|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Брамнік
БУХ. Грукнула ізноў. Дадлі рыўцом сеў на сваёй канапе. - Хтось стрэліў з гарматы?- дуротна спытаўся ён. Пасля чарговага груку ў пакой ўварваўся дзядзька Венан, трымаючы ў руках стрэльбу. Менавіта яна ляжала ў тым тонкім пакунку, што ён прынёс з сабой. - Хто там?- пракрычаў ён.- Папярэджваю... Мы маем зброю! Секунду-другую за дзвярыма не было ані гуку. А потым... ТРЭСЬ! У дзверы стукнулі так моцна, што яны сарваліся з завесаў і з аглушальным грукатам паваліліся на падлогу. На ганку стаяў волат. Яго твар амаль цалкам быў схаваны за калматай грывай і кудлатай барадой. І толькі вочы, як два чорных жука блішчэлі сярод яго валосся. Волат моцна прыхіліўшыся, аднак шыкаючы па столі галавой, ўвайшоў у халупу. Ён падняў дзверы і лёгка ўсталяваў іх на месца. - Ці ў вас не знойцца кубачка гарбаты? Ня лёгка ж было да вас дабрацца... Ён падыйшоў да канапы, дзе сядзеў застылы ад жаху Дадлі. - Пасунься, тлушчу кусок,- сказаў яму незнаёмец. Дадлі віскнуў і пабег хавацца за матку, якая перапалохана, стоячы на дыбачках, вызірала з-за спіны дзядзькі Вернана. - Ось і наш Гары!- прамовіў волат. Гары зірнуў на яго шалёны, зарослы твар і ўбачыў усміхаючыеся жукі-вочы. - Пошні раз, калі я це бачыў ты быў зусім маленечкі,- заявіў незнаёмец,- а цер так падобны на бацьку, а ось вочкі маціны. Дзядзька Вернан выдаў нейкі дзіўны, рыпучы гук. - Я патрабую, каб вы сыйшлі, сэр!- вымавіў ён.- Вы ўварваліся ў прыватную маёмасць! - Сціхні, Дурслі, паўдурка ты кусок,- незнаёмец крыху нахіліўшыся выхапіў з дзядзькавых рук стрэльбу і лёгка, нібы яна была гумовай скруціў яго вузлом і кінуў у кут. Дзядзька зноў выдаў дзіўны гук, быццам нехта наступіў на мыш. - І між іншым... Гары,- працягваў волат, павярнуўшыся да Дурсляў спіною.- З днём нараджэнь це. І ў мне для це нешта ёсць... магчым я сеў на яго, але яго смак ад гэтга не змяніўся. З унутранняй кішэні свайго чорнага шынэлка ён выцягнуў крыху раструшчаную скрынку. Дрыготкімі пальцамі Гары падняў накрыўку. Усярэдзіне ляжаў вялізны глейкі шакаладны торт на якім зялёнай глазурай было напісана: “З днём нараджэння, Гары”. Гары зірнуў на незнаёмца. Хлопчык хацеў падзякваць яму, але словы загубіліся недзе па дарозе і замест гэтага гарыны вусны вымавілі: - А вы хто? Волат усміхнуўся. - Спраўды! Я ж не назваўся. Я - Рубеюс Хагрыд. Брамнік і пальсоўшчык Хогвартса. Хагрыд працягнуў хлопцу сваю далонь і патрос яму руку. - Дык, што там з гарбатай?- паціраючы рукі прамовіў брамнік.