АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Першапачатковы i сучасны склад «кнiг»

Читайте также:
  1. D. Визначення енергетичної цінності та нутрієнтного складу добового раціону на підставі статистичної обробки меню-розкладок
  2. II. Склад сім'ї призовника
  3. IV. Запишіть 2 приклади: один - пособництва зґвалтуванню, другий - готування до розбещення неповнолітніх (складіть фабули).
  4. IV. Складіть список КК зарубіжних держав, які перекладені на українську чи російську мову, вкажіть джерела, в яких вони опубліковані.
  5. SLS-Склад Лайт
  6. SWOT-аналіз підприємства та складання профілю середовища.
  7. V. Запишіть 2 приклади вчинення замаху на злочини, передбачені статтями розділу ІІІ Особливої частини КК України (складіть фабули).
  8. VI. Помилки та ускладнення
  9. VI. Помилки та ускладнення
  10. VI. Помилки та ускладнення
  11. VVS Офис - Склад - Магазин v4.3.1
  12. Адміністративне правопорушення, його склад.

Для паспяховага аналiзу крынiц, якія ўзнiклі ў вынiку дзейнасцi органаў кiравання, неабходна даследаванне эвалюцыi апошнiх ад моманту iх зараджэння ў форме дапаможнага кiруючага звяна да ўтварэння самастойнага iнстытута з дыферэнцыраванай спецыялiзацыяй. Пад канцылярыяй трэба разумець установу (дзяржаўную, царкоўную цi прыватную), якая мае ўнутраны субардынацыйна-iерархiчны падзел упраўленчай i выканаўчай працы, уласную арганiзацыйна-функцыянальную структуру, асноўнай гiстарычнай функцыяй якой з’яўляецца пасрэднiцтва цi ўдзел у ажыццяўленнi дзяржавай (царквой цi прыватнай асобай) гаспарадча-выканаўчай дзейнасцi – кiравання.

Цэнтральны апарат дзяржаўнага кiравання Вялiкага княства Лiтоўскага ў XV – XVI ст. развiваўся iмклiвымi тэмпамi. Адно з яго звёнаў – велiкакняжацкая канцылярыя – хутка набыла агульнадзяржаўны характар i выконвала шматлiкiя складаныя функцыi цэнтральнай дзяржаўнай установы. У канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага таксама, як i ў iншых канцылярыях дзяржаў позняга сярэднявечча, здымалiся копii выданых (выходных) i атрыманых (уваходных) дакументаў. Пры гэтым, як адзначаў буйнейшы даследчык ЛМ М. Беражкоў, выходныя дакументы велiкакняжацкай улады, а таксама паступаўшыя дыпламатычныя акты выпiсвалiся ў канцылярыi з адносна большай паўнатой, чым iншыя (якiя фiксавалiся выбарачна цi ў залежнасцi ад важнасцi iх зместу). Копii прызначалiся як для патрэб бягучай дзейнасцi канцылярыi, так i для захаванасцi звестак дакументаў на больш працяглы час. Выключнай асаблiвасцю канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага, пазней названай «Лiтоўскай Метрыкай», з’яўляецца тое, што яна па сваім функцыянальным прызначэнні падмяняла дзяржаўны архiў (якi ў ВКЛ так i не быў створаны – арыгiналы дакументаў агульнадзяржаўнага значэння канцэнтравалiся i захоўвалiся ў прыватных руках).

У другой палове XVI ст. канцылярыя Вялiкага княства Лiтоўскага заставалася яшчэ дапаможна-выканаўчай установай. У межах канцылярыi складалiся ўмовы для яе падзелу на ведамствы па сферах дзеяння. Адсутнiчала кіраўніцка-выканаўчая спецыялiзацыя. У момант ад’езду вялiкага князя ў Карону Польскую яна (магчыма) падзялялася на дзве самастойныя часткi. Першая ўключала найбольш вопытных i заслужаных пiсараў (па сутнасцi, саветнiкаў вялiкага князя) i накіроўвалася за iм у Карону. Праз яе Жыгiмонт Стары ажыццяўляў кіраванне знешняй i ўнутранай палiтыкай ВКЛ. Лiсты (гаспадарскiя прывiлеi) выдавалiся ў залежнасцi ад месцазнаходжання вялiкага князя. Апошняя акалiчнасць дазволiла М. Беражкову скласцi «Iтынерарый вялiкiх князёў лiтоўскiх» (ітынерарый – дзённік падарожжаў). Сапраўды, доўгачасовая адсутнасць гаспадароў у Лiтве патрабавала аператыўнага вырашэння найважнейшых праблем дзяржавы ў межах адной кампактнай установы, што складалася з вузкага стабiльнага кола давераных асоб, якiя трымалi на кантролi ўсе падзеi ў княстве.

