АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Дом Мапуі

Читайте также:

    Джэк Лондан

    Апавяданне.

    Пераклад з ангельскай – Андрэй Дубовік.

    http://vk.com/susvetny_knihazbor

     

    Негледзячы на некаторую нязграбнасць яе ліній, “Аораі” кіравалася зручна і падчас лёгкага брызу капітан спрытна вёў яе вышэй за паласу прыбою. Атол Хікуэрэ нібыта ляжаў на вадзе: круглая яго палоска з пяску з пакрышанага карала сто ярдаў шырынёй, дваццаць міль у акружнасці ў час прыліву ўзвышалась над вадой не больш за пяць футаў. Дно вялікай гладкай лагуны было багата на жамчужныя ракавіны і з палубы шхуны праз вузкую лінію атола добра было відаць занятых работай ныральшчыкаў. Але сама лагуна была недасягальная нават для гандлёвых шхун. У час спрыяльнага ветру вяслярныя судны маглі прайсці скрозь звілісты ды мелкі канал, але шхуны вымушаны былі заставацца звонку ды дасылаць у яе невялікія лодкі.

    У спушчаную з “Аораі” шлюпку энэргічна ўскочылі шэсць рудоваскурых маракоў, апранутых у адныя толькі чырвоныя насцегнавыя павязкі. Яны пабралі вёслы, а месца на карме каля руля заняў малады хлопец. Апрануты ён быў у белае – прыкмета, па якой у тропіках можна было адрозніць еўрапейца. Але ж прымесь залатой пароды Палінэйзіі выдавала сябе ў жоўтым адценні яко скуры і рассыпу залатых праменяў у глыбіні яго сіяючых блакітам вычэй. Гэта быў Рауль, Аляксандр Рауль, малодшы сын Марыі Рауль, заможняй квартэронкі, валодаўшай паўтузінам шхун, такіх самых як “Аораі”. Упэўнена праклаўшы сябе шлях скрозь віры ды віхуры прыліву, маленькая шлюпка апынулась у ціхамірным люстэрцы лагуны. Малады Рауль саскочыў на белы пясок і павітаўся з рослым туземцам. Магутныя плечы і грудзі гэтага чалавека былі цудоўнымі, але кукса яго замест правай рукі з вылучаючымся куском белай косці ў некалькі дзюймаў сведчыла аб крывавай яго сутычцы з акулай. Яна паклала канец яго веку ныральшчыка і зрабіла з яго лісліўца ды падхаліма, ахвочага да дробных падачак.

    – Вы чулі, Алек? – былі першыя яго словы. – Мапуі знайшоў жамчужыну! Ды якую! Ніколі яшчэ не бачыў такой ані атол Хікуэрэ ані ўвесь Паумоту! Нават ва ўсім свеце такой яшчэ ніхто не здабываў! Купіце яе ў яго! Яна зараз з ім. І памятайце што я першы паведаміў вам аб гэтым! Ён прасцяк і аддасць яе вам танна. Можа ў вас знойдзецца крыху тытуню?

    Рауль накіраваўся праз пляж да халупы, схаванай пад панданавым дрэвам. Ён быў даверанай асобай сваёй маці і ў яго абавязкі ўваходзіла прачосваць увесь Паумоту, скупляючы скарбы кшталту копры, ракавін ды жэмчугу, якія здабывалі мясцовыя жыхары.

    Ён быў пачынаючым суперкарга і ў сваім усяго толькі другім рэйсе ў гэтай якасці недахоп вопыту ў ацэнцы жэмчугу значна яго турбаваў. Але калі Мапуі паказаў яму жамчужыну, ён стрымаў небывалае захапленне і адлюстраваў у выразе свайго твару спакой бывалага дзялка. Захапляцца было чым: жамчужана была вялічынёй з галубінае яйка, бездакорная ў форме, з апалавым адлівам беллю сваёй яна іскрылася праменямі ўсіх колераў, якія толькі можна было ўявіць. Яна была нібыта жывая! Ніколі яшчэ ён не бачыў нічога, падобнага на яе! Калі Мапуі даверыў патрымаць яе, Рауль быў вельмі здзіўлены таму, колькі яна важыць. Гэта была выдатная жамчужына – аб гэтым казала ўсё. Скрозь кішэннае павелічальнае шкло на ёй не было бачна ніводнай плямы. Няўяўна чыстая, яна, здавалася раствараецца ў паветры! У цені яна люміністцыравала мягкім месячным святлом. Настолькі празрыстай яна была, што яе складана было заўважыць у стакане вады, куды ён яе апусціў. Упэўнена і цяжка ўпала яна на дно, што сведчыла аб добрай яе плотнасці.

    - І што ты хочаш за яе? – быццам бы бесклапотна спытаў ён.

    - Я хачу… - размерана пачаў Мапуі і за цёмнаскурым тварам яго нібыта з ніадкуль з’явіліся некалькі амаль такіх самых: двух жанчын ды дзяўчыны, якія сваім ківаннем выражалі згоду з усім, што ён скажа. Галовы іх былі нахілены наперад, падаўленая іх жэстыкуляцыя казала аб стараннасці дапамагчы Мапуі здабыць як мага больш. Вочы іх блішчалі прагнасцю.

    - Я хачу дом. – Працягваў Мапуі. – Ён мусіць мець страху з гальванізаванага жалеза і насценны гадзіннік з маятнікам. Удоўж ён мусіць быць шэсць марскіх сажэняў, вакол мець адкрытую тэрасу і мець вялікі пакой з круглым сталом у сярэдзіне. І на сцяне абавязкова гадзіннік з маятнікам! Хачу каб там было чатыры спальных пакоя па два з розных бакоў вялікага пакоя з гадзіннікам і ў кожнай спальні жалезны ложак і крэслы. А ў канцы дому кухня з кружкамі, патэльнямі ды рондалямі. Таксама мусіць быць рукамыйніца. І печ. І я хачу каб пабудаваў ты яго на маёй выспе – на Факараве.

    - Няўжо гэта ўсё? – скептычна спытаў Рауль.

    - Хачу швейную машынку! – абвясціла Тэфара, жонка Мапуі.

    - Не забудзьцесь на гадзіннік з маятнікам! – дадала яго маці Науры.

    - Так, гэта ўсё. – заключыў Мапуі.

    Малады Рауль зарагатаў. Рагатаў ён шчыра і гучна, сумысля спрабуючы пацягнуць час каб падчас свайго рогату выканаць у сваім розуме хаця б прыблізны падлік. Але ён сутыкнуўся з цяжкай задачай. Ён мала таго што ніколі ў жыцці не будаваў дамы, але і веды яго ў дачыненні будаўніцтва былі знікаюча малымі. Ён спрабаваў прыкінуць кошт падарожжа на Таіці па матэрыялы, кошт саміх матэрыялаў і падарожжа назад, кошт пагрузкі-выгрузкі і непасрэдна самога будаўніцтва. Дасягнуць гэта магло чатырох тысяч долараў! Дапусцім, для страхоўкі, што сумма і дасягне чатыры тысячы. Чатыры тысячы долараў – гэта дваццаць тысяч франкаў! Гэта было немагчыма. Адкуль яму ведаць колькі магла б каштаваць такая жамчужына? Дваццаць тысяч франкаў – вялізарныя грошы, асабліва ўлічваючы што гэта былі матчыны грошы.

    - Мапуі! – сказаў ён. – Няўжо ты дурань? Скажы цану ў грошах!

    Але Мапуі адмоўна ківаў галавой. Галовы жанчын таксама адмоўна ківалі сзаду.

    - Я хачу дом. – Сказаў ён. – Дом шэсць сажэняў у даўжыню з адкрытай тэрасай…

    - Добра-добра! – перабіў яго Рауль. – Я ўжо ведаю які ты хочаш дом. Але я яго табе даць не магу. Я прапаную табе тысячу чылійскіх долараў.

    Чатыры галавы адначасова заківалі ў маўклівым адмаўленні.

    - Яшчэ на сотню я даю тавару.