- І я зразмел не адмовіў і ад чаго мацней, калі ў вас ё. Ён зірнуў на пустыя пакеты з пад чыпсаў у коміне і пырхнуў. Ён нахіліўся над комінам захіліуўшы яго спіною, але калі сеў на месца, там ўжо гудзела полымя. Яно напоўніла волкую халупу мігатлівым святлом і Гары адчуў як па яго целу струменіцца цеплыня, быццам ён залез у гарачую ванну. Хагрыд зноўку прысеў на канапу, якая пры гэтам моцна прасела пад яго вагай і пакапаўшыся ў кішэнях свайго шынэлка выцягнуў з іх медны гарбатнік, пакет кілбасак, качаргу, імбрычак, колькі кубкаў са сколатымі краямі і бутэльку з вадкасцю бурштынавага колеру з якой, перад тым як пачаць гатаваць гарбату, волат зрабіў глыточак. Хутка ўся халупа напоўнілася пахам шыпячых нанізаных на качаргу кілбасак. Пакуль ён кухарыў аніхто ў пакоі не выдаў ані гуку, але калі той зняў з качаргі першыя шэсць тоўстых сакавітых крыху перасмажаных кілбасак, Дадлі крышачку закруціўся на месцы. - Не бяры,- Дзядзька Вернан рэзка супыніў сына,- анічога з яго рук, Дадлі. Волат змрочна ўсміхнуўся. - Тваго тлусценнага сына, Дурслі, ужо няма куды гадаваць. Так што спакойся. Ён ададаў кілбаскі Гары, які быў моцна, як ніколі ў жыцці, галодным, але ўсё яшчэ не мог адарваць ад волата вачэй. Нарэшце, разумеючы што ніхто не збіраецца яму анічога тлумачыць, Гары вымавіў: - Мне вельмі шкада, але я дагэтуль не разумею, хто вы? Волат зрабіў вялізны глыток гарбаты і выцер вусны далонню. - Кліч мяне Хагрыд,- сказаў ён.- Як я жо казаў, я хогвартсаўскі брамнік. Ты ж ведаш, што такое Хогвартс? - Эээ... ані,- адказаў хлопчык. Хагрыд сшакавана паглядзеў на яго. - Прабачце,- хутка прамовіў Гары. - Прабачце? - праравеў, зірнуўшы на схаваўшыхся ў цёмным кутку Дурслі, волат.- Гэт яны павінны прасіць прабачэнь! Я ведаў што ты не атмаў лістоў, але, каб ты ня ведаў аб Хогвартсе? З глузд з’ехаць! Хіба цябе ніколь не было цікава, дзе твае бацькі ўсяму наўчыліся? - Навучыліся чаму?- спытаў хлопчык. - ЧАМУ?- прагрукатаў Хагрыд.- Зачкай хвілінку! Брамнік ускочыў на ногі. Ён быў настолькі моцна разлютаваны, што здавалася напоўніў сабой ўсю халупу. Перапуганыя Дурслі ўціснуліся ў сцяну. - Вы хочаце мне сказаць,- прагырчаў Хагрыд,- што хлопчык анічог ня ведае... ЗУСІМ АНІЧОГ НЯ ВЕДАЕ? Гары падалося, што гэта размова задалёка зайшла. Ён хадзіў у школу і яго адзнакі былі не самымі благімі. - Я сёе-тое ведаю,- сказаў хлопчык.- Матэматыку, напрыклад і яшчэ шмат чаго. Але Хагрыд махнуў рукою і сказаў: - Я маю на вазе, ты ня ведаш аб нашым свеце. Тваім свеце. Маім. Свеце тваіх бацькоў. - Якім свеце. Хагрыд здавалася вось вось выбухне. - ДУРСЛІ!- грымнуў ён. Забледны дзядзька Вернан прамармытаў нешта накшталт “Мімблвімбл”. Хагрыд з дзікімі вачыма ўтаропіўся на Гары. - Але ты напэўн ведаш аб сваіх маме і таце.- прамовіў ён.