АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі 8 страница

Читайте также:
  1. I. Перевести текст. 1 страница
  2. I. Перевести текст. 10 страница
  3. I. Перевести текст. 11 страница
  4. I. Перевести текст. 2 страница
  5. I. Перевести текст. 3 страница
  6. I. Перевести текст. 4 страница
  7. I. Перевести текст. 5 страница
  8. I. Перевести текст. 6 страница
  9. I. Перевести текст. 7 страница
  10. I. Перевести текст. 8 страница
  11. I. Перевести текст. 9 страница
  12. Il pea.M em u ifJy uK/uu 1 страница

1. Зварот да антычных традыцый, антычнай культуры, антычнай філасофіі, іх адраджэнне і далейшае развіццё. Па сутнасці, гэты працэс датычыўся толькі Італіі, дзе старажытаая культура дасягнула высокага ўзроўню. Нездарма Адраджэнне і распачалося ў Паўночнай і Сярэдняй Італіі яшчэ ў XIV ст. Праводзіліся археалагічныя раскопкі па пошуку і аднаўленню рымскіх і грэчаскіх статуй, ішла рэстаўрацыя антычнай архітэктуры, рабіліся пераклады твораў Платона, Арыстоцеля, Цыцэрона, стоікаў, эпікурэйцаў, пры тым мела месца свабоднае асэнсаванне тэкстаў.

Ва ўсіх іншых краінах Еўропы ішло зараджэнне, узнікненне новай, пераважна свецкай, культуры, новага светапогляду. Але Адраджэнне азначала не толькі паўтарэнне антычнасці. Гэта быў вялікі крок наперад ва ўсіх сферах жыццядзейнасці чалавека.

2. Гуманізм эпохі Адраджэння, яе антрапацэнтрызм (ад лац. Humanus — чалавечнасць, ад грэц. аntropos — чалавек). Гэта сістэма светапогляду, кірунак грамадскай думкі, ідэалагічная аснова прагрэсіўнай культуры, вядучая ідэйная плынь, якая аформілася ў той час. Усё гэта азначала, што цэнтрам сусвету, новага светапогляду станавіўся не Бог, як у Сярэднявеччы, а чалавек — свабодная творчая істота з неабмежаваньші магчымасцямі, чалавек — асоба, прыгожая маральна і фізічна, поўная ўласнай годнасці, якая валодала рознабаковымі ведамі і асабістымі здольнасцямі.

Эпоха гуманізма стварыла новую сістэму каштоўнасцей, якая абараняла ідэалы дабра, справядлівасці, шчасця, радасці зямнога жыцця, зямной славы і дабрабыту чалавека, незалежна ад яго сацыяльнага паходжання і заслуг перад царквою.

3. Росквіт прыродазнаўчых і гуманітарных навук, навуковых адкрыццяў і тэхнічных дасягненняў. Яны ўвайшлі ў паўсядзённае жыццё людзей, аказалі істотны ўплыў на іх светапогляд, змянілі іх лад жыцця. Так, выкарыстанне сілы ветра замест мускульнай энергіі чалавека, вынаходніцтва навігацыйных прыбораў прывялі да караблебудаўніцтва, засваення мораў і акеанаў, кругасветных падарожжаў, новых геаграфічных адкрыццяў, новых гандлёвых шляхоў, а ў далейшым — з'яўлення новага саслоўя — гандляроў.

Вельмі значныя наступствы ў галіне ваеннай тэхнікі мела адкрыццё і распаўсюджванне агнястрэльнай зброі. Яно не толькі змяніла стратэгію і тактыку вядзення вайны, але і зрабіла непатрэбнам існаванне цэлага саслоўя — рыцараў-воінаў.



Вытворчасць шкла і яго шырокае выкарыстанне значна змяніла аблічча гарадоў, наблізіла іх да сучаснага выгляду. У архітэктуры пачалі ўжывацца болын дасканалыя стылі, болын лёгкія канструкцыі і матэрыялы.

Вынаходніцтва мікраскопа прывяло да свайго роду рэвалюцыі ў біялогіі — адкрыцця клеткі. Была знята забарона з навуковых даследаванняў цела чалавека і яго псіхікі. Урачы пачалі вывучаць будову цела, анатаміруючы трупы, мастакі — ствараць карціны з выявай непакрытага цела, пісьменнікі, паэты вывучалі пачуцці, эмоцыі чалавека.

I вядома ж, найвялікшай падзеяй, своеасаблівай культурнай рэвалюцыяй, якая вызначала фарміраванне не толькі культуры Адраджэння, але і ўсёй сусветнай культуры, было кнігадрукаванне, у выніку якога больш хуткімі тэмпамі пачала распаўсюджвацца літаратура, асвета, адукацыя.

