АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Читайте также:
  1. Тлумачальная запіска

 

Дысцыпліна Гісторыя Беларусі з'яўляецца нарматыўнай і адной з вядучых у навучальным плане спецыяльнасці «Гісторыя» ВНУ Рэспублікі Беларусь. Вучэбная праграма дысцыпліны Гісторыя Беларусі распрацавана ў адпаведнасці з тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях: 1-21 03 01 “Гісторыя (па накірунках)”; 1-21 03 01-01 “Гісторыя айчынная і усеагульная”, зацверджанай 3.4.2009 г. рэгістрацыйны №ТД- Д 076 / тып.

Мэта вывучэння дысцыпліны - ў набыцці студэнтамі ведаў аб асноўных этапах, з'явах і падзеях і імёнах айчыннай гісторыі; разуменні яе месца ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў; у дакладным уяўленні імі ўзаемапранікненняў і ўзаемаўплываў народаў, што адбываліся на сумежжы цывілізацый Захаду і Усходу; у фарміраванні творчай і гарманічнай, з навукова-гуманістычным светапоглядам, сацыяльна завостранай асобы.

Для рэалізацыі вызначаных мэт прадугледжваецца вырашэнненаступных задач:

- навучыць студэнтаў знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі гістарычных працэсаў і падзей;

- прывіць ім навыкі ў вызначэнні фактараў, якія абумовілі змест, характар і асаблівасці рэгіянальнага развіцця;

- сфарміраваць крытычны падыход да аналізу мінулага і правядзення яго сувязі з сучаснасцю;

- садзейнічаць фарміраванню ў выпускніка вышэйшай школы актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:

ведаць:

- асноўныя тэорыі грамадскага развіцця ў адпаведнасці з фармацыйным і цывілізацыйным падыходамі да разгляду гісторыі Беларусі;

- асноўныя этапы фарміравання беларускага этнасу ў розныя гістарычныя перыяды;

- сутнасныя характарыстыкі еўрапейскага, расійскага, савецкага і сучаснага шляхоў мадэрнізацыі ў сацыяльна-эканамічнай, ідэйна-палітычнай, культурнай і духоўнай сферах;

- асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры, культурна-гістарычную спадчыну беларускага грамадства;

- асноўныя этапы станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэта Рэспублікі Беларусь;

- месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у працэсах інтэграцыі і глабалізацыі.

умець:

- прыменяць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі пры характарыстыцы заканамернасцяў і асаблівасцяў гістарычнага развіцця беларускага соцыума;

- тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на сацыяльна-эканамічнае, дзяржаўна-палітычнае, этнаканфесійнае і культурнае развіццё Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды;

- ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі дзейнасці савецкай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі сучаснай беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

- ацэньваць асноўныя дасягненні матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі ў кантэксце гістарычнага развіцця і выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну ў сваёй прафесійнай дзейнасці;

- аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і ўмацавання суверэнітэта Рэспублікі Беларусь у аспекце фарміравання прававой дзяржавы.

Структура праграмы грунтуецца на вызначэнні і адборы галоўных паняццяў, ідэй, тэндэнцый, фактаў, дат, імён і іншых элементаў гістарычных ведаў, накіравана на тое, каб раскрыць сутнасныя элементы развіцця эканамічных адносін і важнейшыя рысы ў Беларусі; дэмаграфічную характарыстыку і сацыяльную стратыфікацыю грамадства; асноўныя палітычныя падзеі і іх уплыў на дзяржаўна-прававую эвалюцыю Беларусі; канфесійнае і этнакультурнае развіццё; найкаштоўнейшыя здабыткі духоўнага жыцця народа.Змест праграмы адпавядае сучасным дасягненням гістарычнай навукі. Дысцыпліна разлічана на 822 гадзіны, з іх 378 гадзін аудыторных заняткаў (178 гадзін лекцый, 148 гадзін семінарскіх заняткаў, 52 гадзіны СКРС). У якасці формы справаздачнасці праводзяцца экзамены.

 

 

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

 

1. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ СА СТАРАЖЫТНАСЦІ

ДА СЯРЭДЗІНЫ XIII ст.

 

1.1. Уводзіны ў гісторыю Беларусі. Першабытная эпоха на тэрыторыі Беларусі (100 — 35 тыс. гг. да н. э. — VIII ст. н. э.)

 

Гісторыя Беларусі як навучальная дысцыпліна. Змест і структура курса. Характарыстыка вучэбнай літаратуры. Асаблівасці гістарычнага шляху беларускага народа. Тэрыторыя і прыродныя ўмовы. Эвалюцыя назваў краю і насельнікаў. Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Гісторыя як памяць народа. Важнейшыя крыніцы па гісторыі Беларусі. Навуковыя і вучэбныя выданні крыніц. Асэнсаванне гістарычнага лёсу беларусаў. Канцэпцыі польскіх і расійскіхгісторыкаў. Зараджэнне і развіццё беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі.Вывучэнне гісторыі Беларусі ў савецкай гістарычнай навуцы. Дасягненні замежных вучоных. Сучасны стан беларускай гістарыяграфіі і гістарычнайсвядомасці грамадства. Роля гістарычных ведаў у нацыянальна-культурнымадраджэнні народа і станаўленні суверэннай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь.

Першапачатковае засяленне. Сляды знаходжання першых пасяленцаў, старажытныя стаянкі. Неандэртальцы і краманьёнцы. Умовы жыцця, прылады працы і зброя, асноўныя заняткі. Крэмнездабываючая справа. Мацярынская радавая абшчына як сацыяльная арганізацыя. Плямёны і археалагічныякультуры каменнага веку, меркаванні аб іх этнічнай прыналежнасці. Рэлігійныя вераванні і абрады. Першабытнае мастацтва.

Насельніцтва тэрыторыі Беларусі ў эпоху бронзы і раннім жалезнымвеку. З'яўленне індаеўрапейцаў, іх балцкая галіна на беларускіх землях. Узаемадзеянне з даіндаеўрапейскім насельніцтвам. Узнікненне і развіццё вы-творчых формаў гаспадарання. Плаўка і апрацоўка металаў. Зараджэнне гра-мадскага падзелу працы. Першапачатковы абмен. Бацькоўскі (патрыярхальны) род. Матэрыяльная і духоўная культура плямён бронзавага і жалезнагавякоў.

Рассяленне славян. Генезіс усходнеславянскіх плямён і шляхі іх расся-лення па тэрыторыі Беларусі. Узаемаадносіны з балтамі. Праблема паходжання беларусаў. Далейшае развіццё і індывідуалізацыя вытворчасці. Сельская абшчына («мір»). Паселішчы і гарадзішчы. Разлажэнне першабытна-абшчынных адносін. Узнікненне класавага грамадства. Саюзы плямён («княжанні»). Рэлігія і культура крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў.

 

1.2. Раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях(IX — першая палова XIII ст.)

 

Крыніцы і гістарыяграфія.

Першыя княствы-дзяржавы. Вытокі дзяржаўнасці Беларусі. Узнікненнекнястваў. Старажытнабеларускія землі і Кіеўская Русь. Дзяржаўнасць Полацкай зямлі. Узаемаадносіны Полацка з Кіевам і Ноўгарадам. Рагвалод і Рагнеда. Усталяванне дынастыі Ізяславічаў. Княствапры Брачыславе. Усяслаў Полацкі. Бітва на Нямізе. Барацьба Уладзіміра Манамаха з Усяславам. Значэнне дзейнасці Уладзіміра Манамаха. Утварэнне Тураўскага княства. Княжанне Святаполка Уладзіміравіча. Адносіны Турава з Кіевам. Паступовае ўзвышэнне Пінска. Беларускія землі ў Смаленскім, Чарнігаўскім, Кіеўскім, Уладзіміра-Валынскім княствах.

Феадальная раздробленасць. Прычыны і наступствы феадальнайраздробленасці. Княжацкія ўдзелы. Усобіцы. Драбленне Полацкай зямлі. Узвышэнне Мінска ў час праўлення князя Глеба. Барацьба полацкіх і кіеўскіх князёў. Падзел Тураўскай зямлі, князь Юрый Тураўскі. Княствы ў беларускім Пабужжы і Панямонні, воласці ў Пасожжы. Арганізацыя кіравання і дзяржаўны лад у землях-княствах. Звычаёвае і пісьмовае права. Пачаткі судаводства.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Шматукладнасць эканомікі. Стансельскай гаспадаркі, асноўныя прылады апрацоўкі глебы і вытворчасці сель-скагаспадарчых прадуктаў. Узнікненне гарадоў, іх знешні выгляд, колькасць ігеаграфічнае размяшчэнне. Гарадское рамяство. Унутраны і знешні гандаль. Дагавор Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай у 1229 г. Развіццё феадальных адносін на землях Беларусі. Пашырэнне зямельнайуласнасці свецкіх і царкоўных феадалаў, узмацненне іх улады на месцах. Шляхі закабалення свабодных сялян-абшчыннікаў. Формы феадальнай эксплуатацыі. Сацыяльнае расслаенне грамадства.

Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татараў. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у пачатку XIII ст. Напад нямецкіх феадалаў на Усходнюю Прыбалтыку і Полацкую зямлю. Кукенойскі князь Вячка, герцыкскі князь Усевалад, полацкі князь Уладзімір — арганізатары змагання супраць крыжакоў. Удзел палачан у разгроме шведскіх захопнікаў у бітве на Няве (1240). Роля насельніцтва беларускіх зямель у стрымліванні нямецкага прасоўвання на ўсход у XIII ст. Легендарныязвесткі аб сутыкненнях з войскамі мангола-татараў на землях Беларусі ўсярэдзіне XIII ст. Бітва каля Магільна. Роля беларускага народа ў барацьбе змангола-татарамі.

