АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

ВЯДУЧЫЯ (АПОРНЫЯ) ПАНЯЦЦІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

Читайте также:
  1. Агульная характарыстыка і асаблівасці пабудовы зместу літаратурнай адукацыі па ступенях навучання
  2. Адукацыя і культура.
  3. Адукацыя, навука, культура.
  4. Алгарытм напісання даклада
  5. Археалагічная перыядызацыя. 1 страница
  6. Беларуская літаратура як вучэбны прадмет. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”.
  7. Беларуская мова : яе паходжанне і развіцце
  8. Беларускі нацыянальны рух у 1905-1914 гг.
  9. Віды археалагічнай дзейнасці. Археалогія у кірунках і метадах даследавання
  10. Выпрацавана схема парадку працы над лірычным творам.
  11. Гарады, гандаль, транспартная сістэма.
  12. Гарады, рамяство і гандаль у 17 – першай палове 18 стст.

 

  1. “Абласнікі” – прадстаўнікі беларускага нацыяльна-дэмакратычнага руху на Беларусі ў пач.ХХ ст., якія самавызначэнне беларускіх зямель бачылі ў якасці вобласці ў складзе Расійскай рэспублікі,
  2. Аброк - від сялянскай павіннасці за карыстанне зямяёй феадала. Аброк прадуктамі (дзякла) – натуральная даніна, аброк грашыма - чынш. У Х-ХІІІ стст. збор натуральнай даніны з нясельцтва называўся палюддзем.
  3. Абшчына - устойлівая форма арганізацыі жыцця і дзеннасці людзей. Узнікла ў першабытную эпоху як родавая абшчына – арганізацыя кроўных родзічаў, якія былі звязаны агульнасцю свайго паходжання па мацярынскай або бацькоўскай лініі. У IX-XIII стст. адбываецца фарміраванне суседскай (сельскай) абшчыны, якая з'яўлялася арганізацыяй сельскага насельніцтва. Яе члены лічыліся свабоднымі людзьмі, жылі асобнымі сем’ямі, якія карысталіся асобнымі ўчасткамі зямлі (зямельнымі надзеламі) пры існаванні калектыўнага (абшчыннага) землеуладання. У славян сельская абшчына называлася «верв». 3 другой паловы XII да канца XVIII ст. абшчына (грамада) аб'ядноўвала насельніцтва асобнай вескі і была і была асабліва распаўсюджана ва ўсходніх раёнах Беларусі. Пасля далучэння беларускіх зямель да Рассіі ў дзяржаўных уладаннях уводзілася сістэма сельскага абшчыннага кіравання. Сялянская абшчына працягвала існаваць пасля адмены ў 18б1 г. прыгоннага права. 3 пачатку XX ст у ходзе Сталыпйіскай аграрнай рэформы ажыццяўляўся ўказ аб выхадзе сялян з абшчыны і паступова адбываўся пераход сялян ад абшчыннага да падворна замлеўладання. У выніку суцэльнай калектывізацыі ў 30-я гг. XX ст. сялянская абшчына была ліквідавана.
  4. “Адліга” – лібералізацыя ў грамадска-палітычным жыцці СССР пасля 1953г.,
  5. Аднапартыйная сістэма – заканадаўчае замацаванне за адной партыяй статуса кіруючай,
  6. Адраджэнне - назва перыяду асаблівага развіцця духоўнай культуры і росквіту мастацтваў, станаўлення навук, узнікнення кнігадрукавання ў краінах Еўропы ў XIV-XVІ стст. Для характарыстыкі гэтага перыяду ў Еўропе звычайна выкарытоўваюць назву Рэнесанс. Беларускім Адраджзннем з яўляецца перыяд з XVI да пачатаку XVII ст., звязаны перш за ўсе з дзеннасцю Ф. Скарыны і яго паслядоўнікаў.
  7. Айкумена – склад вобласцей, заселеных старажытным чалавекам;
  8. Акупацыйны режим – сістэмапалітычных, эканамічных, ваенных і ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, заняволенне і знішчэнне беларускага народа,
  9. Акупацыя - захоп войскамі адной дзяржавы тэрыторыі (або часткі тэрыторыі) іншай дзяржавы з усталяваннем уласнай адміністрацыі і законаў.
  10. Амністыя – памілаванне, дараванне віны. Напрыклад, расійскі імператар Аляксандр I дараваў магнатам і шляхце ўдзел у вайне 1812 г. на баку французскіх войскаў пры ўмове іх вяртання з-за мяжы ў двухмесячны тэрмін.
  11. Анархія — стан бязладдзя, пры якім падзеі адбываюцца стыхійна, неарганізавана, існуе беспарадак. Палітычная анархія была характэрна ў канцы XVIII ст. для Рэчы Паспалітай у сувязі з існаваннем «залатых» шляхецкіх вольнасцей, правіла «ліберум вета» і слабасцю каралеўскай улады.
  12. Анексія — далучэнне з дапамогай сілы або ў выніку нераўнапраўнага дагавору адной дзяржавай тэрыторыі другой дзяржавы.
  13. Антропагенез – працэс станаўлення чалавека;
  14. Апазіцыя парламенцкая — група дэпутатаў, погляды якіх не супадаюць або супярэчаць думкам парламенцкай большасці ці ўладзе.
  15. Археалогія — навука аб старажытнасцях, якая вывучае жыццё людзей па рэчавых гістарычных крыніцах.
  16. Арэнда — часовае карыстанне маёмасцю за вызначаную плату.
  17. Асадніцтва — засяленне былымі польскімі вайскоўцамі заходнебеларускіх зямель у час іх знаходжання ў складзе Польшчы (1921-1939).
  18. Асветнік — дзеяч, які садзейнічае пашырэнню асветы і ведаў. У гісторыі Беларусі гэта князь-кніжнік Ізяслаў, Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Ф. Скарына, В. Цяпінскі і інш.
  19. Асветніцтва — перыяд пашырэння асветы, развіцця навук у Заходняй Еўропе ў XVII—XVIII стст. Сведчаннем распаўсюджвання ідэй Асветніцтва ў Беларусі была дзейнасць у 1773—1794 гг. Адукацыйнай камісіі, творчасць Сімяона Полацкага, Казіміра Лышчынскага, Ільі Капіевіча і інш. Гэта эпоха, для якой характэрна імкненне змяніць і палепшыць становішча грамадзян шляхам асветы і выхавання.
  20. Асіміляцыя — працэс далучэння пэўных этнічных груп да асноўнага этнасу (народу). Характэрны для гісторыі амаль што ўсіх народаў, у т. л. і беларусаў. У старажытнасці асіміляцыя адбывалася ў працэсе пранікнення (рассялення) народаў на новых тэрыторыях. Напрыклад, асіміляцыя ў V—VIII стст. славянскіх і мясцовых балцкіх плямён, якая прывяла да славянізацыі (аславяньвання) некаторых балцкіх плямён.
  21. Аўтаномія — самастойнае ажыццяўленне дзяржаўнай улады або шырокае ўнутранае самакіраванне, якое надаецца асобнай тэрыторыі ці народу, што кампактна пражывае ў межах дзяржавы. Так, напрыклад, Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ) у 1906 г. выступала за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі.
  22. Аўтарытарны палітычны рэжым — рэжым, пры якім улада сканцэнтравана ў руках аднаго чалавека (лідэра) ці групы людзей (пануючай эліты) або ў выканаўчым органе, што зніжае ролю прадстаўнічых і судовых органаў і вядзе да сістэматычнага парушэння дзеючага заканадаўства, у т. л. Канстытуцыі. Тыповыя прыкметы — празмерны цэнтралізм улады, безумоўнае паслушэнства, абмежаванне дзелавой і палітычнай актыўнасці людзей. Звычайна ўсталёўваецца ва ўмовах палітычнага крызісу, дзяржаўнага перавароту або грамадзянскай вайны.
  23. Баяры — служылыя людзі, феадалы, якія першапачаткова атрымлівалі зямлю (памесце) па месцы вайсковай службы, толькі пры ўмове яе выканання. Пачынаючы з XV ст. сталі выслужваць або выкупаць зямлю ў асабістую ўласнасць. 3 канца XV ст. вайскова-служылых людзей у ВКЛ сталі называць шляхтай.
