АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Б) пісьмовай эпохі

Читайте также:
  1. Агульная характарыстыка працы
  2. Сучасны гарадскі фальклор

Варыянт

 

План

 

1. Выпісаць з тэксту словы, у якіх адбыліся фанетычныя змены: 3

а) дапісьмовай эпохі;

б) пісьмовай эпохі.

Аднавіць старажытныя (агульнаўсходнеславянскія) формы гэтых слоў, выявіць прычыны кожнай змены

 

Заданне 2. Аднавіўшы старажытныя (агульнаўсходнеславянскія) формы слоў, растлумачыць, як узніклі (шляхам якіх фанетычных ці нефанетычных змяненняў) у сучаснай беларускай мове наступныя чаргаванні (выдзелены ў словах тлустым шрыфтам). Адзначце час узнікнення таго ці іншага чаргавання зычных, галосных або іх спалучэнняў (дапісьмовая ці пісьмовая эпоха) 4

 

Заданне 3. Ахарактарызавацьусе фанетычныя і нефанетычныя змяненні, якія адбыліся ў наступных словах у дапісьмовую і пісьмовую эпохі 5

 

Заданне 4. Назваць моцную і слабую пазіцыі для галосных няпоўнага ўтварэння ь і ь. Вызначыць моцную (+) і слабую (-) пазіцыі рэдукаваных у наступных словах 5

 

Марфалогія 5

 

Спіс выкарыстаных крыніц 6

 

Заданне 1. Выпісаць з тэксту словы, у якіх адбыліся фанетычныя змены:

а) дапісьмовай эпохі;

б) пісьмовай эпохі.

Аднавіць старажытныя (агульнаўсходнеславянскія) формы гэтых слоў, выявіць прычыны кожнай змены

 

Каб ведаць, колькі працы павінен быў тут класці чалавек, трэба самому ўбачыць гэтую дзялянку... Камяніца – наверсе. Там каржакаваты хвойнічак, як і запамятаюць людзі, усё гэтакі ж самы, росту яму няма. Некаторыя хвоі аж на ралы пабіліся, вяршаліна часта віламі ўбок пайшла. Тут камяніца скрозь. Гэта – узгорак над балотам, над асакою, над сіўцом у лагу. Пакуль з узгорка ў балота, яшчэ як на злосць тую, нібыта і мурог у вочы кінецца, а падыдзеш бліжэй, дык там сівец нібыта што і добрае. Калі мінуць хвойнічак, ідучы ўгару праз яго, дык праз чвэртку кіламетра якога разбяжыцца поле і шлях. Тут трапіш усё адно як у якую-небудзь іншую краіну: поле ўрадлівае, глею, камення – ані звання. Шлях-гасцінец. Старасвецкія бярозавыя прысады загінаюцца ўправа, а адтуль ужо спрадвеку патыхала панскім духам: глухенькае месца, панскае і шляхечае гняздо. Места – так, мае завулкаў і вуліц пад пяцьдзесят; невялічкі гарадок. Стаўшы на ўзгорку, акрай каржакаватага хвойнічку, відаць: чорная вежа сярэдневяковага княжага замка, шэрая касцёльная вежа, зяленая царкоўная, рудая (абшарпаная бляха) былога бернардынскага кляштару. Гэты кляштар, пасля паўстання шэсцьдзесят трэцяга года, расійская імперская ўлада скасавала... Калі з ветрам, дык тут у хвойнічку нават чуваць, як вызвоньваюць гадзіны на замкавай вежы... Гукі гэтыя за дзесяць кіламетраў даходзяць сюды выразна. Места гэтае тут відаць добра: яно стаіць на доволі-такі вялікім узгорку.

Поле па той бок хвойніку роўнае, добрае; калі ў каго ёсць каму, як і чым урабіць яго і калі яшчэ яго ёсць, колькі трэба, дык яно табе ў сто столак верне.

(К. Чорны. Бацькаўшчына)

 

- XIV – XVI ст. о-а з былога пачатковага je: вуліц;

- З XIII ст., а інтэнсіўней – з XIV ст. – памякчэнне д', т' і ўтварэнне мяккіх дз' і ц': дзялянку, падыдзеш, пяцьдзесят, шэсцьдзесят, гадзіны, дзесяць, небудзь, відаць, трэцяга, стаіць, ёсць, урабіць;

- XI – XII ст. – змяніўся мяккі р': працы, росту, ралы, узгорак, мурог, добрае, угару, кіламетра, прысады, управа, гарадок, сярэднявяковага, шэрая, ветрам, выразна, роўнае, урабіць, трэба;

- XI – XII ст. – пашыраўся канчатак у (ю) у родным і месным склонах адзіночнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду: росту, узгорку, хвоцнічку, кляштару;

- Другая палаталізацыя: г: з', к: ц', х: с': наверсе;

