АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Новая (нацыянальная) беларуская літаратурная мова

Читайте также:
  1. Sog Pentagon, новая модель
  2. Банановая маска для кожи лица.
  3. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”.
  4. Беларуская мова : яе паходжанне і развіцце
  5. Блок 1: руководители основных программ УРМОО «Новая цивилизация» на смене.
  6. Блок 2: помощники руководителей основных программ УРМОО «Новая цивилизация» на смене.
  7. В 2003 году появилась новая болезнь, которую обозначают как «атипичная пневмония» или SARS (тяжелый острый респираторный синдром). К какой группе микробов отнесли ее возбудитель?
  8. ВОЛНОВАЯ И КВАНТОВАЯ ОПТИКА
  9. Волновая механика систем частиц
  10. Волновая оптика
  11. Волновая природа света
  12. Волновая функция. Уравнение Шредингера

У канцы XVIII ст. беларускі народ апынуўся ў новых гістарычных абставінах: некалі Вялікая Рэч Паспалітая пасля трох падзелаў паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй у 1795 г. перастала існаваць. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Але ў складзе Расіі Беларусь канчаткова страціла дзяржаўнасць і нават сваю этнічную назву, ператварыўшыся ў “Северо-Западный край” імперыі.

Царскі ўрад ігнаруе не толькі дзяржаўную самастойнасць, але і этнічную, моўную, культурна-рэлігійную адметнасць беларускага народа. У 1839 г. ліквідуецца унія - уняты далучаюцца да Рускай праваслаўнай царквы. Афіцыйная навука разглядае беларускую мову як дыялект (“наречие”) рускай мовы, а беларусаў разглядае як рускую народнасць. Гэта адпаведна адкрывала дарогу рускаму заканадаўству, рускім школам, афіцыйнай рускай мове. Загадам Мікалая I у 1840 г. на Беларусі ў якасці афіцыйнай уводзіцца руская мова: “Все дела, как правительственной, так и по судебной части, не исключая и дел дворянских, депутатских собраний и предводителей производить на русском языке”. Беларуская мова ў гэты і пазнейшыя часы ў афіцыйны ўжытак, пісьменнасць, школы не дапускалася. Усё, што знаходзілася над беспісьмовым сялянскім бытам (царква, школа, канцылярыя), павінна было быць рускім.

Менавіта ў гэты час нацыянальна-культурнага заняпаду ў асяроддзі навукоўцаў – беларусаў, выхаванных на традыцыях польскай і рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа, прызнанне гістарычнай ісціны, што толькі на аснове нацыянальных традіцій можна стварыць каштоўнасці агульначалавечага значэння, што пытанні “быць ці не быць беларускай культуры?”, “быць ці не быць самім беларусам?” вырашаюцца праз лёс роднай мовы.

Гэтую ісціну першымі ўсвядомілі прадстаўнікі беларуска-польскага асветніцтва першай паловы XIX ст. Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Дунін-Марцінкевіч і інш. Свядома праводзілі яе ў жыццё ў другой палове XIX ст. К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, пазней – Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Цётка, А. Гарун, С. Палуян і інш. пісьменнікі і публіцысты “нашаніўскага” кірунку. Іх творчасць, увабраўшы духоўныя здабыткі беларускага народа, і ёсць пачатак новай беларускай нацыянальнай літаратурна-пісьмовай мовы.

Такім чынам, сучасная літаратурная беларуская мова пачынае складвацца амаль праз два стагоддзі пасля спынення старабеларускай пісьмовай традыцыі – у мастацкай творчасці, прызначанай найперш селяніну, “мужыку”, які заставаўся адзіным, па сутнасці, захавальнікам сваей спрадвечнай мовы і нацыянальнай культуры. Менавіта на аснове жывой мовы народа і пачала фарміравацца беларуская літаратурная мова (без якой-небудзь сувязі з культурай старога беларускага пісьменнства).

