|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
ПАНЯДЗЕЛАК
9.00 - Нумералогія 9.00 - Ператварэнні Абед 13.00 - Замовы 13.00 – Старадаўнія руны
- Герміёна?- асцярожна спытаўся Рон, бо ведаў што Герміёна ў апошнія дні была здольная на выбухі гневу, калі ёй нехта перашкаджаў.- Эээ... ці ты ўпэўнена, што правільна перапісала часы іспытаў? - Што?- раздражнёна спыталася яна, зазірнуўшы ў свой графік.- Зразумала, так. - Гэта не мае сэнсу, але няўжо ты збіраешся быць на двух іспытах адначасова?- спытаў Гары. - Не,- імгненна адказала Герміёна.- Хтось з вас бачыў мой падручнік “Нумералогія і граматыка”? - Так, я яе ўзяў, каб пачытаць перад сном,- прамовіў Рон, але вельмі ціха. Герміёна пачала рыцца ў грудзе пергаменту на стале, пытаючыся адшукаць кнігу, у гэтае ж імгненне ля вакна адчуўся шолах, і ў гасцёўню заляцела Хэдвіг, нешта шчыльна сціскаючы ў дзюбе. - Гэта ад Хагрыда,- прамовіў Гары, раскрываючы цыдулку.- Апеляцыя Бакбіка... будзе разглядацца шостага. - У дзень апошняга іспыту,- заўважыла Герміёна, працягваючы шукаць падручнік. - Разгляд адбудзецца тут,- працягваў чытаць Гары.- Будзе прысутнічаць прадстаўнік з міністэрства і... і кат. Герміёна ўражана падняла вочы. - Навошта яны вязуць на апеляцыю кáта? Гучыць так, бы яны ўсё ўжо вырашылі! - Так. Здаецца, што так,- павольна адказаў Гары. - Яны гэтага не зробяць!- узвыў Рон.- Я столькі часу страціў, шукаючы матэрыялы дзеля яго абароны, яны не павінны гэта праігнараваць! Але ў Гары было жудаснае пачуццё, што меркаванне за Камітэт па знішчэнні небяспечных істот ужо склаў містэр Малфой. Драко, які быў надта падаўлены ў сувязі з перамогай Грыфіндора ў квідытчным фінале, у апошнія дні, здавалася, крыху аднавіў сваёй мінулую пыхлівасць. Гары выпадкова пачуў, як ён са смехам разважаў аб тым, што Бакбік павінен быць катаваны і цалкам быў задаволены сабой, прадчуваючы гэту падзею. Гары ледзь стрымаў сябе, каб па прыкладзе Герміёны не заехаць Драко па твары. А горшым за ўсё было тое, што у іх нават не было магчымасці наведаць Хагрыда, бо новыя меры бяспекі ў школе так і не былі зняты. Гары не адважваўся нават схадзіць па сваю мантыю-невідзімку, схаваную пад статуей аднавокай вядзьмаркі. * Пачаўся тыдзень іспытаў і над замкам запанавала ненатуральная цішыня. У панядзелак трэццягодкі пакінулі кабінет Ператварэнняў толькі ў абедзенны час, млявымі і бледнатварымі, параўноўваючы свае вынікі і скардзячыся на цяжкія заданні, накшталт ператварэння імбрычыка на чарапаху. Герміёна надта раздражняла астатніх сваімі пустымі хваляваннямі наконт таго, што яе чарапаха больш нагадвала марскую, а не рачную. Але насамрэч яна магла клапаціцца значна менш за астатніх. - У маёй замест хваста застаўся імбрычны носік, які жах... - А ці бываюць чарапахі, у якіх падчас дыхання з носу ідзе пар? - А ў маёй на панцыры застаўся арнамент у выглядзе вярбовага галля, думаеш гэта моцна паўплывае на адзнаку? Пасля абеду яны рушылі здаваць іспыты па Замовах. Герміёна мела рацыю, прафесар Флітвік вырашыў рабіць іспыт па ўзбадзёрваючых замовах. Гары настолькі моцна хваляваўся, што перастараўся і Рон, які быў яго партнёрам на іспыце пачаў істэрычна рагатаць і быў вымушаны сысці на гадзіну ў суседні пакой, каб супакоіцца