АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Культурны пласт. Археалагічныя комплексы і культуры

Читайте также:
  1. Аквакомплексы
  2. Алкоголь снимает комплексы и запреты
  3. Археологические памятники трипольской, черняхивской, зарубенецкой культуры.
  4. Атрибуция культурных ценностей
  5. БОРТОВЫЕ КОМПЛЕКСЫ
  6. Ввоз и вывоз культурных ценностей через таможенную границу Украины
  7. Витаминные и минеральные комплексы
  8. Вклад Киевской Руси в развитие культуры.
  9. Влияние идей реформации и протестантизма на развитие западной культуры.
  10. Внешнеорбитальные и внутриорбитальные комплексы
  11. Возникновение и особенности римской культуры. Проблема вторичности римской культуры. Закат античной культуры.
  12. Всякое подавление культуры есть прежде всего подавление народа. И, наоборот, всякое подавление народа есть прежде всего подавление культуры. Это закон.

Эпіграфам да гэтага раздзела можна было б узяць радок з верша вядомага беларускага паэта Рыгора Барадуліна: «Зямля – музей усяго былога» – пісаў ён.

У мінулым раздзеле нашага дапаможніка мы разглядалі археалагічныя помнікі. Адным з відаў археалагічных помнікаў з’яўляюцца неўмацаваныя паселішчы, выявіць якія без спецыяльных даследаванняў, якія далі б несумненны доказ для спецыялістаў, што гэта менавіта помнік археалогіі, немагчыма. Такім несумненным доказам з’яўляецца культурны пласт1.

Але перад тым, як пачаць навуковае тлумачэнне паняцця «культурны пласт», хацелася б прывесці мастацкае па форме, але і навуковае па зместу, вызначэнне гэтага паняцця, якое даў яшчэ больш як стагоддзе таму вядомы археолаг, этнограф і гісторык А.М. Семянтоўскі: «Зямля, што добрая маці», – пісаў ён – «прыняўшы ў нетры свае ўсё, ад яе ж рукою чалавека ўзятае… у немачы захоўвае яго для далёкіх нашчадкаў. І тады заступ археолага раскрые нетры і прымусіць іх расказаць пра мінулае».

Навуковае, акадэмічнае вызначэнне паняцця «культурны пласт» упершыню прывёў у сярэдзіне ХІХ ст. вядомы французскі археолаг Габрыэль дэ Мартылье. Паводле яго вызначэння – культурны пласт, гэта пласт зямлі, які ўтвараецца ў выніку жыцця і дзейнасці чалавека. Гэтым вызначэннем і па сёння карыстаюцца археолагі і геолагі, яно агульнапрынятае.

Але каб больш наглядна ўявіць працэс утварэння культурнага пласту, звернемся да сучаснасці. Уявіце, што пасля працоўнага дня вы стаіце на прыпынку грамадскага транспарту. Наўкола вас шмат людзей. Цяпер зірніце сабе пад ногі. І што вы ўбачыце? Найперш гэта выкінутыя прабітыя праязныя талончыкі, акуркі. У меншай ступені папяровыя абгорткі гумавых жуек, цукерак, чыпсаў ці пластмасавыя бутэлечкі з-пад вады. Усё гэта – сведкі неахайнай чалавечай дзейнасці. Але ж такі дзейнасці… Цяпер успомніце тэлевізійны кліп: «Кожны чалавек пакідае пасля сябе да 300 кг смецця ў год» (удзень больш за кілаграм – Л.К.). Можна ўявіць, як выглядалі б нашы вуліцы і двары, каб не існавала службы гаркамгаса, якая прыбірае і вывозіць па-за межы горада гэтае смецце… Вось прыкладна так утвараўся культурны пласт і ў старадаўнія часы на паселішчах.

Але якія віды дзейнасці чалавека і якія фактары, акрамя гэтага, уплывалі на ўтварэнне культурнага пласту?