- Ведаш, што яны вельмі вядомы. І ты вядомы. - Што? Я ня ведаў што мае бацькі былі знакамітасцямі. - Ты не ведаш... ты не ведаш...- ён запусціў пальцы ў свае кудлатыя валасы, Гары працягваў здзіўлена глядзець на волата. - Ты не ведаш аб тым хто ты?- нарэшце вымавіў Хагрыд. Дзядзька Вернан раптоўна падаў голас. - Супыніцеся!- загадаў ён.- Супыніцеся зараз жа, сэр! Я забараняю вам штось казаць хлопцу! І больш адважнейшы за дзядзьку чалавек сыйшоў ў дрыготку пад лютым позіркам Хагрыда. А ў таго, здавалася, ад гневу калацілася кожная частка яго агромістага цела. - Вы аньчога не сказалі яму? Не паказалі ліст, што для го пакінуў Дамблдор? Я быў там і сё бачыў! Вы усе годы тойвалі ад яго, хто ён такі? - Што яны ад мяне ўтойвалі?- палка спытаў Гары. - СУПЫНІЦЕСЯ! Я ВАМ ЗАБАРАНЯЮ!- запанікавана ўз’енчыў містэр Дурслі. Цётка Пятунья жахліва войкнула. - Халеры на галаву вам абодвум,- прамовіў Хагрыд.- Гары – ты чараўнік. Хвіліну-другую ў хаціне панавала цішыня. І толькі шум мора і свіст ветра звонку, крыху яе парушалі. - Я хто?- вымавіў Гары. - Чараўнік, зразумел ж.- адказаў Хагрыд, зноў сядаючы на канапу, што з рыпеннем моцна прагнулася пад яго вагой,- і найнайвыдатнейшы, бо з такімі татам і маці іншым быць немагчым, толькі трэб крыху пазаймацц. А цер, табе трэб прачытаць свой ліст. Гары працягнуў руку і нарэшце узяў у рукі цяжкі жаўтлявы канверт. Смарагдава зялёнымі чарніламі на ім было напісана:
Містэру Г. Потэру Вяршыня скалы Халупа на выспе Мора
Гары выцягнуў ліст і прачытаў наступнае:
ХОГВАРТСКАЯ ШКОЛА ЧАРАДЗЕЙСТВА І ВЯДЗЬМАРСТВА
Дырэктар: Альбус Дамблдор (Кавалер ордзена Мэрліна першай ступені, Вялікі чарадзей, Галоўны вядзьмак Візенгамота, Аўтарытэт міжнароднай канфедэрацыі чараўнікоў) Паважаны містэр Потэр, З задавальненнем паведамляем вам, што вы прыняты для навучання ў Хогвартскую школу чарадзейства і вядзьмарства. Да ліста дадаецца спіс ўсіх неабходных вам рэчаў і падручнікаў. Пачатак заняткаў першага верасня. Чакаем саву з адказам не пазней 31 ліпеня.
З шчырай павагай,
Мінерва МакГонагал Намесніца дырэктара
Гарына галава выбухала ад пытанняў і ён ня ведаў якое задаць першым. Нарэшце ён праз колькі хвілінаў прамармытаў: - А дзе я вазьму саву, якую яны чакаюць? - Варону мне ў дышла, дзяк, што нагадаў,- стукнуўшы сябе па лобе так, што змог бы паваліць каня разам з цялегаю, сказаў Хагрыд і выцягнуў з чарговай кішэні саву – сапраўдную, жывую, раззлавана выглядаючую саву, кавалак пергаменту і доўгае пяро. Заціснуўшы языка між зубамі ён пачаў пісаць цыдулку. Зірнуўшы на яе дагары нагамі, Гары прачытаў:
Дарагі, прафесар Дамблдор, Ліст Гары давёз. За ўсім неабходным пойдзем заўтра. Надвор’е жудаснае. Спадзяюся з вамі ўсё балазе. Хагрыд.