і выканаць замову на Гары. Пасля вячэры ўсе навучэнцы паспяшаліся ў свае гасцёўні, каб, не расслабляючыся, пачаць рыхтавацца да заўтрашніх іспытаў па Доглядзе за магічнымі істотамі, Зеллеварстве і Астраноміі. Хагрыд, які праводзіў іспыт па доглядзе за магічнымі істотамі, быў даволі моцна заклапочаны і лунаў думкамі дзесь надта далёка. Ён прывалок вялізную балею чарвямляваў і раздаў іх вучням. Прафесар Хагрыд прызначыў такое выпрабаванне, чый чарвямляў застанецца жывым праз гадзіну, той і здасі іспыт. Аднак ў сувязі з тым, что гэтыя істоты лепей адчувалі сябе, калі іх пакідалі ў супакоі, гэта быў самы лёгкі іспыт з усіх. Вучні ціхінька сядзелі і займаліся сваімі справамі, а Гары, Рон і Герміёна, скарыстаўшыся магчымасцю, падыйшлі да Хагрыда, каб крыху паразмаўляць. - Бікі пошнім часам крыху маркоціцца,- нахіліўшыся, быццам збіраўся праверыць, ці жывы яшчэ Гарын чарвямляў, ціха прамовіў ён.- А то, стольк сядзець пад замком. І ўсё ж... Так ці накш... пасьзаўтра ўсё высьтліцца. Іспыт па Зеллеварстве, які быў пасля абеду, стаў сапраўднай катастрофай. Як не стараўся Гары, але яго канцэнтрат збянтэжанасці, аніяк не жадаў гусцець. Снэйп, які з мсцівым задавальненнем назіраў за Гары, перад тым як вярнуцца за свой стол надрапаў у сваім журнале нешта, што надта нагадвала нуль. Апоўначы ў самай высокай вежы Хогвартскага замку адбываўся іспыт па астраноміі. А ўжо ранкам у сераду яны пайшлі здаваць Гісторыю магіі. Адказваючы пра выпадкі палявання на вядзьмарак ў сярэднявеччы, Гары запісаў у сваім пяргаменце ўсё, аб чым даведаўся летась ад Фларыяна Фартэск’ю, адначасова з гэтым шкадуючы, што не мае магчымасці, седзячы ў задушным класе паласавацца сваім ўлюбёным марозівам –“Шакаладны арэшак”. Пасля абеду было не лепш, яны правялі колькі гадзін у парніках, здаючы Зёлказнаўства, і ўвечары вярнуліся ў Грыфіндорскую гасцёўню з абгарэлымі шыямі, з тугою думаючы, што іспыты скончацца толькі заўтра. Перадапошнім іспытам ў чацвер ранкам была Абарона ад цёмных мастацтваў. Іспыт прафесара Люпіна быў самым незвычайным з тых, у якіх яны калі-небудзь удзельнічалі. Ён больш нагадваў паласу перашкодаў і праводзіўся знадворку. Вучню трэба было перайсці бродам глыбокі вір, што кішэў грындзілоў; мінуць шэраг калдобін, сярод якіх хаваліся чырвонакалпачнікі; прахлюпаць між куп’я сярод дрыгвы, ігнаруючы маны блукаючых агенчыкаў і, нарэшце, забрацца ў стары куфар, каб пазмагацца з новым богартам. - Выдатна, Гары,- глуха прамовіў прафесар Люпін, калі хлопчык, усміхаючыся, вылез з куфра,- Вышэйшы бал! Гары акрылены сваім поспехам, застаўся назіраць, як іспыт адолеюць яго сябры. Рон рабіў усё файна, ажно пакуль не трапіў на блукаючы агенчык, які паспяхова завабіў яго па пояс ў дрыгву. Герміёна раскошна прамінула ўсе перашкоды, але як толькі яна забралася ў куфар з богартам, не мінула і хвіліны, як яна з лямантам выскачыла вонкі. - Герміёна!- збянтэжана ўсклікнуў Люпін.- Што здарылася? - П-п-прафесарка МакГонагал!- цяжка дыхаючы адказала дзяўчо, кажучы на куфар.