АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Квідытч

Читайте также:
  1. Вогненная страла
  2. Дзіравы кацёл
  3. Дыягон Алея
  4. Забаронены лес
  5. Знікненне Тлустай Пані
  6. Кіпцюры і Гарбата
  7. Кот, Пацук і Сабака
  8. Нікалас Фламель
  9. Новая савіная пошта
  10. ПАНЯДЗЕЛАК
  11. Патронус

 

З надыходам лістапада на двары істотна схаладала. Горы вакол школы зрабіліся ільдзіста-шэрымі, а вада ў возеры стальнога колеру. Штораніцы зямля пакрывалася інеем. З вакна на трэцім паверсе было бачна, як на квідытчным стадыёне Хагрыд, апрануты ў доўгі кратовы шынэлак, пальчаткі з трусавага меху і вялізарныя боты з бабровай скуры, адтаваў мётлы.

Пачаўся квідытчны сезон. У суботу, Гары павінен быў браць удзел у сваёй першай гульне, каб паказаць чаго дасягнуў за тыдні трэніровак. Грыфіндор гуляў супраць Слізэрыну. Калі Грыфіндор выграе, у чэмпіянаце Дамоў яны апынуцца на другім месцы.

Наўрадці хтось бачыў іх трэніроўкі, тым больш удзел Гары, як нейкай сакрэтнай зброі, ў камандзе Вуд вырашыў захаваць у таямніцы да самой гульні. Тым ня меньш, вестка пра тое, што хлопчык быў абраны на грыфіндорскага паляўнічага нейкім чынам разнеслася па ўсёй школе. І цяпер Гары ня ведаў, што горш... калі людзі падыходзяць да яго і кажуць, што ён будзе бліскучым гульцом, ці калі хтось кажа, што падчас гульні будзе бегаць па полі з матрацам.

Адзіным шчасцем было, тое што цяпер яны сябравалі з Герміёнай. Ён ня ведаў, як бы рабіў сваю дамашнюю работу без яе дапамогі, паколькі Вуд прымушаў іх трэніявацца кожную вольную хвіліну. А яшчэ дзяўчынка дала Гары пачытаць вельмі цікавую кнігу “Квідытч срозь стагоддзі”.

Гары пазнаў шмат новага для сябе. Напрыклад, аб тым што існуюць семсот спосабаў зрабіць фол і ўсе яны былі зафіксаваны падчас чэмпіянату свету ў 1473 годзе. Што на паляўнічых часцей за ўсё абіраюць самых маленькіх і хуткіх гульцоў і што найбольш часта менавіта з імі адбываецца большасць няшчасных выпадкаў. Што ня гледзячы на тое, што падчас гульні людзі паміраюць вельмі рэдка, было колькі выпадкаў знікнення суддзяў, якіх знаходзілі праз колькі месяцаў у пустыні Сахара.

Да таго ж, пасля таго, як Рон і Гары ўратавалі яе ад горнага троля, Герміёна стала больш спакойна ставіцца да парушэння правілаў. Напярэдадні першай гарынай гульні тройца выйшла падчас перапынку ў занятках надворак і дзяўчынка вычаравала яскрава блакітны агенчык, які мажліва было насіць з сабой ў шклянцы з-пад джэму. Сябры стаялі і грэлі свае спіны на марозным паветры, калі ўбачылі як па двары пракрочыў прафесар Снэйп. Яны шчыльней прыціснуліся адно да аднаго, каб прафесар не заўважыў агенчык, які хутчэй за ўсё было забаронена вычароўваць, але Снэйп заўважыў іх вінаватыя твары і пакульгаў у іх бок. Агенчыку ён бачыць не мог, таму пачаў, здаецца, шукаць іншую падставу, каб прычапіцца да іх.

- Што там у цябе, Потэр?

Гары паказаў яму кнігу “Квідытч скрозь стагоддзі”.

- Бібліятэчныя кнігі забаронена выносіць па-за межы школы,- сказаў Снэйп.- Аддай яе мне. Грыфіндор губляе пяць балаў.

- Ён толькі што выдумаў гэтае правіла,- раззлавана прамармытаў Гары, назіраючы за тым, як настаўнік кульгаў прэчкі.- Цікава, што здарылася з яго нагой?

- Ня ведаю, але спадзяюся, што яму сапраўды балюча,- з’едліва заўважыў Рон.

*

Увечары ў грыфіндорскай гасцёўне панаваў гармідар. Гары, Рон і Герміёна разам сядзелі ля вакна і дзяўчынка правярала іх дамашнія работы па замовах. Спісваць яна нікому не давала, няхай сабе хлопцы сцвярджалі, што аніхто не здагадаецца, аднак падчас праверкі, заўжды падказвала ім правільныя рашэнні.

Гары непакоіўся. Ён хацеў атрымаць назад сваю кнігу, каб хоць нечым заняць свой розум і не хвалявацца аб тым што адбудзецца заўтра. І чаму ён павінен баяцца Снэйпа? Ён выпрастаўся і сказаў Рону і Герміёне, што збіраецца пайсці да настаўніка па зеллеварству.

- Ну-ну, поспехаў табе,- адказалі разам Рон і Герміёна, але Гары чамусь вырашыў, што перад іншымі настаўнікамі Снэйпу будзе цяжка яму адмовіць.

Гары падыйшоў да дзвярэй настаўніцкай і пастукаў, але ніхто не адказаў. Гары пастукаў зноў. Анічога.

Можа Снэйп пакінуў кнігу ў настаўніцкай. Гары вырашыў паспрабаваць пашукаць яе там. Ён прыадчыніў дзверы і зазірнуў у пакой... перад яго вачыма ўзнікла жахлівае відовішча.

У настаўніцкай былі толькі Снэйп і Філч. Снэйп стаяў, падняўшы сваю мантыю вышэй калена. На яго наге зяўрала моцна крывацечная рана і Філч перабінтоўваў яе.

- Клятая пачвара,- прамовіў настаўнік.- Немагчыма прасочыць адразу за трыма галовамі.

Гары паспрабаваў, як мага цішэй зачыніць дзверы, але...

- ПОТЭР!

Снэйпаў твар сказіла лютасцю, ён хутка апусціў крысу мантыі, каб схаваць нагу. Гары паспрабаваў стрымаць сваё хваляванне.

- Я толькі хацеў забраць назад маю кнігу.

- ІДЗІ ВЭК! ВЭК АДСЮЛЬ!

Пакуль Снэйп не зняў з Грыфіндора яшчэ колькі балаў, Гары вырашыў адступіць. І зрабіў гэта вельмі хутка.

- Якія поспехі?- спытаўся Рон, калі Гары зноў апынуўся ў гасцёўне.- Што здарылася?

Гары шэптам распавёў ім аб усім, што убачыў.

- Ці ведаеце, што гэта можа быць?- спытаўся ён, пасля таго, як скончыў распавядаць аб ўбачаным у настаўніцкай.- Падчас Хэлоўіна, ён паспрабаваў прайсці міма трохгаловага сабакі! Вось куды ён ішоў, калі мы яго бачылі... Снэйп жадае атрымаць то, што той ахоўвае! Стаўлю ў заклад мятлу, што і троля ён выпусціў, каб адцягнуць увагу!

Герміёна сшакавана вытарапіла вочы.

- Не... немагчыма,- прамовіла яна.- Канечне Снэйп не надта добры чалавек, але ж ён не будзе спрабаваць скрасці тое, што захаваў тут Дамблдор.

- Герміёна, няўжо ты думаеш, што ўсе настаўнікі святыя ці штось падобнае,- гыркнуў Рон.- Я згодзен з Гары. Сумняваюся я, наконт Снэйпа. Але за чым ён палюе? Што ахоўвае той сабака?

Калі Гары нарэшце лёг спаць, пытанні працягвалі раздзіраць яго галаву. У сваім ложку гучна хроп Нэвіл і заснуць было немагчыма. Гары паспрабаваў ачысціць свой розум, ён павінен адпачыць, ён павінен, праз колькі гадзін адбудзецца яго першы квідытчны матч... але выраз на снэйпавым твары і яго параненая нага не выходзілі ў хлопчыка з галавы.

*

Наступная раніца выдалась яснай і вельмі марознай. Галоўная зала была запоўнена пахам смажаных кілбасак і гоманам вучняў, якія з нецярплівасцю чакалі першага матча па квідытчу.

- Табе трэба пад’есць.

- Нешта не хачацца.

- Ну хоць кавалачак тосту,- упрошвала яго Герміёна.

- Я не галодны.