  24. Беларусізацыя – афіцыйная палітыка беларускага ўрада ў сферы нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў 1924-1929 гг.
  25. Брацтвы — рэлігійна-палітычныя арганізацыі праваслаўнага, пераважна мяшчанскага насельніцтва ў ВКЛ, якія ўзніклі ў канцы XVI — пачатку XVII ст. Займаліся асветай і кнігадрукаваннем на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах, супрацьстаялі прапольска-каталіцкай палітыцы.
  26. Бронзавы век – перыяд першабытнага ладу, на працягу якога прылады працы, вырабляемыя з бронзы, пераважалі над прыладамі з іншых матэрыялаў;
  27. «Буферная дзяржава» — дзяржава, тэрыторыя якой выкарыстоўваецца ў якасці пагранічнай зоны паміж варагуючымі краінамі ў мэтах недапушчэння вырашэння іх канфлікту ўзброеным шляхам. Напрыклад, Літоўска-Беларуская ССР (ЛітБел), якая існавала ў 1919 г., разглядаецца гісторыкамі як «буферная дзяржава» паміж Савецкай Расіяй і Польшчай.
  28. «Ваенны камунізм» — палітыка ў гады грамадзянскай вайны ў савецкай Расіі (1919—1921), звязаная з адменай прыватнага гандлю і абмежаваннем таварна-грашовых адносін, пераходам сістэмы размеркавання ў рукі дзяржавы, увядзеннем харчразвёрсткі, нацыяналізацыяй прамысловасці, мілітарызацыяй эканомікі.
  29. Валока — мера зямельнай плошчы, роўная 21,36 га. Уся зямля наразалася на валокі паводле аграрнай рэформы Жыгімонта II Аўгуста («Устава на валокі», 1557).
  30. Валюнтарызм — палітычны кірунак, пры якім воля кіруючай асобы ці выканаўчых улад лічыцца вызначальнай асновай грамадскага развіцця. Валюнтарысцкай лічаць, напрыклад, палітыку масавай пасадкі кукурузы літаральна ва ўсіх раёнах Беларусі незалежна ад іх кліматычных умоў, якая праводзілася ў гады кіравання М.С. Хрушчова.
  31. Веча — агульны сход дарослых мужчын, на якім вырашаліся найбольш важныя грамадскія і дзяржаўныя справы. Рашэнне прымалася па сіле крыку, які служыў сродкам тагачаснага галасавання. Веча існавала ў Навагрудку, Полацку, Ноўгарадзе.
  32. Волакі — назва месца найбольшага збліжэння дзвюх суднаходных рэк Заходняй Дзвіны і Дняпра на шляху «з варагаў у грэкі», дзе па сушы валачылі (перацягвалі на катках і колах) судны або перавозілі выгружаныя з іх тавары.
  33. Вотчына — зямельнае ўладанне, якое пераходзіла ў спадчыну ад бацькі да сына.
  34. Выканаўчы орган улады — орган, які павінен праводзіць у жыццё, выконваць законы. Звычайна тякім органам улады з'яўляецца Кабінет (Савет) Міністраў. Выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе Савет Міністраў (урад).
  35. Вытворчая гаспадарка — гаспадарка, якая забяспечвала патрэбы жыхароў дзякуючы пераважна такім заняткам, як земляробства і жывёлагадоўля, а не толькі выкарыстанню шляхам збіральніцтва і палявання таго, што было ў прыродзе.
  36. Гаспадарчы разлік — метад гаспадарання, пры якім даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад рэалізацыі (продажу) сваёй прадукцыі, пакрываюць і перавышаюць яго выдаткі на вытворчасць гэтай прадукцыі.
  37. Генацыд — дзеянні з мэтай поўнага ці частковага знішчэння той ці іншай нацыі (народа). Палітыку генацыду ў гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў праводзілі, у т. л. на тэрыторыі Беларусі, нямецка-фашысцкія захопнікі.
  38. Гета — месцы пражывання яўрэйскага насельніцтва ў гады Другой сусветнай вайны, створаныя фашыстамі з мэтай масавага знішчэння яўрэяў, якіх яны адносілі да ніжэйшай расы.
  39. Гісторыя Беларусі – гэта навука комплексная, інтэгральная, яна вывучае ўсю сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу ўсей гісторыі грамадства.
  40. Грамадзянская вайна — вайна за ўладу ўнутры адной краіны паміж дзвюма палітычнымі групоўкамі. Вельмі часта набывае харахтар братазабойчай, бо ў ёй удзельнічаюць грамадзяне адной дзяржавы.
  41. Грамадзянская супольнасць — тып узаемаадносін паміж дзяржавай і грамадствам, пры якім правы грамадзян абаронены законам і ўлада перадае частку сваіх функцый мясцовым органам самакіравання.
  42. Грамадска-эканамічная фармацыя – гістарычна вызначаны тып грамадства, заснаваны на канкрэтным спосабе вытворчасці, які характэрызуецца сваім эканамічным базісам, палітычнай, юрыдычнай, ідэалагічнай надстройкай, сваімі думкамі, грамадскай свядомасцю.
  43. ГУЛАГ — абрэвіятура (скарочаная назва) Галоўнага ўпраўлення лагерамі, якая ўжываецца як сімвалічная назва сталінскага рэпрэсіўнага рэжыму.
  44. Гуманізм — вучэнне, якое сцвярджае высокую годнасць чалавека, прызнае яго права на зямное шчасце, свабоду чалавечай асобы, ідэалы чалавекалюбства. Рэнесансавы гуманізм узнік у эпоху Адраджэння ў XIV—XVI стст. На Беларусі дзеячам-гуманістам быў Ф. Скарына, які прапаведаваў наступны закон чалавечага жыцця: «...усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, дык тое рабіце вы ім».
  45. “Двоеўладдзе” – адначасовае існаванне двух улад – Часовага ўрада (улады буржуазіі) і саветаў (улады рабочых, сялян, чырвонаармейцаў).
  46. “Двухвер’е ” – працяглы перыяд адначасовага суіснавання язычніцтва і хрысцыянства;
  47. Дзяржава — асноўная форма палітычнай сістэмы грамадства, якая арганізуе, накіроўвае і кантралюе сумесную дзей-насць і адносіны людзей, грамадскіх груп, класаў. Тэрытарыяльны, суверэнны саюз (аб'яднанне, супольнасць) грамадзян, утвораны з мэтай абароны іх жыцця, свабоды і маёмасці. Найбольш істотная прыкмета дзяржавы — наяўнасць публічнай улады, якая пашыраецца на ўсё грамадства і абапіраецца на сродкі і меры прымусу (армія, паліцыя, турма і інш.). Важным сродкам ажыццяўлення дзяржаўнай улады з'яўляецца права.
  48. Дзяржаўны бюджэт — расклад грашовых даходаў і расходаў дзяржавы.
  49. Дружына — княжацкае войска.
  50. Дыктатура — неабмежаваная ніякімі законамі прымусовая ўлада адной асобы, групы людзей або партыі.
  51. Дысідэнты – 1) тыя, хто выступае супраць афіцыйнай улады, 2) у Рэчы Паспалітай: некаталікі (праваслаўныя, уніяты).
  52. Дэкларацыя — дзяржаўны і палітычны (канстытуцыйны) акт. Напрыклад, Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР ад 27 ліпеня 1990 г.
  53. Дэмакратызацыя — распаўсюджванне і замацаванне формаў дзяржаўнага ладу, заснаваных на прызнанні прынцыпу народаўладдзя, свабоды, роўнасці грамадзян.
  54. Дэнансацыя — паведамленне адной дзяржавы другой аб скасаванні дзеяння падпісанага паміж імі дагавора.
  55. Евангелле — агульная назва першых чатырох гістарычных кніг Новага Запавету (Бібліі) пра зямное жыццё і вучэнне Ісуса Хрыста. На Беларусі найстаражытнейшае — рукапіснае Тураўскае Евангелле (XI ст.). Першае друкаванае Евангелле на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах выдадзена В. Цяпінскім у XVI ст.
  56. Езуіты — члены каталіцкага ордэна Таварыства Ісуса Хрыста, створанага ў XVI ст. для барацьбы з Рэфармацыяй. У ВКЛ дзейнічалі навучальныя ўстановы езуітаў — калегіумы. Рэктарам Віленскай езуіцкай акадэміі (першай вышэйшай навучальнай установы ў ВКЛ) быў езуіт П. Скарга — адзін з ініцыятараў Берасцейскай царкоўнай уніі.
  57. Епархія — праваслаўная царкоўная акруга. Упершыню на тэрыторыі Беларусі заснавана ў 992 г. у Полацку. Гэтая дата лічыцца пачаткам гісторыі праваслаўнай царквы ў Беларусі.
  58. Жалезны век – перыяд першабытнага ладу, на працягу якога прылады працы вырабляліся з жалеза;
  59. Заканадаўчы орган улады — орган, які распрацоўвае і прымае законы. Такім органам звычайна з'яўляецца парламент. Згодна з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г., прадстаўнічы і заканадаўчы орган у нашай рэспубліцы — Нацыянальны сход (парламент).
  60. Запрыгоньванне — страта сялянамі права ўласнасці на зямлю і ператварэнне ix y залежных ад феадала. Афармлялася, напрыклад, у Судзебніку Казіміра 1468 г., Статутах ВКЛ. Так, у XIV—XV стст. у ВКЛ існавалі «непахожыя» сяляне, якім не дазваляўся пераход ад аднаго феадала да другога. У XVI ст. усе сяляне ператварыліся ў прыгонных, прымацаваных да зямлі, якую яны апрацоўвалі і неслі за карыстанне ёю пэўныя павіннасці перад феадаламі. Прыгоннае права было скасавана ў 1861 г. шляхам набыцця памешчыцкімі сялянамі асабістай свабоды і паступовага выкупу імі зямельных уладанняў.
  61. Заходнерусізм — сістэма поглядаў, якая адмаўляе гістарычнасць беларусаў як самастойнага і самабытнага этнасу, атаясамляе іх з велікарускім этнасам. Галоўнай сваёй мэтай заходнерусізм у сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. лічыў барацьбу супраць польскага і каталіцкага ўплыву на беларусаў. 3 усталяваннем БССР заходнерусізм як сістэма поглядаў страціў свае пазіцыі, аднак яго ідэі засталіся ва ўсведамленні пэўнай часткі беларускага грамадства.
  62. Ідэалогія — сістэма прававых, палітычных, маральных, філасофскіх, рэлігійных, мастацкіх поглядаў і ідэй, якія належаць асобе ці групе людзей або палітычнай партыі.
  63. Індаеўрапейцы — шматлікія плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў, якія першапачаткова жылі ў Малой Азіі побач з Іранам. У Індыі і Іране яны называліся арыямі. Ca сваёй прарадзімы яны рассяліліся на вялікай тэрыторыі Азіі і Еўропы прыкладна 3-1,5 тыс. гадоў да н.э. Пасля асіміляцыі (змяшэння) з мясцовымі плямёнамі на тэрыторыі Украіны, Беларусі, Прыбалтыкі і Цэнтральнай Еўропы ўтварыліся плямёны славян, балтаў, германцаў.
  64. Індустрыялізацыя — працэс пераходу ад ручной да машыннай працы і далейшай перабудовы вытворчасці на аснове высокапрадукцыйнай тэхнікі. У БССР праводзілася ў 1920-30-я гг. і была часткай адзінага працэсу індустрыялізацыі ў СССР. Асноўная ўвага надавалася развіццю лёгкай і харчовай прамысловасці, што было абумоўлена дастатковымі запасамі ў Беларусі мясцовай сыравіны, кадрамі, існуючымі традыцыямі. Ажыццяўлялася ў ходзе пяцігодак — пяцігадовых планаў развіцця народнай гаспадаркі (1928-1932, 1933-1937, 1938 - чэрвень 1941).
  65. Інтэграцыя — працэс і вынік узаемасувязі, узаемадзеяння, збліжэння і аб'яднання ў адзінае цэлае якіх-небудзь частак, элементаў, у прыватнасці, краін і іх эканомік, сацыяльных і палітычных структур, партый, арганізацый і г. д. Аб працэсе інтэграцыі Беларусі і Расіі сведчаць утварэнне іх Саюза 2 красавіка 1997 г., падпісанне ў снежні 1999 г. Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
  66. Інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі – “ якасныя”фактары, якія забяспечваюць развіцце эканомікі: рост вытворчасці працы, выкарыстоўванне дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэса,
  67. Інтэрвенцыя — узброенае ўмяшанне адной дзяржавы ва ўнутраныя справы другой. Напрыклад, інтэрвенцыя Полыпчы супраць савецкай Расіі ў 1919—1920 гг., калі баявыя дзеянні праходзілі на тэрыторыі Беларусі (польска-савецкая вайна).
  68. Інтэррэкс – вышэйшая службовая пасада у Рэчы Паспалітай у бескаралеўскі перыяд, якую звычайна займаў біскуп польскага горада Гнезна.
  69. Інфляцыя — абясцэньванне грошай у выніку выпуску ix y абарачэнне без забеспячэння неабходнай колькасцю тавараў. Падзенне пакупной здольнасці грошай.
  70. Кааліцыя — аб'яднанне, саюз, пагадненне дзяржаў, палітычных партый, грамадскіх арганізацый для дасягнення агульных палітычных, ваенных, эканамічных мэт. Напрыклад, у час рэвалюцыі 1905—1907 гг. склаліся кааліцыйныя саветы, у якія ўваходзілі бальшавікі, меншавікі, эсэры, бундаўцы.
  71. Кааперацыя — форма арганізацыі, пры якой адбываецца добраахвотнае аб'яднанне людзей для сумеснай працы, напрыклад, таварыства па сумеснай апрацоўцы зямлі, гандлёвы кааператыў і г. д.
  72. Калабарацыянізм – супрацоўніцтва з акупацыйнымі ўладамі.
  73. Калектывізацыя — аб'яднанне дробных індывідуальных гаспадарак сялян у буйныя калектыўныя гаспадаркі. Суцэльная калектывізацыя ў БССР, звязаная са стварэннем калгасаў, праходзіла ў канцы 20-х — пачатку 30-х гг. ХХст., а таксама ў Заходняй Беларусі, якая ўз'ядналася з БССР у 1939 г., напярэдадні і пасля завяршэння Вялікай Айчыннай вайны.
  74. Камінтэрн – міжнародная арганізацыя рабочага класа, існаваўшая ў 1919-1943 гг.
  75. Канстытуцыя — Асноўны Закон дзяржавы. У Рэчы Паспалітай была прынята Канстытуцыя 3 мая 1791 г., якая абвясціла яе суверэнітэт як унітарнай дзяржавы, ліквідаваўшы падзел на Польскае каралеўства і ВКЛ. У час існавання БССР былі прыняты Канстытуцыі 1919, 1927, 1937, 1978 гг. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь прынята 15 сакавіка 1994 г. На ўсенародным рэферэндуме 24 лістапада 1996 г. у яе ўнесены змяненні і дапаўненні (новая рэдакцыя Канстытуцыі). Некаторыя гісторыкі адносяць да Канстытуцыі Статуты ВКЛ — звод законаў эпохі сярэдневякоўя, для якой яшчэ не характэрна фарміраванне канстытуцыйнага права.
  76. Кантрыбуцыя — грошы або матэрыяльныя каштоўнасці, якія дзяржава-пераможца збірае з дзяржавы, якая панесла паражэнне ў вайне.
  77. Канфедэрацыя — часовае аб'яднанне (ваенна-палітычны саюз) шляхты ў XVII—XVIII стст. у Рэчы Паспалітай з мэтай падтрымаць узброенай сілай тыя ці іншыя палітычныя патрабаванні. Пад канфедэрацыяй разумеецца таксама форма дзяржаўнага ўладкавання, пры якой некалькі дзяржаў — суб'екты канфедэрацыі, што ўтвараюць саюз, працягваюць валодаць шырокімі правамі, поўнасцю захоўваючы сваю незалежнасць, і аб'ядноўваюць свае намаганні для дасягнення пэўнай мэты. У адрозненне ад федэрацыі канфедэрацыя дзяржаў больш слабое аб'яднанне, якое ўяўляе сабой не адну новую суверэнную дзяржаву, а больш або менш устойлівую сукупнасць дзяржаў.