4. Адбылася мадыфікацыя сярэдневяковай хрысціянскай традыцыі. Змянілася роля царквы, адносіны да яе, да святароў. Супраць каталіцкай царквы як пасрэдніка паміж Богам і чалавекам выступілі рэфарматары-гуманісты, многія з якіх пачалі перакладаць Біблію на жывыя нацыянальныя мовы, што садзейнічала яе даступнасці, распаўсюджванню сярод больш шырокіх колаў насельніцтва. У ідэйнай сістэме грамадства галоўнае месца займаў ужо не Бог, а чалавек, як вянец светабудовы, любімае Божае стварэнне. Хаця па-ранейшаму роля хрысціянскай царквы ў Еўропе яшчэ доўгі час заставалася дастаткова вялікай і моцнай.

5. У эпоху Адраджэння складваліся ўмовы для стварэння нацый, абуджэння нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму, фарміраваліся і развіваліся нацыянальныя мовы, адбывалася інтэнсіўнае станаўленне нацыянальных культур. Носьбітамі новага светапогляду, новай нацыянальнай культуры станавіліся прадстаўнікі рознага сацыяльнага палажэння, розных прафесій, найперш гарадской інтэлігенцыі — паэты, філосафы, мастакі і інш. Не было амаль ніводнай краіны свету, у тым ліку і Беларусі, якая не нарадзіла б выдатных падарожнікаў, вучоных, вынаходнікаў, мысліцеляў, валодаўшых некапькімі мовамі свету.

‡агрузка...

Гэта была эпоха, найвялікшага дасягнення чалавечага розуму, эпоха, якая мела патрэбу ў тытанах і якая нарадзіла тытанаў па сіле думкі, пачуцця і характару, па шматбаковасці і вучонасці.

Пад уплывам ідэй Адраджэння кардынальна змяніўся светапогляд ін-тэлектуальнай і арыстакратычнай эліты — яна стала больш рэальна ўспрымаць рэчаіснасць, вырас яе адукацыйны ўзровень. Для простых жа людзей ідэі Адраджэння былі недаступнымі. Яны працягвалі, па сутнасці, жыць у свеце сярэдневякоўя. I менавіта інтарэсам сялян, бюргераў, мяшчан, для каго рэлігія заставалася самым вышэйшым, што было ў іх жыцці, у поўнай меры адпавядаў магутны рэфармацыйны рух, які ускалыхнуў Еўропу ў 20-я гады XVI ст. Распачаўшыся ў Германіі, ён хутка перакінуўся на іншыя краіны Еўропы, і ў тым ліку ў ВКЛ. Гэты рух у аснове сваёй насіў антыфеадальны характар і распачаўся буржуазіяй — галоўным класам новага грамадства, якое ішло на змену феадальнаму. А паколькі каталіцкая царква была апорай феадалізму, то асноўны ўдар і прыйшоўся па ёй.

Рэфармацыя (ад лац. — пераўтварэнне) — гэта шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух, накіраваны супраць засілля каталіцкай царквы ва ўсіх сферах жыцця, супраць яе багаццяў, пышнасці, індульгенцый, разбэшчанасці святароў. Ідэолагі Рэфармацыі не адмаўляліся ад самой хрысціянскай рэлігіі, а жадалі прыстасаваць яе да інтарэсаў той часткі грамадства, ад імя якой яны выступалі. Новаму дзяржаўнаму ладу, новаму класу патрэбна была свая рэлігія для абароны іх інтарэсаў, болыы танная, больш дэмакратычная. Рэлігійныя пераўтварэнні, перагляд дагматаў каталіцызма прывялі да ўзнікнення новага накірунку ў хрысціянстве — пратэстантызма, які адкрываў магчымасць веруючаму непасрэдна звяртацца да Бога без пасрэднікаў — царквы і святароў. Асноўныя дагматы пра-тэстантызму былі сфармуляваны яго заснавальнікамі М. Лютэрам, Ж. Кальвінам, У. Цвінглі. Рэфармацыя нанесла моцны ўдар па феадальнаму ладу, пануючай царкве, хрысціянскаму светапогляду і расчысціла шлях для новай буржуазнай эпохі. Але калі Адраджэнне азначала свецкі напрамак у развіцці культуры, то Рэфармацыя насіла рэлігійны накірунак.

Усе вышэйпазначаныя характэрныя рысы еўрапейскага Адраджэння і Рэфармацыі мелі месца і ў духоўным жыцці народаў Вялікага княства Літоўскага. Дзякуючы свайму геапалітычнаму становішчу, Беларусь з'яўлялася своеасаблівай міжкультурнай мяжой, скрыжаваннем дзвюх цывілізацый, дзвюх асноўных еўрапейскіх культурных традыцый — усходняй і заходняй. Калі ў Х-ХШ ст.ст. значны ўплыў на беларускую культуру аказвала Візантыя, ці усходняя традыцыя, а ў XIV - першай палове XVI ст. — і тая, і другая, то з сярэдзіны XVI ст. вызначальнай становіцца заходне-еўрапейская культурна-ідэалагічная, філасофская і рэлігійная традыцыя. Гэта стала магчымым у выніку пашырэння міжкультурных, палітычных, гандлёвых сувязей Беларусі з еўрапейскімі краінамі, падарожжаў магнатаў, навукоўцаў, цэхавых майстроў, а таксама навучанне літвінскай моладзі ў Гальскім, Кракаўскім, Лейпцыгскім, Падуанскім, Пражскім і іншых універсітэтах Еўропы.