Адказваць на гэтае пытанне даводзіцца даволі часта, асабліва пры правядзенні археалагічных раскопак. Самае дапытлівая катэгорыя насельніцтва, якая задае гэтыя пытанні – людзі сталага веку. Пачынаеш ім тлумачыць, – не вераць і высоўваюць сваю версію, часам фантастычную, накшталт наступства землятрусу. Даруем ім іхнюю гістарычную непісьменнасць і разгледзім тыя акалічнасці, якія сапраўды ўплывалі на ўтварэнне культурнага пласту. Гэта:

– канцэнтрацыя насельніцтва на паселішчы і працягласць жыцця на ім;

– будаўнічая, прамысловая і побытава-гаспадарчая дзейнасць людзей на ім;

– прыродны фактар.

У залежнасці ад гэтага культурны пласт на розных паселішчах можа мець розную таўшчыню, структуру і афарбоўку. Так на паселішчах эпохі мезаліту і неаліту лясной паласы Еўропы, селішчах жалезнага веку і перыяду сярэднявечча таўшчыня культурнага пласту складае некалькі дзесяткаў сантыметраў. У гарадах Кіеўскай Русі: Ноўгарад, Кіеў, Полацк, Віцебск, Мінск, Гродна, Брэст таўшчыня культурнага пласту бывае ад 6-7 да 9-11 метраў. У гарадах Месапатаміі таўшчыня культурнага пласту дасягае да 20-ці метраў, а на некаторых паселішчах Сярэдняй Азіі нават да 30-40 метраў!

Культурны пласт заўсёды мае сваю спецыфічную афарбоўку: светлашэры, шэры, цёмнашэры, карычневы, чорны. Па структуры яго падзяляюць на шчыльны і рыхлы. Ён бывае сухі і вільготны. Апошні нават можа мець і спецыфічны пах – двухвокісі вугляроду (пах тухлага яйка).

Напластаванні культурнага пласту фіксуюцца археолагамі ў час правядзення імі палявых, навукова-даследчых работ. Для нанясення іх на план існуюць умоўна-графічныя абазначэнні, якіх прытрымліваецца большасць спецыялістаў. Так, шэры пласт абазначаюць касымі лініямі, пясок кропкамі, гліну – кароткімі гарызантальнымі рыскамі і г.д. (мал.3).

Метад, з дапамогаю якога фіксуюць і чытаюць напластаванні культурнага пласту, называецца стратыграфія. Дзеля нагляднасці намалюем з вамі участак сценкі раскопу на якой умоўнымі сімваламі пакажам рознакаляровыя адкладанні культурнага пласту. Такі участак сцяны раскопу, на якім відаць рознакаляровыя і розначасовыя напластаванні культурнага пласту, называецца стратыграфічная калонка. Шырыня яе можа быць адвольнай ад пару-другую дзесяткаў сантыметраў да пару-другую метраў. Але як правіла, звычайна, на шырыню лініі сценкі аднаго квадрат раскопа – два метры. Тэрмін стратыграфія ўтвараецца з двух грэчаскіх слоў: strata – пласт, слой і graphos- апісанне. А ўсё словазлучэнне перакладаецца як «апісанне пласту, слою». Пра што могуць сведчаць розныя па афарбоўцы і складу напластаванні?

Так пласт вугалю можа сведчыць пра пажар, які мог утварыцца як вынік неабачлівых дзеянняў чалавека, ці як вынік нападу ворага. Пласт абпаленай гліны – пэўна будуць рэшткі печы. Бярвенні і дошкі – рэшткі нейкай пабудовы. Спрасаваны пласт гною ў пабудове – сведчанне некалі стаяўшага тут хлява. Пласт пяску мог утварыцца ў выніку пэўных будаўнічых работ ці як вынік паводкі, што прыхапіла вясною паселішча. Стракатага колеру напластаванні, у якім сустракаюцца розначасовыя знаходкі – сведка перакопу.