Гары жудасна сябе адчуваў. Праз гадзіну яму трэба будзе ісці на поле.

- Гары, цябе патрэбна сіла,- прамовіў Шымас Фініган.- Супернікі перш за ўсё будуць біцца менавіта з паляўнічым.

- Дзякуй, Шымас,- сказаў Гары, назіраючы, як той налівае кетчуп на яго кілбаску.

Аб адзінаццатай гадзіне, здавалася ўся школа апынулася на трыбунах. Шмат хто з вучняў меў біноклі. Сядушкі знаходзіліся высока над зямлёй, але адчасу цяжка было зразумець, што тварыцца на полі.

Рон і Герміёна селі на верхнім раду разам з Нэвілам, Шымасам і вестхэмскім фанатам Дынам. У якасці сурпрыза для Гары, яны адну з сапсаваных Скаберсам прасцінаў ператварылі на транспарант “Потэра ў прэзідэнты”, Дын, які добра валодаў пэндзалем, намаляваў унізе грыфіндорскага ільва. А Герміёна крыху пачараваўшы зрабіла так, каб фарба на транспаранце пералівалася рознымі колерамі.

Тым часам, Гары, разам з астатнімі гульцамі пераапранаўся ў фірмовую пунсовую квідытчную форму (слізэрынцы гулялі ў зялёных мантыях).

Вуд кашлянуў, каб ўсі замаўчалі.

- Ну добра, мальцы,- прамовіў ён.

- І дзеўкі,- дадала пераследніца Анджэліна Джонсан.

- І дзеўкі,- пагадзіўся Олівер.- Надыйшоў наш дзень.

- Найвялікшы,- сказаў Фрэд Візлі.

- Дзень, які мы доўга чакалі,- дадаў Джордж.

- Мы ведаем олівераву прамову на памяць,- растлумачыў Фрэд Гары,- мы ў камандзе ужо другі год.

- Сціхніце, абодва,- гыркнуў Вуд.- Мы сабралі лепшую грыфіндорскую каманду за апошнія гады. І мы збіраемся перамагчы. Я веру ў гэта.

Ён азірнуў каманду каманду, быццам кажучы: “Альбо, я з вам так выдам”.

- Добра. Час. Поспехаў.

Услед за Фрэдам і Джорджам, спадзяючыся, што ў яго не дрыжаць калені, Гары выйшаў з распранальні на поўнае гоманам квідытчнае поле.

Судзіла матч мадам Хуч. Яна стаяла, трымаючы ў руках мятлу, у цэнтры поля і чакала, калі да яе падыйдуць гульцы абодвух камандаў.

- Так, я патрабую ад вас сумленнай гульні,- прамовіла яна удзельнікам камандаў. Гары падалося, што ў гэты момант яна асаблівым чынам звярталася да слізэрынскага капітана, пяцігодкі Маркуса Флінта, як выглядаў так, быццам у яго былі сярод продкаў тролі. Краем вока, Гары заўважыў плакат “Потэра ў прэзідэнты”. Яго сэрца шалёна закалацілася, ён адчуў сябе смялей.

- Калі ласка, сядайце на мётлы.

Гары ускараскаўся на свой Німбус.

Мадам Хуч паднясла да вуснаў срэбны свісток і моцна дунула.

Пятнаццаць мётлаў ўзнялося высока, высока ў паветра. Гульня пачалася.

- Квафл адразу ж апынуўся ў Анджэліны Джонсан з Грыфіндору... яна даволі выдатная пераследніца, да таго ж вельмі прывабная дзяўчынка і...

- ДЖОРДАН!

- Прабачце, мадам прафесар.

Матч каментаваў сябра блізнятаў Візлі – Лі Джордан, за якім пільна сочыла прафесарка МакГонагал.

- Яна разагнала сваю мятлу, кінула пас Алісіі Спінэт, выдатнай знаходцы Олівера Вуда, якая правяла мінулы год у рэзерве... зноў пас Джонсан... нееее, Маркус Флінт – капітан слізэрынцаў перахоплівае квафл... быццам арол ён нясецца ў бок грыфіндорскіх варотаў... зараз лік бу... не, грыфіндорскі наглядчык Вуд ловіць квафл і аддае яго Кэці Бэл, яшчэ адной грыфіндорскай пераследніцы... яна нырае пад Флінта, падымаецца ўгору... АЁЙ... напэўна гэта вельмі балюча, атрымаць па карку бладжэрам... квафл зноў у слізэрынцаў... Адрыян Пасі нясецца да грыфіндорскіх колаў, але супыняецца атрымаўшы другога бладжэра... не магу сказаць вам, хто з двух Візлі Фрэд ці Джордж яго паслаў... цудоўныя бітакі, так ці інакш, квафл зноў у Джонсан... наперадзе чыстае поле... Анджэліна ўварочваецца ад бладжэра... яна ў колаў варот... ну, давай, Анджэліна... слізэрынскі наглядчык Блэчлі кідаецца за квафлам... прамахваецца... ГРЫФІНДОР АДКРЫВАЕ ЛІК!

Паветра напоўнілася радаснымі енкамі грыфіндорцаў і стогнамі Слізэрына.

- Асунцеся, асунцеся крыху.

- Хагрыд!

Рон з Герміёнаю сціснуліся ўбок каб даць Хагрыду магчымасць сесці.

- Я азіраў са св’ёй хаціны,- паведаміў волат, пагладжваючы вялізны бінокль на шыі,- але гэт не той самае. Сніч шчэ не бачн?

- Ані,- адказаў Рон.- Гары сябе пакуль не паказаў.

- Але й праблем нь меў. Хаця, што там,- прамовіў Хагрыд, назіраючы ў бінокль на далёкую маленькую плямачку, якой быў Гары.

Хлопчык лятаў далёка над ўсімі астатнімі гульцамі і пільна шукаў сніч. Гэта было часткай тактыкі, якую яны распрацавалі супольна з Вудам.

- Не суйся ў гульню, пакуль не ўбачыш сніча,- гаворыў яму Вуд.- Я не хачу, каб цябе хтосьці атакаваў.

Калі Анджэліна зрабіла гол, Гары, паддаўшыся эмоцыям, зрабіў мёртвую пятлю, але цяпер зноў вярнуўся на свой пост. Аднойчы, яму падалося, што ён бачыў залаты бляск, але гэта быў толькі наручны гадзіннік аднаго з блізнятаў. А яшчэ раз, за ім пагнаўся падобны на гарматнае ядро бладжэр, які вырашыў змяніць свой курс, аднак Гары ад яго ўхіліўся, а потым бладжэра перахапіў Фрэд.

- Гары, з табой ўсё балазе?- спытаўся ён, паслаўшы мяч у Маркуса Флінта.

- Квафл у слізэрынцаў,- каментаваў Лі Джордан.- Пераследнік Пасі абходзіць адразу два бладжэра, ад блізнятаў Візлі і грыфіндорскую пераследніцу Бэл, імчыцца да варотаў... чакайце... ці гэта часам не сніч?

Па натоўпе пранеслася хваля шэпту, калі Адрыян Пасі, выпусціў квафла, заўважыўшы блізкучы залаты мячык, які пранесся міма яго левага вуха.

Гары яго таксама ўбачыў. Адчуўшы хвалю ўзрушэння, Гары прыціснуўся да мятлы і нырнуў. Але сніч заўважыў і Тэрэнс Хігс са Слізэрыну. Бок аб бок паляўнічыя абедзвюх камандаў панесліся за залатым мячыкам... склалася ўражанне, што пераследнікі забыліся аб гульне і, завіснуўшы ў паветры, прыняліся назіраць за Гары і Тэрэнсам.

Гары быў хутчэйшым... ён ужо выразна бачыў наперадзе маленечкі мячык з трапяткімі крылцамі... хлопчык яшчэ больш паскорыў рух...

БУХ! Абуранае равенне пранеслася па грыфіндорскай трыбуне.... Маркус Флінт апынуўся на гарыным шляху і хлопчык, каб не разбіцца, быў вымушаны змяніць курс.

- Фол!- галасілі грыфіндорцы.

Мадам Хуч нешта разлютавана прамовіла Флінту і прызначыла ў слізэрынскія вароты штрафны ўдар. Аднак, падчас гэтай мітусні залаты сніч вядома ж знік з вачэй.

- Суддзя, выдаліць яго з поля!- крычаў Дын Томас.- Чырвоную картачку яму!

- Дын, гэта не футбол,- нагадаў яму Рон,- у квідытчы нельга выдаляць з поля гульцоў... і што такое чырвоная картачка?