  78. Канфесія — рэлігійны кірунак, веравызнанне (веравучэнне), прыналежнасць да пэўнай царквы. У хрысціянстве існуюць, напрыклад, каталіцкая, праваслаўная, уніяцкая канфесіі.
  79. Канфрантацыя двух палітычных сістэм – эканамічнае, палітычнае спаборніцтва двух палітычных сістэм (сацыялістычнай і капіталістычнай) у другой палове 1940-1980-я гг.,
  80. Канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага – розныя падыходы
  81. Касінеры — сяляне, узброеныя косамі. Назва ўдзельнікаў паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі ў 1794 г., паўстання пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага ў 1863 г.
  82. Касцёл — рымска-каталіцкі храм.
  83. Каталіцызм — адзін з асноўных кірункаў у хрысціянстве. Аформіўся ў 1054 г. пасля падзелу хрысціянскай царквы. Каталіцкая царква мае адзіны сусветны цэнтр — Ватыкан, адзінага кіраўніка — папу рымскага. Распаўсюджванне каталіцтва на тэрыторыі Беларусі адбывалася паводле ўмоў Крэўскай уніі (пагаднення) 1385 г. На беларускіх землях пачалі ўзводзіцца касцёлы і кляштары. Каталіцызм стаў сродкам паланізацыі беларускай шляхты пасля Люблінскай уніі 1569 г. (стварэння Рэчы Паспалітай). У XVI ст. пышныя каталіцкія набажэнствы і царкоўныя традыцыі сталі аб'ектам крытыкі з боку прыхільнікаў Рэфармацыі.
  84. Класы грамадскія — вялікія групы людзей, становішча якіх звязваюць з правам уласнасці, адносінамі да ўлады, месцам у падзеле працы. Вучэнне аб класах найбольш развіта ў марксізме.
  85. Князь — першапачаткова правадыр племя, затым кіраўнік княства (дзяржавы).
  86. контррэфармацыя – грамадска-палітычны рух, накіраваны супраць зместу і вынікаў рэфармацыі,
  87. Культ асобы — узвялічванне ролі аднаго чалавека, прыпісванне яму вызначальнага ўплыву на ход гістарычных падзей. Вядомы, напрыклад, культ асобы Сталіна.
  88. Культура – дасягненні людзей ў матэрыяльнай і духоўнай сферах.
  89. Летапіс — запіс падзей па гадах («летах»), пісьмовая гістарычная крыніца. Найбольш старажытны летапіс вядомы пад скарочанай назвай «Аповесць мінулых гадоў». Напісаны манахам Нестарам каля 1113 г.
  90. Лібералізм — ідэйна-палітычнае вучэнне, якое ўзнікла ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. Яго палітычныя і эканамічныя мэты — скасаванне феадальных парадкаў, абмежаванне манархіі, усталяванне парламенцкага ладу, ліквідацыя ці змякчэнне дзяржаўнага і грамадскага прымусу ў адносінах да асобы, абарона прыватнай уласнасці. Напрыклад, да ліберальна-буржуазнага лагера напярэдадні і ў час рэвалюцыі 1905—1907 гг. належалі Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (кадэты), «Саюз 17 кастрычніка» (акцябрысты), аўтанамісты.
  91. «Ліберум вета» — правіла, паводле якога рашэнне сойма лічылася не прынятым, калі супраць яго прагаласаваў хоць адзін дэпутат сойма. Сведчыла аб бязладдзі ў Рэчы Паспалітай у канцы XVII-XVIII ст.
  92. Мабілізацыя — масавы набор мужчын у армію ў час вайны, чарговы прызыў на вайсковую службу юнакоў адпаведнага ўзросту.
  93. Магдэбургскае права — права горада на самакіраванне, якое склалася ўпершыню ў XIII ст. у нямецкім горадзе Магдэбургу. Першай у ВКЛ магдэбургскае права атрымала Вільня (1387), a на тэрыторыі сучаснай Беларусі — Брэст (1390).
  94. Магістрат — орган гарадскога самакіравання, які складаўся ў ВКЛ з выбарнай рады (на чале яе стаяў бурмістр) і лавы (суда), дзе старшынстваваў войт.
  95. Магнаты — назва, якой сучасныя гісторыкі вызначаюць найбуйнейшых землеўладальнікаў. У ВКЛ найбольш вядомыя магнацкія роды Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх і інш.
  96. Мадэрнізацыя — працэс паступовага пераўладкавання грамадства пры пераходзе ад аграрна-рамеснай да індустрыяльнай цывілізацыі. У прыватнасці, працэс пераходу ад феадальнага да буржуазнага грамадства, які распачаўся ў Беларусі ў сувязі з буржуазнымі рэформамі другой паловы XIX ст. (адмена прыгоннага права і інш.). Прыкметамі мадэрнізацыі з'яўляюцца індустрыялізацыя, урбанізацыя, дэмакратызацыя, развіццё навукі, адукацыі і культуры, абмежаванне пазіцый царквы, фарміраванне прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці.
  97. Маёмасны цэнз — валоданне маёмасцю (зямля, дамы, прадпрыемствы і інш.) на пэўную суму грошай, якое давала права прымаць удзел у кіраванні або выбарах. Напрыклад, маёмасны цэнз быў уведзены пры выбарах гарадской думы ў час правядзення гарадской рэформы (пачалася ў Беларусі ў 1875 г.)
  98. Манаполія — саюз прадпрымальнікаў з мэтай пераадолення канкурэнцыі і атрымання найвялікшых прыбыткаў. Абазначае таксама выключнае права на вытворчасць і продаж прадукцыі. Манаполіі ўзніклі ў Беларусі на рубяжы XIX—XX стст.
  99. Манархія — улада аднаго кіраўніка (гаспадара) у дзяржаве. У ВКЛ пры Гедзіміне, Альгердзе, Вітаўце ўлада вялікага князя лічылася неабмежаванай. У другой палове XV—XVI ст. улада вялікага князя пры Казіміры і Аляксандры была абмежавана панамі-радай, што сведчыла аб узнікненні саслоўна-прадстаўнічай (абмежаванай) манархіі.
  100. Мануфактура — прадпрыемства, заснаванае на ручной працы і яе падзеле. З'яўлялася пераходнай формай ад рамеснай вытворчасці да фабрыкі. Першымі мануфактурамі на Беларусі сталі заснаваныя ў 10—30-хгг. XVIII ст. Налібоцкая і Урэцкая шкляныя мануфактуры. Шырокую вядомасць набылі Слуцкая і Нясвіжская мануфактуры шаўковых паясоў.
  101. Марксізм — філасофскае, эканамічнае і палітычнае вучэнне, створанае ў першай палове XIX ст. К. Марксам і Ф. Энгельсам. Яны распрацавалі матэрыялістычную дыялектыку (вучэнне аб раз-віцці), матэрыялістычнае разуменне гісторыі, тэорыю прыбавач-най вартасці і вучэнне аб камунізме. Натуральны паступальны гістарычны ход грамадскага развіцця вызначаецца зменай грамадска-эканамічных фармацый, а класавую барацьбу паміж пануючым і прыгнечанымі класамі марксізм разглядаў у якасці рухаючай сілы гісторыі. Вышэйшым адлюстраваннем класавай барацьбы лічылася сацыяльная (пралетарская, сацыялістычная) рэвалюцыя, якая прывядзе да ўсталявання дыктатуры пралетарыяту (прымусовай улады рабочага класу). У пачатку XX ст. марксізм падзяліўся на дзве плыні — рэвалюцыйную (У. I. Ленін і інш.), у якой перамагло бальшавіцкае вытлумачэнне марксізму, і рэфармісцкую (Э. Бернштэйн і інш.). Пасля Кастрычніцкай рэваліоцыі 1917 г. у Расіі марксізм стаў дзяржаўнай ідэалогіяй. Сучасныя філосафы вылучаюць некалькі версій марксізму: класічную, прадстаўленую заснавальнікамі вучэння; ленінскую трактоўку; сталінскі варыянт; сацыял-дэмакратычную версію (у прыватнасці, рускі меншавізм); сучасны неамарксізм.