    - Я хачу дом… - Зноў распачаў Мапуі.

    - Якая карысць з дому? – Спытаў Раўль. – Першы ж ураган яго са свету змые і ты гэта павінны разумець! Капітан Рафлі кажа, што здарыцца ўраган, падобна на тое, можа нават і сёння.

    - Не на Факараве. – адказаў Мапуі. – Зямля там значна вышэй. Тут, на гэтай выспе – так, любы ўраган здолее змыць усё з Хікуэрэ. Але мой дом будзе на Факараве. Ён мусіць быць шэсць сажэняў уздоўж і мець адкрытую тэрасу…

    І зноў Рауль быў вымушаны слухаць аповед пра дом. Некалькі гадзін ён правёў у спробах пераканаць апантанага домам Мапуі. Але той абапіраўся на падтрымку маці, жонкі, і Нгакуры – дачкі, і на сваім стаяў непахісна. Скрозь дзвярную пройму яго хаткі падчас чарговага выслухоўвання падрабязнага апісання дому, Рауль глядзеў на другую шлюпку з “Аораі”, якая падплыла да берагу. Матросы заставаліся каля вёслаў, што сведчыла аб тым, што яны не збіраюцца затрымлівацца. Першы памагаты капітана саскочыў на бераг, абменяўся некалькімі словамі з аднарукім туземцам і спешна пакрочыў у кірунку халупы Мапуі. Рауль заўважыў што звонку значна сцямнела: злавесная паласа хмар на мяжы мора ды небасхіла падступала ўжо да сонца.

    - Капітан загадаў прыбірацца адсюль! – Было яго прывітанне. – К д’яблу гандаль! Калі тут ёсць што цікавае мы вернемся сюды потым. Барометр упаў на дваццаць сем семьдзесят!

    У панданусавае дрэва над хаткай Мапуі ўсадзіўся раптоўны парыў ветру. Скрозь працяжны яго шум чуліся глухія гукі падзення какосаў у пясок. Удалечы з боку буры ліў ужо сапраўдны лівень, прыбліжэнне якога выклікала хваляаванне зусім нядаўна яшчэ спакойнай лагуны. З рэзкім звонам падалі першыя кроплі дажджу на лісце пальмаў калі Рауль ускочыў на ногі.

    - Я даю табе тысячу чылійскіх долараў! Яшчэ на дзьве сотні я даю табе тавару! – Крычаў Рауль.

    - Але я хачу дом! – Адказваў туземец.

    - Мапуі! – Рауль намагаўся перакрычаць шум ветру. – Ты дурань!

    Ён выбег з хаты і паміж дзьвух матросаў з яго шхуны пракладаў сябе шлях да шлюпкі. Яны яе не бачылі. Трапічнае залева паспела накрыць усё вакол настолькі, што Рауль мог адрозніць толькі пясок пад нагамі ды злобная хвалі з лагуны, якія накатвалісь на пляж, нічога добрага не абяцаючы. З вадзянога муру перад ім з’явіўся Хуру-Хуру – той самы хлопец без рукі.

    - Ці атрымалі вы сваю жамчужыну? – Спытаў ён, звяртаючыся амаль да самага раулевага вуха.

    - Мапуі дурань! – гучна адказаў Рауль, спрабуючы перакрычаць дождж і ў наступны момант яны згубілі адзін аднаго сярод вады, якая падала з небу магутнай плынню.

    Паўгадзіны пасля Хуру-Хуру, стоячы на беразе атола з боку мора, назіраў як “Аораі”, падняўшы шлюпкі, пачынала пракладаць курс удалеч, а побач з ёй у адвародным напрамку, падштурхаемая моцам шторму, рухалась другая. Калі яна легла ў дрэйф ён яе пазнаў - гэта была “Арахена”, уласнасць Торыкі – гандляра з мяшанай крывёй, які сам выконваў абавязкі суперкарга. Таму няма сумневаў што ён збіраецца плыць у шлюпцы, што зараз апускалась на ваду. Хуру-Хуру павесялеў. Ен ведаў, што Мапуі вінны Торыкі за кантрабандны тавар, пазычаны ім у мінулым годзе.

    Шторм сціх. Хутка зяззяла пякучае сонца і лагуну пакрыла ціхамірная водная роўнядзь, зноў ператварыўшы яе ў люстэрка. Паветра пакуль заставалась задушлівым. Вільготнасць яго, напаўняючы лёгкія, рабіла дыханне цяжкім.

    - Вы чулі навіну, Торыкі? – Павітаўся з гандляром Хуру-Хуру. – Мапуі знайшоў жамчужыну. Ды такую, якой не бачыў яшчэ ані атол Хікуэру, ані ўвесь Паумоту! І нават цэлы свет! Мапуі прасцяк. Акрамя таго ён вам вінны. Памятайце, што я першы паведаміў вам аб гэтым! Можа знойдзецца ў вас крыху тытуню?

    Торыкі ўжо крочыў у кірунку халупы Мапуі з пальмавых ветак. Ён быў свавольны чалавек. І дастаткова нахабны. Спакойна ўзяў ён у рукі жамчужану, кінуў на яе хуткі позірк і бесклапотным рухам апусціў яе сябе ў кішэнь.

    - Ты шчаслівец! – Сказаў ён. – Гэта выдатная жамчужына. Я выкраслю цябе з крэдытнай кнігі.

    - Я хачу дом. – Троху спужана пачаў Мапуі. – Ён мусіць быць шэсць сажэняў у даўжыню…

    - Які да чортавай бабкі дом? – Перабіў гандляр. – Ты хочаш вярнуць доўг - вось чаго ты хочаш! Ты вінны мне тысячу дзьвесці чылійскіх долараў, так? Вельмі добра! Ты мне больш іх не вінны. Рахунак закрыты. Прынамсі, калі ты не хочаш атрымаць яшчэ крэдыт. Я магу даць табе дзьве сотні. Калі ў мяне атрымаецца на Таіці прадаць тваю жамчужану, я дам цябе яшчэ сотню – усяго тры. Але ўлічы, што гэта толькі калі я добра атрымаю за яе! Я ж магу на ёй і згубіць!

    Пахмурнелы Мапуі сядзеў, скрэсціўшы рукі ды апусціўшы галаву. Яго абрабавалі. Замест дому ён атрымаў дараванне запазычаных грошай і нічога рэчаіснага.

    - Ты дурань. – Вымавіла яго жонка.

    - Ты дурань! – Закрычала маці. – Чаму ты дазволіў узяць жамчужыну ў рукі?

    - Але што я мог зрабіць? – Запратэставаў Мапуі. – Я быў яму вінны і ён ведаў, што ў мяне ёсць жамчужана! Вы чулі як ён прасіў паказаць яе. Я не мог адмовіць. Ён пра яе ведаў! Хто-сьці расказаў яму аб ёй! І я быў вінны яму грошы.

    - Мапуі дурань.- Цвялілася яго дачка. Ёй было дванаццаць год і яна няшмат чаго разумела. Мапуі аблегчыў пачуцці узнагародзіўшы яе гучнай поўхай.

    Жонка ды маці кінуліся ў слёзы, закідваючы Мапуі сваімі жаночымі лаянкамі.

    Аднарукі Хуру-Хуру тым часам назіраў за прыбыццём трэцяй шхуны. Яна ўжо наблізілась да ўваходу ў лагуну і з яе борту апускалась шлюпка. Шхуна насіла красамоўнае імя “Хіра” ў гонар таіцянскай багіні рыбакоў ды вароў. Належала яна Левію – нямецкаму габрэю, найбуйнейшаму скупшчыку жэмчугу сярод усіх.

    - Вы чулі навіну? – Звярнуўся Хуру-Хуру да Левія, тоўстага мужчыны, які толькі паспеў ступіць на бераг сваім важкім, здаваўшымся не зусім сіметрычным целам. – Мапуі знайшоў жамчужыну. Ды якую! Не бачыў яшчэ такой гэты атол, і нават весь Паумоту! Ды цэлы свет такой не бачыў! Але ж ён, дурань, прадаў яе Торыкі за чатырнаццаць соцень чылійскіх долараў… Я падслухоўваў і усё чуў! І Торыкі такі самы дурань! Вы можаце купіць у яго яе вельмі танна! Памятайце, што я вам аб гэтым расказаў! Можа знойдзецца ў вас крыху тытуню?

