|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
ГІПОТЭЗЫ ПАХОДЖАННЯ МОВЫПытанні і заданні 1) Дакажыце, што мова мае сацыяльную прыроду. Прачытайце наступны тэкст і запішыце 2-3 сказы ў якасці адказу. У гісторыі навукі існавалі розныя погляды на мову. Адны вучоныя разглядалі мову як з'яву біялагічную (такую ж, як здольнасць есці, піць, хадзіць, колер вачэй і г.д.); другія –як з'яву псіхічную. Сапраўды, пры спараджэнні маўлення або пры яго ўспрыманні актыўна працуюць псіхафізіялагічныя органы чалавека (нервовая сістэма, мозг, лёгкія, язык, слыхавыя органы і інш.). Але зафіксаваны выпадкі, калі нованароджаныя траплялі ў асяроддзе звяроў, і там, зразумела, у іх не развівалася мова, нават не з'яўлялася патрэба ў ёй. З гісторыі вядомы і варварскія эксперыменты старажытных часоў, калі грудных дзяцей ад этнічна розных бацькоў пазбаўлялі ўзаемаадносін з людзьмі, каб даведацца, якая мова першародная. Але мэты такія вопыты не дасягалі, бо чалавек павінен н а в у ч ы ц ц а мове ад іншых людзей, сама па сабе яна не сфарміруецца нават у генія. Дзіця, незалежна ад нацыянальнасці і генаў бацькоў, пачне размаўляць на той мове, якую чуе з першых дзён жыцця. Яна не перадаецца ў спадчыну, як колер скуры ці разрэз вачэй. Ад прыроды мы маем механізм, які забяспечвае м а г- ч ы м а с ц ь маўлення, але рэалізаваць здольнасць авалодаць мовай чалавек можа толькі ў зносінах з іншымі людзьмі. Пры гэтым мы авалодваем канкрэтнай мовай, а не мовай ўвогуле. У гэтым і праяўляецца сацыяльная(грамадская) прырода мовы. Пранізваючы ўсе сферы матэрыяльнага і духоўнага жыцця грамадства, яна самым непасрэдным чынам звязана з усімі праявамі сацыяльнага быцця чалавека. Па сутнасці, мова – гэта неабходная ўмова існовання грамадства, яго падмурак. Без яе не можа быць грамадства, як і сама мова не можа існаваць без грамадства.
2) Гіпотэзы паходжання мовы. Прачытайце тэкст. Адкажыце на пытанне: Чаму пра паходжанне мовы можна гаварыць толькі гіпатэтычна? Запішыце назвы гіпотэз ( іх шэсць !) і фармулёўкі іх сутнасці. ГІПОТЭЗЫ ПАХОДЖАННЯ МОВЫ Пытанне аб паходжанні мовы з’яўляецца адным з самых складаных і да канца не вырашаных навукай. Пісьменства, якое матэрыяльна фіксуе і захоўвае вынікі моўнай дзейнасці, існуе адносна нядоўгі час, усяго каля 5000 гадоў. А дзясяткі тысяч гадоў, пераважную большасць існавання чалавека як істоты моўнай, мова ўжывалася толькі ў вуснай форме, таму дакладных, строга аргументаваных звестак пра тое, калі і як узнікла мова, якія этапы развіцця яна прайшла, у вучоных няма. У сувязі з гэтым вырашэнне праблемы паходжання мовы цалкам з’яўляецца гіпатэтычным. У гіпотэзах паходжання мовы можна ўмоўна выдзеліць два падыходы да рашэння гэтай праблемы: 1) мова з’явілася натуральным шляхам; 2) мова створана штучна нейкай актыўнай стваральнай сілай. На ранніх этапах цывілізацыі ўзнікла лагасічная (логасная) тэорыя (ад грэч. Logos – слова, паняцце, розум) паходжання мовы. Яна існуе ў некалькіх разнавіднасцях – ведычнай, біблейскай і канфуцыянскай -- і пабудавана на міфолага-рэлігійных уяўленнях пра мову як дар Бога (багоў). У адпаведнасці з гэтай гіпотэзай, у аснове свету ляжыць духоўны пачатак (Бог, Логас, Дух, Слова, Дао), які ўздзейнічае на матэрыю, што знаходзіцца ў хаатычным стане, уладкоўвае яе формы і стварае свет і чалавека. Па Бібліі носьбітам Слова з’яўляецца Бог:” У пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог. Яно было спачатку ў Бога. Усё праз Яго пачало быць, і без Яго нічога не пачало быць, што пачало быць” (Евангелле ад Іаана, 