  102. Мезаліт – сярэднекаменны век – перыяд першабытнага ладу, на працягу якога асноўнымі здабыткамі чалавека з’яўляюцца лук і стрэлы, каменны тапор, зроблены першыя крокі ў накірунку і (пачалося прыручэнне, а магчыма і адамашніванне жывелін);
  103. Меліярацыя — мерапрыемствы з мэтай асушэння балот і павелічэння пасяўных плошчаў. Шырокі размах набыла ў 50—60-я гг. XX ст. у БССР. Парушэнне тэхналогіі прывяло да ўзнікнення экалагічных праблем.
  104. Мецэнат — багаты апякун навук і мастацтваў. Назва паходзіць ад уласнага імя вядомага багатага рымляніна, дарадцы і сябра імператара Аўгуста (канец I ст. да н. э.). Прыкладам мецэнацтва ў гісторыі ВКЛ з'яўляецца дзейнасць Мікалая Радзівіла Чорнага, на сродкі якога была заснавана першая на сучаснай тэрыторыі Беларусі друкарня ў Брэсце.
  105. Міжваенны перыяд – гістарычны перыд паміж I і II сусветнымі войнамі (1918-1939т гг.),
  106. Мілітарызм — палітыка, арыентаваная на ваенныя сродкі вырашэння знешніх і ўнутраных праблем.
  107. Мюнхенскае пагадненне – пагадненне, заключанае ў верасні 1938 г. ў Мюнхене паміж Германіяй, Італіяй, Англіяй і Францыяй аб падзеле Чэхаславакіі (далучэнні да Германіі Судэтскай вобласці),
  108. Мяжа яўрэйскай аселасці — тэрыторыя беларуска-літоўскіх і ўкраінскіх губерняў Расійскай імперыі ў 1791—1917 гг., дзе ў гарадах і мястэчках дазвалялася пастаяннае пражыванне асобам яўрэйскай нацыянальнасці. Утварэнне мяжы звязана з усталяваннем улады самадзяржаўя на далучаных да Расіі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай землях. Абмежаванні грамадзянска-маёмасных правоў яўрэяў у прыватнасці, забарона пакідаць вызначаныя тэрыторыі без урадавага дазволу, канчаткова ліквідаваны Часовым урадам.
  109. Мяшчане — назва жыхароў гарадоў і мястэчак.
  110. Наёмная праца — праца па дамоўленасці з работадаўцам, за выкананне якой на працягу пэўнага рабочага часу прадугледжваецца пэўная аплата.
  111. Народнасць – этнічная супольнасць з агульнай тэрыторыяй, пануючым эканамічным ладам, адзінай мовай, культурай, псіхічным складам, этнічнай самасвядомасцю.
  112. Народнікі – рэалюцыянеры, аб’явіўшыя сваей задачай абарону народа, яго інтарэсаў,
  113. Натуральная гаспадарка — феадальная гаспадарка, у якой выраблялася ўсё неабходнае для жыцця і ўжывалася амаль усё, што выраблялася. Прадукцыя натуральнай гаспадаркі не прызначалася для абмену або продажу (акрамя солі і жалеза).
  114. Нацыя — сацыяльна-эканамічная і духоўная супольнасць людзей з пэўнай псіхалогіяй і самасвядомасцю, якая мае агульную мову, адметную культуру, побыт і тэрыторыю сталага пражывання.
  115. Нацыяналізацыя — пераход, перадача масмасці (зямлі, прадпрыемстваў, транспарту, банкаў і г. д.) з прыватнай уласнасці ў дзяржаўную.
  116. Нацыянальнае пытанне – комплекс нацыянальных праблем (сацыяльна-эканамічных, палітычных, культурных, рэлігійных і інш.),
  117. Неаліт – новакаменны век – перыяд першабытнага ладу, на працягу якога асноўнымі здабыткамі чалавека з’яўляюцца новыя заняткі (земляробства і жывелагадоўля), новая тэхніка апрацоўкі камня (пілаванне, свідраванне), прынцыпова новыя матэрыялы (абпаленая гліна, тканіна);
  118. Неал і тычная рэвалюцыя – пераход ад прысвойваючага да вытворчага тыпу гаспадаркі (ад збіральніцтва і палявання да адпаведна земляробства і жывелагадоўлі), які адбыўся на працягу пераважна неаліту;
  119. Нейтральная дзяржава — дзяржава, знешнепалітычны курс якой характарызуецца няўдзелам ва ўзброеных канфліктах (войнах) і ваенных саюзах. Пасля атрымання Рэспублікай Беларусь суверэнітэту (незалежнасці) было абвешчана яе імкненне быць нейтральнай дзяржавай.
  120. НЭП – (новая эканамічная палітыка), сістэма мер, якая ўключала такія аснаўныя моманты: умацаванне саюза рабочых і сялян; развіцце прамысловасці на базе электрыфікацыі; каапераванне насельніцтва; выкарыстанне таварна-грашоых адносін; паўсямеснае ўкараненне гасразліку, асабістай зацікаўленнасці; часовае дапушчэнне капіталістычных элементаў у эаноміцы; удасканальванне дзяржаўнага планавання і кіраўніцтва; барацьба з бюракратызмам; падняцце культуры ва ўсіх галінах дзейнасці чалавека,
  121. Ордэн — назва сярэдневяковых манаскіх (духоўна-рыцарскіх) аб'яднанняў каталіцкай і уніяцкай цэркваў. На тэрыторыі Беларусі з'явіліся ў канцы XII — пачатку XIII ст. (Лівонскі ордэн і інш.) для распаўсюджвання хрысціянскай (каталіцкай) веры. У XVI ст. на беларускіх землях замацаваліся ордэны езуітаў, францысканцаў, бернардзінцаў, аўгусцінцаў і інш.
  122. Пагоня — ваенная павіннасць у Вялікім княстве Літоўскім. Герб — выява конніка з занесеным над галавой мячом. Існуе некалькі версій паходжання герба. Фарміраванне герба адбывалася на працягу XIII—XVI стст. Статут ВКЛ 1566 г. юрыдычна замацаваў выкарыстанне герба «Пагоня» за беларускімі землямі. Выява вершніка з мячом у руцэ стала гербам шэрагу гарадоў Беларусі, якія атрымалі магдэбургскае права. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расіі «Пагоня» стала гербам Віленскай і Віцебскай губерняў. Яна прысутнічала таксама ў Вялікім дзяржаўным гербе Расійскай імперыі. Герб «Пагоня» выкарыстоўвалі ўдзельнікі паўстання 1863—1864 гг. Статус дзяржаўнага быў нададзены гербу пасля абвяшчэння ў 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён таксама стаў дзяржаўным гербам Літоўскай Рэспублікі, каб падкрэсліць гістарычную пераемнасць з ВКЛ. Пасля прыпынення існавання СССР Літва аднавіла герб «Пагоня» як дзяржаўны. У 1991 — 1995 г. «Пагоня» была абвешчана дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь. У выніку рэферэндуму ў 1995 г. прынята новая дзяржаўная сімволіка.
  123. Падзел працы — прыроднае раздзяленне працы паводле полу (паміж жанчынамі і мужчынамі) і паводле ўзросту. Таксама абазначае аддзяленне рамяства ад земляробства, якое адбывалася ў X-XIII стст. і было звязана са спецыялізацыяй на адпаведным тыпе вытворчасці. З'яўляецца характэрнай прыкметай мануфактурнай вытворчасці.
  124. Падсечна-агнявое земляробства — тып земляробства, пры якім на месцы высечанага і спаленага лесу апрацоўвалі глебу з дапамогай бараны-сукаваткі, а попел служыў угнаеннем.
  125. Пакт — дагавор, напрыклад, дагавор ад 23 жніўня 1939 г. аб ненападзенні паміж СССР і Германіяй, які называюць пактам Рыбентропа—Молатава.
