АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Ці я вінават?.., Над сажалкай

Читайте также:
  1. Абразкi i мiнiяцюры
  2. Не бяжы за кветкай...

Ці я вінават?..
Думы, дзеці душы маёй, мне супакою не даюць.
Ці ўжо пад гэткай планетай дзяцюк нарадзіўся?..
Ці мо я сам вінават у нядбаласці сваёй?..
Саху я ў рукі не бяру; сякера вышчарбілася, нават і лучыны пашчапаць ахвоты нямашака. Суседзі смяюцца, што мазалёў як бы не было на руках маіх.
От пазіраў бы, як сонейка на балоце заходзіць і стагі залоціць... Як канюх плача над яварам... Цягаўся б начамі па хвойніку, апусціўшы галаву на грудзі, заламаўшы рукі на плечы... Заўсёды ад маладзіка да ветаха гэтак рабіў бы...
Ці я вінават, што неяк люблю пазіраць, як жудасны лес моўчкі калышацца пад ззяннем зорак паўночных?.. Ці я вінават, што люблю на чаўне па шырокім плёсе плыць... Над маёй галавой дзікая качка кружыцца, і салодкі смутак напаўняе душу маю, нібы келіх чыстай крынічнай вадою... Ці я вінават?..


Над сажалкай
Толькі што маладзік узышоў, і купаўся ён у сярэбраных хвалях, нібы шчупак... Быццам мармуровыя белыя авечкі, выглядалі хмары наўкола... Смачна спала веска пас ля цяжкай працы летняга дня. Косы навостраныя, кляпаныя, віселі пад стрэхамі, прырыхтаваныя на заўтра... Толькі высокая вярбіна, над сажалкай расхіленая, адна-адзінюсенька не спала...
Бліжэй падышла яна да сажалкі і цуда ўбачыла ў гладзі люстранай вады: купаўся там анёл з распушчанымі шаўковымі валасамі. Над галавой яго быў залаты маладзік. На грудзях блішчэлі дыяментавыя пацеркі зорак. Плоткі маленькія плылі вакол, пазіраючы яму ў ясныя блакітныя вочы...
Не разумела дзяўчынка вяскозая, што яна гэты воблік свой бачыць у вадзе, і зашаптала малітву — тую самую, каторую калісьці стары дзед вучыў яе... Гэтак стаяла яна здзіўленая, пакуль густы туман усё атуліў,— і ваду, і высокі чарот, і белыя кветкі з блакітнымі каптурыкамі, і доўгія пляцёнкі траў вадзяных.

 

 

Кволыя кветкі. Пад песняй салоўкі

Кволыя кветкі

Кволыя кветкі вясны маёй завялі без пары, і душу маю атуліў халодны туман тугі. Пажарышча майго сэрца знікла, як вядзьмарскі балотны агонь. Белым лебедзем унясліся мае мары, і я перастаў верыць у лепшае жыццё.
Хтосьці пяяў пад маім акном сумную песню глыбокай мінуўшчыны. Нібы птушка за птушкай, нібы зорка за зоркай, лунала мелодыя, і я не мог заснуць.
І жадаў я, каб песня сціхла, каб яна не будзіла мае сэрца, каб яна не гаварыла мне аб нечым лепшым і пштлейшым, каб не выклікала ўспамінаў.
Перарвалася песня.
Надыходзяць змрокі. Зарніца над горкай памірае. Цені атуляюць увесь абшар. Над млынам і позерам падымаецца густы туман. Робіцца ціха ў ііаколіцы. Нямее ўся зямелька, як бы прыслухоўваецца да няясных зыкаў ночы.
Надыходзяць змрокі. Разам з імі падымаецца і расце мой смутак. Разам з таемнымі зыкамі ночы, разам са стогнам блізкай пушчы ён будзіць маё сэрца.
Нібы пажарышча, месяц вырываецца з-пад хмар, I абраз, выгадаваны ў маёй душы з маленства, устае па ўсёй красе сваёй. Як хмель мядовы, ён ап'яняе мае думкі.
На палатне маляра я бачыў яго усмешку. На белым камені я бачыў яго дзіўна прыгожую постаць. Ён гаварыў мне аб шчасці са струн ліры...
Расце мой смутак, нібы вогнішча рыбакоў ля рэчкі, і душа мая рвецца да малітвы. Яна кажа малітву без слоў. Гэтую малітву кажуць і бярозкі пад ветрам паўночным, і краскі ў расіцы бліскучай, і рэчка між сценамі шопатнага сітніку, і ўвесь Ііожы свет пад шатамі летняй ночы...