- Й-яна сказала, што я праваліла ўсе іспыты! Спатрэбілася колькі часу перш, чым яна супакоілася. Калі ж Герміёна нарэшце авалодала над сабой, яна разам з Гары і Ронам вярнулася ў замак. Рон злёгку пацяшаўся з Герміёнінага богарта, але раптам сціх, калі яны ўбачылі, што хтосьці чакае іх ля ўваходных дзвярэй. Карнэліюс Фадж, які крыху ўзапрэў у сваёй паласатай мантыі, стаяў і глядзеў сабе пад ногі. Заўважыўшы Гары, ён усхамянуўся. - Вітаю, Гары!- прамовіў ён.- Я спадзяюся, ты ідзеш з іспыта? Гэты - перадапошні? - Так,- адказаў Гары. Рон і Герміёна дагэтуль ніколі не бачыліся з міністрам па справах магіі і таму збянтэжана стаялі за Гарынай спіной. - Выдатнае надвор’е,- сказаў Фадж, зірнуўшы на возера,- Але як шкада... як шкада... Ён цяжка ўздыхнуў і паглядзеў на Гары. - Я тут з адной вельмі непрыемнай місіяй, Гары. Камітэту па знішчэнні небяспечных істотаў спатрабаваўся сведка катавання шалёнага гіпагрыфа. Я якраз быў у Хогсмідзе, каб праверыць, як справы з росшукамі Блэка, і гэта пасада была запрапанована мне. - Ці гэта значыць, што апеляцыю ўжо разгледзелі?- выступіўшы наперад, спытаўся Рон. - Не, не, розгляд апеляцыі запланаваны на сёння,- адказаў Фадж з зацікаўленасцю, зірнуўшы на Рона. - Тады як вы можыце лічыць сябе сведкам катаваня,- рашуча прамовіў Рон.- Гіпагрыфа ж яшчэ могуць апраўдаць! Перш чым Фадж паспеў штось адказаць Рону, за спіной міністра з галоўных дзвярэй выйшлі два чараўніка. Адзін з іх быў настолькі стары, што здавалася быў гатовы рассыпацца на іх вачах, а другі быў велічны і дужы, з танюткімі чорнымі вусамі. Гары адразу зразумеў, што гэта прадстаўнікі камітэта, бо стары, зірнуўшы ў напрамку Хагрыдавай халупы, прамовіў слабым голасам: - Божа мой, Божачкі, я ўжо занадта стары для падобных спраў... а другой гадзіне, ці не так Фадж? Чарнавусы правеў сваім пальцам дзесьці ў раёне паса, і Гары заўважыў, што той крануўся ляза вялізнай сякеры. Рон ужо раскрыў рот, каб нешта сказаць, але Герміёна моцна пхнула яго пад рэбры і хістнула галавою у напрамку ўваходу. - Навошта ты спыніла мяне?- раздражнёна спытаўся Рон, калі яны ўвайшлі ў галоўную залу на абед.- Ці ты іх бачыла? Яны ўжо і сякеру падрыхтавалі! Гэта не правасуддзе! - Рон, твой бацька працуе ў міністэрстве. Табе нельга казаць падобнага яго босу!- адказала Герміёна, але пры гэтам сама выглядала ашаломленай.- Калі Хагрыд у гэты раз захавае раўнавагу і распавядзе ўсё належным чынам, мяркую, яны не пасмеюць катаваць Бакбіка.... Аднак Гары быў больш чым упэўнены: Герміёна і сама не верыла таму, што казала. Вучні, якія сядзелі ў галоўнай зале за сталамі, з захапленнем разважалі аб тым, што пасля абеду нарэшце адбудуцца апошнія іспыты. Але, перапоўніўшыся турботаю аб Хагрыдзе і Бакбіку, сябры не ўдзельнічалі ў гэтым размовах. Апошнім іспытам у Гары і Рона было Вяшчунства, а ў Герміёны – маглазнаўства. Яны падняліся па мармуровых сходах. Пакінуўшы Герміёну на другім паверсе, Гары з Ронам самі падняліся ажно да сёмага, дзе ўбачылі шэраг вучняў, якія згрудзіліся на вінтавой лесвіцы, што вяла да кабінета прафесаркі Трэлані, і спрабавалі ў апошнюю хвіліну запомніць штось з напісанага ў падручніку. - Яна выклікае паасобку,- паведаміў ім Нэвіл, калі Гары з Ронам падышлі да яго і прыселі побач. Нэвіл трымаў на каленях свой падручнік “Развуаляванне будучыні”, ён быў адчынены на старонцы, прысвечанай варажбе з дапамогаю крышталёвага шару.- Хто-небудзь з вас бачыў, хоць нешта ў гэтым шары?