АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

С П Р А В А В Ы Я П А П Е Р Ы

Заява – гэта дакумент, якi змяшчае просьбу цi прапанову асобы, адрасуецца службовай асобе або прадпрыемству, арганiзацыi, установе. Заява павiнна змяшчаць наступныя звесткi:

· адрасант (ад каго);

· адрасат (каму);

· назву дакумента;

· дату;

· тэкст;

· подпiс.

У залежнасці ад таго, куды падаецца заява, аўтар яе можа выступаць як “студэнт”, “грамадзянін”, “жыхар”, “выкладчык” і г. д.

Дамашні адрас не пішацца ў заяве, калі заяўнік адрасуе яе кіраўніку сваёй установы.

Пры першым звароце ва ўстанову прозвішча, імя, імя па бацьку асобы, да якой звернута заява, пісаць не абавязкова, бо не заўсёды можна мець гэтыя звесткі, досыць толькі назваць пасаду.

Некаторыя формы заяў з’яўляюцца унiфiкаванымi i прадстаўлены як бланкi. Гэта заява аб рэгiстрацыi шлюбу, iскавая заява аб абароне гонару i годнасцi, iскавая заява аб устанаўленнi няправiльнасцi акта грамадзянскага стану i iнш.

Лексiка:

в связи с – у сувязi з;

по семейным обстоятельствам – па сямейных абставiнах;

прошу разрешить – прашу дазволiць, прашу дазволу;

временная работа – часовая работа;

исполняющий обязанности – выконваючы абавязкi;

заведующий (чем) кафедрой, отделом, лабораторией – загадчык (чаго) кафедры, аддзела, лабараторыi;

руководитель (чего) кафедры, отдела, центра – кіраўнік (чаго) аддзела (кафедры, цэнтра);

согласно штатному расписанию – згодна са штатным раскладам;

 

Узор напісання:

 

УЭФ, 1-ы курс, Дэкану УЭФ

гр. ДЭА-1 Пронiну В.С.

 

ЗАЯВА

05.05.20ХХ

 

 

Прашу дазволiць датэрмiнова здаць экзамен па курсе “Эканамічная тэорыя” ў сувязi з працай у будаўнiчым атрадзе.

 

Студэнт Подпiс М.П.Аляксееў

 

 

 

Генеральнаму дырэктару ЗАТ “Модус”

Казакевічу В.А.

Печкінай Інесы Валер’еўны,

якая пражывае па адрасе:

вул. А.Кашавога, д. 12, кв. 321

220045 г. Мінск

х.т. 201-18-97

 

ЗАЯВА

01.03.20ХХ

 

 

Прашу прыняць на працу на пасаду кансультанта па юрыдычных пытаннях з 03.03.200Х з аплатай згодна са штатным раскладам.

 

Подпiс І.В.Печкіна

 

Тлумачальная запiска – гэта дакумент, што адрасуецца кiраўнiку прадпрыемства i змяшчае тлумачэннi наконт падзей, якiя адбылiся i патрабуюць дадатковых удакладненняў i большай iнфармацыi. Тлумачальная запiска афармляецца як заява, службовая і дакладная запіскі і змяшчае наступныя звесткi:

– адрасат;

– адрасант;

– назву дакумента;

– дату;

– тэкст;

– подпiс.

 

УЭФ, 1-ы курс, Дэкану УЭФ

гр. ДЭА-1 Пронiну В.С.

 

Тлумачальная запiска

11.09.20ХХ

 

 

Я, Вашкевiч Уладзiмiр Канстанцiнавiч, адсутнiчаў на занятках 10 верасня 20ХХг., таму што быў запрошаны ў ваенкамат Фрунзенскага раёна г.Мiнска, куды мной своечасова не была прадстаўлена даведка аб тым, што я сапраўды з’яўляюся студэнтам дзённага аддзялення ВНУ для ўдакладнення пытанняў аб адтэрмiнаваннi службы ў войску.

 

Студэнт Подпiс У.К.Вашкевiч

 

Дакладная запiска – гэта дакумент, якiм карыстаюцца ў службовых мэтах, у ім раскрываецца змест якога-небудзь пытання з вывадамi i прапановамi. Дакладная запiска складаецца ў выпадку, калi неабходна паведамiць кiраўнiку пра якiя-небудзь факты, падзеі, яна можа змяшчаць прапановы складальнiка па гэтым пытаннi. Дакладная запiска змяшчае наступныя звесткi:

– адрасат;

– адрасант;

– назву дакумента;

– дату;

– загаловак да тэксту (раскрывае змест дакладной запiскi);

– тэкст;

– подпiс.