Пад песняй салоўкі

Над сажалкай люстэрнай, між цвітучым вешняком, салоўка пеў. Спала зямелька вясновая пад паўночным ззяннем месяца. Зоркі ў небе блішчалі буйныя і бліскучыя.
Спаў і я, толькі сэрца маё не спала. Сэрца марыла аб той, каторая яго запаланіла, каторая іграла на маім сэрцы, як на арфе...
Песні майго сэрца былі вясновыя, сонечныя, як песні салаўя. Свет Божы выглядаў у іх такім хароніым і шчыра-радасным, як само сонца. Жыццё ў гэтых песнях малявалася фарбамі кветак. I было яно чыстае, як крынічная вада.
А кончыў салоўка сваю песню, мінула вясна, кончыліся песні майго сэрца — мінула вясна і для яго. А дзяўчынка пайшла ў нябыт, пакінуўшы мне толькі недасціглую мару.
Яшчэ раз прыйдзе вясна, яшчэ раз салоўка запяе, але сэрца мае болей не адклікнецца на гэтыя чары, як раней, бо яго вясна мінула назаўсёды...

 

 

Публiцыстыка

 


· Пад песняй салоўкі

· Не адным хлебам

· Купальская ноч

· Купалле ў Вiльнi

· Жыла, жыве i будзе жыць!

· М. А. Багдановiч

· Народ i iнтэлiгенцыя

· У гадаўшчыну смерцi М. А. Багдановiча

· Хрыстос Уваскрос!

· Школы ў Правшцыi

· Зносiны з вескай

· Адносiны Беларусi да суседнiх народаў

· Да беларускага студэнцтва

· Раскiданае гняздо

· Беларускi рух i беларускiя лiтаратуры

· Францiшак Скарына

· Штрыхi аб беларускай культуры

· Рунь

· Алесь Гарун

· На дарозе да сваей бацькаушчыны

· Чаму ячшэ няма беларускага рамана?

· Тэатр i выхаванне мас

· Ад гуртковай навуковай працы да беларускай акадэмii навук

· Антону i Iвану Луцкевiчам

· Адаму Бабарэку

· Анатолю Тыгчыну

· Чаржынскiм

· Вульфу Сосенскаму

· Паўлу Кабзарэўскаму

· Яўгенii Чаржынскай

 

 

Пад песняй салоўкі

Над сажалкай люстэрнай, між цвітучым вішняком, салоўка пеў. Спала зямелька вясновая пад паўночным ззяннем месяца. Зоркі ў небе блішчалі буйныя і бліскучыя.
Спаў і я, толькі сэрца маё не спала. Сэрца марыла аб той, каторая яго запаланіла, каторая іграла на маім сэрцы, як на арфе...
Песні майго сэрца былі вясновыя, сонечныя, як песні салаўя. Свет Божы выглядаў у іх такім харошым і шчыра-радасным, як само сонца. Жыццё ў гэтых песнях малявалася фарбамі кветак. I было яно чыстае, як крынічная вада.
А кончыў салоўка сваю песню, мінула вясна, кончыліся песні майго сэрца — мінула вясна і для яго. А дзяўчынка пайшла ў нябыт, пакінуўшы мне толькі недасціглую мару.
Яшчэ раз прыйдзе вясна, яшчэ раз салоўка запяе, але сэрца маё болей не адклікнецца на гэтыя чары, як раней, бо яго вясна мінула назаўсёды...

