|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Філаматы і філарэты
У 1815 годзе Адам Міцкевіч паступіў у Віленскі універсітэт на фізіка-матэматычны факультэт, але праз год ён перайшоў на гісторыка-філалагічны, які скончыў у 1819 годзе. На той час Віленскі ўніверсітэт быў самай прэстыжнай навучальнай установай, у якой лекцыі студэнтам чыталі вядомыя вучоныя і грамадскія дзеячы. Некаторыя з іх пазней стануць актыўнымі ўдзельнікамі паўстання 1830-1831 гадоў. У гады вучобы ва ўніверсітэце Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот, Ігнат Даменка і іншыя студэнты - ураджэнцы Навагрудчыны - уваходзілі ў тайнае таварыства філаматаў - сяброў навукі, якое затым было перайменавана ў таварыства філарэтаў - сяброў дабрачыннасці. Як вядома, усе тайныя арганізацыі строга забараняліся царскімі ўладамі, таму філаматы і філарэты былі вельмі асцярожнымі ў падборы новых членаў. Прымаліся самыя надзейныя і здатныя да навукі і творчасці студэнты. Таму таварыства было нешматлікім: спачатку ў яго ўваходзіла 19 чалавек, пазней - 26. Першапачатковую мэту сваёй арганізацыі філаматы бачылі ў маральным выхаванні асобы і аказанні ўзаемнай дапамогі ў набыцці адукацыі :... «Коварство, ложь, тунеядство - Об этом средь нас ни звука. Основа нашего братства: Отчизна, доблесть, наука». (А. Міцкевіч. "Песня Адама".) Затым, у 1818 годзе згодна з новым статутам задачы таварыства пашыраліся - усебакова займацца краязнаўствам і весці культурна-асветніцкую працу сярод насельніцтва, агітаваць моладзь у тайныя патрыятычныя згуртаванні з мэтай будзіць у народа імкненні змагацца з расійскім царызмам. Збіраліся студэнты-аднадумцы недалека ад Тугановічаў ва ўрочышчы Кут ля вялізнага каменя, які меў даўжыню каля чатырох метраў, вышыню - каля трох і шырыню - каля двух метраў. За валуном да сённяшняга часу замацавалася назва "камень філарэтаў". Дзейнасць членаў таварыства філаматаў і філарэтаў была выкрыта царскімі ўладамі. У І823 годзе пачалося следства, Адам Міцкевіч, Ян Чачот і іншыя члены былі арыштаваны і зняволены. Дваццаць удзельнікаў асуджаны і сасланы ў ссылку ў глыб Расійскай імперыі. Такі лёс напаткаў і Міцкевіча, які ў 1824 годзе вымушаны быў назаўсёды пакінуць сваю Навагрудчыну, родную Літву-Бацькаўшчыну.
"Ніколі, нідзе не магу я растацца з табою!.." Ніколі, нідзе не магу я растацца з табою! Ідзеш ты па моры, па сушы ў дарогу са мною, Сляды твае бачу па схілах, высокіх і слізкіх. І чую твой голас у шуме каскадаў альпійскіх; Наўкол азірнуся, і страх валасы падымае: Баюся сустрэцца з табой, але прагна жадаю... (Пераклад М. Калачынскага.)
