АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Фармiраванне шматпартыйнай сiстэмы

Читайте также:
  1. Фармiраванне агульнарасiйсiх партый i груповак.

Чарговым крокам на шляху да абмежавання ўсеўладдзя КПСС сталi вынiкi ХIХ Усесаюзнай партканферэнцыi (чэрвень 1988 г.) Яе рэзалюцыя “Аб галоснасцi” яшчэ ўтрымлiвала рудыменты iдэалагiчнага дыктату. “Недапушчальна выкарыстанне галоснасцi насуперак iнтарэсам Савецкай дзяржавы, грамадства, правам i асобы, для прапаведвання вайны i гвалту, расiзму, нацыянальнай i рэлiгiйнай нецярпiмасцi, прапаганды жорсткасцi i распаўсюджання парнаграфii, а таксама манiпулявання галоснасцю” узмацніла крытыку КПСС..

Нягледзячы на рэзкае ўзрастанне палiтычнай актыўнасцi насельнiцтва, плюралiзм думак i галоснасць, улада i iнiцыятыва ў перабудове яшчэ заставалася за КПСС. Але калi пачалася пад-рыхтоўка да чарговага, ХХVIII з’езда КПСС (люты-сакавік 1990 г.), то ўпершыню выбары на яго адбывалiся на альтэрнатыўнай аснове. Дзве вялiкiя гру-поўкi камунiстаў - аб’ядналiся на платформах: ЦК КПСС - “Да гуманнага, дэ-макратычнага сацыялiзму” i “Дэмакратычная платформа ХХVIII з’езда КПСС. Гэта, акрамя iншага, сведчыла, што ў камунiстаў няма адзiнства па многiх пытаннях. Некаторыя з iх не бачылi сэнсу ў сваёй далейшай пры-належнасцi да партыi i пакiдалi яе. 20-мiлiённая КПСС стала распадацца на рэспублiканскiя часткi.

Генеральны сакратар Гарбачоў, якi меў высокi аўтарытэт як заснавальнiк пера-будовы, праз год, 15 сакавiка 1990 г. дэпутатамi Вярхоўнага Савета быў абраны Прэзiдэнтам СССР. Але аўтарытэту КПСС гэта не ўзняло. Наадварот, ІІІ Над-звычайны з’езд народных дэпутатаў выключыў з Канстытуцыi артыкулы, якiя вызначалi КПСС як ядро палітычнай сiстэмы СССР.

ХХVIII з’езд КПСС, якi адбыўся 2-13 лiпеня, нягледзячы на шматлiкiя пастановы, не здолеў захаваць за сабой ранейшага ўплыву. Па сутнасцi, яго ўдзельнiкi адмовiлiся ад ранейшага статусу партыi i выказалiся за неаб-ходнасць падрыхтоўкi новай, 4 праграмы.

Асноўныя вывады дакументаў з’езда абвяшчалi: КПСС з’яўляецца партыяй сацыялiстычнага выбару i камунiстычнай перспектывы, партыяй гуманнага дэмакратычнага сацыялiзму; прызнавалася неабходнасць распрацоўкi ў 1990 г. новага дагавору аб саюзе рэспублiк як сувярэнных дзяржаў; неабходнасць стварэння ўмоў для фармiравання i развiцця разнастайных i раўнапраўных формаў уласнасцi. iх iнтэграцыi i свабоднага сапернiцтва; альтэрнатывай адмiнiстрацыйна-каманднай сiстэме кiравання народнай гаспадаркай з’яўляецца рыначная эканомiка; стварэнне прававой дзяржавы; КПСС рашуча адмаўлялася ад палiтычнага i iдэала-гiчнага манапалiзму, ад падмены органаў дзяржаўнага i гаспадарчага кiравання;



Кампартыя становiцца палiтычнай арганiзацыяй i будзе адстойваць пра-ва на палiтычнае лiдэрства ў свабодным спаборнiцтве з iншымi грамадска-па-лiтычнымi сiламi; у кадравай рабоце партыя адмаўляецца ад наменкла-турнага падыходу.

Адначасова аўтарытэт Камуністычнай Партыі Беларусі імкліва зніжаўся, яе 700-тысячная арганізацыя таяла на вачах. У снежнi 1990 г. на ХХХI з’ез-дзе КПБ была падвергнута крытыцы палiтыка кiраўнiцтва КПСС i пераабра-ны першы сакратар. Новым лiдэрам КПБ стаў Малафееў. Было заяўлена, што “КПБ з’яўляецца самастойнай у складзе КПСС”.

31 студзеня 1991 г. набыў сiлу Закон СССР “Аб грамадскiх аб’яднаннях”, якi значна ўзмацнiў працэс складвання шматпартыйнай сiстэмы.

На фоне развалу КПСС-КПБ адбывалася афармленне iншых партый. У 1989-1990 гг. тут ужо дзейнiчалi: Дэмакратычная партыя Беларусi, Дэмакра-тычная партыя (Гродна), Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусi, Ся-лянскi саюз Беларусi, Рэспублiканская партыя Беларусi (г. Брэст).

Неўзабаве пачалася iх рэгiстрацыя. Першай, афiцыйна зарэгiстраванай 19 сакавiка 1991 г. стала Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусi (АДПБ) лiберальнага накiрунку. Пазней (1995) яна аб’ядналася з Грамадзянскай i ста-ла звацца АГП (за заходнюю мадэль развiцця, рынак, прыватную ўласнасць, парламенцкая рэспублiка).