Рэлігія і культура. Перадумовы хрысціянізацыі. Першыя хрысціяне набеларускіх землях. Заснаванне Полацкай і Тураўскай епархій. Праблемы распаўсюджвання новай веры. Дваяверства. Вынікі і значэнне прыняцця хрысціянства. Вусная народная творчасць. Паданні пра Рагнеду і Усяслава Чарадзея. Узнікненне школ, бібліятэк. Пісьменнасць і навуковыя веды. Перакладная іарыгінальная літаратура. Гістарычная проза. «Троя», «Александрыя». Летапісы. Полацкая асветніца Ефрасіння. Літаратурная дзейнасць Кірылы Тураўскага. Клімент Смаляціч. Аўрамій Смаленскі. Архітэктура. Жывапіс. Прыкладное мастацтва. Вытокі беларускага этнасу.

 

1.3. Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага (другая палова XIII—XIV ст.)

 

Асноўныя падыходы да праблемы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ўгістарыяграфіі. Агляд асноўных крыніц.

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Першыя звесткі пра Літву. Аб'яднаўчыя працэсы ў балта-ўсходнеславянскім рэгіёне ў пачатку XIII ст. Уплыў знешнепалітычнай сітуацыі на ўтварэнне дзяржавы ў верхнім і сярэднім Панямонні. Сацыяльна-эканамічныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля Навагрудка ў заснаванні дзяржавы. Міндоўг і яго палітыка. КняжаннеВойшалка, Трайдзеня, Віценя, Гедзіміна і Альгерда. Уключэнне ў склад ВКЛ Полацкага, Віцебскага, Менскага княстваў і падняпроўскіх зямель. Супрацьстаянне з Ордэнам. Давыд Гарадзенскі. Бітва на Сініх Водах. ЗначэннеВялікага княства Літоўскага ў гісторыі беларускага народа.

Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага. Сталіцы, герб і мовадзяржаўнага справаводства. Органы дзяржаўнай улады і кіравання. Вялікікнязь. Гаспадарская рада. Узнікненне вялікага «вальнага» сойма і сфера ягокампетэнцыі. Вышэйшыя службовыя асобы: маршалак земскі, канцлер, пад-канцлер, падскарбій земскі, гетманы. Дворныя ўраднікі. Сістэма мясцовагакіраўніцтва дзяржавай: удзельныя князі, ваяводы, кашталяны, старосты ідзяржаўцы. Судовая сістэма і асаблівасці яе існавання ў XIV — XV ст.

Эканамічнае развіццё і сацыяльныя адносіны. Развіццё прадукцыйныхсіл у сельскай гаспадарцы. Феадальнае землеўладанне: дзяржаўнае, свецкае іцаркоўнае. Магнаты, шляхта, баяры, зямяне. Сялянская гаспадарка іпавіннасці сялян, іх юрыдычны стан. «Дымы» і «дворышчы». Вёскі, сёлы іволасці. Мясцовая адміністрацыя. Гарады і замкі. Склад гарадскога насельніцтва. Рамяство і гандаль. Магдэбургскае права і яго роля ў эканамічным і грамадска-палітычным жыццігарадоў.

 

2. БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ ХІV-ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII СТ.

 

2.1. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у Вялікім княстве Літоўскім у канцы XIV ст.

 

Дынастычная барацьба ў 70-я гг. XIV ст. Кейстут, Ягайла, Андрэй Полацкі, Вітаўт. Умовы пагаднення паміж вялікім князем маскоўскім ДзмітрыемІванавічам Данскім і маці Ягайлы Ульянай Цвярской. Падрыхтоўка, заключэнне, змест і вынікі Крэўскай уніі. Агульназемскі прывілей 1387 г. і яго сутнасць. Пачатак распаўсюджвання каталіцтва ў Беларусі. Узмацненне палітычных супярэчнасцяў паміж феадаламі каталіцкага і праваслаўнага веравызнанняў. Польска-ліцвінскія канфлікты і практычнае скасаванне Крэўскай уніі. Востраўскае пагадненне.

 

2.2. Княжанне Вітаўта, яго ўнутраная і знешняя палітыка. Казімір IV.

 

Ліквідацыя буйных княстваў і ўмацаванне пазіцый цэнтральнай улады. Абласныя прывілеі і іх значэнне. Бітва на рацэ Ворскла і яе значэнне. Пашы-рэнне агрэсіі нямецкіх феадалаў на ўсход. Чарговае збліжэнне Вялікага кня-ства Літоўскага з Польскай Каронай. «Вялікая вайна». Разгром крыжакоў пад Грунвальдам. Гарадзельскі прывілей 1413 г. Рэлігійная палітыка Вітаўта. Барацьба феадальных груповак за ўладу ў 30-я гг. XV ст. і змены ўкіраўніцтве дзяржавай. Прывілеі вялікіх князёў літоўскіх праваслаўнай знаці1432 і 1434 гг. Абранне Казіміра вялікім князем. Паўстанне «чорных людзей» у Смален-ску, хваляванні ў Віцебску, Полацку, на Валыні, Жмудскай зямлі. Агульназемскі прывілей 1447 г. і яго значэнне. Пачатак юрыдычнага афарм-лення прыгоннага права. «Судзебнік» Казіміра IV 1468 г. Адносіны Вялікагакняства Літоўскага з Польшчай. Усходняя палітыка Казіміра. «Змова князёў» 1480—1481 гг. Спробы аддзялення ад Вялікага княства Літоўскага часткі беларускіх зямель.

2.3. Культура Беларусі ў XIV—XV ст.

 

Этнічныя працэсы на беларускіх землях, складванне адметных рыс белару-скага народа (мова, звычаі, традыцыі, характар). Этнічная самасвядомасць. Пытанне аб паходжанні назвы «Белая Русь». Асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай культуры. Дойлідства, жывапіс, скульптура. Кніжная справа. Летапісанне. Арыгінальная і перакладная літаратура.

 

2.4. Знешняя палітыка і войны Вялікага княства Літоўскагаў першай палове XVI ст.

 

Адносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай. Ідэалагічнае абгрунтаванне прэтэнзій Вялікага княства Маскоўскага на валоданне беларускімі землямі. Войны паміж суседнімі княствамі канца XV —першай паловы XVI ст., іх вынікі. Бітва на Ведрашы, абарона Смаленска, бітва пад Оршай. Паспалітае рушанне (усеагульнае апалчэнне) як аснова вай-сковай арганізацыі ВКЛ у XVI ст. Узбраенне войска. Пачатак пераходу адпаспалітага рушання да наёмнага, прафесійнага войска. Набегі крымскіх татар і барацьба з паўднёвым агрэсарам. Бітва пад Клецкам. Мяцеж МіхаілаГлінскага. Асоба М. Глінскага і яго роля ў кіраўніцтве дзяржавай. Аб'ектыўныя і суб'ектыўныя прычыны, мэта выступлення М. Глінскага. Галоўныя падзеі мяцяжу, яго сувязь з маскоўскім дваром. Непасрэдныя і далёкасяжныя вынікі мяцяжу. Мерапрыемствы па ўмацаванні дзяржаўнай абароны ў 40—50-я гг. XVI ст.

 

2.5. Эвалюцыя дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага.

 

Агульназемскія прывілеі 1492 і 1506 гг. Абмежаванне ўлады вялікага князяі пашырэнне правоў паноўрады. Увядзенне павятовага сойміка і рэформа вялікага вальнага сойма. Мясцовае кіраванне: ваяводскі, павятовы, гарадскі іваласны ўзроўні. Адметныя рысы мясцовага кіравання ў Полацкай і Віцебскай землях. Суды і заканадаўства. Статуты Вялікага княстваЛітоўскага 1529, 1566 і 1588 гг. Судовая рэформа. Галоўны Трыбунал Вялікага княства Літоўскага. Утварэнне першых ваяводстваў. Колькасць і прыкладныя межы. Віленскісойм 1565—1566 гг. і яго рашэнні. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная і вайсковая рэформы. Адміністрацыйныя функцыі ваяводскіх і павятовых цэнтраў (гаспадарчыя, вайсковыя, судовыя). Пераўтварэнне шляхты ў карпаратыўнае саслоўе і вылучэнне шляхецкай палітычнай праграмы. Палітыка верацярпімасці ў практыцы палітычнага жыцця ВКЛ. Афіцыйная адмена Гарадзельскага прывілея. Супярэчнасці паміж магнатэрыяй і асноўнай часткай шляхецкага саслоўя ў барацьбе зашляхецкія вольнасці. Рэформы сярэдзіны 60-х гг. XVI ст. і Статут 1566 г. яквынік рэалізацыі шляхецкай палітычнай праграмы.

 

2.6. Лівонская вайна. Люблінская унія 1569 г. і яе наступствы.

 

Прычыны Лівонскай вайны і расклад сіл перад яе пачаткам. Пачатак баявых дзеянняў і ўступленне ў вайну Вялікага княства Літоўскага. Захопмаскоўскім войскам Полацка. Бітва на р. Ула. Вызваленне Полацка. Заключны этап вайны і яе вынікі.Унутры- і знешнепалітычныя прычыны аб'яднання ВКЛ з Польшчай. Падрыхтоўка Люблінскага сойма. Дамаганні шляхты і пазіцыя магнатаў уадносінах да новай уніі. Пачатак работы Люблінскага сойма, спрэчкі аб умовах уніі. Далучэнне да Польшчы Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Падпісанне акта аб утварэнні Рэчы Паспалітай, яго змест і значэнне. Незадаволенасць пануючага саслоўя ВКЛ вынікамі уніі з Полынчай. Антыпольскія настроі і барацьба за «старыну». Захаванне агульнадзяржаўных соймаў ВКЛ. «Генрыхавы артыкулы». Стафан Баторый, яго ўнутраная і знешняя палітыка. Распрацоўка і прыняцце Статута 1588 г. Дзейнасць брацтваў. Л. Сапега. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку XVII ст. Барацьба за Смаленск у 30-я гг. XVII ст.

 

2.7. Эканамічнае і грамадскае жыццё на беларускіх землях.