Гэтыя радкі паэта прысвечаны Марыі Верашчацы, дачцы шляхціцаў з Туганавічаў. Сюды ўпершыню Адам Міцкевіч прыехаў са сваім сябрам і калегам па Віленскім універсітэце Тамашам Занам, які быў знаёмы з Міхалам і Юзафам Верашчакамі - братамі Марыі. Марыля (так называў яе паэт) была адукаванай і вельмі шматграннай натурай: яна шмат чытала (па-французску - у арыгінале), ведала яшчэ нямецкую і італьянскую мовы, пісала вершы і п'есы, іграла на фартэпіяна. Захапленне дзяўчыны беларускімі народнымі песнямі перадалося і закаханаму ў яе Адаму, які любоў да вуснай беларускай творчасці захаваў на ўсё жыццё. Ігнат Дамейка ўспамінаў: "Яна не была прыгожай, у тым значэнні слова, якое звычайна прыдаюць яму людзі: невысокая, з круглым тварам, вялікімі блакітнымі вачыма і светлымі валасамі, мела незвычайную прывабнасць у вуснах і поглядзе... Яе прыгажосць была не ў форме, але ў душы". Відаць, унутраная духоўная прыгажосць дзяўчыны і захапіла Адама. Адам і Марыя шмат гулялі па алеях Туганавіцкага парка, разам чыталі і абмяркоўвалі вершы, раманы, разважалі пра спрадвечны сэнс жыцця. Да сённяшняга дня яшчэ эахавалася старая ліпавая альтанка, дванаццаць высажаных у круг ліп, якія нагадваюць пра тое далёкае каханне: «Альтанка! Шчасця майго калыбель і магіла! Тут спаткаўся, тут і развітаўся...» (А. М. "Дзяды") Так, закаханыя не змаглі злучыць свае лёсы: гэтаму была перашкодай недастатковая матэрыяльная забяспечанасць маладога паэта. Бацькі выдалі дзяўчыну замуж за багатага графа. Вобраз Марылі Верашчакі знайшоў сваё адлюстраванне ў такіх вершах Міцкевіча, як "Да М..." ("Прэч з воч маіх..."), "Да *** (Марылі)", "Няўпэўненасць", "Сон", "Курганок Марылі", "Сябрам", "Люблю я" і іншых. Зразумеўшы, што каханне страчана, у кастрычніку 1822 года паэт піша замужняй Марыі наступнае пісьмо: "...Каханая Марыя, я цябе шаную і абагаўляю, як багіню. Каханне маё такое ж бязвіннае і нябеснае, як і сам яго прадмет... Ты мой анёл-захавальнік усюды прысутны... Але я не магу ўтрымацца ад страшэннага хвалявання, калі ўспамінаю, што я страціў цябе назаўсёды, што я буду толькі сведкам чужога шчасця, што ты забудзеш мяне; часта ў адну і тую ж хвіліну я малю Бога, каб ты была шчаслівая, хаця б і забылася пра мяне, і адначасова гатоў закрычаць, каб ты памерла... разам са мной!... Дарагая, адзіная мая! Ты не бачыш прорвы, над якой мы стаім!.." Толькі на трыццаць шостым годзе жыцця, калі паэт знаходзіўся на эміграцыі ў Парыжы, ён ажаніўся на Цэліне Шыманоўскай. У іх сям'і народзіцца шасцёра дзяцей. Першую дачку Адам Міцкевіч назаве Марыяй.
Як ужо адзначалася, настаўнік Ковенскай павятовай школы і паэт Адам Міцкевіч быў высланы з Літвы ва "ўнутраныя" губерніі Расіі. У 1824 годзе ён назаўсёды пакідае сваю Навагрудчыну і становіцца эмігрантам. Спачатку паэт па этапе прыехаў у Пецярбург. Тут ён пазнаёміўся і зблізіўся з паэтамі-дзекабрыстамі К. Рылеевым і А. Бястужавым. За пяць гадоў вандравання па Расіі пісьменнік наведаў яшчэ Крым, Адэсу і Маскву. Восенню 1826 года ў Маскве Адам Міцкевіч пазнаёміўся з А. С. Пушкіным, які толькі што вярнуўся з міхайлаўскай ссылкі, куды быу сасланы пасля падаўленага паўстання дзекабрыстаў (1825 год). "Два поэта встретились, как два брата. Поэзия и большая взаимная симпатия сблизили их. Особенно восхищали Пушкина изумительные импровизации Мицкевича... Во время одной из таких импровизаций в Москве Пушкнн, в честь которого был дан этот вечер, вдруг вскочил с места и, ероша волосы, почти бегая по зале, воскликнул: "Какой гений! Какой священный огонь! Что я рядом с ним!" И, бросившись Адаму на шею, обнял его и стал целовать, как брата..." - пісаў у сваёй кнізе "Всё волновало нежный ум" А. Гесэ. У 1829 годзе Адам Міцкевіч пакідае Расію і спешна адпраўляецца ў Заходнюю Еўропу, дзе праводзіць астатнія 26 гадоў свайго жыцця. Пісьменнік некаторы час жыў у Германіі, Францыі, Швейцарыі, Італіі, Турцыі. За мяжою сродкі на сваё існаванне, а таксама сваей сям'і паэт здабывае пераважна выкладчыцкай дзейнасцю: чытае курс лекцый па лацінскай літаратуры ў Лазане (1839 г.), выкладае славянскія літаратуры ў Калеж дэ Франс у Парыжы (1840-1844 