АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Основные концепции происхождения белорусов и названия Беларусь. Этническая история населения белорусских земель. Межэтнические отношения на современном этапе. (посмотри цубу)

Читайте также:
  1. B. Основные принципы исследования истории этических учений
  2. I. ОСНОВНЫЕ ПОНЯТИЯ (ТЕРМИНЫ) ЭКОЛОГИИ. ЕЕ СИСТЕМНОСТЬ
  3. I. Отчисления в Государственный Фонд социальной защиты населения Минтруда и социальной защиты РБ (Фонд соц. защиты).
  4. I.3. Основные этапы исторического развития римского права
  5. I.Диагностика самоотношения.
  6. II Съезд Советов, его основные решения. Первые шаги новой государственной власти в России (октябрь 1917 - первая половина 1918 гг.)
  7. II. Конец Золотой Орды и история образования казакского ханства
  8. II. Основные задачи и функции
  9. II. Основные показатели деятельности лечебно-профилактических учреждений
  10. II. Основные проблемы, вызовы и риски. SWOT-анализ Республики Карелия
  11. III. УЧЕБНО – МЕТОДИЧЕСКИЕ МАТЕРИАЛЫ ПО КУРСУ «ИСТОРИЯ ЗАРУБЕЖНОЙ ЛИТЕРАТУРЫ К. XIX – НАЧ. XX В.»
  12. IV . Выписать из текста слова – названия основных частей оборудования , описаного в этом тексте.

 

Працэс фарміравання беларускай народнасці заняў дастаткова працяглы перыяд i адбываўся пад уплывам геаграфічна-кліматычных, сацыяльна-эканамічных, палітычных, царкоўных фактараў, а таксама агульнаеўрапейскіх этнічных тэндэнцый.

У цэлым сярод рыс, якія вызначаюць сутнасць любой народнасці, неабходна назваць наяўнасць адзінай тэрыторыі, адметнасці мовы, культуры, народных традыцый, а таксама веравызнанне, менталітэт, этнічную самасвядомасць i эндаэтнонім (саманазву).

Сярод асноўных канцэпцый этнагенезу беларусаў вылучаюцца: "фінская" (продкамі беларусаў з'яуляюцца фіна-угорскія i славянскія плямёны); "балцкая" (продкамі беларусаў былі балцкія i славянскія плямёны), "крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая" (гэтыя плямёны непасрэдныя продкі беларусаў), "старажытнаруская'" (беларусы з'яуляюцца састаўной часткай існаваўчай некалі старажытнарускай народнасці).

Разам з тым вядома, што сучасную тэрыторыю Беларусі ў 4-3-м тысячагоддзі да н. э. сапраўды засялялі плямёны фінауграў, якіх у 2-м тысячагоддзі да н.э. змянілі балты. У час жа «Вялікага перасялення народаў» сюды з поўдня i захаду прыйшлі славяне, якія на працягу V — VIII стст. асімілявалі мясцовае балцкае насельніцтва i ўтварылі першыя айчынныя супольнасці крывічоў, дрыгавічоў i радзімічаў.

Аўтары крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкай канцэпцыі (Я. Карскі, У. Пічэта, М. Грынблат, М. Доўнар-Запольскі) асноўнымі продкамі беларусаў лічылі этнічныя супольнасці крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Асноўная іх аргументацыя грунтуецца на вывучэнні распаўсюджвання традыцыйных земляробчых прылад і асаблівасцей гаворак у розных рэгіёнах Беларусі. Але і гэтая канцэпцыя мае спрэчныя моманты

Згодна з фінскай канцэпцыяй (яе аўтар I. Ласкоў), продкамі беларускага народа былі славяне і фіны. У якасці доказу ён спасылаецца на тое, што некаторыя назвы беларускіх рэчак (напрыклад, Дзвіна) фінскага паходжання. Але гэты факт не з'яўляецца аргументам фінскага субстрату ў беларускім этнагенезе

Паводле балцкай канцэпцыі продкамі беларусаў былі славяне і старажытныя балты. Прыхільнікі балцкай канцэпцыі (у прыватнасці В. Сядоў) сцвярджаюць, што на старажытных балтаў, як продкаў беларусаў, указваюць некаторыя элементы традыцыйнай беларускай культуры і мовы (культ вужа, жаночы галаўны ўбор намітка, цвёрды «р» і інш.). Аргументам гэтай канцэпцыі лічацца таксама назвы беларускіх рзчак (Сож, Рэста, Клёва, Арэса і інш.). Мяркуюць, што яны балцкага паходжання



У 50-я гады XX ст. савецкі этнограф С. Токараў абгрунтаваў так званую повую (або старажытнарускую) канцэпцыю. На яго думку, у канцы IX - пачатку X ст. узмацніліся працэсы нівеліроўкі этнакультурных асаблівасцей усходніх славян. Гэта было абмоўлена эканамічнай, палітычнай, культурнай і канфесійнай інтэграцыяй. Пачалося далейшае развіццё феадальных адносін, класаў і гарадоў, распаўсюджванне хрысціянства. Пачала фарміравацца агульная тэрыторыя ўсходніх славянЗатым у выніку палітычнага раз'яднання, распаду Кіеўскай Русі раз'ядналася і старажытнаруская народнасць. У выніку ўтварыліся тры роднасныя народы: рускі, беларускі і ўкраінскі.