- няшчасным голасам спытаўся ён. - Ані,- рашуча адказаў Рон. Ён зірнуў на свой гадзіннік, Гары ведаў, што Рон глядзіць, колькі часу засталося да пачатку апеляцыі Бакбіка. Чарга вучняў, якія чакалі іспыту, скарачалася вельмі павольна. Калі хтось, ужо здаўшы іспыт, спускаўся па срэбнай лесвіцы, усе адразу кідаліся да яго і шэптам пыталіся. - Што яна пыталася? Ці здаў ты? Але рашуча ўсе адмаўляліся адказваць на пытанні. - Яна сказала, што ўбачыць у сваім крышталёвым шары, калі я вам падкажу, і са мною здарыцца няшчасце,- прапішчаў Нэвіл, спусціўшыся ўніз да Гары і Рона, якія ўжо дасягнулі пляцоўкі пад кабінетам Трэлані. - Вельмі зручна,- фыркнуў Рон.- Ці ведаеш, я пачынаю думаць, што Герміёна мела рацыю, яна,- Рон паказаў пальцам на люк,- папросту старая махлярка. - Так,- гледзячы на ўласны гадзіннік, адказаў Гары, было ўжо а другой дня,- Трэ, каб яна паспяшалася... Парваці спусцілася па лесвіцы, ззяючы ад гонару. - Яна сказала, што з мяне атрымаецца вельмі добрая празорліўка,- паведаміла яна Гары і Рону.- Я столькі ўсяго ўбачыла... жадаю поспехаў! І яна паспяшала ўніз па сходах да сваёй сяброўкі Лавендры. - Рональд Візлі,- фамільярна прамовіў, цмяны голас па-над іх галовамі. Рон, скруціўшы морду ў Гарыным напрамку, падняўся па лесвіцы. Цяпер Гары быў адзіным, хто не прайшоў іспыт. Ён прысеў на падлогу спіной да сцяны і прыслухаўся да ціхага гудзення мух, а яго думкі былі недзе там, з Хагрыдам. Нарэшце, прыкладна праз дваццаць хвілін, вялізныя ступакі Рона паказаліся з люку. - Ну як?- падымаючыся з падлогі, спытаўся Гары. - Трызненне,- адказаў Рон.- Я зразумела ж анічога не бачыў, таму нес першае, што прыйшло да галавы, хаця я не ўпэўнены што яна гэта заўважыла, але... - Сустрэнемся ў гасцёўні,- прамармытаў Гары, калі голас прафесаркі паклікаў яго. У пакоі на гары было яшчэ больш задушна чым раней. Фіранкі былі наглуха завешаны, ў коміне палаў агонь, а звычайны для кабінета пах быў настолькі моцным, што Гары закашляўся. Праз бязладна расстаўленыя сталы і крэслы, Гары накіраваўся да стала, дзе ля вялізнага крышталёвага шара сядзела прафесарка Трэлані. - Дабрыдзень, мой любы,- мягка прамовіла яна.- Калі на гэта будзе твая воля, зазірні ў шар... не спяшайся, вось... а потым скажы мне, што ты там бачыш... Гары нахіліўся да шару і з ўсяе моцы пачаў глядзець у яго, імкнучыся ўбачыць там хоць штось акрамя віхуроў белай смугі, але ў яго анічога не атрымалася. - Не?- далікантна спыталася прафесарка.- Што ты бачыш? Задуха была невыноснай, а ноздры пякло ад паху духмянасцяў, якія даносіліся з коміна. Гары падумаў аб тым, што толькі што паведаміў яму Рон і таксама вырашыў прыкінуцца. - Ну...- прамовіў ён,- я бачу цёмную постаць... ммм... - На што яна падобна?- прашапатала прафесарка.- Не спяшайся, падумай... Гары крыху паразважаўшы, спыніўся на Бакбіке. - Гіпагрыфа,- рашуча адказаў ён. - Няўжо!- прашапатала Трэлані, штось нядбайна нашкрабаўшы на скрутку пергаменту, які ляжаў у яе на каленях,- Мой ты хлопчык, магчыма, ты бачыш вынік сутычкі нашага беднага Хагрыда з міністэрствам магіі! Паглядзі... ці мае гіпагрыф галаву? - Так,- рашуча прамовіў Гары. - Ты ў гэтым упэўнены?- не супакойвалася прафесарка.