 

Колькасны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Знешні воблік і функцыі гарадоў. Унутраная арганізацыя гарадскога жыцця. Супярэчнасці паміж гарадамі і буйнымі землеўладальнікамі. Сацыяльныя ўнутрыгарадскія канфлікты. Цэхавая арганізацыя працы гарадскіх рамеснікаў. Унутраны ізнешні гандаль беларускіх гарадоў. Феадальнае землеўладанне. Адлучэнне земляроба ад зямельнай уласнасці. З'яўленне і распаўсюджванне фальваркаў. Аграрная рэформа сярэдзіны XVI ст. «Валочная памера» і яе сутнасць. Тыпы, віды і нормы павіннаснага абкладання сялян. Сяляне цяглыя, асадныя, агароднікі, слугі. Працэс запрыгоньвання сялян. Асноўныя формы антыфеадальнага пратэсту сялян.

Царква і рэлігія ў Беларусі. Прывілеяванае становішча каталіцкайцарквы ў ВКЛ. Паступовы крызіс праваслаў'я. Рэфармацыйны рух. Пачатак Рэфармацыі ў Беларусі. Лютэранства і кальвінізм. Антытрынітарызм і сацыніянства. Дзеячы Рэфармацыі (Мікалай Радзівіл Чорны, С. Будны, В.Цяпінскі). Контррэфармацыя. Езуіты і іх дзейнасць у Беларусі. Ідэяцаркоўнай уніі. Каляндарная рэформа і яе сутнасць. Прыхільнікі і праціўнікі уніі. Берасцейскі царкоўны сабор, прыняцце уніяцтва і яго сутнасць. Барацьба вакол уніяцкага пытання ў канцы XVI — першай палове XVII ст.

Беларускае Адраджэнне. Сувязь беларускага Адраджэння ззаходнееўрапейскім. Гуманізм. Філасофскія ідэалы і погляды на жыццё Ф. Скарыны. Дзеячы Адраджэння: М. Гусоўскі, Я. Вісліцкі, Л. Сапега. Кнігадрукаванне. Выданні Ф. Скарыны. I. Фёдараў і П. Мсціславец. Сістэма адукацыі ў ВКЛ. Свецкая і царкоўная літаратура. Летапісы і мемуары. Гра-мадска-палітычная і філасофская думка. С. і Л. Зізаніі, Л. Карповіч, I. Пацей, П. Скарга, М. Сматрыцкі, А. Філіповіч. Горадабудаўніцтва і архітэктура. Выяўленчае мастацтва. Культура Беларусі ў кантэксце славянскай і еўрапейскай культур.

 

3. БЕЛАРУСЬ У СЯРЭДЗІНЕ XVII — XVIII ст.

 

3.1. Войны сярэдзіны ХVП-першай паловы XVIII ст. і іх наступствы. Казацка-сялянская вайна 1648—1651 гг.

 

Яе прычыны, характар іасаблівасці. Паўстанне на чале з Б. Хмяльніцкім на Украіне і яго ўплыў наразгортванне антыфеадальнага руху на паўднёва-ўсходніх землях Беларусі. Казацкія загоны і іх кіраўнікі. Грамадска-саслоўны склад паўстанцаў. Баявыядзеянні ў 1648—1649 гг. пад Пінскам, Мазыром і Бабруйскам. Бітва пад Лоевам. Вынікі казацка-сялянскай вайны.

Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй 1654—1667 гг. Прычыны і пачатак вай-ны. Ход і характар баявых дзеянняў. Наступ расійскіх войскаў у ВКЛ у 1654—1655 гг. Абарона Смаленска, Віцебска, Мсціслава. Захоп Вільні. Перамір'е ў Нямежы. Палітыка царскіх улад у Беларусі. Пазіцыя шляхты імагнатаў ВКЛ. Антыфеадальныя выступленні сялян і гараджан. Умяшанне ў канфлікт Швецыі. Спробы разрыву уніі Вялікага княстваЛітоўскага з Польскім каралеўствам. Палітычная і вайсковая дзейнасць гетмана Я. Радзівіла. Кейданская унія. Ваенныя дзеянні 1658—1666 гг. Вызваленне Вільні. Паўстанне ў Магілёве. Андрусаўскае перамір'е. Вынікі вайны для Беларусі. Умовы «вечнага міру»1686 г. з Расіяй.

Эканамічнае становішча і сацыяльныя супярэчнасці.

Эканамічны заняпад і яго прычыны. Фінансавы крызіс. Магнацкае землеўладанне. Сялянская і панская гаспадарка. Беларускія гарады і мястэчкі. Рамяство і гандаль. Эвалюцыя феадальнай рэнты. Дзяржаўныя падаткі. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяў у гарадах. Сялянскія хваляванні ў Крычаўскім старостве і на Каменшчыне.

Дзяржаўна-палітычны крызіс. Арганізацыя ўлады і кіравання ў ВКЛ. Аслабленне ўлады манарха. Адсутнасць эфектыўнай цэнтральнай выканаўчай улады ў дзяржаве. Недзеяздольнасць вальных соймаў. Ваяводскіяі павятовыя соймікі. Сацыяльна-палітычнае дамінаванне магнатаў. Становішча дробнай і сярэдняй шляхты. Узмацненне феадальнай анархіі. Саперніцтва паміж ВКЛ і Каронай. Грамадзянская вайна 1696—1700 гг. у ВКЛ. Праграма «каэквацыі правоў» ліцвінскай і польскай шляхты. Бітва пад Алькенікамі. Віленская пастанова. Чарговая спроба разрыву уніі ВКЛ з Каралеўствам Польскім. Рэлігійныя праблемы ў дзяржаве. Замацаванне верхавенства каталіцкага касцёла. Поспехі уніяцтва. Становішча пратэстантаў і праваслаўных. Яўрэі імусульмане ў Беларусі.

Паўночная вайна ў Беларусі. Міжнародныя адносіны ў Еўропе напярэдадні вайны. Прычыны і пачатак Паўночнай вайны. Асаблівасціўступлення ў яе Вялікага княства Літоўскага. Дамовы антысапегаўскайкааліцыі з Пятром I. Ход баявых дзеянняў. Паводзіны іншаземных войскаў. Адносіны насельніцтва да ваюючых бакоў. Абвяшчэнне манархам Станіслава Ляшчынскага. Дэтранізацыя Аўгуста II. Сандамірска-Віленская канфедэрацыя. Рашэнні «нямога» сейма. Узмацненне расійскіх уплываў ва ўнутранай і знешняй палітыцы. Вынікі вайны для Беларусі.

 

3.2. Спробы дзяржаўных рэформ. Першы і другі падзелы Рэчы Паспалітай. Сацыяльна-эканамічнае развіццё.

 

Нармалізацыя эканамічнага развіццяпасля ваенных разбурэнняў. Аднаўленне сельскай і гарадской гаспадаркі. Рост насельніцтва. Развіццё шляхоў зносін. Паглыбленне крызісу феадальнага спосабу вытворчасці. Панская гаспадарка і спробы яе рацыяналізацыі. Рэфарматарская дзейнасць А. Тызенгаўза, Я. Храптовіча. Сялянская гаспадарка і катэгорыі сялян. Вотчынныя мануфактуры. Развіццё ўнутранага і знешняга гандлю. Становішча гарадоў. Характарі вынікі эканамічнага ажыўлення. Стан гарадскога і вясковага насельніцтва. Антыфеадальныя выступленні беларускага сялянства ў другой палове XVIII ст.

Спробы дзяржаўных рэформ. Першы падзел Рэчы Паспалітай. Паг-лыбленне дзяржаўна-палітычнага крызісу. Праекты рэформы Чартарыйскіх («фаміліі»). Змены ў ладзе і кіраванні на пачатку праўлення Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Рашэнні сеймаў 1764 і 1766 гг. Умяшанне замежныхдзяржаў ва ўнутраныя справы. Дысідэнцкае пытанне. Сейм 1767—1768 гг. Кардынальныя правы. Барская канфедэрацыя ў ВКЛ (1768—1771). Роля Прусіі, Аўстрыі і Расіі ў першым падзеле Рэчы Паспалітай. Рашэнні сейма 1773 г. Апазіцыя на сейме на чале з Т. Рэйтанам, С. Корсакам і С.Багушэвічам. Усталяванне Пастаяннай Рады. Арганізацыя Адукацыйнай камісіі. Далучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расійскай імперыі.

Чатырохгадовы (вялікі) Сейм. Другі падзел Рэчы Паспалітай. Гра-мадска-палітычныя супярэчнасці. Кодэкс А. Замойскага. Спыненне рэформ ірасійская гарантыя. Складванне шляхецка-буржуазнага блоку. Скліканне ірэформы Чатырохгадовага сейма. Павелічэнне войска. Ліквідацыя Пастаяннай Рады і разрыў саюза з Расійскай імперыяй. Рэформа мясцовага шляхецкага самакіравання. Змены ў становішчы мяшчан. Пінская кангрэгацыя. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Статус ВКЛ. Барацьба ўнутраных і знешніх сіл супраць Канстытуцыі. Таргавіцкая канфедэрацыя. Рашэнні Гарадзенскага сейма 1793 г. Другі падзел дзяржавы і далучэнне цэнтральнай часткі Беларусі да Расійскай імперыі.

 

3.3. Паўстанне 1794 г. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.

 

Прычыны, падрыхтоўка і пачатак паўстання. Уплывы французскай буржу-азнай рэвалюцыі. «Віленскія якабінцы». Грамадска-палітычныя погляды Т.Касцюшкі, Я. Ясінскага, Т. Ваўжэцкага. Перамога паўстання ў Вільні. Асаблівасці паўстання ў Беларусі. Ход баявых дзеянняў. Бітвы пад Палянамі, Соламі, Крупчыцамі. Партызанска-дыверсійныя рэйды М.-К. Агінскага і С.Грабоўскага. Адносіны да паўстання сялян. Паланецкі універсал. Палітыкарасійскага ўрада. Вайсковыя аперацыі царскіх войскаў. Значэнне і прычыныпаражэння паўстання. Трэці падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне да Расійскай імперыі заходняйчасткі Беларусі. Прычыны ліквідацыі Рэчы Паспалітай.

Беларускія землі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай (1772 - 1801 гг.). Увядзенне новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу і арганізацыякіравання. Судаводства. Змены ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, унутраным і знешнім гандлі. Паштовыя дарогі. Стан гарадоў. Прывядзенне да прысягі і афармленне сацыяльнага статусу насельніцтва. Правы і прывілеі пануючага саслоўя. Падаткі і павіннасці. Насаджэннерускага дваранскага землеўладання. Нацыянальна-рэлігійная палітыкарасійскага ўраду.

