АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Знікненне Тлустай Пані

Читайте также:
  1. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА
  2. Вялізная памылка цёткі Мардж
  3. Гарады. Гандаль.
  4. ГІПОТЭЗЫ ПАХОДЖАННЯ МОВЫ
  5. Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі.
  6. Забаронены лес
  7. Заключэнне
  8. Іван Іванавіч Замоцін
  9. Культура ВКЛ у 14 – 16 стст.
  10. Культура ВКЛ у 14 – 16 стст.
  11. НАЙБОЛЬШ ЗНАЧНЫЯ ДАТЫ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

 

Праз колькі часу Абарона ад цёмных мастацтваў апынулся самай улюбёнай дысцыплінай сярод большасці навучэнцаў. Толькі Драко Малфой і яго слізэрынская банда працягвала казаць аб Люпіне ў негатыўным тоне.

- Зірніце на яго адзенне,- гучна прамовіў ён, калі прафесар прайшоў міма яго ў калідоры,- ён апранаецца, як наш колішні дамовы эльф.

Але, акрамя яго, нікому не перашкаджала старая зацыраваная вопратка настаўніка. Больш таго, яго наступныя заняткі былі такія ж цікавыя, як і самыя першыя. Пасля богартаў яны пачалі вывучаць крывавакалпачнікаў, брыдкіх гоблінападобных істот, што хаваліся там, дзе колісь адбываліся буйныя кровапраліцці – у падзямеллях старажытных замкаў, ці ў ямах на палях бітвы. Крывакалпачнікі сядзелі ў сваіх схованках з дубінай ў руках і чакалі заблукалых вандроўнікаў. А пасля трэццягодкі ўзяліся за вывучэнне капаў – істотаў, якія нагадвалі малпаў, пакрытых лускай і з перапончатымі лапамі, якім заўжды свярбіла задушыць і ўцягнуць пад ваду тых, хто выпадкова трапляў у іх сажалкі.

Адзінае, чаго зараз хацелася Гары, каб і падчас некаторых іншых дысцыплін, ён быў гэдкім жа шчаслівым. Горш за ўсё было на зеллеварстве. Снэйп знаходзіўся ў надта мсцівым настроі і аніхто не сумняваўся чаму, бо гісторыя пра богарта, што прыняў яго аблічча і якога Нэвіл апрануў у вопратку сваёй бабулі разенеслася па школе з хуткасцю ляснога пажару. Снэйп не лічыў гэты выпадак смешным, і яго вочы штораз пагрозліва ўспыхвалі, пры адным толькі ўзгадванні імя прафесара Люпіна. А што датычыцца Нэвіла, яму на Снэйпавых занятках было значна горш, чым калі-небудзь.

Таксама Гары адчуваў страх, калі знаходзіўся ў задушлівай прасторы вежы прафесаркі Трэлані, расшыфроўваючы скрыўленныя формы і сымбалі. Хлопчык імкнуўся ніколі не глядзець на настаўніцу, чые вялізарныя вочы імгненна напаўняліся слязьмі, штораз калі яна глядзела на Гары. У адрозненні ад колькіх іншых вучняў, якія ставіліся да прафесаркі з павагай, хлопчык яе не любіў. Сярод тых, хто шанаваў Трэлані, асабліва вылучаліся Парваці Паціл і Лавендра Браўн, якія часцей за астантніх наведвалі яе вежу падчас абедзеннага перапынку і заўсёды вярталіся адтуль з надта непрыемнымі выразамі твараў, быццам ведалі нешта такое, да чаго не маюць доступу іншыя. А штораз, калі яны пачыналі размаўляць пра Гары, іх галасы станавілія прыглушанымі, бы той знаходзіцца на смяротным ложы.

А самым горшым з навук быў Догляд за магічнымі істотамі, які пасля першага насычанага дзеяннем занятку ператварыўся на сапраўдную нудоту і, здавалася, што Хагрыд страціў былую самаўпэўненнасць. Цяпер яны ўвесь час вывучалі догляд за чарвямлявамі, напэўна, самымі сумнымі істотамі ў свеце.

- Навошта іх наогул даглядаць?- заўважыў Гары пасля чарговага занятку, на якім ён увесь час спрабаваў запхаць ў чарвямляўскае горла цёрты салат.

Але на пачатку кастрычніка адбылося нешта такое, што з лішкам кампенсавала цяжкасці ад сумных заняткаў. Набліжаўся чарговы квідытчны сязон і Олівер Вуд, капітан грыфіндорскай каманды, ужо склікаў іх тыдзень таму, каб абмеркаваць новую тактыку, якой каманда будзе прытрымлівацца.

Кожная квідытчная каманда мела сем гульцоў: тры пераследнікі, задачай якіх было забіваць галы з дапамогай квафла, чырвонага мяча, памерам з футбольны. Яго трэба было зашпуліць ў адно з трох колаў-варотаў, што стаялі на пятнаццаціфутавых слупах з абодвух бакоў ад поля; двух бітакоў, што былі экіпіраванымі цяжкімі бітамі, каб адбіваць бладжэры (два цяжкія чорныя мячы, што насіліся па полі, спрабуючы атакаваць гульцоў); наглядчыкаў, якія абараняюць колы-вароты і паляўнічага, праца якога цяжэй за ўсе, ён павінен злавіць залаты сніч, маленькі памерам толькі з арэх мяч, лоўля якога гарантуе камандзе паляўнічага дадатковыя сто пяцьдзясят балаў і перамогу.

Олівер быў каржакаватым сямнаццацігадовым юнаком, які вучыўся сёмы, апошні год, у Хогвартсе. З нявыкруткай у ціхім голасе ён звярнуўся да астатніх шасці гульцоў сваёй каманды, калі яны знаходзіліся ў халоднай распранальне на ўскрайку цёмнага квідытчнага поля..

- Гэта наш... гэта мой апошні шанец атрымаць Кубак,- прамовіў ён, ходзячы з боку ў бок перад камандай.- Калі не атрымаецца і ў гэтым годзе, другой спробы ў мяне не будзе.

- Грыфіндор не выйграваў ужо сем год і гэта самая працяглая няўдача за ўвесь час... ці то траўмы... ці адменены турнір у мінулым годзе...- Вуд зглынуў, бы ўспамін пра гэта камяком паўстаў у яго горле.- Але мы ведаем, што маем лепшую... і злую... каманду... у... школе,- прамовіў ён, стукаючы кулаком у далонь, а ў яго вачах запалаў былы апантаны бляск.

- Мы маем трох найлепшых пераследніц.

Вуд зірнуў на Алісію Спінэт, Анджэліну Джонсан і Кэці Бэл.

- У нас два бітакі, праз якіх немагчыма прабіцца.

- Годзе, Олівер, ты нас бянтэжыш,- разам прамовілі блізняты Фрэд і Джордж Візлі, робячы выгляд, што чырванеюць.

- А наш паляўнічы аніразу не зганьбіў нас падчас гульні!- Забурчаў Вуд, гледзячы на Гары з нейкім шалёным гонарам.- Ну і я,- праз некаторы час дадаў ён.

- Мы таксама лічым, што ты вельмі добры,- прамовіў Джордж.

- Заўзяты наглядчык,- дадаў Фрэд.

- Справа ў тым,- працягваў Вуд і зноў пачаў хадзіць сюды-туды,- што вось ужо два гады, як Кубак Квідытча павінен быць нашым. З таго часу, як да нас далучыўся Гары, я лічыў, што перамога ў нашых руках. Але дагэтуль яе ў нас няма і ў гэтым годзе мы маем апошні шанец. Мы павінны нарэшце ўбачыць нашыя імёны на Кубку...

Вуд сказаў гэта настолькі маркотна, што нават блізняты паглядзелі на яго са спачуваннем.

- Олівер, гэта будзе наш год,- адказаў Фрэд.

- Мы зробім гэта!- дадала Анджэліна.

- Бясспрэчна,- прамовіў Гары.

Поўная рашучасці каманда распачала свае трэніроўкі тры разы на тыдзень. Надвор’е было халодным і золкім, ночы цёмнымі, але колькасць бруду, ці наяўнасць дажджу не павінны былі спрыяць страце бляску ў дзівосных вачах Гары падчас фінальнай бойкі за срэбны Кубак Квідытчу.

Гары вярнуўся ў агульную гасцёўню Грыфіндора схаладзелы і здзервянелы, але задаволены тым, як прайшла трэніроўка і знайшоў, што пакой усхвалявана гудзіць..

- Што здарылася?- спытаўся ён у Рона і Герміёны, якія сядзелі ля коміна ў двух лепшых крэслах і складалі зорныя мапы для ўрока па астраноміі.

- Першыя выходныя ў Хогсмідзе,- адказаў Рон, паказваючы на апавяшчэнне, што з’явілася на старой і пабітай дошцы аб’яў.- Канец кастрычніка. Хэлоўін.

- Выдатна,- прамовіў Фрэд, што прайшоў следам за Гары ў адтуліну за партрэтам.- Мне тэрмінова трэба наведаць Зонка, бо ў мяне амаль што скончыліся смуродныя кулі.

Гары паваліўся на суседняе з Ронам крэсла, яго добры настрой выпадкова кудысь знік. Герміёна здавалася прачытала яго думкі.

- Гары, я ўпэўнена, што ў наступны раз у цябе таксама атрымаецца пайсці,- паспрабавала яна суцешыць хлопца.- Блэка хутка зловяць, яго ж аднойчы ўжо заўважылі.

- Блэк не настолькі дурны, каб паспрабаваць зрабіць нешта ў Хогсмідзе,- заўважыў Рон,- Спытайся ў МакГонагал, ці атрымаецца ў цябе пайсці ў гэты раз, а то наступны будзе праз цэлую вечнасць...

- Рон!- сказала Герміёна.- Гары павінен заставацца ў школе...

- І заставацца без перавагі трэцягодкі,- адказаў Рон.- Гары, ідзі да МакГонагал...

- Так, я пайду і спытаюся,- адказаў Гары.

Герміёна паспрабавала адкрыць рот, каб штось запярэчыць, але тут на яе калені скокнуў Крукшанс, трымаючы ў пашчы вялізнага здохлага павука.

- Хіба ён збіраецца есці гэта перад намі?- злосна спытаўся Рон.

- Які малайчына, Крукшансік, ты яго сам злавіў?- ласкава спыталася ў ката Герміёна.

Крукшанс павольна жаваў павука, нахабна паглядаючы жоўтымі вачыма на Рона.

