АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

ФІДК ІІ і ІІІ курс

Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый

Кафедра інфармацыйных рэсурсаў

 

Зацверджана:

Пр. № _____ ад __________________

Заг.кафедры інфармацыйных рэсурсаў

______________ В.В.Нешытой

БІБЛІЯТЭЧНЫЯ ФОНДЫ

Вучэбна-метадычная дакументацыя для студэнтаў 331-340,

435 “Т” груп ФІДК і студэнтаў 231-231”Б” груп ФЗН

Складальнік: канд.пед. навук, дацэнт А.М.Фёдарава

 

Мінск 2010


Вучэбна-метадычны комплекс па курсу –

“Бібліятэчныя фонды”

 

 

1. Праграма курса “Бібліятэчныя фонды”

2. Тэматычны план курса

3. Тэматыка і метадычныя указанні да семінарскіх заняткаў

4. Тэматыка і метадычныя ўказанні да практычных заняткаў

5. Графік самастойнай работы студэнтаў

6. Тэматыка і метадычныя ўказанні да самастойнай работы студэнтаў

7. Тэматыка курсавых работ

8. Тэматыка дыпломных работ

9. Літаратура (асноўная і дадатковая)

10. Пытанні да заліку

11. Пытанні да экзамена

12. Тэматычны план курса для студэнтаў ФЗН

13. Тэматыка і метадычныя ўказанні да семінарскіх заняткаў для студэнтаў ФЗН

14. Тэматыка і метадычныя ўказанні да практычных заняткаў для студэнтаў ФЗН

15.Метадычныя ўказанні да выканання кантрольнай работы

16. Літаратура (асноўная і дадатковая)

17. Пытанні да заліку

18. Пытанні да экзамена

 


Тлумачальная запіска

 

Курс “Бібліятэчныя фонды” – адна з асноўных спецыяльных дысцыплін, якая забяспечвае фундаментальную падрыхтоўку бібліятэкараў-бібліёграфаў вышэйшай кваліфікацыі.

Асноўнай мэтай курса з’яўляецца засваенне студэнтамі тэарэтычных і практычных ведаў фарміравання фондаў бібліятэк розных тыпаў.

Курс складаецца з пяці раздзелаў.

У першым раздзеле бібліятэчны фонд разглядаецца з пазіцый сістэмнага падыходу як падсістэма бібліятэкі. Тут паказана эвалюцыя навуковых уяўленняў аб бібліятэчным фондзе, раскрыт уплыў сацыяльна-палітычных і тэхналагічных зменаў на сістэму ўяўленняў аб бібліятэчным фондзе, яго прыродзе і грамадскім значэнні. Аналізуецца ўнутраная структура фонда і яго знешнесістэмныя сувязі.

Другі раздзел прысвечаны тэорыі фарміравання бібліятэчнага фонду: мэце і зместу дадзенага працэса, асноўным прынцыпам і тэарэтычным канцэпцыям. Прыводзіцца значэнне, віды ўзаемадзеяння бібліятэчнага фонду ва ўмовах інфарматызацыі грамадства і аўтаматызацыі бібліятэчна-інфармацыйных працэсаў.

У трэцім раздзеле вывучаецца тэхналогія фарміравання бібліятэчнага фонду: мадэляванне, камплектаванне, улік і апрацоўка, размяшчэнне, захаванне, выкарыстанне. Асобая ўвага надаецца аўтаматызацыі працэсам фарміравання бібліятэчнага фонду.

Чацвёрты раздзел прысвечаны кіраванню бібліятэчным фондам. Сюды ўваходзіць структура, інфармацыйнае забеспячэнне, функцыі кіравання, патрабаванні да суб’екта кіравання.

У пятым раздзеле раскрываюцца асаблівасці фарміравання бібліятэчнага фонду розных тыпаў: публічных масавых, навуковых, бібліятэк прадпрыемстваў, вучэбных бібліятэк. Разглядаюцца таксама асаблівасці фарміравання фондаў асобных відаў дакументаў, а таксама шляхі ўключэння бібліятэчных фондаў у адзіную інфармацыйную прастору.

У выніку вывучэння курсу студэнты засвойваюць веды аб сучасных тэндэнцыях фарміравання і выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк і бібліятэчна-інфармацыйных сістэм. Лабараторныя заняткі дазваляюць авалодаць тэхналогіяй фарміравання бібліятэчнага фонду, выпрацаваць уменні па выкарыстанню сучасных мадэлей стварэння фонду бібліятэк.

Курс вывучаецца студэнтамі факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый у першым і другім паўгоддзях. У працэсе вывучэння курса студэнты здаюць залік і экзамен.


