АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

ІІ. Каляндарна-абрадавы фальклор

Читайте также:
  1. Каляндарна-абрадавы фальклор

1. Піліпаўка. Што рабілі на попрадках? Якія спявалі піліпаўскія песні?

 

2. Каляды. Як рыхтуюцца да Калядаў? Якія прыкметы і павер’і былі звязаны з першай куццёй? Як рыхтавалі куццю? Ці запрашалі на куццю (дзядоў, мароз, ваўкоў)? З якой мэтай выкарыстоўвалі на Каляды сена, салому? Ці пераапраналіся ў вас падчас калядавання і шчадравання? Хто ўваходзіў у склад каляднай світы? Як прасілі дазволу пакалядаваць, пашчадраваць?

Як адбываўся абрад "ваджэння казы"? Як дзякавалі за падарункі? Ці насілі ў вас "зорку" ("звязду", "гвязду")? Ці паказвалі батлеечнае прадстаўленне? Ці хадзілі са "шчодрай" падчас шчадравання? Хто такія "засявальнікі", калі хадзілі засяваць?

Якія выконваліся калядныя песні, адрасаваныя гаспадару, гаспадыні, дачцэ, сыну?

Ці вядомы вам такія гульні, як "Жаніцьба Цярэшкі", "Памярла наша Мальвіна, памярла"? Якія вы ведаеце зімовыя прыкметы і павер’і? Запішыце ўзоры шлюбнай варажбы і варажбы на ўраджай.

3. Масленіца. Як спраўлялася Масленіца? Ці вядомы ў вас звычай "цягаць калодку"? Ці хадзілі віншаваць маладых людзей, што ўзялі шлюб? Якім чынам ушаноўвалі бабку-павітуху? Якія масленічныя песні ведаеце?

4. Гуканне вясны. Калі ў вас гукалі вясну? Ці запальвалі вогнішча, ці выходзілі на высокае месца? Ці выпякалі "жаўрукоў", што з імі рабілі? Ці выбіралі дзяўчыну на ролю вясны? Ці вадзілі яе вакол вогнішча? Ці гушкаліся на арэлях? Якія песні-вяснянкі пелі? Якія былі вядомы вам веснавыя карагоды, танцы, песні-вяснянкі?

5. Юр’я. Што рабілі на Юр’я? Ці абыходзілі поле? Як выганялі кароў на пашу? Ці закопвалі пад парог хлява яйкі ці іншыя прадметы? Якія дзеянні здзяйснялі пастухі? Якія юраўскія песні спявалі?

6. Вялікдзень. Што трэба было рабіць на Вялікдзень? Якія існавалі прыкметы, павер’і? Як і ў які колер фарбавалі яйкі? Як выпякалі пасху (прыкметы)? Ці гулялі з яйкамі ў біткі? Ці качалі яйкі ў латках і як? Ці хадзілі на могілкі? Дзе выкарыстоўвалі велікоднае яйка? Ці хадзілі на Вялікдзень валачобнікі? Хто ўваходзіў у склад гурта? Якія валачобныя песні выконваліся ў час абыходу хат? З якім прыпевам? Якая размова адбывалася паміж валачобнікамі і гаспадарамі?

7. Тройца (Сёмуха). Як святкавалі Тройцу-Сёмуху? Ці хадзілі ў лес, ці завівалі бярозкі, ці куміліся? Ці прыбіралі пабудовы зелянінай (маем)? Ці вадзілі карагоды? Якія траецка-сёмушныя песні ведаеце?

8. Абрад пахавання стралы (ваджэння сулы). Што вы чулі пра абрад пахавання стралы? Калі ён адбываўся (На Ушэсце, на Вялікдзень, на Благавешчанне)? Як адбываўся? Якія дзеянні здзяйсняліся ў вёсцы (вадзілі карагоды, паказвалі "Драму"), у полі? Што называлі "стралой" (ляльку, галінку, кавалачак жалеза)? Што з ёй рабілі? Якія песні і пры якіх абставінах выконваліся падчас ваджэння і пахавання стралы? Як тлумачылі сэнс гэтага абраду? З якой мэтай "вадзілі" стралу?