- Трэцяя палаталізацыя: г: з', к: ц', х: с': камяніца, сівец, гасцінец;

- З часам у пісьмовую пару ў сувязі з зацвярдзеннем шыпячых ш', ч' змянілася на шч: яшчэ;

- У сучаснай беларускай мове ёсць гістарычнае чаргаванне д: с', д: с, т: с' (ц: с'): класці (кладти-клатти-класци-класці);

- Поўнагалоссе: ере-ера, ярэ, яро: бярозавыя;

- Яшчэ ў агульнаславянскую эпоху адбылося спрашчэнне груп зычных (закон адкрытага склада). Адбылося спрашчэнне і ў пісьмовую пару: стьц-стц-сц – месца, касцельная, ёсць;

- Беларускай мове на працягу ўсёй яе гісторыі ўласцівыя гукі в і ў і чаргаванне в: ў (звязана з падзеніям рэдукаваных) і змяненне цвёрдага л на ў: быў, убачыць, усё;

- У выніку прыпадабненнага зычнага д да наступнага н: камення, звання;

- У выніку страты рэдукаваных і асіміляцыйнага змянення зычнага ў спалучэнні “з наступным j”. Сучасным зз', лл', нн', сс', цц', жж', чч, шш і інш. адпавядае старажытнае спалучэнне “памякчоны зычны+слабы рэдукаваны ь+ j”, якое знаходзілася паміж двух галосных: кінецца, разбяжыцца, камення, звання, паўстання.

 

Заданне 2. Аднавіўшы старажытныя (агульнаўсходнеславянскія) формы слоў, растлумачыць, як узніклі (шляхам якіх фанетычных ці нефанетычных змяненняў) у сучаснай беларускай мове наступныя чаргаванні (выдзелены ў словах тлустым шрыфтам). Адзначце час узнікнення таго ці іншага чаргавання зычных, галосных або іх спалучэнняў (дапісьмовая ці пісьмовая эпоха)

Су х і-су ш ыць – агульнаславянская мова – чаргаванне; першая палаталізацыя – г, к, х супадалі (пераходзілі) з мяккімі няпярнымі шыпячымі ж', ш', ч';

с о тня-сто – сътьня-съто: моцны праясніўся ў галосны поўнага ўтварэння, слабы страціўся. такім чынам, на змену чаргаванню моцнага рэдукаванага са слабым і прыйшло чаргаванне галоснага з нулем гука;

лю б іць-лю бл ю – любити-люблю: узнікла гістарычнае чаргаванне губнога са спалучэннем “губны+л'” – б:бл;

блохі-блыха – на першым месце быў плаўны, што прывяло да ўтварэння чаргавання ўластівай старажытнай і сучаснай беларускай мовы;

му х а-му с е – агульнаславянская мова – другая палаталізацыя: г, к, х змяніліся на з', ц', с'.

пла к аць-пла ч у – агульнаславянская мова – чаргаванне; першая палаталізацыя – г, к, х супадалі (пераходзілі) з мяккімі няпярнымі шыпячымі ж', ш', ч';

л ё н- і л ь ну – наяўнасць прыстаўнога галоснага і адсутнасць галоснага ў корані;

пра д у-пра с ці – агульнаславянскае фанетычнае змяненне – закон адкрытага склада.

Заданне 3. Ахарактарызавацьусе фанетычныя і нефанетычныя змяненні, якія адбыліся ў наступных словах у дапісьмовую і пісьмовую эпохі

Воўк (вълкъ) – фанетычнае змяненне цвердага л – ў развілося ў спалучэннях ъл;

вароты – поўнагалоссе – фанетычная асаблівасць толькі ўсходнеславянскіх моў:оро-ора, аро, ара;

аўторак – (вът) – ужыванне прыстаўных галосных (пісьмовая эпоха);

душа – зычная х у спалучэнні з наступным j змянілася на ш;

крыўда – гук ў узнік на месцы былых въ, вь калі в пасля страты рэдукаванага апынуўся на канцы слова, або перад наступным зычным;

затануць – спрашчэнне ў групах зычных, якое разумеюць як страту аднаго зычнага з групы – агульнаславянскае змяненне. Змяніліся пн-н (за)тоноти-(за)тануць.

Заданне 4. Назваць моцную і слабую пазіцыі для галосных няпоўнага ўтварэння ь і ь. Вызначыць моцную (+) і слабую (-) пазіцыі рэдукаваных у наступных словах

Аль(-)чь(+)нь(-), пь(+)нь(-), кь(-)рмити, дь(-)хорь(-), зь(+)лвь(-)ка, ручь(+)кь(-), сь(-)борь(-), сь(-)впдь(-)ка, сь(+)лнь(-)це, шь(-)вь(+)ць(-).


Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.005 сек.)