|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Тлумачальная запіска
Выцінанка – адзін з відаў беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які адыгрывае значную ролю ў працэссе эстэтычнага і культуразгоднага развіцця вучняў. Выцінанка – гэта ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай, або каляровай паперы пры дапамозе нажніц ці нажа. Зарадзіўся гэты від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Кітаі, а развіццё атрымаў у сувязі з удасканальваннем папяровай вытворчасці. Для беларускай выцінанкі характэрны простыя кампазіцыі на аснове геаметрычных, раслінных, зааморфных і рэдка прадметных матываў. Выцінанку шырока выкарыстоўвалі ў побыце. Ёй упрыгожвалі вокны, сцены, паліцы, столь і покуць (“кут”). Кожны год выцінанку абнаўлялі, звычайна да Вялікадня. З развіццём лёгкай прамысловасці выцінанку наогул замяніў тэкстыль. Апошні перыяд росквіту выцінанкі прыпадае на першае дзесяцігоддзе пасля вайны. Потым мастацтва выцінанкі зноў было ў заняпадзе. Зараз можна назіраць аднаўленне гэтага віда беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Выцінанка набыла сучаснае “гучанне”, але не згубіла і традыцыйныя рысы. У працэсе правядзення ўрокаў па выцінанцы ў вучняў развіваюцца творчыя здольнасці, фантазія, уяўленне, вобразнае мысленне. Атрыманыя мастацкія веды, сфарміраваныя ўменні эмацыянальна ўспрымаць культурна-мастацкія здабыткі нашага народа з’яўляюцца дзейснымі сродкамі патрыятычнага і духоўнага выхавання вучняў. У аснову праграмы пакладзена знакавая сімволіка і нацыянальныя традыцыі арнаментальнага мастацтва, беларускія абрады і міфалогія. Мэта вывучэння прадмета: фарміраванне мастацкай культуры сродкамі традыцыйнай беларускай выцінанкі. Задачы прадмета: - вывучэнне і асэнсаванне нацыянальных традыцый беларускай выцінанкі; - развіццё здольнасцей эмацыянальна ўспрымаць багацце беларускай культуры; - развіццё мастацка-творчых здольнасцей, фарміраванне практычных уменняў і навыкаў пры рабоце над выцінанкай; - выхаванне патрыятызму, працавітасці, добрасумленнасці. Асноўныя патрабаванні да метадаў выкладання: 1. Сувязь з мастацкай культурай, народнымі традыцыямі і паўсядзённым жыццём. 2. Адзінства выхавання, навучання і творчай дзейнасці вучняў. 3. Улік узроставых асаблівасцей вучняў, спалучэнне індывідуальных і калектыўных форм работы. 4. Разнастайнасць відаў работы і матэрыялаў. 5. Чаргаванне тэарэтычных і практычных урокаў. 6. Міжпрадметныя сувязі, сувязь з іншымі відамі мастацкай дзейнасці. Асновай выкладання спецыяльнага вучэбнага прадмета “Мастацтва выцінанкі” з’яўляецца арганічнае адзінства вучэбнага і выхаваўчага працэса: маральнае, духоўнае, эстэтычнае і мастацкае выхаванне павінна абапірацца на сістэматычнае засваенне вучнямі мастацкіх ведаў, практычных уменняў і навыкаў творчай дзейнасці. Адным з паказчыкаў эфектыўнасці ўрокаў па выцінанцы з’яўляецца захапленне, зацікаўленасць вучняў і жаданне займацца народным мастацтвам. Урокі павінны забяспечваць пазітыўныя эмацыянальныя адносіны навучэнцаў да мастацкай дзейнасці. Тыднёвая нагрузка – 2 гадзіны для групы 10 чалавек з вучняў 5 – 6 класаў. Праграма складаецца з 8-мі раздзелаў: “Гісторыя выцінанкі”, “Асаблівасці беларускай выцінанкі”, “Кампазіцыя”, “Рапортная выцінанка”, “Цэнтрычная выцінанка”, “Сіметрычная (люстэркавая) выцінанка”, “Асіметрычная выцінанка”, “Тэматычная праца”, якія вывучаюцца на розных этапах з паступовым ускладненнем. Урокі па выцінанцы можна будаваць на аснове традыцыйнай структуры (арганізацыйная, тэарэтычная, практычная, заключная часткі) ці правадзіць у нестандартнай форме: урок-выстава, урок-конкурс майстэрства, урок-семінар, урок-экскурсія і інш. На ўроках можна спалучаць індывідуальныя і групавыя формы работы, даваць вучням заданні рознай ступені складанасці. Трэба шырока выкарыстоўваць наглядны матэрыял: узоры работ, фотаздымкі, ілюстрацыі. У раздзеле: “Тэматычная праца”, дзе ўрокі прысвечаны святам і абрадам, для развіцця творчых здольнасцей вучняў лепш выкарыстоўваць схемы работ ці тэхналагічныя карты, а таксама самастойнае вывучэнне тэарэтычнага матэрыялу.
Клас Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.) |