Аднак Хагрыд быў цалкам на дынавым боку.

- Трэб змніць правіла, Флін мог скінць Гары з мятлы.

Вядома ж Лі Джордану таксама было цяжка заставацца неперадузятым.

- Працягваем... пасля відавочнага і гідкага куска махлярства...

- Джордан!- гыркнула прафесарка МакГонагал.

- Я меў на ўвазе, пасля гэткага непрыкрытага, брыдотнага фолу...

- ДЖОРДАН, Я ВАС ПАПЯРЭДЖВАЮ...

- Добра, добра! Пасля таго, як Флінт ледзь не забівае грыфіндорскага паляўнічага, што може здарыцца з кожным, штрафны квафл б’е Спінэт, квафл ляціць вышэй варот, нічога жудаснага, а гульня працягваецца, квафл у Грыфіндора.

Гары пазбег сутычкі з бладжэрам, які пранёсся на небяспечнай адлегласці ад яго галавы. І тут яго мятла, быццам чагосьці спужаўшыся, шалена сконула ў паветры. Дзелю секунды, Гары вырашыў, што зараз зваліцца. Абедзвуя рукамі і каленямі ён ухапіўся за мятлу. Нічога падобнага з ім яшчэ ніколі не здаралася.

Мятла зноў скокнула. Складалася ўражанне, што мятла жадала скінуць яго, але чаму. Гары разумеў, што Німбус не павінен рабіць нічога падобнага. Гары паспрабаваў развярнуцца і падляцець да грыфіндорскіх варот, каб папрасіць у Вуда тайм-аут. І тут ён зразумеў, што мятла цалкам выйшла з пад яго кантролю. Німбус не слухаўся. Гары заставалася толькі шалёнымі зігзагамі скокаць у паветры і спрабаваць не зваліцца.

Лі працягваў каментыяваць.

- Слізэрын атакуе... квафл у Флінта... ён абыходзіць Спінэт... абыходзіць Бэл... атрымлівае бладжэрам ў твар, спадзяюся яго нос быў паламаны... прафесар, гэта жарт... гол... вой, не...

Слізэрынцы кінуліся апладыяваць. І ніхто здавалася не заўважыў, што гарына мятла паводзіць сябе дзіўна. Яна падымалася ўсё вышэй і вышэй, дрыгаючыся і кідаючыся сюды-туды ў паветры.

- Што Гары сбе думае,- назіраючы за хлопчыкам у бінокль прамармытаў Хагрыд.- Клі б я не вед йго дастаткоў добра, я б выршыў, што ён не кантралюй мятлу... але ён ня можа...

Раптам дзіўныя паводзіны гарынай мятлы заўважылі астатнія гледачы, яна працягвала шалёна круціцца і скокаць у паветры і невядома якім чынам, хлопчык працягваў на ёй сядзець. Натоўп вохнуў, Німбус звар’яцела тузануўся і хлопчык згубіў раўнавагу. Цяпер ён вісеў у паветры, трымаючыся за мятлу адной рукой.

- Можа з мятлой нешта здарылася, калі на Гары наскочыў Флінт?- прашапатаў Шымас.

- Не магчым,- дрыжачым голасам заўважыў Хагрыд,- Німбусу 2000 не мож пашкодзьць некі дзіцёнк, яе мож сапсваць тольк чорна маг’я...

Падчас хагрыдавай прамовы, Герміёна схапіла яго бінокль, але замест таго, каб глядзець на Гары, прынялася разглядаць нешта ў натоўпе.

- Што ты робіш?- прастагнаў ушчэнт збляднелы Рон.

- Я ведаю што тварыцца,- вохнула дзяўчынка.- Паглядзі на Снэйпа.

Рон схапіў бінокль. Снэйп сядзеў насупраць іх у цэнтры трыбуны. Ён вытарапіўся на Гары і нешта бесперапынна мармытаў.

- Ён нешта мармочыць... пэўна сурочыць гарыну мятлу,- прамовіла Герміёна.

- Нам трэба нешта зрабіць?

- Дазволь мне.

Перш чым Рон паспеў адказаць нешта, Герміёна знікла. Рон зноўку паглядзеў на Гары. Было сапраўдным цудам, тое, што хлопчык гэдак доўга трымаецца на мятле. Напалоханыя гледачы падняліся на ногі і з жахам назіралі, як браты Візлі паспрабавалі падляцець да Гары і перасадзіць яго на адну са сваіх мётлаў, але ў іх нічога не атрымалася, як толькі хтось з іх набліжаўся да Німбуса, той падымаўся вышэй. Таму блізняты апусціўшыся ўніз кружлялі пад гарынай мятлой, у надзеі, што ў іх атрымаецца схапіць Гары, калі той раптам упадзе. Маркус Флінт схапіў квафл і пяць разоў забіў яго ў слізэрынскія вароты, але гэтага аніхто не заўважыў.

- Давай жа, Герміёна,- у адчаі мармытаў Рон.

Герміёна паімчалася па праходзе да трыбуны дзе сядзеў Снэйп. Яна хутка бегла, між радамі, дзяўчынка не спынілася нават, каб папрасіць прабачэння ў прафесара Квірэла, якога выпадкова скінула з сядушкі. Дабегшы да Снэйпа, Герміёна прысела на кукішкі, выцягнула палачку і прашапатала колькі добра падабраных слоў. Яскравы блакітны вагонь стрэліў з кончыку палачкі і падпаліў прытол снэйпавай мантыі.

Прайшло поўхвіліны, перш чым прафесар зразумеў, што гарыць. Яго раптоўны енк паведаміў Герміёне, што справа зроблена, яна зграбла агонь у шклянку і кінулася назад... Снэйп нават не здагадаўся, што здарылася.

Але гэтага хапіла, каб Гары змог нанова асядлаць, раптам супакоіўшуюся мятлу.

- Ужо можна глядзець!- паведаміў Рон Нэвілу, які апошнія пяць хвілінаў плакаў прыткнуўшыся да хагрыдавай курткі.

Гары ляцеў да зямлі і тут гледачы заўважылі, што ён прыціскае рукою рот, быццам яго ванітавала... ён сеў на поле і саскочыўшы з мятлы паваліўся на карачкі... кашлянуў... нешта залатое павалілася яму на далонь.

- Я злавіў сніч!- закрычаў ён, падымаючы руку над галавой, у поўнай разгубленасці гульня скончылася.

- Ён яго не лаві ў, ён яго ледзь не праглынуў,- яшчэ дваццаць хвілінаў пасля заканчэння гульні лямантаваў Флінт, але ніхто яго не слухаў. Гары не парушыў аніякіх правілаў і Лі Джордан абвесціў вынікі матчу - з лікам сто семдзесят на шэсцьдзесят Грыфіндор выйграў. Але Гары гэтага не чуў. З вялікім кубкам гарбатыу руках, ён сядзеў разам з Ронам і Герміёнай у хагрыдавай хаціне.

- Гэта ўсё Снэйп,- заявіў Рон.- Мы з Герміёнай бачылі, як ён сурочыў тваю мятлу. Ён мармытаў не спускаючы з цябе вачэй.

- Лупства,- прамовіў Хагрыд, які не чуў іхняй размовы падчас гульні.- Навошт, Снэйпу гэт рабіць?

Гары, Рон і Герміёна перазірнуліся, вырашаючы ці расказаць Хагрыду аб тым што яны ведалі. Гары вырашыў расказаць.

- Я сёе-тое пра яго ведаю,- паведаміў ён брамніку.- На Хэлоўін ён паспрабаваў прайсці міма трохгаловага сабакі і той кусіў яго. Магчыма, Снэйп вырашыў скрасці нешта, што сабака ахоўвае.

Хагрыд выпусціў з рук імбрычак.

- Куль вы ведаце пра Флуфі?- спытаўся ён.

- ФЛУФІ?

- Так... гэт мой сабака... набыў го ў мінул годзе ў аднаго грэцкага мальца... Дамблдор пазыч го ў мяне дзель аховы...

- І што?- з нецярпілвасцю спытаўся Гары.

- Больш не аб чым у мне не пытайсь,- змрочна адказаў Хагрыд,- Гэт вялікі скрэт, ось.

- Але Снэйп жадае гэта скрасці.

- Лухцень,- прамовіў Хагрыд,- Снэйп хогвартскі настаўнік, навошт яму рабіць нешт падобнае.

- А чаму ён тады жадаў забіць Гары?- уз’енчыла Герміёна.

Сённяшнія падзеі, здаецца прымусілі дзяўчынку змяніць сваё стаўленне да Снэйпа.

