АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Археалагічная перыядызацыя. 6 страница

Читайте также:
  1. DER JAMMERWOCH 1 страница
  2. DER JAMMERWOCH 10 страница
  3. DER JAMMERWOCH 2 страница
  4. DER JAMMERWOCH 3 страница
  5. DER JAMMERWOCH 4 страница
  6. DER JAMMERWOCH 5 страница
  7. DER JAMMERWOCH 6 страница
  8. DER JAMMERWOCH 7 страница
  9. DER JAMMERWOCH 8 страница
  10. DER JAMMERWOCH 9 страница
  11. II. Semasiology 1 страница
  12. II. Semasiology 2 страница

Так, усе атрыманыя ў ходзе раскопак знаходкі павінны прайсці класіфікацыю па матэрыялу вырабу, па сваім функцыянальным прызначэнні, па сваім храналагічным і, калі гэта магчыма і неабходна для далейшага даследавання, этнічным ці геаграфічным паходжанні.

Апрацоўка рэчавага матэрыялу ўключае работу па апісанні яго знешняга выгляду з прывядзеннем дэталёвых параметрычных дадзеных, замалёўку і фатаграфаванне знаходак.

Так, усе індывідуальныя знаходкі па матэрыялу вырабу падзяляюцца на вырабы з металу чорнага і каляровага, вырабы з косці і дрэва, каменю і шкла, скуры і тканіны. Па сваім прызначэнні яны падзяляюцца на прылады працы, узбраенне, рэчы хатняга ўжытку, дэталі транспартных сродкаў, упрыгожанні. Натуральна, што ўнутры кожнага з гэтых раздзелаў, можа быць вылучана самастойнае падраздзяленне. Напрыклад, прылады працы можна падзяліць на рамесныя, прамысловыя і сельскагаспадарчыя. У сваю чаргу, рамесны інструментарый можна падзяліць на кавальскі, сталярны, ювелірны і. г.д. Узбраенне па агульнапрынятай класіфікацыі падзяляюць на зброю блізкага і дальняга дзеяння, на рэжучую, колючую і ўдарнага дзеяння, вылучаюць засцерагальнае ўзбраенне, рыштунак вершніка і баявога каня. Сярод рэчаў хатняга ўжытку можна вылучыць скабянку: замкі, ключы, прабоі, цвікі. Посуд: керамічны, шкляны, металічны. Вылучаюць посуд кухонны і сталовы. Скураныя вырабы падзяляюць на абутак, узоры галантарэі і конскай вупражы. Упрыгожванні ўключаюць бранзалеты, пярсцёнкі, падвескі, пацеркі. Гэта далёка не поўны пералік прынцыпаў класіфікацыі рэчавага матэрыялу, атрыманага, напрыклад, на раскопках гарадскога помніка. Для эпох каменя і ранніх металаў існуюць свае падыходы ў класіфікацыі рэчаў, часам, даволі спецыфічныя. Так, «археолагі-каменшчыкі» надаюць асаблівую ўвагу тэхніцы апрацоўкі крамянёвых вырабаў. Археолагі, што вывучаюць ранні жалезны век, у большай ступені звяртаюць увагу на кераміку: профіль посуду і тэкстуру, склад глінянага цеста.

Храналагічны разбор рэчавага матэрыялу ажыццяўляецца найперш па стратыграфіі і па аналагах вядомых па раскопках сумежных помнікаў, дзе такія знаходкі ўжо добра вывучаны і прадатаваны з дапамогай спецыяльных метадаў.

Этнічны альбо геаграфічны разбор рэчавага матэрыялу павінен адказаць на пытанне: ці знойдзена вамі рэч мясцовая па сваім паходжанні, ці прывазная. Часам гэта вырашаецца даволі лёгка ў адносінах пэўнай катэгорыі ўпрыгожанняў, узбраення і ўзораў посуду, паколькі гэтыя рэчы ўжо вывучаны і адлюстраваны ў публікацыях. А часам зрабіць такое вызначэнне без спецыяльных даследаванняў і немагчыма.

Апісанне рэчавага матэрыялу павінна ўключыць інфармацыю пра паходжанне артэфакта: пласт, квадрат, комплекс і г.д. Указваюцца знешні выгляд і ступень захаванасці знаходкі. Адзначым, што ў археалогіі паняцце «цэлы» не азначае «абсалютна непашкоджаны». Цэласнасць – паняцце адноснае. Зразумела, што ў працэсе стварэння непазбежна страчваюцца некаторыя дэталі прадмета. Таму ў археалогіі прынята лічыць прадмет цэлым, калі не парушаны груба яго знешняя форма і ўнутраная структура і ён не расчлянёны на састаўныя часткі (гл. Клейн Л.С. Археологические источники. Л., 1978, с. 92). Напрыклад, знойдзены нож ХІІ -- ХІІІ стст. можна лічыць цэлым, нават калі ў яго троху абламаны чаранок, які ўстаўляўся ў драўляную калодачку ці адламаны самы край – дзюбка ляза, таму што гэтыя, адносна невялікія, страты ўсё ж такі даюць уяўленне пра цэласнасць рэчы і ствараюць магчымасць яе класіфікаваць. Напрыклад, нож кухонны, сталовы, сталярны і г.д.