Для распаўсюджвання ідэй Адраджэння і Рэфармацыі ў ВКЛ склаліся неабходныя эканамічныя, палітычныя і ідэалагічныя перадумовы: гаспадарчы ўздым, урбанізацыя, павелічэнне гандлёва-рамесніцкага саслоўя, ажыўленне грамадска-палітычнага і культурнага жыцця ў гарадах, дзяржаўна-прававая стабілізацыя грамадства, фарміраванне беларускай народнасці, нацыянальнай самасвядомасці, уздым роднай мовы. 3 другога боку, мела месца абвастрэнне ўнутрыпалітычных і сацыяльных супярэчнасцей, узмацненне саслоўна-класавай барацьбы ў вёсцы, а з 1570 года тут пачапася контррэфармацыя.

Трэба адзначыць, што як Адраджэнне, так і Рэфармацыя на Беларусі не былі простым водгукам еўрапейскіх, а выступалі як нацыянальная з'ява, мелі сваю спецыфіку, свае асаблівасці.

1. Гуманістычная культура ў ВКЛ зацвярджалася з некаторым спазненнем у параўнанні з Заходняй Еўропай. Паколькі тут не паспелі сфарміравацца элементы раннебуржуазнага грамадства, то яе развіццё ажыццяўлялася на феадальна-прыгонніцкай аснове, пэўнай залежнасці гарадоў ад феадалаў, недастатковай сацыяльна-палітычнай і ідэйнай сталасці мяшчанскага саслоўя і інш.

2. Ідэя асабістай свабоды была абмежавана інтарэсамі агульнага дабра,
роўнасці, справядлівасці.

3. Ідэі беларускага гуманізму былі звязаны не толькі з антыфеадальным,
але і з нацыянальна-рэлігійным рухам.

4.Беларускі рэфармацыйны рух быў рэлігійна верацярпімым: ён прымаў
выгляд хрысціянскага гуманізму. Верацярпімасць абвяшчалася дзяржаўнай палітыкай ВКЛ і была замацавана ў Статутах 1566 і 1588 гадоў. Там гарантаваліся роўныя правы праваслаўным, католікам, кальвіністам, антытрынітарыям ды іншым рэлігійным сектантам. Да пэўнага часу мірнае суіснаванне розных рэлігій не супярэчыла нацыянальнай кансалідацыі беларусаў, а спрыяла пашырэнню асветы, адукацыі, пісьменнасці. Пазней гэта наклала адбітак на ментальнасць беларускага народа, яго самасвядомасць і культуру.

5.Ідэолагі Рэфармацыі на Беларусі (С. Будны, В. Цяпінскі, Ф. Соцын)
былі не проста паслядоўнікамі еўрапейскіх рэфарматараў і гуманістаў, а выступалі як самастойныя нацыянальныя мысліцелі. Рэфармацыйны рух развіваўся тут на трывалай нацыянальнай аснове.

6. Шырокае распаўсюджванне ў гэты час атрымала мецэнацтва, якое адыграла вялікую ролю ў развіцці беларускай культуры. Выдатнымі мецэнатамі былі вялікі князь Аляксандр, Жыгімонт I, магнаты Радзівілы, Сапегі, Агінскія, а таксама заможныя мяшчане. Яны стваралі друкарні, бібліятэкі, адкрывалі школы, прафесійныя тэатры, апякалі здольных да навукі маладых людзей, незалежна ад іх паходжання. На свае сродкі пасылалі вучыцца ў еўрапейскія універсітэты.

I хоць развіццё рэнесанснай культуры тут засталося незавершаным, не да канца аддзеленым ад рэлігійнай ідэалогіі, тым не менш беларускі народ дасягнуў небывала высокага ўзроўню, даў такія імёны мысліцеляў, асветнікаў, якія вывелі Беларусь на перадавыя пазіцыі ў Еўропе, зрабілі яе паўнапраўным удзельнікам агульнаеўрапейскага культурна-гістарычнага працэсу.

Выдатнымі помнікамі прававой і палітычнай культуры беларускага народа з'яўляюцца тры Статуты Вялікага Княства Літоўскага, якія ўзбагацілі еўрапейскі вопыт сістэматызацыі і кадыфікацыі заканадаўства, чаго яшчэ не было ні ў адной краіне свету. Феадальная саслоўная сістэма Еўропы, што існавала стагоддзямі, асвячаючы сваю неабмежаваную ўладу імем Бога, у XVI ст. пачала даваць збой пад націскам нарастаючых сіл новага грамадска-палітычнага ладу. I хоць гэта былі зводы законаў феадальна-сярэдневяковага права, у іх даволі выразна прасочваліся тэндэнцыі новай прававой свядомасці. Яны асноўваліся на гуманістычным светапоглядзе, у аснове якога ляжалі тры галоўныя фактары: вучэнне пра самадастатковую каштоўнасць чалавечага жыцця, пра духоўную свабоду і натуралізм, як пераважны спосаб інтэрпрэтацыі чалавека і сацыяльна-прыроднай рэальнасці.