У першай частцы тэксту раскрываюцца факты цi падзеi, якiя былi падставай да напiсання дакладной запiскi. Другая частка павiнна змяшчаць вывады i прапановы аб канкрэтных дзеяннях, якiя, на думку складальніка, неабходна зрабіць у сувязi з выкладзенымі фактамi. Унутраныя дакладныя запiскi павiнны быць падпiсаны складальнiкам (аўтарам). Дакладныя запiскi, якiя накiроўваюцца ў вышэйшыя органы, павiнны быць падпiсаны кiраўнiком прадпрыемства.

Загалоўкi да тэксту

¨ о внесении изменений (дополнений) – аб зменах;

¨ о дальнейшем развитии – аб далейшым развiццi;

¨ о дополнительном финансировании – аб дададковым фiнансаваннi;

¨ о мерах по улучшению (планирования) – аб мерах па паляпшэннi (планавання);

¨ о нарушении – аб парушэннi;

¨ о поощренни – аб заахвочванi;

¨ о порядке – аб парадку;

¨ о проведении – аб правядзеннi;

¨ о сохранении – аб захаваннi;

¨ о сроках введения – аб тэрмiнах увядзення;

¨ об упорядочении – аб упарадкаваннi;

¨ об устранении недостатков – аб скасаваннi недахопаў;

¨ об участии – аб удзеле.

Лексiка

считаю необходимым сообщить – лiчу неабходным паведамiць;

в связи с – у сувязi з;

создавшаяся ситуация – склаўшаеся становiшча;

по причине задержки оплаты – з-за затрымкі аплаты

учитывая социальную значимость объекта – улічваючы сацыяльную значнасць аб’екта...

при ссылках – пры спасылках

согласно постановлению правительства – згодна з пастановай урада

в целях выполнения распоряжения – у мэтах выканання распараджэння

для согласования спорных вопросов – для узгаднення спрэчных пытанняў

 

ЗАТ “Усход-Захад” Выканаўчаму дырэктару

Вытворчы аддзел ЗАТ “Усход-Захад”

Кашавому Д.В.

 

ДАКЛАДНАЯ ЗАПІСКА

07.05.20ХХ

 

 

Аб набыцці новай аргтэхнікі

 

У адпаведнасці з загадам ад 01.05. 200Х № 75 мною праведзены аналіз адпаведнасці рэкламных буклетаў, якія выдае наш аддзел, еўрапейскім стандартам. На арганізацыйнай тэхніцы, якую мы маем, нельга атрымаць прадукцыю высокай якаяці. Вынікі праведзенага аналізу адлюстраваны ў разліку-абгрунтаванні выдзялення сродкаў на аргтэхніку.

Прашу выдзяліць сродкі для закупкі аргтэхнікі апошніх мадэляў.

 

Дадатак: разлік-абгрунтаванне на 2 л. у 1 экз.

 

Кіраўнік аддзела Подпіс Г.Л. Сіманоўская

 

 

Распiска – гэта дакумент, якi сцвярджае атрыманне якiх-небудзь матэрыяльных каштоўнасцяў (рэчы, дакументы, грошы) на часовае ці сталае карыстанне. Распіска з’яўляецца сродкам уліку матэрыяльных каштоўнасцяў або сведчаннем таго, што дакумент (загад, распараджэнне і г. д.) уручаны па прызначэнні і ў тэрмін. У праве распіска – адзін з відаў пісьмовых доказаў.

Распіска складаецца ў адным экземпляры і захоўваецца нароўні з каштоўнымі дакументамі.

Распiска змяшчае наступныя звесткi:

– назву вiда дакумента;

– дату;

– тэкст;

– подпiс асобы, што дала распiску;

Тэкст распiскi ўключае:

o пасады,прозвiшчы, iмёны, iмёны па-бацьку асоб, якiя выдалi i атрымалi нешта.

o пералiк атрыманага з указаннем колькасцi i кошту (лiчбамi i ў дужках пропiсам).

 

Распiска

03.01.200Х

 

Я, Собалева Наталля Вiктараўна, пашпарт серыі МР 00151478, выдадзены Фрунзенскім РУУС г.Мінска 15.12.200Хг., атрымала ад загадчыцы складам Гуліцкай Таццяны Пятроўны 12 (дванаццаць) пар лыж. Пасля 10 студзеня 20ХХ года атрыманае абавязуюся вярнуць.

 

Спадарыня Подпiс Н.В. Собалева

Аўтабiяграфiя – гэта дакумент, у якiм работнiк у адвольнай форме (без выпраўленняў i памарак) дае кароткае апiсанне ў храналагiчнай паслядоўнасцi свайго жыцця i працоўнай дзейнасцi. Аўтабiяграфiя змяшчае наступныя звесткi:

– назву вiда дакумента;

– тэкст;

– дату;

– подпiс.

 

У тэксце даецца адказ на наступныя пытаннi:

o прозвішча, імя, імя па бацьку;

o дата і месца нараджэння;

o прозвішча, імя, імя па бацьку і заняткі бацькоў;

o гады вучобы (служба ў арміі);

o асноўнае з працоўнай і грамадскай дзейнасці;

o кароткія звесткі пра сваё сямейнае становішча.