- Упэўнены, мой любы? Зірні лепей, мо, ён курчыцца на зямлі, ці якаясь постаць стаіць па-над ім з сякераю ў руках? - Не!- адказаў Гары, пачынаючы адчуваць лёгкую моташ. - Крыві няма? Можа, плачыць Хагрыд? - Не!- паўтарыў Гары, з усяе сілы жадаючы найхутчэй пакінуць гэты пакой і яго задуху.- З ім ўсё добра, ён... ён адлятае... Прафесарка Трэлані з тугою ўздыхнула. - Добра, мой ты даражэнькі, думаю на гэтым мы і супынімся... канечне, ты мяне крыху расчараваў... але я ўпэўнена, што ты імкнуўся зрабіць ўсё як мага лепш. Гары ўздыхнуў з палёгкаю, падняўся на ногі, перакінуў праз плячо торбу і ўжо збіраўся сыходзіць, як раптам за яго спіною адчуўся нечы гучны і рэзкі голас: - Гэта адбудзецца сёння ўвечары. Гары развярнуўся. Прафесарка Трэлані, здранцвеўшы, сядзела на сваім крэслы і глядзела кудысь невідушчымі вачыма, прыадчыніўшы рот. - П-прабачце?- спытаўся Гары. Але прафесарка, здавалася, не чуе яго. Яе вочы закаціліся. Гары стаяў і з непакоем глядзеў на яе. Трэлані выглядала так, бы з ёй вось-вось пачнецца прыступ нейкай хваробы. Гары пачаў прыпамінаць, ці працуе зараз шпітальнае крыло... але тут яна зноў загаварыла, тым жа чужым, рэзкім голасам: - Цёмны Лорд ляжыць адзінокі і маркотны, прыхільнікі выракліся яго. Адзіны, каго ён мае - слуга, які дванаццаць гадоў быў запалонены. Але сёння апоўначы слуга вырвецца на свабоду і адправіца шукаць свайго гаспадара, каб аб’яднацца з ім. З дапамогаю свайго слугі, Цёмны Лорд уваскрэсне і будзе яшчэ мацней і жахлівей, чым колісь. Сёння... апоўначы... слуга... вырвецца... шукаць... гаспадара... Прафесарка Трэлані прынізіла галаву сабе на грудзі. З яе горла вырваўся гук крахтання, і яна падняла галаву. - Прабач, мой даражэнечкі,- сонна вымавіла яна.- Сёння такая спёка... я задрамала на хвіліну... Гары, працягваў стаяць, вытарапіўшыся на яе. - Штось здарылася, мой даражэнечкі? - Вы... вы толькі што паведамілі... што Цёмны Лорд уваскрэсне... яго слуга збіраецца вярнуць яго... Трэлані здзіўлена глядзела на яго. - Цёмны Лорд? Той, Чыё Імя Нельга Вымаўляць? Гэта нагадвае дурны жарт, мой даражэнечкі... уваскрэсне, насамрэч... - Але вы самі толькі што пра гэта казалі! Што Цёмны Лорд... - Думаю, ты таксама крыху задрамаў, любы мой!- адказала прафесарка.- Вядома, я б аніколі ў жыцці не дазволіла сабе прадказаць падобную лухцень! Гары спусціўся ўніз па срэбнай лесвіцы, а потым па вінтавых сходах, разважаючы... што гэта было... рэальнае прадказанне, ці нейкі від эфэктнага заканчэння іспыту? Праз пяць хвілін ён ужо бег міма троляў-ахоўнікаў да ўваходу ў Грыфіндорскую вежу, у яго розуме працягвалі гучаць словы прафесаркі. У супрацьлеглым кірунку рушылі іншыя вучні. Пасміхаючыся і жартуючы, яны ішлі на доўгачаканую волю. Калі ён дасягнуў Тлустай Пані і прайшоў праз адтуліну за яе партрэтам у гасцёўні, ён ўбачыў, што тая амаль апусцела. Толькі Рон з Герміёнаю сядзелі ў сваім звычайным куточку. - Прафесарка Трэлані, запыхаўшыся прамовіў ён,- толькі што сказала мне... Ён рэзка спыніўся, паглядзеўшы на іх твары. - Бакбік прайграў,- слаба прамовіў Рон.- Мы атрымалі паштоўку ад Хагрыда. На гэты раз ліст не быў запырсканы слязьмі, але склалалася ўражанне, што рукі Хагрыда так моцна калаціліся, калі ён пісаў яго, што прачытаць штось было вельмі цяжка.