- Я ведаю, што ён сурочыў мятлу, Хагрыд, я чытала пра гэта! Дзеля гэтага патрэбны зрокавы кантакт, а Снэйп глядзеў на мятлу нават не міргаючы, я сама бачыла!

- А я кжу, што ты памляеся!- палка прамовіў палясоўшык.- Я ня вед’ю што стался з гарынай мятлой, але Снэйп ніколь бы не спрабваў збіць наўчэнца! І шчэ, слухаце мне ўважліва ўсе трой... не лезць у спраў якія вас не датычаць. Гэт небспечна. Забудзцесь аб сабаку, забудзцесь аб тым, што ён хоўвае. Гэт справа прафесара Дамблдора і Нікалас Фламеля...

- Ага!- усклікнуў Гары.- Да ўсяго гэтага мае дачыненне нейкі Нікалас Фламель!

Здавалася Хагрыд быў сам на сябе моцна раззлаваны.

 

— РАЗДЗЕЛ ХІІ —

 

Люстэрка Урам

 

Набліжаліся Каляды. Аднойчы раніцай у сярэдзіне снежня, Хогвартс прачнуўся завалены колькіфутавымі гурбамі снегу. Возера замёрзла, а блізняты Візлі былі пакараныя за тое, што зачаравалі снежкі, каб яны пераследавалі прафесара Квірэла і біліся яму ў турбан. Колькі соў, што змаглі дабрацца з поштаю да школы былі адпраўлены да Хагрыда на гадаванку перш чым іх пуслілі ў зваротны шлях.

Усе вучні не маглі дачакацца калядных вакацыяў. У той час, як ў галоўнай зале і грыфіндорскай гасцёўне палала безліч комінаў па калідорах блукаў скразняк, а вокны ўсіх класаў грукаталі ад рэзкага ільдзянога ветра. Горш за ўсё было ў падзямеллі на занятках у прафесара Снэйпа, з ротаў валіла пара і вучні шчыльней прыціскаліся да гарачых катлоў.

- Як мне шкада,- заявіў на адным з заняткаў па зеллеварству Драко Малфой,- тых хто застанецца ў Хогвартсе на Каляды, бо дома яны анікому не патрэбны.

Кажучы гэта ён глядзеў на Гары. Крэйб і Гойл пасміхнуліся. Але Гары, які ў гэты час адмяраў парашок з ігл крылаткі, цалкам іх праігнараваў. Пасля пройгрышу слізэрынскай каманды, Малфой зрабіўся яшчэ больш нязносным, чым звычайна. Не задаволены вынікамі, ён колькі часу спрабаваў прымусіць усіх смяяцца, кажучы, што наступным паляўнічым у грыфіндорскай камандзе, напэўна, будзе дрэўная жабка, бо ў той самы шырокі рот. Аднак, хутка Малфой зразумеў, што ніхто не лічыць гэта смешным, больш таго, большасць вучняў былі ўражаны тым, як у Гары атрымалася столькі часу ўтрымлівацца на звар’яцелай мятле. Так што, цяпер разючшаны і зайздросны Драко, вярнуўся да здзеквання над Гары з-за атсутнасці ў таго сям’і.

Шчыра кажучы, Гары і не збіраўся вяртацца на вакацыі на Прайвет Драйв. Калі за тыдзень да Калядаў прафесарка МакГонагал прыйшла, каб скласці спіс тых, хто застанецца на вакацыі ў школе, хлопчык запісаў сваё імя першым. Ён зусім не шкадаваў сябе, наадварот, ён лічыў, што гэтыя Каляды будуць для яго лепшымі за ўвесь час. Рон і яго браты таксама заставаліся ў Хогвартсе, бо іхныя бацькі сабраліся ў Румынію, каб адведаць там свайго сына Чарлі.

Калі пасля заняткаў яны пакінулі падзямелле, праход наверх ім быў перакрыты агромістай елкай. Дзве вялізарныя нагі знізу і моцная задышка падказалі вучням, што дрэва нёс Хагрыд.

- Здароўку, Хагрыд, ці табе дапамагчы?- спытаўся Рон, сунуўшы галаву ў галлё.

- Неа, сё добра, дзяк, Рон.

- Адсунься?- пралунаў ззаду халодны працяжны голас Малфоя.- Што, шукаеш, як зарабіць крыху грошаў, Візлі. Жадаеш пасля заканчэння Хогвартса пайсці ў брамнікі, так... зразумела ж, хагрыдава халупа – палац, у параўнанні з тым, да чаго прызвычалася твая сям’я.

Рон кінуўся на Малфоя, але ў той жа момант на лесвіцы аб’явіўся Снэйп.

- ВІЗЛІ!

Рон адпусціў вопрадку Малфоя.

- Ён быў справакваны, прафес Снэйп,- прамовіў Хагрыд, высунуўшыся з-за елкі.- Малфой, бражаў йго сям’ю.

- Што б там не здарылася, Хагрыд, але бойкі супраць школьных правілаў,- лісліва адказаў Снэйп.- Пяць балаў з Грыфіндора, Візлі, і скажы дзякуй, што не больш. А цяпер разыйдзіцеся.

Малфой, Крэйб і Гойл, усміхаючыся і раскідваючы іголкі ўва ўсе бакі, рушылі міма яліны.

- Я яму яшчэ выдам,- скрыгочучы зубамі ўслед Малфою, сказаў Рон- Прыйдзе час...

- Я ненавіджу абодвух,- прамовіў Гары.- І Малфоя, і Снэйпа.

- Ну-ну, насы ўгор, хутка Кляды,- супакоіў іх Хагрыд.- Слухце, пайдземць са мной у глоўну залу, там так прыгож.

Услед за Хагрыдам, Гары, Рон і Герміёна накіраваліся ў галоўную залу, дзе прафесарка МакГонагал і прафесар Флітвік займаліся падрыхтоўкай да свята.

- А, Хагрыд, гэта апошняя елка? Пастаў яе там, у дальнім вуглу.

Відовішча было ўразлівым. Па ўсіх сценах віселі гірлянды з востралісту і амелы, а вакол сталоў размясцілася ня меньш за дванаццаць елак, частка з іх была ўпрыгожана маленечкімі зіготкімі лядзяшамі, а на астатніх палалі сотні свечак.

- Кольк дзён вам застлося да вакац?- спытаўся брамнік.

- Адзін,- адказала Герміёна.- Дзякуй што напомніў – Гары, Рон, да абеду поўгадзіны, нам трэба заскочыць у бібліятэку.

- А, так-так, сапраўды,- прамовіў Рон, вытарапіўшыся на то, як прафесар Флітвік выдзьмуваў са сваёй палачкі залатыя бурбалкі і ўпрыгожваў імі апошнюю елку.

- У бібляцеку?- здзівіўся Хагрыд, гледзячы як тройца пакідала залу,- Перд вакац’ямі? Ці вы не заўчыліся?

- Гэта не дзеля працы,- хутка адказаў Гары.- З таго моманту, як ты паведаміў аб Нікаласе Фламелі, мы спрабуем высветліць, хто ён такі.

- Вы, ШТО?- сшакавана прамовіў Хагрыд.- Слухце... я жо вам кзаў... кінце дурное. Вас не датычцца тое, што хоўвае сабака.

- Мы толькі хацім ведаць, хто такі Фламель,- адказала Герміёна.

- Калі хочаш, можаш нам сам расказаць,- дадаў Гары.- Мы напэўна абшукалі не адну сотню кніг, але нідзе яго не знайшлі... ці не даш падказку... я ж памятаю, што недзе ўжо бачыў гэта імя.

- Аньчога я не скажу,- заўпарціўся Хагрыд.

- Нам па просту цікава,- прамовіў Рон і пакінуўшы незадаволенага Хагрыда, тройца паспяшала ў бібліятэку.

І сапраўды, ажно з таго моманту, як Хагрыд выпадкова прабалбатаўся, яны займаліся пошукамі Фламеля ў разнастайных кнігах. Ім неабходна было ведаць, што збіраўся скрасці Снэйп. Але бяда была ў тым, што яны ня ведалі адкуль распачаць свой пошук, бо ня ведалі што той Нікалас Фламель зрабіў. Яго не ўзгадвалі ані ў “Вялікіх чараўніках ХХ стагоддзя”, ані ў “Вядомых чараўніках сучаснасці”. Не было яго імя і ў “Найважлівейшых магічных адкрыццях нашага часу”, не кажучы ўжо пра “Даследванне апошніх чароўных падзей”. Да таго ж сама бібліятэка была па просту агромістай. Яна змяшчала колькі дзесяткаў тысяч кніг, на тысячах паліц на сотнях вузкіх стэлажоў.