Хагрыд скруціў цыдулку, сунуў яе ў савіную дзюбу і падыйшоўшы да дзвярэй кінуў птушку на штармуючы надворак. Потым вярнуўся і сеў на месца з такім выглядам, бы тое што ён зрабіў было нечым цалкам натуральным, як пагаманіць па тэлефоне. Гары зразумеў што стаіць з раскрытым ротам і хутка зачыніў яго. - Дык, аб чым гэта мы?- пачаў Хагрыд, аднак тут дзядзька Вернан, з усё яшчэ папялова белым тварам, але палаючы ад лютасці, выйшаў у святло коміна. - Хлопец нікуды не паедзе,- сказаў ён. Хагрыд чмыхнуў. - Я хцеў бы паглядзець, як Вялікі Магл спыніць яго,- прамовіў ён. - Вялікі хто?- з зацікаўленасцю спытаўся Гары. - Магл,- адказаў брамнік,- так мы называем тых, хто не валодае магіяй. І твая бяда, што ты вырас сьрод наймаглейшых маглаў якіх я толькі колсь бачыў. - Калі мы прынялі яго, паклясіся пакласці канец гэтай брыдоце,- сказаў дзядзька.- Мы прысягнулі выкараніць яе з хлопца! Чарадзей знайшоўся! - Вы ведалі?- спытаўся Гары.- Ведалі што я... я чараўнік? - Ведалі!- раптоўна ўскрычала цётка Пятунья.- Хіба ж не! А кім ты мог быць, калі такой самай была мая мярзотная сястра? Яна як і ты атрымала колісь ліст з Хогвартса і з’ехала ў гэта... падабенства школы... Кожныя вакацыі яна вярталася адтуль з поўнымі кішэнямі жабінай ікры і ператварала кубкі на пацукоў. Я адзіная ведала, кім яна ёсць на самой справе – вырадкам! Але мае бацькі... не... Лілі сёе, Лілі тое. Яны ганарыліся тым, што у сям’е нарадзілася вядзьмарка! Яна супынілася, каб аддыхацца і крыху адпачыць ад гаманення. Здавалася, на працягу шмат год, яна збіралася выказаць усё гэта. - І там у школе яна сустрэла гэтага Потэра, яны ажаніліся і нарадзілі цябе. Такога ж дзіўнага, такога ж... такога ж... ненармальнага, а потым, вось вам, яе там нехта падарваў, а цябе скінулі на нашы галовы! Гары моцна збляднеў. Калі да яго, нарэшце, вярнуўся голас, ён прамовіў: - Падарваў? Вы ж казалі мне, што мае бацькі загінулі ў аўтакатастрофе? - У АТАКАТАСТРОФЕ?!- прагрукатаў Хагрыд, разлютавана ўскочыўшы на ногі і зноўку загнаўшы Дурслі ў кут.- Гэта ў якой атакатастрофе згінулі Лілі і Джэмс Потэры! Гэта злачынства! Ганьба! Гары Потэр, ня вед’е сваёй гісторыі. Хаця яе вед’юць нат малыя дзеці! - Дык што? Што здарылася насамрэч?- хутка спытаўся Гары. Лютасць сыйшла з хагрыдава твара. Ён імгненна занепакоіўся. - Я не быў да гэтга гатовы,- прамовіў ён ціхім, усхваляваным голасам.- Каль Дамблдор казаў мне, што ў цябе могць быць праблемы з ведамі, я не яўляў, што ты не будзеш вед’ць анічог. Ня пэўнены, што я той чалавек, які добра це сё растлумачць... але трэб камусь гэта зрабіць... ты не вінен ехаць ў Хогвартс анічог ня вед’ючы. Ён зласліва зірнуў на Дурслі. - Ну, я ня вед’ю што ты сам памяташ... памяць гэт такая штука... Я таксама шмат не распавьду, бо гэт сапраўдна таямніца, але часткова... Ён колькі секунд сядзеў ўтаропіўшыся на полымя, а потым прамовіў: - Усё пачлося з аднаго чалавека... якога звалі... божачкі, ты нат ня ведаш гэта імя, якое вед’юць у нашым свеце выключна ўсе... - І як? - Ну... я бы... калі ты не супраць, не назваў бы гэт імя. Ніхто яго не назвае. - Чаму? - Гаргулью мне ў глотку, Гары, людзі сё яшчэ баяцца. І гэта так ня лёка. Яві сабе, не было ў свеце чараўніка настолькі... дрэннга. Нат горшага, чым мажлів сабе явіць. І горш таго. Горш чым горш. І яго імя было... Хагрыд зглынуў, але не ў стане быў яго вымавіць. - А можа вы напішыце яго?