“Апеляцыя прайграна. Яны збіраюцца ажыцявіць катаванне на захадзе сонца. Вы ўжо нічым не можаце дапамагчы. Прыходзіць не трэба. Я не хачу, каб вы гэта бачылі. Хагрыд”.
- Нам трэба ісці,- імгненна прамовіў Гары.- Нам нельга пакідаць яго аднаго, чакаць кáта! - Гэта будзе на заходзе сонца,- сказаў Рон, гледзячы праз вакно на надворак.- Нам ніхто не дазволіць пайсці туды... асабіста табе, Гары... Гары апусціў галаву на рукі, абдумваючы нешта. - Калі б толькі ў нас была мантыя-невідзімка... - А дзе твая?- спыталася Герміёна. Гары распавёў ёй аб тым, што быў вымушаны схаваць яе ў праходзе пад статуяй. -... калі Снэйп пабачыць, што я зноў хаджу там, мяне чакаюць непрыемнасці,- дадаў ён. - Маеш рацыю,- выпрастоўваючыся, сказала Герміёна,- калі ён пабачыць цябе... А як ты адкрываў праход у гарбе? - Трэба... дакрануцца да яго палачкай і сказаць “Дысэндзіюм”,- адказаў Гары.- Але... Герміёна не дачакалася пакуль ён скончыць, яна падыйшла да партрэта, адчыніла праход і кудысьці сыйшла. - Спадзяюся, яна не пайшла за мантыей?- гледзячы ёй ў след, прамовіў Рон. Але яна пайшла. Праз чвэрць гадзіны Герміёна вярнулася, трымаючы пад вопраткай старанна складзеную серабрыстую мантыю. - Герміёна, што з табой тварыцца ў апошні час?- здзіўлена спытаўся Рон.- Спачатку стукнула Малфоя, потым дэманстратыўна пакінула прафесарку Трэлані... Дзяўчына зірнула на яго. * Разам з астатнімі яны спусціліся на вячэру, але пасля не вярнуліся ў Грыфіндорскую вежу. Пад вопраткай ў Гары была схавана мантыя-невідзімка, і ён увесь час быў вымушаны трымаць рукі крыжом, каб схаваць камяк. Яны затаіліся ў Вестыбюлі і сядзелі, прыслухоўваючыся, пакуль не ўпэўніліся, што там больш нікога няма. Нарэшце яны пачулі, як сышлі апошнія людзі, ляпнулі дзверы. Герміёна высунулася з іх схованкі. - Усё добра,- прашапатала яна,- нікога больш няма... апранаем мантыю... Прытуліўшыся як мага бліжэй адно да аднаго, каб ніхто іх не заўважыў, і, апрануўшы на сябе мантыю, яны на дыбачках прамінулі Вестыбюль і, спусціўшыся па сходах, выйшлі на надворак. Сонца ўжо хавалася за Забаронены лес, пакрываючы золатам вершаліны дрэў. Яны дабраліся да халупы і пастукалі ў дзверы. Праз хвіліну Хагрыд адчыніў дзверы, ён быў бледны і яго ўсяго калаціла, Хагрыд азірнуўся, шукаючы наведвальнікаў. - Гэта мы,- прасыкаў Гары.- Мы пад мантыяй-невідзімкай. Пусці нас і мы яе здымем. - Вы не вінны былі прыходзць!- прашаптаў Хагрыд, адходзячы ўбок, каб сябры маглі ўвайсці ўсярэдзіну. Палясоўшчык хутка зачыніў дзверы, і Гары зняў мантыю. Хагрыд не плакаў і не кідаўся ім на шыі. Ён папросту выглядаў, як чалавек, які не ведае дзе ён і што трэба рабіць. І гэтая яго разгубленнасць выглядала горш за яго слёзы. - Гарбат?- спытаўся палясоўшчык. Калі ён пацягнуўся за імбрычыкам, яго вялізныя рукі затрэсліся. - Хагрыд, а дзе Бакбік?