- Калі ласка,- раздражнёна прамовіў Рон, вяртаючыся да сваёй зорнай мапы,- трымай яго ля сябе. У маёй торбе зараз спіць, Скаберс.

Гары пазяхнуў. Зараз яму сапраўды вельмі хацелася спаць, але ён яшчэ не зрабіў сваю зорную мапу. Ён выцягнуў сваю торбу, дастаў з яе пергамент, чарніліцу, пяро і распачаў працу.

- Калі жадаеш, можаш спісаць маю,- сказаў Рон, ён размашыста намаляваў апошнюю зорку і штурхнуў мапу Гары.

Герміёна, якая надта не паважала спісванне, сціснула вусны, але нічога не сказала. Крукшанс працягваў, не міргаючы, глядзець на Рона, махаючы сваім пухнатым хвастом, а потым нечакана кінуся наперад.

- ЁЙК!- заравеў Рон, схапіўшы сваю торбу, Крукшанс запусціў у яе кіпцюры ўсіх чатырох лапаў і пачаў люта раздзіраць.- ПРЫБЯРЫ СВАЮ ДУРНУЮ ЖЫВЁЛІНУ!

Рон паспрабаваў стрэсці ката з торбы, але ж той добра ўхапіўся, пырхаючы і драпаючы.

- Рон, не пашкодзь яму!- вішчала Герміёна. Увесь пакой сабраўся, каб паглядзець на гэта; Рон круціў торбу вакол сябе, Крукшанс працягваў чапляцца за яе, а Скаберс выскочыў вонкі...

- ЛАВІЦЕ КАТА!- галасіў Рон, Крукшанс адчапіўся ад падзёртай торбы, ускочыў на стол, а потым пагнаўся за перапужаным пацуком.

Джордж Візлі скокнуў на Крукшанса, але прамахнуўся; Скаберс мільгануў ля дваццаці пар ног і заляцеў пад старую камоду. Крукшанс праслізнуў за ім, не прыпыняючыся, сеў на свае крывыя лапы і пачаў з дапамогай пярэдняй люта вычэпліваць пацука з-пад камоды.

Рон і Герміёна паспяшаліся за імі, дзяўчынка схапіла ката абедзвюма рукамі і з вялікай цяжкасцю знесла прэчкі. Рон кінуўся на жывот і насілу выцягнуў Скаберса за хвост.

- Паглядзі на яго!- разлютавана крычаў Рон, паказваючы Герміёне вісячага ў яго руках пацука.- Адны скура ды косткі! Так што трымай свайго ката далей ад яго!

- Ну ён жа не разумее, што гэта дрэнна!- дрыжачым голасам адказала Герміёна.- Усе каты ганяюцца за пацукамі, Рон!

- З гэтай істотай не ўсё чыста!- прамовіў хлопец, спрабуючы запхаць Скаберса ў кішэню.- Ён пачуў мае словы пра тое, што Скаберс у торбе!

- Што за лухцень,- нецярпліва заўважыла Герміёна.- Крукшанс знюхаў яго пах, Рон, а не тое, што ты лічыш...

- Гэты кот, мае закалец на Скаберса!- працягваў Рон, не звяртаючы ўвагі на прысутных, якія пачалі гігікаць.- Але Скаберс быў тут першым і зараз ён хварэе!

Хлопец прайшоў уздоўж гасцёўні, падняўся па сходах і знік у пакоі для хлопцаў.

*

Рон працягваў дзьмуцца на сяброўку ўвесь наступны дзень. Ён нават амаль не размаўляў з ёй на Зёлказнаўстве, не гледзячы на тое, што Герміёна і Гары разам з ім працавалі з адной пуфаподай..

- Як там Скаберс?- нясмела спыталася дзяўчынка, калі яны лушчылі тлустыя ружовыя струкі пуфаподы і скідвалі яе бліскучыя бабы ў драўлянае вядро.

- Схаваўся ў маім ложку пад коўдрай і дрыжыць,- раздражнёна адказаў Рон, выпусціў вядро і рассыпаў бабы па падлозе.

- Асцярожна, Візлі, асцярожна!- ускрынула прафесарка Спроўт, калі бабы пачалі з невялічкімі выбухамі квітнець на іх вачах.

Наступным урокам у іх раскладзе былі Ператварэнні. Гары вырашыў спытацца ў прафесаркі МакГонагал пасля заняткаў, ці атрымаецца ў яго разам з астатнімі наведаць Хогсмід. Далучыўшыся да шэрагу вучняў, якія чакалі прафесарку перад дзвярыма пакою, ён спрабаваў прыдумаць добрыя аргументы. Але яго ўвагу адцягнула нейкая неспакойная размова ў непасрэднай блізкасці ад кабінета.

Лавендра Браўн выглядала заплаканай, а Парваці стаяла, абнімаючы яе, і размаўляла пра нешта з Шымасам Фініганам і Дынам Томасам, якія слухалі яе з сур’ёзнымі тварамі.

- Што з табою, Лавендра?- занепакоена спыталася Герміёна, калі разам з Гары і Ронам наблізіліся.

- Яна атрымала з дому ліст,- прашапатала Парваці,- яе ўлюбёны трусік Бінкі. Яго забіла ліса.

- Ёечку,- прамовіла Герміёна,- прабач мяне, Лавендра.

- Я павінна была здагадацца,- трагічна прамовіла тая.- Ці вы памятаеце, які сёння дзень?

- Мммм?

- Шаснаццатага кастрычніка! “А тое, чаго ты страшышся, адбудзецца шаснаццатага кастрычніка!” Ці памятаеце? Яна... яна мела рацыю!

Цяпер вакол Лавендры згрудзіўся ўвесь клас. Шымас сур’ёзна ківаў галавой. Герміёна вагалася колькі секунд, а потым спыталася:

- Ты... ты сапраўды баялася, што Бінкі будзе забіты лісой?

- Ну, не абавязкова лісой,- адказала Лавендра, гледзячы на Герміёну заплаканымі вачыма.- Я ўвогуле, безумоўна, баялася, што ён памрэ. Разумееш?

- Вох,- прамовіла Герміёна і зноў доўга маўчала. Потым яна нарэшце працягнула.- А хіба Бінкі быў старым трусам?

- Не!- загаласіла Лавендра.- Ё-ён быў шчэ зусім маленечкім!

Парваці мацней сціснула руку вакол пляча Лавендры.

- Але чаму тады ты баялася яго смерці?- спыталася Герміёна.

Парваці зыркнула на яе вачыма.

- Але ж паглядзім на гэта лагічна,- звярнулася Герміёна да астатніх вучняў.- Я вось аб чым. Бінкі ж не сёння памёр, сёння Лавендра атрымала звестку пра гэта... Лавендра гучна лямантавала...- і яна не магла настолькі баяцца гэтага, бо тое, што здарылася, было для яе сапраўдным шокам...

- Не звяртай увагі на Герміёну, Лавендра,- гучна прамовіў Рон,- з яе пункту гледжання хатнія ўлюбёнцы іншых людзей нічога не значаць.

У гэты момант на агульнае шчасце, бо Рон з Герміёнай пачалі па-ваўчынаму глядзець адно на аднаго, прафесарка МакГонагал адчыніла дзверы свайго пакою. І калі яны ўвайшлі ў кабінет Рон з Герміёнай селі паабапал ад Гары і не размаўлялі да канца заняткаў.

Гары не вырашыў пакуль, што будзе казаць прафесарцы, калі пачуў званок, але добра ведаў, што менавіта яна ёсць тым, з кім трэба пагаманіць наконт Хогсміда ў першую чаргу.

- Калі ласка, яшчэ хвілінку!- паклікала яна, калі вучні ўжо збіраліся сыходзіць.- Пакуль вы не сышлі, нагадваю, вам патрэбна аддаць мне бланкі дазволу да Хэлоўіна. Няма дазволу, няма наведвання вёскі!

Нэвіл падняў руку.

- Прабачце, калі ласка... але я, здаецца, яго згубіў...

- Ваша бабуля, містэр Лонгботам,- сказала прафесарка,- даслала дазвол асабіста мне. Мабыць вырашыла, што гэдак будзе больш надзейна. А цяпер можаце ісці.

- Давай, спытайся ў яе,- прашыпеў Рон.

- Але...- пачала Герміёна.

- Давай,- упарта мовіў Рон.

Гары пачакаў, калі астатнія вучні пакінуць пакой, а потым рушыў да стала прафесаркі.

- Вам штось патрэбна, Потэр?

Гары глыбока ўздыхнуў.

- Прабачце,- пачаў ён,- ну... мае дзядзька з цёткай... яны не падпісалі дазвол.

МакГонагал зірнула на яго скрозь свае квадратныя акуляры, але нічога не сказала.

- Так... ммм... вы лічыце, што ўсё добра... я маю на ўвазе, што мне дазволена... наведваць Хогсмід з астатнімі?

Прафесарка зірнула ўніз і пачала перасоўваць паперы на сваім стале.

- Баюся, што не, містэр Потэр,- адказала яна,- вы чулі, што я казала: “Няма дазволу, няма Хогсміду”. Гэта правіла.

- Але... мадам прафесар, вы ж ведаеце, мае дзядзька з цёткай... яны маглы, яны сапраўды анічога не ведаюць пра Хогвартскія парадкі і правілы,- працягваў Гары, якога увесь час падбухторваў ківаннем галавы Рон,- Калі б вы дазволілі мне пайсці...

- Але дазваляю не я,- адказала прафесарка, паднялася на ногі і, акуратна склаўшы свае паперы, кінула іх ў шуфляду стала.- На бланке было дакладна напісана, што дазвол могуць даць толькі бацькі ці апекуны. Яна зірнула на яго з нейкім дзіўным выразам на твары. Магчыма, гэта было спачуванне. - Мне вельмі шкада, Потэр, але гэта маё апошняе слова. І вам лепей спяшацца, ці вы спазніцеся на наступны ўрок.

*

Нічога не паробіш. Рон злосна называў МакГонагал шэрагам мянушак, якія вельмі раздражнялі Герміёну. Сама яна спрабавала пераканаць Гары, што можа ўсё да лепшага, чым яшчэ больш раззлавала Рона. А самому Гары прайшлось перажыць громкія і радасныя размовы іншых вучняў пра тое, што яны зробяць ў першую чаргу, трапіўшы да Хогсміда.

- Там заўсёды свята,- прамовіў Рон, спрабуючы развесяліць сябра.- Ці ты памятаеш пра банкет у хэлоўінскі вечар?

- Так,- маркотна адказаў Гары.