Параметрычныя дадзеныя знаходкі, асабліва калі гэта рэч эксклюзіўная, павінны ўключаць такія звесткі: даўжыня, шырыня, вышыня і, калі гэта неабходна, вагу і аб'ём. Напрыклад, дадзеныя па вазе,масе прыводзяць у дачыненні да некаторых відаў узбраення ўдарнага дзеяння (кісцень, булава), прылад працы (сякера, малаток). Аб'ём, зразумела, указваюць для посуду.

Для замалёўкі знаходкі кампануюцца ў табліцы, звычайна, на паперы фармату А-4 ці А-3, калі знаходкі вялікіх памераў. Замаляваныя знаходкі павінны мець профіль і сячэнне, а таксама парадкавую нумерацыю. На малюнку абавязкова павінен прысутнічаць лінейны маштаб. Замаляваныя рэчы пажадана, а ў асобных выпадках нават і неабходна, прадубляваць на фота.

Масавы матэрыял, напрыклад, кераміка, апрацоўваецца наступным чынам. У табліцы адлюстроўваюць насычанасць пластоў (стратыграфічных слаёў, комплексаў) і квадратаў раскопу керамічным матэрыялам. Разбіраюць кераміку – венчыкі посуду па храналагічнай прыкмеце (для пэўных стагоддзяў існаваў свой, своеасаблівы профіль посуду). Вылучаюць тыпы і варыянты мадэліроўкі венчыкаў посуду і замалёўваюць іх профілі.

Да масавага матэрыялу адносяцца і косткі жывёл. Але апрацаваць гэтую катэгорыю знаходак, вызначыць відавы склад жывёл, могуць толькі спецыялісты ў галіне заалогіі. Вы ж можаце адлюстраваць у табліцы насычанасць пластоў гэтым матэрыялам.

Затым усе палявыя чарцяжы – планы і профілі раскопу вы пераводзіце ў чыставы варыянт, на белы аркуш паперы. Калі ў гэтым ёсць неабходнасць – памяншаеце іх.

Паслядоўна, па меры распрацоўкі раскопу, калі вы рабілі фотафіксацыю працэсу раскопак, наклейвайце на аркушы паперы і фотаздымкі, забяспечваеце іх подпісамі: што і з якога баку знята.

Калі гатовы блок ілюстрацый, вы бераце свой дзённік палявых работ і падрабязна апісваеце ўвесь працэс раскопак і выяўлены раскопкамі матэрыял.

Вось прыкладна па такой схеме і адбываецца напісанне навуковай справаздачы аб палявых даследаваннях. Больш поўныя звесткі па напісанні і афармленні такой справаздачы ўтрымліваюцца ў спецыяльнай інструкцыі да Адкрытага ліста, з якой вы можаце азнаёміцца ў бібліятэцы архіва археалагічных аддзелаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Акрамя таго, у справаздачу аб палявых работах уключаецца інфармацыя пра месца і час правядзення работ, мэту і задачы даследавання, крыніцы фінансавання, склад атрада (групы), што праводзіў работы і канкрэтны ўклад кожнага, падрабязнае апісанне помніка і гісторыю яго даследавання. Напрыканцы справаздачы робіцца навуковае падсумаванне праведзеных работ.

Справаздача абмяркоўваецца на адным з археалагічных аддзелаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, разглядаецца і, калі няма заўваг, зацвярджаецца на Палявым камітэце археалагічных аддзелаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Затым яна паступае ў архіў археалагічных аддзелаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, дзе набывае свой рэгістрацыйны нумар і фіксуецца ў журнале. На сённяшні час* такіх справаздач у архіве аддзелаў археалогіі Ін-та гісторыі НАН Беларусі ўжо звыш двух тысяч. Копія справаздачы, пры неабходнасці, перадаецца і ў мясцовы музей, калі ён прымаў удзел у фінансаванні праведзеных работ.

Справаздача аб палявых работах – гэта паўнавартасная гістарычная крыніца, у якой на падставе праведзеных археалагічных даследаванняў (разведак, раскопак, апрацоўкі артэфактаў і экафактаў) прыводзяцца апісанне і аналіз матэрыялаў гэтых даследаванняў. У чым паўней і падрабязней яна складзена, тым большую карысць для навукоўцаў яна мае. Менавіта на падставе такіх справаздач пішуцца навуковыя артыкулы і манаграфіі па археалогіі.

