АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Гідрамашыны

Читайте также:
  1. ЗМЕСТ АГУЛЬНАІНЖЫНЕРНАЙ ПРАКТЫКІ
  2. ЗМЕСТ СПРАВАЗДАЧЫ

 

Вывучыць будову і прыцып дзеяння помпаў, кампрэсараў, вентылятараў. Азнаёміцца з умовамі іх работы, рабочымі характарыстыкамі. Абгрунтаваць выкарыстанне і месца ўстаноўкі гідрамашыны ў тэхналагічным працэсе.

 

Пад'ёмна-транспартныя машыны

 

Вывучыць будову і прынцып дзеяння кранаў, тэльфераў, стружкавых, ролікавых, пласціністых транспарцёраў, элеватараў. Абгрунтаваць выкарыстанне і канструкцыю спецыяльных грузазахопных прыстасавынняў. Азнаёміцца з кінематычнымі схемамі прывада асобных механізмаў пад'емна-транспартных машын.

 

Прывады машын

 

Азнаёміцца з рэдуктарным, безрэдуктарным і гідраўлічным прывадамі машын і механізмаў. Устанавіць перавагі і недахопы кожнага з іх. Падрабязна разабрацца з кінематычнымі і гідраўлічнымі схемамі прывадаў машын. Высветліць, чым абгрунтована выкарыстанне таго ці іншага элемента прывада. Устанавіць найменш надзейныя месцы ў прывадзе і вызначыць дэталі і вузлы, якія часцей за ўсе падвяргаюцца зносу і паломцы.

 

1.2.4. Тэхналогія і абсталяванне для механічнай апрацоўцы дэталі

 

Азнаёміцца з тэхналогіяй вырабу адной з дэталей. Пры гэтым трэба пачынаць з абгрунтавання выбару канструкцыйнага матэрыялу, размераў і формы загатоўкі. У далейшым неабходна прасачыць за ўсімі аперацыямі па вырабу дэталі, уключаючы ліцце, механічную і тэрмічную апрацоўку і г.д. Пааперацыйная тэхналогія павінна быць дапоўненна азнаямленнем з тэхналагічным абсталяваннем і інструментам для ажыцяўлення кожнай аперацыі. Разабрацца з кінематычнымі схемамі станкоў, іх асноўнымі механізмамі. Вывучыць рэжымы работы пры апрацоўцы дэталей. Азнаёміцца з рэзальным інструментам.

 

1.2.5. Тэхналогія і абсталяванне для зваркі матэрыялаў

 

Азнаёміцца з усімі відамі зваркі і рэзкі металаў, якія выкарыстоўваюцца на прадпрыемстве. Высветліць вобласці выкарыстанн кожнага віда зваркі, камплектнасць зварачнага агрэгата, рэжымы зваркі.

 

ПРЫКЛАДНЫ БАЛАНС ЧАСУ ПРАХОДЖАННЯ

ПРАКТЫКІ

 

Згодна з вучэбным планам агульнаіжынерная практыка доўжыцца 4 тыдні. Прапануецца наступнае размеркаванне часу:

1) афармленне дакументаў і інструктаж па тэхніцы бяспекі − 1 дзень;



2) агульнае азнаямленне, экскурсія па цэхах прадпрыемства − 1 дзень;

3) вывучэнне гідрамашын − 4 дні;

4) вывучэнне пад'ёмна-транспартных машын − 4 дні;

5) вывучэнне прывадаў машын − 4 дні;

6) азнаямленне з тэхналогіяй вырабу дэталей − 2 дні;

7) вывучэнне зварачнай вытворчасці − 2 дні;

8) экскурсіі на сумежныя прадпрыемствы − 2 дні;

9) афармленне і абарона справаздачы − 2 дні.

 


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 |


При использовании материала, поставите ссылку на Студалл.Орг (0.006 сек.)