Герміёна дастала з кішэні спіс кнігаў і пачала ўголас называць іх, а Рон крочыў ўздоўж стэлажоў і выцягваў неабходныя. Гары ж тым часам блукаў па забароненай секцыі. Яму было цікава ці не знойдзецца імя Нікаласа Фламеля там. Нажаль, каб паглядзець іх неабходна было мець спецыяльны дазвол, ад кагосьці з настаўнікаў. Тут былі кнігі, якія месцілі ў сабе магутную чорную магіў, якую не вывучалі ў Хогвартсе і доступ да іх мелі толькі старэйшагодкі, якія паглыбленна вучыліся Абароне ад цёмных мастацтваў.

- Ты нешта шукаеш тут, хлопчык?

- Нічога,- адказаў Гары.

Бібліятэкарка – мадам Пінс паказала ў яго бок мяцёлкаю для змахвання пылу.

- Тады табе лепей сыйсці. Давай... вэк адсюль!

Не жадаючы губляць час на прыдумленне якой-небудзь праўдзівай гісторыі, Гары пакінуў бібліятэку. Яны з Ронам і Герміёнаю дамовіліся нічога не пытацца аб Фламелі ў мадам Пінс. Яна зразумела ж ведала, дзе можна знайсці інфармацыю пра яго, але была рызыка, што Снэйп пачуе, аб іх пошуках.

Гары стаяў у калідоры і чакаў, пакуль Рон з Герміёнаю выйдуць і распавядуць аб сваіх выніках, але надзеі ў яго было замала. Яны шукалі ўжо два тыдні, але рабілі гэта між заняткамі і ня дзіўна, што пакуль нічога не знайшлі. Што ім сапраўды было патрэбна, гэта доўгі, мэтанакіраваны пошук, без віселай над каркам мадам Пінс.

Праз пяць хвілінаў да Гары далучыліся анічога не знайшоўшыя Рон з Герміёнай. Тройца накіравалася на абед.

- Добра, пакуль я буду дома, працягвайце пошук.- сказала Герміёна.- А як штосьці знойдзеце, дашліце мне саву, згода?

- А ці ты не магла б спытацца пра Фламеля ў бацькоў?- спытаўся Рон.- Думаю гэта будзе дастаткова бяспечна.

- Так,- адказала Герміёна,- канечне гэта будзе бяспечна, яны ж у мяне дантысты.

*

Пачаліся вакацыі і ў Гары з Ронам з’явілася досыць часу, каб разважаць аб Фламелі. Больш таго, амаль ўся грыфіндорская вежа была ў іх поўным распараджэнні і цяпер ім было даволі лёгка акупіяваць фатэлі ля самога коміна. Хлопцы сядзелі там і на доўгіх пожагах смажылі кавалкі хлеба, зефір ці рабілі аладкі... а яшчэ прыдумлялі спосабы выгнання са школы Малфоя, большасць з якіх не спрацавала бы. Аднак разважаць аб малфоевам выключэнні ўсё роўна было прыемна.

А яшчэ Рон вучыў Гары гуляць у чарадзейскія шахматы. Яны былі вельмі падобныя на маглаўскія, за тым выключэннем, што фігуры былі жывыя, а сам ты кіраваў імі, бы камандзір сваім войскам. Ронавы шахматы былі старымі і падрапанымі. Як і ўсе яго рэчы, шахматы дасталіся яму ў спадчыну... на гэты раз ад дзядулі. Але ў Рона не было праблемам з узростам фігур, ён вывучыў іх настолькі добра, што яны разумелі яго з паўслова.

Гары граў шахматамі, якія яму пазычыў Шымас Фініган і фігуры яму не давяралі. Да таго ж Гары граў не надта добра, таму шахматы ўвесь час збівалі яго з панталыку дробнымі парадамі: “Не пасылай мяне туды, хіба не бачыш, там стаіць яго конь? Лепей пашлі яго, ім можна ахвяраваць.”

На Вігілію, Гары паклаўся спаць у прадчуванні вялікай колькасці ежы і весялосці, але зусім не чакаючы падарункаў. Першае, што ён убачыў прачнуўшыся, купа разнастайных пакункаў ля свайго ложка.

- З Божым Нараджэннем,- сонна прамовіў Рон, калі Гары падняўся з ложку і апрануў халат.

- Цябе таксама,- адказаў Гары.- Ты толькі паглядзі. Я маю колькі падарункаў!

- А ты чаго жадаў, купу рэпы?- павярнуўшыся да сваіх падарункаў, якіх было значна больш чым у Гары.

Гары ўзяў з купы верхні пакуначак, загорнуты ў карычневую паперу. Ён быў ад Хагрыда. Усярэдзіне была груба зробленая, магчыма самім брамнікам, флейта. Гары падзьмухаў у яе... флейта выдала гук больш нагадваючы савінае вухканне.

Да другога пакуначка, самага маленечкага ў купе, прыкладаўся ліст:

“Тваю паштоўку атрымалі, дасылаем разам з лістом твой падарунак на Божае Нараджэнне. Твае дзядзька Вернан і цётка Пятунья.”

Да ліста скотчам была прылеплена пяцідзесяціпенсавая манета.

- Як прыемна,- заўважыў Гары.

Рон зачаравана вытарапіўся на пяцідзесяціпенсавік.

- Нешта дзіўнае! - прамовіў ён.- І што гэта такое? Грошы?

- Можаш пакінуць іх сябе,- усміхнуўшыся заявіў Гары, а Рон папросту зіхацеў ад шчасця.- Так, падарунак ад Хагрыда, ад дзядзькі з цёткай, а гэта ад каго?

- Думаю, я ведаю ад каго вось гэты,- заявіў Рон, кажучы на ружаватага колеру пузаты пакунак.- Ад маёй маці. Я сказаў ёй, што табе няма ад каго атрымліваць падарункаў і... аёйку, не,- прастагнаў ён,- яна звязала табе фірмовы візлеўскі швэдар.

Гары разарваў пакунак і выцягнуў адтуль пухнаты, смарагдава-зялёны, ручнога вязання швэдар і вялізную скрынку хатняга печыва.

- Штогод яна вяжа дзеля нас швэдары,- паведаміў Рон, разгортваючы свой пакунак,- мой як заўжды цёмна-бардовы.

- Вельмі прыемна з яе боку,- прамовіў Гары, каштуючыся вельмі смачным печывам.

У наступным пакунку таксама былі ласункі – скрынка шакаладных жабак ад Герміёны.

Застаўся толькі адзін падарунак. Гары ўзяў яго у рукі, той быў залёгінькі. Хлопчык разгарнуў яго.

Нешта цякучае, срабрыста шэрае выслізнула на падлогу. Рон вохнуў і выпусціў з рук скрыначку з цукеркамі на любы смак, якую атрымаў ад Герміёны.

- Я чуў пра падобнае,- ціхім голасам прамовіў ён.- Калі гэта тое, пра што я думаю... гэта сапраўды рэдкая і вельмі каштоўная рэч.

- І што гэта за рэч?

Гары падняў срабрыстую, зіхоцячую тканіну з падлогі. Яна была вельмі дзіўная навобмацак, быццам яе зрабілі з вады.

- Гэта мантыя-невідзімка,- з глыбокаю пашанаю на твары, паведаміў Рон.- Я ўпэўнены ў гэтым... паспрабуй апрані.

Гары накінуў мантыю на плечы.

- ТАК!- загаласіў Рон.- Паглядзі на свае ногі!

Гары зірнуў уніз, але ног не ўбачыў. Ён кінуўся да люстэрка. Там адлюстравалася толькі завіслая ў паветры галава, а ўсё астатняе зрабілася небачным. Ён нацягнуў мантыю на галаву і цалкавіта знік.

- О, глядзі!- раптам усклікнуў Рон.- Там яшчэ нейкі ліст!

Гары скінуў мантыю і схапіў пергамент. На ім, незнаёмым хлопчыку вузкім, мудрагелістым почыркам было напісана:

 

“Твой бацька пакінуў яе ў мяне перад смерцю.

Надыйшоў час, вярнуць табе тваю спадчыну.

Скарыстайся ёй правільна.

Шчаслівых табе Калядаў.”

 

Подпісу не было. Гары ўтаропіўся ў ліст, а Рон з замілаваннем глядзеў на мантыю.

