|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Першы год навучання
Прыкладны тэматычны план
Змест
Паходжанне выцінанкі: характарыстыка выцінанкі як віда дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гісторыя развіцця. Матэрыял для выцінанкі. Сувязь з побытам. Асноўныя віды выцінанкі і іх асаблівасці.
Сэнс адтулін, характэрны для беларускай выцінанкі: сюжэты беларускай выцінанкі. Узоры выцінанак беларускіх майстроў сучаснасці. Паслядоўнасць выканання.
Кампазіцыя ў выцінанцы: кампазіцыя і яе асаблівасці ў выцінанцы, аналіз узораў. Выкананне практыкаванняў на вызначэнне кампазіцыі, віда. Арганізацыя плоскасці, паняцце раўнавагі: законы кампазіцыі ў выцінанцы, размяшчэнне элементаў кампазіцыі, выкананне эскізаў выцінанак. Метады стылізацыі: паняцце аб стылізацыі, роля стылізацыі ў выцінанцы, метады і прыемы стылізавання выяў. Практыкаванні па стылізацыі аб’ектаў навакольнага асяроддзя.
Геаметрычныя матывы ў рапортнай выцінанцы: паняцце аб рапортнай выцінанцы, геаметрычныя элементы, іх сімвалічнасць, кампазіцыйнае размяшчэнне. Раслінныя матывы ў рапортнай выцінанцы: сімвалічнасць раслінных матываў, стылізацыя расліннага свету, кампазіцыйнае размяшчэнне элементаў раслінных матываў.
Геаметрычныя матывы ў цэнтрычнай выцінанцы: паняцце цэнтра ў выцінанцы, асаблівасці цэнтрычнай выцінанкі, правільнае размяшчэнне элементаў кампазіцыі ў цэнтрычнай выцінанцы з геаметрычнымі матывамі. Мандала. Сімвалічны і філасофскі сэнс: паняцце аб “мандале”, асаблівасці яе выявы, сэнс сімвалаў, сувязь з побытам людзей, паслядоўнасць выканання. Раслінныя матывы ў цэнтрычнай выцінанцы: правілы кампазіцыйнага размяшчэння стылізаваных элементаў раслін, восі сіметрыі, паўторы.
Калядныя матывы ў выцінанцы: сувязь выцінанкі са святамі беларусаў, іх адлюстраванне ў выцінанцы, сімвалічнасць сюжэтаў. Каляды і іх сімвалы. Стылізацыя сімвалаў Калядных святаў у выцінанцы. Калядныя паштоўкі: элементы калядных сімвалаў у выцінанцы, іх памер і размяшчэнне, стылізацыя. Праца на тэму “Прыйшла Каляда”: калядныя сімвалы, распрацоўка эскіза, кампазіцыйнае размяшчэнне элементаў, паслядоўнасць выканання, тэхніка бяспекі пры рабоце з нажніцамі.
Сіметрычная і асіметрычная раўнавага. Раўнавага асобных элементаў кампазіцыі: паняцце сіметрыі і асіметрыі ў выцінанцы, аналіз узораў.
Геаметрычныя матывы ў сіметрычнай (люстэркавай) выцінанцы: асаблівасці размяшчэння геаметрычных элементаў у сіметрычнай выцінанцы, паслядоўнасць выканання сіметрычнай выцінанкі. Раслінныя матывы ў сіметрычнай (люстэркавай) выцінанцы: сіметрыя ў выцінанцы з элементамі раслін, кампазіцыйныя асаблівасці выцінанкі з расліннымі матывамі.
Геаметрычныя матывы ў асіметрычнай выцінанцы: асіметрыя ў выцінанцы з геаметрычнымі элементамі, законы кампазіцыйнага размяшчэння, паслядоўнасць выканання. Раслінныя матывы ў асіметрычнай выцінанцы: кампазіцыя асіметрычнай выцінанкі з расліннымі матывамі, асаблівасці выканання.
Купальскія матывы ў выцінанцы: абрады свята Купалле, сімвалы свята, іх стылізацыя для выцінанкі, кампазіцыйнае размяшчэнне. Праца на тэму “Папраць-кветка”: распрацоўка эскіза, кампазіцыя, паслядоўнасць работы, работа ў матэрыяле. Праца на тэму “Купальская ноч”: стварэнне эскіза, размяшчэнне элементаў кампазіцыі, выкананне ў матэрыяле. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.009 сек.) |