АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Барацьба супраць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі

Читайте также:
  1. I. ДакументальныЯ крынIцы.
  2. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
  3. Агульная характарыстыка і асаблівасці пабудовы зместу літаратурнай адукацыі па ступенях навучання
  4. Адукацыя і культура.
  5. Адукацыя, навука, культура.
  6. Археалагічная перыядызацыя. 3 страница
  7. Археалагічная перыядызацыя. 4 страница
  8. Археалагічная перыядызацыя. 6 страница
  9. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”.
  10. Беларусь у Першай сусветнай вайне.
  11. Богарт у шафе

Тэрыторыя ўсходняй Прыбалтыкі ў канцы 12 ст. заставалася апошнім паганскім рэгіёнам Еўропы, праз яго праходзілі важнейшыя гандлёвыя шляхі. Пры гэтым ён быў палітычна раздроблены на племянныя княжанні, частка з якіх знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Полацкага княства. Гэтыя акалічнасці выклікалі імкненне з боку нямецкіх, дацкіх і шведскіх рыцараў, мяшчан і каталіцкага духавенства падначаліць сваёй уладзе эстаў, ліваў, куршаў, латгалаў і іншыя балцкія плямёны.

З канца 12 ст. пачынаецца актыўная хрысціянская прапаганда каталіцкай царквы ў рэгіёне. Каталіцкі манах Мейнард у 1184 г. атрымаў дазвол ад князя Уладзіміра Полацкага, які спачатку не бачыў у гэтым вялікай пагрозы, на місіянерскую дзейнасць у вусці Зах. Дзвіны, на землях ліваў. Папа рымскі Цэлестын ІІІ даў дазвол на правядзенне каланізацыі і “першы паўночны крыжовы паход” супраць паганцаў ва ўсходняй Прыбалтыцы (1198 г.). Пасля гэтага біскуп Бертольд разам з крыжакамі высадзіўся ў вусці Дзвіны. Крыжакамі называюцца прадстаўнікі асобых ваенна-манаскіх каталіцкіх ордэнаў, якія ўзнікаюць у Заходняй Еўропе падчас правядзення масавых рыцарскіх крыжовых паходаў у 12-13 стст. у Палесціну, а потым і ў іншыя землі, населеныя нехрысціянамі або хрысціянамі некаталіцкіх вызнанняў. Афіцыйная мэта іх дзейнасці – распаўсюджанне хрысціянства паводле каталіцкага ўзору шляхам вайны. Крыжакі мелі арганізацыю якая сумяшчала царкоўную і ваенную іерархію (ордэн).

У 1201 г. па ініцыятыве каталіцкага біскупа Альберта ў вусці Зах.Дзвіны, на землях племені ліваў, узнікае крэпасць Рыга. Для абароны каталіцкага духавенства біскуп Альберт у 1202 г. заснаваў крыжацкі Ордэн мечаносцаў. Пасля заснавання Ордэна мечаносцаў яго рыцары пры падтрымцы каталіцкай царквы праводзілі прымусовую хрысціянізацыю жыхароў Прыбалтыкі, захоплівалі землі ліваў, куршаў, селаў, латгалаў і абкладалі данінай насельніцтва.

Такая палітыка Ордэна выклікала супраціўленне з боку полацкіх князёў, якія дагэтуль кантралявалі землі ліваў і латгалаў. Паміж Ордэнам і полацкімі князямі пачаліся ўзброеныя сутычкі. Палачане на чале з Уладзімірам Полацкім зрабілі паходы на каменныя крыжацкія замкі каля Рыгі – Ікскуль і Гольм у 1203 і 1206 гг. Крыжакамі былі захоплены васальныя княствы Полацка Кукейнос у 1208 г. і Герцыке ў 1209 г.

Сілаў палачан і асобных балцкіх плямён аказалася недастаткова для барацьбы з крыжакамі. Таму ў 1216 г. адбывалася падрыхтоўка сумеснага полацка-смаленска-літоўскага пахода на Ордэн мечаносцаў. Аднак, ён не адбыўся, паколькі князь Уладзімір нечакана памёр, верагодна быў атручаны ордэнскімі агентамі. Дамовы Полацка, Віцебска і Смаленска з Рыгай і Ордэнам у 1210 і 1223 гг. замацавалі свабоду гандлю купцоў па Дзвіне ад Полацка да Рыгі, але права адгрузкі тавара на замежныя караблі атрымалі толькі рыжане. На працягу першай чвэрці 13 ст. уся тэрыторыя сучасных Латвіі і Эстоніі была падпарадкавана Ордэну мечаносцаў і Рыжскаму арцыбіскупству, якія ўтварылі там федэратыўную дзяржаву. Полацкае княства страціла ўсе свае ўладанні ў Ніжнім Падзвінні.