 

 

Аўтабiяграфiя

 

Я, Макарэвіч Алена Мікалаеўна, нарадзiлася 11 лiпеня 197Х г. у г.Мiнску.

Бацька, Латышаў Мікалай Іванавiч, галоўны інжынер ЗАТ “Атлант”. Мацi, Латышава Таццяна Мікалаеўна, выкладчык гімназіі № 1 г. Мінска.

У 197Х г. пайшла ў сярэднюю школу N 149 г.Мiнска. У сувязi з пераменай месца жыхарства ў 198Х г. перайшла ў школу N 30 г.Мiнска з паглыбленым вывучэннем англiйскай мовы. Скончыла школу ў 198Х годзе з адзнакай.

Атрымала музычную адукацыю па класу гiтары.

У 198Х г. паступiла ў Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт на факультэт прыкладной матэматыкi, якi скончыла ў 199Х г.

Пасля заканчэння унiверсiтэта з 199Х па 200Х працавала інжынерам-праграмістам у ЗАТ “Комплекс”, у 200Х перайшла на працу ў ААТ „Клас”, дзе працую зараз.

Замужам. Муж, Макарэвіч Арсень Сяргеевіч, менеджар ААТ “Прагрэс”. Дачка Алена, 199Х г.н. вучаніца 7 класа СШ № 7 г. Мінска. Сын Алесь, 200Х г.н., дашкольнік.

 

14.03.20ХХ Подпiс А.М. Макарэвiч

 

Рэзюме (фр. «resume») - кароткі выклад сутнасці напісанага, сказанага або прачытанага. Галоўная задача пры складанні рэзюме – найбольш выйгрышна (і ў той жа час максімальна аб’ектыўна) прадставіць сябе і сваю працоўную біяграфію з тым, каб атрымаць тую працу, якую вы жадаеце. Тыповае рэзюме ўключае наступныя раздзелы:

Ø Персанальныя дадзеныя аб саіскальніку;

Ø Адрасы і тэлефоны саіскальніка;

Ø Найменне пазіцыі, на якую прэтэндуе саіскальнік;

Ø Асноўны тэкст з указаннем месцаў працы і вучобы ў адваротным храналагічным парадку;

Ø Дадатковыя звесткі (вопыт пазаштатнай працы, грамадскай дзейнасці, перападрыхтоўка);

Ø Іншыя звесткі (адпаведныя веды і навыкі – замежныя мовы, валоданне кам’ютарнымі тэхналогіямі, ваджэння аўтамабіля);

Ø Узнагароды, вучоныя ступені;

Ø Інтарэсы, схільнасці (якія маюць адносіны да абранай прафесійнай дзейнасці);

Ø Звесткі аб рэкамендацыях;

Ø Дата і подпіс.

Сяргеева Марына Міклаеўна

нарадзілася ў г. Мiнску

20 верасня 199Х.

 

Дамашні адрас пр. Партызанскі, д38, кв.46, 220045 г.Мінск

Дамашні тэлефон: 291-32-41 (з18 да 21гадзины)

Мабильны тэлефон 671-18-91 (Velcom) [ з 14 да 21 гадзіны]

E-mail address: sergeeva_m_m@tut.by

 

Пазіцыя: юрысконсульт

Звесткі аб адукацыі і вопыце работы:

Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт, студэнтка 3 курса дзённай формы навучання, спецыялізацыя “Гспадарчае права”. 200Хг. – цяперашні час. Сярэдні бал у час навучання – 8,4.

Сярэдняя школа № 1 г. Мінска 199Х – 200Х. Атэстат з адзнакай.

Дадатковыя звесткі:

Працую ў Юрыдычнай клініцы пры БДЭУ з лютага 200Хг. Сфера прафесійных інтарэсаў – гаспадарчае права.

Маю дыплом І ступені за ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Беларусь у сучасным свеце”, на якой выступіла за дакладам “Міжнародна-прававыя крыніцы грамадзянскага права ў Рэспубліцы Беларусь”.

Іншыя звесткі:

Чытаю, гавару, перакладаю з англійскай мовы.

Актыўны карыстальнік ПЭВМ. Вольна валодаю праграмамі Word 8.0, Excel, добра ведаю праграму “Национальный центр правовой информации “ЭТАЛОН”.

Маю вадзіцельскія правы на кіраванне транспартам катэгорыі В.

Інтарэсы, схільнасці: Люблю актыўны адпачынак, захапляюся чытаннем класічнай літаратуры, гістарычных хронік.

Іншая дадатковая інфармацыя: камунікабельная, дысцыплінаваная, адказная, крэатыўная.

Звесткі аб рэкамендацыях: Рэкамендацыі маюцца і пры неабходнасці могуць быть прадастаўлены.

 

20 снежня 20ХХ г Подпіс М.М. Сяргеева


Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.019 сек.)