- прапанаваў Гары. - Нннннне... я і напісаць не магу. Добра... йго імя было Вальдэморт. - Хагрыда скаланула.- і не прымшай яго паўтраць. Дык ось. Гэт быў чараўнік, які недзь двац год таму пчаў шукаць сабе паслядоўнькаў. Да йго прыходзілі рознымі шляхамь, хто з-за страху, хто ждаючы яго ўлады. А з ўладаю, што ўвесь час змацнялася, у йго было добра. Цёмныя былі дні, Гары. Людзь не ведалі каму давьраць, баяліся адносінаў з незнаёмымі чараўнікамі... Жудасныя рэч дбываліся. І ён пачаў перамгаць. Вядом ж, знашліся тыя, хто пастаў супраць яго... але іх ён забіваў. Жах. Дамблдор быў адзіным каго Сам-Ведаш-Хто баяўся. Ува сялякім выпадку, ён так і не адважыў напасць на Хогвартс. - Твае бацькі, былі аднымі з таленавіцешых ведзьмакоў, з тых каго я ведаў. У свой час яны нат былі старастамі школы! І дагэтуль загадка, чаму Сам-Ведаш-Хто не паспрабваў перацягнуць іх на свой бок, перш чым... Мож ведаў, што яны занат блізкі з Дамблдорам і не згадзіліся перасці на бок цемры. - Мож спадзьваўся пераканаць іх... Мож проста хацеў збіць іх з іхнага шляху. Так ці накш, але ён з’явіўсь, дзесяць год таму ў вёсцы дзе вы жылі. Табе быў шчэ толькі годзік. Ён прышоў ў вашу хату і... і... Хагрыд дастаў з кішэні вельмі брудную, пакрытую безліччу плямаў хустку і з громкасцю сірэны смаркануўся у яе. - Прабач,- сказаў ён.- Але гэта вельмі сумна... ведаш тваі мама з татам былі лепшымі людзьмі якіх можна было сабе явіць... аднак... Сам-Ведаш-Хто збіў іх. А потым і гэт спраўдная таямніца... ён аспрабаваў збіць це. Мож не хцеў акідаць сведкаў, мож да таго часу ўжо забойства для го было чымсь акшталт забавы. Аднак ня змог гэтга зрабіць. Ты ніколь не задумваўся акуль ў це гэты шнар? Гэт не звычайны парэз. Такое застаец пасля моцных сурокаў. Цемра збіла твых бацькоў, разбрыла вашу хату, але маль не пашкодзіла це... і вось таму ты – знакамітасць, Гары. Калі Сам-Ведаш-Хто вырашаў каго збіць, той ніколь не заставася жывым, а сьрод іх былі выдатныя чарадзеі сталага зросту – МакКінаны, Боўнс, Пруіты, аднак выжыў толькі ты – звычайна немаўля. Нейкі боль пранізаў розум Гары, калі Хагрыд скончыў свой расказ. Ён зноў убачыў, больш яскрава, чым колісь, асляпляльны сполах зялёнага святла, але цяпер да яго дадаўся нечый высокі, халодны, злавесны смех. Хагрыд паглядзеў на хлопца з сумотай у вачах. - Я сам выцяг ця з вашга разбурнага дому і па згадзе Дамблдор адвёз да гэтых... - Не дуры галавы,- прамовіў дзядзька Вернан. Гары ажно падскочыў, ён ўжо амаль паспеў забыцца, пра тое што Дурслі працягвалі заставацца ў пакоі. Між тым, да дзядзькі здавалася, павярнулася яго мужнасць. Ён стаяў і, сціснуўшы кулакі, глядзеў на Хагрыда. - Слухай мяне, хлопча,- гыркнуў дзядзька.