Прыярытэтным правам карыстацца такой справаздачай мае сам аўтар. Усе астатнія даследчыкі – толькі з дазволу аўтара. Аўтарскае права на справаздачу аб палявых даследаваннях захоўваецца за аўтарам пажыццёва. [гл. Калядзінскі Л.У. Справаздача пра археалагічнае даследаванне // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Мн., 1993. с. 583]

 

 

Пытанні для самакантролю:

1. Якія меры па захаванасці знаходак праводзяцца ў «полі»?

2. Якія меры па захаванасці знаходак праводзяцца ў стацыянарных умовах?

3. Як захаваць вырабы з дрэва ў палявых умовах?

4. Што трэба зрабіць, каб вырабы са скуры, знойдзеныя пад час раскопак, доўга захоўвалі свой выгляд?

5. Што ўключае ў сябе паняцце «навуковая апрацоўка археалагічнага матэрыялу»?

6. Што такое навуковая справаздача аб археалагічных раскопак?

 

Літаратура:

  1. Бекцінееў Ш. Чыстка і кансервацыя музейных і калекцыйных дробных металічных экспанатаў // Беларускі гістарычны часопіс. 1997. № 4. С. 116 – 118.
  2. Историческое краеведение Белоруссии: Учебное пособие под ред. Э.М. Загорульского. Мн.: Изд-во БГУ, 1980. Гл. раздзел: Чистка и консервация, первичная научная обработка нумизматических памятников, с. 190 – 200.
  3. Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя. Мн., 1993. Гл. Артыкулы: Кансервацыя, Кансервацыя драўніны, Справаздача пра археалагічнае даследаванне.

 

Ахова і захаванне помнікаў археалогіі.

Музеефікацыя археалагічных аб’ектаў.

Праблема захавання помнікаў археалогіі.

У якасці эпіграфа да першай часткі гэтага раздзела можна было б прывесці радкі з паэмы «Ябеда», напісанай расійскім пісьменнікам украінскага паходжання Васілём Капністам яшчэ ў 1798 годзе: «Законы святы, но исполнители – лихие супостаты».

Помнікі археалогіі – гэта матэрыялізаваная гістарычная памяць, аснова любога этнаса, любой дзяржавы. Таму, у найбольш развітых, цывілізаваных краінах, дзе гістарычная памяць у пашане і нацыянальная свядомасць карэннага насельніцтва дзяржавы на высокім узроўні – адносіны народа і дзяржавы да сваіх помнікаў старасветчыны, у тым ліку і археалогіі, на высокім узроўні у справе беражлівасці і захаванасці. Да ліку такіх дзяржаў можна было б аднесці хаця б нашу суседку Польшу і больш далёкую ад нас Нарвегію. Але так было не заўсёды.

Праблема аховы, зберажэння і захаванасці помнікаў культуры і старасветчыны, сягае у глыб тысячагоддзяў. Першыя, фіксаваныя ў пісьмовых крыніцах, прыклады наўмыснага знішчэння помнікаў культуры, мы назіраем ужо ў антычную пару.

Так, у 356 г. да н. э. грэк з горада Эфес, размешчанага на тэрыторыі Малой Азіі (сённяшні Ізмір у Турцыі) па імені Герастрат, з мэтаю уславіць сваё імя, спальвае храм Артэміды, які лічыўся адным з сямі цудаў свету. Імя гэтага чалавека, па рашэнню гараджан Эфеса, было аддадзена забыццю. Але, як гэта ні парадаксальна, імя гэтага чалавека засталося навекі у людской памяці да дня сённяшняга, праўда набыло хадзячую назву для тых, хто здзейсніць падобны учынак – зруйнуе помнік. Цікава, што свой учынак Герастрат здзейсніў у год, калі нарадзіўся Аляксандр Македонскі, які таксама прычыніўся да славы Герастрата, а менавіта – зруйнаваў Вавілонскую вежу.

А дзеянні германскага племені вандалаў, як і ўвогуле ўсіх, хто нападаў на Рымскую імперыю і знішчаў яе помнікі культуры: храмы, статуі багоў і герояў, таксама атрымалі хадзячую назву – вандалы, варвары і, утвораныя ад іх, назоўнікі – вандалізм, варварства для абазначэння такіх дзеянняў.

Праходзілі стагоддзі. Але гэтая нізкая праява чалавечых паводзінаў заставалася жыць. Некалькі прыкладаў з сусветнай і айчыннай практыкі.

1687. Афіны. Шэдэўр антычнай архітыктуры Парфенон – храм багіні Афіны, пабудаваны ў V ст. да. н. э. Туркі ў час акупацыі імі Грэцыі робяць у гэтым храме парахавы склад. Пад час ваенных дзеянняў супраць венецыянцаў у храм цаляе гарматнае ядро і перліна старажытнагрэчаскай архітэктуры пераўтвараецца у руіны, якія мы бачым і сёння ў шматлікіх выданнях, прысвечаных культуры Грэцыі.