9. Ваджэнне Куста. Ці чулі вы пра абрад "ваджэнне Куста"? Як і калі ён адбываўся? Хто выконваў ролю Куста? Дзе і як "апраналі" Куст? Як называлі тых, хто "водзіць Куст" ("войско дэвоцкэе", "прыпэвалночкі")? Якая размова адбывалася паміж дзявоцкім войскам і гаспадарамі? Якія песні выконваліся на дварэ? Якія на вуліцы? Ці вадзілі ў гэты час на вуліцы карагоды, танкі? Якую ролю адыгрываў Куст? Што рабілі з Кустом пасля заканчэння абходу (разрывалі зеляніну, кідалі ў ваду, вешалі вянок на капусту, вялі ў хату, дзе адбывалася частаванне)? Колькі "кустоў" магло быць у вёсцы? Што адбывалася, калі "кусты" сустракаліся? Ці ведаеце вы якія-небудзь прыказкі пра "куст" ("Пакланіся кусту, то ён дасць хлеба лусту")? Якія ведаеце “стрэльныя” песні? Якія ведаеце “куставыя” песні?

 

10. Праводзіны русалкі. Хто выконвае ролю русалкі? Якое ў яе было ўбранне? Адкуль і куды вялі русалку? Хто удзельнічаў у гэтым абрадзе? Ці наладжвалі гульню ў русалку? Куды яе вялі? Ці шукалі русалку? Дзе яна хавалася? Чаму русалку трэба было праводзіць? Хто такія русалкі, па народных павер’ях? Якія ведаеце русальныя песні?

11. Купалле. Як у вас завецца свята Івана Купалы (Ян, Іван вядзьмарскі)? Як рыхтаваліся да яго? Ці палілі кастры? Ці ставілі жэрдку пасярод вогнішча? Што прымацоўвалі на ёй? Што кідалі ў агонь? Ці ставілі дрэва на Купалле? Што з ім рабілі? Як на Купалу бараніліся ад ведзьмаў і ваўкоў? Ці рабілі пудзіла ведзьмы, што з ім рабілі? Якую варажбу на купальскіх вянках ведаеце? Калі збіралі кветкі, зёлкі? Ці былі скокі цераз вогнішча? Ці вадзілі карагоды і пад якія песні? Ці назіралі за гульнёй сонца? Якія бясчынствы (свавольствы) адбываліся на Купалле? Якія ведаеце купальскія песні?

 

12. Пятроўка. Ці ведаеце вы прыказкі і прымаўкі, дзе згадваюцца Пятро і Паўла? Ці ладзілі арэлі на Пятра? Ці ведаеце касарскія песні?

13. Сяўба. Жніво. Што рабілі, каб быў добры ўраджай, град не пабіў пасеянага (бралі з сабою яйка, грамнічную свячу, даручалі засяваць чалавеку з вялікай барадою і г.д.)? Якое зерне кідалі ў зямлю першым?

Ці хадзілі вясною і летам у жыта і калі? Што там рабілі? Што рабілі з рэшткамі ежы пасля палуднавання на полі? Што рабілі, каб мышы і птушкі не елі хлеба?

Як адбываліся зажынкі і дажынкі? Якія песні спявалі? Дзе і калі? Як называлася пакінутае на поле калоссе (каза, барада, кветка)? Што рабілі, пакідаючы "бараду" (завязвалі чырвонаю ніткаю, запляталі)? Ці былі песні пра "бараду", Спарыша, Раёк? Ці перакульваліся падчас дажынак па полю? Як дражнілі жняю, што жала горш за другіх, заставалася апошняй? Ці ёсць пра яе песні?

Калі і як свяцілі каласы? Якія гэта былі каласы? Як яны называліся (“кветка”, “дажынкі”, “каза”)? Які выгляд мела “барада”? Зрабіце малюнак. Як потым скарыстоўвалі апошні нажаты сноп?

Хто рабіў "заломы" ў жыце? Які выгляд мела гэтае жыта? Што там можна было знайсці? Якую шкоду гаспадару мог чыніць "залом" ("завітка")? Хто і як мог абясшкодзіць "залом"? Якія ведаеце ўласна жніўныя песні?

 


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.)