|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Падземная археологіяДа падземнай археалогіі можна аднесці даследванні спецыялістаў-археолагаў, якія праводзяцца пад зямлёю на глыбыні больш як за 2 м, г. зн. больш за рост чалавека. Аб’ектам увагі падземнай археалогіі з’яўляюцца пячоры, гроты, катакомбы а таксама распрацоўкі культурнага пласту ў гістарычных мясцінах горада, якія праводзяцца метрабудаўцамі закрытым спосабам. Пячора – гэта пустая прастора пад зямлёю або у горным масіве, якая мае выхад на паверхню. У часы ледавіковага перыяду, калі тэмпература паветра была нізкая, а таксама у мэтах схованкі ад непагоды і драпежнікаў, чалавек выкарыстоўваў пячоры пад жытло. Спачатку гэта былі толькі нішы – невялікія паглыбленні у сцяне, дзе маглі укрыцца некалькі чалавек і гроты – паглыбленні у сцяне значна бóльшых памераў, часам на пару-другую дзесяткаў метраў, дзе маглі знайсці прытулак бóльшая группа людзей. Але з моманту, калі чалавек навучыўся ўжо сам здабываць агонь, стварылася магчымасць пранікаць у глыбіню пячор ужо на дзесяткі і сотні метраў. У перыяд верхнега палеаліту, калі чалавек навучыўся ўзводзіць для сябе штучнае жытло, ён пакінуў пячоры як месца жыхырства, але захаваў іх як месца для адпраўлення набажэнства і для пахавання сваіх суродзічаў. Але у любым выпадку такія пячоры захоўваюць сляды знаходжання тут чалавека і яго дзейнасці: рэшткі агнішчаў, кухонныя адкіды – косткі жывёл, прылады працы, адходы вытворчасці з каменю і косці, узоры першабытнага мастацтва, пахаванні. Навука, якая даследуе пячоры на прадмет вывучэння знаходжання тут у старажытныя часы людзей, называецца палеоспелеалогіяй. Яна аб’ядноўвае дзве самастойныя па метадах даследвання навукі: спелеалогію і археалогію. Спелеалогія – ад грэчаскага speleo – пячора і logie – вывучэнне, навука пра вывучэнні пячор – іх паходжані, будове і выкарыстанні чалавекам. Палео – ад грэчаскага palaios, першая частка складаных слоў са значэннямі, якія маюць адносіны да вывучэння старажытнасці. А ўсё разам гэтае словазлучэнне абазначае навуку якая займаецца вывучэннем пячор, дзе ёсць сляды дзейнасці старажытных людзей. Праўда, ёсць выпадкі, калі людзі пражывалі у пячорах і ў перыяд сярэднявечча. Прыкладам таму «пячорныя гарады» Крыма: Эскі-Кермен, Мангуп, Інкерман, Сюрэн, Чылтэр, Шульдан, Качы-Кальен, Тэпе-Кермен, Чуфут-Кале, Бакла і крэпасць Каламіта. Час бытавання гэтых паселішчаў ад V да XV ст. н. э. Але, шырокамаштабныя раскопкі на гэтых паселішчах пакуль не праводзіліся. А некаторыя пячоры Башкірыі і Крыма выкарыстоўваліся мясцовым людам і ў XX ст. у часы ваенных ліхалеццяў. Найлепшым помнікам «пячорнай археалогіі» для спецыялістаў лічыцца той, дзе уваход у пячору быў завалены яшчэ у старажытнасці, бо менавіта гэтая акалічнасць спрыяла захаванню артэфактаў тут у непарушаным стане – in situ. Пачаткам «пячорнай археалогіі» бадай можна лічыць адкрыццё ў 70-я гады XІX ст. Марселіна де Саўтуолай наскальнага роспісу у пячорах Альтаміры каля г. Сантандрэр у Іспаніі. Праўда, прайшло не адно дзесяцігоддзе, пакуль гэтае адкрыццё было прызнана. Археалагічнае даследванне пячор праводзілася ў Башкірыі. Адна з іх – Капава пячора была вядома навукоўцам яшчэ з XVІІІ ст. Ужо тады даследчыкі адзначалі, што яна складаецца з мноства асобных вялікіх і малых пячор, звязаных пераходамі. Адзначалі і тое, што у гэтых пячорах ёсць крыніцы і падземныя азёры і што тут у даўнейшыя часы жылі людзі. А ў 1959 г. спелеолагам А.