- нерашуча спыталася Герміёна. - Я... ён здворк,- адказаў Хагрыд і заліў увесь стол малаком, пераліўшы яго праз край малочніка.- Я прывязаў го ля гарбузовых градак. Там, здворк, ён можа бачць дрэвы... падыхаць свеж паветрам... пкуль... Рукі Хагрыда зноў моцна закалаціліся, ён выпусціў малочнік і ўся падлога залілася малаком. - Я прыбяруся, Хагрыд,- спешна прамовіла Герміёна і прынялася за ўборку. - Там, у шафе, ё шчэ дзін,- сядаючы, прамовіў Хагрыд і выцер рукавом свой вялізны лоб. Гары азірнуўся на разгубленага Рона. - І што, Хагрыд, няўжо аніхто нічым не можа дапамагчы?- раз’юшана спытаўся, Гары, які сядзеў паблізу ад яго.- Дамблдор... - Ён спрабваў,- адказаў Хагрыд.- Але Дамблдор не ў стань амяніць рашэннь камтэту. Ён гаварыў ім, што Бакбік не шалёны, але ты ж ведаш, яны баяцца... Люцуса Малфоя... ён пагжаў ім, я зараз чкаю, калі прыйдзь кат Макнэр, ён стары Малфоеў сябрук... ён зробе ўсё хутка і чыста... а я буд побач... Хагрыд зглытнуў. Яго вочы шалёна забегалі па пакоі, быццам ён аднекуль чакаў падтрымкі ці на кагось спадзяваўся. - Дамблдор таксам прыйдзе, калі йны... калі йны будуць го катваць. Ён напьсаў мне пра гэт зранку. Кажа, хоч патрымаць... патрымаць мне. Дамблдор - вялікь чалавек... Герміёна, якая корпалася ў шафе з посудам, выдала кароткі, адразу ж задушаны енк. Яна, ледзь стрымліваючы слёзы, вярнулася да стала, трымаючы ў руках новы малочнік. - Мы таксама застанемся тут,- пачала яна, але Хагрыд закруціў сваёй калматай галавой. - Вы верньцеся ў замак. Я жо казаў, што не хачу, каб вы гэт бачылі. І шчэ, вы памьтаеце, што не вінны без зволу быць па-за замкам... Калі Фадж і Дамблдор убачаць вас, Гары будзе чкаць вяліка бяда. Маўклівыя слёзы сцякалі з вачэй Герміёны, але яна хавала іх ад Хагрыда, працягваючы мітусіцца за гатаваннем гарбаты. Яна ўзяла бутэльку малака, каб напоўніць малочнік і адразу ж ускрыкнула. - Рон, мне... мне цяжка паверыць ў гэта, але тут у малочніку Скаберс! Рон утаропіўся на яе. - Што ты такое кажаш? Герміёна падняла малочнік са стала, перавярнула яго і патрэсла сюды-туды. З апантаным піскам і моцна намагаючыся вярнуцца ўсярэдзіну, на стол выпаў пацук Скаберс. - Скаберс!- бездапаможна сказаў Рон.- Што ты тут робіш? Ён схапіў пацука за хвост і падняў яго да святла. Той выглядаў жудасна. Ён быў схуднелы, як ніколі раней, а на яго скурцы сям-там выпалі жмуткі поўсці і паўсюль былі залысіны. Пацук курчыўся ў руках Рона, быццам спрабуючы вызваліцца. - Усё добра, Скаберс!- прамовіў Рон.- Тут няма катоў! Ніхто не наробіць табе шкоды! Хагрыд выпрастаўся, не адрываючы вочы ад акна. Яго звычайна румяны твар, быў колеру пергамента. - Яны йдуць... Гары, Рон і Герміёна маланкай кінуліся да акна. Недзе здалёк група мужчын спускалася замкавымі сходамі. Наперадзе рушыў Альбус Дамблдор, і яго сівая барада зіхацела ў праменні заходзячага сонца. Побач з ім рушыў Карнэліюс Фадж. А за імі крочылі стары камітэтчык і кат Макнэйр. - Вы вінны сці,- сказаў Хагрыд, кожную цалю яго цела калаціла.