    - Дзе зараз Торыкі?

    - У хаце Капітана Лінча п’е абсэнт. Ён там ужо каля гадзіны.

    І пакуль Левій ды Торыкі за абсэнтам гандлявалісь, Хуру-Хуру, падслухоўваючы, пачуў вялізарную цану ў дваццаць пяць тысяч франкаў, на якой яны сыйшліся.

    Тым часам і пачуліся сігнальныя стрэлы з абодзьвух шхун, “Арахены” ды “Хіры” якія падыйшлі бліжэй да берага і з айчаем намагаліся звярнуць да сябе ўвагу сваіх уладальнікаў. Калі трое мужчын выбеглі з хаты, яны ўбачылі як абедзьве шхуны, апусціў ветразі грот-мачты ды бом-кліверы рухалісь наўпрост ад берагу, праследуемыя бялеючай вадой надыходзячага шторму. Праз нейкі час яны схаваліся ў заслоне дажджу.

    - Яны вернуцца калі пройдзе шквал. – Сказаў Торыкі. – Лепш бы і нам не заставацца тут.

    - Ціск напэўна ўпаў яшчэ больш. – Адказаў Капітан Лінч.

    Гэта быў стары сівабароды марскі воўк, якога астма прымусіла змяніць службу на спакойнае жыццё ў камфортных для людзей з яго хваробай умовах атола Хікуэрэ. Ён накіраваўся ў хату паглядзець на барометр.

    - Мой Бог! – Пачулі застаўшыеся звонку гандляры і спешна ўбегшы, утаропіліся на прыбор, які паказваў дваццаць-дзевяць-дваццаць.

    Утрох яны выйшлі, ўсхвалявана азіраючы небасхіл. Шквал заціх, але неба заставалась пахмурным. Удалечы былі бачны абедзьве шхуны, але зараз да іх далучылася ўжо і трэцяя. Ва ўсі ветразі яны ўсе разам шлі ў кірунку атола калі нечаканая змена ветру запаволіла іх рух. Пяццю хвілінамі пазней вецер дзьмуў ужо ім насустрач і трое на беразе безнадзейна глядзелі як матросы зварочваюць снасці, каб капрызнае паветра не аднесла іх далей. Прыбой шумеў гучней ды пагрозлівей, навейваючы цяжкае прадчуванне штармавога нагону. Жахлівы выбліск святла нібыта раскалоў небасхіл, на імгненне асвятліўшы пацямнеўшае наваколле. Дзікая грымота пракацілася па небу ўдалеч.

    Торыкі ды Левій кінуліся да сваіх лодак, хістаючыхся ў хвалях, нагадваючы спужаных гіпапатамаў. Калі іх лодкі выходзілі з праліву, яны размінуліся са шлюпкай з “Аораі”, падплываючай да ўваходу ў лагуну. У кармы, падбадзёрваючы весляроў, сядзеў Рауль. Не здоліўшы развітацца з надзеяй атрымаць жамчужыну, ён вяртаўся каб згадзіцца аплаціць Мапуі пабудову дому.

    Над ім кацілася грымота калі, ступіўшы на пляж лагуны, ён у плотнай заслоне дажджу сутыкнуўся з Хуру-Хуру, не разглядзеўшы яго.

    - Вы спазніліся. – Абвясціў Хуру-Хуру. – Мапуі прадаў яе Торыкі за чатырнаццаць соцень доллараў, а той перапрадаў яе Левію за дваццаць пяць тысяч франкаў. Левій прадасць яе ў Францыі не меньш чым за сотню тысяч. Можа ўсё ж знойдзецца ў вас тытунь?

    Рауль адчуў аблягчэнне. Праблема жамчужыны знікла і ён мог больш не турбавацца, нават калі не здолеў набыць яе. Але ён не верыў Хуру-Хуру. Прасцяк Мапуі папросту мог яе прадаць за чатырнаццаць соцень чылійскіх доллараў, але заплаціў бы добра ведаючы сваю справу Левій за яе дваццаць пяць тысяч франкаў? Гэта быў значны разброс! Рауль вырайшыў спытацца аб гэтым у Капітана Лінча, але калі ён дайшоў да аскетычнай яго хаты, ён знайшоў яго здзіўлена ўзіраючымся ў барометр.

    - Што ты мне такое кажаш? – Нібы пытаўся ў прыбора Капітан Лінч, усхвалявана працёршы акуляры, ён зноў утаропіўся ў яго цыферблат.

    - Дваццаць-дзевяць-дзесяць – Прамовіў Рауль. – Ніколі я не бачыў такога нізкага ціску.

    - Будзеш казаць! – Фыркнуў Капітан. – Праплыўшы за пацьдзесят год воды ўсіх марэй ды акіянаў, не бачыў я каб ціск гэтак падаў!

    Нейкі момант яны стаялі моўчкі, пакуль не пачулі як разбіваюцца прыліўныя хвалі аб сцены хаты. Яны выйшлі навонкі. Зліва мінула. Яны маглі бачыць “Аораі”, дрэйфуючую на адлегласці ў мілю у неспакойнай паверхні дзікага мора, якое цягнула з далягляду вялічную працэсію магутных хваляў і з ашаленнем біла іх у бераг атола. Адзін з матросаў, прыплыўшых з Раулем на шлюпцы, указваў у бок выхада з лагуны. Глянуўшы туды, Рауль убачыў пеннае пекла з нібыта кіпучай вады.

    - Здаецца, я пагасцюю ў вас да заўтра, Капітан. – Прамовіў ён. Потым, звярнуўшысь да маракоў, загадаў выцягнуць шлюпку на бераг і шукаць сябе прытулак на ноч.

    - Дваццаць дзевяць роўна. – Абвясціў Капітан Лінч, вярнуўшыся пасля паўторнага прагляду барометра. Ён вынес з хаты крэсла, і ўсеўшыся зручней, азіраў мора.

    Вярнулась сонца, павялічваючы задуху. У трывожным зацішшы запанаваў шціль. Але хваляванне мора ўзрастала.

    - Не магу зразумець гэта мора… - Мармытаў Рауль раздражнёна. – Ветру няма, але паглядзіце на яго!

    Прыцягнутыя прылівам дзесяткі тысяч тон вады ўдарылі ў хілае цела атола. Гэта было падобна на землятрус.

    - Божа міласцівы! – Ускрыкнуў ўражаны гэтай моцай Капітан Лінч. Ён аж нават троху прыўзняўся ў крэсле, але потым прысеў зноў.

    - Але няма ветру! – Зацінаўся Рауль. – Я б здолеў гэта зразумець калі б вакол бушаваў шторм.

    - Хутка будзе табе шторм, не клапацісь аб гэтым. – Змрочным тонам адказаў Капітан.

    Яны замаўчалі. Спякота пакрывала іх скуру безліччу дробных кропель, што запасіліся, стваралі больш вялікія, цякалі ўніз і падалі дажджом на глебу. Дыхаць было цяжка. Гэтая абставіна выракала старога Капітана на асаблівыя пакуты. Мора абмывала пясок пляжу, прыбой цалаваў ужо ствалы какосывых пальмаў і набягаў амаль да іх ног.

    - Дасюль не даходзіў ніводзін прыліў што я памятаю. – Сказаў Капітан Лінч. – А я жыву тут адзінаццаць годоў! – Ён зірнуў на гадзіннік: - Зараз тры.

    Побач сумна пракрочылі мужчына з жанчынай, суправаджаныя стракатай світай з дзяцей ды сабакі. У нерашучасці яны спыніліся каля капітанавай хаты і пасля доўгіх ваганняў уселіся на пяску. Праз некаторы час яшчэ адна сям’я падыйшла з іншага боку. Мужчына са сваёй жонкай цягнулі размавітыя няхітрыя пажыткі. Хутка ўжо некалькі сотняў мясцовых жыхароў ад мала да вяліка сабраліся каля капітанавага жытла. Ён спытаўся ў толькі прыбылых: жанчына з немаўлятам на руках, паскардзілася, што яе халупу змыла прылівам у лагуну.