1ст.) Ствараючы свет, Бог ажыццяўляе акт гаварэння:”І сказаў Бог: да будзе святло. І стала святло…” Затым ён дае імёны створаным сутнасцям: ”І назваў Бог святло днём, а цьму ноччу…” Такіх імёнаў Бог устанаўлівае няшмат: дзень, ноч, неба, зямля, мора, даручаючы называць усё астатняе Адаму. Такім чынам, згодна з Бібліяй, Бог даў людзям здольнасць да мовы, якую яны выкарысталі для наймення рэчаў. Падобныя тлумачэнні, зразумела, у іншых тэрмінах, ёсць у індыйскіх Ведах і ў канфуцыянстве, у старажытнагрэчаскага філосафа Платона (ІVст. да н.э.) і ў класіка нямецкай філасофіі Г.Э. Лесінга (ХVІІІст.)… З часоў Старажытнай Грэцыі (ад стоікаў) бярэ пачатак гукапераймальная гіпотэза, падтрыманая і развітая ў ХУІІІ – ХІХ стст. Яе сутнасць у тым, што мова ўзнікла праз перайманне (імітацыю) чалавекам гукаў навакольнага свету – шуму ветру, крыку звяроў, птушынага шчэбету, журчання вады, шапацення лісця і г.д. Сапраўды, у кожнай мове ёсць пэўная колькасць гукаперайманняў і вытворных ад іх слоў: кі-гік – кігікаць, кур-няў – курняўкаць, туп-туп-туп – тупаць, га-га-га – гагатаць і інш. Пры гэтым у розных мовах гэтая імітацыя можа адбывацца па-рознаму. Так, па-французску певень “спявае” кіріко-ко, па-англійску – кок-э-дудль-ду, а па-армянску кук-лі-ку. Але такіх слоў у мовах няшмат. Таксама з антычнай філасофіі (ад эпікурэйцаў) дайшла да нас выклічнікавая гіпотэза, якая ў больш складаных варыянтах існуе ў навуцы і зараз. Паводле яе, паходжанне мовы звязана з тымі натуральнымі гукамі, якімі насычана біялагічнае жыццё самога чалавека (крыкі, кашаль, сапенне, гукі, выкліканыя пачуццямі болю, радасці, абурэння, гневу і г. д.) тыпу ах, ой, мм, о–ё-ёй, гэй і інш. Ад іх узнікаюць словы тыпу ахаць, войкаць, мыкаць. Пазней, на думку прыхільнікаў гэтай гіпотэзы, сувязь паміж гучаннем слова і эмацыянальным станам чалавека становіцца толькі ўскоснай. У ХVІІІ ст. ў Еўропе пашыраецца тэорыя грамадскай дамоўленасці. Некаторыя яе ідэі былі сфармуляваны ў ХVІІ ст. англійскім філосафам Т.Гобсам, які лічыў, што маўленне было вынайдзена людзьмі падобна да таго, як пазней яны вынайшлі кнігадрукаванне: нашым першабытным продкам “прыйшло ў галаву” даць назвы рэчам, і дзякуючы гэтаму яны атрымалі магчымасць утрымліваць у памяці думкі, абменьвацца інфармацыяй, бавіць час. Паводле Ж.-Ж. Русо, у прыродны перыяд жыцця чалавецтва пануюць эмацыянальныя выкрыкі, але па меры набліжэння да цывілізаванага жыцця людзі шукаюць больш зручныя знакі для зносін, якімі становяцца жэсты і гукаперайманні. А далейшая замена жэстаў на гукі патрабавала калектыўнай згоды і слоў, каб увесці ў карыстанне новыя словы і дамовіцца аб іх значэнні. У ХІХ ст. французскім філосафам Л. Нуарэ была выказана гіпотэза пра тое, што мова ўзнікла ў час калектыўнай працы людзей, якія дапамагалі сабе выкрыкамі пры яе выкананні, і гэтыя працоўныя выкрыкі ляглі ў аснову мовы людзей. Гэтая гіпотэза атрымала назву тэорыі працоўных выкрыкаў. У апошняй трэці ХІХ ст. Ф. Энгельсам была сфармулявана працоўная (сацыяльная) тэорыя паходжання мовы. У адпаведнасці з ёй, мова ўзнікае ў выніку сумеснай працоўнай дзейнасці першабытных людзей. Праца, мова, мысленне фарміраваліся адначасова, у адзінстве і ўзаемадзеянні. Неабходнасць узгадняць свае дзеянні ў час працы стымулявала ўзнікненне і развіццё пэўных гукавых комплексаў, якія ўскладняліся паралельна з развіццём грамадства, ускладненнем сродкаў працы і ўдасканаленнем свядомасці і мыслення. Як бачна, паходжанне мовы аказваецца цесна звязаным з праблемай паходжання чалавека і жыцця.