Працес фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы супаў з перыядам т. зв. Славянскага Адраджэння, калі адбывалася фарміраванне славянскіх нацый і новых славянскіх нацыянальных моў. Але ў адрозненне ад іншых славянскіх моў, ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці, забароны беларускай мовы ў грамадскім жыцці, працэс складвання яе літаратурнай формы працякаў вельмі запаволена і расцягнуўся больш чым на стагоддзе. У XX ст. беларуская мова ўступіла неўнармаванай і некадыфікаванай, нягледзячы на спробы выкарыстання яе на працягу XIX ст. у белетрыстыцы и публіцыстыцы, не маючы распрацаванай навуковай тэрминалогіі, кніжна-пісьмовых стыляў.

Пасля рэвалюцыі 1905 г. царскім законам «Аб свабодзе друку» (1906 г.) быў дадзены дазвол на друкаванне газет на некаторых нацыянальных мовах, якія гучалі ў шматэтнічнай краіне пад назвай Расійская імперыя. На Беларусі адразу пачало выдавацца некалькі газет – «Наша доля», «Наша Ніва», «Bielarus». Менавіта на старонках гэтых выданняў пачала фіксавацца жывая беларуская мова і выпрацоўвацца прынцыпы літаратурнай мовы.

Газета «Наша Ніва» выдавалася ў Вільні ад 10 лістапада 1906 да 7 жніўня 1915 года дзвюма графічнымі сістэмамі – лацініцай і кірыліцай. Газета адразу стала надзвычай папулярнай. Яе выпісвалі цэлымі вёскамі (адзін экзэмпляр на ўсіх жыхароў). Фінансавую падтрымку газеты ажыццяўлялі браты Антон і Іван Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі, Цётка (Алаіза Пашкевіч), Магдалена Радзівіл, Зыгмунт Нагродскі і інш. Для беларусаў гэта выданне служыла асноўнай культурна-асветніцкай крыніцай, сімвалам нацыі.

Ад самага пачатку аўтары і выдаўцы імкнуліся абудзіць свядомасць беларусаў, вярнуць ім духоўныя, гуманістычныя ідэалы, узняць прэстыж роднай мовы. Менавіта на старонках гэтай газеты беларуская мова ўзнялася да ўзроўню літаратурнай, выпрацаваліся асноўныя прынцыпы перадачы на пісьме яе фанетыка-марфалагічных і лексічных асаблівасцей.

У 20-я гг. ХХ ст. беларуская мова і культура перажывалі небывалы ўздым. Маладой дзяржаве тэрмінова стала патрэбнай выпрацаваная адзіная літаратурная мова тытульнай нацыі – беларускага народа. Распрацоўка норм беларускай мовы належыць такім буйным навукоўцам і культурным дзеячам, як Б.Тарашкевіч, Я.Лёсік, С.Некрашэвіч, А.Багдановіч, Р.Астроўскі, Я.Станкевіч. Беларускі правапіс таго часу быў пабудаваны згодна з «Граматыкай беларускае мовы» Браніслава Тарашкевіча (1892—1941). Ён спалучыў у сваёй працы фанетычны і марфалагічны прынцыпы напісання ўласнабеларускіх слоў. Фанетычны прынцып напісання заключаўся ў адлюстраванні на пісьме акання, дзекання, цекання, асімілятыўнай мяккасці свісцячых зычных (сьнег, зьвер, насеньне). Згодна марфалагічнаму прынцыпу пісаліся аглушальныя звонкія зычныя на канцы слоў (сад, рог). Найбольшую цяжкасць выклікала перадача запазычанняў, слоў, якія прыйшлі ў беларускую мову з розных замежных моў. Б.Тарашкевіч прапанаваў пісаць добра засвоеныя запазычанні як і звычайныя беларускія словы (літара, аратар), а не адаптаваную іншамоўную лексіку трэба было пісаць у адпаведнасці з правіламі той мовы, з якой яны прыйшлі (Лёндон, монолёг, Голяндыя, лёжа). Згодна гэтай граматыцы былі напісаны ўсе падручнікі для школ, складаліся шматлікія слоўнікі. У 20-я гг. выходзіла шмат перыядычных выданняў, якія таксама карысталіся дадзенымі правіламі.