    Гэта быў буйнейшы ўзгорак на многія мілі вакол. Ва многіх месцах з абодзьвух бакоў буйныя хвалі прыбою ўжо перавальвалі праз тонкае кольцо атолу ды ўліваліся ў лагуну. Сярод дваццаці міляў акружнасці атолу не было месца, дзе яго шырыня была бы больш за пяцьдзесят марскіх сажэняў. Гэта быў разгар сезона лоўлі жэмчугу калі атол збіраў туземцаў з усіх навакольных выспаў, нават такіх аддаленых як Таіці.

    - Тут зараз тысяча дзьвесці чалавек. – Сказаў Капітан Лінч. – Цікава, колькі застанецца заўтра?

    - Але чаму дагэтуль няма ветру? – Запытваў Рауль. – Вось што мне хацелась бы ведаць!

    - Супакойся, хлопец, гэтая праблемка вырашыцца даволі хутка.

    У гэты самы момант магутная хваля ўсадзілася ў атол. Ножкі крэсла, ў якім сядзеў Капітан, пагрузіліся на імгненне ў ваду амаль на тры дзюймы. Вакол гучна загаласілі жанчыны. Дзеці жалобна плакалі, спужана ўцапіўшыся ў матчыны целы. Змагаясь з вадой шалёна падскоквалі куры, спрабуя знайсці ратунак на страхе капітанавай хаты, дзе ўжо сядзела колькі намоклых катоў. Адзін туземец з толькі народжанымі шчанятамі ў кошыку, спрабаваў уратаваць іх узлезшы на какосавую пальму ды ўмацаваўшы кошык у дваццаці футах ад зямлі. Унізе з лаем ды жаласным скавытаннем бегала іх маці.

    А сонца ўсё свяціла і ў небе панаваў смяротны спакой. Яны сядзелі ды глядзелі на мора, назіраючы за змаганнем “Аораі” з шалёнымі хвалямі. Капітан Лінч пільна ўзіраўся ў магутныя вадзяныя горы, абмываўшыя атол, пакуль ён увогуле мог на гэта глядзець. Ён прыкрыў твар рукой, схаваўшыся ад гэтага відовішча, потым пайшоў у хату.

    - Дваццаць – восемь – шэсцьдзесят. – Сказаў ён спакойна калі вярнуўся.

    Ён прынёс клубок вяроўкі і пачаў рэзаць яе на кускі прыкладна па дзьве сажэні. Адзін ён даў Раулю, другі пакінуў сябе, астатнія распаўсюджваў сярод жанчын, загадаўшы ім прывязвацца да дрэваў, узлезшы як мага вышэй.

    Лёгкі ветрык з паўднёвага ўсходу крануўся шчакі Рауля і той, здалося, узбадзёрыўся. Ён бачыў як “Аораі” на скарочаных ветразях падалялася ад берагу і вельмі шкадаваў што ён не на яе барту. На ёй можна было ўплыць прынамсі, але тут… Мора кацілась праз атол амаль збіваючы яго з ног. Позіркам ён абраў сабе дрэва. Ён падумаў праверыць барометр і накіраваўся да Капітана, які меў такі самы намер. Разам яны ўвайшлі ў хату.

    - Дваццаць – восемь – дваццаць. – Прамовіў стары марак. – Прыбор абяцае нам сапраўднае пекла… Але што гэта?

    Паветра, здавалася, напоўнілася нейкім рухам, хата штурхнулась ды завібравала, гучна задрыжалі шыбы. У вушы нібыта ўразаўся магутны напеў з адной злавеснай ноты. Шкло ў вокнах пачало трэскацца. Два з іх расхістала і ўшчант разбіла скразняком. Гучна пляснула дзьвер, разбіўшы зашчапку. Дзьвярная ручка звалілася на падлогу, раскалоўшыся на некалькі частак. Хата затрышчала нібы яе надзімалі паветрам. Пырскі вады з гукам мушкетных стрэлаў біліся ў сцены.

    Капітан Лінч паглядзеў на гадзіннік. Было а чацьвёртай. Ён апрануў матроскую куртку і схаваў адчэплены ім барометр у яе кішэнь. Мора з глухім гукам зноў ударыла ў хату. Лёгкі будынак хіснуўся, труху прыпадняўся над сваім падмуркам і ўпаў на месца, нахіліўшыся градусаў на дзесяць.

    Рауль выйшаў першы. Вецер падхапіўшы яго, закруціў і цягнуў яго ўдалеч. Вецер дзьмуў з усходу. Неверагоднымі намаганнямі ўдолося яму ўтрымацца на месцы, ўчапіўшыся ў пясок. Капітана знясло нібы саломінку ды кінула на Рауля. Два маракі з “Аораі”, саскочыўшы з пальмаў, кінуліся на іх ўратаванне. Схіляючысь да зямлі пад неверагодным вуглом, біліся яны за кожны дзюйм.

    Састарэлымі рукамі сваімі Капітану было цяжка ўзлезці на дрэва і маракі зацягнулі яго звязанымі вяроўкамі амаль да самай макушкі, на вышыню пяцідзесяці футаў. Рауль прывязаўся да суседняга дрэва і чакаў. Вецер быў жудасны. Ён і не думаў ніколі што вецер можа быць настолькі моцным. Мора магутнай плынню рушыла праз атол у лагуну. Рауль стаяў у вадзе амаль па калена. Змярканне свінцовага колеру заглынула неба. Пачаўшыся дожд ліў амаль гарызантальна. Буйныя яго кроплі свінцом уваходзілі ў цела нібы кулі. Па твару білі воплескі салёнай вады. Яго нібы калацілі кулакамі. Вадзяны дроб джаліў у шчокі так што Рауль не мог стрымаць слёз. Але відовішча соцень туземцаў, абляпіўшых макушкі пальмаў, якія траслі імі нібы дзіўнай садавінай, нават троху смяшыла. Ён і сам быў народжаным на Таіці, таму лёгка ўзабраўся на пальмў, спрытна сагнуўшыся ды ўпіраючыся нагамі ў ствол, трымаючысь за яго рукамі. Ўверсе ён знайшоў дзьвух жанчын, мужчыну ды дзьвух дзяўчынак-падлеткаў. Адна з іх беражліва трымала ў руках кошку.

    З вышыні гэтага чалавечага гнязда ён павітаўся з Капітанам Лінчам. Адважны Патрыярх памахаў яму рукой у адказ. Рауля ўразіла неба: яно стала нібы ніжэй і, здавалась, пачыналась цяпер адразу над галавой. Колер яго змяняўся ад свінцовага амаль да чорнага. Шмат людзей заставалісь на зямлі і трымалісь за дрэвы, збіраючысь месцамі ў буйныя кучы. У некаторых такіх кучах людзі маліліся. Іх падбадзёрваў адзін з масонскіх місіянэраў. Дзіўны гук, рытмічны і слабы, падобны на ледзь чутнае ціўканне цвыркуна, данесся ў нейкі момант да Рауля. Ён нібы пачуў музыку нябёсаў. Агледзячысь, ён убачыў адну з купак людзей, вакол падножжа суседняга дрэва, якія трымалісь за вяроўкі і адзін за аднаго. Ён мог разгледзець напружаныя іх твары і рухаючыеся ва ўнісон высны. Галасы іх ўжо не даходзілі да яго, але ён ведаў, што яны пяюць гімны.