3) Асноўныя функцыі мовы. Прачытайце тэкст, запішыце назвы функцый і азначэнні іх сутнасці. АСНОЎНЫЯ ФУНКЦЫІ МОВЫ Мова – слова мнагазначнае, яно абазначае важнейшы сродак чалавечай камунікацыі (чалавечых зносін) увогуле і пэўнай нацыянальнасці, мову асобнага, звычайна творчага, чалавека. Мова – гэта не толькі сістэма гукавых і пісьмовых сродкаў перадачы інфармацыі. Словам «мова» можа абазначацца ўвогуле сістэма выразных сродкаў: мова музыкі, мова тэатра і т.д. Мова ў жыцці чалавека і грамадства выконвае самыя розныя функцыі. Асноўныя функцыі любой мовы – камунікатыўная (ад лац. communicatio ‘сувязь, зносіны’), г. зн. мова з’яўляецца асноўным сродкам зносінаў паміж людзьмі, і кагнітыўная, або пазнавальная (ад лац. cognitio ‘пазнанне’). Пры дапамозе гэтых дзвюх функцый асоба атрымлівае інфармацыю ад іншых людзей ці грамадскай суполкі, людзі разумеюць адзін аднаго, перадаюць патрэбную інфармацыю іншым асобам. Але з дапамогай мовы людзі не толькі могуць паведамляць адзін аднаму патрэбную інфармацыю, але і назапашваць веды, фіксаваць, класіфікаваць, абагульняць пэўныя інтэлектуальныя дасягненні чалавецтва. З пазнавальнай цесна звязана намінатыўная функцыя мовы (ад лац. nominatio ‘называнне, найменне’), якая ажыццяўляе сувязь чалавека з навакольным светам. Пры дапамозе намінатыўнай функцыі чалавек называе прадметы, з’явы рэчаіснасці, дзеянні, прыкметы і т.д. Часам вельмі лёгка растлумачыць, чаму той ці іншы прадмет назвалі пэўным словам. Напрыклад, слова панядзелак утворана ад дзвюх частак – па, пасля і нядзеля, г. зн. ‘які ідзе пасля нядзелі’; ці слова мядзведзь узыходзіць да словазлучэння ведаць (або есці) мёд. Аднак большасць слоў беларускай мовы маюць цьмяную этымалогію (этымалогія – навука, якая вывучае паходжанне слоў), зараз вельмі цяжка, а часам і ўвогуле немагчыма растлумачыць іх паходжанне. Сярод іншых функцый моў можна адзначыць, напрыклад, рэгулятыўную, ці фатычную (ад лац. fatum ‘выраз’), пры дапамозе якой людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой. Пры дапамозе слоў і іншых лінгвістычных сродкаў чалавек не толькі можа перадаваць інфармацыю, але і выражаць разнастайныя пачуцці, а праз іх выражаць сябе як асобу. Такая функцыя мовы называется эмацыянальнай (ад лац. emotio ‘пачуццё’). Гэтая функцыя праяўляецца ў інтанацыях, ацэнках, выклічніках. Паколькі словы з’яўляюцца сродкамі мастацкай творчасці, то мова валодае яшчэ і эстэтычнай функцыяй. Пры дапамозе слова можна ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека. Рэгуляваць яго дзейнасць, выклікаць у яго шмат эмоцый, як станоўчых, так і адмоўных. Прычым гэта дасягаецца не толькі змястоўным афармленнем тэксту, але і самой вонкавай формай слоў: падборам гукаў, гукавых спалучэнняў, рытму, мілагучнасці, вобразнасці маўлення. Адной з важных функцый мовы з’яўляецца этнічная (ад лац. etnos ‘народнасць’), калі мова выступае як сімвал нацыі. Гэтая функцыя набывае для беларускай мовы асаблівае значэнне, паколькі Беларусь як самастойная дзяржава можа выйсці на міжнародны ўзровень толькі пры ўмове валодання адметнымі нацыянальнымі традыцыямі, нацыянальнай спадчынай, культурай і мовай. Такім чынам, мова захоўвае спадчыну нацыі, перадае яе ад продкаў да нашчадкаў, і працэс гэты не павінен быць спынены. Як правіла, у працэсе маўлення названыя функцыі мовы перакрыжоўваюцца, спалучаюцца паміж сабой.