1974 год. Турцыя захоплівае паўночна-ўсходнюю частку вострава Кіпр. Помнікі археалогіі, што апынуліся ў зоне акупацыі, руйнуюцца, выкарыстоўваюцца як будаўнічыя пляцоўкі, або пад сметнікі ці выганы для жывёлы. Мэта гэтых дзеенняў? Знішчыць матэрыялізаваную памяць аб даўнейшым пражыванні тут грэкаў, па сутнасці карэннага насельніцтва вострава.

2001 год. Афганістан. У даліне Баміам талібы узрываюць дзве каласальныя статуі Будды. Статуі дасягалі вышыні каля трохсот метраў, былі высечаны у скале і датаваліся прыкладна IV ст. н. э. Цікава, што японцы, каб прадухіліць гэтае вар’яцтва прапаноўвалі талібам грошы, каб выкупіць гэтыя статуі і перавесці іх к сабе у Японію. Але лёс распарадзіўся інакш. Статуі былі узарваны. Археолаг афганскага паходжання Земар’ялай Тарзі ў роспачы. Менавіта ён, яшчэ трыццать гадоў таму да гэтых драматычных падзей, у якасці галоўнага археолага краіны, прымаў меры па захаванасці гэтага помніка – мацаваў скульптуры Будды стальной арматурай. Цяпер на месцы помніка – голыя скалы. Матывацыя учынка? Паказаць, што да прыхода іслама на гэтыя землі тут не існавала іншых рэлігій, іншых традыцый, іншых культур…

2003 год. Ірак. На вачах у амерыканскіх вайскоўцаў, што акупавалі Багдад, рабаўнікі выносяць з музея археалагічныя экспанаты, якім не адна сотня а то і тысяча гадоў. Матывацыя учынка рабаўнікоў – прадаць экспанаты на чорным рынку. Чаму амерыканскія вайскоўцы не прадухілілі гэтага? Відаць палічылі для сябе не вартым рызыкаваць уласным жыццём дзеля нейкіх, на іх думку, цацак абарыгеннага насельніцтва…

Праявы вандалізму, варварства і «славы Герастрата» зведала шмат якіх помнікаў культуры, у тым ліку і археалогіі, і ў Беларусі.

1895–1896 гг. Віцебск. Помнік археалогіі – Замкавая гара зносіцца па загаду міністра асветы графа Дзялянава. Матывацыя дзеянняў – «Замковая гора обезображивает местность» (?!).

1936 год. Орша. Унікальны узор лапідарнага помніка XII ст. – Рагвалодаў камень, адкрыты навукоўцамі яшчэ пры канцы XVIII ст., быў узарваны і выкарыстаны на будоўлю шашы Масква – Мінск… Недзе ў тыя ж часы знішчаюцца ў рэчышчы Заходней Дзвіны і Барысавы камяні. Да дня сённяшняга захаваўся толькі адзін з іх, і то толькі таму, што на той час быў схаваны пад вадою. Сёння ён экспануецца каля Сафійскага сабора ў Полацку.

Цэлы шэраг помнікаў археалогіі і старадаўняй архітэктуры пацярпелі у часы Першай і Другой сусветных воінаў. Так, у часы Першай сусветнай вайны немцы ў адной з вежаў Крэўскага замка – самага ранняга ўзору замкаў тыпу кастэль у Беларусі, узведзенаму яшчэ на пачатку XIV ст. і звязанаму са славутымі ў гісторыі ВКЛ імёнамі: кн. Альгерд, Ягайла, Вітаўт, абсталявалі дот. Рускія падагналі да замка карабельныя гарматы і садзілі па ім цяжкімі снарадамі. Вынік – руіны, якія за польскім часам мясцовыя сяляне ўпотай расцягвалі на цэглу для ўласных патрэб, а прыродныя з’явы – дажджы і мароз – спрыялі натуральнаму разбурэнню помніка, якое доўжыцца і па сёння*.

Пад час Другой сусветнай вайны шмат якія з помнікаў археалогіі, найперш гарадзішчы, былі прыстасаваны пад гарматна-кулямётныя кропкі, зрэзаны траншэямі, акопамі, бліндажамі. Напрыклад гарадзішча Янава у Быхаўскім раёне, гарадзішча «Царскія вароты» у Чавускім раёне, гарадзішча Вішчын у Рагачоўскім раёне і інш. У часы акупацыі Мінска нацыстамі ў Германію была цалкам вывезена ўся археалагічная калекцыя [гл. Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мн., 1993, с. 78].

