|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Г) крыжова-купальны
9 Беларускі майстар XX ст., які аднавіў крыж Ефрасінні Полацкай. а) Мікалай Кузьміч; б) Пётр Міланега; в) Пётр Машэраў; г) Канстанцін Ракасоўскі. 10 Фрэскавы жывапіс – гэта а) верхняя галерэя царквы; б) мастацтва малюнку вадзянымі фарбамі па сырой тынкоўцы; в) назва царкоўнага музычнага інструмента; г) керамічны сасуд, замураваны ў сцяну храма.
Літаратура
1 Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце. У 4 т. Т.1. IX-XVI стст. / А.І. Лакотка [і інш.] Навук. рэд. А.І. Лакотка – Мінск: Беларуская навука, 2005. – 392 с. 2 Архітэктура Беларусі: Энцыкл.даведнік/ Бел.Энцыкл.; Рэдкал.: А.А.Воінаў і інш. – Мн.: БелЭн, 1993 – 620 с. 3 Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т.1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст./ Рэд.кал.: С.В.Марцэлеў (гал.рэд.) і інш. – Мн.: Навука і тэхніка, 1987 – 304 с. 4 Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі / А.М. Кулагін - Энцыкл.даведнік/ Рэдсавет: Пашкоў Г.П. (гал.рэд.) і інш.; Навук.рэд. Мартыненка Т.Р., Пешын С.У.; Маст.Бокі С.У –Мінск: Бел.Энцыкл, 2001 – 327 с. 5 Лазука, Б.А. Гісторыя беларускага мастацтва: у 2 т. Т. 1. Першабытны лад – XVII ст. / Б.А. Лазука. – Мн.: Беларусь, 2007. – 252 с. 6 Мураваная царкоўная архітэктура / Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства / А.І. Лакотка; Інст-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд.кал.: В.К.Бандарчык, М.Ф.Піліпенка, А.І.Лакотка: Мінск: Тэхналогія, 1997 – 391 с.
ТЭМА 2. ПІСЬМЕННАСЦЬ УСХОДНІХ СЛАВЯН X - XIII СТ.
1 Помнікі эпіграфікі на беларусі x - xiii ст. 2 Пісьменнасці ўсходніх славян. Алфавіт. 3 Перакладная літаратура X - XIII ст. 4 Кананічныя творы, патрыстыка, агіяграфія, пацерык. 5 Тураўскае і Аршанскае евангеліе.
Асноўныя паняцці Эпіграфіка, лапідарная эпіграфіка, графіці, палеаграфія, сфрагістыка, пячатка Ізяслава, Барысавы камяні, Рагвалодаў камень, Варацішын крыж, іканаграфія, рунічнае пісьмо, Кірыл і Міфодзій, алфавіт, кірыліца, глаголіца, графіці на мурах Сафійскага сабора і Барысаглебскай царквы ў Гродна. Тэматыка рэфератаў 1 З’яўленне пісьменнасці на Беларусі. 2 Роля хрысціянства ў развіцці культуры Беларусі X - XIII ст. 3 Старажытныя надпісы на мурах беларускіх храмаў X - XIII ст.
Пытанні для самакантроля 1 Што сабою ўяляла рунічнае пісьмо? 2 Назавіце асаблівасці кірылічнага пісьма. У чым прычына яго хуткага распаўсюджання сярод славянскіх народаў? 3 Дайце азначэнне паняццю “эпіграфіка”. Назавіце важнейшыя помнікі эпіграфікі X - XIII ст. 4 Дайце азначэнне паняццю “графіці”. 5 Ахарактарызуйце надпісы на мурах Сафійскага сабора ў Полацку.
Тэсты 1 Надпіс на крыжы Лазара Богшы зроблены: а) кірыліцай; б) лацінкай; в) іерогліфамі; г) рунамі. 2 Колькасць захаваўшыхся на Беларусі да сёняшняга дня Барысавых камянёў: а) пяць; б) дзевяць; в) сорак; г) ні аднаго. 3 Знаходка XIII ст. – грэбень з дрэва, на якім паслядоўна размешчаны славянскія літары, і які выконываў ролю буквара, знойдзены ў а) Бярэсці; б) Мсціславе; в) Полацку; г) Віцебску. 4 Пячатка Ізяслава знойдзена ў горадзе а) Мінску; б) Ноўгарадзе; в) Смаленску; г) Полацку. 5 Самы старажытны надпіс на гліняным посудзе славянскімі літарамі на тэрыторыі Беларусі а) “гарохва”; б) “з намі Бог”; в) “вялікі князь”; г) “запрашаем каліласка”.
Асноўныя паняцці Алфавіт, кірыліца, глаголіца, пісала, сцілус,атрамент, індзіга, лазурыт, кінавар, каліграфія, пергамент, бераста, берасцяная грамата, Віцебская і Мсціслаўская берасцяныя граматы, папера, папяровая мельніца, бібліятэкі і скрыпторыі, Ефрасіння Полацкая. Тэматыка рэфератаў 1 Кірыліца і глаголіца. 2 Летапісанне на беларускіх землях ў XI - XIII ст. 3 Археалагічныя знаходкі прыналежнасцей для пісьма на Гомельшчыне.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.007 сек.) |