураве на беларускай зямлі. Быў ён сынам багатых бацькоў, але не ўзлюбіў багацця і мірнае славы гэтага свету, а «найболей любіў вучэнне боскіх кніг». Вывучыўшы Святое пісанне, пайшоў у манастыр і зрабіўся манахам. Старабеларускі пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч. Шырокую вядомасць яму прынеслі т. зв. «Словы» — павучэнні, прысвечаныя розным біблейскім сюжэтам, у якіх праявіўся яго арыгінальны паэтычны дар. Захавалася восем «Слоў», каля трыццаці спавядальных малітваў, тры прытчы (філасофскія творы), «Аб чыне чарнарызца» і некалькі канонаў (царкоўнае песнапенне ў пахвалу святога) і інш. Стаўшы тураўскім епіскапам, Кірыла асабліва праславіўся як прапаведнік, выдатны майстар так званага «урачыстага красамоўнага майстэрства». Але пазней пакідае гэтую пасаду, замыкаецца ў келлі і працягвае пісаць розныя творы, а таксама перакладае і перапісвае іншых аўтараў.

Лепшым доказам папулярнасці славутага дзеяча старажытнай Беларусі з'яўляецца тое, што яшчэ пры жыцці сучаснікі называлі яго «залатавустам», яго казанні змяшчаліся ў анталогіях «Торжественник» і «Златоуст», куды ўключаліся лепшыя творы грэчаскіх майстроў прамоўніцкага красамоўства. Кірыла Тураўскі з'яўляецца вялікім гуманістам свайго часу, сімвалам таленту беларускага народа, яркім сведчаннем глыбіні каранёў нашай культуры.

Выдатным царкоўна-палітычным дзеячам, мысліцелем і асветнікам старажытнай Беларусі быў Клімент Смаляціч (памёр у 1164 г.). Стаў вядомы, дзякуючы сваёй рознабаковай адукаванасці, рэдкай эрудыцыі, выдатнаму літаратурнаму таленту. Добра ведаў творы Гамера, Платона, Арыстоцеля, чытаў іх у арыгінале. Як сцвярджае Іпацьеўскі летапіс, ён быў другім на Русі мітрапалітам славянскага паходжання, астатнія — Візантыйскага.

Бліскучым помнікам усходнеславянскай літаратуры, у тым ліку і беларускай, з'яўляецца «Слова пра паход Ігаравы». Невядомы аўтар вядзе сваё апавяданне не як старонні летапісец, а як мастак. Славуты палацкі князь Усяслаў Чарадзей згадваецца ў «Слове» як мудры палітык і таленавіты ваявода, які праз ўсё жыццё пранёс вернасць сваёй Бацькаўшчыне. Аўтар шчыра захапляецца ім, надзяляе незвычайнымі здольнасцямі чараўніка. Апавядаючы пра няшчасці роднай зямлі, аўтар «Слова» паказвае адзін з надзвычай трагічных момантаў — бітву на Нямізе ў Менску, дзе, адстойваючы незалежнасць сваёй зямлі, полацкія дружыны сустракаліся з войскам князёў Яраславічаў. Добрае веданне аўтарам «Слова пра паход Ігаравы» мінулага Полацкага княства, заклапочанасць яго лёсам, спагада да самага славутага з Рагвалодавічаў наводзяць на думку, што геніяльны паэт меў цесныя сувязі з крывіцкай зямлёй, а магчыма, і быў народжаны ёю. Старажытнага песняра лічылі нашым земляком Уладзіслаў Сыракомля, Максім Багдановіч, Вацлаў Ластоўскі, Уладзімір Пічэта і іншыя беларускія літаратары і гісторыкі. Пясняр не раз згадвае Стрыбога, Дажджбога і іншых язычніцкіх багоў. А менавіта ў Полацкім княстве пазіцыі паганства пасля афіцыйнага хрышчэння былі ў параўнанні з іншымі усходнеславянскімі землямі найбольш моцнымі, нават у вялікакняжацкім асяроддзі, аж да XIII стагоддзя.