У стратыграфіі ёсць свая тэрміналогія. Так, напрыклад, паверхня, пад якой залягае культурны пласт называецца дзённай паверхняй. А паверхня, на якой залягае культурны пласт, называецца мацярык. Праслойка пяску ці глею, у якой няма слядоў дзейнасці чалавека, называецца стэрыльная праслойка. Аднародная па складу, структуры і колеру частка культурнага пласту, што займае пэўнае становішча ў сістэме іншых напластаванняў, называецца стратыграфічны слой, або стратыграфічны пласт.

Што адрознівае культурны пласт істотна ад мацярыковай пароды і стэрыльнай праслойкі? Гэта, як правіла, наяўнасць у ім знаходак. Іх прынята падзяляць на дзве буйныя групы: артэфакты і экафакты.

Артэфакт – двухсастаўное слова лацінскага паходжання, дзе першая яго частка ars, arte – перакладаецца як мастацтва, рамяство, а другая яго частка – fast, factum – зроблены, наяўны. Тэрмінам «артэфакты» абазначаюць знаходкі, рэчы, зробленыя рукой чалавека. Сюды адносяцца прылады працы, начынне, узбраенне, упрыгожанні.

Экафакт – слова таксама двухсастаўное, дзе яго першая частка мае грэчаскае паходжанне oikos і азначае прырода, наваколле, а другая яго частка лацінскага паходжання – fast, factum – зроблены. Гэтым тэрмінам прынята абазначаць знаходкі прыроднага паходжання: косткі жывёл, птушак, рыб, костачкі пладоў і абвугленае насенне раслін. Косткі чалавека, выяўленныя ў пахаванні, таксама адносяцца да гэтай катэгорыі знаходак.

У стратыграфіі ёсць свае законы. Так, знаходкі, сустрэтыя ля мацерыка, больш старадаўнія па свайму паходжанню, чым тыя, што сустракаюцца бліжэй да дзённай паверхні. Бывае і надварот, але гэта ўжо будзе сведчанне перакопу – парушэнне стратыграфіі.

Структура пласту – шчыльная або рыхлая – залежыць ад інтэнсіўнасці яго адкладаў. Калі жыццё на паселішчы працякае інтэнсіўна: людзі шмат будуюцца, актыўна займаюцца вытворчаю гаспадаркаю, а на самім паселішчы шмат людзей – культурны пласт адкладаецца хутка, ён не паспявае спрасавацца, таму ён рыхлы. І наадварот, калі жыццё на паселішчы працякае павольна, насельніцтва на ім няшмат, культурны пласт утрамбоўваецца, становіцца шчыльным.

Інтэнсіўнасць жыцця на паселішчы, характар занятку жыхароў, уплываюць і на афарбоўку пласту. А сухі ці вільготны культурны пласт уплываюць на ступень захаванасці знаходак арганічнага паходжання (гэта знаходкі, вырабленныя з дрэва, косці, скуры, тканіны). Вільготны культурны пласт звычайна назіраецца на тых помніках, якія знаходзяцца ў нізінах, дзе ўзровень грунтавых водаў досыць высокі. Да ліку такіх помнікаў у Беларусі можна аднесці паселішча Крывіна, гарадзішча ў Брэсце – Берасце, Віцебск, Слуцк, Пінск, Давыд-Гарадок, Слонім, Мінск, Гродна, Полацк, Мсціслаў. У культурным пласце гэтых гарадоў добра захоўваюцца рэчы, вырабленыя з арганікі, таму што ў такі плост не пранікае паветра, якое ўтрымлівае кісларод, які з’яўляецца прыродным акісліцелем, і які паступова разбурае арганіку і ўтварае вокісел на металічных вырабах. У гарадах Ваўкавыск, Гомель, Клецк, Капыль – культурны пласт сухі: рэчы, вырабленыя з арганікі, акрамя косці, у ім не захоўваюцца.

На ступень захаванасці знаходак у культурным пласце станоўча ўплываюць і анамальныя тэмпературы. Высокія, як напрыклад, у Егіпце, Грэцыі, Тукменіі, ці надварот, нізкія, як на Рускай Поўначы, Алясцы, Горным Алтаі. Менавіта анамальныя тэмпературы не даюць магчымасці размнажацца гніласным бактэрыям, што разбураюць арганіку.

