АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Сутнасць безупыннай сістэмы

Читайте также:
  1. Сельская гаспадарка. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

і методыка вызначэння слізготнага сабекошту запасаў

 

Па сістэме безупыннага ўліку запасаў вядзецца сінтэтычны ўлік па вартасці і аналітычны ўлік па колькасці набыцця, выкарыстання ў вытворчым працэсе, продажу або іншага выбыцця. Улік запасаў адлюстроўваецца на рахунках 110 “Матэрыялы”, 141 “Тавары”, 143 “Гатовая прадукцыя” і іншых рахунках для ўліку запасаў па фактычным сабекошце, таму сабекошт скарыстаных або рэалізаваных запасаў заўсёды вядомы. У выніку на працягу ўсяго справаздачнага перыяду ёсць інфармацыя аб наяўнасці пэўных відаў запасаў па іх сабекошце.

Паколькі безупынная сістэма ўліку запасаў абумоўлівае неабходнасць іх бягучага ўліку непасрэдна на матэрыяльных рахунках абаротных актываў па фактычным сабекошце, узнікаюць адметнасці ў пабудове аналітычнага ўліку. Так як фактычны сабекошт адзінкі запасаў пастаянна змяняецца, матэрыяльна-адказныя асобы іх склад-скі ўлік вядуць толькі па колькасці. У бухгалтэрыі аналітычны ўлік неабходна наладзіць па колькасці і вартасці ў разрэзе відаў сыравіны, матэрыялаў, гатовай прадукцыі і тавараў, а ўнутры кожнага віду ў разрэзе элементаў сабекошту. Ажыццявіць такі ўлік можна толькі ва ўмовах выкарыстання камп’ютарных тэхналогій пры выкарыстанні абмежаванай наменклатуры матэрыялаў.

Асновай безупыннай сістэмы ўліку запасаў з’яўляецца вызначэнне іх слізготнага сабекошту. Як ужо адзначалася раней, пры безупыннай сістэме ўліку запасаў сярэднеўзважаны іх сабекошт разлічваецца пасля кожнай гаспадарчай аперацыі, звязанай са змяненнем іх колькасці або вартасці. Гэта дае магчымасць на канец кожнага працоўнага дня вызначаць астаткі па фактычным сабекошце. Методыка такога разлі-ку прыведзена ў табліцы 5.9.

Як вынікае з прыведзенага ў табліцы прыкладу, пасля паступлення 7-га кастрычніка 2720 кг хмелю яго фактычны сабекошт вызначыўся ў памеры

 

(54480 + 235280 + 13872): (680 + 2720) = 89,304 тыс. руб.,

 

за 1 кг. Па вызначаным кошце будуць ацэненыя адпушчаныя ў вытворчасць 8 кастрычніка 1430 кг хмелю, што складзе

 

1430 × 89,304 = 303632 тыс. руб,

 

 

Табліца 5.9 — Разлік слізготных сярэднеўзважаных коштаў на хмель,

скарыстаны на вытворчасць прадукцыі піваварнага завода

ў кастрычніку 201_ г.

 

Паказчыкі Дата Праводка Коль-касць, кг Кошт, тыс. руб Сума, тыс. руб
Дэбет Крэдыт
1. Астатак 1.10 Х Х   80,0  
2. Паступіла ад пас-таўшчыка 7.10       86,5  
3. Расходы па дас-таўцы ўласным транспартам 7.10     Х Х  
4. Астатак 8.10 Х Х   89,304  
5. Адпушчана ў вытворчасць 8.10       89,304  
6. Астатак 9.10 Х Х   89,304  
7. Паступіла ад пас-таўшчыка 12.10       90,3  
8. Расходы па дас-таўцы ўласным транспартам 12.10     Х Х  
9. Астатак 13.10 Х Х   95,137  
10. Адпушчана ў вытворчасць 15.10       95,137  

Працяг табліцы 5.9

 

Паказчыкі Дата Праводка Коль-касць, кг Цана, тыс. руб Сума, тыс. руб
Дэбет Крэдыт
11. Прададзена ін-шай арганізацыі 17.10       95,137  
12. Астатак 18.10 Х Х   95,137  
13. Паступіла ад пастаўшчыка 19.10       97,2  
14. Мытныя пошлі-ны 19.10     Х Х  
16. Астатак 19.10 Х Х   103,603  
17. Адпушчана ў вытворчасць: а) па норме б) звыш нормы     22.10 22.10                 103,603 103,603    
18. Астатак 23.10 Х Х   103,603  
19. Паступіла ад пастаўшчыка 26.10       87,2  
20. Расходы па дас-таўцы ўласным транспартам 26.10     Х Х  
21. Астатак 27.10 Х Х   100,015  
22. Адпушчана ў вытворчасць 28.10       100,015  
23. Астатак 29.10 Х Х   100,015  
24. Вынік інвента-рызацыі 31.10       100,015  
25. Астатак 1.11 Х Х   100,015  

 

а астатак на 9 кастрычніка ў колькасці 1970 кг будзе ацэнены па фактычным сабекошце на суму

 

303632 – 127705 = 175927 тыс. руб.

 

Такі разлік слізготнага сярэднеўзважанага сабекошту ажыццяўля-ецца безупынна, у выніку чаго ён змяняецца пасля кожнага паступлення запасаў або адлюстравання налічаных выдаткаў, падлеглых уключэнню ў іх сабекошт. Для вызначэння вартасці матэрыялаў у дарозе і кантролю над іх паступленнем можа выкарыстоўвацца рахунак 115 “Нарыхтоўка і набыццё матэрыялаў”. Улік матэрыялаў на гэтым рахунку ажыццяўляецца па цэнах набыцця. Па дэбеце паказваецца акцэпт рахункаў пастаўшчыкоў, а па крэдыце — фактычнае паступленне матэрыялаў. Сальда сведчыць аб наяўнасці матэрыялаў у дарозе.

Дэталёвая інфармацыя, якую мае кіраўніцтва пры выкарыстанні сістэмы безупыннага ўліку запасаў, дае магчымасць больш эфектыў-на заказваць матэрыялы і тавары, кантраляваць фінансавыя выдаткі, звязаныя з інвестыцыямі ў запасы. Гэта сістэма выкарыстоўваецца, як правіла, для ўліку невялікай колькасці запасаў з адносна вялікай вартасцю адзінкі. У апошнія гады, па прычыне шырокага выкарыстання камп’ютараў, гэта розніца паміж высокай і нізкай вартасцю адзінкі істотна нівеліравалася. Хаця сістэма перыядычнага ўліку запасаў усё яшчэ шырока распаўсюджаная, выкарыстанне сістэмы безупыннага ўліку значна павялічылася.

 

 

5.11 Айчынная мадэлі ўліку матэрыялаў,


1 | 2 | 3 | 4 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.)