АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

СУПРАВАДЖАЛЬНЫ ЛІСТ

Читайте также:

    ЗАЯВА

    Дэкану факультэта фізічнай культуры

    дацэнту Пашкевіч Н. Ч.

     

    студэнта І курса 3 групы

    Бандарца Андрэя Аляксандравіча

     

    заява.

     

    Прашу дазволіць датэрмінова здаць летнюю эказменацыйную сесію ў сувязі з удзелам у чэмпіянаце Еўропы па спартыўная гімнастыцы.

     

    20 мая 2010 г. Подпіс

     

    2. АЎТАБІЯГРАФІЯ

    Аўтабіяграфія

    Я, Барсукоў Уладзімір Андрэевіч, нарадзіўся ў 1972 годзе ў вёсцы Бярозаўка Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Барсукоў Андрэй Сцяпанавіч, працуе ў калгасе шафёрам, маці, Барсукова Галіна Мікалаеўна, — загадчыцай фермы. Мой брат Васіль — студэнт гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

    У 1979 годзе я пайшоў вучыцца ў Бярозаўскую сярэднюю школу, якую скончыў у 1990 годзе. У тым жа годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на юрыдычны факультэт. Пасля заканчэння вучобы ў 1995 годзе быў прызваны ў армію. Пасля дэмабілізацыі ў 1997 годзе ўладкаваўся на працу ў Фрунзенскі РУУС г. Мінска, дзе працягваю працаваць і сёння.

    Сямейнае становішча — халасты.

    Пражываю па адрасе: г. Мінск, вул. Зялёная, дом 13, кв. 25.

    25 лістапада 2005 г. Барсукоў

     

    РАСПІСКА

    Распіска

    Я, Фёдараў Іван Васільевіч, атрымаў ад Шалевіча Ігара Алегавіча 2 (дзве) тысячы долараў на набыццё аўтамабіля. Абавязуюся вярнуць пазначаную суму да 10 мая 2006 г.

    10 лістапада 2005 г. Фёдараў.

     

    ДАВЕРАНАСЦЬ

    Даверанасць

    Я, Карпава Вольга Іванаўна, студэнтка 5-га курса юрыдычнага факультэта дзённай формы навучання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, давяраю студэнтцы 4-га курса філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка атрымаць на пошце пасылку, дасланую на маё імя.

    19 снежня 2005 г. Карпава

     

    ДАВЕДКА

    Даведка

    Апейка Віталь Сяргеевіч з’яўляецца студэнтам першага курса дзённага аддзялення юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

    Даведка выдадзена для падачы ва Упраўленне ўнутраных спраў Фрунзенскага раёна г. Мінска.

     

    Дэкан факультэта подпіс

    (пячатка)

     

    ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

    Тлумачальная запіска

    Я, Леўчанка Вадзім Раманавіч, студэнт 3 курса 4 групы не з’явіўся на суботнік, таму што быў хворы.

    Медыцынская даведка прыкладаецца.

    22 красавіка 2005 г. _________________________ В. Р. Леўчанка

    (подпіс)

     

    ЛІСТ-ЗАПЫТ

     

    Упраўленне ўнутраных спраў адміністрацыі

    Кастрычніцкага раёна г.Мінска

    220000, г. Мінск, вул. Суражская, 10

    14 снежня 2005 г. № 67

     

    Дырэктару камунальнага

    унітарнага прадпрыемства

    “Бюро рэгістрацыі і тэхнічнай

    інвентарызацыі нерухомасці г. Мінска”

    спадару Казлову Ф.І.

    220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 17

     

    У сувязі з узніклай неабходнасцю просім паведаміць на наш адрас, ці маюцца на праве асабістай уласнасці домаўладанне (доля домаўладання) альбо кватэра ў грамадзяніна Пятрова Івана Сцяпанавіча, 13.12.1965 г.н., ураджэнца г. Мінска, які пражывае па вул. Радыятарнай, 135- 13 у г. Мінску.

    Начальнік Кастрычніцкага

    РУУС г. Мінска

    падпалкоўнік міліцыі Сідараў І.І.

     

    ЛІСТ-АДКАЗ

    Упраўленне ўнутраных спраў адміністрацыі

    Маскоўскага р-на г. Мінска

    220000, г. Мінск, вул. Маскоўская, 35

    22 мая 2005 г. № 46

     

    Дзяржаўнаму натарыусу

    дзяржаўнай натарыяльнай канторы № 10

    Маскоўскага раёна г. Мінска

    Смірновай А.М.

    220048 г. Мінск, вул. Забеліна, 78.

     

    На Ваш запыт № 02-05/350 ад 19.05.2005 г. па спадчыннай справе № 54 за 2004 год паведамляем, што паводле звестак ЖЭС № 150 Маскоўскага раёна г.Мінска Мядзведзеў Васіль Іванавіч быў прапісаны з 19.05.1993 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Дружная, дом 140, кв. 68. На пазначаны адрас Мядзведзеў В.І. прыбыў у 1993 годзе з вул. Карзухіна, дом 23, кв. 286 у г.Мінску. 05.02.2005 г. выпісаны ў сувязі са смерцю.

    Начальнік Маскоўскага РУУС

    г. Мінска

    падпалкоўнік міліцыі Растаргуеў Д.С.

    СУПРАВАДЖАЛЬНЫ ЛІСТ

    Упраўленне ўнутраных спраў адміністрацыі

    Савецкага р-на г.Оршы

    220033, г.Орша, вул. Караткевіча, 13.

    15 лістапада 2005 г. № 36.

     

    Начальніку Дэпартамента

    па грамадзянству і міграцыі МУС

    Рэспублікі Беларусь

    палкоўніку міліцыі Іванову І.І.

     

    Накіроўваем на Ваш адрас запыт, адрасаваны МУС Рэспублікі Арменія, па пытанні пацверджання грамадзянства Рэспублікі Арменія і факта выпіскі з ранейшага месца жыхарства Арбелян Вікторыі Армэнаўны.

     

    Дадатак: на 1 аркушы.

     

    Начальнік упраўлення

    падпалкоўнік міліцыі Кавалёў К.В.

     

     


    Поиск по сайту:



    Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.008 сек.)