    Вецер тым часам узмацняўся. Не было вядомых Раулю спосабаў вылічыць яго сілу, ды і перавысіла яна ўжо ўсе яго ранейшыя ўяўленні аб ветры, але нейкім чынам ён разумеў, што вецер нарастае. Нездалёк адно з дрэваў было вырвана з каранём разам з чалавечым грузам. Людзі пападалі на пясок і іх змыла магутнай плынню, якая рухалась праз вузкую палоску зямлі. Усё адбылось хутка. Рауль бачыў контуры чорных плеч і галаваў ў кіпучай беляззі лагуны. Ў наступны момант яны зніклі. Падалі і іншыя дрэвы. Яны ламалісь нібы запалкі і іх знасіла ветрам. Рауль быў уражаны гэтай моцай. Дрэва, на якім сядзеў ён таксама рызыкоўна вагалася. Адна з жанчын на ім вішчала, ўчапіўгыся ў дзяўчыну, якая сціскала кошку.

    Поруч быў мужчына, які трымаў другое дзіця. Крануўшысь рукі Рауля, ён паказаў яму ў бок мармонскай царквы, якая зараз была вырвана з падмурка і рушыла нібы п’янымі крокамі ў бок лагуны, штурхаемая ветрам і плынню. Жахлівы мур вады, падхапіўшы і нахіліўшы, швырнуў яе аб какосавыя пальмы. Людзі гронкамі сыпалісь з іх нібы саспелыя арэхі. Адліўная хваля пакінула іх на зямлі. Некаторыя ляжалі нерухома, некаторыя скручвалісь ды корчылісь, нагадваючы мурашоў. Але гэта ўжо не выклікала ні жаху ні шоку. Рауль нібы вырас над пачуццямі. Ён спакойна назіраў як наступная хваля, абмываючы пляж, знасіла паламаныя чалавечыя целы. Трэцяя хваля, найбольш каласальная з усіх дагэтуль бачаных, знесла царкву ў лагуну, дзе яе падхапіў вецер і цягнуў далей. Паўзатопленая, нагадвала яна Раулю старазапаветны Ноеў Каўчэг.

    Ён глянуў у бок капітанавай хаты ды здзівіўся яе адсутнасці. Падзеі сапраўды разгортвалісь хутка. Шмат людзей яшчэ трымалісь нахіленых амаль да зямлі дрэваў. Вецер тым не меньш узмацніўся. Ён зразумеў гэта па тым, што яго дрэва ўжо не хісталася а ўвесь час было схілена. Сапраўды яго сагнуты ў вугал стан быў ужо нязменны: яно толькі ледзь-ледзь вібравала. Але вібрацыі былі нуднымі. Дробныя як у камертоне, ад іх ледзь не ванітавала. Ды і хуткасць іх рабіла сітуацыю горшай: нават калі карэнне моцнае, ствол можа не працягнуць доўга. Што-небудзь абавязкова не вытрымае.

    Вось яшчэ адно дрэва знікла. Ён не бачыў як, нічога не чуў і нават не ведаў бы, калі б не заўважыў на яго месцы рэшткі ствала. Трэску дрэваў і крыкам айчаю не было месца ў няспаннасці магутнага шуму. Але калі надламілась дрэва, на якім быў Капітан Лінч, ён як раз глядзеў у той бок. Усё адбылося без аніякага адметнага гуку. Ён бачыў ствол, зламаны прыкладна на палову вышыні, адлятаючую вярхушку дрэва з трыма маракамі з “Аораі” і старым Капітанам. Яна нават не кранулась зямлі а проста ляцела ў бок лагуны нібы купка саломы. Амаль сотню ярдаў ён назіраў за яе палётам, пакуль яна не ўвайшла ў ваду. Капітан на развітанне махаў рукой…

    Рауль рашыў больш не чакаць. Ён крануўся рукі туземца і даў знак спускацца, паказваючы на зямлю. Мужчына быў згодны але яго жонка, паралізаваная страхам адмаўлялась крануцца з месца. Туземец застаўся з ёй. Рауль пачаў спускацца, абвярнуўшы вяроўку вакол дрэва. Каля зямлі струмень салёнай вады ўдарыў у галаву. Ён затрымаў дыханне і з айчаем чапляўся за вяроўку. Вада акружала яго, але ўкрываючысь за ствол, у яго атрымоўвалася час ад часу дыхаць. Ён закрапіў вяроўку больш надзейна і яго ахапіла чарговая хваля. Адна з жанчын рашыла далучыцца да Рауля. Туземец заставаўся наверсе са сваёй жонкай і дзецьмі. Яго дачка па-ранейшаму трымала кошку.

    Рауль і раней бачыў, што групы людзей, прыліплых да ствалоў паступова змяньшаліся. Зараз ён мог назіраць гэты працэс ужо побач з сабой. Утрымліванне патрабавала канцэнтрацыі ўсёй яго моцы. Жанчына, якая далучылась да яго, было ўжо амаль знясілена. Кожны раз, калі ён вынырваў з вялікай хвалі, ён здзіўляўся таму, што жанчына яшчэ з ім. Але ў нейкі момант ён застаўся адзін. Ён зірнуў наверх: вярхушка дрэва знікла і ён трымаўся цяпер за тырчаўшы з зямлі абломак дрэва. Ён уратаваўся. Карані яшчэ трымалі дрэва і вярхушка з лісцем ужо не супрацьстаяла ветру. Ён пачаў узбірацца вышэй. Ён быў стомлены і ледзь рухаўся таму мора яго яшчэ некалькі разоў накрыла хвалямі пакуль ён не падняўся дастаткова высока. Ён прывязаў сябе да ствала і стаў чакаць сустрэчы з ноччу.

    З цемрай прыйшло адчуванне адзіноты. Яму часам здавалася, што ён тут наогул адзін, што настаў канец света і ён адзіны выжыў. Вецер стаў мацней і працягваў узмацняцца. Прыкладна а адзінаццатай гадзіне, як падлічыў Рауль, моц ветру была ўжо няверагоднай. Вецер быў як жахлівы монстр, лютая фурыя, якая налятала і налятала, бясконца біла вялізарнымі вадзянымі дубцамі. Гэтаму не было канца. Раулю падалося, што гэта не вецер, што гэта ён ляціць з неверагоднай хуткасцю. Ён нібы стаў лёгкім і бясцелесным і рушыць праз бясконцую тоўшчу матэрыі. Вецер ужо не быў рухаючымся паветрам. Гэта была водна-ртутная субстанцыя, за якую можна было ўхапіцца і рваць яе на кавалкі. На ёй можна было вісець нібы ўчапіўшысь у край уцёса.

    Вецер знішчаў яго. Немагчыма было дыхаць: вадкае паветра проста рушыла ў твар, уваходзіла праз рот, праз ноздры, надзьмувала нібыта ўсе вантробы, і, не знаходзячы праходу далей і выхаду з-за ціску новай плыні, рабіла з лёгкіх нешта кшталту бурбалкі. У такія моманты здавалась, што яго цела было нашпігавана зямлёй. Толькі ціснучысь вуснамі да ствала мог ён дыхаць. Гэтае змаганне за кожны подых высільвало яго. І цела, і воля былі знясілены. Ён ужо не азіраўся, не думаў, ён быў на грані непрытомнасці. Толькі адна думка напаўняла ўвесь розум: ДЫК ВОСЬ ШТО ТАКОЕ ЎРАГАН!!! Але і яна ўзнікала нячаста – яна была як слабы агенчык, які падтрымліваў яго прытомнасць. Потым праходзіў пэўны час ступару. І думка: ДЫК ВОСЬ ШТО ТАКОЕ ЎРАГАН!!! І зноў ступар.

    Пік урагану быў пройдзены паміж адзінаццатай гадзінай ночы і трыма гадзінамі раніцы. Менавіта ў гэты час дрэва, якое абчапіла сям’я Мапуі было змецена з зямлі ў лагуну. Мапуі вынырнуў на паверхню вады, трымаючы дачку Нгакуру. Толькі палінэзійцы маглі б вытрымаць такую прыгоду. Дрэва пандануса, да якога яны прывязаліся варочалась нібы ў маслабойке, не даючы магчымасці дыхаць нават вільготным пенным паветрам. Ён то акунаўся то вынырваў, ухіляючысь ад пагражальных удараў ствалом пандамуса. Толькі дзякуючы спрыту, трымаючысь за дрэва, мог ён час ад часу вынырваць каб разам з дачкой схапіць глыток паветра. Але яно было прапітана вадой, напоўнена пенай і праз яго балюча білі кроплі дажджу, ляцеўшыя суцэльнай заслонай.