Другая частка (яе наяўнасць гiпатэтычная) функцыянiравала ў Вiльнi. Яе магчымае iснаванне спарадзiла версiю аб тым, што падзел кнiг на два тыпы (арыгiналы i копii) узнiк менавiта ў вынiку ад’езду вялiкага князя з часткай канцылярыi i далейшай перапiскай з «часовых» кнiг у «пастаянныя». Да апошнiх падключылася i блытанiна ў храналогii запiсаў.

У 1946 г. савецкi гiсторык М. Беражкоў пераканаўча даказаў, што «кнiгi» канца XVI – пачатку XVII ст. не з’яўляюцца адэкватнымi арыгiнальным «кнiгам» канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага, а ўзнiклi ў вынiку капiравання. Але пры гэтым М. Беражкоў памылкова лiчыў, што дакументы ў дзяржаўнай канцылярыi перапiсвалiся ў «кнiгi»: на яго мела пэўнае ўздзеянне сама назва – «кнiгi». Фактычна ж у канцылярыi дакументы перапiсвалiся на асобных лiстах цi некалькiх лiстах («сшытках»). Гэтыя лiсты з часам складвалiся, з iх фармiравалiся «кнiгi». Аднак назiраўся i iншы працэс: з цягам часу, у ходзе работы асобныя часткi гэтых «кнiг» перамешвалiся памiж сабой, а ў канцы XVI ст. без папярэдняй распрацоўкi былi перапiсаны ў кнiгi-копii.

Гэта закранула наступны склад «кнiг»:

1. «Кнiгi данiн» («даніны» – спецыфічная назва падараванняў – «пажалаванняў» вялікага князя), якiя першапачаткова (пры Казiмiры i Аляксандры) з’яўлялiся адначасова i кнiгамi спраў судовых. Сярод дакументаў, што запiсвалiся ў гэтыя кнiгi, найперш адзначым данiны заканадаўчага характару: прывiлеi, агульназемскiя, абласныя, гарадам, этнiчным i канфесiйным групам насельнiцтва. Асобных кнiг для запiсу дакументаў заканадаўчага характару ў XV ст. не было. Пераважную большасць запiсаў у кнiгах данiн складаюць дакументы на зямельныя ўладаннi i на правы, непасрэдна звязаныя з землеўладаннем.

Сюды можна аднесцi: лiсты аб дараваннi зямельных уладанняў феа-далам розных рангаў, аб «дачы» ўладальнiкам маёнткаў правоў на засна-ванне кірмашоў i таргоў, на трыманне карчмы, на спагнанне мыта i г. д.

У кнігі ўпiсвалiся таксама дакументы аб падараваннi i пацвярджэннi пасад, але гэтых дакументаў на першым часе iснавання было няшмат, магчыма, прызначэннi рабiлiся ў вуснай форме.

2. «Кнiгi спраў судовых» гаспадара i паноў-рады пачалi весцiся асобна ад кнiг данiн з пачатку княжэння Жыгімонта I з лiстапада 1506 г. У загалоўках першых кнiг вызначаецца прысутнасць дзвюх фармальных катэгорый матэрыялаў: «лiстоў» i запiсаў «пра памяць»:

а) «лiсты», напiсаныя ад iмя гаспадара. Найперш i галоўным чынам гэта лiсты-прыгаворы, якiя давалiся супрацьстаячым бакам пасля разбору справы па сутнасцi. У iх былі звесткi аб ходзе разгляду i аб рашэннi, вынесеным гаспадаром сумесна з панамi-радай, цi ў выключным
выпадку – гаспадаром аднаасобна. Упiсваліся ў кнiгу i iншыя гаспадарскiя «лiсты»: аб адтэрмiноўцы справы i г. д.;

б) запiс «пра памяць» – гэта пратакол разбору справы цi асобны момант гэтай справы (напрыклад, няяўка аднаго з бакоў да прызначанага тэрмiну). Цiкава, што калi ў кнiзе прысутнiчае запіс «пра памяць», то аднолькавы па змесце з ёю «лiст» адсутнiчае i наадварот.

3. «Кнiгi арэнд». Асноўны iх змест складаюць дакументы адносна продажу (гэта значыць аддачы ў арэнду, на водкуп мыт, карчмы i г. д.). Непасрэдна гэта лiсты мясцовых адмiнiстрацый аб «продажу», якi адбыўся з выкладаннем яго зместу, акты аб прыняццi «лiчбы» (гэта значыць справаздачы арандатараў).