Нацыянальна-культурнае адраджэнне паставіла важныя задачы навуковага вывучэння гісторыі, эканомікі, культуры Беларусі, распрацоўку праблем лексікі, тэрміналогіі, гісторыі беларускай мовы, складанне і выданне падручнікаў, вучэбных праграм. Таму ўзнікла патрэба ў адкрыцці адпаведнай навуковай установы. 30 студзеня 1922 г.быў створаны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), які потым пераўтварыўся ў Беларускую Акадэмію Навук. Сярод першых правадзейных членаў гэтай установы былі Я.Колас, Я.Купала, Я.Лёсік. С.Некрашэвіч, Я.Карскі, М.Грамыка, М.Азбукін, М.Піятуховіч, М.Доўнар-Запольскі, Б.Эпімах-Шыпіла і інш.

20-я гг. ХХ ст. – час, калі ў беларускую літаратуру прыйшло шмат знакамітых паэтаў, празаікаў, публіцыстаў. Толькі за перыяд з 1920 па 1926 гг. пачалі сваю творчую дзейнасць каля 500 маладых літаратараў. У іх былі розныя здольнасці, густы і творчыя схільнасці, розныя палітычныя погляды. Частка з іх прадстаўляла новую літаратурную плынь «бурапены». Для яе былі характэрны рэвалюцыйны рамантызм, сацыялістычная скіраванасць. Вясной 1923 г. стаў выходзіць літратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс «Маладняк», а ўжо ў лістападзе творчыя сілы аб’ядналіся вакол гэтага выдання ў аднайменную літаратурную суполку і сталі называць сябе «маладнякоўцамі» (А.Александровіч, А.Бабарэка, А.Вольны, А.Дудар, Я.Пушча, М.Чарот і інш.). У Маскве быў створаны філіял гэтага аб’яднання, які ўзначальваў У.Дубоўка. У 1926 г. утвараецца новая арганізацыя – «Узвышша» (К.Чорны, К.Крапіва, З.Бядуля і інш.), у 1927 – «Пробліск» і «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна».

Усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 30-я гг. негатыўна адбілася на станаўленні і развіцці беларускай культуры, літаратуры і мовы. У 1933 г. была зроблена рэформа беларускага правапісу, згодна якой быў спрошчаны фанетычны прынцып перадачы асаблівасцей беларускага вымаўлення, сістэма скланення назоўнікаў стала вельмі набліжанай да рускай мовы (зніклі формы тыпу у палёх, у садох) і г.д. Але самы моцны ўдар быў нанесены беларускай інтэлігенцыі і маладым творчым сілам. На Беларусі пачалася кампанія супраць «нацыянал-дэмакратаў» («нацдэмаў»), такі ярлык замацавалі амаль за ўсімі маладымі літаратарамі, вядомымі навукоўцамі, дзеячамі культуры. Многіх саслалі ў паўночныя і ўсходнія раёны Рассіі (У.Дубоўку, А.Пальчэўскага), многія былі арыштаваны (Я.Лёсік, М.Хведаровіч), многіх расстралялі. За адзін дзень, напрыклад, у Мінску было расстраляна сем літаратараў: А.Дудар, М.Зарэцкі, П.Галавач, А.Вольны, В.Каваль, В.Сташэўскі, В.Маракоў, І.Харык. Збіраліся матэрыялы для арышту Я.Коласа і Я.Купалы. У 1938 г. выходзіць пастанава СНК і ЦК ВКП(б) «Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей». Партыйны апарат, справаводства, адукацыя, навука і часткова культурная сфера грамадства пачынаюць карыстацца рускай мовай.