гг.),рэдагуе газегу "Трыбуна народаў" (1849 г.). У 1848 годзе А. Міцкевіч едзе ў Італію, каб садзейнічаць арганізацыі з эмігранцкай моладзі легіёнаў для барацьбы з Аўстрыйскай імперыяй. Паэт і патрыёты-эмігранты дапамагалі вызваляць не толькі італьянцаў, але і іншыя народы, перш за ўсё славянскія. Міцкевічаўскі легіён абараняў ад французскай арміі і вольны Рым. У час Крымскай вайны(1853-1856 гг.) Міцкевіч выязджае ў Канстанцінопаль з мэтай сфарміраваць легіёны для барацьбы з Расіяй на баку Турцыі. Але тут ён захварэў на халеру і 26 лістапада 1855 года памёр. У 1856 годзе прах Міцкевіча быў перавезены ў Парыж, а ў 1890 - у Вавельскі замак у Кракаве. 7 - на інтэлектуальнай і творчай прасторы былой Рэчы Паспалітай А.Міцкевіч стаў першым паэтам і літаратуразнаўцам, хто адкрыта прыняў бок рамантызму; - рамантызм А.Міцкевіча стаў заканамерным вынікам яго патрыятызму перш за ўсё ў адносінах да Вялікага Княства Літоўскага, грамадзянінам якога паэт сябе ўсведамляў; - разам з іншымі важнымі фактарамі фарміравання творчай асобы А.Міцкевіча фальклор, мова, побыт і звычаі беларускага народа з’яўляюцца галоўнай крыніцай яго рамантычнага светапогляду; - уплыў беларускай культуры, які ўвесь час мяняўся, набываючы новыя віды і формы, А.Міцкевіч адчуваў на працягу ўсяго жыцця: «беларускасць» паэта на вобразным, тэматычным i iдэйным узроўнях выявiлася як у раннiх яго творах, такiх як «Мешка, князь Навагрудка» альбо «Бульба», так i ў больш познiх, напiсаных ужо ў эмiграцыi, напрыклад, у «Пане Тадэвушу», дзе ў дэталях узноўлена жыццё, побыт, звычкi i традыцыi, нават асаблiвасцi светасузiрання беларуска-польскай шляхты канца XVIII – пачатку XIX стагоддзяў; - не толькi беларуская народная культура мела ўплыў на творчую свядомасць А.Мiцкевiча, але i яго творчасць таксама ўплывала на эстэтычную свядомасць беларусаў, што адыграла важную ролю ў фарміраваннi беларускай рамантычнай традыцыi: асэнсаванне беларускiмi рамантыкамi (В.Дунiным – Марцiнкевiчам, Ф.Багушэвiчам, Янкам Купалам i iнш.) велiчы, глыбiнi i спрадвечнай мудрасцi, якая хаваецца ў народнай творчасцi, адбывалася пад моцным уздзеяннем паэзii А.Мiцкевiча.
БЕЛАРУСКІЯ РЭАЛІІ Ў ЛІРА-ЭПІЧНАЙ ПАЭМЕ АДАМА МІЦКЕВІЧА «ГРАЖЫНА» У лістападзе 1822 г. А. М., знаходзячыся ў Коўне, завяршае паэму «Гражына», якая стала новым крокам у гісторыі польскага рамантызму. Гэта быў адзiн з першых узораў сiнтэзу лірычнага і эпічнага пачаткаў. Працу над творам паэт распачаў восенню 1821 г. уШчорсах, куды неаднаразова прыязджаў дзеля наведвання знакамітай бібліятэкі графаў Храптовічаў. Паводле першапачатковай задумы, героем сваёй паэмы А.М. бачыў рэальную гістарычную асобу – ноўгарадскага князя Карыбута з дынастыі Гедзімінавічаў, – які ў 1390 г. за дапамогу Ягайлу пры аблозе Гродна атрымаў ад апошняга ў дзяржанне Ліду, але за тое, што адмовіўся прысягаць на вернасць Вітаўту як вялікаму князю ВКЛ, у 1392 г. быў разбіты яго войскамі і ўзяты ў палон. Твор павінен быў называцца «Карыбут,князь Ноўгарадскі, паэма з літоўскай гісторыі», аднак у працэсе работы А.М. з рэальных гістарычных асоб пакідае толькі князя Вітаўта, месца дзеяння пераносіць з Ноўгарада ў родны Навагрудак, а паэму называе «Гражына», надаючы ёй падтытул «Літоўская аповесць». У выніку, перад міцкевічавым чытачом паўстае яшчэ адзiн прыклад новага мастацкага кірунку – рамантызму. Сучаснікам паэта цалкам знаёмымі былі і тыя, нібыта гістарычныя рэаліі, адмыслова паказаныя А.М. у «Літоўскай аповесці»: падзеі, якія адбываюцца ў сярэднявечнай Літве, з’яўляюцца на самой справе намёкам на тагачасную палітычную сітуацыю ў краіне, калі ў Рэчы Паспалітай, раздзёртай на кавалкі, не мелася сілаў, якія б змаглі аб’яднаць яе і вярнуць дзяржаве былую веліч. Колькі, напрыклад, болю, трагізму, выкліканых апошнім падзелам Рэчы Паспалітай, але адначасова і надзеі на яе адраджэнне адчуваецца, калі аўтар заклікае рыцара ў чорных даспехах хутчэй уварвацца ў рады ворагаў-крыжакаў і выратаваць амаль пераможаных ліцвінаў: Спяшайся, рыцар, ажыві адвагу, Знямоглых падмацуй, ратуй ад гора! Бо немцы здабылі ўжо перавагу – Ліцвінам пікі болей не апора.