 

 

Не адным хлебам

Сказана ў Бібліі: «Не адным хлебам чалавек жыў будзе», — і гэта шчырая праўда, бо, каб чалавек мог здаволіцца толысі ядой, ён не лічыўся б вышэй другіх стварэнняў на зямлі. Апрача хлеба ўрываюцца ў яго жыццё духоўныя патрэбы, каторыя ўсякі чалавек па-свойму стараецца здаволіць. Агульна ўзяўшы ўсе праявы духоўнага жыцця, каторыя аскрыдляюць душу чалавека, паднімаюць яго ўвысь, можна назваць хараством.
Святое адвечнае хараство! На зямлі няма нічога вышэйшага за цябе!.. Ты адно чыстае, яснае, без жаднай пляміны... Ты злучаеш чалавека з праўдзівым Богам, з добрым, усёдаровываючым, святым Богам зямлі...
3 самага пачатку чалавечай культуры людзі, яшчэ дзікія, цёмныя, зрабіліся тваімі шчырымі паклоннікамі і хоць у грубых формах складалі табе сваю пашану і славілі цябе. Розныя культы, розныя веры паўставалі, перамяняліся і заміралі, як мары паўночныя; розныя філасофіі праходзілі на экране чалавечых мазгоў, і новыя тэорыі, новыя мыслі касавалі іх. Толькі адно хараство адвечна стаіць, як багіня на сваім высокім алтары...
— Што гэта — хараство? — пытаемся мы; і цікава тое, што само пытанне заўеёды з'яўляецца апасля таго, як мы скаштавалі ўжо гэтага дзіўнага напітку, як наша пачуццё знаходзіцца ўжо ў межах хараства. Раней пытацца нельга, — усё роўна як нс радзіўшамуся чалавеку нельга пытацца — што такое жыццё? Хараство — маці жыцця, кіраўніцтва дабра і праўды. Хараство — гэта гарманічна скрысталізаваныя жыццёвыя атамы, каторыя, губляючы сваю даўнейшую хаатычнасць, уваходзяць у цыкл кемнасці, штукарства.
У розных вопратках з'яўляецца яно: у музыцы, у паэзіі, у малярстве, у разьбярстве, у будаўніцтве, у рамёслах, у звычаях рэл ігійных і свецкіх. Жыццё можна назваць кветкай, хараство — мёдам гэтай кветкі, а чалавека — пчалінай, збіраючай гэты мёд. Паўтараю: хараство або штукарства (артызм) — гэта сама прырода ў кароне сваёй вялікай творчасці.
Усе народы зямлі моляцца хараству адным магутным гімнам, толькі гімн гэты ў кожнага народа мае свой асобны лад, каторы вытвараецца пад уплывам акружаючай яго прыроды.
Кожны народ мае свой асобны стыль ва ўсіх праявах штукарства. У стылі, спосабе выяўляць хараство красуецца душа народа, яго асобны характар, асобнае жыццё, асобнае паняцце хараства.
Калі жадаем грунтоўна пазнаёміцца з жыццём якога-колечы народа, то трэба ўзяцца за яго святыя кронікі — яго штукарства, адкапаць, вывесці на свет, калі яно заценена, і спазнаць яго.
Гэту вось працу якраз цяпер павінны мы, беларусы, паставіць на першы чарод.
Многапакутная, асірацелая старонка наша! Колькі гора і несправядлівасці ты перанесла: твае сыны не ведалі і не хацелі ведаць цябе з тваім багатым скарбам!..
А зірніце толькі адкрытымі вачыма на наш народ, і вы ўбачыце нешта пекнае, дарагое, пакрытае пылам вашай нядбаласці...
Зірніце... Зусім асобны, забыты куток на зямлі... Сваімі рэчкамі, лугамі, балотамі, лясамі; сваімі зычнымі, хапаючымі за душу песнямі, музыкай, казкамі, бывалынчынай; сваімі характэрнымі будоўлямі, разьбярствам, тканінамі; сваімі танцамі, гульнямі, звычаямі — усім тым, у чым выяўляецца асобная, таемная, а такая дзіўная містэрыя нашага народа, ці не папхне вас, каб спазнаць усё гэта, выведаць і паказаць свету ўсяму!..
Хто мае святы агонь у сэрцы сваім, хай не стаіць збоку, а хай бярэцца горача за працу над пазнаннем хараства нашай старонкі, нашага народа. Няхай прытуліцца гарачым сэрцам да зямелькі-маткі роднай і вокам загляне глыбока-глыбока ў жыццё: у зямлю аж да дзедаўскіх костачак, у людзей — да бяздоні душ, у край — праз усе яго долі, да першых дзён і спазнае душу сваёй зямлі, душу народа ў найцікавейшых, у характэрных праявах, каторыя выліваюцца ў песнях, казках, звычаях.
Трэба ўсе песні, звычаі і ўсё іншае, у чым праяўляецца душа нашаганарода, збіраць, запісваць, зарысоўваць, фатаграфаваць, бо ва ўсім гэтым крыецца характэрная, — наша частка, — агуль-налюдскога хараства.