Досыць актыўна адбывалася разбурэнне помнікаў археалогіі ў былым СССР, у тым ліку і ў Беларусі, у пасляваенны час. Абумоўлівалася гэта шыромаштабнымі будаўнічымі работамі, засваеннем новых ворных земляў, слабасцю заканадаўчай базы ў галіне аховы помнікаў і, відаць самае галоўнае, ментальнасцю партыйна-савецкай наменклатуры, для якой помнікі археалогіі і старадаўняй архітэктуры успрымаліся як аскялёпкі нікому не патрэбнай архаікі у святле «грамаддзя планаў будоўлі светлай будучыні». Некалькі канкрэтных прыкладаў.

1955 год. Лоеў. Цалкам знішчана гарадзішча XI–XVIII, лоеўскі дзяцінец і замак: будавалі стадыён… У той жа год футбольная ліхаманка стала прычынаю гібелі яшчэ аднаго, у пэўным сэнсе унікальнага помніка археалогіі. Адбылося гэта ў Пінску.

Тут на ускраіне горада знаходзіўся курган, вядомы сярод мясцовага насельніцтва як «Магіла Міндоўга». Курган меў вышыню 7,5 м і дыяметр у аснове 31 м (адзначым, што сярэднестатыстычныя параметры курганоў ў Беларусі маюць вышыню каля 1,5 м і дыяметр у аснаванні 11-15 м). Курган стаяў на водшыбе і здаецца, нікому не замінаў. Але…, раптоўна спатрэбіўся пясок на футбольнае поле і коўш экскаватара пачаў сваю дзейнасць… Сведкаю гэтых работ выпадкова стаў маскоўскі археолаг Юры Кухарэнка, які на той час займаўся вывучэннем помнікаў археалогіі Беларускага Палесся. Яго намаганні спыніць работы нічога не далі. Будаўнікі працягвалі сваю справу. Тады навуковец кінуўся у цэнтр горада да кіраўніцтва, каб тыя сваім распараджэннем прыпынілі гэтыя варварскія работы. Работа была спынена на кароткі час. За гэты тэрмін археолагу ўдолося зафіксаваць тое нямногае, што засталося ад кургана. Паводле назіранняў спецыяліста гэты курган быў узведзены ў X–XI ст. і мог належаць дрыгавіцкаму князю [гл. Кухаренко Ю.В. Пинские курганы // У кн.: Славяне и Русь: (В честь 60-летия Б.А. Рыбакова). М., 1968. С. 87-90]. Пахаванняў такога кшталту ў Беларусі больш невядома…

1956 год. Полацк, дзяцінец летапіснага Полацка. Тут на плошчы 880 кв. м выкопваецца катлаван. І на тым месцы, дзе некалі ганарліва узвышаліся постаці полацкіх князёў: Рагвалода, Ізяслава, Брачыслава, Ісяслава і інш., узвысіўся будынак дыспансера хворых на сухоты…

1958 год. Віцебск. Верхні замак. Тут, на плошчы больш за 7 тысяч квадратных метраў (!) вырыты катлаван пад будынак драмтэатра імя Я. Коласа. Сведкамі гэтых падзей сталі вядомыя расійскія археолагі А.У. Арцыхоўскі, Б.А. Колчын і А.Ф. Мядзведзеў, якія накіроўваліся са Смаленска ў Ноўгарад праездам праз Віцебск. На вачах у гэтых даследчыкаў з культурнага пласту коўш экскаватара выварочваў рэшткі старажытных драўляных пабудоў і вуліц.

Гродна. Тут 29 верасня 1961 года па ініцыятыве «дырэктыўных органаў» спецыялісты «Ленвзрывпрома», сапёры мясцовага гарнізона і супрацоўнікі КДБ узарвалі касцёл XVI ст. – «Фару Вітаўта». А 18 снежня таго ж года ў Віцебску была зруйнавана царква XІI ст. – храм «Звеставання». Рэшткамі гэтага храма была вымашчана дарога на 2-ой Смаленскай вуліцы г. Віцебска.

Пры канцы 50-х – пачатку 60-х гадоў мінулага стагаддзя быў цалкам знішчаны гістарычны рэльеф і на значнай плошчы пашкоджаны культурны пласт старажытнага Пінска. У Навагрудку, на тэрыторыі Малога замка, выкапаны катлаван пад падмурак кінатэатра. А у Мінску, праз яго замчышча, праклалі Паркавую магістраль, якая затым набудзе назву праспект Машэрава (сёння праспект Пераможцаў), пры гэтым ладныя участкі замчышча будуць забудаваны, а культурны пласт на іх знішчаны. У 1967 г. зноў земляныя, будаўнічыя работы у Полацку на яго Верхнім замку, пад час якіх знішчаўся культурны пласт.

У 60-70-е гады мінулага стагоддзя ішло разбурэнне краснасельскіх шахт па здабычы крэменю. Мясцовы завод браў сыравіну для вытворчасці цэменту.