4) Як у мове адлюстроўваюцца асаблівасці жыцця і светапогляду народа? Прачытайце тэкст. Запішыце 2-3 сказы ў якасці адказу на пытанне і 3-4 разнастайныя прыклады на ваш выбар з тэксту. ЯК У МОВЕ АДЛЮСТРОЎВАЮЦЦА АСАБЛІВАСЦІ ЖЫЦЦЯ, СВЕТАЎСПРЫМАННЯ, ПСІХАЛОГІІ НАРОДА У кожнай мове адбіваецца жыццёвы і духоўны вопыт народа – стваральніка і карыстальніка мовы. Некаторыя вучоныя нават лічаць, што кожны народ бачыць свет праз прызму сваёй роднай мовы, бо, з’яўляючыся своеасаблівым кодам культуры, мова ў пэўнай ступені вызначае светапогляд і менталітэт народа, г.зн. яго псіхічную і нацыянальна-культурную адметнасць. Вядомы нямецкі вучоны В. Гумбальт сцвярджаў, што “ў кожнай мове закладзена самабытнае светаўспрыманне.Як асобны гук стаіць паміж прадметам і чалавекам, так і ўся мова ў цэлым выступае паміж чалавекам і прыродай”. Сапраўды, умовы жыцця народа (ландшафт, клімат, раслінны і жывёльны свет), прадвызначаючы характар заняткаў народа, адбіваюцца на яго светаўспрыманні і адлюстроўваюцца ў мове (у гукавым ладзе, лексіцы, фразеалогіі). Прадметы і з’явы, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці пэўнага народа, маюць больш разнастайных назваў, чым аб’екты, якія не сустракаюцца або рэдка сустракаюцца ў жыцці. Прыкметнай адзнакай ландшафту Беларусі з’яўляецца балота, і беларуская мова мае больш за 20 яго назваў:дрыгва, дрыгвянік (‘топкае балота, багністае месца’); багна (‘нізкае топкае месца, грузнае балота, дрыгва’); багнішча (‘вялікая багна’); алёс (‘забалочанае месца’); твань (‘дрыгва, балоцістае месца; ‘гразь’;); тхлань (‘балоцістае месца’; ‘гніль’; ‘цвіль’; ‘сырасць’); імшара, імшарына, бездань (‘бяздонная прорва’) і г.д. Затое ў нашай мове зафіксавана толькі адна назва такой жывёліны, як вярблюд, у той час як у арабскай мове даследчыкамі адзначаецца каля 5000 (!) розных яго назваў. Некалькі дзясяткаў назваў ільду (для характарыстыкі яго стану, асаблівасцей утварэння, прызначэння і да т.п.) захоўвае эскімоская мова, а ў мове спрадвечных мараходаў і рыбакоў ірландцаў – дзесяткі найменняў ветру. Самымі старажытнымі помнікамі, якія даюць магчымасць пранікаць у глыбіню гісторыі, культуры, мовы народа, з’яўляюцца тапонімы. На карце Радзімы няма, напэўна, ніводнай выпадковай народнай назвы: яна заўседы вынікае з асаблівасцей прыроднага асяроддзя, умоў вытворчай дзейнасці, звязана з гістарычным мінулым чалавека. Так, раней заліўныя лугі, нізкія часткі поймы называлі балонню, адсюль і назва вёсак Блонь Барысаўскага і Пухавіцкага раёнаў. Зразумела, што ў вёсцы Каўшары жылі майстры па вырабу каўшоў; Койданава – ад імя хана Койдана, а назвы Гуды, Гудзевічы, Гудзішкі нам “падарылі” суседзі-літоўцы, бо менавіта gutas яны калісьці называлі беларусаў… Надзвычай ярка нацыянальная адметнасць праяўляецца ў фразеалогіі. Сквапны рускі за копейку