Першы звод законаў у феадальнай Еўропе — Статут ВКЛ 1529 года —-рыхтаваўся на працягу 7 гадоў спецыяльнай камісіяй, створанай па ініяцыятыве Сойма і адобранай Вялікім князем. За асноўную крыніцу было ўзята звычаёвае права беларускіх земляў, нормы пісанага права, што ўтрымліваліся ў раней выдадзеных земскіх Прывілеях і Судзебніку, а таксама было ўнесена шмат новых палажэнняў, раней не прымяняемых у ВКЛ. У Статуце адбыўся пераход ад выкарыстання мясцовага права да ўніфікацыі і кадыфікацыі прававых норм у рамках усёй дзяржавы.

Вучоныя мяркуюць, што магчыма ўдзел у яго складанні прымаў Францыск Скарына, бо ідэі, выказаныя ім аб праве ў прадмовах, знайшлі ўвасабленне ў Статуце. Бо ў гэты час у Вільні, дзе ствараўся Статут, Скарына якраз адчыніў першую ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў выдаваць кнігі на беларускай мове.

Першы Статут складаўся з 13 раздзелаў, якія ў сваю чаргу падзяляліся на артыкулы. Спачатку іх было 245, пазней — 283, пасля дапаўненняў у 30-я гады XVI ст. Многія гісторыкі памылкова называюць яго кодэксам. Гэта няправільна, бо кодэкс — заканадаўчы акт, у якім сістэматызавана выкладзены нормы права, што належаць да якой-небудзь адной яго галіны. Тут жа былі сабраны і размеркаваны ў пэўным парадку нормы дзяржаўнага, грамадзянскага, крымінальнага, адміністрацыйнага, зямельнага, працэсуальнага, сямейнага і іншых галін права, што ўласціва для зводу законаў.

Пад уплывам ідэй гуманізму ў Статут 1529 г. былі ўпершыню ўнесены такія прагрэсіўныя нормы, як суверэннасць дзяржавы, адзінства права, яго свецкі характар, талерантнасць, добрыя адносіны да іншых этнасаў ВКЛ, прававое становішча розных саслоўяў і сацыяльных груп насельніцтва. Цікавасць выклікае правіла, якое некалькі абмяжоўвала самавольства магнатаў, згодна з якім асобы «як убогія, так і багатыя» павінны былі судзіцца па адных нормах, выкладзеных у Статуце.

Вялікі князь (у Статуце — гаспадар) абавязваўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, не дапускаць іншаземцаў на дзяржаўныя пасады у ВКЛ, не даваць ім маёнткаў, земляў, не адбіраць у мясцовых феадалаў пасады і маёмасць без суда, захоўваць існуючыя законы і выдаваць новыя толькі з панамі раднымі.

Больш дакладным станавілася судаводства, абвяшчаўся прынцып публічнасці правасуддзя, роўнасці бакоў у судзе, права абвінавачанага на абарону з удзелам адваката.

Значная ўвага надавалася сямейна-шлюбнаму праву. Так, было пазначана абяцанне ад імя вялікага князя не выдаваць дзяўчат замуж прымусова, а толькі з іх асабістай згоды, што было даволі прагрэсіўнай з'явай на той час.

Першы Статут ВКЛ мае важнае значэнне і як выдатны помнік культуры і мовы беларускага народа. У адрозненне ад Заходняй Еўропы, у якой карысталіся рымскім правам, выкладзеным на незразумелай для многіх лацініцы, ён быў даступны ўсім пісьменным людзям і даваў магчымасць вывучаць лексіку і стыль беларускай мовы, на якой быў напісаны, а таксама дзяржаўна-прававую тэрміналогію таго часу. Значэнне Статута 1529 г. і ў тым, што гэта быў першы ў Еўропе сістэматызаваны збор законаў, ён стаў трывалай асновай для далейшага развіцця беларускага заканадаўства.

Істотныя сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ў ВКЛ ужо з сярэдзіны XVI ст. патрабавалі і зменаў у заканадаўстве. Рост і павелічэнне феадальнай уласнасці ўзмацнялі сацыяльны прыгнёт і абеззямельванне сялянства, пашыраўся рэфармацыйны рух, узвышалася роля гараджан. У палітычным жыцці аслабляўся ўплыў знатаай арыстакратыі і падымалася значэнне новых буйных феадалаў, такіх як Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы, Кішкі і іншыя.