- Я б аддаў усё што заўгодна, каб мець такую,- прамовіў ён,- Усё. Што здарылася?

- Нічога,- адказаў Гары. Ён адчуваў сябе вельмі дзіўна. Хто мог даслаць яму мантыю? Ці сапраўды яна належыла яго бацьку?

Перш чым ён паспеў сказаць ці падумаць штосьці яшчэ, дзверы ў іх спальню адчыніліся і ў пакой заскочылі Фрэд і Джордж Візлі. Гары хуценька схаваў мантыю, ён не хацеў камусьці яшчэ паведамляць аб ёй.

- З Нараджэннем Божым!

- Гэй, глядзі, у Гары таксама ёсць візлеўскі швэдар!

Блізняты былі апрануты ў аднолькавыя блакітныя швэдры, толькі ў аднаго на грудзях была вялізная жоўтая літара Ф, а ў другога Дж.

- А гарын прыгажэйшы за наш,- падымаючы швэдар заявіў Фрэд,- Відавочна маці намагаецца больш, дзеля не чальцоў сям’і.

- А ты свой чаму не апрануў?- сурова спытаўся Джордж.- Ён такі прыгожы, цёплы.

- Ненавіджу цёмна-бардовы,- нацягваючы швэдар, вяла прастагнаў Рон.

- А ў цябе літараў няма,- заўважыў Джордж.- Напэўна лічыць, што ты свае імя не забудзеш. Але і мы не дурныя... мы ведаем, што нас клічуць Джрэд і Фордж.

- Што за шум?

Няўхвальна паглядаючы ў пакой прасунуў галаву Персі. Ён відавочна таксама распакоўваў падарункі, таму што трымаў ў руках уласны пухнаты швэдар, які імгненна выхапіў Фрэд.

- П, то бок – прэфект! Давай, апрані яго Персі, мы ўсе іх атрымалі, нават у Гары ёсць.

- Не... ха... чу...- неразборліва прамовіў Персі, пакуль блізняты, збіўшы яму акуляры на бок, апраналі на яго швэдар.

- І ячшэ, сёння ты не будзеш сядзець разам з астатнімі прэфектамі,- заявіў Джордж.- Каляды – сямейнае свята.

Яны пацягнулі Персі, рукі якога былі сціснуты швэдрам, вонкі.

*

Ніколі ў жыцці ў Гары не было гэткай каляднай вячэры. Добрая сотня тлустых, смажаных індычак, горы варанай і смажанай бульбы, місы тлустых сардэлек, талеркі з палітым топленымі вяршкамі гарохам, соўснікі з густой шыкоўнай поліўкай і журавінным соўсам... і купы чароўнага печыва па ўсіх сталах.Гэтае печыва замала чым нагадвала тое, з пластыкавымі цацкамі і капелюшамі з танюткай паперы, якое звычайна набывалі на калядны стол Дурслі. Гары паламаўся адным з Фрэдам і замест трэску, печыўка выбухнула бы хтось стрэліў з гарматы, пакрыўшы іх блакітным дымком і з яго выскачыла сапраўдная трохвуголка контр-адмірала і колькі жывых белых мышак. За сталом настаўнікаў Дамблдор замест свайго востраканцоваха капелюча начапіў дамскі капялюшык з кветкамі і вясёла смяяўся над анэкдотам, які толькі што расказаў прафесар Флітвік.

Пасля індычкі падалі калядны пудынг. Персі ледзь не паламаў сабе зубы аб срэбны сікель які быў у яго кавалку. Гары крайком вока назіраў, як Хагрыд ўсё больш і больш чырванеў ад колькасці выпітага віна, а потым пацалаваў у шчаку прафесарку МакГонагал, якая пачырванела, загігікала, а яе капялюш збіўся на бок.

Калі Гары пакінуў стол, ён быў дашчэнту перагружаны рэчамі, якія аб’явіліся з выбухаючых печывак. Сярод іх быў пакет зіхоцячых паветраных шарыкаў, якія ніколі не лопаюцца, набор для ўласнаручнага вырошчвання бародавак і навюткі набор чарадзейных шахмат. Белыя мышкі зніклі і ў хлопчыка было непрыемнае пачуццё, што яны зрабіліся каляднай вячэрай для Місіс Норыс.

Потым Гары разам з братамі Візлі зладзілі страшэнную бойку ў сняжкі знадворку. Пасля, схаладзелыя, змоклыя і задыхаўшыеся, яны завіталі ў грыфіндорскую вежу да палаючых комінаў, дзе Гары абнавіў свае шахматы, яскрава прадуўшы Рону. Хаця ён падазраваў, што яго пройгрыш быў не такім дурацкім, калі б Персі яму не дапамагаў.

На вячэру ў іх была гарбата, а таксама сэндвічы з індыкам, аладкі, бісквіты з крэмам і рэшткі каляднага пірага. Пасля гэтага ўсе адчулі сябе настолькі соннымі, што не маглі анічога рабіць, хіба што Персі ганяўся па ўсёй вежы за блізнятамі, якія скралі яго прэфектаўскі бэйдж, а Гары і Рон назіралі за гэтым відовішчам.

Гэта былі лепшыя Каляды ўва ўсім гарыным жыцці. Тым ня меньш нешта непакоіла яго ўвесь прамінулы дзень. Калі паклаўшыся ў ложык, Гары меў магчымасць для вольных роздумаў, ён прыпомніў, што яго непакоіла – мантыя-невідзімка і той, хто яе даслаў.

Рон, аб’еўшыйся індычкай і пірагом быў не ў стане займацца разгадваннем загадак, як толькі полаг яго ложку зачыніўся, хлопец імгненна заснуў. Нахіліўшыся, Гары выцягнуў з-пад ложка мантыю-невідзімку.

Бацька... яна належыла яго бацьке. Гары глядзеў на тканіну, больш гладкую за шоўк, лёгкую як паветра, якая стумянілася па яго руках. У лісце было напісана “ скарыстайся ёй правільна ”.

Ён павінен паспрабаваць. Гары выслізнуў з ложка і начапіў на сябе мантыю. Зірнуўшы на свае ногі ён ўбачыў на падлозе толькі цені і водбліскі месячнага святла. Ён адчуваў сябе даволі дзіўна.

Скарыстайся ёй правільна.

Нечакана Гары адчуў, што санлівасць канчаткова пакінула яго. Цяпер, калі ён мае мантыю, для яго адкрыты ўвесь Хогвартс. Хлопчык стаяў сярод цемры і цішыні, ахоплены ўзбуджэннем. Ён можа пайсці куды заўгодна і Філч ніколі пра гэта не даведаецца.

Рон прабурчэў нешта праз сон. Можа яго абудзіць? Але нешта стрымала Гары... гэта плашч належыў яго бацьку... і на гэты раз... самы першы раз... хлопчык хацеў скарыстацца ім сам.

Гары выслізнуў з пакою, спусціўся па лесеньке, прамінуў гасцёўню і вылез праз адтуліну за партрэтам.

- Хто тут?- узвіскнула Тлустая Пані. Але Гары нічога не адказаў. Ён хутка рушыў па калідоры.

Але куды ісці? Гары супыніўся, яго сэрца шалёна калацілася. Ён задумаўся. І тут да яго дайшло. Забароненая секцыя ў бібліятэцы. Цяпер, ён можа чытаць столькі, сколькі яму хочацца; так доўга, колькі спатрэбіцца дзеля таго, каб высветліць, хто такі Фламель. Ён пайшоў далей, шчыльней захутаўшыся ў мантыю-невідзімку.

У бібліятэке было цёмна і вельмі жудасна. Гары запаліў лямпу, каб бачыць куды ісці. Складалася ўражанне, што лямпа сама плыла ў паветры. І хоць хлопчык мог адчуваць яе рукою, гэта відовішча кідала яго ў дрыжыкі.

Забароненая секцыя знаходзілася напрыканцы бібліятэкі. Гары асцярожна пераступіў праз канат, які аддзяляў секцыю, ад астатніх кніжак. Ён пайшоў падняўшы лампу на ўзровень вачэй, каб бачыць назвы кнігаў.

Яны не шмат чаго паведамілі хлопчыку. Залатыя літары назваў былі пакрыты цвіллю і напалову абсыпаліся, некаторыя кнігі і ўвогуле ня мелі назвы. А ў адной з кніг на месцы назвы была цёмная жудасная пляма, падобная на кроў. Валасы на гарыным карку ўсталі дыбарам. Магчыма ён толькі ўяўляў гэта сабе, але Гары здавалася чуў слабы шэпт з кніжных паліц, нібы кнігі ведалі, што ў секцыі знаходзіўся нехта, каму тут быць забаронена.