  126. Палеаліт – старажытнакаменны век – перыяд першабытнага ладу, на працягу якога чалавек навучыся здабываць агонь, вырабляць складаныя каменныя і касцяныя прылады працы, шыць вопратку, будаваць жылле, паляваць і лавіць рыбу, але і жыць грамадскім ладам з грамадскай свядомасцю і яе найбольш важными формами: мастацтвам і рэлигияй.
  127. Палітыка генацыду – планамернае знішчэнне цэлых груп насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці да савецкіх актывістаў, камуністаў, яўрэяў і г.д.,
  128. Палітыка калектыўнай бяспекі – палітыка шэрагу еўрапейскіх краін, якая мела мэтай стрымаць нарастанне фашысцкай агрэсіі ў 1930-х гг.,
  129. Палітычная партыя – супольнасць людзей, аб’яднаных арганізацыйна і ідэалагічна, якая выражае інтарэсы пэўнага класа, сацыяльнага слоя, грамадскай групы і ставіць сваей мэтай іх рэалізацыю шляхам заваявання дзяржаўнаў улады або удзела ў яе здзяйсненні,
  130. Палюддзе — збор князем натуральнай даніны прадуктамі з падуладнага сельскага насельніцтва.
  131. Паншчына — від сялянскай павіннасці. Дармавая, прымусовая праца сялян уласнымі прыладамі працы ў гаспадарцы феадала (на яго землях) пэўную колькасць дзён у тыдзень. У сярэдзіне XIX ст. паншчына складала 12 дзён у тыдзень (па 6 дзён мужчынскай і жаночай працы).
  132. Перабудова – новы палітычны курс М.С.Гарбачова з красавіка 1985 г.,
  133. Першабытны лад – грамадскія адносіны, якія характарызуются калектыўнай працай і сумесным пражываннем старажытных людзей, нізкім узроўнем развіцця прадукцыйных сіл;
  134. Перыяд «ваеннай дэмакратыі» – апошні перыяд першабытнага ладу, для якого характэрна з’яўленне князеў-племянных правадыроў,
  135. Племя — трывалае аб'яднанне некалькіх родаў якія звязаны агульнасцю паходжання. Узнікла на тэрыторыі Беларусі прыкладна 10—5 тыс. гадоў да н. э. на аснове кроўных сувязей.
  136. Плюралізм — прызнанне існавання мноства поглядаў думак, меркаванняў па пытанні аб шляхах развіцця дзяржавы і грамадства. Увасабляецца ў шматпартыйнасці як форме дэмакратычнага ўладкавання грамадства.
  137. Права — сукупнасць агульнаабавязковых правіл паводзін, узаконеных магчымасцей чалавека, якія ўстаноўлены, рэгулююцца і ахоўваюцца дзяржавай.
  138. Права “liberum veto” – права аднагалосся,
  139. Прававая дзяржава — дзяржава, у якой улада падзяляецца на заканадаўчую і выканаўчую, якія ўзаемна кантралююцца, і незалежную судовую, якая падпарадкоўваецца толькі закону. Прадугледжваецца строгае выкананне ўсімі дзяржаўнымі органамі і службовымі асобамі законаў роўнасць усіх людзей перад законам. Праваслаўе — адзін з асноўных кірункаў у хрысціянстве (разам з каталіцызмам і пратэстантызмам). Аформіўся ў 1054 г. пасля падзелу на заходнюю (каталіцкую) і ўсходнюю (лраваслаўную) цэрквы. Праваслаўе як дзяржаўная рэлігія ўводзілася на беларускіх землях з канца X ст. Пачаткам гісторыі праваслаўнай царквы на тэрыторыі Беларусі лічыцца заснаванне Полацкай епархіі (царкоўнай акругі) у 992г.
  140. Прадметам гісторыі з’яўляеццы працэс развіцця чалавека, тэхналагічны і эканамічны спосаб вытворчасці на тэрыторыі Беларусі, ва ўсей разнастайнасці і ва ўзаемасувязі з іншымі навукамі і краінамі.
  141. Прадукцыйнасць працы — эфектыўнасць працы. Вымяраецца колькасцю створанай за адзінку часу прадукцыі або велічынёй часу, патрачанага на вытворчасць адзінкі прадукцыі.
  142. Прамысловасць лёгкая — прамысловасць перапрацоўчая, a таксама па вырабе тавараў народнага спажывання.
  143. Прамысловасць цяжкая — вытворчасць сродкаў вытворчасці, перш за ўсё машынабудаванне, металаапрацоўка, электраэнергетыка і інш.
  144. Прамысловая рэвалюцыя – пераход ад мануфактуры да фабрыкі; тэхнічны бок: сістэмнае прымяненне машын, сацыяльны бок: фарміраванне прамысловай буржуазіі і пралетарыяту.
  145. Прамысловы пераварот (рэвалюцыя) — пераход ад мануфактурнай да фабрычна-заводскай стадыі вытворчасці, ад ручной да машыннай працы, звязаны з фарміраваннем прамысловай буржуазіі і вольнанаёмнага рабочага класа.
  146. Пратэстантызм — агульная назва хрысціянскіх плыней і кірункаў, што ўзніклі пад уплывам Рэфармацыі, супраць узмацнення пазіцый каталіцкай царквы ў XVI ст. У аснове пратэстантызму — вучэнне аб непасрэднай сувязі чалавека з Богам без пасрэдніцтва царквы. Сярод пратэстантаў на тэрыторыі Беларусі быў, напрыклад, прыхільнік кальвінізму (вучэння Жана Кальвіна) Мікалай Радзівіл Чорны — канцлер Вялікага княства Літоўскага, які атрымаў у гісторыі метафарычную назву «бацькі Рэфармацыі» ў ВКЛ.
  147. Прыватызацыя — раздзяржаўленне, пераход маёмасці з дзяржаўнай уласнасці ў прыватную або калектыўную.
  148. Прывілей — заканадаўчы дзяржаўны дакумент, у якім кіраўнік дзяржавы даваў або пацвярджаў правы феадалаў. Вядомы, напрыклад, прывілей Казіміра 1447 г., які забяспечыў феадалам (магнатам, шляхце) валоданне зямлёй на правах пэўнай уласнасці і даў пачатак афармленню запрыгоньвання сялян (іх залежнасці ад феадалаў).
  149. Прэзідэнцкая рэспубліка – разнавіднасць рэспубліканскай формы кіравання, пры якой прэзідэнт юрыдычна і фактычна з’яўляецца галавой дзяржавы і выканаўчай улады,
  150. Путч — дзяржаўны пераварот з удзелам невялікай групы загаворшчыкаў, тайная змова. Прыкладам можа служыць жнівеньскі путч 1991 г. у Маскве, калі ў краіне было ўведзена надзвычайнае становішча.
  151. Рада — саслоўна-прадстаўнічы орган улады ў Вялікім княстве Літоўскім. Узнік спачатку як дарадчы орган пры вялікім князю Казіміру Ягайлавічу ў сярэдзіне XV ст. Затым ператварыўся ў заканадаўчы і выканаўчы орган улады. 3 канца XV ст. атрымаў назву «паны-рада».
  152. “Радаўцы” – прадстаўнікі беларускага нацыяльна-дэмакратычнага руху на Беларусі ў пач.ХХ ст., якія самавызначэнне беларускіх зямель бачылі ў якасці вобласці ў складзе Расійскай імперыяй,
  153. «Разбор шляхты» — палітыка самадзяржаўя пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі, згодна з якой выключаліся з дваранскага саслоўя і пераводзіліся ў саслоўе дзяржаўных сялян або мяшчан тыя прадстаўнікі дробнай шляхты, якія не прадставілі дакументаў, што пацвярджалі іх дваранскае званне. Такія меры былі прыняты, напрыклад, у адносінах да ўдзельнікаў шляхецкага паўстання 1830-1831 гг.
  154. Ратуша – гарадская пабудова для пасяджэнняў магістрата,
  155. Ратыфікацыя — зацвярджэнне вярхоўнымі органамі дзяржаўнай улады міжнароднага дагавора або пагаднення, пасля чаго гэты дакумент набывае юрыдычную (прававую) сілу. Напрыклад, парламентамі Расійскай Федэрацыі (Дзяржаўнай думай) і Рэспублікі Беларусь (Нацыянальным сходам) у 2000 г. ратыфікаваны падпісаны ў 1999 г. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
  156. Рэабілітацыя — аднаўленне добрага імя і правоў рэпрэсіраваных.