 

3.4. Культура ХVІІ-ХVІІІ ст.

 

Гістарычныя ўмовы развіцця культуры беларускага народа. Прычыны ўзмацнення паланізацыі феадальнай вярхушкі і яе вынікі. Пераход справа-водства ў ВКЛ на польскую мову. Стан школьнай асветы і выхавання. Езуіцкія калегіумы. Віленская акадэміяі яе роля ў распаўсюджванні навуковых ведаў. «Вялікае мастацтва артылерыі» К. Семяновіча. Развіццё фальклору. Тэатр. Інтэрмедыі. Батлейка. Свецкая і духоўная літаратура. Кнігадрукаванне. Грамадска-палітычная думка. С. Полацкі і яго дзейнасць. А. Белабоцкі, К. Лышчынскі, I. Капіевіч, С.Шчука і планы сацыяльна-палітычных рэформ. Архітэктура, скульптура і жывапіс. Барока. Развіццё прыкладнога мастацтва. Асветніцтва. Своеасаблівасць і супярэчлівасць эпохі асветніцтва ўБеларусі. Дзейнасць Адукацыйнай Камісіі. Галоўная школа Вялікага княства Літоўскага (Віленская Акадэмія). Гарадзенская медыцынская школа. Дасягненні ў прыродазнаўчых навуках. М. Пачобут-Адляніцкі, Ж. Жылібер. Ідэі асветніцтва ў літаратуры і грамадскай думцы. С. Майман, К. Нарбут,I. Яленскі, С. Шадурскі, М. Карповіч. Фізіякраты. Мецэнацтва. Тэатр. Музычнае мастацтва. «Камедыі» К. Марашэўскага і М. Цяперскага. Друк, першыя газеты. Архітэктура і жывапіс. Барока. Класіцызм. Палацава-сядзібныя забудовы.

 

4. БЕЛАРУСЬ У XIX ст.

 

4.1. Беларусь у першай палове XIX ст.

 

Новы перыяд у гісторыі Беларусі, яго асноўныя рысы. Перыядызацыя. Ай-чынная і замежная гістарыяграфія. Крыніцы. Іх класіфікацыя.

Тэрыторыя і насельніцтва. Адміністрацыйны падзел. Прыродныя рэсур-сы. Уплыў геаграфічнага і дэмаграфічнага фактараў на сацыяльнае іэканамічнае развіццё. Сацыяльная і нацыянальна-рэлігійная структуранасельніцтва. Яе асаблівасці. Катэгорыі сялян. Становішча і склад гарадскоганасельніцтва.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё на зыходзе прыгонніцтва. Разлажэнне феадальна-прыгонніцкага ладу і фарміраванне капіталістычных адносін. Развіццё таварнай вытворчасці ў сельскай гаспадарцы. Пачатак яеспецыялізацыі. Новыя з'явы ў агратэхніцы. Прамысловая дзейнасць сялянства, узровень яго дыферэнцыяцыі. Крызіс паншчыннай гаспадаркі. Спробы яе рацыяналізацыі. Узмацненнефеадальнай эксплуатацыі сялянства. Хваляванні сялян дзяржаўных іпрыватнаўласніцкіх маёнткаў, іх антыпрыгонніцкая накіраванасць. Структура і формы арганізацыі прамысловай вытворчасці. Вотчынныя ікупецкія мануфактуры. Пачатак прамысловага перавароту. Рост выкарыстання наёмнай працы. Будаўніцтва дарог і каналаў. Гандаль. Кірмашы. Узрастанне ролі гарадоў і мястэчкаў.

Вайна 1812 г. і Беларусь. Расійска-французскія адносіны і палітычнаясітуацыя ў заходніх губернях напярэдадні вайны. Перадача Расіі Беластоцкай вобласці. Праект адраджэння Вялікага княства Літоўскага. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г. Палітыка французскіх улад. Дзейнасць Часовай камісіі ўрада Вялікага княства Літоўскага. Адносіны шляхты да Напалеона. Пазіцыі сялянства. Партызанскі рух. Удзел насельніцтва Беларусі ў баявых дзеяннях. Разгром французскіх войскаў на Бярэзіне. Вынікі вайны для Беларусі.

Урадавая палітыка. «Польскае пытанне» і ўрадавая палітыка. Эвалюцыя саслоўнай палітыкі. Ваенныя пасяленні. Актуалізацыя сялянскага пытання ўдругой чвэрці XIX ст. Люстрацыя дзяржаўных маёнткаў. Інвентарная рэформа. Канфесіянальная палітыка. Полацкі царкоўны Сабор і яго вынікі. Змяненні палітыкі ў галіне асветы. Заканадаўства. Камітэт па справах заходніх губерняў і яго дзейнасць. Русіфікацыя і яе сутнасць.

Светапогляд рамантызму і грамадска-палітычнае жыццё. «Вяснанародаў» і ажыўленне грамадска-палітычнага руху. Характар і сацыяльна-саслоўны склад яго ўдзельнікаў. Грамадска-палітычнае жыццё і ягонакірункі. Фізіякраты. Масонства. Тайныя таварыствы вучнёўскай моладзі ііх дзейнасць. Дзекабрысты. Беларусь у планах дзекабрыстаў. Бабруйскі план паўстання. «Таварыства ваенных сяброў». Выступленне дзекабрыстаў у Літоўскім корпусе і ў Бабруйскай крэпасці. Разгром тайных таварыстваў. Шляхецкае паўстанне 1830—1831 гг. Яго мэты і праграма дзеянняў.Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Развіццё паўстання ў заходніх і паўднёвых раёнах Беларусі. Мабілізацыя сялян і мяшчан. Бітва за Вільню. Падаўленне паўстання. Вынікі падзей 1831 г. Ліцвінскі патрыятызм сяродмясцовай шляхты. Уплыў рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе на грамадска-палітычнырух у Беларусі. «Экспедыцыя Валовіча». «Дэмакратычнае таварыства». Ф.Савіч. «Саюз свабодных братоў». Зараджэнне беларускага нацыянальна-культурнага руху. «Заходнерусізм» і яго прадстаўнікі: мітрапаліт літоўскі I. Сямашка, I.Грыгаровіч і інш. П. Янкоўскі і Літоўская семінарыя.

Культура. Ад асветніцтва да рамантызму. Новае ў культуры: рацыяналізм, дэмакратызацыя і дыферэнцыяцыя. Уплыў польскай і рускайкультур. Сацыяльная структура культуры: магнацкая, памесна-дваранская культура сярэдняй і дробнай шляхты. Культура мяшчан і насельніцтвагарадоў і мястэчак. Сялянская культура. Культурныя цэнтры Беларусі. Асвета. Фарміраванне сістэмы свецкай і духоўнай адукацыі. Віленская навучальная акруга. Віленскі універсітэт. Гімназіі. Павятовыя вучылішчы. Царкоўнапрыходскія школы. Змены ў сістэме адукацыі. Беларуская навучальная акруга. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Віцебская настаўніцкая семінарыя. Духоўная адукацыя. Полацкая езуіцкая акадэмія. Ваеннае і прафесійнае навучанне. Друкарні: казённыя, прыватныя, царкоўныя. Навука. Зараджэнне і развіццё археаграфіі, крыніцазнаўства, славяназнаўства, беларусазнаўства, этнаграфіі і археалогіі. 3. Даленга-Хадакоўскі, М. Баброўскі, I. Даніловіч, К. і Я.Тышкевічы і інш. Прыродазнаўчыя веды: батаніка, біялогія, фізіялогія, хімія. Станаўленне новай беларускай мовы і літаратуры. Рамантызм: А. Міцкевіч, Я. Чачот, У. Сыракомля, Я. Баршчэўскі. Пераход да рэалізму. В.Дунін-Марцінкевіч. Ананімная паэзія. Мастацтва. Тэатр. Музыка. А. Абрамовіч, М. Агінскі, Д. Стэфановіч, Ф.Міладоўскі, С. Манюшка. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Палацава-сядзібнае будаўніцтва. Класіцызм. Неаготыка. Жывапіс. Віленская школа жывапісу. Я. Дамель, I.Аляшкевіч, В. Ваньковіч, I. Хруцкі, В. Дмахоўскі. Графіка. Скульптура. Уклад выхадцаў з Беларусі ў развіццё навукі і культуры іншых народаў. Выспяванне беларускай нацыянальнай ідэі.

 

4.2. Беларусь у другой палове XIX ст.

 

Асноўныя напрамкі і вынікі навуковых даследаванняў. Перспектывы далейшага вывучэння. Класіфікацыя крыніц і іх асноўныя віды. Масавыя статыстычныя даныя. Апублікаваныя матэрыялы перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г.

Мадэрнізацыйныя працэсы ў Беларусі. Мадэрнізацыя, яе сутнасць, этапы, характэрныя і спецыфічныя рысы яе эвалюцыі ў Беларусі. Фарміраванне сацыяльнай структуры буржуазнага грамадства, незавершанасць гэтага працэсу ў Беларусі. Мадэрнізацыя і працэсы індустрыялізацыі, урбанізацыі, станаўлення нацыі, змены ў менталітэце беларускага грамадства.

Адмена прыгоннага права. Наспяванне неабходнасці падрыхтоўкі сялян-скай рэформы, яе прычыны. Арганізаваная ініцыятыва інвентарных камітэтаў Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў па вызваленні сялян. Рэскрыпту. I. Назімаву. Маніфест і «Палажэнні» 19 лютага 1861 г. Спецыфіка мясцовых «Палажэнняў» для Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губерняў. Выкупная аперацыя. Устаўныя граматы і выкупныя акты. Правы сялян. Змены ў рэалізацыі рэформы, звязаныя з паўстаннем 1863 г. Рэформы аграрных адносін дзяржаўных сялян і ўпарадкаванне іншых катэгорый сельскага насельніцтва. Вынікі і значэнне аграрных рэформ.