У складаных умовах беларуская мова і беларуская культура працягвалі развівацца і ў пасляваенныя гады. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, наша літаратура папоўнілася такімі імёнамі, як У.Караткевіч, І.Мележ, І.Шамякін, Я.Брыль, Н.Гілевіч, В.Быкаў, У.Арлоў і інш. У часы хрушчоўскай адлігі былі вернуты забытыя імёны рэпрэсаваных літаратараў (У.Дубоўкі, Я.Пушчы, С.Грахоўскага, А.Звонака, М.Хведаровіча). На высокую ступень узнялася беларуская драматургія (У.Галубок, К.Крапіва, А.Маўзон, А.Макаёнак, А.Петрашкевіч, А.Дудараў і інш.).

У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. сітуацыя ў краіне кардынальна змянілася, што не магло не адбіцца на статусе беларускай мовы і беларускай культуры. У выніку распаду былога СССР і ўтварэння незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь беларуская мова атрымала статус дзяржаўнай (1990 г., Закон аб мовах) і пачала шырока выкарыстоўвацца ў афіцыйнай, прававой, адукацыйнай, навуковай сферах жыцця грамадства. Актыўна вывучаліся не толькі хрэстаматыйныя беларускія аўтары, з нябыту падняліся раней забароненыя імёны. Пэўная зацікаўленая частка грамадства вырашыла карыстацца не правапісам, які быў рэфармаваны ў 1933 і 1957 гг., а варыянтам беларускай літаратурнай мовы 20-х гг., г.зн. «тарашкевіцай».

У 1995 г. адбыўся рэферэндум, паводле якога ў краіне законна аб’яўлена беларуска-рускае двухмоўе. Беларуская мова зноў стала выкарыстоўвацца пераважна ў сферах мастацкай літаратуры, публіцыстыкі, гуманітарнай навукі, адукацыі. На сённяшні дзень праблема захавання нацыянальнай мовы беларусаў вельмі актуальная, наша мова ўключана ЮНЭСКА ў спіс моў, якім пагражае заняпад і забыццё. Рэальна беларуская мова як сродак камунікацыі жыве ў вёсках у выглядзе гаворак і ў колах творчай інтэлігенцыі, якія імкнуцца зберагчы нацыянальны скарб для нашчадкаў.

Беларускае слова можна пачуць і за мяжой. У такіх краінах, як ЗША, Канада і інш., створаны беларускія дыяспары з нашчадкаў эмігрантаў, якія таксама цікавяцца сваімі каранямі, імкнуцца вывучыць бацькоўскую мову, каб адчуць сябе членамі вялікай сям’і беларусаў. За мяжой стваралі і ствараюць свае творы Н.Арсеннева, А.Барскі, М.Сяднёў, А.Салавей, М.Гайдук і інш.

 

Хутчэй за ўсё, веданне тэмы будзе праверана на заліку з дапамогай тэста. У любым выпадку, большая частка білетаў змяшчае пытанне менавіта па гістарычных этапах развіцця беларускай мовы.

9) Формы беларускай нацыянальнай мовы ( што такое літаратурная і дыялектная мовы ). Функцыянальныя стылі літаратурнай мовы.

Запісаць сферу выкарыстання, разнавіднасці і асноўныя рысы стыляў.

Як і іншыя нацыянальныя мовы, беларуская мова існуе ў дзвюх формах: дыялектнай і літаратурнай.

Дыялектная мова – гэта мова народа, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Гаворка – гэта мова аднаго ці некалькіх населеных пунктаў з аднатыпнымі моўнымі рысамі. Мясцовыя гаворкі распаўсюджаны толькі на пэўнай тэрыторыі, выкарыстоўваюцца звычайна ў вуснай форме, часцей сялянствам. Гаворкі аб’ядноўваюцца ў дыялекты. На тэрыторыі Беларусі выдзяляюць два дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні.

Кожны з гэтых дыялектаў мае свае асаблівасці ў лексіцы, фанетыцы, марфалогіі і сінтаксісе, якія адрозніваюць іх адзін ад аднаго і ад літаратурнай мовы.