  157. Рэвалюцыя – карэнны пераварот ва ўсіх сферах жыцця – эканамічнай, палітычнай, грамадскай, культурнай і інш.,
  158. «Рэвалюцыя культурная» — умоўная назва комплексу пераўтварэнняў у галіне культуры, навукі, адукацыі, літаратуры, мастацтва ў 20-30-я гг. XX ст. у СССР і БССР.
  159. Рэвалюцыя навукова-тэхнічная — укараненне навейшых дасягненняў навукі і тэхнікі ў вытворчасць.
  160. Рэвалюцыя палітычная — карэнныя змяненні, пераварот у грамадска-палітычным ладзе, звязаны са звяржэннем старога і ўстанаўленнем новага дзяржаўнага ладу. Як правіла, адбываецца ў ходзе ўзброенага паўстання.
  161. Рэквізіцыя — прымусовае адчужэнне маёмасці (уласнасці) на карысць іншых асоб або дзяржавы.
  162. Рэкруты — асобы мужчынскага полу (прадстаўнікі сялянскага і мяшчанскага саслоўяў), якіх прызызалі на 20-гадовую вайсковую службу ў Расійскай імперыі ад пэўнай колькасці душ (з канца XVIII ст. ад 200, з 1820 г. — ад 125 душ мужчынскага полу).
  163. Рэлігія – вера ў надзвычайныя сілы і пакланенне ім.
  164. Рэпарацыя — поўная ці частковая кампенсацыя, аплата матэрыяльных страт ад вайны дзяржавай, якая здзейсніла агрэсію, той краіне, якая падвяргалася агрэсіі.
  165. Рэпрэсіі — пакаранні нязгодных.
  166. Рэспубліка — форма дзяржаўнага кіравання.
  167. Рэфармацыя — рэлігійна-грамадскі рух за рэфармаванне каталіцкай царквы ў Заходняй Еўропе ў XVI ст. На тэрыторыі Беларусі распаўсюдзіўся пераважна сярод магнатаў і шляхты. Найболыл адметныя прадстаўнікі рэфармацыйнага руху ў ВКЛ — Мікалай Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі.
  168. Рэферэндум — усенароднае галасаванне па важнейшых пытаннях развіцця краіны. У Савецкім Саюзе ў 1991 г. быў праведзены рэферэндум па праблемах захавання СССР. У Рэспубліцы Беларусь у 1995 і 1996 гг. адбыліся рэферэндумы па пытаннях дзяржаўнага статусу беларускай і рускай мовы, дзяржаўнай сімволікі, інтэграцыі з Расіяй, прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі.
  169. Рэформа — ператварэнне, змяненне, перабудова якога-небудзь боку грамадскага жыцця пры захаванні асноў існуючага ладу.
  170. Самаўладдзе – неабмежаваная манархія ў Расійскай імперыі,
  171. Самафінансаванне — метад гаспадарання, пры якім прадпрыемства не атрымлівае фінансавых сродкаў з дзяржбюджэту, a зарабляе грошы самастойна, за кошт сваёй вытворчасці і рэалізацыі яе вырабаў
  172. «Санацыя» — палітычны і эканамічны рэжым, які быў устаноўлены ў Заходняй Беларусі ў 30-я гг. XX ст. кіраўніком Польскай дзяржавы Ю. Пілсудскім.
  173. «Санітарны кардон» — умоўная назва тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая, уваходзячы ў склад Польшчы, выконвала ролю буфера паміж СССР і капіталістычнымі краінамі.
  174. Саслоўе — грамадская група людзей, якая мае спадчынныя (тыя, што перадаюцца ў спадчыну ад бацькі да сына) правы і абавязкі. У ВКЛ існавалі саслоўі: магнаты і шляхта, мяшчане (жыхары гарадоў), духавенства, сяляне.
  175. Сацыялізм – пераходная форма сацыяльна-палітычных адносін, якая мяняе капіталізм у выніку ўсталявання дыктатуры пралетарыяту і накіравана на будаўніцтва камуністычных адносін.
  176. Сацыялістычны рэалізм — мастацкі метад, які патрабаваў адлюстравання ў літаратуры і мастацтве рэалій жыцця, звязаных з будаўніцтвам савецкага сацыялістычнага ладу.
  177. Сойм (сейм) — вышэйшы шляхецкі саслоўна-прадстаўнічы орган улады ў Вялікім княстве Літоўскім у XV – першай палове XVI ст. і Рэчы Паспалітай у другой палове XVI-XVIII ст.
  178. Спажывецкая гаспадарка — гаспадарка, пры якой людзі пераважна спажываюць і карыстаюцца тым, што існуе ў прыродзе. Да яе належаць такія заняткі, як паляванне, збіральніцтва, рыбалоўства.
  179. Статут — звод заканадаўчых актаў. Вядомы Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 г. Дзеянне Статута 1588 г., які быў выдадзены пры непасрэдным удзеле канцлера ВКЛ Льва Сапегі, было скасавана ў першай палове XIX ст.
  180. Суверэнітэт — незалежнасць і самастойнасць дзяржаўнай улады ва ўнутранай і знешняй палітыцы, якая не дапускае замежнага ўмяшання. Так, суверэнітэт БССР быў абвешчаны Дэкларацыяй 27 ліпеня 1990 г. Згодна з Канстытуцыяй, Рэспубліка Беларусь — суверэнная дзяржава.
  181. Супольнасць “польскі народ шляхецкі” – новая сацыяльная супольнасць, у якую ўваходзіла шляхта ВКЛ і Польшчы, аб’яднаная адзінствам праў, агульнай мовай (польскай), рэлігіяй (каталіцтвам),
  182. Сярэднявечча – перыяд гісторыі паміж старажытным сусветам і новым часам (V–ХV стагоддзі);
  183. Талерантнасць — рэлігійная верацярпімасць, паважлівыя адносіны да вернікаў розных канфесій (кірункаў і плыней).
  184. Талерантнасць – цярпімасць да іншага народа, яго светапогляда, каштоўнасцей і паводзін,
  185. Таталітарны палітычны рэжым — рэжым, пры якім ажыццяўляецца поўны (татальны) кантроль дзяржавы над усімі сферамі жыцця грамадства, забаронены дэмакратычныя арганізацыі, фактычна ліквідаваны канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян, а таксама палітычная апазіцыя.
  186. Унітарная дзяржава — форма дзяржаўнага ўладкавання, пры якой на вышэйшым узроўні існуюць моцная цэнтральная ўлада, адзіныя канстытуцыя, урад, грошы, войска, праводзіцца адзіная знешняя палітыка, а на мясцовым узроўні дзейнічаюць свае органы кіраўніцтва. Рэспубліка Беларусь, згодна з Канстытуцыяй, — унітарная дзяржава.
  187. Унія — саюз, аб'яднанне дзяржаў (цэркваў) на чале з адзіным кіраўніком. Вядомы, напрыклад, Крэўская унія 1385 г. — пагадненне паміж ВКЛ і Польскім каралеўствам, адной з умоў якога стаў шлюб Ягайлы і Ядвігі; Люблінская унія 1569 г., якая прывяла да стварэння Рэчы Паспалітай; Берасцейская царкоўная унія 1596 г. праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, у выніку чаго ўзнікла уніяцкая царква з праваслаўнымі абрадамі пад уладай папы рымскага.
  188. Уніяцтва — аб'яднанне праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Адбылося на тэрыторыі Рэчы Паспалітай паводле Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г. Па яе ўмовах праваслаўныя вернікі прызнавалі кіраўніцтва уніяцкай царквы з боку папы рымскага пры захаванні праваслаўнай абраднасці. Першапачаткова прымусовае ўвядзенне уніі выклікала адмоўную рэакцыю жыхароў беларускіх зямель. У 1839 г. на Полацкім царкоўным Саборы прынята рашэнне аб далучэнні уніяцкай царквы да Рускай праваслаўнай царквы.