В. Руміным у Капавай пячоры быў адкрыты палеалітычны наскальны жывапіс. У 1936 г. у крымскіх пячорах Шан-Коба і Мурзак-Коба былі адкрыты помнікі мезаліта. А стаянкі эпохі мусцье – сярэдняга палеаліту – вядомыя у месцах Воўчы грот, пячора Чокурча, грот Шайман-Коба, Аджы-Коба, Чагар-Коба. А бадай самым цікавым помнікам «пячорнай археалогіі» з’яўляецца грот Кіік-Коба, што за 25 км на ўсход ад Сімферопаля, у даліне р. Зуі. Тут у 1924 г. Г.А. Бонч-Асмалоўскім было выяўлена пахаванне, змешчанае у спецыяльнай яме, высечанай у скальным грунце грота. Пахаванне належыла жанчыне. У метры ад яго было другое пахаванне, якое належала гадаваламу дзіцяці. Цікавым помнікам «пячорнай археалогіі» з’яўляецца і грот Цешык-Таш у Паўднёвым Узбекістане. Яго глыбіня 21 м і шырыня 20 м. Помнік адкрыты ў 1983 г. А.П. Акладнікавым: выяўлена пахаванне эпохі мусцье, якое належала хлопчыку ва ўзросце 8-9 гадоў. Аблічча памерлага аднавіў вядомы у свой час археолаг і скульптар М.М. Герасімаў. Вельмі цікавы помнік «пячорнай археологіі» маецца ў гарах Загроса у Іране. Тут у пячоры Шанідар выяўлены сляды знаходжання чалавека ад эпохі мусцье і да эпохі неаліту. Знойдзена пахаванне неандэртальца, які пры жыцці быў інвалідам, пакутаваў на артрыт. Тым не менш суродзічы клапаціліся пра яго, кармілі яго, у супрацьлеглым выпадку ён бы проста не выжыў. І што самае цікавае – пахаваны ён быў з пэўнай для свайго часу пашанаю. Як паказаў аналіз пылку па костках нябожчыка, цела памерлага было пакрытае кветкамі. Даследаванні ў пячорах, як і доследы пад вадою, патрабуюць спецыфічнага абсталявання, для бяспекі даследчыка: каска, страховачныя рамяні, ліхтар, сродкі сувязі і, пры неабходнасці, дыхальны апарат (у некаторых пячорах можа быць скапленне шкодных газаў). Як праводзяцца даследванні у пячорах? Спачатку разбіраюць завал у пячору і збіраюць усе знойдзеныя у пячоры артэфакты і экафакты, фіксуючы месца іх выяўлення на плане. Вычэрчваюць планы залаў і галерэй – робяць тапаграфічную здымку. Бяруць узоры грунта для аналізаў (у такім грунце могуць аказацца абвугленае насенне і плады раслін). Для правядзення раскопак, калі у пячорах утварыўся культурны пласт, праводзяць святло, робяць падвесныя масткі, каб не нанесці шкоды помніку. З дапамогаю сканера пераздымаюць пячорны роспіс, пэндзлямі, нажамі і саўкамі расчышчаюць сляды знаходжання тут людзей. Аб’ектам даследавання падземных археолагаў з’яўляюцца і шахты – вертыкальныя ці нахіленыя выпрацоўкі, якія маюць выхад на паверхню. Пачынаючы з эпохі неаліту, чалавецтва капала шахты для здабычы крэменю, солі, металаў: золата, срэбра, меднага калчадану, волава і свінца – кампанентаў бронзы, жалезнай руды. У Заходняй Еўропе даследаванне саляных шахтаў бярэ свае вытокі яшчэ з XVII ст., калі ў 1673 г. у мясцовасці Гальштат, што у Аўстрыі, было выяўлена цела рабочага, які загінуў ў гэтай шахце больш як за тысячу гадоў таму. Цела цудоўна захавалася, бо было прапітана соллю. Але для навукоўцаў яно не дайшло. Манахі аддалі прах зямлі па ўсіх канонах хрысціянскага абраду, хоць нябожчык аніякага дачынення да хрысціянства не меў. Археолаг, які спецыялізуецца на вывучэнні старажытных шахтаў, спачатку ўважліва праглядае сучасныя геалагічныя карты, на якіх паказаны радовішчы карысных выкапанняў. Затым ён вывучае архівы горных выпрацовак, якія праводзіліся ў мінулыя стагодзі. Яшчэ ў XIX ст. некаторыя горныя інжэнеры адзначалі на сваіх планах сляды старажытных распрацовак, якія ім удавалася выяўляць у час геалагічных разведак. Сучасны падыход да гэтых звестак дазваляе часам аднесці гэтыя распрацоўкі радовішчаў да рымскага перыяду ці сярэднявечча. Затым спецыялісты прыступаюць да паветранай разведкі. У час апошняй удаецца выявіць скапленні адпрацаванай, пустой пароды, якая звычайна скідвалася непадалёк ад вусця шахты. Затым адбываецца ўжо наземная разведка: вывучаюцца