Купальская ноч

Аб купальскай ночы на Беларусі шмат пяюць песень, шмат казак расказваюць...
Галоўны матыў гэтай народнай творчасці — шуканне нейкага таемнага скарбу, шуканне захаванага шчасця і долі...
Не дзеўкі агонь раскладалі, Сам Бог агонь раскладаў...
Кажа купальская песня і ладзіцца — святагульня на ўсю купальскую ночку.
Браты мае! Ад вёскі да вёскі паліце агні!.. Гуляйце, скачыце хоць дзеля таго толькі, што жыццё ваша, цяжкімі ланцугамі абхапіўшы вас, не ўсе светлыя думкі выбіла з грудзей вашых і не зусім бяздушнымі, сухімі муміямі зрабіла вас... бо жыве ў сэрцах вашых пачуццё нездаволенасці цяперычынай, бо жадаеце і шукаеце нязнанага шчасця, дзіўных агняцветаў.
Ладзьце гульні, паліце агні па ўсёй зямельцы нашай!..
Як у душах вашых запалае агонь змагання за сваё роднае, як у думках вашых зацвіце чароўны цвет святой праўды — тады вы пазнаеце, што ў вас саміх, у вашых сэрцах захован той багаты скарб, каторага ад вякоў шукаюць у купальскую ночку...
Толькі не хавайце адзін ад другога свайго шчасця шукаючы, а наадварот — шматмільённай грамадай ступайце наперад па шляху сваім... Як зіма нікне перад магутным сонцам, так знікне ўсё цяжкое, цёмнае, і яснае шчасце зайграе ў вачах вашых тысяччу жыватворнымі праменнямі, калі вы знойдзеце загубленую сваю душу, душу свайго народа...
Хай старцы засядуць пры агнях і дзіўныя казкі баюць унукам сваім, хай уся моладзь беларуская, з вянкамі са свежых кветак на галовах, пяюць і скачуць усю ноч купальскую!.. Гэта ночка павінна быць святам нашага нацыянальнага адраджэння, катораму імя — бязмерны скарб. Хоць мы яго доўга шукалі, але знайшлі, і ён ужо ад нас навекі не ўцячэ!..
Паліце радасныя агні, радуйцеся па ўсёй краіне нашай!..

 

 

Жыла, жыве i будзе жыць!