Банкет на Хэлоўін праходзіў заўжды добра, але здавалася, што стравы на ім былі б смачней, калі б ён спажываў іх пасля сумеснага наведвання Хогсміда. І ніякія словы суцяшэння не дазвалялі яму забыцца на гэта. Дын Томас, які добра валодаў пяром, прапанаваў падрабіць дзядзькаў подпіс, на што Гары заўважыў, што прафесарка МакГонагал ужо ведае, што дзядзька не падпісаў дазволу і ад падробкі не будзе карысці. Рон нерашуча прапанаваў скарыстацца мантыяй-невядзімкай, але Герміёна спыніла яго, нагадаўшы словы прафесара Дамблдора пра тое, што дэментары здольны бачыць скрозь яе. А найменш прыязныя словы суцяшэння ён пачуў ад Пэрсі.

- Яны тут ўсе падымаюць шум пра гэты Хогсмід, а было б з чаго,- сур’ёзным тонам прамовіў ён.- Ну добра, кандытарская – неблага, але, напрыклад, “Жартоўная крама Зонкі”, нешта сапраўды небяспечнае, ну, можа, яшчэ Лямантуючую халупу заўсёды добра паглядзець. А так, запэўніваю цябе ты анічога карыснага не прапусціш.

*

Раніцай на Хэлоўін ён прачнуўся пазней астатніх і спускаўся ўніз да сняданку ў звышмаркотным настроі, хаця рабіў усё магчымае, каб выглядаць звычайна.

- Мы абавязкова прывязем табе груду прысмакаў ад “Мядовага герцага”, сказала Герміёна, гледзячы на яго вачыма з шалёным прабачэннем.

- Так, зразумела,- адказаў Рон. Агульна спачуваючы Гарынай бядзе, ён і Герміёна нарэшце забыліся аб сваёй сварцы з-за Крукшанса.

- Не турбуйцеся пра мяне,- адказаў Гары, спадзяючыся, што яго голас выглядае абыякавым.- Я пабачу вас на банкеце. Жадаю добра правесці час.

Ён праводзіў іх да Вестыбюля, дзе каля дзвярэй стаяў Філч, наглядчык Хогвартса і ставіў галачкі насупраць прозвішчаў у спісе. Ён доўга і старанна ўзіраўся ў кожны падазроны твар, гледзячы, каб ніхто не праслізнуў ля яго ўпотай.

- Што застаешся тут, Потэр?- крыкнуў Малфой, стоячы ў чарзе разам з Крэйбам і Гойлам.- Баішся ісці міма дэментароў?

Гары праігнараваў яго, развярнуўся і пусціўся ў свой самотны шлях ўверх па мармуровых сходах і пустым калідоры назад у Грыфіндорскую вежу.

- Пароль,- прамовіла Тлустая Пані, усхамянуўшыся ад сну.

- Фартуна маёр,- апатычна адказаў хлопчык.

Партрэт адсунуўся і Гары пралез праз адтуліну ў агульны пакой. Ён быў забіты навучэнцамі першага і другога году, што ўвесь час гаманілі, а таксама колькімі старэйшымі вучнямі, якія пэўна столькі раз наведвалі Хогсмід, што не адчувалі ад гэтага аніякага ўражання.

- Гары! Гары! Прывітанне, Гары!

Гэта быў вучань другагодка Колін Крыві, які быў у моцным захапленні ад хлопца і аніколі не выпускаў магчымасці пагаманіць з ім.

- Хіба ты не ідзеш у Хогсмід, Гары? Чаму? Гэй...- Колін нецярпліва азірнуўся на сваіх сяброў.- Калі жадаеш, можаш прысесці з намі, Гары!

- Эммм... не, дзякуй, Колін,- адказаў Гары. Яму не карцела сядзець сярод купы навучэнцаў, што прагна б азіралі яго шнар.- Мне... мне трэба завітаць ў бібліятэку, дарабіць сюю-тую працу.

Пасля гэтага яму нічога не заставалася, каб развярнуцца і зноў рушыць скрозь адтуліну за партрэтам.

- Што за манера ўвесь час мяне будзіць?- прабурчала Тлустая Пані, калі ён сыйшоў.

Гары маркотна пацягнуўся ў бок бібліятэкі, але на паўдарозе перадумаў працаваць. Ён развярнуўся і носам да носу сутыкнуўся з Філчам, які, напэўна, ужо праводзіў апошніх наведвальнікаў у Хогсмід.

- Што ты тут робіш?- падазрона гыркнуў Філч.

- Нічога,- адказаў праўду Гары.

- Нічога!- пырснуў сліною Філч, яго шчокі гідка дрыжэлі.- цікавая гісторыя! Крадзешся тут употай і чаму ты не ў Хогсмідзе. Чаму не купляеш там смуродныя кулі, ванітавы парашок і свісцячых чарвей, як астатнія твае малапрыемныя сябры?

Гары паціснуў плячыма.

- Тады вяртайся ў сваю гасцёўню і сядзі там, дзе табе трэба быць!- адрэзаў Філч і стаяў, люта зыркаючы, пакуль хлопчык не знік з вачэй.

Але Гары не збіраўся вяртацца ў грыфіндорскую гасцёўню. Ён падняўся па сходах, магчыма, вырашыўшы наведаць савятню і пабачыцца з Хэдвіг. Ён ўжо ўвайшоў у наступны калідор, калі голас з аднаго з пакояў паклікаў яго:

- Гары?

Хлопчык развярнуўся, каб ўбачыць таго, хто яго паклікаў, і сустрэўся вачыма з прафесарам Люпінам, які выглядаў з дзвярэй свайго кабінета.

- Што ты тут робіш?- задаў ён тое ж што і Філч пытанне, але з іншай інтанацыяй.- А дзе Рон з Герміёнай?

- У Хогсмідзе,- адказаў Гары, фальшыва-абыякавым голасам.

- Аа,- прамовіў Люпін. Ён уважліва паглядзеў на Гары імгненне-другое.- Ці не жадаеш зазірнуць? Я толькі што атрымаў дзеля нашага наступнага занятку грындзілоў.

- Каго?- спытаўся Гары.

Ён увайшоў у кабінет прафесара. У кутку стаяў вялізны акварыум, поўны вады, у якім сядзела, прыціснуўшы мысу да шкла і курчачы морды, хваравіта-зялёнага колеру істота з маленечкімі рожкамі і гнуткімі, доўгімі, тонкімі пальцамі.

- Гэта вадзяны дэман,- прамовіў Люпін, уважліва назіраючы за грындзілоў.- Мы не будзем мець з імі асаблівых цяжкасцяў, асабліва пасля капаў. Уся справа ў тым, што трэба ўсяго толькі разарваць яго захоп. Ці ты бачыш яго анамальна доўгія пальцы? Яны вельмі моцныя, але і вельмі далікатныя.

Грындзілоў ашчэрыў свае зялёныя зубы і схаваўся ў кутку акварыума сярод водарасцяў.

- Ці не жадаеш гарбаты?- спытаўся прафесар, зірнуўшы на свой імбрык,- я якраз збіраўся выпіць кубачак-другі.

- Добра,- няскладна адказаў Гары.

Прафесар пастукаў па імбрыку сваёй палачкай і з носіка раптоўна пачаў ісці пар.

- Сядай,- прамовіў Люпін, здымаючы накрыўку з запыленай банкі.- у мяне, на жаль, гарбата толькі ў пакеціках, але, мяркую, што ліставой гарбаты з цябе пакуль што годзе.

Гары зірнуў на прафесара. Той падміргнуў яму.

- Як вы даведаліся пра гэта?- спытаўся хлопчык.

- Мне паведаміла прафесарка МакГонагал,- адказаў настаўнік, працягваючы Гары шчарбаты кубачак.- Цябе нешта турбуе?

- Не,- адказаў Гары.

Хлопчык вагаўся, ці не распавесці прафесару пра сабаку, якога ён бачыў на Магноліа Крэсэнт, але вырашыў што не трэба. Гары вельмі не жадаў, каб той палічыў яго баязліўцам, тым больш Люпін ужо аднойчы сумняваўся, ці зладзіць Гары з богартам.

Напэўна, непакой Гары адлюстроўваўся на яго твары, таму прафесар спытаў:

- Усё-такі цябе нешта турбуе, Гары?

- Ані.- схлусіў хлопчык. Ён зрабіў глыток і зірнуў у бок грындзілоў, які зараз паказаў яму кулак.- Так,- знянацку прамовіў ён, паставіўшы кубак на стол.- Ці вы памятаеце той дзень, калі мы змагаліся з богартам?

- Так,- павольна адказаў прафесар.

- Чаму вы не дазволілі мне змагацца з ім?- раптоўна спытаўся хлопчык.

Люпін здзіўленна падняў брыві.

- Я лічыў што гэта відавочна, Гары,- здзіўлена прамовіў ён

Гары, які чакаў, што прафесар пачне адмаўляцца, што ў яго і ў думках анічога такога не было, разгубіўся.

- Ч-чаму?- ўрэшце вымавіў хлопчык.

- Ну,- злёгку нахмурыўшы брыві, адказаў прафесар,- я палічыў, што, калі ты сустрэнешся з богартам, той прыме аблічча Лорда Вальдэморта.

Гары вытарапіў вочы. Акрамя таго, што гэта быў апошні адказ, які ён чакаў пачуць, Люпін уголас назваў імя Вальдэморта. Адзіным, акрамя яго самога, чалавекам, які не баяўся вымаўляць гэтае імя, быў толькі прафесар Дамблдор.

- Канечне, я зрабіў дрэнна,- працягваў Люпін, усё яшчэ хмурна пазіраючы на Гары,- але ўяві сабе, што было б, калі Вальдэморт матэрыялізаваўся ў цэнтры настаўніцкай. Адразу б пачалася моцная паніка.

- Я насамрэч і думаў з пачатку пра Вальдэморта,- шляхетна адказаў Гары,- але потым прыпомніў... гэтых дэментароў.

- Зразумела,- задуменна адказаў прафесар.- Ну, добра... я ўражаны.- ён злёгку пасміхнуўся здзіўленаму твару хлопца.- Адзіная рэч, якой ты насамрэч баішся – гэта баяцца. Гэта вельмі мудра.

Гары нават ня ведаў што адказаць, таму зноў пачаў піць гарбату.

- А ты, напэўна, вырашыў, што я сумняваюся, ці здольны ты зладзіць з богартам?- пранікліва спытаў Люпін.

- Ну... так,- адказаў хлопчык. Ён раптоўна адчуў сябе значна шчаслівей.- Прафесар Люпін, а гэтыя дэментары...