Значнай па колькасці была і перакладная літаратура Полацкага княства. Спачатку пераклады рабіліся з грэчаскай, старажытнаіудзейскай, лацінскай моў на стараславянскую асноўных кніг хрысціянскай літаратуры: Бібліі, Евангелля, Псалтыра, Жыцій святых. Перакладаліся таксама і свецкія эпічныя творы грэчаскіх, рымскіх і іншых аўтараў. Гэтая літаратура, як царкоўная, так і свецкая, пашырала кругагляд беларусаў, знаёміла іх з новымі юрыдычнымі і маральнымі нормамі, відамі мастацтва, садзейнічала сувязям з культурай Візантыі, Заходняй Еўропы.

Багатай на Беларусі была вусная народная творчасць, фальклорная культура часоў Полацкага, Тураўскага і іншых княстваў, якая захавалася да нашага часу.

Архітэктура. На першым часе значны ўплыў на архітэктуру Полацка аказвала Візантыя. Параўнальна рана ў наш край прыйшла адтуль мураваная манументальная архітэктура. Ужо ў канцы X стагоддзя ў Полацку была пабудавана першая царква ў імя Багародзіцы, якая згадваецца ў летапісах пад 1007 годам. У гэтую царкву ў XI ст. былі перанесены мошчы невядомых святых, што сведчыць аб наяўнасці ранніх мясцовых культур.

Але самай значнай такой пабудовай прынята лічыць узведзены ў 50-я гады XI ст. Сафійскі сабор. Усяслаў Чарадзей узводзіў храм у гонар святой Сафіі, каб сказаць усяму свету пра роўнасць Полацка з Ноўгарадам і Кіевам, дзе такія саборы з'явіліся крыху раней. Да запрошаных візантыйскіх дойлідаў далучыліся мясцовыя: Давыд, Мікула, Таўм, на хаду засвойваючы будаўнічыя сакрэты. Па духу, стылю і ўнутраным змесце ён нагадваў храм Сафіі ў Ахрыдзе, Канстанцінопалі.

У XI ст. Полацкая Сафія выглядала будынкам выключна суразмерным, сіметрычным. Пасярэдзіне ўзвышаўся галоўны яго купал, па баках знаходзіліся 4 меншыя купалы. Як занатавана ў летапісе, Сабор меў 7 купалоў, што сімвалізавала сем асобных хрысціянскіх абрадаў - таямніц (сярод іх — хрышчэнне, прычашчэнне, пакаянне - споведзь, шлюб і інш.). Уся прастора сабора падзялялася 16 слупамі на мноства ячэек. Слупы былі не круглыя, а ў форме крыжа. Сабор меў багаты фрэскавы роспіс, але ён амаль не захаваўся. Гэты храм разбураўся пад час войнаў. У XVIII ст. перабудаваны ў барочную базіліку.

Ужо ў другой палове XI ст. на Полацкай зямлі склалася самабытная школа дойлідства, жывапісу, пластыкі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Асновай полацкага дойлідства быў своеасаблівы вежападобны храм з паступовым узмацненнем вертыкалізму кампазіцыі, што можна растлумачыць адыходам ад візантыйскіх і кіеўскіх традыцый. Асобныя формы полацкай архітэктуры не маюць аналагаў у іншых усходнеславянскіх землях.

Крыху пазней у Полацку з'явіўся Барысаглебскі (Бельчыцкі) манастыр, Спаса-Еўфрасінеўская царква, дойлідам якой з'яўляецца выдатны майстар Ян. Спаса-Еўфрасінеўская царква стаяла ля вытокаў новага тыпу будынкаў: круглы барабан яе купала абапіраўся на квадратны пастамент, які быў упрыгожаны так званымі какошнікамі. Гэта царква у Полацку — самы ранні будынак ва Усходняй Еўропе, дзе ўпершыню з'явілася гэтая важная для гіс-торыі архітэктуры дэталь — какошнікі. Яны дапаўнялі галоўную асаблівасць Спаскага храма — яго вежападобны выгляд. У XII ст. у горадзе ўжо мелася звыш дзесятка мураваных пабудоў.