- Ім нельг бачыць вас тут... хуценька, хуценька... Рон запхаў Скаберса ў кішэню, а Герміёна падняла мантыю. - Ідзіць праз заднія дзверы,- прамовіў Хагрыд. Яны рушылі за ім да дзвярэй, якія вялі ў сад. Гары адчуваў нейкую нерэальнасць таго, што адбываецца, асабліва калі ўбачыў Бакбіка. Той стаяў у колькіх футах ад іх, прывязаны да дрэва ля гарбузовых градак і здавалася разумеў, што адбываецца. Ён, рэзка хістаючы сюды-туды галавой, нервова капаў кіпцюрамі зямлю. - Сё добра, Бікі,- мякка прамовіў Хагрыд.- Сё добра, гэт Гары, Рон і Герміёна.- ён развярнуўся да іх і сказаў.- Сё. Вам трэб сці. Але яны не рухаліся. - Хагрыд, мы не... - Мы раскажам ім, што адбылося на самой справе... - Яны не заб’юць яго... - Сходзьце!- разлютаваўся Хагрыд.- Не хпала шчэ, каб і вы траплі з-за мяне ў бяду! У іх не было другога выбару. Герміёна накінула мантыю на сябе, Гары і Рона. Ля ўваходу ў халупу адчуліся галасы. Хагрыд паглядзеў на тое месца, дзе толькі што бачыў сяброў. - Хутчэй сходзьце,- прахрыпеў ён.- Не слухце... Ён развярнуўся да халупы, і тут у ўваходныя дзверы пастукаліся. Павольна, быццам здраньцвеўшы ад жаху, Гары, Рон і Герміёна рушылі вакол халупы. Калі яны апынуліся ля ўваходных дзвярэй, тыя з моцным грукатам зачыніліся. - Калі ласка, паспяшаемся,- прашапатала Герміёна.- Я... я не магу гэта вынесці... Яны пачалі падымацца па травяністым схіле да замка. Сонца ўжо схавалася, неба было ясным, пурпурова-шэрага колеру, але на самым ускрайку далягляду лунала лілова-чырвоная палоска. Рон застыў. - Рон, калі ласка,- прамовіла Герміёна. - Скаберс... ён выслізнуў... з кішэні... Рон нахіліўся, каб падабраць пацука і запхнуць яго назад, але той быццам звар’яцеў. Ён шалёна пішчаў, круціўся і выгінаўся, спрабуючы кусіць Рона за руку. - Скаберс, гэта я, ты ідыёта кусок, гэта Рон,- прасыкаў хлопчык. Яны пачулі, як расчыняюцца дзверы, і аб нечым пачалі разважаць мужчынскія галасы. - Ах, Рон, калі ласка, хутчэй, яны ўжо збіраюцца зрабіць гэта,- выдыхнула Герміёна. - Добра... Скаберс, заставайся там... Яны зноў пайшлі да замку. Гары з Герміёнаю імкнуліся не прыслухоўвацца да галасоў ззаду. Рон ізноў спыніўся. - Я не магу ўтрымаць яго... Скаберс, заткніся, яны нас пачуюць... Пацук працягваў шалёна пішчаць, але рабіў ён гэта не настолькі гучна, каб мажліва было не чуць галасы, што даносіліся з Хагрыдава гароду. Яны аб нечым блытана і туманна гаманілі, потым запанавала цішыня, сярод якой яны раптоўна пачулі відавочны свіст і стук сякеры. Герміёну загайдала. - Яны... забілі яго!- прашаптала яна Гары.- Я... я ня... ня веру... яны... забілі яго!
— РАЗДЗЕЛ XVII —
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.031 сек.) |