Гары не паспеў скончыць, бо ў дзверы нехта пастукаў.

- Заходзьце!- адказаў настаўнік.

Дзверы адчыніліся і ў пакой увайшоў Снэйп. У руках ён нёс кубак, які ледзь бачна курэў. Убачыўшы Гары, Снэйп спыніўся і сашчурыў свае чорныя вочы..

- А, Северус,- усміхнушся Люпін.- Вялікі дзякуй. Ці не мог бы ты пакінуць кубак тут, на маім стале?

Снэйп паставіў кубак на стол, зыркаючы вачыма то на хлопца, то на Люпіна..

- А я тут дэманструю Гары, свайго грындзілоў,- прыязна прамовіў гаспадар пакою.

- Выдатна,- адказаў Северус не гледзячы на яго.- Ты павінен выпіць гэта неадкладна, Люпін.

- Так, так, я ведаю,- адказаў той.

- Я зрабіў поўны кацёл,- працягвал Снэйп,- калі цябе яшчэ спатрэбіцца.

- Верагодна, заўтра яшчэ крыху спатрэбіцца. Вялікі дзякуй, Северус.

- Няма за што,- адказаў Снэйп, але нешта ў яго позірку Гары вельмі не спадабалася. Той выйшаў, не ўсміхаючыся і насцярожана.

Гары з зацікаўленасцю паглядзеў на кубак. Прафесар Люпін усміхаўся.

- Прафесар Снэйп ласкава прыгатаваў для мяне зелле,- прамовіў ён.- Я ніколі не быў майстрам па зеллеварстве, а гэтае яшчэ і асабліва складанае.- ён падняў кубак і панюхаў.- Шкада, што цукар робіць яго бескарысным.- дадаў ён, зрабіў маленькі глыток і ўздрыгануўся.

- А чаму...?- пачаў Гары, але адзін погляд на прафесара прымусіў яго супыніцца.

- Я адчуваю сябе крыху нездаровым,- прамовіў той,- адзінае, што мне дапамагае, гэтае зелле. Мне вельмі пашанцавала працаваць разам з прафесарам Снэйпам; не шмат чараўнікоў здольныя прыгатаваць падобнае.

Прафесар зрабіў яшчэ адзін глыток, у галаве хлопчыка аб’явілася думка тэрмінова выбіць кубак з яго рук.

- Прафесар Снэйп вельмі цікавіцца цёмнымі мастацтвамі,- ляпнуў Гары.

- Няўжо?- спытаўся Люпін, выглядаючы толькі крыху зацікаўленым і зрабіў чарговы глыток.

- Сёй-той лічыць...- Гары крыху павагаўся, а потым выпаліў як той кулямёт.- некаторыя лічаць, што ён зробіць, што заўгодна за месца настаўніка па Абароне ад цёмных мастацтваў.

Прафесар дапіў зелле і паморшчыўся.

- Брыдота,- прамовіў ён.- Добра, Гары, мне трэба вяртацца да працы. Пабачымся крыху пазней, падчас банкету.

- Добра,- адказаў хлопчык, кладучы на стол пусты кубак.

Той па-ранейшаму працягваў курэць.

*

- А вось і мы,- прамовіў Рон.- Вось, прынеслі столькі, колькі атрымалася.

Залева яскравых ласункаў палілася на калені Гары. Надыходзілі прыцемкі. Рон з Герміёнаю толькі што вярнуліся ў гасцёўню. Іх тварыкі расчырванеліся ад халоднага паветра, а самі яны выглядалі так, бы бавілі лепшы час ў сваім жыцці.

- Дзяк,- сказаў Гары, адчыняючы пакунак з маленькімі чорнымі перачнымі шатанятамі.- Ну, ці спадабаўся вам Хогсмід? Дзе былі?

Але хутчэй за ўсё – паўсюль. І ў “Чараўніцкіх інструментах і матэрыялах Дэрвіша і Бэнша”, і ў “Жартоўнай краме Зонкі”, і ў “Трох мётлах”, каб выпіць па куфліку гарачага пеністага вяршковага піва і шмат яшчэ дзе.

- Уяві мясцовае паштовае аддзяленне, Гары! На паліцах сядзяць каля двухсот соваў, кожная мае свой асабісты каляровы код, у залежнасці ад таго, як далёка і як хутка табе трэба адправіць паштоўку!

- А ў “Мядовага герцага” новая фішка, яны пачалі выдаваць бясплатныя ўзоры сваёй прадукцыі, мы ўзялі крышку, зірні...

- А яшчэ, мы па-мойму бачылі огра, наогул у “Трох мётлах” такая збіраецца публіка...

- Шкада, што немагчыма было прынесці табе вяршковага піва, яно б цябе сагрэла...

- А ты чым займаўся?- турбочыся спыталася Герміёна.- Мо, урокамі?

- Не,- адказаў Гары,- піў гарбату ў кабінеце Люпіна, а потым з’явіўся Снэйп з...

Ён распавёў ім пра кубачак. Рон стаяў, адкрыўшы рот.

- І Люпін піў гэта?- ледзь дыхаючы ад здзіўлення, спытаўся Рон.- Ён ашалеў?

Герміёна зірнула на гадзіннік.

- Нам лепей спускацца, банкет пачнецца праз пяць хвілін...- яны паспяшаліся скрозь адтуліну за партрэтам і далучыліся да натоўпу вучняў, працягваючы разважаць пра Снэйпа.

- А калі раптам ён... ну...- сцішыўшы голас і нервова абярнуўшыся па баках, прамовіла Герміёна,- калі раптам ён жадаў... атруціць Люпіна... наўрад ён зрабіў бы гэта пры Гары.

- Мабыць, так,- адказаў Гары. Яны дасягнулі Вестыбюлю, а праз яго трапілі ў галоўную залу. Яна была ўпрыгожана сотнямі гарбузоў са свечкамі ўсярэдзіне, а вакол лёталі купы жывых кажаноў і мноства палаючых слупоў паўночнага ззяння, што гультаявата ляталі пад столяй, як бліскучыя вадзяныя змеі.

Стравы былі настолькі смачнымі, што нават Рон з Герміёнай, якія падчас наведвання Хогсміда добра падсілкаваліся ласункамі з “Мядовага герцага”, паспрабавалі ўсяго што было на стале. Гары зірнуў на стол настаўнікаў. Прафесар Люпін выглядаў бадзёрым, як ніколі, ён жыва размаўляў пра нешта з маленечкім прафесарам Флітвікам, настаўнікам Чараўніцтва. Гары перавёў вочы на тое месца дзе сядзеў Снэйп. Гары быў не ўпэўнены, але здавалася, што той часцей касіў вочы ў бок прафесара Люпіна, чым гэта было звычайна.

Свята скончылася паказам ў выкананні мясцовых прывідаў. Яны скочылі са сцен ды сталоў і, згрудзіўшыся ў неверагодныя фігуры, круціліся ў паветры; а Амаль Безгаловы Нік - прывід Грыфіндору, меў шалёны поспех, дэманструючы сваё няўдалае катаванне.

Вечар настолькі быў удалы, што Гарын настрой не змог згубіць нават Малфой, які крыкнуў яму праз натоўп, калі яны выйшлі з залы:

- Дэментары дасылаюць табе сардэчнае прывітанне, Потэр!

Гары, Рон і Герміёна рушылі разам з астатнімі грыфіндорцамі звычайным шляхам да сваёй вежы. Але калі яны дасягнулі калідора, што скончваўся партрэтам Тлустай Пані, яны заўважылі, што весь ён быў забіты навучэнцамі.

- Чаму ніхто не праходзіць ўсярэдзіну?- не разумеючы, спытаўся Рон.

Гары зірнуў праз галовы тых, што стаялі наперадзе. Партрэт быў закрыты.

- Калі ласка, дайце прайсці,- пачуўся голас Пэрсі, які хціва рухаўся праз ажыўлены натоўп.- Чаму вы ўсе тут? Няўжо ніхто не памятае пароль... прабачце, я стараста школы...

А потым па-над натоўпам запанавала цішыня, якая, здавалася, пачалася з першых радоў і халодным струменнем пранеслася па калідоры. Потым яны пачулі нечакана рэзкі голас Пэрсі:

- Хто-небудзь, паклічце Дамблдора. Хутчэй.

Вучні пачалі азірацца, а тыя, хто стаяў ззаду, падняліся на пальчыкі.

- Што тут дзеецца?- спыталася Джыні, якая толькі што падыйшла.

У наступны момант аб’явіўся прафесар Дамблдор, які хутка падбег да партрэта. Натоўп вучняў расступіўся, каб даць яму дарогу, тады Гары, Рон і Герміёна падышлі бліжэй, каб паглядзець што здарылася.

- А мамка ж...- усклікнула Герміёна, схапіўшы Гары за руку.

Тлустая Пані знікла з партрэта, які быў жорстка распаласаваны; падлога была засцелена палоскамі палатна, а некаторыя кавалкі былі адарваны цалкам.

Дамблдор хутка паглядзеў на знявечаную карціну і развярнуўся, пахмурна гледзячы на прафесароў МакГонагал, Люпіна і Снэйпа, якія набліжаліся на дапамогу.

- Мы павінны знайсці яе,- прамовіў дырэктар.- Мадам прафесар, калі ласка перадайце містэру Фільчу, каб ён неадкладна пачаў шукаць Тлустую Пані на ўсіх карцінах у замку.

- Жадаю поспеху!- прамовіў нехта, голасна гігікаючы.

Гэта быў полтэргейст Піўз, які лятаў па-над натоўпам і быў у вялікім захапленні, як і кожны раз, калі бачыў якуюсь аварыю ці неспакой.

- Што ты маеш на ўвазе, Піўз?- спакойна спытаўся ў яго Дамблдор, і ўхмылка полтэргейста пакрысе саслабела. Ён не смеў дражніць Дамблдора. Яго голас ператварыўся на ліслівы, што было не нашмат прыемней, чым яго гогат.

- Ёй сорамна, Вашае Вяршынства, сэр. Яна не жадае, каб яе бачылі, бо яна знаходзіцца ў жахлівым стане. Я бачыў, як яна праходзіла праз пейзаж на чацьвёртым паверсе, хаваючыся за дрэвамі. Енчыла нешта жудаснае,- шчасліва прамовіў ён,- Бедная, няшчасная,- дадаў ён непераканаўча.

- Яна сказала, хто гэта зрабіў?- спакойна прамовіў Дамблдор.