Славу старажытнаму беларускаму дойлідству прынеслі Барысаглебская (Каложская) царква і Ніжні храм у Гародні, Благавешчанскі храм у Віцебску, Тураўскі 6-слуповы трохнефны храм і інш. У першай палове XII стагодцзя і ў Гродне сфарміравалася адметная школа дойлідства з непаўторнай сістэмай дэкору. Звонку гродзенскія храмы аздоблены рознакаляровымі маёлікавымі пліткамі, унутры ў сцены ўмуравана вялікая колькасць гаршкоў-галаснікоў для ўзмацнення і змякчэння гуку — паляпшэння акустыкі. Падлога таксама дэкаравана маёлікавымі пліткамі складанага арнаменту.

Стражытнабеларускія храмы былі не толькі цэнтрамі рэлігійнага жыцця і культуры, але і ў выпадку небяспекі — сродкам абароны, дзяржаўным цэнтрам: у іх зберагаліся скарбы казны, архівы, святыні горада, заключаліся дзяржаўныя дагаворы і гандлёвыя пагадненні. Таму царква будавалася на самым высокім, прыгожым месцы горада ці мястэчка.

3 манументальных архітэктурных помнікаў абарончага характару ў першую чаргу можна назваць Камянецкую (Белую) вежу, што знаходзіцца ў 40 км ад Брэста ў Белавежскай пушчы, а таксама паўднёвую і заходнюю вежы Старога замка ў Гародні.

Мастацкая культура Шырокае распаўсюджанне на Беларусі з прыняццем хрысціянства атрымала і прафесійная мастацкая культура: манументальны жывапіс (фрэскі), дробная пластыка, выяўленчае мастацтва, іканапіс, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, кніжная мініяцюра. Непасрэдныя сувязі полацкай княжацкай дынастыі Рагвалодавічаў з домам візантыйскіх правіцеляў у пачатку XII ст. (дачка Ўсяслава Чарадзея была жонкай візан-тыйскага імператара Аляксея Комніна, маці Еўфрасінні Сафія — з роду візантыйскіх імператараў) спрыялі пранікненню ў жывапіс візантыйскага комнінаўскага і палеалогаўскага стыляў. Аб гэтым сведчаць асобныя фрэскі Барысаглебскага манастыра ў Бельчыцах, фрагменты фрэсак («Еўхарысція» і інш.) у Полацкай Сафіі. Фрэскі ўпрыгожвалі Благавешчанскую царкву ў Віцебску; іх каларыт звычайны для полацкай школы жывапісу: жоўтая і цёмная вохра, ружовы і блакітны колеры, зялёны і сіні фон.

Пэўнае ўздзеянне на полацкі манументальны жывапіс аказала таксама раманскае мастацтва, адзнакі якога заўважаюцца ў фрэсках храма — пахавальні Еўфрасінеўскага манастыра (пачатак XII ст.).

Аднак засваенне сусветных мастацкіх стыляў не было працэсам ме-ханічным. Мясцовыя майстры творча пераасэнсоўвалі, перапрацоўвалі візантыйскія і раманскія формы. Арыгінальнае спалучэнне мясцовых, візантыйскіх і раманскіх стыляў — найбольш характэрная асаблівасць многіх помнікаў мастацкай культуры эпохі Полацкага княства.

Не толькі помнікам беларускага пісьменства, але і выдатным помнікам старажытнабеларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з'яўляецца крыж Еўфрасінні Полацкай. I таму побач з імёнамі асветніцы Еўфрасінні і дойліда Яна ўзнікае трэцяе — майстра-ювеліра Лазара Богшы.

Шэдэўр Лазара Богшы — наша нацыянальная святыня, вартая таго, каб на ёй спыніцца падрабязней. Крыж шасціканцовы, што сімвалізуе стварэнне сусвету Богам за 6 дзён. Аснова крыжа — кіпарысавае дрэва, з якога выраблялі асабліва значныя культавыя рэчы.


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.009 сек.)