4. «Рэестры «отправ» – гэта пералік данін грашыма, харчамі і рэчамі са сродкаў скарбу «князем і панам і дворяном і земяном і всим, кому што гаспадар дал». Пераважна гэтыя даніны, хоць і даваліся з цэнтра, але з мясцовых сродкаў скарбу (з паступлення мыт, «він» і г. д. на месцах). У запісе гаварылася, што, каму і за што падаравана і з якой крыніцы павінна быць зроблена выдача. З расходных кніг скарбу першай паловы XVI ст. захавалася яшчэ кніга выдаткаў на татар.

5. «Кнігі пасольстваў» – тут канцэнтравалiся дакументы аб зносінах ВКЛ з іншымі дзяржавамі: уласна «пасольствы» – г. зн. прамовы паслоў літоўскіх і іншаземных, «навукi» паслам («настаўленні»), «верующие» (зараз вярыцельныя граматы) лісты паслам і «глейтовные» (ахоўныя лісты), адказы паслам, лісты бягучай дыпламатычнай перапіскі. Сустракаюцца ў кнігах запісы неістотнага зместу: напрыклад, аб колькасці слуг і коней, дадзеных паслам. У невялікай колькасці ёсць дыпламатычныя дакументы, у якіх ВКЛ не з’яўляецца баком-удзельнікам, але ў змесце якіх яно было зацікаўлена.

Пашырэнне сферы дзейнасцi, набыццё новых функцый i рост патоку дакументацыi, якую апрацоўвала канцылярыя ВКЛ, абумовiлi неабходнасць удасканалення як самой сiстэмы справаводства, так i падрыхтоўкi дакументацыi канцылярыi ВКЛ для доўгатэрмiновага захоўвання. Мiж тым дакументы канцылярыi на пачатку XVI ст. зберагалiся ў некалькiх месцах, i да канца гэтага стагоддзя вонкавы стан кнiг ЛМ быў кепскi. Да таго ж далучылася i частае ўжыванне, кнiгi пачалi псавацца i часткова спарахнелi.

Па загадзе канцлера Льва Сапегi з 1594 г. дзякi пачалi перапiсваць кнiгi Метрыкi. Праца вялася 14 год (1594 – 1607 гг.). У вынiку перапiскi з’явiлася каля 190 новых кнiг – копiй «Лiтоўскай Метрыкi». Перапiска дакументацыi кнцылярыi ВКЛ у кнiгi-копii праводзiлася без яе папярэдняй апрацоўкi i сiстэматызацыi, у вынiку чаго для кнiг-копiй, асаблiва для тых, што ахоплiвалi дакументацыю канца XV – XVI ст., характэрна вiдавая i храналагiчная непаслядоўнасць тэкстаў дакументаў.

Арыгiналы дакументаў канцылярыi былi складзены на захаванне ў Вiленскiм скарбе, а копii – у прыватнаўласнiцкiм доме ў Вiльнi. Апошняя акалiчнасць, можна меркаваць, выратавала кнiгi-копii. Арыгiнальныя кнiгi Метрыкi за XV – XVI ст. у большасцi сваёй загiнулi падчас страшных для Беларусi войнаў сярэдзiны XVII ст. Так, падчас акупацыi шведамi значнай часткi Рэчы Паспалiтай шведы вывезлi Метрыку да сябе. Праўда, па ўмовах Олiўскага мiру 1659 г. частку яе вярнулi, але частка патанула ў Балтыйскiм моры. Частка кнiг загiнула i пры ўзяццi Вiльнi рускiмi войскамi ў 1655 г. Нягледзячы на неаднаразовыя сеймавыя пастановы аб пошуку гэтых кнiг, яны так i не былi знойдзены.

Такiм чынам, у канцы XVI – пачатку XVII ст. узнiклi тэксты, якiмi мы карыстаемся i сёння. Арыгiнальных кнiг XV ст. не захавалася ўвогуле, няшмат iх засталося i ад XVI ст. Адзiн з раннiх вопiсаў кнiг – копiй Лiтоўскай Метрыкi, што захаваўся, – гэта здатачны вопiс пры змене канцлераў у 1623 г. У вопiсе «Лiтоўскай Метрыкi» дакументы размешчаны, галоўным чынам, у храналагiчным парадку з падзеламi на падгрупы па гадах праўлення вялiкiх князёў лiтоўскiх i каралёў польскiх.