У 1973– 1978 гг. У Віцебску, на тэрыторыі колішніх Верхняга і Ніжняга замкаў, узвядуць гмахі універмага, гасцініцы, абкама партыі, філіала маскоўскага праектнага інстытута радыётэхнічнай прамысловасці Міністэрства абароны СССР. Пры гэтым, значныя па плошчы участкі культурнага пласту былі знішчаны.

Знішчэнню будуць падвяргацца помнікі археалогіі, размешчаныя не толькі ў мегаполісах – сталіцы і абласных цэнтра рэспублікі, але і на перыферыі, ў глыбінцы. Так, у 1978–1979 гг. было цалкам знішчана гарадзішча ранняга жалезнага веку каля вёскі Алёхаўка Уздзенскага раёна. Гарадзішча гэта славутае тым, што было у ліку першых помнікаў, якія вывучаліся навукоўцамі яшчэ ў сярэдзіне XIX ст., а матэрыялы з яго раскопак знаходзілі адлюстраванне і ў замежных выданнях. Але культурны пласт з гэтага помніка амаль цалкам пайшоў на ўзвядзенне грэблі да свінафермы ў саўгасе «Уздзенскі». У тым жа раёне, у 1975 г. быў цалкам знішчаны Магільнянскі замак XIV–XVII стст. З яго насыпалі дарогу да новага маста праз Нёман.

І зноў Віцебск, 1983 год. На яго Верхнім замку, побач з будынкам драмтэатра, уводзяць падземную кавярню «Тэатральнае», якая знішчае культурны пласт X–XVIII стст. таўшчынёю да 7 метраў на плошчы за 800 кв. метраў (!).

1985–1986 гг. Слуцк. Тут са згоды Міністэрства культуры на дзяцінцы летапіснага Случаска – помніка культуры XI–XIV стст. – узводзіцца Палац культуры, які амаль цалкам знішчае помнік культуры – дзяцінец і Верхні замак Слуцка. У тым жа, 1986 годзе, у Віцебску, на тэрыторыі яго пасада XVI–XVII стст., размешчаным на левым беразе р. Віцьбы, будуюць Палац культуры тэкстыльшчыкаў знішчаючы культурны пласт на вялікай плошчы. Праз два гады у тым жа Слуцку і Віцебску зноў вядуцца будаўнічыя работы ў гістарычных частках горада. Але на гэты раз работы удалося перапыніць і правесці даследаванні.

Знішчэнне помнікаў археалогіі, асабліва курганоў, працягвалася і ў наступныя дзесяцігоддзі. А знішчэнне культурнага пласту ў гарадах працягваецца амаль да дня сённяшняга. Прыкладам таму хаця б Гродна, дзе ў 2005–2006 гг. гарадскімі ўладамі у гістарычнай зоне знішчаны культурны пласт таўшчынёю да 4 метраў на значнай плошчы з мэтаю «добраўпарадкавання»цэнтральнай часткі горада [гл. Краўцэвіч А. Arche. Пачатак. 2010. № 1–2. С. 606–624].

Ахова помнікаў археалогіі. Ці прымаліся якія небудзь меры па захаванню помнікаў археалогіі? Прымаліся…

Спачатку быў звычай – агульна прынятыя правілы паводзін у адносінах да магіл продкаў – курганóў, затым – звычаёвае права – сістэма няпісаных прававых нормаў, якія былі заснаваны на агульнапрынятых, даўняга паходжання звычаях. Пачаткі такога права фіксуюцца ў XII ст. у «Аповесці мінулых часоў»: «… имяху бо обычаи свои и закон отец своих…». Звычаёвае права захоўвалася ў Беларусі ажно да XV–XVI стст. Паводле такога права магілы прашчураў не парушаліся, даглядаліся, на іх выконваліся пэўныя абрады: Радаўніца, Дзяды. Для мясцовага люду і курганы, і старадаўнія свяцілішчы яшчэ доўгі час захоўвалі сакральнае значэнне. Прыкладам таму хаця б Віцебск, дзе яшчэ і ў XVIII ст. асобныя урочышчы, як «Заручайскія валатоўкі», размешчаныя па-за Заручайскаю слабадою, не засяліліся людзьмі, паколькі гэтае месца успрымалася яшчэ як сакральнае і выкарыстоўваць яго па іншаму прызначэнню лічылася недарэчным. У сельскай мясцовасці такія адносіны да помнікаў старасветчыны сярод мясцовых, карэнных жыхароў, захоўваліся да сярэдзіны мінулага стагоддзя.

У XVII–XVIII стст. сярод магнатаў Рэчы Паспалітай – Панятоўскіх, Радзівілаў, Любамірскіх, Патоцкіх была распаўсюджана мода на калекцыянаванне старадаўніх рэчаў у тым ліку і археалагічнага находжання, што некаторым чынам забяспечвала іхнюю захаванасць. У XVII ст. у Рэчы Паспалітай з’явіўся першы звод гарадзішчаў [гл. Алексеев Л.В. Археология и краеведение Беларуси XVI в. – 30-е годы XX в. Мн., 1996. С. 13].