Адпаведная камісія па падрыхтоўцы праекта новага статута была створана ў 1557 годзе з 10 чалавек, як меркавалася — з 5 католікаў і 5 праваслаўных. У яе ўвайшлі маршалкі, суддзі, юрысты-практыкі і навукоўцы, але дакладны склад усіх аўтараў гэтай «Хартыі правоў і вольнасцей шля-хецкіх» застаўся невядомым. Працай па складанню другога Статута кіраваў выдатны беларускі дзяржаўны дзеяч, канцлер ВКЛ, маршалак земскі Мікалай Радзівіл Чорны, дапамагаў яму маршалак дворны (пазней падканцлер і канцлер) Астафей Валовіч.

Канчаткова Статут быў ухвалены на Бельскім сойме 1564 года, але справа заіхягнулася, і законную сілу ён набыў толькі 1 сакавіка 1566 г. 3 улікам зменаў, якія адбыліся ў грамадстве за прайшоўшы з 1529 года час, у новым Статуце больш грунтоўна і ўсебакова былі сістэматызаваны асноўныя нормы жыцця ў вкл.

Да найбольш важных прынцыпаў належыць дзяржаўнае права, што вызначыла новы склад адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ВКЛ на ваяводствы і паветы, яго суверэнітэт, парадак утварэння і дзейнасць дзяржаўных органаў, правы і прывілеі пануючага класа. Згодна Статута, шляхта ўсіх веравызнанняў упершыню атрымлівала роўныя правы і доступ да дзяржаўных пасад нараўне з буйнымі феадаламі, вызначалася іх агульная падсуднасць.

Упершыню ў свеце Статут 1566 г. замацоўваў абмежаванне ўлады вялікага князя вальным (агульным) соймам. Многія важныя пытанні (аб падатках, аб вайне і інш.) мог вырашаць толькі сойм, пасламі якога былі магнаты, шляхта. Таксама ўпершыню тут адзначалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. У гэтым Зборы нормаў дзяржаўнага, зямельнага, адміністрацыйнага, цывільнага, сямейнага, крымінальнага, працэсуальнага права была ўпершыню сфармулявана прэзумпцыя невінаватасці, пакуль што толькі для прадстаўнікоў вышэйшага саслоўя (у Статуце 1588 г. гэтая норма будзе раўспаўсюджана на ўсіх жыхароў ВКЛ).

Болын поўна і выразна было паўторана палажэнне першага Статута аб тым, што толькі грамадзяне ВКЛ мелі права займаць дзяржаўныя пасады, набываць зямлю, валодаць маёмасцю, такім чынам дзяржава абаранялася ад наплыву чужаземцаў. Гэтая накіраванасць Статута супраць захопніцкіх тэндэнцый польскіх феадалаў сведчыць аб памылковасці тэзіса некаторых гісторыкаў, якія сцвярджалі, нібыта шляхта ВКЛ імкнулася да уніі з Поль-шчай і страты сваёй незалежнасці.

Было пашырана права ліцвінаў выезду за мяжу і свабоднага вяртання на радзіму — цяпер яно распаўсюджвалася не толькі на прадстаўнікоў княжац-кага роду і шляхты, апе і на людзей «усякага саслоўя», асабліва «для набыцця навук...»

Але не трэба лічыць Статут 1566 г. (як дарэчы, і першы Статут) ідэалам дэмакратыі новай эпохі. Аналіз прававых норм паказвае, што створаны ён быў у адпаведнасці з воляй феадалаў. А паколькі асноўную частку ядра дзяр-жавы складалі беларускія землі, то нормы права, пажаданыя і выгадныя беларускім феадалам, зрабіліся абавязковымі для ўсіх. Гэта была па сутнасці сваеасаблівая «шляхецкая дэмакратыя», феадальная канстытуцыя, нормы якой былі накіраваны на абарону суверэнных правоў дзяржавы і інтарэсаў феадалаў, гарантавалі ім правы, свабоды і прывілеі ў дзяржаўным кіраванні, садзейнічалі ўмацаванню іх становішча ў краіне. Ды інакш і быць не магло ў той час.

Як адзначаў рэдактар трэцяга Статута Леў Сапега, феадалы твораць пажаданае ім права, і нават вялікі князь абавязаны падпарадкоўвацца іх волі. Гэтыя словы адлюстроўвалі сапраўдныя суадносіны сацыяльных сіл у

дзяржаве. I вядома ж, класавае і саслоўнае дзяленне грамадства ў XVI ст. выразна праявілася і ў помніках права — Статутах 1529, 1566 і 1588 гадоў.

Тым не менш, сістэматызацыя беларускага заканадаўства ў Статуце 1566 г. сведчыць аб тым, што грамадскія адносіны ў ВКЛ таго часу былі на больш высокім узроўні, чым у іншых краінах, а таксама меліся тэарэтычна і практычна падрыхтаваныя юрысты, якія змаглі адлюстраваць і замацаваць гэтыя адносіны ў зводзе законаў.