Паміж паўночна-ўсходнім і паўднёва-заходнім дыялектамі вылучаюцца сярэднебеларускія гаворкі, якія з’яўляюцца пераходнымі.

У апошні час новыя дыялекты не ўтвараюцца, нівеліруюцца і таму страчваюцца дыялектныя асаблівасці, знікаюць мясцовыя словы і выразы.

Генетычна сучасная літаратурная мова грунтуецца на гаворках цэнтральнай часткі Беларусі, але ў працэсе развіцця яна сінтэзавала найбольш характэрны для большасці беларускіх гаворак рысы і таму не супадае цалкам з якім небудзь тэрытарыяльным дыялектам, г.зн. мае наддыялектны характар.

На працягу некалькіх пакаленняў літаратурная мова апрацоўвалася майстрамі беларускай літаратуры. Беларуская літаратурная мова – гэта вышэйшая, унармаваная, агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх членаў грамадства, стылістычна разгалінаваная форма нацыянальнай мовы.

Наяўнасць нормы – істотная асаблівасць літаратурнай мовы, якая адрознівае яе ад дыялектнай. Пад нормай разумеюцца выпрацаваныя грамадствам і пісьмова замацаваныя (ці кадыфікаваная) ў нарматыўных слоўніках, даведніках, граматыках, узоры, правілы, якім падпарадкоўваюцца вымаўленне і напісанне слоў, выбар слоў, ужыванне граматычных формаў, пабудова словазлучэнняў і сказаў. Кадыфікаваная, узаконеная норма з’яўляецца абавязковай для ўсіх носьбітаў літаратурнай мовы.

Спецыфіка літаратурнай мовы выяўляецца і ў тым, што яна існуе ў дзвюх разнавіднасцях – вуснай і пісьмовай (дыялектная мова – толькі ў вуснай).

 

Стылі Сфера выкарыстання Мэты зносін. Функцыі мовы Асноўныя стылявыя рысы
Гутаркова-размоўны (гутарковы)   Быт, сямей-ныя, сяброўскія адносіны Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі   Камунікатыўная функцыя. Непасрэднасць, непадрыхтаванасць, спантаннасць маўлення; нязмушанасць выбару моўных сродкаў; адсутнасць строгай лагічнасці, эмацыянальнасць, ацэначны характар моўных сродкаў
Навуковы   Навука, тэхніка, навучальны працэс Растлумачэнне дасягненняў навукі і тэхнікі, паведамленні пра іх, растлумачэнне сутнасці з’явы, яе прычыны і пад.   Кагнітыўная функцыя Лагічнае, паслядоўнае, дакладнае, абстрактна-абагульненае выкладанне матэрыялу, яго доказнасць, аргументаванасць, пэўная сухасць маўлення, наяўнасць тэрмінаў
Афіцыйна–справавы     Афіцыйныя дакументы, канцылярскія, юрыдычныя, дыпламатыч-ныя сферы Рэгуляцыя афіцыйных адносін, указы, прадпісанні   Рэгулятыўная функцыя Строгая дакладнасць і паслядоўнасць выкладу; аб’ектыўнасць ацэнак, сухасць і бясстраснасць, адсутнасць эмацыянальнасці, моўныя клішэ, стандартнасць    
Публіцыс-тычна-пра-моўніцкі (публіцыс-тычны)   Палітыка-ідэалагічныя, грамадска-эканамічныя, культурныя, спартыўныя і іншыя грамадскія зносіны Інфармацыя пра грамадска важныя справы, уздзеянне на свядомасць, пачуцці людзей, фарміраванне грамадскай думкі   Экспрэсіўная (эмацыйная) функцыя Дакументалізм, факталагічная дакладнасць, даступнасць, агульназразумеласць, адкрытасць аўтарскай пазіцыі, ацэначнасць, эмацыянальнасць, палымянасць  
Мастацкі   Духоўная сфера жыцця, мастацкая літаратура, тэатр, кіно Інфармацыя аб духоўным вопыце чалавецтва, эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чалавека   Эстэтычная функцыя Мастацкая вобразнасць, эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць; ацэначны характар моўных сродкаў; стылістычная незамкнутасць (г. зн. спалучэнне элементаў розных стыляў)

 

 

10) Тэрміналагічная лексіка: сутнасць і спецыфіка тэрмінаў. Што такое тэрміны і чым яны адрозніваюцца ад агульнаўжывальных слоў? Гэта пытанне №1 ва ўсіх заліковых білетах.