Жыла, жыве і будзе жыць душа народа нашага!.. Душа народа нашага — гэта тая падземная, імпэтная моц жывой крыніцы, каторая, знаходзячыся пад каменным пластам, шукае сабе болей рыхлага слою зямлі для выхаду ўверх. I напор той мае гэткую сілу ў сабе, што, нягледзячы ні на якія перашкоды, нарэшце ўсё ж такі вырываецца да сонейка і, разбіваючыся цудоўным фантанам, разыходзіцца па лугах-гіалях ручайкамі, разліваецца на бязмерныя абшары, падымаючы свой зычны кліч: «Жыла, жыве і будзе жыць!..»
Душа народа нашага — гэта тая жывая, кіпучая кроў у жылах, тыя пачуцці і думкі ў сэрцы, якія перадаюцца нам як спадчына, ад роду ў род... У сваёй самабытнасці, у сваёй іначасці ад другіх выяўляе яна свой бляск, сваю неацэненую вартасць, як для сваіх, так і для чужых, акружаючых яе.
Душа народа нашага жыла ў благіх гістарычных варунках, жыла пад няволяй у другіх, мацнейшых, каторыя хацелі сцерці яе самабытнасць, але такі ніякай рады не далі, і пры першай бліскавіцы свядомасці чужы налёт пачаў рассейвацца, як попел ветрам, а душа народа пачала красавацца ў сваёй чыстаце і бляску...
Колькі трагізму было ў гісторыі народа нашага! Колькі цемнаты і нядолі! Колькі вызыску яго рознымі грубымі сіламі! Колькі болю і слёз, пачынаючы ад часу прыгону! Здавалася, ужо ворагі краю беларускага свайго дасціглі, дабіліся таго, што шмат з нашых братоў ахвяравалі свае сілы чужым, запрадалі ім душы свае... Узгадаваныя на руках пакутніка-ратая, гэтыя адступнікі выкпівалі яго, адракаліся памагаць чым-колечы «хаму-мужыку»... Дайшло да таго, што «хам» гэты думаў, нібы ён прапашчы навекі чалавек; нібы ён ніжэйшае стварэнне ад другіх «паноў, багатых ды адукаваных разумнікаў». Ужо, здавалася, канец, магіла... Але сваім чародам, па законе, прызначаным ад прыроды, душа беларуская «жыла, жыве і будзе жыць!..».
Душа народа, нягледзячы на нішто, гадавалася ў творчасці, харастве. У песнях сумных і вясёлых, у вырабах, тканінах, рэзьбах і г. д. — яна вылівала затоеныя думкі свае і такім парадкам тварыла нам свае скарбы, пісала свой летапіс — Евангелле... Несвядома ішла барацьба духу беларускага з усім для яго шкадлівым. «Што гэта? Што гэта?» — пыталася само сэрца народнае. «Мы жыць хочам! Жыць хочам...» — адказвала яно самому сабе кожны раз... і як блізкі, зразумелы былі народу гэтыя чулыя струны сэрца!.. Нешта да болю, да слёз кратала, будзіла сыноў Беларусі-маткі да вольнага, светлага жыцця, да пазнапня сваёй вялікай вартасці.
«Жыла, жыве і будзе жыць!..» Гэты міфічны кліч восем гадоў таму назад пабудзіў выліцца думы сэрца народнага ў болсй рэальныя і відзімыя формы. Паявілася ў свет першае свядомае беларускае друкаванае слова — «Наша доля», а ўслед за ёю — «Наша ніва».
«Наша ніва», не гаворачы аб іншых розных беларускіх часопісах, ад пачатку свайго паяўлення ў свет па сягонняшні дзень —гэта народны часопіс, у якім ясна адбіваецца думка нашых мазольных братоў з розных глухіх куткоў Беларусі. 3 кожным годам паяўляюцца на ніве роднай усё новыя і новыя сілы. 3 кожным годам наша родная мова на старонках «Нашай нівы» «шліфуецца-гартуецца», робіцца ўсё болей чыстай, гібкай і выразнай, робіцца здатнай да малявання самых чуць ухопных пачуццяў душы і звініць, як той жаваранак вясною над свежай раллёй, як тая дудка хлопчыка-пастуха на лузе...
I большая частка братоў нашых ужо пачынае разумепь, што мова наша не ёсць «простая», «хамская»... I вучоная моладзь наша — настаўнікі, студэнты, дактары, аграномы, інжынеры і г. д. — ужо не гавораць і не пішуць толькі на «панскіх» мовах, але самае першае месца займае ў іх свая, родная...
«Наша ніва» не прапаведуе сляпога, шавіністычнага нацыяналізму, але мае за закон: «Свайго не цурайся і чужога навучайся!» Мэта яе: праца шчырая і прасвятленне роднай Белай Русі на эканамічным і культурным грунце. Праўда, шмат нападкаў маем ад суседзяў сваіх, яны стараюцца чым болей каменняў накідаць на шляху нашым, але мы, не астанаўліваючыся, цвёрца ідзём наперад.
I вось у час гадаўшчыны «Нашай нівы» мы смела кажам: «Жыла, жыве і будзе жыць Беларусь-маці!..» Мы ў гэта свята верым!

 

