АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Пажаданні па удасканальванні арганізацыіі правядзення такога заліку

Читайте также:
  1. Підсумковий контроль проводиться у формі заліку.

Індывідуальнае заданне студэнту 5 курса

для падрыхтоўкі да лабараторнай работы

а) Кожнаму студэнту падрыхтаваць чарцяжы і запісы ўмоў усіх асноўных тэарэм школьнага курса планіметрыі (спіс прыкладаецца). Дапушчальна падрыхтоўка агульнага экзэмпляра запісаў для падгрупы.

б) Асобна вылучыць у спісе тыя тэарэмы, якія прыпадаюць на перыяд першай педагагічнай практыкі (з 8 лістапада па 25 снежня).

в) Адрепетаваць вуснае тлумачэнне доказу кожнай тэарэмы працягам не больш, чым на 2-3 мінуты іншім студэнтам (на вусным апытанні кожны студэнт 4-га курса будзе даказваць ад трох да пяці тэарэм).

г) Падчас заліку кожны студэнт 4 курса абавязкова павінен ажыццявіць доказ трох тэарэм перыяда педпрактыкі (адпаведна – з 7-га, 8-га і 9-га класаў). Адзнака за гэты мінімум – не вышэй за 6 балаў.

д) Пры жаданні атрымаць больш высокую адзнаку студэнт 4-га курса абавязаны даказаць яшчэ дзве тэарэмы з астатніх. У залежнасці ад якасці доказу ўсіх пяці тэарэм можа быць выстаўлена выніковая адзнака да 9 балаў. Адзнака каменціруецца экзаменатарамі у прысутнасці студэнта, якому яна выстаўляецца.

е) Акрамя тэарэм са спісу, студэнты 4 курса здаюць пры жаданні залік па ключавым задачам (з клічнікам) з дапаможніка І.Ф. Шарыгіна на асобную адзнаку.

ж) Пасля завяршэння заліку ўсе адказваюць на пытанні анкеты:

1. Ці быў залік карысным асабіста для вас? Калі так, то чым? Калі не, то чаму?

Уражанні аб экзаменатарах (аб экзаменуемых).

Пажаданні па удасканальванні арганізацыіі правядзення такога заліку.

з) Па выніках заліка студэнты 5 курса здаюць Кузняцовай А.П.: ведамасць з адзнакамі студэнтам 4 курса за тэарэмы і задачы; свае адказы на пытанні анкеты і чарнавікі студэнтаў 4 курса, відэаматэрыялы с запісамі фрагментаў кансультацый і заліка (агульнай працягласцю 8-10 хвілін).

СПІС ТЭАРЭМ *

1. Першая (або другая) прымета роўнасці трохвугольнікаў.

2. Уласцівасць і прымета роўнабедранага трохвугольніка.

3. Уласцівасць бісектрысы роўнабедранага трохвугольніка, якая праведзена да яго асновы.

4. Трэцця прымета роўнасці трохвугольнікаў.

5. Прымета паралельных прамых.

6. Уласцівасць вуглоў, што ўтвараюцца пры перасячэнні паралельных прамых.

7. Сума вуглоў трохвугольніка.

8. Акружнасць, апісаная вакол трохвугольніка.

9. Акружнасць, упісаная ў трохвугольнік.

10. Тэарэма аб перасячэнні вышынь трохвугольніка.

11. Тэарэма аб перасячэнні медыян трохвугольніка.

12. Уласцівасць дыяганалей паралелаграма.

13. Уласцівасць працілеглых старон і вуглоў паралелаграма.

14. Прыметы паралелаграма.

15. Тэарэма аб сярэдняй лініі трохвугольніка.

16. Тэарэма аб сярэдняй лініі трапецыі.

17. Тэарэма Піфагора

18. Адна з прымет падобнасці трохвугольнікаў.

19. Уласцівасць бісектрысы вугла трохвугольніка.

20. Тэарэма аб плошчы паралелаграма і трохвугольніка.

21. Тэарэма аб велічыні ўпісанага вугла.

22. Уласцівасць чатырохвугольніка, які апісаны вакол акружнасці.

23. Уласцівасць чатырохвугольніка, які ўпісаны ў акружнасць.

24. Тэарэма аб хордах.

25. Тэарэма аб сякучых.

26. Тэарэма сінусаў.

27. Тэарэма косінусаў.

 

*Пры падрыхтоўцы да залику выкарыстоўваецца адзін з вучэбных дапаможнікаў па геаметрыі для 7-9 класаў, якія дзейнічае зараз ў 11-гадовай школе РБ: Ў.Ў. Шлыкаў (яго кнігамі карыстаюцца больш за 80% усіх школ РБ)


 


1 | 2 | 3 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.)