- Так, канечне, містэр Галоўны Прафесар,- адказаў Піўз, з выглядам чалавека, які трымаў у руках вялізную бомбу.- Ён вельмі раззлаваўся, калі яна не пусціла яго.- Піўз развярнуўся ў паветры і ўсміхнуўся Дамблдору між уласных ног.- Вох, і люты характар ў гэтага Сірыюса Блэка.

 

— РАЗДЗЕЛ IX —

 

Няўмольная параза

 

Прафесар Дамблдор павеў грыфіндорцаў назад у галоўную залу, дзе хвілін праз дзесяць да іх далучыліся вучні з астатніх Дамоў Хафлпафа, Рэйвенкло і Слізэрына. Вучні выглядалі моцна разгубленымі.

- Мне і іншым настаўнікам неабходна добра агледзіць ўвесь замак,- распавёў Дамблдор вучням, калі прафесары МакГонагал і Флітвік зачынялі ўсе дзверы ў галоўную залу.- Баюся, што для вашай уласнай бяспекі вам прыйдзецца правесці гэтую ноч тут. Пакідаю ля кожнай з дзвярэй прэфектаў, а за агульную бяспеку будуць адказваць школьныя старасты. Пра любое здарэнне неадкладна паведамляць мне,- дадаў ён Пэрсі, які зухавата і ганарліва крочыў між вучняў,- дашлеш мне паведамленне праз кагось з прывідаў.

Прафесар Дамблдор спыніўся і ўжо збіраўся пакінуць залу, але нешта прыпомніў:

- Ага, вам будзе сёе-тое трэба...

Ён абыякава ўзмахнуў сваёй палачкай і шыкоўныя доўгія сталы адляцелі ў бакі і ўсталі ўздоўж сцен; яшчэ адзін мах і падлога пакрылася сотнямі мягкіх фіялетавых спальнікаў.

- Дабранач,- прамовіў прафесар і зачыніў за сабой дзверы.

Зала адразу ж усхвалявана загудзела, а грыфіндорцы пачалі распавядаць астатнім вучням, што здарылася.

- Усім заняць свае спальнікі!- крыкнуў Пэрсі.- Скончваем размовы! Праз дзесяць хвілін, адбой!

- Хадзем,- прамовіў Рон Гары і Герміёне. Яны схапілі тры спальнікі і пацягнулі іх у кут.

- Вы мяркуеце, Блэк яшчэ ў замку?- занепакоена прашапатала Герміёна.

- Відавочна, Дамблдор лічыць, што так,- адказаў Рон.

- Як добра, што ён прабраўся сюды менавіта сёння,- прамовіла Герміёна, калі яны цалкам апранутыя забраліся ў свае спальнікі і прыпадняліся на лакцях, каб працягнуць размову,- у адзіную ноч, калі нас не было ў вежы...

- Магчыма, ён страціў адчуванне часу, калі знаходзіўся ў бягах,- меркаваў Рон,- і забыўся, што сёння Хэлоўін. Інакш бы ён уварваўся сюды.

Герміёна ўздрыганулася.

Усіх прысутных цікавіла толькі адно пытанне, якім чынам ён сюды трапіў.

- Мо, ён валодае апарыяваннем,- выказаў здагадку нехта з Рэвенкло ў некалькіх футах ад іх.- Папросту аб’яўляецца з паветра.

- Ён, напэўна, пераапрануўся,- прамовіў нейкі пяцігодка з Хафлпафа.

- Мо, проста прыляцеў,- дадаў Дын Томас.

- Пэўна, з усіх прысутных, я адзіная, хто здагадаўся прачытаць гісторыю Хогвартса?- сказала Герміёна Рону і Гары.

- Ну не ведаю,- адказаў Рон.- А з чаго ты так вырашыла?

- Таму што замак абараняюць ані толькі муры,- растлумачыла Герміёна.- На яго накладзены шмат разнастайных замоў, каб спыніць таго, хто паспрабуе трапіць сюды крадком. Ты не зможаш раптоўна апарыяваць сюды. І я б жадала ведаць, якім чынам можна пераапрануцца, каб падмануць гэтых, дэментароў. А ўжо яны ахоўваюць тут кожную нару ў зямлі. І праляцець праз іх не так ўжо проста. Тым больш, што Філч ведае тут ўсе патаемныя хады, каб паставіць ля іх ахову...

- Зараз выключыцца святло!- крыкнуў Пэрсі,- я жадаю, каб ўсе схаваліся ў свае спальнікі і спынілі размовы!

Усе свечкі імгненна згаслі, і зала засталася асветленай толькі прывідамі, што луналі сюды-туды ля прэфектаў дамоў, якія размаўлялі аб нечым сур’ёзным тонам, і столяй, што, як і неба звонку, была абсыпана яскравымі зоркамі. Перапоўненая зала працягвала аб нечым шапатаць і Гары здавалася, што ён засынае на вуліцы пры лёгкім ветрыку.

Штогадзіны хтось з настаўнікаў прыходзіў высветліць, ці ўсё добра. Прыблізна а трэцяй гадзіне ночы, калі большасць навучэнцаў нарэшце заснула, у галоўную залу завітаў сам Дамблдор. Гары назіраў, як той падыйшоў да Пэрсі, што блукаў між спальнікамі, штохвіліны загадваючы вучням спыніць размову. Ён быў у колькіх кроках ад Гары, Рона і Герміёны, якія хутка прыкінуліся, быццам спяць, калі да Пэрсі наблізіліся крокі дырэктара.

- Знайшлі што-небудзь, прафесар?- спытаўся шэптам хлопец.

- Ані, а ў цябе як?

- Усё пад кантролем, сэр.

- Добра. Думаю, не мае сэнсу будзіць іх зараз. Я знайшоў часовага апекуна для Грыфіндорскай вежы. Заўтра зранку адвядзеш іх туды.

- А Тлустая Пані, сэр?

- Хаваецца ў мапе Эгрылшыра на другім паверсе. Магчыма, яна не пусціла Блэка ў вежу без паролю, таму ён атакаваў. Пані зараз вельмі апанурана, але як толькі супакоіцца, я папрашу містэра Філча адрэстаўраваць яе.

Гары адчуў, як уваходныя дзверы расчыніліся і ў зале адчуліся нечыя крокі.

- Містэр дырэктар?- адчуўся голас Снэйпа. Гары ляжаў, не варушачыся, і прыслухоўваўся.- Мы перагарнулі ўвесь трэці паверх, там яго няма. Філч пераглядзеў усе падзямеллі, таксама ані.

- А як з астранамічнай вежай? Пакоем прафесаркі Трэлані? Савятняй?

- Абшукалі...

- Добра, Северус. Насамрэч я і не чакаў, што яго зловяць.

- А у вас маюцца меркаванні наконт таго, як ён сюды трапіў,- спытаўся Снэйп.

Гары крышачку адняў галаву ад рукі, каб чуць абедвума вушамі.

- Шмат, Северус. І кожнае наступнае неверагодней за папярэдняе.

Хлопчык крыху расплюшчыў вочы і зірнуў туды, дзе стаялі суразмоўцы; ён ўбачыў спіну Дамблдора, твар Пэрсі і профіль Снэйпа, які выглядаў разлютаваным.

- Ці памятаеце, дырэктар, нашу размову... эээ... на пачатку году?- ледзь раскрываючы вусны, быццам жадаючы, каб яго не пачуў Пэрсі, прамовіў Снэйп.

- Так, Северус,- адказаў Дамблдор, і ў яго голасе адчуліся ноткі неспакою.

- Мне здаецца... практычна немагчымым... каб Блэк трапіў у школу без дапамогі адсюль. Я выказаў сваю заклапочанасць, калі вы прапанавалі...

- Я не веру, каб гэты чалавек дапамог Блэку трапіць ў замак.- адказаў Дамблдор і зрабіў гэта такім тонам, што адразу было зразумела – тэма закрыта.- А цяпер мне трэба спусціцца да дэментароў. Я абяцаў паведаміць ім, калі наш пошук будзе завершаны.

- А хіба яны не пажадалі вам дапамагчы, сэр?- спытаўся Пэрсі.

- Зразумела ж,- халодна адказаў Дамблдор,- Але, кажу вам, што ніводзін з іх не трапіць у межы замку, пакуль я дырэктар.

Пэрсі выглядаў злёгку збянтэжаным. Дамблдор рушыў з залы хуткімі і ціхімі крокамі. Прафесар Снэйп пастаяў, крыху незадаволена гледзячы яму ўслед, а потым таксама рушыў вонкі.

Гары зірнуў у бок Рона і Герміёны, іх вочы таксама былі расплюшчаны і адлюстроўвалі зорную столю.

- Што вы думаеце на гэты конт?- ледзь раскрываючы рот, спытаўся Рон.

*

Наступныя колькі дзён ў школе адзінай тэмай для размоваў быў Сірыюс Блэк. Тэорыі яго пранікнення ў замак былі адна дзічэй за другую; Ханна Эбат з Хафлпафа распавядала на зёлказнаўстве ўсім жадаючым, што Блэк трапіў у Хогвартс, ператварыўшыся на квітнеючы куст.

Карціну Тлустай Пані знялі са сцяны і замянілі на сэра Кэдагана з яго тлустай шэрай лашадкай. Але ніхто не быў шчаслівы з гэтай нагоды. Палову часу Кэдаган праводзіў, запрашаючы вучняў на бойку, а другую ў выдумленні недарэчных складаных пароляў, якія мяняў двойчы на дзень.

- Ён шаленца кусок,- люта выказваўся Шымас Фініган Пэрсі,- ці нельга яго замяніць?

- На жаль, ніхто з карцін не пажадаў гэтым займацца,- адказаў Пэрсі,- напалохаліся здарэння з Тлустай Пані. Сэр Кэдаган быў адзіным, хто меў адвагу і сам вызваўся добраахвотнікам.

Але сэр Кэдаган непакоіў Гары значна менш. Цяпер за ім паўсюль уважліва сачылі. Хтось з настаўнікаў увесь час знаходзіў прычыну, каб прайсці з ім па калідоры, а Пэрсі Візлі бегаў за ім хвастом (хутчэй за ўсё, лічыў Гары, па загадзе сваёй маці), як вельмі ганарысты вартаўнічы сабака. У рэшце рэшт, яго выклікала ў свой кабінет прафесарка МакГонагал і глядзела на яго з такім змрочным тварам, быццам хтосьці вінен быў памерці.

- Няма сэнсу хаваць гэта ад вас далей, містэр Потэр,- пачала яна вельмі сур’ёзным тонам,- я ведаю, што для вас гэта будзе сапраўдным шокам, але Сірыюс Блэк...