Запісаць:

Тэрмін – гэта спецыяльнае слова ці словазлучэнне слоў, створанае (прынятае, запазычанае) для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Тэрмін – гэта імя паняцця.

Асаблівасці тэрмінаў:

1. Значэнне звычайнага слова можа быць растлумачана, а значэнне, сутнасць тэрміна павінна быць вызначана. Нават у тэрміналагічных слоўніках тэрміны не тлумачацца, ім даецца азначэнне.

2. Словы агульнай лексікі засвойваюцца людзьмі па меры іх авалодання мовай. Тэрміны ж патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі, культуры. Вузкаспецыяльныя тэрміны зразумелыя толькі спецыялістам.

3. Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін. У ідэале тэрмін павінен быць адназначным.

4. Хаця многія тэрміны ўзніклі на аснове метафарызацыі, вобразнага пераасэнсавання паняццяў ці маюць памяншальна-ласкальны суфікс, у тэрмінах адсутнічаюць экспрэсіўнасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць.

5. Кожны тэрмін з’яўляецца членам пэўнай тэрміналагічнай сістэмы, абмежаванай адной галіной навукі.

 

11) Напішыце аўтабіяграфію або рэзюмэ (узоры ніжэй). Аўтабіяграфія выконваецца ад рукі, рэзюмэу камп’ютарным варыянце.

Узор аўтабіяграфіі:

Аўтабіяграфія

Я, Радзько Ігар Пятровіч, нарадзіўся 28 мая 1988г. у горадзе Слуцку Мінскай вобласці. У 1989г. сям’я пераехала ў г.Мінск.

Маці, Радзькова Ніна Сямёнаўна, 1962 г.н., працуе медсястрой у паліклініцы №19 г.Мінска. Бацька, Радзько Пётр Ільіч, 1960г.н., працуе майстрам на Мінскім трактарным заводзе. Ёсць малодшая сястра Кацярына, 1996 г.н., школьніца.

У 1994 годзе я паступіў у першы клас сш №113 г. Мінска, якую і закончыў у 2005 годзе. З 2005 г. па 2008г. вучыўся ў Мінскім машынабудаўнічым каледжы, атрымаў спецыяльнасць “тэхнік-тэхнолаг”. У 2008 годзе паступіў на аўтатрактарны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (завочная форма навучання), зараз вучуся на 4-ым курсе.

Адначасова працую майстрам на Мінскім заводзе колавых цягачоў.

У войску не служыў, ваеннаабавязаны.

Член прафсаюза.

Жанаты. Жонка, Радзько Ірына Мікалаеўна, 1986 г.н., індывідуальны прадпрымальнік. Дзяцей не маю.

Пражываю па адрасе: 220114, г.Мінск, вул. Славінскага, д. 17, кв.54.

21.05.2012г. подпіс

 

Рэзюмэ

Рэзюмэ – кароткае апісанне службовай кар’еры.

Існуе тры тыпы рэзюмэ: храналагічнае, функцыянальнае і камбінаванае (функцыянальна-храналагічнае).

Храналагічнае рэзюмэ – гэта асабісты паслужны спіс і працоўныя дасягненні, пададзеныя ў храналагічнай паслядоўнасці.

У функцыянальным рэзюмэ ў большай ступені падаюцца прафесійныя навыкі, вопыт і дасягненні і ў меншай ступені – канкрэтны пералік работ на розных этапах службовай кар’еры.

Рэзюмэ камбінаванага тыпу валодае прыкметамі і храналагічнага, і функцыянальнага.

-----------------------------------------------


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.015 сек.)