Але трэба было з нечага пачынаць. Гары паставіў лямпу на падлогу і пачаў на ніжняй паліцы шукаць кнігу, якая яму больш спадабаецца з выгляду. Яго вочы супыніліся на вялізным чорным з срэбрам томе. Хлопчык з цяжкасцю выцягнуў агромістую кнігу і, устаўшы на адно калена, раскрыў яе.

Цішыню парушыў пранізлівы, вар’яцкі лямант - кніга галасіла! Гары імгненна закрыў яе, аднак высокі, бесперапынны, аглушальны лямант працягваўся. Гары зрабіў крок назад і спатыкнуўшыся перакуліў лямпу, якая імгненна згасла. Гары запанікаваў, звонку ў калідоры пачуліся шпаркія крокі... сунуўшы лямантуючую кнігу назад на паліцу, хлопчык пабег прэчкі. Ля ўваходных дзвярэй ён ледзь не сутыкнуўся з Філчам. Цмянымі, ашалелымі вачыма, наглядчык глядзеў праз хлопчыка, Гары пралезшы пад яго жылістай рукой выслізнуў у калідор і пабег прэчкі, кніжны лямант па-ранейшаму стаяў у яго вушах.

Хлопчык супыніўся ля нейкіх даспехаў. Ён быў настолькі занепакоены ўцёкамі з бібліятэкі, што не звярнуў увагу, ў які бок ён бяжыць. Можа з-за таго, што зараз было цёмна, але ён не пазнаваў месца, дзе знаходзіўся. Падобныя даспехі стаялі ля кухні, аднак зараз ён павінен быць на пяць паверхаў вышэй.

- Вы прасілі неадкладна паведаміць вам, прафесар, калі я пачую, што ў ночы нехта валэндаецца па школе. Нехта быў у бібліятэцы – у забароненай секцыі.

Гары адчуў, як яго аблічча пакідала кроў. Дзе б ён зараз не знаходзіўся, але Філч ведаў значна карацейшы шлях, яго мягкі, тлусты голас быў усё бліжэй, да гарынага жаху яму адказаў Снэйп.

- У забароненай секцыі? Далёка яны збегчы не маглі, мы абязкова іх схопім.

Філч і Снэйп выйшлі з-за вугла і рушылі ў яго бок. Бачыць Гары яны не маглі, але калідор быў даволі вузкім, таму наглядчык з прафесарам, маглі выпадкова на яго наштурхнуцца... мантыя не рабіла яго бесцялесным.

Як мага цішэй хлопец адступіў. Злева ад сябе, ён заўважыў прыадчыненыя дзверы. Яны былі апошняй гарынай надзеяй. Затаіўшы дыханне, Гары праціснуўся ў іх, намагаючыся, каб тыя не варухнуліся і, да вялікай палёгкі, у яго атрымалася трапіць усярэдзіну не выдаўшы сябе. Філч і Снэйп прамінулі пакой. Прыціснуўшыся да халоднай сцяны і цяжка дыхаючы, Гары чуў як аддаляліся іх крокі. Яго ледзь не схапілі, ён быў у цалі ад паразы. Прайшло колькі секунд, перш чым Гары пачаў разглядаць пакой у якім апынуўся.

Больш за ўсё, пакой нагадваў закінутую класу. Уздоўж сцен месціліся цёмныя постаці сталоў, крэслаў і перагорнутых дагары нагамі кошыкаў для смецця. А наперадзе, да сцяны было прыціснута нешта, чаго не павінна тут быць, штось, што пераняслі сюды, каб яно не таўклося пад нагамі.

Гэта было шыкоўнае люстэрка да столі вышынёй. Яно мела багата ўпрыгожаную залатую раму і дзве ножкі ў выглядзе кіпцюрыстых лапаў. А на верхняй частцы рамы, быў выразаны надпіс:

 

Урам юунте вапазю автелае батужа капе автачч ілбаен. ”

 

Цяпер, калі Філч і Снэйп былі далёка, хлопчык пакрысе супакоіўся. Ён зазірнуў у люстэрка, але не пабачыў сябе. Гары падыйшоў бліжэй.

Яму прыйшлося заціснуць сябе рота, каб не закрычаць. Гары азірнуўся. Яго сэрца не білася так шалёна, нават калі ён бег ад лямантуючай кнігі... у люстэрку адбіваўся не толькі ён... за яго спіной стаяла безліч людзей.

Але у самім пакоі нікога не было. Гары зноў зірнуў у люстэрка.

Ён бачыў сябе, напалоханага і збляднелага, але разам з ім ў люстэрку адбівалася ня меньш за дзесятак іншых людзей. Гары зноў азірнуўся... і зноўку нікога не ўбачыў. Можа яны таксама былі нябачнымі? Можа ён трапіў у пакой, перапоўнены нябачнымі людзьмі, а люстэрка было здольна адбіваць тых, каго іншыя ня бачаць?

Гары зноў зірнуў на сваё адлюстраванне. За самай яго спіной стаяла нейкая жанчына, яна усміхалася і махала хлопчыку рукой. Гары закінуў за спіну руку, але намацаў толькі паветра. Калі б яна сапраўды стаяла за яго спіной, а стаяла яна вельмі блізка, ён бы яе адчуў, аднак ззаду было пуста... жанчына існавала толькі ў люстэрку.

Жанчына была надта прыгожай. Яна мела каштанавыя валасы, а яе вочы... яны былі такімі ж самымі як ў Гары. Хлопчык бліжэй прыціснуўся да шкла. Вочы былі яскрава-зялёнымі... гэткай жа формы. Хлопчык заўважыў, што яна плакала – усміхалася і плакала адначасова. Нейкі высокі мужчына ў акулярах абняў яе адной рукою. Яго чорнае валоссе было гэткім жа неахайным і стаяла дыбком, як і ў Гары.

Гары мацней, так што яго нос амаль кранаўся шкла, прыціснуўся да люстэрка.

- Мама?- прашапатаў ён.- Тата?

Яны толькі ўсміхнуліся ў адказ. Паволі Гары разглядзеў твары іншых адлюстраваўшыхся людзей. Ён бачыў гэткія ж як у яго зяленыя вочы, гэткія ж насы, а ў аднаго маленечкага дзядка былі гарыны гузаватыя каленкі... Першы раз у жыцці, Гары бачыў сваю сям’ю.

Потэры ўсміхаліся яму і махалі хлопчыку рукамі, а Гары прагна глядзеў на іх. Яго рукі мацней прыціскаліся да шкла, быццам Гары жадаў прайсці праз люстэрка і далучыцца да сваёй сям’і. У грудзях палала магутнае пачуццё, напаў радасць, напаў жахлівы смутак.

Як доўга ён тут стаяў, Гары ня ведаў. Людзі не знікалі і ён глядзеў на іх ажно датуль, пакуль аддалены шум, не вярнуў яго ў рэчаіснасць. Яму нельга было тут заставацца, ён павінен вярнуцца ў ложык. Ён адвёў вочы ад мацінага твару і паабяцаўшы абавязкова вярнуцца, куляй выбег з пакою.

*

- Мог бы і мяне абудзіць,- раздражнённа прамовіў Рон

- Калі хочаш, пайшлі са мной сёння і я пакажу табе люстэрка.

- Я хацеў бы пабачыць тваіх бацькоў,- нецярпліва сказаў Рон.

- А я тваю сям’ю, ну астатніх Візлі, ты можаш паказаць мне сваіх старэйшых братоў.

- Ты іх і так можаш убачыць,- заявіў Рон,- калі прыедзеш да мяне ў госці ўлетку. Можа яно адбівае толькі тых хто памёр. Як блага, што мы так і не знайшлі Фламеля. Паспрабуй бекону, ці яшчэ чаго-небудзь, ты так нічога і не з’еў.

Але Гары ня мог есці. Сям’я... ён бачыў сваю сям’ю і сёння зноў яе ўбачыць. Ён амаль забыўся аб Фламелі. Цяпер яму здавалася не надта важным, што ахоўваў трохгаловы сабака. І яму было ўсёроўна ці скрадзе гэтую рэч Снэйп.

- З табой ўсё добра?- спытаўся Рон.- Ты выглядаеш надта дзіўна.

*

Больш за ўсё, Гары баяўся, што ў іх не атрымаецца знайсці пакой з люстэркам. Цяпер, калі разам з ім пад мантыяй быў Рон, яны рухаліся значна павольней чым мінулай ноччу. Яны паспрабавалі знайсці гарын шлях па цёмных калідорах ад бібліятэкі і далей і блукалі вось ужо гадзіну.

