АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Тэма: Бібліятэчны фонд як аб’ект кіравання

Читайте также:
  1. Тэма 18.Функцыі кіравання фарміраваннем бібліятэчнага фонду

Мэта: Замацаваць тэарэтычныя веды студэнтаў па тэме і прывіць ім практычныя навыкі колькаснага аналізу якасці фарміравання фонду бібліятэкі.

Змест і методыка выканання: Студэнт складае агляд дакументаў па праблемах кіравання фарміраваннем фондаў бібліятэк за 2 апошнія гады. Неабходныя дакументы ён выяўляе шляхам аналізу прафесійных перыядычных і неперыядычных выданняў, прадстаўленых ў рознай форме.

Студэнт вывучае структуру фонду канкрэтнай бібліятэкі і прадстаўляе яе графічную мадэль у якой вылучае наступныя ўзроўні структуравання: І. Адзіны фонд. ІІ, Фонды аддзелаў. ІІІ. Фонды структурных рпадраздзяленняў, аддзелаў (сектароў, пададдзелаў). ІV Падфонды (па відам дакументаў і іншым прыметам).

V. Раздзелы фонду (па тэматыцы, дзяржаўнай прыналежнасці, мове і інш). VІ. Падраздзелы фонду. Студэнт павінен паказаць гарызантальныя (каардынацыя) і вертыкальныя (субардынацыя) сувязі паміж структурнымі адзінкамі фонду. Неабходна выказаць свае меркаванні і прапановы па дадзенаму пытанню.

Студэнт вывучае структуру кіравання фарміраваннем фонду бібліятэкі і праюдстаўляе яе графічную мадэль, у якой вылучае наступныя ўзроўні структуравання: І. Сацыяльнае кіраванне. ІІ. Тэхналагічнае кіраванне. Узровень сацыяльнага кіравання павінен уключыць вышэйшы, сярэдні, ніжэйшыя узроўні кіравання. Тэхналагічны ўзровень павінен уключаць узроўні тэхналагічных працэсаў і аперацый, над якімі ажыццяўляецца кіраванне.

Згодна з планам-заданнем студэнт раскрывае галіновы, відавы, тыпавы, моўны, геаграфічны і храналагічны склад фонду, вызначае паказчыкі велічыні і выкарыстання фонду, характарызуе асноўныя крыніцы камплектавання фонду, прадстаўляе склад карыстальнікаў па відах дзейнасці і прафесійнай прыналежнасці, аналізуе планаванне работы па фарміраванню фонду. У заключэнні дадзенага задання студэнт робіць вывады аб стане фонду бібліятэкі і Яго выкарыстанні, выказвае прапанловы па далейшай палітыцы кіравання фарміраваннем фонду.

Кантрольную работу студэнт завяршае спісам апублікаваных і неапублікаваных дакументаў, якія былі выкарыстаны пры выкананні заданняў.

 

План-заданне

1. Назва бібліятэкі, яе арганізацыйная структура (у рамках ЦБС – структура ЦБ і яе філіялаў).

2. Звесткі аб фондзе: аб’ём фонду на 01.01. …г.; галіновы склад, віды і тыпы дакументаў, храналагічныя, моўныя, геаграфічныя рамкі дакументаў.

Характарыстыка крыніц камплектавання фонду.

3. Склад карыстальнікаў бібліятэкі па віду дзейнасці і прафесійнай прыналежнасці, іх інфармацыйныя інтарэсы і патрэбы.

4. Аналіз планавання работы па фарміраванню фонду бібліятэкі (віды ўнутрыбібліятэчных планаў і іх структура; зводныя (міжбібліятэчныя) планы фарміравання фондаў бібліятэк горада (раёна, вобласці) і іх структура).

5. Складанне і аналіз схемы паказчыкаў велічыні і выкарыстання фонду бібліятэкі. Вывады аб тэндэнцыях развіцця фонду і яго выкарыстанні.

Прапановы па далейшай палітыцы кіравання фарміраваннем фонду.

 

 

Схема колькасных паказчыкаў велічыні і выкарыстання фонду бібліятэкі

№ п/п Паказчыкі ў абс. Лічбах і % Гады Дынаміка змен у абс. лічбах і %
   
1. Велічыня фонду      
2. Колькасць карыстальнікаў      
3. Колькасць дакументавыдачы      
4. Удзельная вага паступіўшых у фонд дакументаў (у %)      
5. Удзельная вага выбыўшых з фонду дакументаў (у %)      
6. Прырост фонду      
7. Дакументазабяспечанасць карыстальнікаў      
8. Абарачальнасць фонду (агульная)      
9. Чытальнасць      
10. Аптымальная велічыня фонду      
11. Каэфіцыент росту фонду      
12. Каэфіцыент росту карыстальнікаў      
13. Каэфіцыент росту дакументавыдачы      

6. Колькасны аналізаднаго з раздзелаў фонду бібліятэкі. Прычыны невыкарыстання дакументаў. Прапановы па паляпшэнню выкарыстання дакументаў. Вынікі аналізу адлюстраваць у схеме.

 

 

Схема колькасных паказчыкаў велічыні выкарыстання


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.)