АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Семінарскія заняткі

Читайте также:
  1. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА
  2. РАБОЧАЯ ПРАГРАМА

Змест курса.

Мэты і задачы курса

Спецкурс “Традыцыйная сямейная абраднасць беларусаў: гісторыка-культуралагічны аспект” адносіцца да цыклу дысцыплін спецыялізацыі. Паводле адукацыйнага стандарту для першай ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-21-03-01 “Гісторыя”, пасля вывучэння дысцыплін спецыялізацыі, выпускнік павінен

ведаць:

- месца і задачы вывучаемых дысцыплін у кантэксце іншых прадметаў спецыяльнасці,

- крыніцы, гістарыяграфію і метады даследавання па абранай спецыялізацыі,

умець:

- вызначаць і прымяняць канкрэтныя спосабы, формы і метады рашэння практычных задача па спецыяльнасці,

- ажыццяўляць і арганізоўваць пошук інфрамацыі па абранаму накірунку,

- прымяняць атрыманыя веды ў стандартных сітуацыях і пры вырашэнні задач высокага ўзроўню няпэўнасці.

Спецкурс “Традыцыйная сямейная абраднасць беларусаў: гісторыка-культуралагічны аспект” павінен садзейнічаць больш глыбокаму засваенню студэнтамі ведаў аб асобных аспектах традыцыйнай культуры беларусаў, у прыватнасці, сямейных адносінах, ролях і функцыях асобных субкультур традыцыйнага грамадства, сямейных рытуальна-абрадавых комплексаў.

Мэта дадзенага спецкурса: вывучэнне традыцыйнай сямейнай абраднасці беларусаў як гісторыка-культуралагічнага феномену на аснове фальклорных і этнаграфічных матэрыялаў ХІХ – пач. ХХ ст. і навуковых даследаванняў др. пал ХІХ – ХХ стст.

Задачы дадзенага спецкурса:

1. Азнаямленне з гісторыяй вывучэння сям’і і традыцыйнай сямейнай абраднасці беларусаў уайчыннай этналогіі.

2. Вывучэнне асноўных характарыстык сям’і і сямейных адносін у беларусаў ХІХ – пач. ХХ стст.

3. Вывучэнне сацыяльна-пабытовых і абрадавых аспектаў субкультур дзяцей, моладзі, дарослых і старых у беларускай традыцыйнай культуры.

4. Вывучэнне структуры і семантыкі традыцыйнай сямейнай абраднасці беларусаў.

5. Аналіз прасторава-часавых характарыстык, атрыбутыўнага, магічна-акцыянальнага, а таксама персанажнага, вербальнага кодаў традыцыйнай сямейнай абраднасці беларусаў.

6. Аналіз сучаснага стану сямейнай абраднасці беларусаў.

Структура і змест курса

У структураванні зместу курса рэалізавана модульная тэхналогія, дзе модуль уяўляе сабой цэласную, адносна аўтаномную, узбуйненую дыдактычную адзінку, якая, аднак, звязана з усімі астатнімі модулямі курса.

Змест курса складаюць 4 модулі, падзеленыя ў сваю чаргу на асобныя тэмы. Акрамя гэтага, у змест уключаны уводны модуль і модуль-рэзюмэ.

Выкладанне курса разлічана на 6 аудыторных гадзін (4 лекцыйных і 2 семінарскіх заняткаў).


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

Лекцыйны курс.

№ п/п Назвы модуляў і тэм лекцый, і іх змест Колькасць гадзін
  М-0 Уводзіны. Змест, мэты і задачы курса.
  Традыцыйная сямейная абраднасць як гісторыка-культуралагічны феномен. Змест і стурктура курса. Мэты і задачы курса. Асноўныя паняцці і тэрміны.  
1. М-1. Гісторыя вывучэння сям’і і сямейнай абраднасці беларусаў
1.1. Гісторыя вывучэння сям’і і сямейнай абраднасці беларусаў. Звесткі пра сямейныя адосіны і абрады ў сярэднявечных пісьмовых крыніцах (летапісы). Звесткі пра сямейныя адносіны і абрады ў пісьмовых крыніцах XVI ст. (працы Яна Ласіцкага, Міхалона Літвіна, Статуты ВКЛ). Сям’я і сямейныя адносіны ў мемуарных крыніцах XVII-XVIII стст. Этнаграфічныя даследаванні сямейнай абраднасці ў ХІХ – пач. ХХ стст. Працы Я. Чачота, Р. Зянькевіча, Я. Тышкевіча, А. Рыпінскага, Г. Чахоўскай, О. Кольберга, М. Федароўскага. Публікацыя даследаванняў у выданні “Этнаграфічны зборнік” (А. Кіркор, М. Анімеле). Звесткі пра сям’ю і сямейную абраднасць у працах І. Насовіча, П. Шэйна, Ю. Крачкоўскага, М. Нікіфароўскага, У. Дабравольскага. Даследаванні М. Доўнар-Запольскага, А. Багдановіча. Публікацыя матэрыялаў у перыядычным друку. Вывучэнне традыцыйнай абраднасці ў ХХ-пач. ХХІ стст. Е. Раманаў, А. Сержпутоўскі, Я. Карскі. Краязнаўчы рух. Даследчыя праекты Інбелкульта. Працы М. М. Нікольскага, М. Ф. Піліпенка, Т.І. Кухаронак, У.М. Сысова, Г.П. Арловай. Сучасныя даследаванні сям’і і сямейнай абраднасці беларусаў. Сямейная абраднасць і фальклор у серыі “Беларуская народная творчасць”. Вопыт выдання рэгіянальных этнаграфічных зборнікаў і комплексных даследаванняў.  
2. М-2 Сям’я і сямейныя адносіны ў традыцыйным беларускім грамадстве (ХІХ – пач. ХХ стст.)
2.1. 2.2. 2.3. 2.4. Асноўныя тыпы, формы і функцыі традыцыйнай беларускай сям’і (ХІХ – пач. ХХ стст.) Традыцыйныя тыпы сям’і ў беларусаў: вялікая і малая сем’і. Колькасны склад сям’і. Трансфармацыі беларускай сям’і на працягу ХІХ - ХХ стст. Функцыі сям’і. Інстытут шлюбу ў традыцыйным беларускім грамадстве. Мадэлі сямейных адносін у залежнасці ад тыпу сям’і. Становішча жанчыны. Адносіны паміж мужам і жонкай. Адносіны да дзяцей і старых. Субкультура дзяцінства ў традыцыйнай культуры беларусаў (ХІХ- пач. ХХІ стст.): Пабытовы, сацыяльны, і абрадавы аспекты. Этнаграфія дзяцінства як самастойны накірунак навуковых даследаванняў. Традыцыйныя погляды на нараджэнне і колькасць дзяцей. Узроставыя ступені дзяцінства, іх характарыстыкі. Побыт дзяцей. Гульні і забавы. Дзіцячы фальклор. Народная педагогіка: сродкі, метады, каштоўнасці. Абрадавая сацыялізацыя дзяцей.. Удзел і роля дзяцей ў абрадах сямейнага і каляндарнага цыклаў. Моладзь у структуры традыцыйнага грамадства беларусаў (ХІХ – пач. ХХ ст): пабытовы, сацыяльны і абрадавы аспекты Соцыякультурныя асаблівасці маладзёжнага статусу ў беларускай традыцыйнай культуры. Статус моладзі ў сям’і і грамадстве. Працоўныя абавязкі. Адносіны з дарослымі. Рытуальна-абрадавыя асаблівасці маладзёжнай субкультуры. Роля і статус моладзі ў каляндарных і сямейных абрадах. Вячоркі як спецыфічная праява маладзёжнай субкультуры. Гендэрныя асабліваці ў паводзінах моладзі. Рытуальна-абрадавая сацыялізацыя моладзі і яе падрыхтоўка да дарослага жыцця. Субкультуры дарослых і старых ў традыцыйным грамадстве беларусаў (ХІХ – пач. ХХ ст). Узроставыя рамкі статусу дарослых. Эканамічныя функцыі і працоўныя абавязкі. Гендэрная дыферэнцыяцыя. Святочная і будзённная мадэль паводзін. Рытуальныя ролі і сацыяльныя функцыі дарослых. Старыя як асобная соцыякультурная група. Узроставыя рамкі старасці. Статус старых у сям’і і традыцыйнай супольнасці. Рытуальныя ролі старых. Адносіны да смерці.  
3. М-3 Структурна-семантычны аналіз традыцыйнай сямейнай абраднасці беларусаў.
3.1. 3.2. 3.3. 3.4. Сямейныя абрады як rites de passage: семантыка і структура. Канцэпцыя абрадаў пераходу А. Ван-Генепа. Сутнасць абрадаў пераходу. Канцэпцыя рытуала А. Байбурына. Радзінная абрадавасць: этапы аддзялення, прамежкавы і ўключэння ў тэксце парадзіхі і тэксце дзіцяці. Вясельная абрадавасць: сімволіка смерці і нараджэння. Вяселле як процістаянне двух партый. Пахавальна-памінальная абрадавасць: асаблівасці лімімнальнага статусу нябожчыка. Рэгламентацыя канатктаў са светам памерлых. Традыцыйныя ўяўленні аб долі і неабходнасці яе пераразмеркаваня ў сувязі са зменамі ў струтуры калектыву. Прасторава-часавыя характарыстыкі рытуалаў сямейнага цыклу. Уяўленні пра прастору і час у традыцыйнай культуры. Паняцце хранатопа. Структура прасторы ў архаічнай мадэлі свету. Час, яго скаральнае і прафаннае вымярэнні. Своечасовасць як сведчанне гарманічанага існавання светабудовы. Аптымальныя тэрміны ажыццяўлення абрадаў. Уяўленні аб уплыве часу нараджэння на лёс чалавека. Рэалізацыя прасторавай апазіцыі “сваё-чужое” ў сямейнай абраднасці. Міфалагемы шляху (дарогі) і мяжы (граніцы) ў абрадах пераходу. Магічны кампанент традыцыйнай сямейнай абраднасці беларусаў. Тыпы і віды магіі. Асноўны змест і мэты магічных дзеянняў у сямейнай абраднасці. Магічныя прыёмы ў радзінна-хрэсьбіннай, вясельнай і пахавальна-памінальнай абраднасці. Семіятычны статус і функцыі матэрыяльнай атрыбутыкі сямейнай абраднасці. Канцэпцыя семіятчынага статусу рэчаў. Канцэпцыя функцый матэрыяльнай атрыбутыкі П. Багатырова. Асноўныя віды атрыбутаў: прадметы ткацтва, элементы народнага касцюма, прадметы побыту (посуд), рытуальныя стравы. Функцыі матэрыяльнай атрыбутыкі: функцыя дара, ахвярная, інфарматыўная, медыятыўна-пасрэдніцкая, апатрапейная функцыі. Семіятычны статус і функцыі рытуальных страў у сямейнай абраднасці.  
4. М-4 Сямейная абраднасць беларусаў на сучасным этапе: традыцыі і навацыі  
4.1. Сямейная абраднасць беларусаў на сучасным этапе: традыцыі і навацыі. Прычыны трансфармацый сямейнай абраднасці у ХХ-пач. ХХІ стст. Спробы стварэння савецкай сямейнай абраднасці і яе суданосіны з традыцыяй. Ступень захаванасці абрадаў. Сучасная сімволіка абрадаў. Новыя элементы ў сямейнай абраднасці.    
  М-R. Заключэнне. Абагульненне па курсу.  
  Усяго:  