Знаходкі, якія трапляюцца ў культурным пласце, сведчаць не толькі пра жыццё і заняткі насельніцтва. Яны могуць сведчыць пра час існавання паселішча, пра этнас і соцыум яго.

Культурны пласт – гэта своеасаблівая крыніца па гісторыі паселішча. Знішчэнне культурнага пласту – гэта вырваная старонка старажытнага летапісу, страчаная людская памяць. Раскопваючы помнік, мы назаўсёды яго знішчаем. Калі разбураны помнік архітэктуры можна аднавіць па малюнках, чарцяжах і фотаздымках, дык помнік археалогіі, не парушанае пахаванне, ці стратыграфію культурных напластаванняў, аднавіць немагчыма. У адрозненне ад іншых крыніц, помнікі археалогіі маюць канчатковы рэсурс. Вось чаму трэба ставіцца да помніка археалогіі, як да старадаўняй, рэдкай і адзінкавай у сховішчы кнігі. Вось чаму і раскопваць помнікі археалогіі могуць толькі спецыялісты.

Археалагічныя помнікі спецыялісты вылучаюць у комплексы, аб’ядноўваюць у археалагічныя культуры.

Археалагічныя комплексы – гэта сховішча артэфактаў і экафактаў, выяўленых на пэўнай, акрэсленай у прасторы тэрыторыі шляхам раскопак і больш ці менш сінхронных у часе іх бытавання. Археалагічныя комплексы падзяляюцца спецыялістамі на адкрытыя і закрытыя.

Адкрытыя археалагічныя комплексы – гэта тыя, дзе артэфакты адкладаліся, скопліваліся ў культурным пласце паступова, на працягу пэўнага часу. Таму час іх бытавання, іх даціроўка можа мець шырокі храналагічны дыяпазон. Да гэтай катэгорыі комплексаў адносяцца паселішчы.

Закрытыя археалагічныя комплексы – гэта такія комплексы, дзе рэчы апынуліся ў адносна кароткі прамежак часу. Да гэтай катэгорыі комплексаў можна аднесці пахаванні, жытлы на паселішчы, што загінулі ў пажары, скарбы. Рэчы, выяўленыя пры раскопках гэтых комплексаў, могуць мець адносна кароткі прамежак часу іх бытавання.

Археалагічная культура – гістарычная агульнасць археалагічных помнікаў (комплексаў), што існавалі на акрэслінай тэрыторыі прыкладна ў адзін час і аднастайныя па сваёй матэрыальнай культуры, але істотна адрозніваюцца ад адначасовых помнікаў суседніх абласцей. Археалагічная культура, як правіла, належыць пэўнаму этнасу. Яна грунтуецца на пэўных традыцыях. Знікаюць традыцыі – знікае культура, знікае этнас. Археалагічная культура – гэта цаглінкі, з якіх аднаўляецца падмурак нацыянальнай гісторыі. І чым глыбей гэты падмурак, чым больш ён трывалы, тым глыбей гістарычная памяць народа, тым мацней яго нацыянальная самасвядомасць і, як вынік яе, больш з’яднаная, больш трывалая нацыянальная дзяржава.

Пытанні для самакантролю:

  1. Што такое культурны пласт?
  2. Што такое стратыграфія?
  3. Што такое артэфакты і экафакты, у чым іх розніца?
  4. Які культурны пласт больш інфарматыўны, сухі ці вільготны, і чаму?
  5. Што такое археалагічныя комплексы і археалагічныя культуры?
  6. Чаму нельга аднавіць археалагічны помнік?

Літаратура:

Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл. / Беларус.Энцыкл.; Мн.:БелЭн,1993. Гл. артыкулы: культурны пласт, стратыграфічны пласт, стратыграфія, археалагічная культура.


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.006 сек.)