    Да супрацьлеглай палоскі зямлі было дзесяць міль небяспечнага плавання праз лагуну. Паветра рассякалі буйныя і дробныя драўляныя абломкі, па вадзе шалёна рушылі зламаныя дрэвы, ўвесь час варочалісь і біліся адно ў адно рэшткі хат і іншых будовін, ўразаліся ў паўзатопленыя лодкі, перамолваючы ўсё жывое, што мела няшчасце паміж імі трапіць. Шлях праз гэтае месіва знішчаў дзевяць з дзесяці жывых істот. Растоўчаныя, скалечаныя, целы іх хутка ператвараліся ў бясформенныя кавалкі мяса.

    Але Мапуі пашанцавала. Па нейкаму капрызу лёсу выпаў яму менавіта гэты адзіны з дзесяці шансаў. Знясіленага і акрываўленага, яго вынесла на бераг. Ён ляжаў, учапіўшыся ў дрэва і прыціскаючы да сябе дачку. Левая рука яе была зламана, пальцы правай разбіты, скура з ілба і шчок сцесана амаль до касці. Ён рыдаў ад болі і айчаю, пакуль хвалі з лагуны накатвалі на яго і адыходзілі назад.

    А трэцяй гадзіне ўраган пачаў сціхаць. А пятай гэта быў ужо проста моцны вецер а са світанкам усё наогул сціхла. Заззяла сонца і прыліў пачаў сыходзіць. Але мора яшчэ хвалявалася. Неспакойны бераг яго быў абсыпаны знясіленымі і скалечанымі целамі, недзе сярод якіх павінны былі быць яго жонка і маці. Ён пакрочыў уздоўж берага, шукаючы іх. Цела Тэфары ляжала на пяску, ногі яе абывалісь хвалямі. Ён упаў на калені і з адчаем загаласіў. Усхваляваны, падыйшоў ён бліжэй: яна была жывая! І нават не паранена! Яна проста спала. Ёй таксама выпаў адзіны шанец з дзесяці.

    З тысячы і дзьвух соцень тых, хто быў тут учора жывімі засталося трыста чалавек. Мармонскі місіянэр і жандарм зрабілі перапіс. Лагуна была напоўнена трупамі. Ні хат, ні халуп не было. Па ўсяму атолу наогул не засталося камня на камяні. Ўцалела няшмат і дрэваў, мабыць адно з пяцідзесяці, і тыя стаялі пашкоджаныя, амаль без лістоты, не кажучы ўжо пра якія-небудзь уцалелыя плады.

    Не было прэснай вады. Тыя лужыны, што ўзнікалі звычайна пасля дажджу былі напоўнены марской вадой. З лагуны выцягнулі некалькі прамоклых мяшкоў мукі. Выжаўшыя з’ядалі сэрдцавіны ствалоў зламаных какосавых пальмаў. Яны выраблялі сябе імправізаваныя норы з пяску і рэшткаў металічных частак дахаў колішніх хат. Місіянер змайстраваў грубы перагонны апарат, але дыстыляванай вады з яго не магло хапіць на тры сотні чалавек. На канец другога дня Рауль, купяючысь у лагуне, заўважыў што яго смага сыйшла. Ён паведаміў аб гэтым астатнім і хутка ўжо тры сотні чалавек стаялі па шыю ў вадзе, спрабуючы здаволіць прагу чыстай вады праз скуру. Вакол плавалі трупы і ўсё новыя целы ўсплывалі з глыбіні. На трэці дзень людзі пахавалі тыя целы, якія здолілі вылавіць і проста сталі чакаць. Яны сядзелі на пяску ў чаканні ўратавальнага параходу.

    Тым часам Науры, адбітая ўраганам ад сям’і, перажыла сваю ўласную прыгоду. Ўчапіўшысь за нейкую дошку, якая параніла яе і пакінула на целе мноства стрэмак, яна была перанесена ветрам праз паласу атола і яе выкінула ў адкрытае мора. Там ударамі хваль у яе выбіла дошку, за якую яна трымалась. Яна была старая жанчына. Было ёй ужо каля шасцідзесяці, але яна нарадзілася на Паумоту і сжылася з морам. Знясіленая, здушаная морам, білася яна за кожны глыток паветра, калі ёй у плячо стукнуў цяжкі какосавы арэх, і яна, ўжо амаль згубіўшая надзею, прыдумала план. Яна схапіла арэх. За наступную гадзіну яна назбірала яшчэ сем. Звязаныя разам вопраткай, яны падтрымлівалі яе на паверхні. Хаця, выпадала, і білі яе дастаткова балюча, але яны аберагалі яе жыццё, даючы магчымасць дыхаць. Яна была старая і поўная, ёй было цяжка трымаць гэтыя ўдары, але ў свае гады яна мела вялікі вопыт супрацьстаянні стыхіі. Яна толькі спадзявалася, што марскія багі захаваюць яе ад сутычак з акуламі. Таму малілася ім. І чакала сканчэння ўрагану. Але ў тры гадзіны ночы яна была ўжо ў такім здранцвенні, якія ёй перажываць не даводзілась. На світанку, калі вецер сціх, яе, змучаную і амаль непрытомную прыбіла да нейкага берагу. Стомленыя рукі ўтапіліся ў мокры пясок, калені крануліся зямлі і калі хваля, якая яе прынесла сыйшла, яна ўсвядоміла што яшчэ жывая.

    Яна нават зразумела дзе яна. Зямля гэтая не магла быць нічым іншым як маленькай выспачкай Такакота. Тут не было лагуны. І людзей. Ён быў не заселены.

    Ад Хікуэрэ яе знесла на пяцьдзесят міль. Адсюль яна не магла яго ўбачыць, але яна ведала што шлях да яго ляжыць на поўдзень. У наступныя дні яна харчавалась уратаваўшымі яе арэхамі. Яны далі ёй і піццё і ежу. Але, канешне, іх было недастаткова каб здавальняць смагу і голад. Выратаванне мусіла стаць праблемай. Удалечы яна бачыла дым, пэўна ж з параходу, але ці будзе параход шукаць каго на маленькай незаселенай выспе?

    Яшчэ яе трывожылі мёртвыя целы. Мора ўпарта прыносіла ўсё новыя, яна, пакуль у яе былі сілы з той жа ўпартасцю аддавала іх яму назад. Там іх хапалі і пажыралі акулы. Калі сіл ужо не засталося, мора напаўняла імі бераг, вымушаючы яе хавацца ад гэтага жахлівага відовішча ў глыбіні выспы.

    Ішоў дзесяты дзень калі яна, з’еўшы ўжо апошні арэх, пакутывала ад смагі і голаду. Яна стомлена цягнула сябе ўздоўж берагавой лініі, шукаючы какосы. Дзіўна, але мора, выкідваючы сюды столькі трупаў, не прынесла ні аднаго арэха. Пэўна ж іх павінна было быць больш чым целаў! Страціўшы надзею, яна легла ў пясок без аніякіх сіл. Набліжаўся канец. Толькі і заставалась што чакаць смерці.

    У паўсвядомасці яна не адразу зразумела што жмут пясочна рыжых валасоў, на якія яна глядзіць нібыта ў ступары – гэта галава нейкага трупа. Прыбой штурхаў яго да ёй, потым зносіў троху назад у мора. Труп перавернула хвалей. Замест твару была крывавая дзірка. Але ж што-сьці знаёмае была ў гэтых рыжых валасах. Так прайшла гадзіна. Яна не выказывала ніякіх патуг у ідэнтыфікацыі трупа. Яна чакала смерці і ёй было абыякава кім было калі-сьці гэта знявечанае цела.

