АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Гарады. Гандаль

Читайте также:
  1. IV. С ОСТРОВА НА ОСТРОВ 33 страница
  2. Аннотация 7 страница
  3. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі.
  4. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА
  5. Глава 3. Следствие
  6. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі БССР.
  7. НАЙБОЛЬШ ЗНАЧНЫЯ ДАТЫ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ
  8. Развіццё сельскай гаспадаркі і феадальных адносін.
  9. Рэлігія і культура беларускіх зямель у 9 – 13 стст.
  10. Следствие
  11. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

У першай палове 19 ст. назіраецца хуткі рост гарадскога насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. З 1796 па 1861 г. яно павялічылася з 80 да 320 тыс.чал. К 1861 г. у гарадах пражывала каля 10% усяго насельніцтва. Найбольш буйнымі гарадамі былі Віцебск, Мінск, Магілёў, Гродна. У гарадах павялічваецца ўдзельная вага рамесна-гандлёвага насельніцтва. Значную ролю ў гэтым адыграла ўвядзенне мяжы яўрэйскай аселасці і прымусовае перасяленне яўрэяў з вёсак у гарады і мястэчкі. К сярэдзіне 19 ст. каля 70% гарадскога насельніцтва складалі яўрэі.

Развіццё прамысловасці і рост гарадскога насельніцтва стымулявалі развіццё гандлю. Гэтаму садзейнічаў ўздым цэн на хлеб у першай палове 19 ст. Асноўнай арганізацыйнай формай гандлёвых адносін у першай палове 19 ст. былі кірмашы. Большасць кірмашоў з’яўляліся універсальнымі, на іх можна было гандляваць любымі таварамі. Самымі буйнымі былі кірмашы ў Зэльве Гродзенскай губерні, Бешанковічах і Любавічах Магілеўскай губерні.

Значная месца займаў таксама развозна-разносны гандаль. Многія гарадскія купцы скуплялі ў вёсках сельскагаспадарчую прадукцыю, сартавалі яе, збіралі ў вялікія партыі і прадавалі аптавікам. Амаль ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі дзейнічалі штотыднёвыя базары. Пашыраўся таксама стацыянарны гандаль, які адбываўся ў штодзённа працуючых гандлёвых установах – лаўках, крамах, карчмах, кавярнях і г.д.

Важная роля ў развіцці ўнутранага рынку і таварна-грашовых адносін належала транспарту. Да сярэдзіны 19 ст. яго асноўным відам з’яўляўся водны, які ажыццяўляўся па сістэме рэк і каналаў. У разглядаемы перыяд узнікаюць першыя параходы. Другім відам шляхоў зносін былі сухапутныя. У першай палове 19 ст. ажыццяўлялася будаўніцтва гасцінцаў. Праз тэрыторыю Беларусі праляглі Маскоўска-Варшаўская, Пецярбургска-Кіеўская і Маскоўска-Рыжская шашэйныя дарогі.

Развіццё шляхоў зносін садзейнічала пашырэнню знешняга гандлю. За мяжу з беларускіх губерняў вывозілі прадукты земляробства і жывёлагадоўлі, лес і драўляныя вырабы, прадукцыю перапрацоўчай прамысловасці. Імпартаваліся еўрапейскія фабрычныя тавары, металы, соль, рыба, фабрычнае абсталяванне.

Такім чынам, у эканоміцы беларускіх зямель у першай палове 19 ст. адбываецца працэс паступовага развіцця капіталістычных таварна-грашовых адносін. Аднак панаванне феадальна-прыгонніцкай сістэмы істотна тармазіла і дэфармавала дадзены працэс. К сярэдзіне 19 ст. у эканамічнай сістэме Беларусі панаваў аграрны сектар; сельская гаспадарка мела пераважна натуральны характар; у прамысловасці дамінавала дробная рамесная вытворчасць, заснаваная на перапрацоўцы мясцовай сыравіны.

 

Асноўныя паняцці:

Буйнапамеснае землеўладанне, дзяржаўныя сяляне, прыватнаўласніцкія сяляне, рэформа дзяржаўнай вёскі 1837-1841 гг., рэформа сістэмы кіравання дзяржаўнымі сялянамі, “папячыцельская палітыка”, люстрацыя, дробныя рамесныя прадпрыемствы, мануфактуры, фабрыкі, прамысловая рэвалюцыя, кірмашы, развозна-разносны гандаль, стацыянарны гандаль.