- Я ведаю, што ён палюе на мяне,- стомлена адказаў Гары.- Я выпадкова чуў размову бацькоў Рона. Вы ж ведаеце містэр Візлі працуе ў Міністэрстве магіі.

Прафесарка МакГонагал, здавалася, моцна здзівілася. Яна глядзела на Гары секунду-другую, а потым прамовіла:

- Так, балазе! Тады вы мяне зразумееце, Потэр, чаму я не думаю, што вашыя вечаровыя трэніроўкі па квідытчу добрая ідэя. Выходзіць на поле толькі з чальцамі вашай каманды - гэта вельмі небяспечна, Потэр...

- Але ў суботу ў нас першы матч!- абурана заявіў Гары.- Я павінен трэніравацца, мадам.

Прафесарка МакГонагал пільна паглядзела на яго. Гары добра ведаў, што яна глыбока зацікаўлена ў будучай перамозе грыфіндорскай каманды. І гэта яна ў рэшце рэшт прапанавала яго на пасаду паляўнічага. Ён чакаў, сцішыўшы дыханне.

- Хммм...- прафесарка МакГонагал паднялася і пачала глядзець праз вакно на квідытчнае поле, добра бачнае праз дождж.- Добра... хто яго ведае. Канечне, я б хацела, каб мы нарэшце выйгралі Кубак... але ўсё роўна Потэр... я буду вельмі задаволена, калі на трэніроўках будзе прысутнічаць хтось з настаўнікаў. Я папрашу мадам Хуч паназіраць за вамі.

*

Па меры набліжэння першага матча, надвор’е ўстойліва пагоршвалася. Пад наглядам мадам Хуч, бясстрашная грыфіндорская каманда трэніравалася больш жорстка, чым звычайна. На апошнюю трэніроўку перад суботнім матчам Олівер Вуд прынёс непрыемную навіну.

- Мы не граем са Слізэрынам!- выглядаючы моцна раз’юшаным, прамовіў ён.- У мяне быў Флінт. Замест іх будзе Хафлпаф.

- Чаму?- хорам спыталіся астатнія чальцы каманды.

- Флінт сцвярджае, што ў іх паляўнічага яшчэ не загаілася рука,- адказаў Вуд, скрыгочучы зубамі ад злосці.- Але чаму яны робяць гэта, цалкам відавочна. Не жадаюць гуляць ў гэткае надвор’е. Мяркуюць, што гэта пагоршыць іх шанцы...

На працягу дня лілі моцныя дажджы і дзьмулі моцныя вятры, а падчас гаворкі Олівера, чуліся аддаленыя выбухі грому.

- З рукою Малфоя ўсё балазе!- люта прамовіў Гары.- Ён выбэндываецца!

- Ведаю, але мы не можам даказаць гэта,- тужліва адказаў Вуд.- Усе нашыя мінулыя трэніроўкі вяліся з разлікам на тое, што мы будзем граць са Слізэрынам, а замест гэтага будзе Хафлпаф з зусім іншым стылем. Да таго ж, яны ўзялі новага паляўнічага і капітана Сэдрыка Дзігары...

Анджэліна, Алісія і Кэці раптоўна загігікалі.

- Што?- пахмурліва адрэагаваў Вуд на іх несур’ёзныя паводзіны.

- Гэта такі прыгожы і высокі?- спыталася Анджэліна.

- Такі магутны і маўклівы,- дадала Кэці і яны зноў пачалі гігікаць.

- Ён маўклівы таму, што настолькі тупы, што не ў стане звязаць і двух слоў,- маментальна сказаў Фрэд.- Не ведаю чаму ты турбуешся, Олівер. Мы злёгку іх пераможам. Памятаеш, як мы гулялі з імі ў мінулы раз? Гары злавіў сніч праз пяць хвілінаў пасля пачатку гульні.

- Мы гралі ў іншых умовах!- крычаў Вуд, злёгку вытарапіўшы вочы.- Дзігары склаў даволі моцную каманду! І ён выдатны паляўнічы! Мы не павінны расслабляцца! Наадварот, нам трэба засяродзіць сваю ўвагу! Слізэрын спрабуе заспець нас знянацку! Таму мы павінны перамагчы!

- Олівер, супакойся!- выглядаючы ўстрывожана, прамовіў Фрэд.- Мы сур’ёзна аднясемся да гульні з Хафлпафам. СУР’ЁЗНА.

*

За дзень да гульні вецер дасягнуў свайго максімума, а залева была мацней чым калі-небудзь. У класах і калідорах было настолькі цёмна, што па загадзе Дамблдора запалілі дадатковыя паходні. Слізэрынская каманда выглядала вельмі задаволенай, а мацней за ўсіх Малфой.

- Ах, калі б мая рука была ў крыху лепшым стане!- уздыхаў ён, гледзячы на шторм за вокнамі.

Гары не ў стане быў думаць ані аб чым, акрамя надыходзячага матчу. Олівер лавіў яго ў калідорах і даваў разнастайныя парады. Калі гэта здарылася ў трэці раз, Вуд размаўляў настолькі доўга, што Гары раптоўна зразумеў, што ўжо хвілін на дзесяць спазняецца на Абарону ад цёмных мастацтваў. Ён шпарка пабег па калідоры, а Олівер крычаў яму ўслед:

- Дзігары вельмі хутка адхіляецца, так што, Гары, паспрабуй кружляць вакол яго...

Гары ледзь не праслізнуў міма кабінета па Абароне, ён шпарка адчыніў дзверы і кінуўся ў сярэдзіну.

- Прабачце за спазненне, прафесар Люпін, я...

Але замест Люпіна за сталом настаўніка сядзеў Снэйп.

- Заняткі пачаліся дзесяць хвілінаў таму, Потэр, таму, думаю, трэба будзе пазбавіць Грыфіндор дзесяці балаў. Сядай.

Але Гары не рухаўся.

- Дзе прафесар Люпін?- спытаўся ён.

- Ён паведаміў, што дрэнна адчувае сябе, каб выкладаць сёння.- з крывой усмешкай прамовіў Снэйп.- Я мяркую, што табе трэба сесці.

Але Гары працягваў стаяць.

- Што з ім?

Чорныя вочы Снэйпа люта бліснулі.

- Яго жыццю анічога не пагражае,- зірнуўшы на хлопца так, бы жадаў сцерці яго з зямлёй, прамовіў Снэйп.- Яшчэ пяць балаў з Грыфіндора і, калі я яшчэ раз папрашу цябе сесці, пазбаўлю пяцідзесяці балаў.

Гары павольна рушыў да свайго месца. Снэйп агледзіў вучняў.

- Як я ўжо паведамляў вам, пакуль не ўварваўся Потэр, прафесар Люпін не пакінуў аніякіх запісаў наконт тэмаў, якія ён з вамі праходзіў...

- Калі ласка, сэр. Мы ўжо прайшлі богартаў, крывавакалпачнікаў, капаў і грындзілоў,-хутка прамовіла Герміёна,- і павінны былі пачаць...

- Замаўчыце,- халодна сказаў Снэйп.- я не прасіў вас паведамляць пра мінулыя тэмы. Я толькі меў на ўвазе, што прафесар Люпін занеарганізаваны.

- Ён лепшы настаўнік па Абароне ад цёмных мастацтваў з тых, што ў нас былі,- смела заявіў Дын Томас і астатні клас, згаджаючыся, загудзеў. Снэйп пазіраў пагрозлівей чым калі-небудзь.

- Вас вельмі лёгка задаволіць. Пэўна, Люпін не надта часта пытаецца вашыя веды... З майго пункту гледжання, вам яшчэ год трэба пачакаць перш, чым вывучаць крывавакалпачнікаў і грындзілоў. А тэмай сённяшнега ўроку будуць...

Гары пазіраў за тым, як той перагартаў падручнік да самага апошняга раздзелу, які яны вядома ж не праходзілі.

-... ваўкалакі,- скончыў Снэйп.

- Але, сэр,- не ў сілах стрымаць сябе, прамовіла Герміёна,- мы павінны былі вывучаць не ваўкалакаў, а блукаючыя агеньчыкі...

- Міс Грэйнджар,- знішчальна спакойным голасам паведаміў Снэйп,- пакуль што заняткі тут вяду я, а не вы. Я папрашу ўсіх знайсці старонку нумар трыста дзевяноста чатыры.- ён яшчэ раз азірнуў клас.- Усе гатовы! Пачынаем!

З гораччу кідаючы на яго касыя погляды і мармочучы сабе пад нос, вучні раскрылі падручнікі.

- Хто можа паведаміць, якім чынам можна адрозніць сапраўднага воўка ад ваўкалака?- спытаўся прафесар.

Усе маўкліва сядзелі, акрамя Герміёны, чыя рука, як і заўсёды ўзнялася ўгору.

- Аніхто?- прамовіў Снэйп, цалкам ігнаруючы Герміёну, і на яго твар вярнулася крывая ўсмешка.- Гэта кажа мне аб тым, што прафесар Люпін нават не вучыў вас прынцыповай розніцы паміж імі...

- Мы ўжо казалі вам, што не дайшлі да ваўкалакаў,- раптоўна прамовіла Парваці,- але ж мы...

- МАЎЧАЦЬ!- агрызнуўся Снэйп.- Так, так, так, ніколі не думаў, што сустрэну трэцягодак, якія не ў стане распазнаць ваўкалака. Я абавязкова паведамлю прафесару Дамблдору, як добра вас...

- Сэр, можна мне,- сказала Герміёна, усё яшчэ працягваючы трымаць руку ў паветры.-Ваўкалак адрозніваецца ад сапраўднага воўка колькімі дробнымі дэталямі. Яго пашча...

- Вы ўжо другі раз кажыце без дазволу, міс Грэйнджар,- халодна прамовіў Снэйп.- З Грыфіндора знята яшчэ пяць балаў з-за нашай невыноснай усяведы.

Герміёна густа счырванела, апусціла руку і ўтаропілася ў падлогу вачыма поўнымі слёз. Гэта вызвала сярод вучняў хвалю моцнай нянавісці да Снэйпа, нягледзячы на тое, што кожны з іх хаця б аднойчы называў Герміёну падобным чынам. Нават Рон, які называў сяброўку ўсяведай не радзей двух разоў на тыдзень ускрыкнуў:

- Вы задалі пытанне, на якое яна ведае адказ! Навошта пытацца, калі вы не жадаеце, каб вам адказалі?

Вучні імгненна зразумелі наколькі далёка зайшоў хлопец. Снэйп падняўся і павольна рушыў да Рона. Увесь клас сядзеў, не дыхаючы.