На пачатку 90-х гадоў XX ст. яшчэ адну канцэпцыю (сучасную) ўзнікнення беларускага этнасу прапанаваў беларускі гісторык і этнолаг М Ф, Пі ліпенка. Ён адмаўляецца ад уяўлення аб беларускім этнагенезе як спрошчанай эвалюцыі, а таксама ад тлумачэння яго толькі вялікай міграцыяй. Даследчык лічыць, што ў фарміраванні беларускага этнасу мелі месца як эвалюцыя, так і дыфузія, якія цесна ўзаемадзейнічалі і дапаўнялі адна другую ў гэтым працяглым і складаным працэсе. Піліпенка па-новаму падышоў да пытання аб продках беларусаў. Ён лічыць, што ў выніку шырокага рассялення славян і змешвання іх з усходнімі балтамі ўтварыліся не беларусы, а першапачатковыя ўсходнеславянскія этнічныя супольнасці крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў

 

Паходжанне назвы «Белая Русь». Што ж датычыцца працэсу паступовага распаўсюджання на дадзенай тэрыторыі этноніма "Беларусь", то праблема яго паходжання з'яуляецца предметам шырокай навуковай дыскусіі яшчэ i зараз.

Сярод найбольш пашыраных i папулярных тэорый можна назваць наступныя.

 

‡агрузка...

1)назва паходзіць ад белага колеру льнянога адзення тутэйшых жыхароў, а таксама "цэнтральнага" размяшчэння азначанага рэгіёна ў славянскім свеце.

2)антрапалагічныя асаблівасці беларусаў — "бландзінаў з блакітнымі светла-шэрымі вачамі”.

3)вялікай колькасцю рэк i азёр, а тэрмін "Белая Русь" з гэтай нагоды перакладаў як "Чыстая Вада".

4)Бельск на тэрыторыі сучаснай Польшчы мог даць адпаведную назву ўсёй падкантрольнай сабе тэрыторыі.

5)незалежнасць ад мангола-татараў і тэўтонаў (ні кім не заваяваныя, значыцьчыстыя, белыя).

6) суадносенне асноўных колераў з бакамі свету (поўнач — чорны, поўдзень — чырвоны, захад — белы, усход — жоўты ці блакітны).

7)тэрыторыя, дзе перважала чыстая, а г. зн. Белая хрысціянская вера над чорнай г.зн. паганскай язычніцкай.

8)не плацілі даніну, таму белыя, чыстыя

Складаным пытаннем з'яуляецца i вызначэнне тэрыторыіі, якую называлі Белай Руссю. Адпаведна дадзеным В. Тацішчава ў летапісах XII ст. такім чынам называлі Растова-Суздальскае княства.

Kaлi ж разглядаць тэрыторыю сучаснай Рэспублікі Беларусь, то даследчыкі разыходзяцца ў меркаваннях наконт часу замацавання за ёй назвы "Белая Русь". Першае падобнае упамінанне адносіцца да XIII ст. (упамінанне невядомага місіянера-прапаведніка з Англіі).

Больш дакладныя звесткі пра Белую Русь былі змешчаны ў Іпацьеўскім летапісе (1305 г.).

 

Адміністрацыйна-геаграфічнае абазначэнне тэрмін "Беларусь" упершыню атрымаў у 1796 г., кaлi ў Расійскай імперыі была арганізавана асобная Беларуская губерня (існавала да 1802 г.). Яна ўключала 16 паветаў, атрыманых Pacіяй яшчэ па першаму падзелу Рэчы Паспалітай (губернскі горад Віцебск).

Такім чынам, працэс фарміравання беларускай народнасці заняў вельмі працяглы перыяд.