- Я змерз,- капрызіў Рон.- Давай кінем усё і вернемся да гасцёўні.

- НЕ!- прасыкаў Гары ў адказ.- Я ведаю што яно недзе тут.

Яны прамінулі прывід нейкай высокай вядзьмаркі, што слізгала ў паветры насустрач ім, але хлопцаў не заўважыла. Рон зноў пачаў енчыць, што яго ногі змерзлі, як у нябожчыка і тут Гары ўбачыў знаёмыя даспехі.

- Гэта тут... зразумела... так!

Яны штурхнулі дзверы і ўвайшлі ў пакой. Гары імгненна выскочыў з пад мантыі і падбег да люстэрка.

Яны былі там. Зноўку яго бацькі глядзелі на яго з-за шкла.

- Бачыш?- прашапатаў Гары.

- Анічога не бачу.

- Ну паглядзі! Паглядзі вось яны... іх тут безліч...

- Я толькі цябе бачу.

- Паглядзі ўважлівей, давай, устань на маё месца.

Яны памяняліся месцамі, але цяпер калі ля люстэрка быў Рон, Гары ўжо не бачыў сваёй сям’і. У люстэрку адбіваўся толькі Рон у сваёй піжаме з агуркамі.

Аднак, Рон не варушачыся глядзеў на сваё адлюстраванне.

- Я бачу сябе!- прамовіў ён.

- А ты бачыш вакол сябе сваякоў?

- Не... я адзін... але я не такі як зараз... старэйшы і... я стараста школы!

- Што?

- Я... у мяне... гэткі ж значык, як некалі ў Біла... а яшчэ я трымаю ў руках Кубак Дамоў і Кубак Квідытча... і яшчэ, я капітан грыфіндорскай каманды!

Рон адарваў вочы ад гэткага цудоўнага відовішча і ў захапленні зірнуў на Гары.

- Ці ты думаеш, гэта люстэрка паказвае будучыню?

- Не, не магчыма. Усі мае сваякі памерлі... дай я яшчэ на іх пагляджу...

- Ты на іх учора дасыць наглядзеўся, дай цяпер мне паглядзець.

- Ты толькі пераможца Кубку Квідытча, што тут такога? А я хачу бачыць сваіх бацькоў.

- Не пхайся...

Але раптам, іх сварку перапыніў шум у калідоры. Хлопцы не разумелі наколькі гучна яны размаўлялі.

- Хуценька!

Толькі Рон паспеў накінуць на іх мантыю, як у дзверы зазірнулі зіготкія вочы Місіс Норыс. Гары і Рон стаялі нерухома... адзінае што іх зараз непакоіла, ці могуць коткі бачыць праз мантыю? Здавалася прамінула вечнасць, пакуль яна развярнулася і пайшла прэчкі.

- Мы ў небяспецы... яна пайшла за Філчам, я больш чым упэўнены, што яна нас пачула.

Рон выцягнуў Гары з пакою.

*

Снег не растаў і на наступную ранніцу.

- Згуляем у шахматы?- прапанаваў Рон.

- Не хачу.

- Можа да Хагрыда сходзім?

- Калі хочаш ідзі...

- Я ведаю аб чым ты думаеш. Але цябе ня трэба ноччу хадзіць да люстэрка.

- Чаму?

- Ня ведаю, але ў мяне дрэнныя прадчуванні... цябе ўжо колькі разоў ледзь не схапілі. Філч, Снэйп і Місіс Норыс блукаюць паблізу. І хай яны не могуць цябе бачыць? Што калі яны наштурхнуцца на цябе?

- Ты размаўляеш, як Герміёна.

- Гары, я сур’ёзна, не хадзі туды больш.

Аднак, Гары думаў толькі аб адном, яму трэба вярнуцца да люстэрка. І Рон не мог яго спыніць.

*

На трэці раз, Гары знайшоў пакой значна хутчэй. Ён ішоў туды вельмі шпарка і ў сваім нахабстве рабіў больш шуму, але на шчасце на сваім шляху анікога не сустрэў.

Бацькі зноў усміхаліся яму, а адзін з яго дзядоў радасна заківаў галавою. Гары апусціўся на падлогу і сеў перад люстэркам. Нішто не магло перашкодзіць яму правесці гэтую ноч разам са сваёй сям’ёй, нішто.

За выключэннем...

- О... ты зноў тут, Гары?

Гары адчуў як яго вантробы заільдзенелі. Ён азірнуўся. На адным са сталоў, стаялых уздоўж сцяны, сядзеў аніхто іншы, як Альбус Дамблдор. Напэўна Гары настолькі адчайна імкнуўся трапіць да люстэрка, што не заўважыўшы прамінуў яго.

- Я... я не бачыў вас, сэр?

- Дзіўна, наколькі блізарукім можа зрабіць чалавека, яго нябачнасць,- прамовіў дырэктар, Гары з палёгкай заўважыў, што той ўсміхаецца.

- Такім чынам,- працягваў Дамблдор, падняўшыся са стала і сядаючы на падлогу паблізу ад Гары,- ты, як і сотні іншых да цябе, знайшоў сабе суцеху ў Люстэрку Урам.

- Я ня ведаў, яго назву, сэр.

- Але, я спадзяюся, ты зразумеў, што яно робіць?

- Яно... ну... я бачу ў ім сваю сям’ю...

- А твой сябра – Рон, бачыць, што ён зрабіўся школьным старастам.

- Адкуль вы ведаеце..?

- Я ня маю патрэбы ў мантыі-невідзімке, каб быць нябачным,- ціха адказаў Дамблдор.- А цяпер падумай, што насамрэч нам паказвае Люстэрка?

Гары паціснуў плячыма.

-Я цябе падкажу. Шчаслівейшы ў свеце чалавек будзе карыстаць Урам, як звычайнае люстэрка, то бок ён будзе бачыць сябе такім, якім ён ёсць.

- Яно,- пасля доўгіх развагаў, павольна вымавіў Гары,- паказвае нам тое, што мы жадаем... сапраўды жадаем...

- І так, і не,- спакойным голасам сказаў Дамблдор.-Яно паказвае нам ні больш, ні меньш, чым нашы самыя глыбокія, самыя вар’яцкія, самыя запаветныя мары. Ты ніколі не бачыў сваёй сям’і і вось, ты ў іх суполке. Рональд Візлі, які ўсё жыццё быў у цені сваіх старэйшых братоў, бачыць сябе самотным і лепшым за іх ўсіх. Але гэтае люстэрка не дасць нам ані ведаў, ані праўды. Людзі чэзнулі перад ім, захопленыя тым што бачылі, альбо гублялі глузд, ня разумеючы ці сапраўды здзейсніца тое, што паказвае Урам, ці існуе ўсяго толькі верагоднасць.

- Заўтра, Люстэрка перанясуць на новая месца, Гары, і я бы прасіў цябе больш яго не шукаць. Калі ты ў наступны раз выпадкова сустрэнешся з ім, ты будзеш да гэтага гатовы. Ня трэба паглыбляцца ў свае мары і забывацца на сапраўднае жыццё, памятай аб гэтым. А цяпер, чаму б цябе не загарнуцца ў сваю цудоўную мантыю і не пайсці да свайго ложку?

Гары падняўся на ногі.

- Сэр. Прафесар Дамблдор? Ці магу я ў вас спытацца?

- Зразумела ж, і толькі што ўжо зрабіў гэта,- з усмешкаю прамовіў дырэктар.- Аднак, я дазваляю табе задаць мне яшчэ адно пытанне.

- А што вы самі бачыце, калі глядзіце ў Люстэрка Урам?

- Я? Я бачу сябе з парай тоўстых, ваўняных шкарпэтак у руках.

Гары не разумеючы ўтаропіўся на яго.

- Шкарпэтак ніколі не бывае шмат,- адказаў на яго нямое пытанне Дамблдор.- Але чарговы раз прамінулі Каляды, а мне не падаравалі аніводнай пары. Людзі лічаць, што мне трэба дарыць толькі кнігі.

Толькі апынуўшыся ў сваім ложку, Гары вырашыў, што адказ Дамблдра, хутчэй за ўсё, быў не надта праўдзівым. Аднак паразважаўшы, і скінуўшы са сваёй падушкі Скаберса, хлопчык здагадаўся, што яго пытанне было дужа асабістым.

 

— РАЗДЗЕЛ ХІІІ —

 


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.067 сек.)