- Пакаранне, Візлі,- лісліва прамовіў Снэйп, усутыч прыхіліўшы свой твар да Рона.- А калі ты яшчэ дазволіш сабе крытыкаваць маё выкладанне, сапраўды пашкадуеш.

Ніхто нават не піскнуў на працягу ўсяго астатняга часу. Усе моўчкі сядзелі і перапісвалі з падручніка раздзел аб ваўкалаках, а прафесар хадзіў паміж радамі і правяраў тое, што яны вывучалі з Люпінам.

- Вельмі дрэннае вытлумачэнне... да таго ж не вернае, капы часцей сустракаюцца ў Манголіі... прафесар Люпін паставіў вам дзесяць балаў? Я б за гэта і трох не даў...

Нарэшце празвінеў званок, але Снэйп затрымаў іх.

- Вы павінны будзеце напісаць сачыненне пра метады распазнавання і забойства ваўкалакаў на два скруткі пергаменту і здаць яго да раніцы панядзелка. Гэта навучыць вас трымаць сябе ў руках. Візлі застанься, я вырашу, якім чынам цябе пакараць.

Гары і Герміёна выйшлі з класа аднымі з апошніх, крыху пачакалі пакуль астатнія вучні адыйдуць па-за межы чутнасці і разразіліся на Снэйпа лютай тырадай.

- Снэйп ніколі не дазваляў сабе падобных выказванняў пра іншых настаўнікаў Абароны ад цёмных мастацтваў, нягледзячы на тое, што вельмі жадае атрымаць гэтую пасаду,- сказаў Гары Герміёне.- Чаму ён так уз’еўся на Люпіна? Лічыш з-за таго богарта?

- Я не ведаю,- маркотна адказала Герміёна,- але жадаю, каб Люпін хутчэй паправіўся...

Праз пяць хвілін іх дагнаў моцна разлютаваны Рон.

- Ведаеце, што гэты...- Рон назваў прафесара такім словам, што Герміёна пагрозліва перапыніла яго,- што ён загадаў мне зрабіць? Я павінен вычысціць усе вуткі ў шпітальным крыле, не карыстаючыся магіяй!- ён глыбока ўздыхнуў і сціснуў кулакі.- Чаму Блэк не схаваўся ў яго кабінеце? Мог бы забіць яго дзеля нас!

*

Наступнай раніцай Гары прачнуўся настолькі рана, што было яшчэ цёмна. Спярша ён лічыў, што яго разбудзіла равенне ветра за вакном, але тут адчуў халодны ветрык на патыліцы і выпрастаўся на ложку... над ім плаваў палтэргейст Піўз і настойліва дзьмуў яму ў вуха.

- Навошта ты гэта зрабіў?- раззлавана спытаўся Гары.

Піўз надзьмуў шчокі і працягваў настойліва дзьмуць, павялічваючы моц, а потым развярнуўся і, рагочучы, адляцеў прэч.

Гары адшукаў свой будзільнік і паглядзеў на яго. Было а палове на пятую. Праклінаючы Піўза, ён павярнуўся на іншы бок і паспрабаваў зноў заснуць, але ў яго гэта не атрымалася. Яму перашкаджалі грукат грымотаў, удары ветра аб замкавыя муры і далёкае рыпенне дрэў у Забароненным лесе. Праз колькі гадзінаў яму прыйдзецца, змагаючыся з гэтым надвор’ем, гуляць на квідытчным полі. У рэшце рэшт Гары адмовіўся ад далейшых спробаў заснуць, апрануўся, узяў свой Німбус 2000 і ціхенька выйшаў з пакою.

Як толькі Гары адчыніў дзверы, нешта, злёгку крануўшыся яго нагі, праслізнула ў пакой. Ён хутка развярнуўся і зрабіў гэта своечасова, паколькі паспеў схапіць Крукшанса за яго пухнаты хвост і выкінуць назад у гасцёўню.

- Ведаеш, я мяркую Рон меў рацыю адносна цябе.- падазрона прамовіў Гары кату.- Тут хапае мышэй звонку, ідзі і лаві іх, уперад.- дадаў ён і штурхнуў Крукшанса нагою ўніз па вінтавой лесвіцы.- Пакінь Скаберса ў супакоі.

У гасцёўне шум буры чуўся яшчэ мацней. Гары дакладна ведаў што матч адбудзецца, бо з-за такіх дробязях, як навальніца з грымотамі, матчы па квідытчу не адмянялі. Да таго ж ён пачаў адчуваць сябе вельмі засцярожаным. Неяк Вуд паказаў яму Сэдрыка Дзігары ў калідоры, той быў пяцігодкам і значна больш вялікі за Гары. Звычайна паляўнічыя лёгкія і хуткія, але ў падобнае надвор’е Дзігары меў несумненную перавагу, таму што ў яго было менш шанцаў згубіць курс.

Гары правёў астатні час да світання, седзячы ў крэсле ля коміна, час ад часу падымаючыся, каб спыніць Крукшанса, які зноўку краўся па лесвіцы да пакою хлопцаў. Нарэшце Гары вырашыў, што самы час спусціцца да сняданку, так што ён у адзіноце прайшоў праз адтуліну за партрэтам.

- Супыніся і абараняйся, брудны сабака!- ускрыкнуў сэр Кэдаган.

- Вой, змоўкні,- пазіхнуў Гары.

Ён падсілкаваўся вялізнаю талеркаю аўсянкі і калі прыняўся за тост за сталом, аб’явіліся іншыя чальцы каманды.

- Гульня абяцае быць цяжкою,- прамовіў Вуд, які нічога не еў.

- Кідай турбавацца, Олівер,- занепакоена сказала Алісія,- мы нічога не маем супраць невялічкага дожджыка.

Але дождж быў зусім не невялічкі. Толькі папулярнасцю гульні, тлумачылася тое, што ўся школа з’явілася паглядзець матч. Людзі беглі да квідытчнага поля, схіліўшы галовы ад лютага ветру, які вырываў парасоны з іх рук. Перш чым зайсці ў распранальню, Гары ўбачыў на трыбуне Малфоя, Крэйба і Гойла, якія сядзелі разам пад вялізным парасонам і паказвалі на яго пальцам.

Каманда пераапранулася ў сваю пунцовую форму і стала чакаць традыцыйнай, бадзёрай па духу гаворкі Вуда, але ў таго анічога не атрымалася. Ён колькі раз паспрабаваў пачаць размову, але толькі выдаваў дзіўныя глытаючыя гукі. Нарэшце ён безнадзейна пахістаў сваёй галавой і паклікаў іх рушыць за сабою на поле.

Вецер быў настолькі моцным, што па полі яны ішлі, хістаючыся, а радасныя воклічы натоўпу, не было чуваць з-за выбухаў грымотаў. Дождж моцна заліў акуляры Гары, і яму было не зразумела, якім чынам у яго атрымаецца ўбачыць Сніч.

З супрацлеглага боку на поле выйшла каманда Хафлпафу, апранутая ў канарэечна-жоўтую вопратку. У цэнтр поля выйшлі капітаны і паціснулі адно аднаму рукі. Дзігары ўсміхнуўся Вуду, але ў таго быццам звяло сківіцы, і ён абмежаваўся простым паклонам. Гары па рухам вуснаў зразумеў, што мадам Хуч загадала гульцам сядаць на мётлы, таму з лясканнем выцягнуў правую нагу з бруду і перакінуў яе праз свой Німбус 2000. Суддзя паклала свісток у свае вусны і парыў ветру данёс да Гары пранізлівы і далёкі свіст – гульня пачалася.

Хлопчык хутка ўзляцеў, але яго Німбус губляў напрамак пад моцным ветрам. Таму, сабраўшы ўсе сілы, ён як мог затрымаў яго на месцы і развярнуўся.

Праз пяць хвілінаў Гары ўшчэнт прамок і змерз. Ён быў не ў стане бачыць не тое, каб маленькі Сніч, але нават іншых гульцоў сваёй каманды. Хлопчык лётаў сюды-туды праз поле, гледзячы, як міма яго праносяцца чырвоныя і жоўтыя фігуры, нават не ўяўляючы, што творыцца ў іншай частцы поля, бо з-за ветру не чуў каментароў. Гледачы схаваліся пад плашчы і мора парасонаў, прыціснутых адно да аднаго. Двойчы Гары ледзь не быў скінуты са сваёй мятлы бладжэрам, бо дождж настолькі заліў яго акуляры, што ён не ведаў адкуль іх чакаць.

Хлопчык страціў лік часу і яму ўсё цяжэй і цяжэй было трымаць сваю мятлу прамкі. Неба пацямнена настолькі, што здавалася, бы ноч вырашыла прыйсці крыху раней. Двойчы Гары ледзь не сутыкнуўся з іншым гульцом, нават не разумеючы, ці то быў супернік, ці чалец яго каманды, бо ўсе былі настолькі мокрыя, а дождж настолькі шчыльны, што ён ледзь адрозніваў адных ад другіх...

Пасля першага ўсполаху маланкі пачуўся свісток мадам Хуч; Гары заўважыў контуры Олівера Вуда, які паказваў, каб хлопчык ляцеў да зямлі. Праз колькі імгненняў уся каманда плюхнулася назад на бруднае поле.

- Я папрасіў тайм аўту!- раўнуў Вуд сваёй камандзе.- Усе сюды...

Яны згрудзіліся на ўскрайку поля пад вялізным парасонам, Гары зняў свае акуляры і шпарка працёр іх аб сваю мокрую вопратку.

- Які лік?

- Мы вядзем на пяцьдзясят ачкоў,- адказаў Вуд.- Але калі ты не зловіш сніч у бліжэйчы час, нам прыйдзецца гуляць ў цемры.

- З гэтым ў мяне цяжкасці,- заўважыў Гары, раздражнёна памахаўшы акулярамі.

Тут з-за Гарынага пляча аб’явілася Герміёна, хаваючы галаву пад плашчом і незразумела чаму ззяючы.

- У мяне ёсць ідэя, Гары!- прамовіла яна.- Дай мне свае акуляры, хуценька!

Хлопчык аддаў акуляры Герміёне, астатняя каманда здзіўлена назірала за тым, што будзе. Тая кранулася акуляраў сваёй чароўнай палачкай і прамовіла: “Імпэрвюс!”

- Трымай!- прамовіла Герміёна, вяртаючы акуляры Гары.- Цяпер яны будуць адштурхоўваць ваду!

Вуд выглядаў так, бы гатовы быў расцалаваць яе.

