АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Дзіцячыя і юнацкія захапленні Адама

Читайте также:
  1. А. Белый «Петербург» (1913)
  2. Августа 2011 года. Майами.
  3. В чем дело? Является ли само действие скучным или что-то не так в вашем образе жизни, в вашем типе сознания?
  4. Введение
  5. Вопрос 5
  6. Вопрос 7
  7. Выступление на конференции по итогам сплошной педпрактики студентов в АПК. 2 страница
  8. Германия и Нидерланды. Первая четверть XVI века
  9. Глава 1. Сатанизм - разновидность Чёрного оккультизма
  10. Глава 8. ОБ ОДЕРЖИМЫХ ЗЛЫМИ ДУХАМИ И ДЬЯВОЛОМ
  11. Детерминизм и свобода человека
  12. ЗАРОЖДЕНИЕ СВЕТСКОГО РЕАЛИСТИЧЕСКОГО ТЕАТРА

З дзяцінства захапіўся Адам Міцкевіч гістарычным мінулым свайго краю. Сведкам жывой гісторыі быў бацька хлопчыка - удзельнік паўстання 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Пазней, вывучыўшы гістарычныя падзеі і факты, вялікі паэт напрыканцы свайго жыцця напіша славутую паэму ў гонар Касцюшкі і гераічных паўстанцаў - "Пан Тадэвуш".

Нямала яркіх падзей звязана з старажытнай Замкавай гарой у Навагрудку, на якой дзесьці ў XII стагоддзі быў узведзены замак. У 1250 годзе ў горадзе князь Міндоўг прыняў хрысціянства, і да канца XIII стагоддзя Навагрудак становіцца сталіцай ВКЛ. Пасля шматлікіх войнаў на гары ад замка засталіся толькі разбураныя сцены. Яны пазней і натхнілі паэта напісаць паэму "Гражына", якая стала сапраўдным гімнам Навагрудку.

Адам са сваімі равеснікамі бегаў да замка, любаваўся яго вежамі, з цікавасцю слухаў аповяды дзядоў пра гераізм сваіх землякоў, што мужна адбівалі атакі татарскіх ордаў і крыжакоў. Усё гэта і нараджала ў душы падлетка гонар за свой свабодалюбівы народ. Чытанне старажытных летапісаў і кніг у адной з найбагацейшых бібліятэк Беларусі - шчорсаўскай бібліятэцы графа Храптовіча. Тут, у Шчорсах, у паэта ўзнікла задума паэм "Гражына" і "Конрад Валенрод".

 

Беларуская народная песня і мова ў жыцці паэта.

Паэтычная натура Адама Міцкевіча фарміравалася і на беларускіх народных казках, песнях, паданнях і легендах. З вуснай народнай творчасцю паэт пазнаёміўся значна раней, чым з польскай кніжнай літаратурай.

Таварыш па Віленскім універсітэце Ігнат Дамейка ўспамінаў пра зацікаўленні Адама і Яна Чачота: "Два нашы студэнты Навагрудскай школы з гадоў маленства добра ведалі наш літоўскі (г.зн. беларускі) люд, палюбілі яго песні, прасякнуліся яго духам і паэзіяй, да чаго, вядома ж, прычынілася і тое, што малое мястэчка Навагрудак не шмат чым адрознівалася ад нашых вёсак і засценкаў. Школьнае жыццё было, хутчэй, сельскае. Сябры хадзілі на кірмашы, y царкоўныя ўрачыстасці, бывалі на сялянскіх вяселлях, дажынках і хаўтурах. У тыя школьныя часы ўбогая страха і народная песня распалілі ў абодвух першы паэтычны агонь. Адам хутка ўзнёсся да высокай сферы сваіх цудоўных твораў. Ян жа да смерці застаўся верны народнай паэзіі..."

Пад уплывам беларускіх паданняў пісьменнікам былі створаны балады "Свіцязь", "Свіцязянка", "Рыбка", "Курганок Марылі" і іншыя.

У свае творы Адам Міцкевіч шырока ўводзіў і беларускія словы: зажынкі, дасеўкі, вечарынка, покуць, рунь, бульба, пацеркі. глячок і іншыя. Паэт не толькі добра ведаў беларускую мову, мог вольна на ёй мець стасункі, але і высока цаніў яе: "...З усіх славянскіх народаў русіны, гэта значыць сяляне Пінскай, часткова Мінскай і Гродзенскай губерняў, захавалі найбольшую колькасць агульнаславянскіх рыс. У іх казках і песнях ёсць усё. Пісьмовых помнікаў у іх мала, толькі Літоўскі Статут напісаны іх мовай, самай гарманічнай і з усіх славянскіх моў найменш змененай". І яшчэ: "На беларускай мове, якую называюць русінскай або літоўска-русінскай... гаворыць каля дзесяці мільенаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана. У перыяд незалежнасці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для сваей дыпламатычнай перапіскі".

Чаму ж Адам Міцкевіч, які быў узгадаваны на глебе беларускасці, стаў пісаць па-польску?

Прычынай паслужыла, мажліва, тое, што ў сям'і Міцкевічаў практычна ўсе размаўлялі па-польску, - гэта было адметнай рысаю шляхецтва. Акрамя таго, у сувязі з трэцім, апошнім падзелам Рэчы Паспалітай (1795 г.) Беларусь была канчаткова далучана да Расіі. З гэтага часу афіцыйнай мовай на Беларусі стала руская. Улічваючы палітычнае становішча канца XVIII - пачатку XIX стагоддзяў, мастак слова, калі хацеў набыць сабе вядомасць, мусіў пісаць альбо па-руску, альбо па-польску. У адваротным выпадку яго магла напаткаць доля Паўлюка Багрыма, які не здолеў разгарнуць свой паэтычны талент.

Варта звярнуць увагу і на той факт, што апрача беларускай, польскай і рускай моў Адам Міцкевіч валодаў нямецкай, французскай, італьянскай, англійскай, лацінскай і грэцкай.


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.007 сек.)