удавится, а беларус за рубель жабу ў Вільню пагоніць; у беларусаў многа – гэта сабакі не ліжуць; у рускіх – куры не клюют; пра абсалютна аднолькавых, калі адзін не лепшы за другога ў нас скажуць абое рабое, у рускіх – два сапога пара; у інданезійцаў з недарэк смяюцца кракадзілы, у беларусаў –куры. Старажытныя рымляне пра непатрэбную працу казалі in silvam ligna ferre (насіць дровы ў лес). У беларусаў на гэты выпадак ёсць прыказка: ” У крыніцу ваду не носяць”, у рускіх ”Ехать в Тулу со своим самоваром “, у французаў – “Poter de l’eau a la mer “(Насіць ваду ў мора); у англічан – “To carry coals to Newcastle” (Цягаць вугаль у Ньюкасл), а ў немцаў – “Man braucht nicht Eulen nach Athem zu tragen” (Не трэба насіць соў у Афіны). Як бачым, пры супастаўленні аналагічных паняццяў, сітуацый у розных культурах і мовах відавочна праяўляецца нацыянальна-культурная спецыфіка. У любой мове ёсць словы, якія значаць больш, чым вызначаны аб’ём іх значэння ў слоўніку (гэтую дадатковую, нацыянальна абумоўленую інфармацыю называюць нацыянальна-культурным кампанентам значэння моўных адзінак), набылі дадатковае культуралагічнае значэнне, выступаюць сімвалам краіны. Вельмі часта гэта назвы расліннага і жывёльнага свету. Такімі словамі-сімваламі для беларусаў, напрыклад, з’яўляюцца бусел і зубр, васілёк і шыпшына, вярба і рабіна. Сакура асацыіруецца з Японіяй, бяроза – з Расіяй, а лаўр – сімвал Іспаніі. Формы маўленчага этыкету таксама залежаць ад нацыянальна-культурных традыцый грамадства. Беларускі нацыянальны характар уключае такія якасці, як гасціннасць, добразычлівасць, душэўная шчодрасць, таму ў нашай мове вялікая колькасць выслоўяў для выражэння пажаданняў, зычанняў: Спажывайце на здароўе! Вялікі расці! Добра гадуйся! Будзь багаты, як зямля! Каб быў здаровы, як дуб скарбовы! Каб на тым і стала! На доўгі век, на добрае здароўе! Каб пілося, елася і яшчэ хацелася! Вам шчасце-долю і хлеба ўволю! Каб ты здаровы знасіў і на другое зарабіў! Гладкай дарогі! Будзь здаровы на ўвесь год, як калядны лёд! Каб у дамочку, у садочку, у хлявочку, у полечку усё радзіла і пладзіла! Бадай цябе ліха мінула! Каб вам смачна спалася, спрытна ўставалася, лёгка хадзілася! Каб нашыя дзяды не ведалі бяды, каб нашыя ўнукі не ведалі мукі! і інш. А для індзейца Бразіліі агульныя “Бывайце!”, “Прывітанне!” будуць страшным парушэннем этыкету: пры развітанні ён павінен абавязкова падысці да гаспадара, кожнага з прысутных гасцей паведаміць пра адыход і пачуць:”Ідзі”. Вярнуўшыся, ён зноў падыходзіць да кожнага і ў адказ на: ”Вярнуўся?” – кажа: ”Так”. Такім чынам, у назвах прадметаў, з’яў рэчаіснасці адлюстроўваюцца адметнасці жыцця, характару, мыслення, светапогляду народа. У моўных адзінках, у словах-сімвалах мова зберагае гістарычную памяць народа, захоўвае яго культуру і духоўныя здабыткі.