    Але ж напрыканцы гадзіны яна прыпаднялася і прыглядзелася. На гэты раз штурхнуўшая труп хваля была больш моцнай і цела засталося ляжаць на пяску недасягальнае для наступных, значна меньшых. Смутная яе здагадка пацвердзілася: гэтыя рыжыя валасы маглі належаць толькі аднаму чалавеку на Паумоту. Без сумневаў гэта быў Левій. Нямецкі габрэй, які выкупіў жамчужану і забраў яе з сабою на “Хіру”. Такім чынам, відавочна, яго шхуна загінула. Хіра, багіня рыбакоў ды вароў прыбрала яе да сябе.

    Яна падпаўзла бліжэй. Яго кашуля была падрана і яна ўбачыла пад ёй скураны пояс, у якім, напэўна, ён насіў грошы. Стаіўшы дыханне, яна тузанула за пояс. Сцягнуць яго аказалась лягчэй чым яна думала, зашпількі разыйшліся і яна спешна папаўзла прэч ад мёртвага цела, ўцягваючы пояс па пяску за сабой. Абшукваючы кішэню за кішэней, яна не знаходзіла нічога акрамя пустэчы. Дзе жамчужына? Куды ён мог яе сунуць? У апошняй кішэні яна яе знайшла. Сапраўды, дзеля гэтага варта было перажыць такі ваяж!

    Яна адпаўзла троху далей, паскараючы рухі, каб уратавацца ад брыдкага адчування блізкасці да рэчы, знятай з мёртвага цела. Разглядзеўшы яе больш спакойна, яна ўпэўнелася: гэта была сапраўды тая самая, што знайшоў Мапуі і што зрабаваў у яго Торыкі. Яна ўзважыла яе ў руке і пачала асцярожна перакатваць яе з далоні ў далонь. Але янаа не бачыла ў ёй ніякай прыгажосці. Што яна бычыла, дык гэта дом, які Мапуі ды Тэфара так старана і з любоўю адбудавалі ў сваім уяўленні. Чым больш яна ўглядалася ў жамчужыну, тым больш падрабязна ў яе марах вымалёўваўся дом. З усімі дробнымі дэталямі, ўключаючы гадзіннік з маятнікам! Гэта сапраўды было тое, дзеля чаго трэба было абавязкова выжыць!

    Науры адырвала палоску ад сваёй спадніцы і надзейна абвязала згорнутую ёй жамчужану вакол шыі. Потым пакрочыла па пяску, стогнучы і задыхаючысь, але цвёрда наважыўшысь знайсці прынесеныя да берагу арэхі. Першы яна знайшла даволі хутка. Агледзеўшысь, нездалёк убачыла яшчэ адзін. Раскалоўшы, яна выпіла яго сок, выскрабла ўсю яго мякіну да апошняй кроплі. Паздней ёй нават пашанцавала знайсці выдзяўбаны з адзінага камля, труху пабіты човен. У ім была зламана ўключына, але, ўзбадзёраная, яна хутка знайшла колышак, якім яе можна было замяніць. Кожная знаходка была нейкім прадвесцем. А жамчужына – яе шчаслівым талісманам. Паздней, увечары, яна знайшла паўзатоплены драўляны яшчык. Калі, дабраўшыся да яго,яна пацягнула яго да берагу, ў ім нешта за тарахцела. Адкрыўшы яго ўжо на берагу, яна налічыла там дзесяць кансервных шклянак з ласосем. Прабіўшы аб лодку ў адной з іх дзірку, яна пачала смактаць выцякаючы сок. Некалькі гадзін пайшло на то каб кавалачак за кавалкам выцягнуць з банкі ўсё змесціва.

    Восемь дзён яна чакала ўратавання. За гэты час яна вырабіла ўключыну са знайдзеных колышкаў, прымацаваўшы іх валокнамі з усіх какосаў, што здолела знайсці. Яна нават пусціла ў ход рэшткі сваёй спадніцы. Біты човен прапускаў ваду і ў ёй ніяк не атрымоўвалася заладзіць расколіны. Праблему гэту яна рашыла, зрабіўшы з какосавай шкарлупіны нешта кшталту каўша. Значна цяжэй было зрабіць вясло. Трэба было нечым шчапіць выламаную з яшчыка дошку да трохфутавага абломку рукаяці мятлы ці нечага падобнага, які яна знайшла на берагу. Кавалкам олава яна зразала ўласныя валасы амаль на ўсю даўжыню і пляла з іх вяроўку. З яе дапамогай атрымалась прывязаць дошку да палкі. Кліны, якімі яна ўмацавала месца злучэння, прыйшлось выгрызаць зубамі.

    На васемнаццаты дзень, ноччу, ў час прыліву, яна выцягнула каноэ ў ваду і адправілась у плаванне да Хікуэру. Была яна ўжо сталай жанчынай і гэтыя выпрабаванні сагналі з яе ўвесь тлушч, пакінуўшы скуру, косткі і троху жылістых мускулаў. Грэбсці было цяжка. Ў такіх каноэ дужыя мужчыны плавалі па трох. Акрамя таго лодка была трэснутая і ў яе сачылася вада, яую трэба было вычэрпваць. У святле дня яна намагалася ўбачыць удалечы Хікуэрэ, але дарэмна. Такакота, тым часам даўно ўжо знікла за даляглядам, нібы акунуўшысь у мора. Цалкам голая, яна вельмі пакутывала ад спёкі пад гарачымі праменямі сонца. Ў яе заставалася яшчэ дзьве банкі ласося. На працягу дня яна, прабіўшы ў іх дзіркі, смактала выцякаючы сок, але часу на працаёмістае выманне мяса па кавалачку не было – плынь зносіла яе на захад і ўвесь час вымушана яна была супрацьстаяць ёй, нават у шкоду пасоўванню на поўдзень.

    З надыходам вечару яна ўбачыла Хікуэрэ. Дзеля гэтага трэба было ўзірацца ў далягляд стоячы ўрост па-над каноэ. Нават адсюль было бачна, што атол страціў усё сваё зялёнае багацце, толькі дзе-нідзе праглядывалі рэшткі некалі буйной расліннасці. Але панурае гэта відовішча яе ўзбадзёрыла. На захад яе ўсёж троху знесла і ёй трэба было падправіць кірунак, але яна прыплыла ўсёж-такі раней чым думала. Разыйшлася вяроўка, якой было звязана вясло. Яе трэба было ўзмацніць. Нельга было забываць вычэрпваць воду і на ўсё гэта гублялась шмат часу, на працягу якога яе ўсё больш знасіла на захад.

    С заходам сонца Хікуэрэ быў у трох мілях на паўднёвым усходзе. Быў поўны месяц. А восьмай гадзіне зямля мусіла быць у дзьвух мілях ад яе. Пасля яшчэ адной гадзіны барацьбы атол, пэўна, ніяк не наблізіўся. Сярод буйнеючай плыні Науры была ў вялізнай лодцы з нязручным вяслом і шмат намаганняў у яе ішло на вычэрпванне вады. Акрамя таго яна была знясілена і моц усё болей пакідала яе. Не гледзячы на ўсе патугі каноэ па-ранейшаму адносіла да захаду.

    У айчаі, памаліўшыся Богу акул, саскачыла яна з лодкі ў ваду і паплыла да зямлі. На дзіву вада асвяжыла яе і хутка каноэ было ўжо далёка сзаду. Праз гадзіну зямля была ўжо значна бліжэй. Але потым здарылась нешта жахлівае. Не больш за дванаццаць футаў ад яе, адразу перад вачыма з’явіўся характэрны плаўнік. Рассякаючы паверхню вады, рушыў ён наўпрост да яе. Павольна абмінуўшы спужаную Науры, стаў ён абмерваць вакол яе кругі. Яна не спыняла работу рукамі і нагамі, але ўтрымлівала вачамі жахлівы плаўнік. Калі плаўнік знікаў, яна акуналась у ваду ды спрабавала выглядзець яго ў цемрадзі глыбіні, калі ён зноў з’яўляўся яна працягвала плыць далей, утрымліваючы яго ў позірку. Гэта быў лянівы монстр і гэта было відавочна. Без сумневу ежы яму было дастаткова ў гэтыя дні пасля ўрагану і галодны ён не быў. Інакш бы без ваганняў яе б схапіў. Амаль пятнаццаціфутавы, ён у адзін удар раскусіў бы яе напалам.