 

Кантрольныя пытанні і заданні:

1. Які характар мела структура землеўладання на землях Беларусі ў першай палове 19 ст.?

2. Якімі фактарамі можна патлумачыць узрастанне ў першай палове 19 ст. ролі і значэння буйнапамеснага землеўладання?

3. У чым выяўлялася ўзрастанне таварнасці памешчыцкай гаспадаркі ў першай палове 19 ст.? Чым можна растлумачыць дадзеную з’яву?

4. Растлумачце, чаму, нягледзячы на аб’ектыўныя магчымасці, памешчыкі не былі зацікаўлены ў капіталістычнай перабудове сваіх гаспадарак. Якія шляхі яны выкарыстоўвалі для павышэння даходнасці сваіх гаспадарак?

5. Які ўплыў таварна-грашовыя адносіны ў першай палове 19 ст. мелі на сялянскую гаспадарку Беларусі і ў якой ступені?

6. Якім чынам змянілася структура сельскагаспадарчай вытворчасці на землях Беларусі ў першай палове 19 ст.?

7. У якіх фактах знаходзіць пацвярджэнне тэзіс пра крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы ў першай палове 19 ст.? Якая галоўная прычына дадзенага крызісу?

8. Растлумачце прычыны нізкіх тэмпаў тэхнічнай мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі Беларусі ў разглядаемы перыяд.

9. Якія рэформы ажыццяўляў царскі ўрад ў сельскай гаспадарцы ў сярэдзіне 19 ст.?

10. Які характар мела структура прамысловасці Беларусі ў першай палове 19 ст.? Чым выклікана вядучая роля дробнай рамеснай прамысловасці?

11. Якія змены адбываліся ў структуры мануфактурнай прамысловасці Беларусі першай паловы 19 ст.?

12. Растлумачце, у чым выяўляецца спецыфіка фабрычнай вытворчасці. Дзе на тэрыторыі Беларусі ўзнікаюць першыя фабрыкі?

13. Вызначце сутнасць паняцця “прамысловая рэвалюцыя”. Падумайце, ці можна ў сувязі з узнікненнем першых фабрык на тэрыторыі Беларусі ў першай палове 19 ст., гаварыць пра ажыццяўленне тут прамысловай рэвалюцыі?

14. Якія галіны прамысловай вытворчасці на землях Беларусі ў разглядаемы перыяд адыгрывалі вядучую ролю? Якімі фактарамі гэта выклікана?

15. Растлумачце, ці ёсць сувязь паміж павольнымі тэмпамі развіцця прамысловасці на тэрыторыі Беларусі ў першай палове 19 ст. і захаваннем ў гэты перыяд прыгоннага права і ў чым палягае дадзеная сувязь.

16. Якімі фактарамі можна патлумачыць рост гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў першай палове 19 ст.?

17. Якія формы гандлю пераважалі на тэрыторыі Беларусі ў разглядаемы перыяд? Паспрабуйце растлумачыць асаблівае значэнне кірмашоў.

18. Якія змены адбыліся ў транспартнай сістэме на землях Беларусі ў першай палове 19 ст. і як яны паўплывалі на развіццё гандлю?

19. Які характар мела структура знешняга гандлю ў разглядаемы перыяд?

20. Паспрабуйце вызначыць узровень развіцця эканомікі Беларусі ў першай палове 19 ст. у цэлым і растлумачце прычыны гэтага.

 

Тэмы дакладаў і рэфератаў:

1. Структура шляхецкага землеўладання на землях Беларусі ў першай палове 19 ст.

2. Сялянскія павіннасці на землях Беларусі ў першай палове 19 ст.

3. Рэформа дзяржаўнай вёскі на тэрыторыі Беларусі: прычыны, ход і вынікі.

4. Фарміраванне фабрычнай прамысловасці з беларускіх губернях.

5. Эканоміка беларускіх зямель у кантэксце заходнееўрапейскай індустрыялізацыі першай паловы 19 ст.

6. Беларускі горад у першай палове 19 ст.

 

 


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 | 51 | 52 | 53 | 54 | 55 | 56 | 57 | 58 | 59 | 60 | 61 | 62 | 63 | 64 | 65 | 66 | 67 | 68 | 69 | 70 | 71 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.007 сек.)