У далейшым адбываліся частыя войны паміж Ордэнам і Полацкім княствам; крыжакі здзяйснялі перыядычныя набегі на Полацкую зямлю, а таксама землі суседніх славянскіх дзяржаў (Ноўгарад, Пскоў), праводзілі разбурэнні і захоплівалі палонных. Полацкае і Віцебскае княствы працягваюць змагацца з крыжакамі, уступаючы ў саюзніцкія адносіны са Смаленскім, Ноўгародскім і панямонскімі княствамі. Пры абароне Юр’ева (Тарту), наўгародскай калоніі на землях эстаў, у 1224 г. загінуў апошні кукейноскі князь Вячка. У 1260 г. полацкія дружыны ўдзельнічалі ў бітве літоўцаў з крыжакамі на возеры Дурбэ. Барацьба з крыжакамі садзейнічала аслабленню і заняпаду Полацкага княства ў сярэдзіне 13 ст.

У 1230 г. на тэрыторыі Прусіі пачынае дзейнічаць крыжацкі Тэўтонскі Ордэн. Яго намаганнямі было заваяваны і прымусова ахрышчаны мясцовыя балцкія плямёны прусаў і створана асобная крыжацкая дзяржава. У 1237 г. Ордэн мечаносцаў далучыўся да Тэўтонскага Ордэна ў якасці аўтаномнай адзінкі пад назвай Лівонскі ордэн. Тэўтонскі ордэн скіроўваў сваю экспансію супраць балцкіх плямёнаў жамойтаў на тэрыторыі сучаснай Літвы. Пры гэтым нярэдка адбываліся сутыкненні крыжакоў з суседнімі славянскімі княствамі на тэрыторыі Панямоння, якія падпарадкоўваліся Галіцка-Валынскаму княству. Барацьба славянскіх і балцкіх княстваў супраць крыжакоў паскорыла працэс іх аб’яднання ў адзіную дзяржаву.

У сярэдзіне 13 ст. у раннефеадальных княстваў на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца новы знешнепалітычны праціўнік – мангола-татары – качавыя плямёны з усходняй Азіі. У першай палове 13 ст. мангола-татары ўтварылі адзіную дзяржаву, якая праводзіла актыўную заваёўніцкую палітыку. У склад гэтай дзяржавы шляхам войнаў увайшлі тэрыторыі Кітая, часткова Сібіры і Далёкага Усходу, Цэнтральнай Азіі, Ірана, Урала, Каўказа, Паволжа. У стэповай зоне Еўразійскага кантынента пачаліся вялікія міграцыі, якія справакавала агрэсія мангола-татарскіх саюзаў плямён.

У 1223 г. адбываецца першая сутыкненне кааліцыі славянскіх князёў з мангола-татарамі. У бітве на р. Калка войска кааліцыі было знішчана, сярод іншых загінуў князь Юры Нясвіжскі. У 1238 г. мангола-татары на чале з ханам Бату падпарадкавалі Уладзіміра-Суздальскія і Смаленскія землі. У 1239 – 1241 гг. падчас паходаў на Кіеў, Валынь і Польшчу імі былі спалены Гомель, Тураў, Мазыр, Пінск, Берасце. Аднак спроба мангола-татараў прарвацца ў цэнтральныя землі Беларусі ў 1242 і 1249 гг. скончыліся няўдачай (бітва пад Крутагор’ем 1249 г.).

У пачатку 40-х гг. 13 ст. у Паволжы была ўтворана мангола-татарская дзяржава – Залатая Арда. Землі сучаснай Расіі і Украіны сталі залежнымі ад яе і вымушаны былі выплочваць даніну. Нягледзячы на частыя спусташальныя набегі, на працягу ўсяго 13 ст., мангола-татарам не ўдалося ўстанавіць сваю ўладу на беларускіх землях. Барацьба славянскіх княстваў на тэрыторыі Беларусі супраць мангола-татараў паскорыла працэс іх аб’яднання ў адзіную дзяржаву.

Такім чынам, у першай палове 13 ст. раннефеадальныя княствы на тэрыторыі Беларусі апынуліся пад пагрозай агрэсіі з боку двух значных знешнепалітычных праціўнікаў – крыжакоў і мангола-татараў. Неабходнасць супрацьстаяння гэтым сілам сталі адной з важнейшых прычын утварэння адзінай дзяржавы.

 


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 | 51 | 52 | 53 | 54 | 55 | 56 | 57 | 58 | 59 | 60 | 61 | 62 | 63 | 64 | 65 | 66 | 67 | 68 | 69 | 70 | 71 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.)