    Але губляць на яго час яна не магла. Плыла янна, ці не, але плынь увесь час цягнула яе прэч ад зямлі. Прайшло паўгадзіны і акула стала больш рашучай. Не ўбачыўшы пагроз з боку Науры, яна набліжалась усё бліжэй, звужала кругі, якімі плавала вакол, нахабна ўтаропвалась вачыма, праплываючы побач з яе тварам. Науры разумела што рана ці позна гэты монстр зловіць неабходны дзеля нападу кураж. Яна вырашыла дзейнічаці першай. Гэта быў акт айчаю. Яна, старая жанчына, адна пасярод мора, зняможаная голадам і змучаная цяжкім плаваннем сустрэлася твар у твар з гэтым жахлівым тыграм акіяну і адважылась нанесці першы ўдар каб папярэдзіць яго напад. Яна плыла, чакаючы свой шанец. У нейкі момант, калі акула была не больш за восем футаў ад яе, раптоўным рухам Науры пачала атаку. Рыбіна ўвярнулася. Адплываючы, шалёным ударам хвасту падрала ёй скуру ад лакцю да пляча. Зрабіла некалькі кругоў вакол на больш значнай адлегласці і знікла.

    У прыкрытай металічнымі рэшткамі нечаега даху зямлянцы ляжалі Мапуі і Тэфара. Яны спрачаліся.

    - Калі б ты зрабіў як я цябе раіла, - Папракала Тэфара ў тысячны раз. – і схаваў жамчужану каб аніхто пра яе не ведаў, яна была б зараз у цябе!

    - Але Хуру-Хуру быў са мной калі я адкрыў ракавіну! Колькі можна паўтараць?

    - І зараз у нас не будзе дома. Рауль казаў мне ўчора: каб ты не прадаў жамчужыну Торыкі…

    - Я не прадаваў яму яе! Тарыкі мяне абрабаваў!

    - …калі б ты яе не прадаў, ён даў бы за яе дзесяць тысяч чылійскіх долараў!

    - Ён гаварыў з маці. – Патлумачыў Мапуі. – Яна ведае толк у жэмчугу.

    - А зараз мы яе згубілі! – Паскардзілась Тэфара.

    - Мы аплацілі Торыкі пазыку. Тысячу дзьвесце я быў бы вінны так ці інакш.

    - Торыкі загінуў! Пра яго карабель ніхто не чуў. Ён загінуў разам з “Аораі” ды “Хірай”. Ці будзе Торыкі даваць абяцаны крэдыт у тры сотні? Не будзе. Таму што ён мёртвы. І быў бы ты яму вінны тысячу дзьвесце зараз? Не! Таму што ён мёртвы! Ты ж не можаш адплаціць мёртваму! А жамчужына была б у цябе!

    - Левій не заплаціў Торыкі. – Адказаў Мапуі. – Ён даў яму нейкую паперу, па якой ён мусіў атрымаць грошы ў Папітэ. Зараз Левій мёртвы і не можа заплаціць. Торыкі таксама загінуў разам з гэтай паперай. А жамчужана згублена разам з Левіем. Твая рацыя, Тэфара. Я згубіў жамчужану і не атрымаў за яе нічога. А зараз давай спаць.

    Нечакана ён, нібыта нешта пачуўшы, ўзняў руку да вуха і стаў услухоўвацца. Скрозь гукі мора звонку можна было адрозніць нечыя цяжкія, нібыта змучаныя подыхі. Раптоўна пачуўся шоргат нечыіх рук па куску бляшчанкі, якая служыла дзвярамі.

    - Хто тут? – Спужана спытаў Мапуі.

    - Науры. – Пачуўся адказ. – Скажы, дзе мой сын, Мапуі?

    - Здань! Здань! – Загаласіла Тэфара, схапіўшы мужа за руку.

    Мапуі пабялеў. Ён павольна прыціснуўся да дрыжачай жонкі.

    - Добрая жанчына! – Голас яго дрыжаў. Ён намагаўся зрабіць яго труху інншым, каб тая яго не пазнала.- Я добра ведаю твайго сына. Ён жыве на ўсходнім баку лагуны.

    Пачуўся ўздых. Мапуі ўзрадваўся – ён абдурыў првывід.

    - Але адкуль ты ідзеш, старая? – Спытаў ён.

    - З мора. – Пачуўся прыгнечаны голас.

    - Я так і думала! – Закрычала Тэфара, покочваясь у розныя бакі.

    - Чаго гэта Тэфара начуе ў чужой хаце? – Абурыўся голас звонку.

    Мапуі паглядзеў на жонку з дакорам. Яна яго выдала.

    - Альбо гэта Мапуі, мой сын, адмаўляецца ад сваёй старой маці? – Працягваў голас.

    - Не! Не адмаўляюся! Але я не Мапуі! – Закрычаў той. – Мапуі жыве на ўсходнім беразе лагуны! Кажу табе!

    Нгакура прыўстала ў сваім ложку і пачала плакаць. Жасцянка задрыжала.

    - Што ты робіш? – Спытаўся Мапуі.

    - Хачу ўвайсці. – Адказаў голас Науры.

    Адзін канец жасцянкі прыпадняўся. Тэфара паспрабавала нырнуць пад посцілку але Мапуі стрымаў яе. Яму спакайней было за кагосьці трымацца. Разам яны ўтаропіліся ў дзвер, дрыжучы ад страху і спрабуючы суняць зубную дрыготку. За адсунуўшайся жасцянкай яны ўбачылі Науры. Мокрая і нагая, ўпаўзала яна ваўнутр. Яны адскочылі назад, вырываючы адзін у аднаго коўдру і спрабуючы ў ёй схавацца.

    - Вы можаце даць сваёй старой маці вады? – Жалобна і ціха, нібы яна сапраўды здань, загучаў голас Науры.

    - Дай ёй вады! – Дрыжачым голасам скамандавала Тэфара Мапуі.

    - Дай ёй вады! – Звярнуўся той да Нгакуры.

    І разам яны штурхнулі дачку з-пад коўдры.

    Праз хвіліну, хаваючысь у коўдру, Мапуі падглядваў як прывід яго маці п’е ваду. Толькі калі скончыўшы піццё, Науры падыйшла да яго і паклала на яго руку, Мапуі, адчуўшы яе вагу, зразумеў што яна не здань. Ён вылез з-пад коўдры, штурхнуў жонку і хутка яны ўжо слухалі аповяд Науры. І калі тая, расказаўшы пра смерць Левія і пра жамчужану, сцягнула з шыі павязку, ўжо і Тэфара, патрымаўшы жамчужану ў руцэ, паверыла ў сапраўднасць сваёй свякрухі.

    - Раніцай – Сказала Тэфара. – Мы прададзім яе Раулю за пяць тысяч.

    - А як жа дом? – Запярэчыла Науры.

    - Ён пабудуе дом. – Адказала Тэфара. - Ён сказаў, што гэта будзе каштаваць чатыры тысячы. Яшчэ тысячу ён дасць таварамі.

    - І ён будзе шэсць сажэняў удоўж? – Нібы сумняваючысь, спытала Науры.

    - Так. – Адказаў Мапуі. – Шэсць сажэняў.

    - І ў вялікім пакоі гадзіннік з маятнікам?

    - Так. І круглы стол у цэнтры.

    - Тады дай мне што-небудзь паесці. Я галодная. – Вымавіла Науры задаволена. – І мы будзем спаць. Я вельмі стамілась. Заўтра мы яшчэ абмяркуем дом перш чым прадаць жамчужану. Лепей будзе ўзяць тысячу грашыма. Прыемней мець грошы, чым крэдыт на набыццё тавараў у гэтых гандляроў.

    1909.

     

    Пераклад з ангельскай – Андрэй Дубовік.

    http://vk.com/susvetny_knihazbor

     


    Поиск по сайту:



    Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.03 сек.)