- Я прызнаю, што ў табе ёсць нешта дзіўнае, аднак нічога такога, што нельга было б вялекаваць добрым кухталём. І ўсё з-за тваіх бацькоў, але яны былі дзівакамі і атрымалі то чаго жадалі, ублытаўшыся ўва ўсе гэтыя вядзьмарскія штукі... Я чакаў гэтага, я заўсёды ведаў, што іх чакае дрэнны канец. І на мой погляд свет без іх стаў нашмат лепей... У той жа момант Хагрыд ўскочыў з канапы, выцягнуўшы з запазухі патрапаны ружовы парасон. Ён пачаў наставаць на дзядзьку торкаючы таго парасонам быццам мечам. - Я папярэджваю це, Дурслі... папярэджваю... яшчэ слова... Напужаўшыся, што волат праколіць яго вострым канцом свайго парасона, дзядзька, зноўку страціў зухвальства і моўчкі прыціснуўся да сцяны. - Жо лепш,- цяжка дыхаючы, прамовіў Хагрыд, зноўку сядаючы на канапу, якая ўжо правісла да самой падлогі. Гары абіраў, якое з сотні, кружляючых ў яго галаве пытанняў, задаць першым. - А што здарылася, -нарэшце сказаў ён,- з Валь... ой, прабачце, Самі-Ведаеце-Кім? - Цікава пытанне, Гары? Ніхто ня вед’е. Знік без вестак. У тую ж ноч, калі аспрабваў збіць цябе. І ад гэтга ты яшчэ больш знакміты. Гэта вельмі заблытная таямніца... ён з кожным днём станавіўся мацней і мацней... і тут знік. - Нехт кажа, памёр. Але на мой погляд, гэт казкі бабціны. Невядом, ці ён здольны на чалавечу смерць. А хтось кажа, што ён дагэт жывы і толькі чкае сваёго часу, каб авярнуцца, але і гэт лухта. Ты хто блі на йго баку, авярнуліся да нас, кажуць былі пад ўздзеннем замовы. Ня вераць пэўна, у яго авяртанне. - Большась з нас лічаць, што ён жывы, але страціў св’ю магутнась. Занад слабы, каб працягваць і таму хваецца. Штось ашкодзіў ты ў ім той ночу, Гары. Абылося нешта, на што той не злічваў... Я ня вед’ю што... ніхто ня вед’е... але гэт му праз вомег вылезла... ось. Хагыд глядзеў на Гары з павагаю і цеплынёй у вачах, але хлопцу дагэтуль здавалася, што адбылася жудасная памылка. Чараўнік? Ён? Не магчыма. Усё сваё жыццё, колькі Гары сябе памятаў, яго шпіляў Дадлі, а цётка Пятунья з дзядзькам Вернанам ўвесь час здзекваліся. Калі ён сапраўдны чараўнік, чаму ён не ператварыў іх на рапух пры першай жа спробе закрыць яго ў каморы? Калі ён перамог наймагутнейшага ведзьмака ў свеце, чаму Дадлі абыходзіўся з ім, як з футбольным мячыкам? - Хагрыд,- ціха прамовіў ён,- здаецца, вы памыляецеся. Я аніяк не магу быць чараўніком. На яго здзіўленне, Хагрыд толькі ўсміхнуўся ў адказ. - Не можаш, так? І што нічог дзіўнага не дбывалася, калі ты палохаў ці злаваў? Гары глядзеў на палаючае ў коміне вогнішча. Цяпер ён пачаў прыпамінаць... Дзядзька з цёткай увесь час пачыналі лютаваць, калі раззлаваўшыся, ці засмуціўшыся, ён рабіў нешта дзіўнае... Як, калі за ім бег Дадлі са сваёй бандай, ён нейкім чынам апынуўся па-за межамі іх дасягальнасці... Як, калі цётка абскубала яго валасы, а ён за адну ноч адрасціў іх, каб не ісці ў школу з абцятай фрэзурай... А калі Дадлі стукнуў яго ў апошні раз, ці ж Гары яму не адпомсціў, нават сам таго не разумеючы, ці ж не нацкаваў на стрыечанага брата боа канстрыктара? Хлопчык, з усмешкай на вуснах, зірнуў на Хагрыда, а той глядзеў на Гары ззяючымі вачыма. - Ну?