5) Як грамадства ўплывае на мову? Закончыце сказы: Стыхійны ўплыў грамадства на мову адлюстроўваецца ў наяўнасці ў мове дыялектаў,.... Свядомае ўздзеянне грамадства на мову праяўляецца ў.тым, што... ЯК ГРАМАДСТВА ЎПЛЫВАЕ НА МОВУ Вышэй ужо адзначалася, што па-за грамадствам мовы няма, як няма і грамадства без мовы. Згуртоўваючы ўсіх членаў пэўнага грамадства ў сацыяльна цэлае адзінства, мова служыць падмуркам гэтага адзінства. Але і грамадства ўплывае на мову, прычым ажыццяўляецца гэта двума спосабамі – стыхійным і свядомым. Мова, як люстэрка, мімаволі адлюстроўвае ў сабе разнастайныя сацыяльныя працэсы. Так, тэрытарыяльнае рассяленне людзей адлюстроўваецца ў наяўнасці дыялектаў, а дыферэнцыяцыя грамадства на сукупнасці людзей па інтарэсах, прафесіях, родах заняткаў прыводзіць да выпрацоўкі адпаведных стыляў, існаванне ж дэкласаваных элементаў, пэўных сацыяльных груп – да ўзнікнення жаргонаў і слэнгаў. Стыхійнае ўздзеянне грамадства на мову таксама праяўляецца ў тым, што вынікам разнастайных кантактаў народаў (войн, перасяленняў, гандлю) з'яўляюцца шматлікія лексічныя запазычанні з адной мовы ў другую, адбываецца змяшэнне элементаў розных моў у адной мове. Так, калі беларуская мова была дзяржаўнай у час існавання Вялікага княства Літоўскага, яна актыўна ўздзейнічала на літоўскую мову, у якой адзначаюцца запазычанні з нашай. А ў складзе Рэчы Паспалітай беларуская мова апынулася пад моцным уплывам польскай. Свядомыя акцыі дзяржаўнага маштабу ў адносінах да мовы – гэта моўная палітыка. Выдатнай акцыяй моўнай палітыкі ў гісторыі цывілізацыі з’явілася стварэнне пісьменнасці. Калі такі працэс датычыць многіх моў і праходзіць адначасова ў вялікіх маштабах, то ён называецца моўным будаўніцтвам. У гісторыі такая сітуацыя ўзнікла толькі аднойчы: у паслякастрычніцкі перыяд на тэрыторыі былога СССР за кароткі адрэзак часу на аснове кірыліцы была створана пісьменнасць для 50 нацый і народнасцяў. Свядомы ўплыў грамадства на мову праяўляецца і ў рэформах графікі і арфаграфіі. Свядома распрацоўваюцца шматлікія тэрмінасістэмы, мэтанакіравана ствараецца людзьмі вялікая колькасць онімаў (назваў зорак, населеных пунктаў і вуліц, жывёл, імёнаў людзей і да т.п.). Нормы літаратурнай мовы кадыфікуюцца ў падручніках, даведніках і з’яўляюцца абавязковымі для іх выкарыстоўвання пры стварэнні пісьмовых тэкстаў і ў публічных прамовах. Увогуле, грамадства аказвае свядомы ўплыў на мову тады, калі мэтанакіравана кантралюе пэўныя моўныя працэсы, упарадкоўвае правілы ўжывання, змагаецца за чысціню, культуру мовы і г.д. Моўная палітыка патрабуе з боку дзяржавы пастаяннай увагі, асцярожнасці і далікатнасці, асаблівапры вырашэнні моўных праблем у шматнацыянальнай краіне.
6) Беларуска-руская інтэрферэнцыя. Трасянка. Запісаць, што такое моўная інтэрферэнцыя, віды інтэрферэнцыі з прыкладамі, што такое трасянка. БЕЛАРУСКА-РУСКАЯ МОЎНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ Моўная сітуацыя ў Беларусі характарызуецца наяўнасцю білінгвізму. Білінгвізм – сітуацыя валодання пэўнай асобай ці цэлым калектывам дзвюма мовамі. Беларусы ў сваёй маўленчай дзейнасці сустракаюцца з уздзеяннем беларускай мовы на рускую і наадварот-- рускай мовы на беларускую. Гэта вядзе да моўнай інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя – парушэнні ў сістэме ці ў маўленчай норме адной мовы, выкліканыя ўдзеяннем другой мовы. Гэтыя парушэнні назіраюцца на розных узроўнях маўленчай нормы, таму выдзяляюць наступныя віды інтэрферэнцыі: I. Фанетычная інтэрферэнцыя – недакладнае гукавое афармленне слова. II. Акцэнтная інтэрферэнцыя – парушэнні ў пастаноўцы націску ў словах. III. Лексічная інтэрферэнцыя - у беларускім маўленні выкарыстоўваюцца рускія словы (значэнні слоў) і наадварот. IV. Марфалагічная інтэрферэнцыя – несупадзенні ў формах часцін мовы (род, лік, канчаткі назоўнікаў, формы параўнальнай ступені прыметнікаў, канчаткі дзеясловаў і г.д.). V. Сінтаксічная інтэрферэнцыя – несупадзенні пры каардынацыі дзейніка і выказніка, у дапасаванні і кіраванні. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.012 сек.) |