Першыя, на тэрыторыі Еўропы, афіцыйныя дакументы, накіраваныя на захаванне помнікаў старасветчыны, у тым ліку і археалагічнага находжання былі выдадзены ў Расійскай імперыі на пачатку XVIII ст. Гэта указы Пятра І ад 1718 і 1721 гг.: «Также, ежели кто найдёт в земле, или в воде какие старые вещи, а именно: каменья необыкновенные, кости человеческие или скотские, рыбьи или птичьи, не такие, как у нас ныне есть, или и такие, да зело велики или малы перед обыкновенным; также какие старые подписи (надписи) на каменьях, железе или меди, или какое старое, необыкновенное ружье (оружие), посуду и прочее все, что зело старо и необыкновенно, – такожь бы приносили за что давана будет довольная дача». Праўда, гэтыя указы ў асноўным тычыліся Сібіры, дзе мясцовы люд: вольныя сяляне і казакі, раскопвалі «бугры» – скіфскія курганы у пошуках залатых рэчаў. На той час узніклі нават цэлыя арцелі «бугроўшчыкаў», якія займаліся гэтым промыслам: здабывалі каштоўныя рэчы і пераплаўлялі іх у залатыя зліткі. Таму указ ад 1721 г. строга забараняў гэтую дзейнасць: «переливать зело куриозные вещи». Але наіўна думаць, што царскімі указамі можна было спыніць гэты занятак, бо толькі нязначная частка залатых вырабаў са скіфскіх курганаў трапіла ў Сібірскую калекцыю Петра І. А на рахунку буграўшчыкоў па падліках навукоўцаў, даследчыкаў сібірскіх старажытнасцяў, тысячы раскапаных магіл.

1771 год. Сенат Расійскай імперыі прадпісвае землямерам збіраць звесткі пра курганы і пячоры.

1818 год, 14 снежня (26 снежня па новаму стылю) Віленскі універсітэт, па прадпісанню імператара Аляксандра І, выдае Грамату, па сутнасці першы ў Расійскай імперыі Адкрыты ліст, на права раскопак археалагічных помнікаў Зарыяну Даленгу-Хадакоўскаму, нашаму земляку і вядомаму для свайго часу даследчыку старажытнасцей і фалькларысту. Гэтым учынкам раскопкі помнікаў археалогіі пераводзяцца ў прававое поле. У 1839 г. у Расійскай імперыі распачата работа па уліку помнікаў археалогіі. А ў 1846 г. забараняюцца самавольныя археалагічныя раскопкі.

У 1859 г. утвараецца імператарская Археалагічная камісія, у паўнамоцтвы якой перадавалася правядзенне раскопак і даследаванне старажытнасцяў, якія пераважна тычыліся айчыннай гісторыі і жыцця народаў, што насялялі тэрыторыю імперыі. А з 1889 года правядзенне археалагічных раскопак, у тым ліку і на прыватнаўласніцкіх землях, магло ажыццяўляцца толькі па спецыяльнаму дазволу – Адкрытаму лісту*, які выдавала гэта камісія. Вынікі археалагічных даследаванняў абмяркоўвалі на Археалагічных з’ездах. Першы такі з’езд адбыўся ў 1869 г. у Маскве, апошні – пятнаццаты у Ноўгарадзе ў 1911 годзе. Меркаваўся і 16-ты з’езд, які павінен быў прайсці у Пскове ў 1914 г., але гэтаму перашкодзіла Першая сусветная вайна. Адзін з гэтых з’ездаў – дзевяты – быў прысвечаны вывучэнню старажытнасцяў ў Беларусі і Літве. Ён адбыўся ў Вільні ў 1893 годзе. Некаторыя пытанні работы з’езда тычыліся і аховы помнікаў археалогіі. Археалагічная камісія дзейнічала пад гэтаю назваю да 1918 года.

Пры новай уладзе, толькі з 1918 па 1924 год Савет народных камісараў РСФСР (з 1922года – СССР) выдаў ажно 15-ць дэкрэтаў, накіраваных на захаванне помнікаў мастацтва, гісторыі і культуры (у тым ліку і археалагічнага пахаджання).

На тэрыторыі Беларусі ў гэты час выканкам Савета Заходняй камуны прыняў дэкрэт «Аб перадачы культурных каштоўнасцяў маёнткаў і ўстаноў аддзелам народнай асветы і аб арганізацыі іх збору, уліку і аховы». Аналагічныя пастановы былі апублікаваны часовым рабоча-сялянскім урадам Беларусі ў газеце «Звязда» на пачатку 1919 года. У 1923 годзе Савет народных камісараў БССР прымае пастанову пра абавязковую рэгістрацыю і ахову помнікаў мастацтва, старажытнасці, народнага побыту і прыроды. Па сутнасці гэта быў першы агульнарэспубліканскі закон аб ахове помнікаў гісторыі і прыроды. Пазней былі вызначаны катэгорыі помнікаў, якія падлягаюць дзяржаўнай ахове, сярод іх: курганы, гарадзішчы, старажытныя могільнікі, рэшткі замкаў і ўмацаванняў у выглядзе насыпных валоў, камянёў з надпісамі і інш*. Ахову помнікаў да 1925 і з 1928 г. ажжыцяўляў наркамат асветы БССР, а ў 1926 – 1927 гг. – Інстытут Беларускай культуры.