- прамовіў брамнік.- Хіба Гары Потэр не чараўнік? Глядзі, ты шчэ будзеш самым вядомым ува сім Хогвартсе. Але дзядзька, ані збіраўся здавацца без бою. - Хіба я ціха сказаў?- прашыкаў ён.- Хлопец пойдзе ў Стоўнвол і ён яшчэ падзякуе мне за гэта. Я бачыў гэтыя лісты... яму патрэбна мець ўсе гэтыя... падручнікі замоваў, палачкі... - Калі сын Лілі і Джэмса Потэраў жадае ехць да Хогвартса,- прагыркаў у адказ Хагрыд, ці такі наймаглейшы магл, як ты, здольны йго спыніць? Ці ты не звар’яцеў? Ён быў накірваны ў гэту школу, адным фактам сваго нараджэння. Праз сем год ён сам се не пазнае. Гары будзь вучыцца сьрод такіх, як ён юнакоў у лепш ува сім свеце школе чараўніцтва і вядзьмарства, з лепшым дырэктарам за сі часы існавання самой школы – Альбусам Дамбл... - Я НЕ БУДУ ПЛАЦІЦЬ ЗА ТО, КАБ НЕЙКІ ЗШАЛЕЛЫ СТАРЫ ДУРМЕНЬ НАВУЧАЎ ХЛОПЦА НЕЙКІМ ФОКУСАМ!- пралямантаваў Вернан. У гэты раз дзядзька зайшоў задалёка. Хагрыд схапіў парасон і пачаў круціць яго над галавою. - НІКОЛІ...- прагрукатаў ён,- НЯ... СМЕЙ... АБРАЖАЦЬ... АЛЬБУСА... ДАМБЛДОРА... ПРЫ... МНЕ! Брамнік рассёк парасонам паветра, накіроўваючы той у бок Дадлі. З пікі выскачыў нейкі фіялетавы сполах, нагадваючы феерверг. У тое ж імгненне адчуўся віск і Дадлі затанчыў на месцы, схапіўшыся рукамі за свой зад. Калі той павярнуўся спіной да яго, Гары ўбачыў, як праз дзірку ў дадліных штанах тырчыць свінячы хвосцік. Дзядзька залямантаваў дурным голасам. Ён схапіў жонку з сынам і павалок ў суседні пакой. Ён кінуў апошні напалоханы погляд на волата і шчыльна зачыніў за сабой дзверы. Хагрыд гледзячы на парасон пагладзіў сябе па калматай барадзе. - Не трэб мне было губляць спакой,- са шкадаваннем у голасе прамовіў ён,- тым больш, што не сё атрымалася. Я збіраўся наогул пертварыць яго на свінё. Але хлопец і так на йго падобны, не хпала толькі дробзі. Волат з пад сваіх густых брывей, зірнуў на Гары. - Буд удзячны, калі ты анькому не прагаварышсь аб гэтым, калі апнешся у Хогвартсе,- дадаў ён.- Спраў у тым, што мне нельг карыстаць магіяй. Мне азволілі крыху пачарваць, толькі каб прывесць табе ліст... таму я і зяўся за гэт працу... - А чаму вам нельга чараваць?- спытаўся хлопчык. - Ну... я сам вучыўсь у Хогвартсе, але... на трэцім годзе мне выкінулі са школы і аламалі маю палчку напалам. Аднак, Дамблдор дазволь мне застацца там ў яксці пальсоўшчыка. Ён вялік чалвек. - А чаму вас выкінулі? - Жо запозна, а ў нас шмат прац на заўтра,- громка прамовіў у адказ Хагрыд.- Мне трэб завесці це ў горад, каб набыць падручнікі і іншы рэчы. Волат зняў з сябе шынэлак і накінуў яго на Гары. - Накрыйся ім,- прамовіў палясоўшчык.- І не хвалюй, калі ён пачне рухаць, там ў адной з кішэнь сядзіць соня.
— РАЗДЗЕЛ V —
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.021 сек.) |