Другі Статут на Беларусі дзейнічаў нядоўгі час. Як вядома, у 1569 г. паміж ВКЛ і Полынчай была заключана Люблінская унія, у выніку якой створана Рэч Паспалітая. Заканадаўства ВКЛ трэба было прывесці ў адпаведнасць з актам Люблінскай уніі і новым становішчам дзяржавы.

Створаная па рашэнню Люблінскага сойма ў 1569 г. камісія павінна была падрыхтаваць праект новага Статута Рэчы Паспалітай і канчаткова аформіць ліквідацыю ВКЛ як самастойнай дзяржавы. Аднак гэтая камісія ніякіх слядоў працы не пакінула і ў 1572 г. была распушчана, бо ўлады ВКЛ пачалі ігнараваць акт Люблінскай уніі, шэраг яе артыкулаў не выконваўся. Дзяржава па-ранейшаму заставалася самастойнай, звязанай з Поль-шчай толькі тым, што быў адзін кароль і агульны сойм. У Вялікім княстве захаваўся ўласны ўрад, свая армія і сваё заканадаўства. Польскія феадалы вымушаны былі пагадзіцца з новым тлумачэннем акта Люблінскай уніі, як саюза дзвюх раўнапраўных дзяржаў.

Згодна з пажаданнямі беларуска-літоўскіх феадалаў і насуперак патрабаванням польскіх магнатаў, двойчы (у 1574 і 1578 гг.) у Статут уносіліся змены і дадаткі да крымінальнага, грамадзянскага і судовага права. У 1581 г. быў прыняты закон аб утварэнні Вышэйшага суда ВКЛ — Галоўнага трыбунала. У гэтым жа годзе пачалася праца па падрыхтоўцы новага праекта Статута, галоўнай мэтай якога было захаванне свайго ўласнага права і дзяржавы.

Статут 1588 г. быў падрыхтаваны на высокім тэарэтычным узроўні кваліфікаванымі прававедамі таго часу пад кіраўніцтвам выдатных дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў ВКЛ, патрыётаў Беларусі канцлера Астафея Валовіча і падканцлера Льва Сапегі. Гэты Звод законаў заканадаўча аформіў захаванне Вялікага княства Літоўскага як самастойнай дзяржавы (насуперак акту Люблінскай уніі). У гэтым галоўнае значэнне яго дзяржаўна-прававых норм. Складальнікі Статута не ўнеслі ў яго ніводнага артыкула, які б мог быць выкарыстаны на шкоду дзяржаўнай самастойнасці. Беларуская мова была замацавана як дзяржаўная. Нормы дзяржаўнага права другога Статута былі поўнасцю перанесены ў трэці, толькі з невялікімі дапаўненнямі і ўдакладненнямі. Складальнікі новага Статута нібы не заўважылі акта Люблінскай уніі аб уключэнні ВКЛ у склад Польшчы. Гэта з'яўляецца пацвярджэннем таго, што беларуская шляхта варожа ставілася да поўнага зліцця з Полынчай, а пагаджалася на цесны саюз дзвюх раўнапраўных дзяржаў. Па гэтай прычыне дэпутаты ад Полынчы адмовіліся зацвердзіць Статут на агульным сойме Рэчы Паспалітай, і ён уводзіўся ў дзеянне прывілеем Жыгімонта III Вазы ад 28 студзеня 1588 г.

Ён быў самым дасканалым з усіх трох зводаў законаў і складаўся з 14 раздзелаў, кожны з якіх меў ад 9 да 105 артыкулаў (усяго 487). У яго ўвайшлі нормы канстытуцыйнага права, чаго на той час не было ў заканадаў-чай практыцы іншых еўрапейскіх краін, а таксама — адміністрацыйнага, ваеннага, судова-працэсуальнага, шлюбна-сямейнага і апякунскага, спадчыннага, зямельнага, ляснога і паляўнічага, крымінальнага права. На жаль, няма магчымасці спыняцца на кожнай з іх. Сістэматызацыя прававых норм у Статуце рабілася на новых прынцыпах, уласцівых для пераходнай эпохі ад Сярэдневечча да Новага часу: абмежаванне ўлады і выбарнасць Гасудара, падзел улады паміж Соймам (заканадаўчая), Вялікім князем і Радай (выканаўчая) і Галоўным трыбуналам і мясцовымі судамі (судовая); абвяшчэнне неабходнасці прытрымлівацца дзяржаўнага суверэнітэту, адзінства права для ўсёй дзяржавы і ўсіх свабодных людзей.

