АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Пытанні для самакантроля

Читайте также:
  1. Пытанні да самакантроля
  2. Пытанні для самакантроля

 

1 Ахарактарызуйце асаблівасці развіцця культуры на Беларусі ў XIV – першай палове XVII стст.

2 Пералічыце характэрныя рысы стылю барока.

3 Вылучыце агульныя і асаблівыя рысы развіцця барочных тэндэнцый ў архітэктуры і горадабудаўніцтве ў заходнееўрапейскім і ўсходнееўрапескім рэгіёнах.

4 Якія філасофскія і грамадска-палітычныя ідэі аказалі найбольшы ўплыў на развіццё і распаўсюджанне барочных тэндэнцый ў архітэктуры?

5 Якую ролю адыгрывалі мецэнаты ў XV – XVII стст. у развіцці культуры?

 

Асноўныя паняцці

 

Рэнесанс,беларуская готыка,храмы абарончага тыпу,байніцы, байніцы-машыкулі, скляпенне, контрафорс, зоркападобныя нефы, апсіда, фасадныя нішы,франтон,прэсбітэрый, нервюра. Касцёлы ў Уселюбі, Ішкалдзі, Камаях. М. Неміровіч. Цэрквы-крэпасці ў Сынковічах, Мураванцы, Супраслі. Вялікі князь Літоўскі Вітаўт. Леў Сапега, Мікалай Радзівіл Чорны, Ян Хадкевіч. Пратэстанцкія зборы. Ікона Божай маці Усецарыца.

 

Тэматыка рэфератаў

1 Геапалітычная сітуацыя ў заходнееўрапейскім і ўсходнееўрапескім рэгіёнах ў XIV – першай палове XVII стст.

2 Архітэктурныя асаблівасці праваслаўных храмаў на Беларусі ў XIV- першай палове XVII стст.

3 Архітэктурныя асаблівасці пратэстанскіх храмаў на Беларусі ў XVI – першай палове XVII стст.

4 Іўдзейскія і мусульманскія храмы на Беларусі ў XVI- першай палове XVII стст.

 

Пытанні для самакантроля

 

1 Што было прычынамі пашырэння будаўніцтва на Беларусі ў XIV – першай палове XVII стст. храмаў абарончага тыпу?

2 Ахарактарызуйце архітэктурныя асаблівасці храмаў абарончага тыпу на Беларусі.

3 Пералічыце найбольш характэрныя рысы храма ў Сынковічах.

4 Вылучыце этапы будаўніцтва Супрасльскага манастыра.

 

Асноўныя паняцці

 

Раманскі стыль, готыка, замкі-кастэлі, башня, роў, брама, басціён. Лідскі замак, Крэўскі замак, Замак ў Медніках, Заслаўскі замак, Замкі ў Віцебску, Гродне, Навагрудку. Прыватнаўласніцкія замкі. Замак у Міры, Геранёнах, Ляхавічах.

 

Тэматыка рэфератаў

 

1 Вялікакняскія замкі і ўмацаваныя гарады ў XIV – першай палове XVII стст.

2 Замак ў Навагрудку.

3 Абарончыя замкавыя збудаванні ў Менску.

4 Заслаўскі замак.

5 Мірскі замак – культурная каштоўнасць і помнік сусветнага значэння.

 

Пытанні да самакантроля

1Пералічыце асаблівасці башняў тыпу “данжон”.

2 У чым заключаюцца найбольш характэрныя рысы замкаў-кастэляў?

3 Пералічыце прычыны пашырэння замкавага будаўніцтва на Беларусі ў XIV – першай палове XVII ст.

4 Чым адрозніваліся вялікакняскія замкі ад прыватнаўласніцкіх у XIV – першай палове XVII стст.?

5 Ахарактарызуйце асаблівасці музеефікацыі Мірскага замкавага комплексу.

 

Тэсты

 

1 Для беларускага горадабудаўніцтва і архітэктуры XIV – XVI ст. былі ўласцівы:

а) абарончы характар пабудоў;

б) панаванне палацава-паркавага будаўніцтва;

в) пранікненне крыжова-купальнага архітэктурнага стылю;

г) цытадэльнае царкоўнае будаўніцтва;

д) уплыў еўрапейскага Рэнесанса;

е) распаўсюджанне раманскага стылю, готыкі і барока.

2 Вызначце галоўную прычыну пераходу ў мураваным дойлідстве на беларускіх землях у XIV - XVI ст. да замкавага будаўніцтва:

а) знешняя небяспека;

б) з’яўленне агнястрэльнай зброі і артылерыі;

в) пераймання моднай еўрапейскай традыцыі;

г) уплыў візантыйскай школы дойлідства.

3 Вызначце помнік мураванага дойлідства XVI ст. стылю беларускай готыкі, які ў 2002 годзе быў занесены ў каталог сусветных каштоўнасцей міжнароднай арганізацыі ЮНЭСКА:

а) Гальшанскі касцёльна-кляштарны комплекс;

б) Мірскі замак;

в) Камянецкая вежа-данжон;

г) Крэўскі замак.

4 Што аб’ядноўвае архітэктурныя пабудовы: Камянецкая вежа-данжон, Лідскі, Крэўскі, Навагрудскі замкі?

а) архітэктурны стыль пабудовы – ракако;

б) архітэктурны стыль пабудовы – беларуская готыка;

в) барочны архітэктурны стыль пабудовы;


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.)