Зацверджана:

Пр. № _____ ад __________________

Заг.кафедры інфармацыйных рэсурсаў

________________ В.В.Нешытой

 

Тэматычны план курса

ФІДК ІІ і ІІІ курс

№ п/п Назва тэм і раздзелаў Усяго Лекц. Сем. Прак. СРС
             
  Уводзіны          
Раздзел І. Бібліятэчны фонд з пазіцый сістэмнага падыходу
1. Тэма 1. Паняцце, “бібліятэчны фонд” і эвалюцыя ўяўлення аб ім у фондазнаўстве          
2. Тэма 2. Бібліятэчны фонд як сістэма          
3. Тэма 3. Бібліятэчны фонд у сістэме дакументных рэсурсаў краіны          
Раздзел 2. Тэорыя фарміравання бібліятэчнага фонда
4. Тэма 4. Фарміраванне бібліятэчнага фонда: паняцце, значэнне, мэта і змест          
5. Тэма 5. Прынцыпы фарміравання бібліятэчнага фонда          
6. Тэма 6. Тэорыя адбору дакументаў у фонд          
7. Тэма 7. Узаемадзеянне бібліятэчнага фонду          
8. Тэма 8. Адзіны бібліятэчны фонд краіны          
Раздзел 3. Тэхналогія фарміравання бібліятэчнага фонда
9. Тэма 9. Фарміраванне бібліятэчнага фонду як тэхналагічны цыкл          
10. Тэма 10. Мадэліраванне бібліятэчнага фонду          
11. Тэма 11. Камплектаванне бібліятэчнага фонду          
12. Тэма 12. Крыніцы і сродкі камплектавання фонду          
13. Тэма 13. Улік і апрацоўка бібліятэчнага фонду          
14. Тэма 14. Размеркаванне і растаноўка бібліятэчнага фонду          
15. Тэма 15. Храненне і зберажэнне бібліятэчнага фонду          
Раздзел 4. Кіраванне бібліятэчнага фонду
16. Тэма 16. Структура кіравання бібліятэчнага фо          
             
17. Тэма 17. Інфармацыйнае забеспячэнне кіраваннем бібліятэчнага фонду          
18. Тэма 18. Функцыі кіравання бібліятэчнага фонду          
Раздзел 5. Асаблівасці фарміравання фондаў асобных відаў дакументаў у бібліятэках розных тыпаў
19. Тэма 19. Фарміраванне фондаў асобных відаў дакументаў          
20. Тэма 20. Фарміраванне дэпазітарных фондаў          
21. Тэма 22. Фарміраванне фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў          
  Усяго:          

 


Зацверджана:

Пр. № _____ ад __________________

Заг.кафедры інфармацыйных рэсурсаў

________________ В.В.Нешытой

 

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН КУРСА

 

ФІДК 435 “Т” група

№ п/п   Усяго Лекц. Сем Прак. СРС
Раздзел І. Бібліятэчны фонд з пазіцый сістэмнага падыходу
1. Тэма 1. Паняцце, “бібліятэчны фонд” і эвалюцыя ўяўлення аб ім у фондазнаўстве          
Раздзел 2. Тэорыя фарміравання бібліятэчнага фонда
2. Тэма 2. Фарміраванне бібліятэчнага фонда: паняцце, значэнне, мэта і змест          
3. Тэма 3. Тэорыя адбору дакументаў у фонд          
4. Тэма 4. Узаемадзеянне бібліятэчнага фонду          
Раздзел 3. Тэхналогія фарміравання бібліятэчнага фонда
5. Тэма 5. Фарміраванне бібліятэчнага фонду як тэхналагічны цыкл          
6. Тэма 6. Мадэліраванне бібліятэчнага фонду          
7. Тэма 7. Камплектаванне бібліятэчнага фонду          
8. Тэма 8. Улік і апрацоўка бібліятэчнага фонду          
9. Тэма 9. Размеркаванне і расстаноўка бібліятэчнага фонду          
Раздзел 4. Кіраванне бібліятэчнага фонду
10. Тэма 10. Структура кіравання бібліятэчнага фонду          
11. Тэма 11. Функцыі кіравання бібліятэчнага фонду          
12. Тэма 12.Фармiраванне фондаў асобных вiдаў дакументаў          
13. Тэма 13. Фарміраванне дэпазітарных фондаў          
14. Тэма 14. Фарміраванне фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў          
  Усяго:          

 


ЗМЕСТ КУРСА

 

Уводзіны

 

Прадмет і задачы курса, метадычныя асаблівасці яго вывучэння. Сувязь зместу курса з палітычнымі, эканамічнымі і тэхналагічнымі зменамі ў краіне і свеце. Месца курса ў сістэме падрыхтоўкі бібліятэкараў-бібліёграфаў вышэйшай кваліфікацыі.

Узнікненне і развіццё курса «Бібліятэчныя фонды» ў сістэме падрыхтоўкі бібліятэкараў-бібліёграфаў.

Сувязь курса з вучэбнымі дысцыплінамі бібліятэчна-бібліяграфічнага цыкла, з інфарматыкай і агульнанавуковымі дысцыплінамі.

 

 


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.005 сек.)