АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Читайте также:
  1. Annotation
  2. I. ДакументальныЯ крынIцы.
  3. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
  4. Агіяграфічныя крыніцы.
  5. Агульная характарыстыка і асаблівасці пабудовы зместу літаратурнай адукацыі па ступенях навучання
  6. Агульная характарыстыка.
  7. Адукацыя і культура.
  8. Адукацыя і навука.
  9. Адукацыя, навука, культура.
  10. Адукацыя, навука, культура.
  11. Алгарытм напісання даклада
  12. АРКАН В’ЄТЬСЯ

 

Слова кожнае і кожны сказ бацькоўскі

Змалку трэба моцна бараніць…

Па дарозе доўгай, бруднай, коўзкай

Мовы матчынай запомні карані…

Пімен Панчанка

Магчыма, гэта і не нова,

Што слова – зерне на сяўбе,

А хто не любіць роднай мовы,

Той любіць толькі сам сябе…

С. Грахоўскі

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

На працягу 9 гадоў кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

Дык не дай загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”, цудоўнай роднай мове.

У ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Магілёва “ ў гэты дзень пройдуць наступныя мерапрыемствы:

v Выстава дзіцячых малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў;

v Віктарына”Загадкі роднага краю ”;

v Хвілінкі свята ”Спяваем беларускія народныя песні”;

v Конкурс чытальнікаў “Беларускія вершы”;

v Выстава міні-газет ”Багата, родная ты мова!”

v Акцыя” ”Люблю цябе, родная мова!” (кветка-прызнанне)

 

 

Дваццаць першага лютага святкуецца традыцыйнае свята – міжнародны дзень роднай мовы. Прынялі яго з нагоды ЮНЭСКА дзеля абароны і захавання культурнай разнастайнасці. Калі раней у усходняй сталіцы рабілася хаця б штосьці – напрыклад, дыктоўкі – то сёння Магілёў перажыў натуральна звычайны дзень.

Адзінае, што трапілася на вока – невялічкія, фармату А4, плакацікі, з выявамі розных прадметаў з падпісанымі ўнізе іх беларускімі назвамі. Такіх рэчаў зашмат было ва універсітэце імя Куляшова і зусім крышачку — на вуліцах побач з карпусамі гэтага ВУЗа. Як потым адкрылася, такія невялічкія памяткі – справа рук мясцовага гістфаку.

Што тычыцца навучальнай установы, то ва ўсім вялізарным універсітэце аніхто, акрамя дзвух факультэтаў – гістарычнага і – як тое не дзіўна — замежных моваў – нават не варухнуўся. Спецыфічную выставу па прынцыпе – прадмет+назва – арганізавала Алеся Валер’еўна Доўгаль з кафедры англійскага, агульнага і славаянскага мовазнаўства. На пакрытай тынкоўкай сцяне звычайным скотчам былі налепленыя тыя ж паперкі А4. Зроблена было цікава, побач з аркушамі – плакат, намаляваны студэнтамі. Ідзеш і чытаеш – бульба, півоні, кавун. Шэсць словаў з выявамі ядналіся ў гурты па прыналежнасці: адзежа, кветкі, ежа…

Нажаль, такая рэч – адзіная ва ўсім універсітэце. Прытым – на шостым паверсе. Там месціцца не так шмат людзей, каб гэтае ацаніць. Бачна, што амаль нікому ацэньваць і не трэба. І праз усё гэтае чырвонай ніткай праходзіць, як не горка гэтае прызнаваць, абыякавае стаўленне пераважнай большасці беларусаў да сваёй роднай мовы.


Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.)