Буржуазныя рэформы 60—70-х гг. Ваенная, школьная, цэнзурная, судо-вая, гарадскога самакіравання рэформы, іх прычыны, сутнасць і асаблівасці рэалізацыі ў Беларусі. Значэнне рэформ. Контррэформы і іх вынікі. Увядзенне інстытута земскіх начальнікаў.

Урадавая палітыка. Асаблівасці эканамічнай і саслоўнай палітыкі ў Беларусі. Абмежаванні ў дачыненні да палякаў, беларусаў-католікаў. Заканадаўства ў адносінах да яўрэяў. Пашырэнне рускага землеўладання. Сервітутнае пытанне. Рэформы ў сістэме падаткаў і павіннасцей. Змены ва ўрадавай палітыцы ў Беларусі па нацыянальным і рэлігійным пытаннях. Умацаванне «традыцыяналісцкіх» пачаткаў ва ўрадавай палітыцыБеларусі. Русіфікацыя Беларусі. Пашырэнне ўплыву праваслаўнай царквы.

Сельская гаспадарка. Памешчыцкае і сялянскае землеўладанне. Асаблівасці буржуазнай эвалюцыі сельскай гаспадаркі Беларусі. Аграрныкрызіс 80-х гг. і яго ўплыў на рыначную спецыялізацыю сельскай гаспадаркі. Малочная і мясная жывёлагадоўля. Вытворчасць тэхнічных культур. Вінакурэнне. Скарачэнне дваранскага землеўладання і рост бессаслоўнай зямельнай уласнасці. Становішча сялян. Сацыяльныя працэсы сярод сялянства. Фарміраванне аграрнай буржуазіі. Адыходныя промыслы. Міграцыя сялянства. Сельская грамада, рэгіянальныя асаблівасці яе функцыяніравання ў Беларусі.

Прамысловасць і гарады. Спецыялізацыя беларускай прамысловасці, яегаліновая структура. Спецыфічныя рысы тэрытарыяльнага размяшчэння пра-мысловых прадпрыемстваў. Асаблівасці прамысловай рэвалюцыі ў Беларусі. Удзельная вага дробнай вытворчасці. Рост гарадоў і іх добраўпарадкаванне. Асаблівасці ўрадавай палітыкі ў дачыненні горадаўтварэння. Мястэчкі. Фарміраванне гандлёва-прамысловай буржуазіі. Колькасць, склад, становішча рабочых.

Транспарт, гандаль, крэдыт. Будаўніцтва чыгунак. Важнейшыя чыгу-начныя лініі ў Беларусі; іх уплыў на развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гарадоў і гандлю. Рачны транспарт. Фарміраванне фінансава-крэдытнай сістэмы. Дзейнасць у Беларусі аддзяленняў Дзяржаўнага, Сялянскага, Дваранскага і іншых банкаў. Таварыствы ўзаемнага крэдыту. Скарачэнне кірмашоў і развіццё магазінна-крамнага гандлю. Фарміраванне на тэрыторыі Беларусі адзінага эканамічнага рэгіёна.

Паўстанне 1863 г. Прычыны паўстання. Актывізацыя грамадскага жыццянапярэдадні паўстання. Варшаўскі нацыянальны і Літоўскі правінцыяльны камітэты. «Чырвоныя» і «белыя»: 3. Серакоўскі, Л. Звяждоўскі, В.Урублеўскі, Ф. Ражанскі і інш. К. Каліноўскі і яго дзейнасць. «Мужыцкая праўда». Пачатак паўстання. Маніфест Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі. Арганізацыя паўстанцкіх атрадаў і іх дзейнасць натэрыторыі Беларусі. Тактыка «белых». Аддзел кіравання правінцыямі Літвы.Я. Гейштар. Меры царскай адміністрацыі ў сувязі з паўстаннем. М. Мураўёў. Спад паўстанцкага руху. Утварэнне «Літоўска-Беларускага чырвонага жонду». Падаўленне паўстання. «Лісты з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага. Характар і прычыны паражэння паўстання.

Грамадска-палітычнае жыццё. Грамадская думка: асноўныя плыні і іхэвалюцыя. Ідэалогія манархізму ў Беларусі. «Заходнерусізм» і яго плыні. М.Каяловіч. Станаўленне ліберальнай думкі. Варшаўскі пазітывізм. «Минский листок». Рэвалюцыйна-дэмакратычная думка. Вытокі ідэалогіі беларускаганацыянальнага руху. Ф. Багушэвіч. К. Каліноўскі. Польскі і яўрэйскі нацыя-нальныя рухі і іх ідэалогія. Вытокі і сутнасць народніцтва. Першыя народніцкія гурткі пачатку 70-х гг. і іх дзейнасць. Народніцкія гурткі другой паловы 70-х гг. Спробы прапаганды сярод сялян і рабочых. Пераход на пазіцыі «Народнай волі». Выхадцы з Беларусі ў народніцкіх арганізацыях Расіі. I. Грынявіцкі, М. Судзілоўскі, С. Кавалік, Р. Ісаеў і інш. Народніцкія арганізацыі ў Беларусі ў першай палове 80-х гг. Спробы аб'яднання. Група «Гоман» і яе погляды на развіццёБеларусі. Народнікі Беларусі і нацыянальны рух. Ліберальныя народнікі. Адраджэнне рэвалюцыйнага народніцтва ў канцы 90-х гг. Эвалюцыя рабочага руху. Распаўсюджванне марксізму. Э. Абрамовіч, I.Гурвіч, С. Трусевіч, Я. Спонцы, В. Сяліцкі, А. Крэмер. Дзейнасць сацыял-дэмакратыі Полыпчы і Літвы. Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя (ЛСДП). Польская сацыялістычная партыя (ППС). Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз (Бунд). «Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі». I з'езд РСДРП. Стварэнне Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДІШіЛ). Асаблівасці сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі.

Фарміраванне беларускай нацыі. Этнічная эмансіпацыя еўрапейскіх народаў у XIX ст. Умовы ўтварэння беларускай нацыі. Этнічная тэрыторыя беларусаў, нацыянальны склад насельніцтва. Сацыяльна-класавыя асаблівасці станаўлення беларускай нацыі. Фарміраванне агульных нацыянальных прыкмет. Этнічная і нацыянальная самасвядомасць. Станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Самавызначэнне беларускага нацыянальнагаруху.

Культура Беларусі ў 60—90-я гг. Асноўныя стылі і накірункі ў развіцці культуры. Асвета. Палітыка ўрада ў галіне школьнай справы. Пачатковая і сярэдняя дукацыя. Тыпы і колькасць школ. Узнікненне прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Настаўніцкія семінарыі. Развіццё прыродазнаўчых навук. Вывучэнне этнаграфіі, гісторыі і культуры Беларусі. А. Кіркор, П. Шэйн, I.Насовіч, Е. Раманаў, М. Каяловіч і інш. Публікацыя гістарычных крыніц іпомнікаў духоўнай культуры. Развіццё мастацкай літаратуры. Творчасць Ф.Багушэвіча, А. Гурыновіча, Я. Лучыны, К. Каганца і інш. Рост легальных публікацый на беларускай мове ў 90-я гг. Быт і матэрыяльная культура, звычаі, абрады, нормы маралі народаў Беларусі. Развіццё друку. «Минский листок». Тэатр і музыка. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Змяненне выгляду беларускіх гарадоў. Эклектыка. Жывапіс. Гістарычны і бытавы жанры: К.Альхімовіч, Д. Баркоўскі. Краявід, партрэт. Н. Сілівановіч, Б. Русецкі, А. Ромер, А. Гараўскі. Графіка. Творчасць А. Андрыёлі, Ф. Дмахоўскага, Н. Орды.

 

5. БЕЛАРУСЬ У 1900-1939 ГГ.

 

5.1. Беларусь у пачатку XX ст.

 

Агляд навуковай і вучэбнай літаратуры, гістарычных крыніц па перыядзе.

Беларусь на мяжы XIX—XX ст. Сацыяльны і нацыянальны складнасельніцтва Беларусі ў пачатку XX ст.; эканамічная і нацыянальнаяпалітыка царызму ў Беларусі. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Структура землеўладання, яеасаблівасці ў Беларусі. Спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці, агратэхніка і матэрыяльная база сельскай гаспадаркі. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі ў беларускай вёсцы, сацыяльная дыферэнцыяцыя сялянства. Аграрная перанаселенасць, міграцыя вясковага насельніцтва. Сялянскія хваляванні. Стан і развіццё прамысловасці, яе структура і спецыялізацыя. Прамысловыкрызіс у Беларусі 1900—1903 гг. Рост акцыянернага капіталу, банкі Беларусі. Пранікненне замежнага капіталу ў эканоміку Беларусі. Транспарт і гандаль. Рост гарадоў. Павелічэнне колькасці рабочага класа, яго нацыянальны і сацыяльны склад. Становішча рабочага класа. Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі. Актывізацыя рабочага руху. З'яўленне палітычных партый і арганізацый. Паліцэйскі сацыялізм. Яўрэйская незалежная рабочая партыя. Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. Арганізацыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, Польскай сацыялістычнай партыіна Літве. Бунд. Сіянісцкі рух. Польскі і яўрэйскі нацыянальныя рухі. Першыя крокі беларускага нацыянальнага руху. Утварэнне і дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады.