11 красавiка 1991 г. была зарэгiстравана Беларуская Сялянская партыя (за прыватную ўласнасць на зямлю, фермерства, супраць калгасаў).

22 мая 1991 зарэгiстравана Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, якая спалучала традыцыi БСГ, БНГ, БСРГ. Пазней аб’ядналася з Партыяй Народнай Згоды i ўтварыла БСДГ (Народная грамада).

У чэрвенi 1991 г. зарэгiстравана Нацыянальна-дэмакратычная партыя Бе-ларусi (НДПБ), якая выступiла ў абарону iнтарэсаў беларускага народа, адра-

‡агрузка...

джэнне, мову, за суд над КПСС. У верасні 1993 г. адбыўся яе раскол на дзве плынi.

15 лiпеня 1992 г. зарэгiстравана Аб’яднаная аграрна-дэмакратычная пар-тыя Беларусi (ААДПБ), аснову якой склаў старшынска-дырэктарскi корпус калгасаў, саўгасаў. Пасля II з’езду ў 1994 г. набыла новую назву - Аграрная партыя Беларусi (АПБ) i дэкларуе сацыялiстычны шлях развiцця

Славянскi сабор “Белая Русь” - партыя, зарэгiстраваная 4 верасня 1992, выступіў за адраджэнне славянскай духоўнасцi, супраць русафобii, за аднаў-ленне СССР.

1 лют 1993 г. зарэгiстравана Партыя зялёных Беларусi (ПЗБ) за вырашэн-не экалагічных задач палiт метадамi, за права на здаровае асяроддзе жыцця.

18 жнiўня зарэгiстравана Рэспублiканская партыя працы i справядлiвасцi, якая выступіла за пабудову грамадства роўных магчымасцяў i высокую сац абароненасць грамадзян: за эканомiку змешанага тыпу, за рынак.

19 жнiўня 1993 г. з грамадска-палітычнага руху БНФ “Адраджэнне” вылучылася i зарэгiстравалася партыя БНФ. Выступіла за нацыянальную дзяржаўнасць, супраць камунiзму i зблiжэння з Расiяй. У гаспадарцы - за прыватную ўласнасць i рынак, супраць калгасаў i iнш. У 1999 раскалолася на ўласна БНФ i кансерватыўна-хрысцiянскую партыю БНФ.

5 лютага 1994 года зарэгiстравана Лiберальна-дэмакратычная партыя

Напярэдаднi прэзiдэнцкiх выбараў у РБ дзейнiчалi 11 палiт. партый i 6 грамадскiх рухаў, больш за 500 рознага кшталту грамадска-палiтычных, культурна-асветнiцкiх, навукова-тэхнiчных i iншых аб’яднанняў.

Пасля выбараў 5 кастрычнiка 1994 г. быў прыняты закон “Аб палiтыч-ных партыях”, паводле якога для рэгiстрацыi неабходна наяўнасць не менш за 500 членаў-заснавальнiкаў.

На пачатку 1998 г. у РБ дзейнiчала 35 партый, зарэгiстраваных мiнiстэр-ствам юстыцыi. 27 мая 1998 г. зарэгiстравана БСДГ.

У 1998 г. па рашэннi Вярхоўнага суда ў адпаведнасцi з арт. 35 п. 2. Закона “Аб палiтычных партыях” 9 партый былi лiквiдаваны. На 1 студзеня 1999 у РБ налiчвалася 28 партый. Зараз 17, паколькi кольк членаў заснавальнiкаў павiнна быць не меней 1000.

У цэлым, партыi слаба выконваюць сваю ўладастваральную функцыю.

Найбольш цесна супрацоўнiчаюць з уладай камунiсты, Аграрная, Беларуская патрыятычная, Рэспубліканская партыя працы i справядлiвасцi, ЛДПР.

На першых i другiх прэзiдэнцкiх выбарах яны не здолелi цалкам сябе рэалiзаваць.

Які ж лёс напаткаў камуністаў?

25 жнiўня 1991 г. у сувязi з путчам у Маскве Вярхоўны Савет БССР, боль-шасць якога складалi камунiсты, прыняў пастанову “Аб часовым прыпынен-нi дзейнасцi КПСС-КПБ на тэрыторыi Беларусi”. Гэта азначала забарону КПБ i заканадаўчае адхiленне яе ад улады, якая перайшла ў рукi Вярхоўнага Савета.

Пераемнiцай КПБ абвясцiла сябе Партыя камунiстаў Беларусi (зарэгi-стравана 26.5.1992 г.).

У маi 1993 г. нечарговы ХХХII з’езд КПБ i II з’езд ПКБ прынялi рашэнне аб аб’яднаннi. Аднак стварыць адзiную Кампартыю не ўдалося. 2 лiстапада 1996 г. адбыўся ХХХIII (I аднаўленчы) з’езд КПБ, які пацвердзiў стра-тэгiчную мэту - пабудову камунiзму, а таксама блiжэйшыя - аднаўленне СССР, сацыялiзм), старшынёй Савета партыi абраў Я. Сакалова, а I сакрата-ром ЦК – Чыкiна. Партыя Камуністаў Беларуская дзейнiчае асобна (Калякiн).

 


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 |


Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.006 сек.)