- Шыкоўна!- хрыпла крыкнуў ён пасля таго, як Герміёна знікла ў натоўпе.- Добра, Грыфіндор! Наперад!

Замова Герміёны зрабіла сваю справу. Гары па-ранейшаму пакутваў ад холаду і вымак так, як ніколі ў жыцці, але ён мог бачыць. Поўны адноўленай рашучасці ён вёў сваю мятлу праз турбулентныя патокі, шукаючы вачыма сніч, пазбягаючы бладжэраў і паднырваючы пад Дзігары, які нёсся ў супрацьлеглым кірунку...

Адчуўся новы выбух грому і адразу пасля гэтага зямлю працяла маланка. Далейшая гульня станавілася небяспечнай. Гары вінен быў як мага хутчэй знайсці сніч...

Ён развярнуўся, маючы намер зноўку ляцець ў сярэдзіну поля, калі чарговы сполах маланкі асвятліў трыбуны. І тут хлопчык убачыў нешта, што цалкам авалодала ім. На фоне неба быў выразна бачны сілуэт велізарнага чорнага сабакі, які стаяў на самым верхнім пустым радку сядзенняў.

Гарыны знямелыя рукі саслізнулі па мятле, і яго Німбус адразу знізіўся на колькі футаў. Гары хістнуў галавою, каб прыбраць прамоклы чубок з вачэй і зноўку зірнуў на трыбуны. Сабака знік.

- Гары!- адчуўся пакутлівы крык Вуда ад самога месца наглядчыка.- Гары, за спінай!

Гары дзіка азірнуўся. Сэдрык Дзігары рэзка рынуўся ўгору, а прамкі паміж ім і Гары ў стуменях дажджу мігцела нешта залатое...

Гары моцна сціснуў ручку мятлы і, панічна адштурхнуўшыся ад паветра, кінуўся на сніч.

- Давай!- гыркнуў ён свайму Німбусу, а дождж сек яго па твары.- Хутчэй!

Але раптам пачало адбывацца нешта дзіўнае. Па-над усім стадыёнам запанавала жудасная цішыня. Нават вецер, якім бы моцным не быў, нібыта забыўся равець. Як быццам нехта выключыў гук, ці Гары быццам аглох... што здарылася?

Потым па яго ўлонні пракацілася жудасна знаёмая хваля холаду і ён адчуў, як нехта рухаецца ўнізе па полі...

Перш, чым Гары паспеў нешта вырашыць, вочы самі перавяліся са сніча на тых, хто рухаўся ўнізе.

Там стаяла не менш за сотню дэментароў, і іх схаваныя пад каптурамі твары глядзелі на яго. Тут нібы ільдзяная вада працяла яго грудзі і пачала рваць вантробы. Гары, як некалі ў цягніку... адчуў нечый крык, крык ў сваёй галаве... крык жанчыны...

“Не, толькі не ён, не Гары, калі ласка не Гары!”

“Прэч, дурная дзеўка... адыйдзі, зараз жа...”

“Не Гары, калі ласка, не, забяры мяне, забі мяне, але не...”

Дранцвеючая, бурлюючая смуга напаўняла мозг Гары... Што яму рабіць? Куды ляцець? Ён павінны дапамагчы ёй... альбо яна хутка памрэ... будзе забіта...

Ён пачаў падаць, падаць праз ільдзяную смугу.

“Не Гары, калі ласка... злітуйся... злітуйся над ім...

Пранізлівы голас смяяўся, жанчына крычала, і больш нічога Гары не змог зразумець.

*

- На шчасце, зямля была мягкая.

- Я нават вырашыў, што ён памёр.

- Але ў яго нават акуляры не зламаліся.

Гары чуў шэпт галасоў, але іх размова не мела для яго сэнсу. Ён не разумеў, дзе знаходзіцца, як сюды трапіў і што рабіў да таго, як сюды трапіць. Ён ведаў толькі тое, што кожная цаля яго цела моцна балела, быццам ён быў жорстка пабіты.

- Гэта было самае жудаснае, што я бачыў у сваім жыцці.

Жах... жахлівыя фігуры... постаці ў чорных каптурах... крык...

Гары рэзка расплюшчыў вочы. Ён ляжаў у шпітальным крыле. Вакол яго згрудзілася ўся грыфіндорская каманда з галавы да ног запэцканая брудам. Тутака ж сядзелі Рон з Герміёнай, яны выглядалі так, быццам толькі што вылезлі з басейна.

- Гары!- спытаўся Фрэд, нават праз слой бруду было бачна, як збляднеў яго твар.- Як ты сябе адчуваеш?

Быццам яго памяць пачала перамотвацца назад. Усполах маланкі... Грым... сніч... дэментары...

- Што здарылася?- спытаўся ён, падняўшыся настолькі нечакана, што ўсе спужаліся.

- Ты ўпаў,- адказаў Фрэд.- Магчыма... недзе... з пяцідзесяці футаў.

- Мы вырашылі, што ты памёр?- прамовіла Алісія, якую ўсю калаціла.

Герміёна выдала ціхі рыпучы гук. Яе вочы былі моцна счырванелымі.

- А што з матчам,- спытаўся Гары,- як справы? Перагульванне будзе?

Ніхто не адказаў. Жудасная праўда апусцілася на грудзі хлопца, нібы камень.

- Няўжо мы... прайгралі?

- Дзігары злавіў сніч,- адказаў Джордж.- Але ён зрабіў гэта пасля таго, як ты зваліўся на зямлю. Ён нават не зразумеў, што здарылася. А калі злавіў сніч і ўбачыў цябе на зямлі, паспрабаваў адмяніць рэзультат. Патрабаваў перагульвання. Але яны выйгралі сумленна і справядліва... нават Вуд гэта прызнаў.

- А дзе Олівер?- спытаўся Гары, раптоўна ўсядоміўшы, што яго няма сярод прысутных.

- Яшчэ ў душы,- адказаў Фрэд.- Мы вырашылі, што ён спрабуе ўтапіцца.

Гары паклаў свой твар на калені, схапіўшыся рукамі за валасы. Фрэд ухапіў яго за плячо і груба патрос.

- Ды ладна табе, Гары, ты ж аніколі раней не ўпускаў сніч.

- Трэба ж хоць раз на жыццё, не зрабіць гэтага,- дадаў Джордж.

- Яшчэ не ўсё скончана, мы адстаем толькі на сто ачкоў, ці не так?- сказаў Фрэд.- Калі Хафлпаф прайграе Рэйвенкло, а мы паб’ем Рэйвенкло са Слізэрынам...

- Хафлпафу трэба толькі прайграць з розніцай ў дзвесці ачкоў,- працягнуў Джордж.

- А што будзе, калі яны паб’юць Рэйвенкло...

- Рэйвенкло занадта моцныя, іх цяжка абыграць. А вось, калі Хафлпафу прайграе Слізэрын...

- Усё залежыць ад балаў... сотня сюды, сотня туды...

Гары ляжаў, не кажучы ані слова. Яны прайгралі... упершыню на яго памяці яны прайгралі ў матчы.

Хвілін праз дзесяць, ці каля таго ў пакой ўвайшла мадам Помфры і загадала камандзе пакінуць Гары ў спакоі.

- Мы прыйдзем да цябе яшчэ раз, пазней,- сказаў яму Фрэд.- У любым выпадку ты лепшы паляўнічы з тых, каго мы колісь мелі, Гары.

Каманда строем выйшла з пакою, пакідаючы за сабою брудныя сляды. Мадам Помфры зачыніла за імі дзверы, асуджальна гледзячы ім услед. Ля яго ложку засталіся толькі Рон з Герміёнай.

- Дамблдор моцна раззлаваўся,- прамовіла Герміёна з трымценнем ў голасе,- я ніколі раней не бачыла яго такім. Калі ты пачаў падаць, ён шпарка выбег на поле, узмахнуў палачкай і ты быццам запаволіўся, перш чым зваліцца на зямлю. Потым ён развярнуўся да дэментароў. Прафесар узмахнуў сваёй палачкай і з яе выляцела нешта срэбнае. Яны адразу ж зніклі з поля... Ён быў ушчэнт на іх раззлаваны, мы чулі як ён...

- Ён начараваў табе насілкі,- сказаў Рон,- і ўвесь час ішоў ля іх да самой школы. Мы ўсе вырашылі, што ты...

Яго голас аслабеў, але Гары гэтага амаль не заўважыў. Ён разважаў аб тым, што дэментары рабілі з ім... пра голас, што крычаў. Ён падняў галаву і ўбачыў Рона з Герміёнай, што ўсхвалявана глядзелі на яго. Таму ён вырашыў змяніць тэму на нешта больш празаічнае.

- А ў каго зараз мой Німбус?

Рон і Герміёна раптоўна зірнулі адно на аднаго.

- Ну...

- Што здарылася?- спытаўся Гары, па чарзе гледзячы то на Рона, то на Герміёну.

- Ну... калі ты зваліўся на зямлю, яго аднясло ветрам,- не рашуча прамовіла дзяўчо.

- І?

- І ён... ён трапіў, Гары, ён трапіў да Лупцуючай вярбы.

У Гарыным нутры ўсё перакруцілася. Лупцуючая вярба была вельмі магутным дрэвам, што стаяла ў самай сярэдзіне фальварку.

- І?- спытаўся ён, загадзя пужаючыся адказу.

- Ну, ты ж ведаеш Лупцуючую вярбу,- прамовіў Рон,- і як ёй не падабаецца, калі нешта б’ецца аб яе.

- Прафесар Флітвік прынёс яе назад якраз перад тым, як ты прыйшоў у сябе,- ціха прамовіла Герміёна.

Яна павольна сунула руку ў торбу, што стаяла ля яе ног, нешта ў ёй пашукала і выцягнула адтуль тузін драўляных трэскаў і пруткоў, якія паклала на Гарын ложык. Гэта ўсё, што засталося ад яго вернай, але ўшчэнт разбітай мятлы.

 

— РАЗДЗЕЛ X —

 

Мапа Паскуднікаў

 

Мадам Помфры настаяла на тым, каб Гары праляжаў у шпітальным крыле да канца тыдня. Ён не спрачаўся з ёй і не скардзіўся, адзінае, што хлопчык не дазволіў ёй зрабіць – выкінуць рэшткі яго Німбуса 2000. Канечне Гары разумеў, што гэта поўная дурасць і Німбус немагчыма адрэмантаваць, але нічога не мог з сабой зрабіць; хлопчыку папросту здавалася, што ён назаўжды згубіў аднаго са сваіх найлепшых сяброў.


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.108 сек.)