Ідэі гуманізму адбіліся і на нормах грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага, прыродаахоўчага права. Так, у пэўнай ступені гарантаваліся маёмасныя і асабістыя правы мяшчан, асабліва ў гарадах, маючых т. зв. Магдэбургскае права, абмяжоўвалася адказнасць за чужую віну і абвяшчаўся прынцып асабістай адказнасці вінаватай асобы, не ўскладаючы яе на дзяцей ці бацькоў; вольныя людзі ні за якое злачынства не маглі быць аддадзены ў вечную няволю. Роўнымі правамі на беларускай зямлі карысталіся яўрэі і татары, што было незвычайнай з'явай па тым часе. Так, за забойства яўрэя ці татарына злачынца прыгаворваўся да смяротнага пакарання, асабліва калі быў злоўлены на «гарачым учынку» (раздз. XII). Абараняліся правы жанчыны, яе матэрыяльнае забеспячэнне пры разводзе, а таксама ўдавы і яе дзяцей. За злачынства, здзейсненае ў адносінах да жанчыны, прадугледжвалася двайное пакаранне.

Упершыню ў свеце Статут прадугледжваў крымінальную адказнасць шляхціча за забойства простага чалавека, што само па сабе на той час было прагрэсіўнай з'явай. Аднак працэсуальны парадак даказвання віны шляхціча быў настолькі складаным, што здзейсніць гэтую норму было амаль немагчыма. Меры пакаранняў залежалі таксама ад саслоўнай прыналежнасці. Так, за забойства шляхціча спаганялася на карысць яго сваякоў 100 копаў грошай, а за чалядніка — толькі 20 (1 капа = 60 адзінкам).

Нягледзячы на жорсткасць прадугледжаных Статутам пакаранняў, яны былі найбольш гуманнымі ў параўнанні з іншымі еўрапейскімі краінамі. Гэта праяўлялася ў адмене смяротнай кары для цяжарных жанчын, крымінальнага пакарання дзяцей, падлеткаў і інш.

Ці не адным з першых у Еўропе Статут 1588 г. рашуча паўстаў на абарону прыроды, падтрымку і павелічэнне яе рэсурсаў, рацыянальнае іх выкарыстанне. Дзікія каштоўныя жывёлы і птушкі, дрэвы і расліны трапілі пад ахову закона, за нарушэнне якога вінаватыя прыцягваліся да матэрыяльнай адказнасці. Так, за забойства зубра ці знішчэнне месцаў пражывання баброў штраф складаў 12 рублёў, за разбурэнне сакалінага ці лебядзінага гнязда — 3 рублі (для параўнання — конь ці рабочы вол каштавалі 2-3 рублі). Упершыню ўзмацнялася адказнасць за лясныя пажары і інш. Дзякуючы гэтым нормам, іх няўхільнаму выкананню, беларуская зямля змагла захаваць да нашага часу рэдкія віды звяроў, птушак, раслін.

Статут абагульніў тагачасныя і распрацаваў новыя дзяржаўна-прававыя ідэі, многія з якіх апярэджвалі свой час. Ён прасякнуты ідэяй усталявання прававой дзяржавы, у якой дзейнасць усіх дзяржаўных органаў і службовых асоб павінна цалкам адпавядаць закону. Выкладзеная ў Статуце прававая сістэма ВКЛ і праз 200 гадоў пасля выдання лічылася самым выдатным зборам законаў у Еўропе, які значна паўплываў на развіццё права Прусіі, Польшчы, Украіны, Расіі і іншых краін. Сусветная прававая і палітычная культура значна ўзбагацілася за кошт Статута ВКЛ, дзейнасць якога была забаронена расійскімі ўладамі ў 1840 г.

Нацыянальна-культурнае Адраджэнне на Беларусі звязана з імёнамі выдатных гуманістаў-асветнікаў, дзякуючы якім наша культура ў XVI ст. дасягнула «залатога веку» у сваім развіцці, заняла дастойнае месца ў агульнаеўрапейскай цывілізацыі.

Францыск Скарына (каля 1490 - каля 1550 гг.) стаіць у першым радзе славутых гістарычных імён сусветнага значэння і з'яўляецца нацыянальнай гордасцю беларускага народа. Вучоны-энцыклапедыст, таленавіты пісьменнік і плённы публіцыст, арыгінальны мысліцель і асветнік, вялікі гуманіст і патрыёт, выдатны філолаг і перакладчык, першадрукар і мастак, высокаадукаваны доктар свабодных навук і медыцыны — адзін пералік яго шматграннага таленту займае значнае месца. Сваёй адукаванасцю і дзейнасцю ён мог зрабіць гонар любой дзяржаве.

Жыццёвы шлях Скарыны, які прадвызначыў яго лёс і вывеў на арэну сусветнай вядомасці, распачаўся з Кракаўскага універсітэта, цэнтра польскай культуры. Ён не толькі атрымаў тут вышэйшую адукацыю ў 1506 г., але і пазнаёміўся з еўрапейскай друкаванай кнігай. Магчыма тут у яго зарадзілася жаданне даць свайму народу першую друкаваную кнігу на роднай мове. Але каб здзейсніць гэтую мару, яму спатрэбілася яшчэ 10 падрыхтоўчых гадоў. За гэты час ён атрымаў (у 1512 г.) званне доктара медыцынскіх навук у Падуанскім універсітэце.