Рэвалюцыйныя падзеі 1905—1907 гг. у Беларусі. Абвастрэнне сацы-яльных і нацыянальных супярэчнасцяў. Пачатак рэвалюцыі. Уздым выступленняў рабочых, сялян і салдат у студзені — верасні 1905 г. Кастрычніцкая палітычная стачка ў гарадах і мястэчках Беларусі. Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. і рэпрэсіі самадзяржаўя. Курлоўскі расстрэл у Мінску. Снежаньскія падзеі ў Беларусі. Дыферэнцыяцыя грамадска-палітычных сіл. Кансерватыўныя партыі і саюзы, ліберальныя партыі, сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ў Беларусі і характар іх дзейнасці. Адступленне рэвалюцыі.Выбарчы закон ад 11 снежня 1905 г., адносіны да яго палітычных партый іарганізацый у Беларусі. Выбары ў I і II Дзяржаўныя думы Расіі, сацыяльны іпартыйны склад дэпутатаў ад беларускіх губерняў, іх пазіцыі па пытаннях эканамічнага і палітычнага жыцця краіны. Прычыны роспуску I і II Дзяржаўных дум і адносіны да яго палітычных партый і арганізацый. Уздым рабочага, сялянскага і салдацкага рухаў вясной — летам 1906 г., змены ўіх дынаміцы і характары. Рэвалюцыйныя хваляванні ў Беларусі вясною 1907г. Трэцячэрвеньскі дзяржаўны пераварот 1907 г. Прычыны паражэння першай расійскай рэвалюцыі і яе значэнне для Беларусі. Беларускі нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыі 1905—1907 гг., роля БСГ. Праграмныя ўстаноўкі БСГ, яе адносіны да I і II расійскіх Дум. II з'езд БСГ. Рашэнні чэрвеньскай (1906) канферэнцыі БСГ. Газеты «Наша доля» і «Наша ніва», іх роля ў развіцці нацыянальна-вызваленчага руху і абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці. Указ 17 красавіка 1905 г. аб свабодзе веравызнання ізмены ў канфесійным жыцці.

Сталыпінскія рэформы. Прычыны правядзення аграрнай рэформы, яе мэты і задачы. Асаблівасці рэалізацыі ў Беларусі. Скасаванне сельскай абшчыны. Насаджэнне хутароў і атрубоў. Перасяленне сялян у азіяцкую частку Расіі. Далейшая спецыялізацыя сельскай гаспадаркі і рост вытворчасці. Узмацненне сацыяльнай дыферэнцыяцыі беларускай вёскі. Вынікі сталыпінскайаграрнай рэформы для Беларусі. Пралікі і памылкі ў яе правядзенні. Прычыны і мэты правядзення земскай рэформы ў беларускіх губернях, яеасаблівасці. «Палажэнне аб земскіх установах» ад 27 сакавіка 1911 г. Губернскія і павятовыя земскія ўправы і іх роля ў арганізацыі мясцовагакіравання і гаспадарчага жыцця. Значэнне ўвядзення земстваў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях.

Эканамічнае развіццё і грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў1907—1914 гг. Уздым прамысловасці. Рост канцэнтрацыі вытворчасці. Становішча рабочага класа. Сельская гаспадарка. Сацыяльныя зрухі ў вёсцы. Падаткі і павіннасці сялян. Сутнасць выбарчага закона ад 3 чэрвеня 1907 г. і асаблівасці ягоажыццяўлення ў Беларусі. Палітычныя пазіцыі ўрадавых партый іарганізацый, ліберальны рух, аслабленне рэвалюцыйных партый іарганізацый. Дынаміка і характар рабочага і сялянскага рухаў. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў час выбараў у III і IV Дзяржаўныя думы. Дэпутаты ад беларускіх губерняў у III і IV Думах і іх пазіцыі па пытанняхпалітычнага і эканамічнага жыцця краіны. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. Барацьба самадзяржаўя збеларускім нацыянальна-адраджэнскім рухам. «Наша ніва».

Культура Беларусі. Умовы і асаблівасці культурнага развіцця Беларусі.Палітыка царызму ў Беларусі ў галіне культуры. Ідэалогія і практыка «заходнерусізму». Перыядычны друк і выдавецкая справа. Школа, асвета і адукацыя, навука інавуковыя даследаванні. Развіццё беларусазнаўства. Я. Карскі, М. Доўнар-Запольскі, В. Ластоўскі і інш. Тэхнічная інтэлігенцыя. М. Р. Стульбінскі, К.М. Паўлоўскі і інш. Развіццё літаратуры і мастацтва. М. Багдановіч, Я. Купа-ла, Я. Колас і інш. Выяўленчае мастацтва. Ф. Рушчыц, В. Бялыніцкі-Біруля.Архітэктура. Беларускі тэатр і музыка. I. Буйніцкі.

 

5.2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1914—1920).

 

Агляд навуковай і вучэбнай літаратуры, гістарычных крыніц па асноўныхаспектах праблемы.

Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Прычыны і пачатак вайны. Увядзенне ваеннага становішча ў Беларусі. Адносіны да вайны розных групнасельніцтва, палітычных партый і грамадскіх арганізацый. Ваенныя дзеянні на германска-расійскім (Усходнім) фронце ў 1914—1915 гг. Свянцянскі прарыў. Стабілізацыя фронту ў кастрычніку 1915 г. Захоп Заходняй Беларусі войскамі кайзераўскай Германіі. Беларускія тэрыторыі ў складзе Обер-Оста, устанаўленне акупацыйнага рэжыму на захопленай тэрыторыі. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў 1916 г. Нарачанская і Баранавіцкая ваенныя аперацыі. Колькасць, асноўныя месцы рассялення бежанцаў з Беларусі ўрасійскіх губернях. Стварэнне і дзейнасць грамадскіх арганізацый бежанцаў ікамітэтаў дапамогі ахвярам вайны. Становішча на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі: прамысловасць, сельская гаспадарка, мілітарызацыя эканомікі, размяшчэнне расійскіх войскаў. Ваенныя павіннасці. Харчовы крызіс. Рабочы і сялянскі рух у прыфрантавых раёнах, салдацкія выступленні. Рост антываенных і антыўрадавых настрояў. Пачатак разлажэння ў войсках. Рост дэзерцірства. Палітыка нямецкай акупацыйнай адміністрацыі. Беларускі нацыянальнырух у гады вайны. Дзейнасць беларускіх палітычных арганізацый наакупіраванай тэрыторыі. Школа і культурна-асветніцкая справа ва ўмовахнямецкай акупацыі ў 1915—1916 гг. Беларускі народны камітэт і Цэнтральнысаюз беларускіх нацыянальных грамадскіх арганізацый. Стварэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай групы. Канфедэрацыя Вялікага княства Літоўскага.

Беларусь у час Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Перамога рэвалюцыі ў Петраградзе. Падзеі Лютаўскай рэвалюцыі ў Беларусі і на Заходнім фронце. Звяржэнне самадзяржаўя. Стварэнне органаў Часовага ўрада, Саветаў, салдацкіх камітэтаў у Беларусі і на Заходнім фронце і іх дзейнасць. Асаблівасці палітычнага становішча ў Беларусі. Палітычная дыферэнцыяцыя грамадства. Пазіцыі беларускіх і агульнарасійскіх партый па галоўных пытаннях палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця краіны. Рабочы рух, арганізацыя прафесійных саюзаў рабочых і служачых. Дзейнасць фабрычна-заводскіх камітэтаў. Дэмакратызацыя арміі на Заходнім фронце. I з'езд ваен-ных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту. Абуджэнне вёскі. З'езды сялянскіх дэпутатаў. Наступленне на франтах і яго вынікі. Ліпеньскія падзеі. Канец двоеўладдзя.

Беларускі нацыянальны рух у перыяд ад лютага да кастрычніка1917 г. Аднаўленне дзейнасці БСГ у гарадах Беларусі і Расіі, у арміі і на флоце, яе праграмныя ўстаноўкі. Канферэнцыя БСГ у чэрвені 1917 г. Утварэнне беларускіх нацыянальных партый і арганізацый: Беларускі саюз зямельных уласнікаў, Беларускі народны саюз, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Беларуская партыя народных сацыялістаў, Беларускі саюз праваслаўнага духавенства, Беларуская партыя аўтанамістаў і інш. З'езд беларускіх нацыя-нальных арганізацый 25—27 сакавіка 1917 г., рашэнні па пытанні аўтаноміі Беларусі. Стварэнне Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК). Яго склад ідзейнасць. Адносіны Часовага ўрада да ідэі нацыянальна-дзяржаўнага вызначэння Беларусі. II з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый і партый 8—10ліпеня 1917 г. і яго асноўныя рашэнні. Раскол у БНК. Стварэнне Цэнтральнайрады беларускіх арганізацый (ЦРБА), яе дзейнасць. Размежаванне ўбеларускім нацыянальным руху. Стварэнне Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. III з'езд БСГ. Прыняцце новай праграмыпартыі. Рэарганізацыя ЦРБА і ўтварэнне Вялікай Беларускай Рады (ВБР). Пашырэнне беларускага нацыянальнага руху ў войску і заснаванне Цэн-тральнай беларускай вайсковай рады (ЦБВР). Першыя спробы арганізацыібеларускіх вайсковых фарміраванняў. Беларускі абласны камітэт прыУсерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў (БАК), яго склад і ініцыятывы.

Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя і ўсталяванне савецкайулады ў Беларусі і на Заходнім фронце. Абвастрэнне палітычнай сітуацыі. Барацьба супраць Карнілаўскага мяцяжу. Балыпавізацыя Саветаў. Афарм-ленне Паўночна-Заходняй абласной і франтавой арганізацый РСДРП(б). Гра-мадска-палітычнае становішча ў Беларусі ў кастрычніку 1917 г. Узброенае паўстанне ў Петраградзе. Пераход улады да Саветаў і ваенкомаў у Беларусі іна Заходнім фронце. Стварэнне Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта (ВРК) Заходняй вобласці і фронту, яго склад і дзейнасць. Усталяванне савецкай уладыў Мінску. «Камітэт выратавання рэвалюцыі», барацьба за ўладу. Усталяванне савецкай улады ў Віцебску, Гомелі, Магілёве, Оршы і іншых гарадах Беларусі, ліквідацыя органаў Часовага ўрада і Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў Магілёве. З'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняга фронту, III з'ездСаветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, II з'езд армій За-ходняга фронту і іх рашэнні. Утварэнне і дзейнасць Абласнога Выканаўчага камітэта Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці іфронту (Аблвыканкамзах) і СНК Заходняй вобласці. Дзейнасць Паўночна-Заходняга камітэта балыпавіцкай партыі, яго адносіны і пазіцыя органаў савецкай улады да беларускага нацыянальнага пытання. Першыя сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Палітыка ў галіне адукацыі і культуры. Ажыццяўленне Дэкрэта аб міры на Заходнім фронце і «Асноўнага закона абсацыялізацыі зямлі» ў Беларусі.Стаўленне беларускіх нацыянальных партый да савецкай улады. Дванапрамкі ў беларускім нацыянальным руху. «Грамата да беларускага народа». Вялікай Беларускай Рады. Падрыхтоўка і скліканне I Усебеларускага кангрэса ў снежні 1917 г. Рашэнні I Усебеларускага кангрэса і разгон яго па пастанове СНК Заходняй вобласці. Утварэнне Выканкома Савета Усебеларускага кангрэса.