У студзені 1926 г. адбыўся Першы з’езд даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі. Сярод рознабаковых навуковых пытанняў якія разглядаліся на гэтым з’ездзе, была разгледжана прапанова па ўдасканаленні заканадаўства аб ахове помнікаў гісторыі і культуры. Праз месяц яна была агучана на Першым усебеларускім краязнаўчым з’ездзе. Удзельнікі гэтага з’езда пастанавілі даручыць мясцовым краязнаўчым таварыствам зарэгістраваць і абследаваць археалагічныя помнікі, а вынікі гэтых абследаванняў даслаць у Інстытут беларускай культуры і наладзіць ахову помнікаў, у прыватнасці, гарадзішчаў і курганоў. А праз чатыры месяцы, пасля работы гэтага з’езда, у ліпені 1926 года пастановаю Савета народных камісараў БССР быў зацверджаны першы спіс помнікаў культуры, куды увайшлі і некаторыя з помнікаў археалогіі – у прыватнасці гарадзішча старажытнага Полацка**.

У гады Вялікай айчыннай вайны, у Маскве з 24 лютага па 2 сакавіка 1945 года праходзіла Усесаюзная археалагічная нарада, на якой абмяркоўваўся стан археалагічных помнікаў, што знаходзіліся на часова акупаванай тэрыторыі. Адзначаліся важнасць іх для айчыннай гісторыі і культуры, вызначаўся парадак іх вывучэння. Але, самае галоўнае, нават у гэты яшчэ нямірны час, рабіліся спробы па захаванню археалагічных помнікаў. Ствараўся Усесаюзны археалагічны камітэт, якому даручалася ахова гэтых помнікаў. Больш таго, хаця гэта і гучыць сёння наіўна, знішчэнне старажытных помнікаў прапаноўвалася прыроўніваць да дзеянняў па раскраданню сацыялістычнай уласнасці, прапаноўвалася нават даручыць органам міліцыі знешнюю ахову гэтых помнікаў [гл. Тезисы и проекты резолюций по дакладам на Всесоюзном археологическом совещании в Москве 24 февраля – 2 марта 1945 г. М., 1945. С. 30].

У 1948 г. Савет міністраў СССР прымае пастанову «О мерах улучшения охраны памятников культуры», якой абавязаў Саветы Міністраў саюзных рэспублік устанавіць вакол археалагічных помнікаў ахоўныя зоны, якія павінны былі заставацца недатыкальнымі.

1949 год. Савет міністраў БССР зацвярджае «Інструкцыю аб парадку уліку, рэгістрацыі і ўтрымання археалагічных і гістарычных помнікаў на тэрыторыі БССР». А праз год пастановаю саўміна рэспублікі спіс археалагічных помнікаў саюзнага значэння, куды унесены гарадзішчы старажытных Полацка, Мінска і Друцка, зацвяржаецца. У 1957 г. гэта спіс дапаўняецца, у прыватнасці гарадзішчам старажытнага Віцебска з рэшткамі Замкавай гары*.

У 1966 г. створана Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Мэтаю дзейнасці гэтага таварыства было правядзенне работ па выяўленню і вывучэнню помнікаў гісторыі і культуры, забяспячэнне іх аховы: складанне ахоўных абавязацельстваў, устаноўка ахоўных зон, кантроль за захаваннем рэжыму аховы помнікаў. Пэўную работу па захаванню помнікаў археалогіі гэта таварыства праводзіла і цяпер праводзіць. У прыватнасці ў 1970–1989 гг. яно выдавала штоквартальна бюлетэнь «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», дзе раз-пораз друкавалі і матэрыялы археолагаў, выдала шэраг навуковых і навукова-папулярных кніг па археалогіі, сярод якіх найбольш знакавыя «Археологическая карта Белоруссии» (аўтар У.Ф. Ісаенка, выпуск–1 і выпуск–3, Г.В. Штыхаў, выпуск–2), якія адыгралі станоўчую ролю ў археалагічных абследаваннях раёнаў Беларусі для Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, выдадзеным у 1984–1988 гг. у 7-мі тамах і 8-мі кнігах, дзе сабраны ўсе звесткі пра існуючыя помнікі Беларусі, у тым ліку і археалагічныя.


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.009 сек.)