Ажывіць патрыятычны дух сучасніка – якраз і была галоўная задача А.М. як паэта-рамантыка. Дзеля дасягнення гэтай высокай мэты ён стварае «жыццёва праўдзівыя вобразы герояў, паводзіны якіх апраўданы і лагічна і псіхалагічна». У паэме тры асноўныя героi – князь Літавор, яго жонка Гражына і дарадца князя Рымвід. Носьбітамі патрыятычнай ідэі выступаюць Гражына і Рымвід, супрацьпастаўленыя аўтарам эгаістычна-недальнабачнаму Літавору. Князь, безумоўна, з’яўляецца адмоўным героем: нельга апраўдаць яго здраду. Між тым А.М. надзяляе яго некаторымi станоўчымі рысамі – ён добры муж, моцны, бясстрашны ваяр, у рэшце рэшт, Літавор здольны прызнаць, зразумець, асэнсаваць сваі памылкі і здзейснiць мужны ўчынак – коштам уласнага жыцця, змыць ганьбу, стварэння хаўруса з крыжакамі. Можна толькі ўявіць сабе тую буру ў душы князя, што змятала пачуцці самалюбства, зайздрасці і дробязнасці, ставячы на іх месца гонар, годнасць і самаахвярнасць. Такiм чынам, на прыкладзе Літавора А.М. паказвае эвалюцыю літаратурнага героя, які можа змяняць маральныя і эстэтычныя прынцыпы. Вобраз Рымвіда ў гэтым сэнсе бяднейшы: ён – герой статычны, не зведвае ніякіх змен і ў любых ўмовах застаецца верным патрыётам сваёй бацькаўшчыны, нават, калі гэта супярэчыць такому паняццю, як «служэнне князю». Між тым яго вуснамі прамаўляе сам А.Міцкевіч: Я не магу сваім вушам даць веры! На брата брату трэба ўзняць далоні? Вось ён на немцах вышчарбіў сякеры І вострыць іх супроць сваіх сягоння! Нязгода – зло, ды скончыцца бядою Яднанне гэта. Мы ж – агонь з вадою!
«Патрыятычны пафас прамовы Рымвіда, – піша І.Горскі, –абумоўлены высокімі ідэаламі самога паэта, ён адлюстраваў нацыянальна-вызваленчыя памкненні перадавой часткі польскага грамадства, якая ўступіла ў канфлікт з рэакцыйным магнацтвам – верным хаўруснікам іншаземных захопнікаў». Дарэчы, А.Міцкевіч адлюстраваў вызваленчыя памкненні не толькі палякаў, як сцвярджае рускі даследчык, але і ўсіх патрыятычна настроенных грамадзянаў Рэчы Паспалітай і, у прыватнасці, Вялікага Княства Літоўскага – беларусаў, літоўцаў, украінцаў і прадстаўнікоў іншых народаў, трапіўшых пад прыгнёт. Яшчэ больш яскравым увасабленнем патрыятызму з’яўляецца Гражына, якая спалучае ў сабе ўсе якасці рамантычнай гераіні: мужная, рашучая, яна захоўвае ў адначассі ўсё тое, што надае жанчыне статус надзвычайнасці: Павагай здзівіць, свежасцю прывабіць, І бачыш быццам і вясну і лета: Румянец кветкі ўсё той самы, мабыць, Хоць спее плод, на сонейку сагрэты.