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Мяцеж польскага корпуса Доўбар-Мусніцкага. Наступленне войскаў кайзераўскай Германіі ў лютым 1918 г. і захоп новых тэрыторый Беларусі. Падпісанне Брэсцкага мірнага дагавора 3 сакавіка 1918 г. і яго наступствы для Беларусі. Нямецкі акупацыйны рэжым на захопленай тэрыторыі Беларусі. Падпольная і партызанская ба-рацьба супраць нямецкіх акупантаў. Беларускі нацыянальны рух пасля разгону I Усебеларускага кангрэса. Спробы стварэння беларускай дзяржаўнасці ваўмовах нямецкай акупацыі. Першая і другая Устаўныя граматы. СтварэннеНароднага сакратарыята. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Стварэнне Рады БНР і яе склад. Прыняцце трэцяй Устаўной граматы, абвясціўшай незалежнасць БНР. Узаемаадносіны Рады і ўрада БНР з германскімі акупацыйнымі ўладамі. Палітычны крызіс Народнага сакратарыята і Рады БНР вясной — летам 1918г. Раскол БСГ. Дабавачны дагавор 27 жніўня 1918 г. Заканчэнне Першай сусветнай вайны і ануліраванне Брэсцкага дагавора. Адыход нямецкіх акупацыйных войскаў і ўступленне Чырвонай Арміі на тэрыторыю Беларусі. Аднаўленне савецкай улады. Барацьба Рады і ўрада БНР за міжнароднае прызнанне. Беларускае пытанне на Парыжскай мірнай канферэнцыі. Месца БНР у гісторыі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва беларускага народа.

Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР. Беларускі нацыянальныкамісарыят (Белнацкам) пры Наркамаце па справах нацыянальнасцей РСФСРі беларускія секцыі РКП(б), іх намаганні і роля ў абвяшчэнні Беларускайрэспублікі. Адносіны Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыканкам-заха да праблемы стварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Барацьба па пытанні аб беларускай савецкай дзяржаўнасці. Прыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнніБССР. VI Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б). Фарміраванне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларускай ССР, яе тэрыторыя. Маніфест абабвяшчэнні Беларускай ССР.Пастанова ЦК РКП(б) ад 16 студзеня 1919 г. аб вылучэнні са складу БССРВіцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў. I з'езд Саветаў БССР і ягорашэнні. Першая Канстытуцыя Савецкай Беларусі. Сумеснае пасяджэннеЦВК БССР і ЦВК ЛітССР 27 лютага 1919 г., абранне ЦВК і СНК Літоўска-Беларускай ССР (Літбел), іх дзейнасць па арганізацыі абароны рэспублікі і ажыццяўленні мерапрыемстваў у сферы палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця. Ліквідацыя Літбела і яе прычыны.

Беларусь у час польска-савецкай вайны. Прычыны польска-савецкайвайны. Палітыка польскіх улад у адносінах да Беларускага пытання і РадыБНР. Федэралісцкая канцэпцыя Ю. Пілсудскага і канцэпцыя інкарпарацыі польскіх нацыянал-дэмакратаў. Віленская адозва Ю. Пілсудскага. Наступленне польскіх войскаў і ваенныя дзеянні на польска-савецкім фронце, захопбеларускай тэрыторыі. Дэкрэт УЦВК «Аб аб'яднанні Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік: Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам» ад 1 чэрвеня 1919 г. Выхад польскіх легіёнаў да Бярэзіны і Заходняй Дзвіны. Усталяванне польскага акупацыйнага рэжыму. Падпольны і партызанскі рух супраць польскіх акупантаў. Пазіцыя партыі беларускіх эсэраў. Курс на супрацоўніцтва з падпольнымікамуністычнымі структурамі. Ідэя «трэцяга шляху» ў рэвалюцыі. Стварэнне арганізацыі «Маладая Беларусь» і Беларускай камуністычнай арганізацыі. У.Ігнатоўскі. Раскол у беларускім грамадска-палітычным руху. Сесія Рады БНР у снежні1919 г. Утварэнне Найвышэйшай Рады БНР. Наступленне Чырвонай Арміі летам 1920 г. Аднаўленне савецкай улады на вызваленай ад польскай акупацыі тэрыторыі. Дагавор РСФСР і Літвы 12 ліпеня 1920 г. і яго наступст-вы для Беларусі. Палітычная барацьба па пытаннях адраджэння беларускай нацыянальнай дзяржавы на савецкай аснове. Другое абвяшчэнне БССР. Паражэнне Чырвонай Арміі пад Варшавай. Перагаворы паміж РСФСР і Польшчай аб перамір'і. Пытанне аб удзеле ў іх прадстаўнікоў Беларусі. Заканчэнне польска-савецкай вайны. Падпісанне прэлімінарнага мірнага дагавораПолынчы з РСФСР і Украінай. Стварэнне на польскай тэрыторыі антысавецкіх узброеных фарміраванняў. Разгром атрадаў С. Булак-Балаховіча, іншых антысавецкіх выступленняў. Слуцкі збройны чын улістападзе — снежні 1920 г. II Усебеларускі з'езд Саветаў. Падпісанне Рыжскага мірнага дагавора, яго вынікі і наступствы для Беларусі і Польшчы.

 

5.3. Беларуская ССР у 20—30-я гг. XX ст.

 

Агляд літаратуры і гістарычных крыніц.

Грамадска-палітычнае жыццё і нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва Беларусі ў 20-я гг. XX ст. Палітычнае, тэрытарыяльна-адміністрацыйнае іэканамічнае становішча БССР пасля Рыжскага міру. Адмоўны ўплыў на эканоміку краіны палітыкі «ваеннага камунізму». Абвастрэнне сацыяльнайнапружанасці. Актывізацыя ўзброенай антысавецкай барацьбы ў пачатку 20-х гадоў. Стварэнне надзвычайных органаў і ўзмацненне барацьбы з тэрарызмам і бандытызмам. Стварэнне Беларускай праваслаўнай мітраполіі. Палітычная амністыя 1923 г. у БССР і яе ўплыў на рост даверу да савецкай улады. Вяртанне ў БССР з эміграцыі дзеячаў БНР. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў БССР у 1921—1927 гг. Пагадненні БССР з РСФСР і іншымі савецкімі рэспублікамі. Роля БССР у стварэнні Саю-за ССР. IV з'езд Саветаў Беларусі і яго рашэнні. I Усесаюзны з'езд Саветаў 30 снежня 1922 г. Дэкларацыя і дагавор аб утварэнні Саюза ССР, іх змест. Статус Беларускай ССР у складзе СССР. Канстытуцыя Саюза ССР 1924 г. Нацыянальная палітыка РКП(б) і КП(б) Беларусі. Рашэнні X і XII з'ездаўРКП(б) аб нацыянальнай палітыцы. Палітыка беларусізацыі, яе прычыны, сутнасць, умовы і характар ажыццяўлення. Станоўчыя і адмоўныя вынікібеларусізацыі. Прычыны яе згортвання. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа ў БССР. Вяртанне БеларускайССР этнічных беларускіх тэрыторый са складу РСФСР у 1924 і 1926 гг. Складанасць вырашэння гэтага пытання. VII Надзвычайны з'езд СаветаўБеларусі. Становішча нацыянальных меншасцей у БССР, іх грамадска-палітычнае і культурнае жыццё. Нацыянальныя раёны і Саветы ў Беларусі. Актывізацыя дзейнасці Саветаў. Усталяванне аднапартыйнай сістэмы. Самароспуск партыі беларускіх эсэраў. Прыняцце Канстытуцыі БССР 1927 г. Грамадскія арганізацыі. Прафсаюзы. Дзейнасць Рабоча-Сялянскай Інспекцыі.

Пераход да новай эканамічнай палітыкі (НЭПа). Сельская гаспадарка. Становішча беларускай вёскі і сельскай гаспадаркі ў пачатку 20-х гг. Аграрная палітыка. Камуністычнай партыі, яе сутнасць і накірункі. X з'езд РКП(б). Пераход да НЭПа на вёсцы. Замена харчразвёрсткі харчовым падаткам. Дэкрэт ЦВК БССР «Аб свабодным выбары форм землекарыстання» (студзень 1922 г.). Землеўпарадкаванне, яго асаблівасці ў Беларусі. Рост хутарской сістэмы гаспадарання. Змены ў сацыяльнай структуры беларускай вёскі. Працэс драблення сялянскіх гаспадарак. Кааператыўны рух у беларускай вёсцы, яго формы і дынаміка. Калектыўныя гаспадаркі і саўгаснае будаўніцтва. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ў канцы 20-х гг. Беларуская вёска напярэдадні «вялікага пералому».

Прамысловае развіццё Беларусі ў 20-я гг. Прамысловасць Беларусі ваўмовах пераходу да мірных умоў развіцця. Ажыццяўленне мерапрыемстваўновай эканамічнай палітыкі ў прамысловасці: развіццё рыначных адносін, увядзенне гаспадарчага разліку, рэарганізацыя кіравання народнай гаспадаркай, змена адносін да прыватнага капіталу. Грашовая рэформа і яе вынікі. Развіццё крэдыту. Галоўныя вынікі аднаўленчага перыяду ў прамысловасці. Рост прадукцыйнасці працы. Паляпшэнне сацыяльных умоў жыцця рабочых. Згортванне дзейнасці прыватных прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў. Крызіс збыту, таварны голад. Паступовае згортванне НЭПу і пераход да адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання эканомікай.