  189. Урбанізацыя — колькасны рост гарадоў і павелічэнне гарадскога насельніцтва. Падобная з'ява стала характэрнай у сярэдзіне і другой палове XX ст.
  190. «Устава на валокі» — назва галоўнага заканадаўчага акта аграрнай (сельскагаспадарчай, зямельнай) рэформы Жыгімонта II Аўгуста (1557). Згодна з умовамі рэформы, уся зямля падзялялася на валокі (мера плошчы ў 21,36 га), якія служылі адзінкай падаткаабкладання. Адна валока прыпадала ў сярэднім на дзве сялянскія сям'і. У выніку рэформы замацачалася і існавала амаль да сярэдзіны XIX ст. арыентаваная на продаж сваёй прадукцыі фальваркова-паншчынная сістэма ў сельскай гаспадарцы Беларусі. Фабрыка — прамысловае прадпрыемства, заснаванае на падзеле працы і выкарыстанні машын. Першыя суконныя фабрыкі на тэрыторыі Беларусі ўзніклі ў 20-х гг. XIX ст. у мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні.
  191. Фальварак – комплекс жылых і гаспадарчых пабудоў феадала; частка прадукцыі фальварка прадвызначалася на прадажу, таму ў адрозненні ад вотчыны фальварак быў уключаны ў працэс таварна-грашовых адносін,
  192. Фашызм – варыянт таталітарнагапалітычнага рэжыму,
  193. Феадалізм – грамадска-эканамічныя адносіны з вельмі марудным развіццем прадукцыйных сіл;
  194. Феадальная раздробленасць (феадальная ўсобіца) — перыяд развіцця, характэрны для ўсіх сярэдневяковых краін, які ахоплівае пераважна XI—XIII стст. (феадальная раздробленасць Русі існавала да канца XV ст.). Прычынамі раздробленасці лічацца імкненне ўдзельных князёў да палітычнай самастойнасці, існаванне натуральнай гаспадаркі, якая абумоўлівала эканамічную самастойнасць асобных княстваў і інш. На беларускіх землях пачынаецца з раздраблення Полацкага княства ў канцы XI ст. Першым удзельным княствам, напрыклад, з'яўлялася Мінскае ў час княжання Глеба Усяславіча.
  195. Федэралізм – сістэма кіравання, пры якой улада ажыццяўляецца адначасова агульнацыянальным урадам і аўтаномнымі органамі кіравання,
  196. Федэрацыя — форма дзяржаўнага ўладкавання, пры якой ствараюцца федэральныя адзінкі — суб'екты федэрацыі (напрыклад, землі, штаты, нацыянальныя рэспублікі). Саюз некалькіх дзяржаў з мэтай стварэння новай адзінай дзяржавы, пры якім дзяржавы захоўваюць частку сваіх правоў як суб екты федэрацыі. У федэрацыі дзейнічаюць адзіныя канстытуцыя, органы дзяржаўнай улады, устанаўліваюцца адзінае грамадзянства, грашовыя адзінкі і г. д. Суб'екты федэрацыі маюць, як правіла, уласныя канстытуцыі, заканадаўчыя, выканаўчыя і судовыя органы. Прыкладам федэрацыі з'яўляецца СССР, у заснаванні якога ў 1922 г. прымала ўдзел беларуская дэлегацыя, а БССР стала саюзнай рэспублікай. Федэрацыямі з'яўляюцца ЗША, Індыя, Германія, Расія і інш.
  197. Фрэска — роспіс сцен вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы.
  198. Харугва — вайсковая адзінка ў войску ВКЛ, у якой налічвалася ад 60 да 600 коп'яў — баявых троек (рыцар-вершнік, збраяносец-парабак, лучнік). У іншым значэнні баявы сцяг падраздзяленняў войска ВКЛ.
  199. Харчразвёрстка — сістэма нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі, згодна з якой сяляне абавязаны былі здаваць дзяржаве ўсе лішкі прадукцыі, у першую чаргу збожжа. Выкарыстоўвалася ў гады грамадзянскай вайны ў савецкай Расіі і фактычна ператварылася ў рэквізіцыі збожжа ў сялян на патрэбы Чырвонай Арміі. З'яўлялася элементам палітыкі «ваеннага камунізму». Цаліна — неапрацаваная глеба. У асваенні цалінных зямель у СССР у 50—60 гг. XX ст. прымала ўдзел беларуская моладзь.
  200. Цывілізацыя - грамадская сістэма, звязаная адзінымі культурнымі каштоўнасцямі, эканамічнай, палітычнай і сацыяльнай арганізацыяй, якія ўзгоднены і ўзаемазвязаня паміж сабой.
  201. Чынш — аброк грашыма, які селянін выплачваў феадалу за карыстанне яго зямлёй. Паступова, пачынаючы з XV ст., замяняе сабой натуральны аброк прадуктамі.
  202. Шавінізм — пропаведзь нацыянальнай перавагі і нацыянальнай выключнасці, проціпастаўленне інтарэсаў адной нацыі інтарэсам іншых нацый. Шавіністычную пазіцыю ў гады рэвалюцыі 1905—1907 гг. займалі манархічныя партыі і арганізацыі, напрыклад, «Рускі ўскраінны саюз». Ён выступаў з лозунгамі захавання «адзінай і непадзельнай Расійскай імперыі» і «Расія — для рускіх і толькі рускія павінны кіраваць ёю».
  203. Шлях «з варагаў у грэкі» — гандлёвы водны шлях цераз Заходнюю Дзвіну, Дняпро і іншыя рэкі, які злучаў Балтыйскае і Чорнае моры і дазваляў выйсці ў Міжземнае мора.
  204. Шляхта — назва большасці ўсіх феадалаў-землеўладальнікаў у ВКЛ і Польскім каралеўстве, якая стала ўжывацца з XVI ст. Да XV ст. яны называліся баярамі — служылымі людзьмі.
  205. Шматпартыйная палітычная сістэма – мадэль партыйнай сістэмы, у якой больш за две партыі з’яўляюцца дастаткова ўплывовымі, у выніку выбараў атрымліваюць парламенцкае прадстаўніцтва і ўдзельнічаюцьу фарміраванні ўрада,
  206. Экстэнсіўны шлях — шлях развіцця, звязаны найперш з павелічэннем колькасці выпускаемай прадукцыі за кошт росту колькасці працуючых, колькасці грошай, колькасці прадпрыемстваў іг. д.
  207. Экстэнсіўныя фактары развіцця эканомікі – “ колькасныя” фактары, якія забяспечваюць развіцце эканомікі: рост колькасці прадпрыемств, колькасці рабочых рук, колькасці ўкладзеных грошаў і інш.,
  208. Энеаліт – медна-каменны век – перыяд першабытнага ладу, калі прымяняюцца металічныя прылады працы, але яшчэ не з’явілася металургія сплаваў;
  209. “Эпоха застою” – гістарычны перыяд з 1954 па 1982 гг. у СССР (“Брэжнеўскі перыяд”), калі адбываліся вельмі марудныя змены ў эканамічным развіцці краіны,
  210. Этнагенез – працэсс паходжання народа;
  211. Этнас — гістарычна сфарміраваная супольнасць людзей з агульнай культурай, мовай і самасвядомасцю. Тэрмін блізкі да паняцця «народ» у этнаграфічным сэнсе. Фарміраванне этнасу адбываецца ў кірунку паслядоўнага складвання такіх формаў супольнасцей людзей, як племя, народнасць, нацыя. У V— VIII стст. адбываецца засяленне тэрыторыі Беларусі славянскімі плямёнамі з поўдня. У VIII—IX стст. у выніку славянізацыі балцкага насельніцтва склаліся некалькі аб'яднанняў усходніх славян: крывічы, дрыгавічы, радзімічы. Да XIII ст. адбывалася складванне перадумоў станаўлення беларускай народнасці, якая існавала прыкладна да рубяжа XVIII—XIX стст. У XIX—XX стст. адбываецца працэс афармлення беларускай нацыі.
  212. Язычніцтва — мнагабожжа. Пасля ўвядзення хрысціянства на працягу IX—XIII стст. суіснавала на беларускіх землях з хрысціянствам (праваслаўем).

 


Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.)