Пры фінансавай падтрымцы віленскага бурмістра Якуба Бабіча Ф. Скарына апынуўся ў Празе, дзе ў 1517 г. заснаваў сваю першую друкарню і пачаў выпускаць кнігі на роднай яму старабеларускай мове. Першая кніга «Псалтыр» была надрукавана яшчэ на царкоўна-слявянскай, блізкай да беларускай, з тлумачэннем на палях некаторых слоў, «незразумелых простым людем».

Дзякуючы матэрыяльнай і маральнай падтрымцы суайчыннікаў, яму ўдалося адкрыць тут першае ў гісторыі беларускае выдавецтва, дзе за два гады ён выдаў 23 кнігі Бібліі ў 2400 старонак.

Адначасова Ф. Скарына пачаў пераклад Бібліі на блізкую да народнай мову, каб яна стала больш зразумелай для шырокіх колаў грамадства. Ён зыходзіў з таго, што Біблія — гэта не толькі кодэкс хрысціянскага веравучэння і маралі, але разам з тым і крыніца народнай мудрасці, дакладных ведаў па філасофіі, геаграфіі, гісторыі, этнаграфіі, заканадаўству розных народаў і таму неабходна чалавеку паўсядзённа. Гэта кніга нормаў паводзін чалавека, кніга жыЦІхя, «людзям посполітым к наученію».

Зараз, як вядома, Біблія перакладзена больш чым на 1600 моў, але чацвёрты ў свеце пераклад быў зроблены на старабеларускую. Дзякуючы якому яна стала больш чытаемай, больш даступнай для народных мас. Гэта быў вялікі подзвіг Скарыны. Каб нічога больш не зрабіў Скарына для беларускай культуры, акрамя перакладу Бібліі — толькі гэтым ён увекавечыў бы сваё імя ў сусветнай гісторыі, услед за Вікліфам, Гусам і Лютэрам.

Гэта быў волат усяго еўрапейскага Адраджэння, што не толькі стаў упоравень са сваімі сучаснікамі Эразмам Ратэрдамскім альбо Марцінам Лютэрам, але ў нечым і апярэдзіў іх. Скарынава Біблія выйшла ў свет раней за нямецкую, Лютараву, амаль на паўстагоддзя — за польскую і на 47 год апярэдзіла «Апостала», надрукаванага беларусамі Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам у Маскве.

Неўзабаве Скарына вярнуўся на радзіму: на пачатку 1520-х гадоў ён апынуўся ў Вільні і заснаваў там першую на тэрыторыі ВКЛ друкарню. Ён падрыхтаваў і выдаў ў Вільні ў 1522 г. першы народны каляндар не толькі для беларусаў, але і для ўсіх усходніх славян («Малая падарожная кніжыца са Святцамі і Пасхаліяй»). Каляндар сведчыць аб глыбокіх і разнабаковых астранамічных ведах Скарыны. У 1525 г. тут быў надрукаваны «Апостал».

Выданнем Бібліі не толькі быў пакладзены пачатак беларускаму і усходнеславянскаму кнігадрукаванню. Ф. Скарына пакінуў нашчадкам значную і важную спадчыну, якая ўключае ў сябе 22 прадмовы і 25 сказанняў да выдадзеных ім кніг Бібліі, 3 вершаваныя творы, 2 гімны і звыш 60 па-сляслоўяў да асобных яго выданняў. Яго спадчына — цікавая і яркая старонка ў гісторыі беларускай культуры, літаратуры і мовы XVI ст. У арыгінальных творах Скарына выявіў свае грамадска-палітычныя, філасофскія, прававыя, этычныя і асветніцкія погляды пісьменніка — гуманіста і патрыёта, якія ён прапагандаваў і нёс у народныя масы. Яго кнігі ажыццяўлялі вялікую культурна-гістарычную місію правадніка ад сярэдневяковага цемрашальства ў свет новых гуманістычных ідэалаў.

3 пачуццём высокага гонару і годнасці за сваю прыналежнасць да «славного горада Полацка», сын народа, што жыве на еўрапейскім памежжы, Скарына геніяльна знітаваў у сваёй творчасці традыцыі візантыйскага Усходу і лацінскага Захаду з нацыянальнымі, беларускімі.

Будучы выдатным перакладчыкам з некалькіх старажытных і новых моў, рэдактарам і выдаўцом, Ф. Скарына дасягнуў вялікай суладнасці слова і Друкарскага майстэрства. Ён аздобіў свае кнігі высокамастацкімі гравюрамі, па якіх можна вывучаць тагачаснае жыццё — побыт, адзенне, тэхніку будоўлі і іншае. Смела адступаючы ад агульна прынятых канонаў, ён падаў ў Бібліі выяву Бога без узаконенага царкоўнымі ўладамі німбу, а таксама размясціў у ёй уласны партрэт.


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 |


При использовании материала, поставите ссылку на Студалл.Орг (0.013 сек.)