Станаўленне беларускай савецкай культуры (20-я гг.). Палітыка па пы-таннях развіцця нацыянальных культур. Асноўныя напрамкі, супярэчнасці іздабыткі. Развіццё беларускай культуры. Узмацненне ідэалагічнага ўціску ўкультурным жыцці. Фарміраванне савецкай сістэмы адукацыі. Барацьба з непісьменнасцю. Станаўленне агульнаадукацыйнай, спецыяльнай і вышэйшай школ. БДУ. Навуковыя ўстановы. Дзейнасць Інстытута беларускай культуры. СтварэннеАкадэміі навук Беларусі. Матэрыяльна-тэхнічная база і кадравае забеспячэн-не школы і навукі. Культурна-асветніцкая работа ў рэспубліцы. Развіццё мастацкай літаратуры, тэатра ва ўмовах савецкай улады. Узнікненне розных літаратурных плыняў і напрамкаў, ідэйная барацьба ўтворчай дзейнасці. Стварэнне і дзейнасць літаб'яднанняў «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП). Музычнае і выяўленчае мастацтва.

Беларуская эміграцыя ў 20-я гг. Палітычныя і эканамічныя прычыныэміграцыі з Беларусі, яе плыні і мэты. Цэнтры беларускіх палітычных партыйі арганізацый у эміграцыі. Дзейнасць Рады і ўрада БНР. Палітычныя канферэнцыі ў Рызе і Празе. Адносіны лідэраў беларускай палітычнай эміграцыі да Рыжскага мірнага дагавора, да савецкай улады і БССР. Ростпрасавецкіх настрояў у палітэміграцыі. Раскол беларускай эміграцыі. Канферэнцыя ў Берліне ў кастрычніку 1925 г. Вяртанне палітычных эмігрантаў у БССР і ўдзел іх у грамадскім жыцці.

Індустрыялізацыя ў Беларускай ССР. Пераход да фарсіраванай індустрыялізацыі краіны, яе прычыны і ўмовы, мэты і задачы. Унутрыпартыйная барацьба аб шляхах і метадах пабудовы сацыялізму. Першы пяцігадовы план развіцця эканомікі і культуры: яго асноўныя паказчыкі і асаблівасці ў прамысловасці Беларусі. Рэсурсы і сродкі развіцця для індустрыялізацыі рэспублікі. Стварэнне новых галін прамысловасці. Новабудоўлі фабрык і заводаў, тэхнічная рэканструкцыя прадпрыемстваў угарадах рэспублікі ў гады першай пяцігодкі. Узмацненне камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання прамысловасцю і выкананне планавых заданняў пяцігодкі. Рэальныя вынікі першага пяцігадовага плана ўпрамысловасці БССР. Развіццё прамысловасці рэспублікі ў гады другой пяцігодкі. Планавыяпаказчыкі і іх выкананне. Рост колькасці рабочага класа. Падрыхтоўка кадраў інжынерна-тэхнічных работнікаў і кваліфікаваных рабочых. Разгортванне працоўнага «сацыялістычнага спаборніцтва». Стаханаўскі рух у Беларусі. Метады дасягнення планавых паказчыкаў. Вынікі індустрыялізацыі ў БССР.

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі рэспублікі. Курс на сацыялістычную перабудову вёскі. Яго мэты і задачы. Унутрыпартыйная барацьба па пытаннях аб шляхах развіцця сельскай гаспадаркі. Крызіс хлебана-рыхтовак. Забарона гандлю сельскагаспадарчымі прадуктамі. Пераход да масавай калектывізацыі, тэрміны яе правядзення. Гвалтоўныя метады стварэння калектыўных гаспадарак. Ажыццяўленне «палітыкі раскулачвання». Выхад сялянскіх гаспадарак з калгасаў вясной 1930 г. Новы этап калектывізацыі восенню 1930 г. Рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі. Арганізацыя МТС, палітаддзелаў пры іх. Арганізацыйна-гаспадарчае ўмацаванне калгасаў і іх матэрыяльна-тэхнічнай базы. Саўгасы і іх гаспадарчая дзейнасць. Голад 1932—1933 гг. у Беларусі. Завяршэнне калектывізацыі беларускай вёскі, яе палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя вынікі.

Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё Беларускай ССР у 30-я гг. Карэнны паварот у грамадска-палітычным і культурным жыцці ў пачатку 30-20х гг. Разгортванне ідэйна-палітычнай барацьбы з беларускім «нацыянал-дэмакратызмам». Палітыка «культурнай рэвалюцыі». Развіццё савецкай сістэмы адукацыі ў рэспубліцы. Барацьба за ліквідацыю непісьменнасці. Пераход да сямігадовагаабавязковага навучання. Стварэнне сістэмы агульнаадукацыйнай, спецыяльнай і вышэйшай школ. Стварэнне сістэмы навуковых устаноў. АН БССР. У. Ігнатоўскі. Асноўныя накірункі развіцця беларускай навукі і дасягненні беларускіх вучоных у 1930-я гг. Развіццё беларускай савецкай літаратуры. Асноўныя творы вядучых пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў, крытыкаў і іх тэматыка. Абвастрэнне ідэйна-палітычнай барацьбы сярод беларускіх літаратараў. Перабудовапісьменніцкіх арганізацый. Стварэнне Саюза савецкіх пісьменнікаў. Тэатральнае, музычнае, выяўленчае і іншыя формы мастацтва і асноўныянакірункі іх развіцця ў рэспубліцы. Архітэктура Беларусі. Укараненне ў гра-мадстве «пралетарскай па змесце і сацыялістычнай па форме» культуры. Асноўныя рысы і характар грамадства, сфарміраванага ў Савецкім Саюзе ўканцы 30-х гг.: палітычны, эканамічны, сацыяльны і духоўна-культурны аспекты.

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі ў 30-я гг. Аб'ектыўныя і суб'ектыўныя прычыны палітычных рэпрэсій. Разгортванне хвалі палітычных рэпрэсій уБеларусі ў пачатку 30-х гг. Фабрыкацыя ДПУ БССР «контррэвалюцыйных» спраў Саюза вызвалення Беларусі (СВБ), Працоўнай сялянскай партыі (ПСП), Прамысловай партыі (Прампартыя), Саюзнага бюро РСДРП меншавікоў. Ліквідацыя «шкодніцтва» ў Наркамземе і Трактарацэнтры, жывёлагадоўлі, лясной і папяровай прамысловасці. Справы Беларускага нацыянальнага цэнтра (БНЦ), Польскай арганізацыі вайсковай (ПАВ), Беларускай народнай Грамады (БНГ) і інш. Палітыка ўлад у дачыненні да праваслаўнага і каталіцкага духавенства. Рэпрэсіі 1937—1938 гг. супраць інтэлігенцыі, партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва, ваенных і супрацоўнікаўНКУС БССР. Вынікі палітычных рэпрэсій.

 

5.4. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы (1921—1939).

 

Літаратура па тэме і агляд гістарычных крыніц.

Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы. Тэрыторыя Заходняй Беларусі, яе адміністрацыйны падзел. Віленскі канфлікт, яго прычыны. Сярэдняя Літва. Органы кіравання, сацыяльны і нацыянальны склад насельніцтва і канфесіі. Спецыфіка царкоўнага жыцця. Неаунія. Палітыка польскіх улад у Заходняй Беларусі. Нацыянальны прыгнёт. Закрыццё беларускіх школ. Прымусоваяпаланізацыя беларусаў. Адметныя рысы эканомікі Заходняй Беларусі. Прамысловасць і асноўныя яе галіны. Сусветны эканамічны крызіс 1929—1933 гг. і яго ўплыў на народную гаспадарку Заходняй Беларусі. Становішча рабочага класа. Умовы працы і жыцця. Рост беспрацоўя. Сельская гаспадарка Заходняй Беларусі, яе стан і развіццё. Аграрнаяпалітыка польскіх улад. Зямельныя рэформы і іх вынікі. Парцэляцыя, камасацыя, ліквідацыя сервітутаў. Землеўладанне. Падатковая палітыка. Збядненне вясковага насельніцтва, эканамічная эміграцыя.

Рэвалюцыйна-вызваленчы рух. Асноўныя палітычныя партыі іарганізацыі ў Заходняй Беларусі. Выбары ў польскі сейм 1922 г. Стварэнне ідзейнасць Беларускага пасольскага клуба. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. Дзейнасць партыі беларускіх эсэраў. Утварэнне Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА). Партызанскі рух. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (БСДП), Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), Беларускі сялянскі саюз (БСС). Дзейнасць польскіх, яўрэйскіх і іншых партый і арганізацый. Утварэнне Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ) і Камуністычнага Саюза моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). Праграмныя мэты і задачы КПЗБ, яе дзейнасць. Арганізацыя Беларускай сялянска-работніцкай Грамады (БСРГ), яе праграма і дзейнасць. Прычыны забароны БСРГ польскімі ўладамі і яе разгром. Выбары ў сейм Полыпчы ў 1928 г. у Заходняй Беларусі. Стварэнне Беларускага сялянска-рабочага пасольскага клуба «Змаганне». Уздым рабочага і сялянскага руху ў пачатку 1930-х гг. Косаўскае (1927) і Асташынскае (1932) выступленні сялян, Кобрынскае ўзброенае выступленне сялян (1933), выступленні нарачанскіх рыбакоў (1935). Узмацненне палітычных рэпрэсій польскіх улад. Спробы стварэння дэмакратычнага антыфашысцкага народнага фронту. Беларускае народнае аб'яднанне (БНА). Прычыны роспуску КПЗБ. Рэпрэсіі ў адносінах да яе кіраўнікоў і членаў.

Культура Заходняй Беларусі. Умовы развіцця культуры. Барацьба за ас-вету на роднай мове. Таварыства беларускай школы (ТБШ), Беларускіінстытут гаспадаркі і культуры (БІПК), Беларускае навуковае таварыства (БНТ). Літаратура, друк і мастацтва. Творы М. Васілька, В. Таўлая, М. Танка, I. Дварчаніна, Б. Тарашкевіча і інш. Я. Драздовіч, Р. Шырма. Народная творчасць.

 

6. БЕЛАРУСЬ 3 1939 Г. ДА ПАЧАТКУ XXI СТ.

 

6.1. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны (1939—1945)

 

Гістарыяграфія праблемы і агляд апублікаваных крыніц.


1 | 2 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.031 сек.)