Па-першае, сама праблема даволі складаная і шматгранная, яна патрабуе разнастайных ведаў аб далёкай мінуўшчыне, гэтых ведаў нам якраз і не хапае; па-другое, гістарычная навука доўгі час была палітазаваная, тут сутыкаліся не толькі навуковыя, але і палітычныя інтарэсы, якія вызначаліся палітычнымі коламі Польшчы і Расіі;Так узніклі дзве супрацьлеглыя канцэпцыі паходжання беларусаў – “велікапольская” і “велікаруская”. Першая лічыла Беларусь-Літву сваімі “крэсамі ўсходнімі”, а беларускую мову дыялектам польскай; яна разглядала этнагенез беларусаў як састаўную частку этнагенезу палякаў. Другая, велікаруская, лічыла Беларусь Заходняй Руссю, а беларускую мову заходнерускім “наречием”, сапсаваным польскім уплывам. І тая і другая не прызнавала беларусаў як самастойны этнас. Дадзеныя канцэпцыі былі народжаны ў нетрах каланіяльнай палітыкі гэтых дзяржаў у адносінах да Беларусі і пры іх супастаўленні ўзаемна выключаюць адна другую.

Кожны, ці амаль кожны, народ мае сваю этнічную тэрыторыторыю, сваю Бацькаўшчыну, дзе жылі яго продкі на працягу многіх стагоддзяў.

Этнічная тэрыторыя — гэта тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа, з якой звычайна цесна звязаны яго этнагенез і этнічная гісторыя. Дзяржаўная тэрыторыя фарміруецца на аснове этнічнай, аднак дзяржаўныя і этнічныя межы рэдка супадаюць, бо ў справу «ўмешваюцца» палітычныя фактары.

Беларуская мова. мела ў ВКЛ статус дзяржаўнай, таму дамінуючае палажэнне займала беларуска-ліцвінскае насельніцтва. Упершыню адметныя рысы беларускай мовы былі зафіксаваны ў XIII ст. У XIV ст. беларуская мова пачала выцясняць з ўжытку царкоўнаславянскую мову.

На беларускай мове былі напісаны статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 г, а таксама большасць дакументаў, змешчаных у Метрыцы ВКЛ.

Рэлігія таксама адыгрывалаважную кансалідуючую функцыю ў час фарміравання беларускай народнасці. Да сярэдзіны XVI ст. пераважная частка ўсходнеславянскага насельніцтва ВКЛ была праваслаўнай, што, зразумела, спрыяла кансалідацыі беларускага этнасу.

Аднак спробы утварыць у ВКЛ аўтакефальную праваслауную царкву праваліліся,вядучая роля засталася за Маскоўскім патрыярхатам. Вынікам гэтага стала паступовае атаясамленне праваслаўнай веры як "рускай". Адначасова з гэтым пасля Крэўскай уніі (1385) у Беларусі значна ўзрос уплыў каталіцызму, які пашыраўся пераважна ў асяроддзі шляхты i магнатаў.

Утварэнне РП (1569) абвастрыла пагрозу паланізацыі на беларускіх землях, у тым ліку i праз насаджэнне тут каталіцызму.

Выйсце з існуючых абставін знайшлі ў заключэнні ў 1596 г. Брэсцкай царкоўнай уніі. У выніку ў XVIII ст. ужо 80%беларусаў з'яўлялася ўніятамі. Тым не менш каталікі па-ранейшаму прэтэндавалі на вядучыя пазіцыі ў грамадстве, бо да ix належала пераважная частка магнатаў i шляхты.

А пасля падзелаў РП, Расія на беларускіх землях забараняе ўніяцкую царкву (1839 г.) і пераводзіць уніятаў у праваслаўных.

Менталітэт i этнічная самасвядомасць. 3 часоў старажытнасці ў беларусаў, як i ў iншыx народаў, выпрацоўваліся пэўныя адметнасці ў спосабе мыслення i складу розуму.

Тыповымі рысамі нацыянальнага менталітэту стала талерантнасць, верацярпімасць, патрыятызм, працавітасць i спагадлівасць Менавіта амаль бесперапынная, самаахвярная праца выратоўвала просты люд ад голаду і холаду, у перыяд катаклізмаў.

Для беларускага народа таксама характэрна жыццястойкасць, цягавітасць, своеасаблівая “жылістасць”. Нават у самых складаных, неспрыяльных абставінах беларусы знаходзілі ў сабе такія магутныя жыццёвыя сілы, якія дазвалялі ім пераадолець любыя крытычныя сітуацыі на мяжы жыцця і смерці.

Беларусы вызначаліся непераадольным аптымізмам. У цэлым беларускі народ вылучаецца значным творча-стваральнім патэнцыялам (шматлікія ўзоры фальклорных твораў).

Міжнародная статыстыка сцвярджае, што беларусы-адзін з самых здольных і працавітых народаў. з΄яўляюцца сапраўды “вялікім народам”, які мае сваю багатую і змястоўную гісторыю, самабытныя, непаўторныя культуру, мову і іншыя адметныя каштоўнасці.

 

 


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 |


При использовании материала, поставите ссылку на Студалл.Орг (0.007 сек.)