У склад «Лiтоўскай Метрыкi» на працягу XVII – XVIII ст. уключаны матэрыялы ўстаноў, якiя размяшчалiся на тэрыторыi сталiцы i не былi звязаны з дзейнасцю вялiкага князя. Так, напярэдаднi другога i канчатковага далучэння Смаленска да Расii (1654) увесь архiў ваяводскай канцылярыi быў вывезены. У вынiку ў «Лiтоўскай Метрыцы» ўзнiк асобны фонд, якi характарызаваў кiраванне Смаленскам на працягу першай паловы XVII ст. Прыкладна ў гэты ж час адбылося далучэнне да метрыкi лiвонскiх матэрыялаў i шэрагу знешнеэканамiчных дакументаў, непасрэдна звязаных з дзейнасцю канцылярыi. Частка матэрыялаў гарадскiх i земскiх судоў, якiя захоўвалiся ў россыпе, былi ўнесены ў кнiгi-копii пры перапiсцы, iншыя былi ўключаны крыху пазней. Да кнiг «Лiтоўскай Метрыкi» далучала свае дакументы канцылярыя. Трэба падкрэслiць, што з увядзеннем пасад падканцлера ў 1566 г. звязаны падзел канцылярыi ВКЛ на дзве: Вялiкую i Малую. Пры гэтым самi акты рэгламентавалi характар iх захоўвання ў архiве, а закон аб iх быў змешчаны ў кнiгах «Лiтоўскай Метрыкi». Дзейнічала справаводчая канцылярыя, прызначаная для бягучых спраў. Яна знаходзiлася разам з князем, калi той быў у раз’ездах. У яе заносiлi звесткi аб выдадзеных князем прывiлеях, падараваннях i iншых дакументах. Затым гэтыя звесткі ў больш цi менш сцiслай форме заносiлiся ў асноўныя кнiгi Метрыкi, але нельга выключыць, што рабiлася гэта не ва ўсiх выпадках.

На працягу XVI – XVIII ст. сфармiраваўся ў асноўным сучасны склад кнiг: «Кнiгi запiсаў», «Кнiгi судовых спраў», «Кнiгi публiчных спраў» i «Кнiгi перапiсаў». Першачарговае значэнне сярод дакументаў «Лiтоўскай Метрыкi» займаюць «Кнiгi запiсаў», якiя падштурхнулi першых даследчыкаў Метрыкi да думкi аб тым, што пiсары велiкакняжацкай канцылярыi запiсвалi ўсе матэрыялы без перабору. З разгляду першапачатковага складу кнiг «Лiтоўскай Метрыкi» ўжо вядома, што менавiта ў кнiгi запiсаў былi перапiсаны данiны вялiкага князя, пасольскiя i частка кнiг судовых часоў Казiмiра i Аляксандра, Жыгiмонта I Старога. Пры гэтым адначасова працягвалi весцiся бягучыя кнiгi. Такiм чынам, сучасны змест кнiг запiсаў Метрыкi вельмi разнастайны.

Найбольшую колькасць матэрыялаў кнiг складаюць дакументы, што пацвярджаюць уласнасць феадалаў на нерухомую маёмасць, прадстаўляюць iншыя правы i прывiлеі. Да iх належаць граматы каралеўскiя на падараванне зямельных уладанняў, прыбыткаў, права збору падаткаў, зацвярджэнне таргоў i кірмашоў. У Метрыцы можна знайсцi i iншыя акты.

Адрозненнем капiйных кнiг Лiтоўскай Метрыкi за перыяд да другой паловы XVI ст. ад капiйных кнiг у Рускай дзяржаве з’яўляецца тое, што яны складаюцца выключна з дакументаў, што выйшлі ад вялiкага князя, цэнтральнай i мясцовай адмiнiстрацыi. Толькi 38 дакументаў належаць да прыватных.

У «Кнiгах запiсаў» змешчаны таксама копii цэхавых статутаў, якiя зацвярджалiся гаспадаром, тут жа вызначалася пэўная колькасць людзей, што выстаўлялася феадаламі падчас ваенных дзеянняў. Як ужо адзначалася, у кнiгах апынулiся асобныя дакументы дыпламатычнага характару. У фондзе 389 ЦДАСА ў Маскве ёсць 219 «Кнiг запiсаў», якiя ахоплiваюць перыяд з 1440 па 1771 г. У гэтых кнiгах у XVII – XVIII ст. з’яўляецца ўсё больш прыватных актаў, якiя трапiлi ў склад Метрыкi самымi рознымi шляхамi. У прыватнасцi, была шырока распаўсюджана практыка накiравання для пацвярджэння рознага роду дакументаў (у тым ліку i прыватных актаў) вялiкаму князю (каралю). Такiм чынам, у «Кнiгах запiсаў» можна знайсцi амаль усе вiды дакументаў, якiя выходзiлi з канцылярыi ВКЛ.

