|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Тэма 12. Крыніцы і спосабы камплектавання бібліятэчнага фондуКрыніцы і спосабы камплектавання бібліятэчнага фонду ва ўмовах набыцця статусу незалежных дзяржаў краінамі былога СССР, рыначных адносін і інфарматызацыі грамадства. Узаемадзеянне кнігавыдавецкіх, кнігагандлёвых арганізацый і бібліятэк у Беларусі і за мяжой. Сістэма «BOOKS IN PRINT» і адраджэнне папярэдняга заказу дакументаў. INTERNET у камплектаванні бібліятэчнага фонду. Вызначэнне крыніц папаўнення фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў. Цэнтралізаванае камплектаванне бібліятэчнага фонду: гісторыя і сучасны стан. Бібліятэчны калектар як адна з крыніц папаўнення фондаў бібліятэк, гісторыя і сучасны стан. Сістэма абавязковага экземпляра ў Беларусі і за мяжой: сутнасць, функцыі, прызначэнне, сучасны стан. Міжнародны дакументаабмен як спосаб папаўнення фонду бібліятэкі. Праблемы переразмеркавання фондаў паміж бібліятэкамі ва ўмовах рынку. Крыніцы бязвыплатнага папаўнення фонду бібліятэкі. Рэпрадуцыраванне і капіраванне як спосабы папаўнення фонду бібліятэкі. Аўтаматызацыя працэсаў заказу дакументаў і кантролю за іх паступленнем. Лабараторная работа. Картатэка папярэдняга заказу дакументаў.
Тэма 13. Улік і апрацоўка бібліятэчнага фонду
Задачы і функцыі ўліку бібліятэчнага фонду. Патрабаванні да ўліку. Улік бібліятэчнага фонду як важнейшы элемент яго захаванасці. Нарматыўна-прававое забеспячэнне ўліку бібліятэчнага фонду. Улік бібліятэчнага фонду і сістэма паказчыкаў дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці. Віды ўліку. Адзінкі ўліку згодна СТБ 7.20–2000 «Бібліятэчная статыстыка. Асноўныя палажэнні». Парадак уліку бібліятэчнага фонду. Улік дакументаў, якія паступілі ў бібліятэчны фонд. Сумарны ўлік дакументаў. Форма сумарнага ўліку. Індывідуальны ўлік дакументаў. Формы індывідуальнага ўліку. Электронны ўлік як спосаб вядзення ўліку. Улік дакументаў, якія выбылі з бібліятэчнага фонду. Праверка бібліятэчнага фонду. Сітуацыі, якія патрабуюць праверкі фонду. Методыка правядзення праверкі фонду. Справаводства ў арганізацыі ўліку фондаў. Пераацэнка фондаў. Апрацоўка дакументаў. Паслядоўнасць яе правядзення. Тэхнічная і навуковая апрацоўка. Аўтаматызацыя апрацоўкі бібліятэчнага фонду. Лабараторная работа. Улік бібліятэчнага фонду.
Тэма 14. Размяшчэнне і расстаноўка бібліятэчнага фонду
Паняцце «размяшчэнне бібліятэчнага фонду». Задачы і патрабаванні да размяшчэння бібліятэчнага фонду. Уплыў архітэктурна-планіровачных рашэнняў на размяшчэнне бібліятэчнага фонду. Гарызантальнае і вертыкальнае размяшчэнне, іх спалучэнне ў бібліятэках розных тыпаў. Размяшчэнне фонду ва ўмовах адкрытага доступу. Расстаноўка бібліятэчнага фонду. Тыпы расстаноўкі. Фармальны тып расстаноўкі і яго віды. Семантычны тып расстаноўкі і яго віды. Спалучэнне розных відаў расстаноўкі бібліятэчнага фонду. Віды расстаноўкі і іх спалучэнні ва ўмовах адкрытага доступу. Лабараторная работа. Аналіз якасці расстаноўкі бібліятэчнага фонду.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |