|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Пытанні да самакантроля
1 Як праявіўся стыль барока ў літаратурных творах? 2 Пералічыце асноўныя жанры літаратурных твораў XIV – першай палавіны XVII ст. 3 Што сабою ўяўляе панегірык? 4 Прывядзіце доказы развіцця полілінгвічнай літаратурнай традыцыі на Беларусі ў XIV – першай палавіне XVII ст. 5 Якую літаратурную спадчыну пакінуў Сімяон Полацкі? 6 Ахарактарызуйце асаблівасці музеефікацыі літаратурнай спадчыны Сімяона Полацкага ў “Музеі кнігі” ў Полацку.
Тэсты 1 Вызначце перадумовы ўзнікнення і пашырэння ідэй Адраджэння на Беларусі а) палітыка верацярпімасці ў дзяржаве; б) пашырэнне узаемасцвязі з краінамі Еўропы; в) развіццё гарадоў, як цэнтраў грмадска-палітычнага жыцця; г) умацаванне самаўладзя. 2 Горад, які з’яўляецца радзімай Францыска Скарыны – гэта а) Бярэсце; б) Нясвіж; в) Вільня; г) Полацк. 3 Першая кніга Францыска Скарыны, надрукаваная 6 жніўня 1517 г.- а) Апостал; б) Катэхізіс; в) Псалтыр; г) Малая падарожная кніжыца. 4 Першую на Беларусі і ва ўсёй Усходняй Еўропе друкарню ў Вільне заснаваў - а) Іван Фёдараў; б) Францыск Скарына; в) Мікола Гусоўскі; г) Швайпольт Фіёль. 5 Меценатамі кнігавыдавецкай дзейнасці Ф.Скарыны з’яўляюцца: а) Р.Адвернік; б) Р.Хадкевіч; в) Я.Бабіч; г) Б.Онькаў. 6 Апекуном першай на ўласнабеларускіх землях друкарні, якая дзейнічала ў Бярэсці ў 1550-1570 гг. быў а) Астафій Валовіч; б) Мацей Кавячынскі; в) Мікалай Радзівіл Чорны; г) Леў Сапега. 7 Брэсцкая Біблія, выдадзеная ў 1563 г., была напісана на мове а) беларускай; б) рускай; в) польскай; г) лацінскай. 8 Які з пералічаных твораў належаць Сымону Буднаму? а) Малая падарожная кніжыца; б) Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам; в) Катэхізіс; г)Фрынас. 9 Літаратурныя жанры эпохі Адраджэння: а) гісторыка-мемуарны; б) кніжная паэзія; в) рэфармацыйная публіцыстыка; г) навукова-фантастычны. 10 Дыярыуш – гэта а) від зброі; б) дзённік; в) летапіс; г) малітваслоў. 11 Першы твор, па якім у канцы 16 – 17 стст. еўрапейскія чытачы знаёміліся з гісторыяй, геаграфіяй, культурай, звычаямі і абрадамі жыхароў Беларусі быў – а)Дзённік Фёдара Еўлашоўскага; б) Евангелле вучыцельнае; в) Полацкі сшытак; г) Хроніка Еўрапейскай Сарматыі. 12 Суаднясіце прозвішчы аўтараў і іх творы: а) Андрэй Рымша; б) Ян Радван; в) Гальяш Пельгрымоўскі; г) Ян Вісліцкі; 1) Дэкатэрас; 2) Радзівіліяда; 3) Пруская вайна; 4)Пасольства да вялікага князя Маскоўскага. А-1-Б-2-В-4-Г-3 13 Вызначце накірункі дзейнасці праваслаўных брацтваў на Беларусі ў XV – XVII ст. а) адкрыццё школ; б) адкрыццё друкарняў мяшчан; в) барацьба за царкоўную унію; г) абарона інтарэсаў праваслаўных.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.004 сек.) |