Найбольш шматлiкая група кнiг Метрыкi – «Кнiгi судовых спраў». Яны ўключалi таксама дакументы Вiленскага замкавага суда i рашэннi на справах Брэсцкага i Кобрынскага старостваў. Як адзначаў адзiн з вядомых даследчыкаў Лiтоўскай Метрыкi Л. М. Пташыцкi, «складана з дакладнасцю вызначыць, кнiгi якiх судоў уваходзiлi ў склад метрычнага архiва». Можна толькi меркаваць, што ў метрыку здавалiся кнiгi вышэйшых судоў, якiя дзейнiчалi ад iмя вялiкага князя. У фондзе № 389 ЦДАСА кнiгi судовых спраў складаюць № з 221 па 522 i ахоплiваюць перыяд з 1510 па 1713 г.

У аддзеле «Кнiгi публiчных спраў» сабраныя кнiгi, якiя змяшчаюць дакументы агульнадзяржаўнага значэння: сеймавыя i канфедэрацкiя рашэннi, пасольствы ў iншыя дзяржавы, граматы i дыпломы на пасады. Значны iнтарэс мае кнiга 523 «Попiс войска» – фактычна перапiс насельнiцтва. Гэтыя цiкавыя матэрыялы толькi пачынаюць даследавацца. У фондзе ЦДАСА названыя кнiгi складаюць № 523 – 558 i ахоплiваюць перыяд з 1528 па 1794 г.

«Кнiгi перапiсаў» уключаюць люстрацыi, попiсы замкаў, старостваў (падрабязнае апiсанне межаў з суседнiмi дзяржавамi). Гэтыя кнiгi ў агульнай нумарацыi фонду № 389 ЦДАСА складаюць № 559–582 i ахоплiваюць перыяд з 1542 па 1779 г.

Акрамя таго, у фондзе № 389 маецца адна кнiга розных зборнiкаў сапраўдных актаў XV – XVII ст. i сiгiлаты (рэестры спраў з пячаткамi). Як ужо адзначалася вышэй, пэўныя дакументы могуць знаходзiцца не на месцы, г. зн. не ў тых кнiгах, дзе сабраны адначасова выдадзеныя акты, частка дакументаў увогуле не скапiравана ў канцылярыi, iншыя ж былi ўнесены ў кнiгi Лiтоўскай Метрыкi, што не захавалася да нашага часу. У сувязi з гэтым значную цiкавасць уяўляюць кнiгi, якiя служылi для рэгiстрацыi дакументаў, канчаткова аформленых у канцылярыi, змацаваных пячаткай – кнiгi «сiгiлат». У адрозненне ад iншых кнiг, яны, такiм чынам, павiнны былi адлюстроўваць паслядоўнасць афармлення дакументаў у канцылярыi. На жаль, гэтыя кнiгi захавалiся фрагментарна. Да таго ж у «Кнiгах запiсаў» i ў «Кнiгах судовых спраў» таксама сустракаюцца матэрыялы, што паводле свайго тыпу наблiжаюцца да сiгiлатаў. Напрыклад, у кнiзе № 124 – запiсаў i 126 – судовых спраў скапiраваны сiгiлаты канцылярыi Сапегi 1649 – 1650 гг. Яны былi ўключаны ў кнiгi ў сувязi з тым, што падчас бiтвы пад Зборавам 15 жнiўня 1649 г. татары разрабавалi павозкi, дзе знаходзiлiся i дакументы-метрыкi. Толькi некалькi сшыткаў, уключаных затым у кнiгу № 124 – запiсаў, удалося сабраць у гразi на полi бою.

Як i ў кнiгах сiгiлат, так i у сiгiлатах 1649\50 гг. пазначана i дата прылажэння пячаткi, i дата, прастаўленая ў дакуменце. Пры гэтым, здаралася, дата прастаўлялася ў прывiлеях значна пазней, чым прыкладалася пячатка. Зараз складана меркаваць, з’яўлялiся такiя выпадкi выключэннем з агульнага правiла цi звычайнай практыкай, распаўсюджанай у пэўныя перыяды дзейнасцi канцылярыi ВКЛ.

3.2.3. Асноўныя этапы навуковага асваення i вывучэння

«Лiтоўскай Метрыкi». Гiсторыя фонду «Лiтоўская


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.006 сек.)