Дарэчы, разглядаць вобраз гэтай гераіні варта ў сукупнасці з іншымі жаночымі вобразамі, створанымі натхненнем А.М. ў віленска-ковенскі перыяд ягонай творчасці. Толькi ў «Баладах i рамансах» сустракаем цэлую плеяду розных, непадобных адна да другой рамантычных гераiнь – ад цнатлiвай, сцiплай Карусi з балады «Рамантычнасць» да жорсткай, эгаiстычнай Марты з балады «Пальчатка». Кожная жаночая постаць у А.М. выконвае некалькi функцый. Па-першае, вобраз жанчыны амаль заўсёды выступае як эталон пэўных маральных каштоўнасцяў, блiзкiх, альбо далёкiх паэту. Па-другое, яна становiцца выразнiкам уласнага аўтарскага светапогляду.
Самым жа яскравым увасабленнем любові да радзімы і да ўласнага народу з’яўляецца, безумоўна, Гражына з аднайменнай паэмы. Да таго ж яна надзвычай прыгожая: адразу відаць, што ў ёй паэт аб’яднаў рысы многіх беларускіх жанчын, а не адной Марылі, як рабілася раней. З кантэксту паэмы вынікае, што нават сам А.М. захапляецца прыгажосцю сваёй гераіні, называючы яе «з наднёманскіх дочак першай прыгажуняй». Адзначым, што пры апісанні Гражыны паэт невыпадкова ўжывае прыметнік «наднёманскі». Гэтым самым ён сцвярджае (як і ў «Першацвеце» – творчым маніфесце) рамантычны ідэал прыгажосці – не экзатычнай, але тутэйшай, сціплай і натуральнай. Здзіўляе і ўнутраны свет гераіні А.М. Насуперак архетыпнаму вобразу кволай, слабай, цалкам залежнай ад волі мужа кабеты – не важна, будзе гэта жонка селяніна ці жонка магната, паэт стварае вобраз незалежнай, рашучай жанчыны-патрыёткі, якая ідзе супраць волі мужа, але затое застаецца вернай радзіме і свайму народу. Пра высокія маральныя якасці гераіні гаворыць і яе каханне да мужа, якое засталося нязменным нягледзячы ні на што. Таму і просіць Гражына перад смерцю ў мужа прабачэнне за так званую «здраду»: У грудзі раненая, цяжкае дыханне – Яна, упаўшы, ногі князю абдымала, То рукі, прасціраючы к яму, ламала: «Прабач адзіную перад табою здраду!» Вяртаючыся ў жыццёвую рэальнасць, А.М. сцвярджае думку, што для перамогі над ворагам недастаткова адвагі асобных патрыётаў (такіх нават як Гражына), альбо волевыяўлення народа (народ увасабляе Рымвід). Толькі аб’яднанне ўсіх сумленных грамадзянаў колішняй Рэчы Паспалітай – ад сялянства і дробнай шляхты да буйных магнатаў, здольнае супрацьстаяць сілам звонку і вярнуць краіне страчаную дзяржаўнасць. А.М, калі бярэцца апісваць тыя ці іншыя рэаліі, звязаныя са старадаўнімі эпохамі, праяўляе сябе не толькі як паэт-рамантык, але таксама як добры гісторык.
Падагуліўшы вышэй сказанае, можна зрабіць наступныя высновы: – паэма А.Міцкевіча «Гражына» па сваёй форме і змесце з’яўляецца творам цалкам наватарскім, якi прадвызначыў новы жанр у польскай літаратуры рамантызму – жанр паэтычнай аповесці; – у аснову паэмы ляглі патрыятычныя ідэалы А.Міцкевіча, звязаныя з вызваленчай барацьбой беларускага, польскага і іншых народаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай супраць іншаземных захопнікаў; – гістарызм «Гражыны» з’яўляецца своеасаблівай праекцыяй палітычнай сітуацыі, якая склалася на беларуска-польскіх землях часоў трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай; – «Гражына» А.Міцкевіча напоўнена скрозь беларускімі рэаліямі – ад узнаўлення гістарычных падзей і старажытных язычніцкіх абрадаў да выкарыстання фальклорных вобразаў і матываў.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.01 сек.) |