Семінарскія заняткі.

№ тэмы Назва тэм семінарскіх заняткаў і іх змест Колькасць гадзін
1. Гісторыя вывучэння сям’і і сямейнай абраднасці беларусаў. Публікацыя крыніц. 1. Сям’я і сямейныя абрады беларусаў у фальклорна-этнаграфічных зборніках ХІХ – пач. ХХ стст. 2. Праца М. В. Доўнар-Запольскага “Беларускае вяселле ў культурна-рэлігійных перажытках. 3. Праца Т. І. Кухаронак “Радзінныя звычаі і абрады беларусаў”. 4. Даследванне пахавальна-памінальнай абраднасці беларусаў (У. М. Сысоў, В.М. Шарая) 5. Публікацыя крыніц па сямейнай абраднасці беларусаў у серыі “Беларуская народная творчасць”. 6. Характарыстыка крынічнай базы па спецкурсе.    
2. Сацыяльна-пабытовыя і рытуальныя аспекты субкультур дзяцей, моладзі, дарослых і старых у беларускай традыцыйнай культуры 1. Сацыяльна-пабытовыя і рытуальныя аспекты субкультуры дзяцінства. 2. Сацыяльна-пабытовыя і рытуальныя аспекты субкультуры моладзі. 3. Сацыяльна-пабытовыя і рытуальныя аспекты субкультуры дарослых. 4. Сацыяльна-пабытовыя і рытуальныя аспекты субкультуры старых.  
3. Структурна-семантычны аналіз радзіннага-хрэсьбіннага рытуальнага комплексу. 1. Прасторава-часавыя характарыстыкі радзінна-хрэсьбінннай абраднасці. 2. Перадродавы этап: семантыка забарон і прадпісанняў. 3. Нараджэнне дзіцяці і пасляродавая абраднасць: структура і семантыка. Рытуальная роля бабкі-павітухі. 4. Хрэсьбіны як абрад уключэння дзіцяці ў соцыум. Рытуальная роля кумоў. Бабіна каша.  
4. Структурна-семантычны аналіз вясельнага рытуальнага комплексу. 1. Перадвясельны этап як комплекс абрадаў аддзялення. 2. Структурна-семантычны аналіз абрадаў асноўнай часткі вяселля. 3. Абраднасць пасля-вясельнай часткі, яе роля ў агульным абрадавым комплексе.    
5. Структурна-семантычны аналіз пахавальна-памінальнага рытуальнага комплексу. 1. Уяўленні пра смерць і адносіны да смерці ў беларускай традыцыйнай культуры. 2. Абрады аддзялення ў пахавальным рытуале. 3. Прамежкавы этап у пахавальным рытуальным комплексе. 4. Семантыка памінальнага абрадавага комплексу.    
6. Сучасная сямейная абраднасць: традыцыі і навацыі. 1. Прычыны трансфармацыі традыцыйнай сямейнай абраднасці беларусаў у ХХ ст. 2. Грамадзянскія сямейныя абрады, іх змест і функцыі. 3. Традыцыйныя элементы ў сямейнай абрадансці ХХ ст.: пераасэнсаванне сімволікі. 4. Сучасная сямейная абраднасць гараджан: спалучэнне традыцыі і навацыі. 5. Сучасная сямейная абраднасць на вёсцы: спалучэнне традыцыі і навацыі.  
Усяго    

 


Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.)