АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

МЯЦЕЛІЦА - 2015

Читайте также:

    1. Палажэнне аб Конкурсе выканаўцаў беларускіх народных танцаў “МЯЦЕЛІЦА -2015” (далей – Палажэнне) устанаўлiвае парадак арганiзацыi i правядзення Конкурсу выканаўцаў беларускіх народных танцаў “МЯЦЕЛІЦА – 2015” (далей – Конкурс).

    2. Арганізатары Конкурсу: Мінскі дзяржаўны Палац дзяцей і моладзі, Беларускі фонд культуры, Школа традыцыйнага мастацтва гурта GUDA (далей – арганiзатары конкурсу)

    3. Конкурс праводзіцца ў мэтах захавання, падтрымкі, актуалізацыі і папулярызацыі беларускай народнай танцавальнай культуры сярод моладзі і дарослых, стварэння ўмоваў для пераймання узораў традыцыйнага танца ад носьбітаў мастацкіх традыцый старэйшага ўзросту.

    4. Тэрміны правядзення Конкурсу: 8 лютага 2015 года.

    5. Месца правядзення: г.Мінск, вул. Старавіленкі тракт, 41, Мінскі дзяржаўны Палац дзяцей і моладзі.

    6. Удзельнікі Конкурсу:

    6.1 танцавальныя пары і салісты, якія вывучаюць і выконваюць беларускія народныя танцы самастойна або ў складзе танцавальных клубаў, фальклорных калектываў, этнаграфічных суполак, зарыентаваных на вывучэнне, засваенне і ўзнаўленне народных харэаграфічных традыцый, і якія не маюць прафесійнай харэаграфічнай адукацыі;

    6.2 падзяляюцца на тры ўзроставыя групы (узроставая група танцавальнай пары вызначаецца па ўзросту партнёра):

    Юнацкая –– ад 15 да 20 год;

    Сярэдняя (асноўная) –– ад 21 да 50 гадоў;

    Старэйшая –– ад 51 года.

    7. Кiраўнiцтва па падрыхтоўцы i правядзенню Конкурсу ажыццяўляе арганiзацыйны камiтэт (далей – аргкамiтэт) (Дадатак 3).

    8. Аргкамiтэт:

    8.1. уносiць на разгляд арганізатараў і фундатараў конкурсу прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне конкурсу i вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў;

    8.2. разглядае i зацвярджае:

    патрабаванні і праграму правядзення конкурсу;

    склад экспертнай рады (журы) конкурсу (3–5 чалавек) і лікавай камісіі;

    спiс удзельнiкаў конкурсу;

    узоры ўзнагарод удзельнікаў.

    8.3. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi конкурсу;

    8.4. вырашае iншыя пытаннi, звязаныя з падрыхтоўкай i правядзеннем конкурсу.

    9. Для ўдзелу ў Конкурсе танцавальныя пары дасылаюць заяўкi (Дадатак 2) у электронным ці папяровым выглядзе да 1 лютага 2015 года на адрас сакратара аргкамітэту Кацярыны Шэйка, kat-shejko@yandex.ru; 220140, г. Мінск, Ляшчынскага, дом 15,кв.11.

    10. Конкурсныя выступленнi танцавальных пар ацэньваюцца экспертамі шляхам адкрытага ці закрытага галасавання па сістэме балаў.

    11. Патрабаваннi да конкурснай праграмы ўдзельнiкаў:

    танцавальныя пары прадстаўляюць згодна рэпертуару розныя варыянты беларускіх народных побытавых танцаў з захаваннем этнаграфічнай дакладнасці (Дадатак 1);

    касцюмы ўдзельнікаў ўяўляюць сабой шматлікія варыянты беларускіх традыцыйных народных строяў;

    выступленне танцавальных пар ажыццяўляецца пад акампанемент народных музычных інструментальных ансамбляў традыцыйнага складу.

    12. Крытэрыямi ацэнкi выступоўцаў з'яўляюцца:

    веданне конкурснага рэпертуару ў поўным аб’ёме (Дадатак 1;

    адпаведнасць беларускім танцавальным традыцыям;

    узровень выканальніцкага майстэрства з дэманстрацыяй рэгіянальных адметнасцяў;

    майстэрства iмправiзацыi.

    13. Па выніках Конкурсу танцавальным парам уручаюцца Дыпломы ўдзельнікаў, спецыяльныя Дыпломы за 1-е, 2-е і 3-е месца ў кожнай узроставай групе, і Дыпломы пераможцаў ў асобных конкурсах.

    14. Экспертная рада пакідае за сабой права:

    вызначаць не ўсе месцы;

    пры роўнасці балаў прызначаць дадатковыя выступы пар;

    дзяліць месцы сярод удзельнікаў;

    прысуджаць спецыяльныя дыпломы;

    пры неабходнасці, пераразмяркоўваць пары паміж узроставымі групамі.

    15. Арганізатары конкурсу прадстаўляюць права юрыдычным і фізічным асобам:

    – заахвочваць (узнагароджваць) пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу прызамі;

    – прапаноўваць намінацыі конкурсу пасля ўзгаднення з арганізатарамі конкурсу і вызначаць пераможцаў у іх. Прызы і падарункі перадаюцца прадстаўнікамі адзначаных юрыдычных і фізічных асоб пераможцам (удзельнікам) у час конкурсу, адведзены для ўзнагароджання.

    Дадатак 1


    Поиск по сайту:



    Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.)