М. А. Багдановiч

1 2

Плач, бедная маці Беларусь... Лей слёзы — нядоля агарнула цябе... Ты страціла аднаго з найлепшых сыноў тваіх...
Асірацелі вы, нівы нашыя, бары і пушчы...
Той, каторы апяваў вас у сваіх цудных лірычных песнях, пайшоў да Бога...
Скончыўся вясной — на вясне жыцця свайго, у самай ранняй маладосці, маючы ўсяго 26 гадоў...
Памёр адзінокі, на чужыне, у Ялце, на беразе мора, дзе ён лячыўся ад сухотаў.
Шмат ты ад яго спадзявалася, бедная Беларусь... Праўда, шмат ён і зрабіў, але мог яшчэ зрабіць болей.
3 таго часу, як «упалі з грудзей Пана Бога, парваўшыся, пацеркі зор», што «так маркотва і пільна на край мой радзімы глядзяць», з таго часу ўжо 8 гадоў, як ён пачаў свае першыя вершы ў газ. «Наша ніва», — кожны з нас нецярпліва чакаў усё новых і новых твораў яго.
«Пацеркі зор» з чужога Яраслаўля чаравалі нас тонкасцю і выразнасцю сваёй паэзіі.
Веяла ад іх васількамі, лесам, возерам... Веяла ад іх шчырьш каханнем, агнёвым пачуццём да роднага краю... Плач нядолі чуўся ў іх:
Кінь толькі вокам да гэтага люду, Сціснецца сэрца ад болю, Столькі пабачыш ты гора уоюды, Столькі нуды без пагголі.
За ўсе гады сваёй працы на роднай ніве Багдановіч даў нам багатую паэзію роднай Беларусі. «Быццам тысяча крэпка нацягнутых струн», звінела яго паэзія.
Нізкі вершаў «У зачараваным царстве», «Згукі Бацькаўшчыны», «Старая Беларусь» і інш. квітнеюць сваёй вясновай пекнатой...
Некалькімі характэрнымі штрыхамі Багдановіч даваў цэлы, жывы малюнак, нібы старасвецкія мосежныя барэльефы з цуднымі арнаментамі.
Яго верш папраўдзе «звініць, як звон», і «іскры брызгаюць з халодных каменняў»...
Апошнія гады Багдановіч унікся ўсёй душой у дух старых народных беларускіх матываў. Нібы той вадалаз, даставаў з глыбі мора роднай мінералогіі перлы сваёй паэзіі.
Але яго пастаянная хваравітасць час ад часу ценямі смутку мільгала ў яго творах:
«Шмат у нашым жыцці ёсць дарог, А вядуць яны ўсе да магілы».
За ўвесь час сваёй літаратурнай працы ён часта ў вершах успамінаў аб тым, што ён хутка памрэ:
Не кувай ты, шэрая зязюля, Сумным гукам у бары. Мо і скажаш, што я жыці буду, Але лепш не гавары...
Увесь час сэрца прарочыла яму смерць, бо «грудзі хворыя» і «боль у іх мне душу агартае».
«ГІрыляці ж тады ты на магілу» — звяртаецца вялікі пясняр да зязюлі на лад старасвецкай беларускай песні. У другім вершы паэт так жаліцца:

Даўно ўжо целам я хварэю
I хвор душой.
Але адна надзея яго падтрымлівае:
I толькі на цябе надзея, Край родны мой!
Ён звыкаецца са сваёй хваробай, перакананы, што іначай быць не можа:
Калі ж у ім памру-загіну, — Не жалюсь я!
Не будзеш цяжкая ты сыну Свайму, зямля!
Да апошніх дзён сваіх ён дбаў не аб сабе, але аб долі гаротнага народа свайго. I ў пастаянным змаганні сваім з рознымі праціўнікамі беларускага адраджэння, паэт саўсім забываўся аб сваёй хваробе:
У родным краю ёсць крыніца
Жывой вады.
Там толькі я магу пазбыцца Сваёй нуды...
Багдановіч, апрача вершаў, пісаў яшчэ апавяданні, крытыку літаратуры беларускай, публіцыстычныя стацці па-расейску ў розных журналах аб беларускім руху.
Цікавіўся ён і роднай сястрой Беларусі —Украінай, і вельмі важныя працы друкаваў у жур. «Украннская жнзнь» аб рытміцы вершаў розных украінскіх паэтаў.
Ляці, шэрая зязюля, з родных загонаў Беларусі ў далёкую Ялту!
Закувай на адзінокай магіле найлепшага, найшчырэйшага сына Беларусі...
Кажы яму, што гаротная Беларусь ніколі яго не забудзе... На скрыжалях адраджэння роднага краю яго імя будзе ззяць у небе Беларусі светлай зоркай навекі!
Хай будзе табе лёгкая зямелька.

 

 


1 | 2 | 3 | 4 | 5 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.008 сек.)