адвалы і самі шахты. Найбольш вядомыя ў археалогіі шахты – гэта шахты па здабычы крэменю эпохі неаліту і бронзавага веку. Яны вядомыя ў Старым і Новым свеце, на тэррыторыі Англіі, Германіі, краінах Скандынавіі, у Польшчы і ў Беларусі каля гарадскога пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, дзе зафіксаваны некалькі сотняў такіх шахтаў. Краснасельскія шахты маюць дыяметр 1,5 – 2 м і глыбіню ад 2,5 і да 6 м. Методыка іх раскопак наступная. Спачатку фіксуюць месца іх размяшчэння на дзённай паверхні. Гэта могуць быць невялікія варонкападабныя западзіны або надварот невялічкія конусападобныя узвышэнні, якія ўтвараліся яшчэ старажытнымі шахцёрамі, калі тыя засыпалі шахту пустой пародаю (крэйда, пясок без утрымання сыравіны – крэменя, прыдатнага для вытворчасці прылад працы). Затым гэтая месца старанна зачышчаюць, каб выразна выяўляліся абрысы вусця шахты – цёмны ад гумусаванай глебы круг. Наносяць яго абрысы на план у адпаведным маштабе і распрацаўваюць грунт, капаючы ад краёў калодзежа да яго сярэдзіны. Усе знаходкі, што трапляюцца у час распрацоўкі грунта: касцяныя і рагавыя прылады працы наносяцца на план з указаннем глыбіні іх залягання. Калі ствол шахты пройдзены да канца, замалёўваюць яго профіль. Дзеля чаго ад дзённай паверхні да мацерыка працягваюць вось з адвесам і ад яе робяць у процілеглыя па накірунках свету вымярэнні, якія і наносяць затым на план. У месцах праходкі крэмняносных пластоў ад вертыкальнага ствала шахты адыходзілі падбоі – месцы, дзе старажытныя шахцёры рабілі выпрацоўку сыравіны. Яны уяўляюць сабою нішы, зробленыя на глыбіню каля метра. Часам суседнія выпрацоўкі злучаліся паміж сабою штрэкамі – ад нямецкага strecke – гарызантальная падземная распрацоўка, якая не мае выхаду на дзённую паверхню. Даўжыня такіх штрэкаў вагалася ў межах 3-4 м, а глыбіня іх залягання ад ўзроўню дзённай паверхні больш за 2 м. Расчыстка такіх штрэкаў спецыялістамі-археолагамі – яскравы ўзор падземнай археалогіі. Краснасельскія шахты – унікальны помнік археалогіі Усходняй Еўропы. Даследаванні на іх праводзілі Н.Н. Гурына, М.М. Чарняўскі, В.Л. Ліпніцкая і В.Я. Кудрашоў. Вынікам гэтых работ прысвечана спецыяльная манаграфія. Але найбольш яскравы прыклад падземнай археалогіі можна прывесці з даследаванняў Мінска. Найстаражытнейшая частка Мінска – Менскае замчышча знаходзіцца ў раёне станцыі мятро «Няміга». У лістападзе 1980 г. тут нечакана для археолагаў і ў парушэнне заканадаўства аб ахове помнікаў гісторыі культуры пачаліся работы па пракладцы дажджавога калектара «Цэнтр». Траса калектара пачыналася ад паўднёва-усходняга рога Дома мадэляў і далей ішла ўздоўж праспекта Машэрава (на сёння праспект Пераможцаў) і праразала амаль пасярэдзіне тэрыторыю Менскага замчышча. Працягласць калектара была 200 м. Распрацоўка яго ажжыцяўлялася падземным шчытаваым спосабам. Дыяметр калектара быў амаль 4 м. Яго верхні край быў заглыблены ад узроўня дзённай паверхні на 3-3,5 м, а дно калектара праходзіла на глыбіні 7-7,5 м. Праводзіў гэтыя работы Мінскметрабуд. На некаторы час гэтыя работы тады удалося прыпыніць. Спатрэбіўся нават зварот да высокапастаўленых асобаў рэспублікі: секратара ЦК КПБ і старшыні Савета Міністраў БССР. Але спыніць гэтыя работы зусім было ўжо немагчыма. Таму было прынята рашэнне працягваць гэтыя работы з удзелам археолагаў. Праходка калектара вялася штодня, кругласутачна, з лістапада 1980 г. і па сакавік 1981 года. І штодня, пазменна, у гэтых работах бралі ўдзел археолагі. Кожны раз хтосьці са спецыялістаў спускаўся разам з будаўнікамі у тунель і пад час праходкі чарговага звяна (даўжыня однаго звяна калектара была каля метра) фіксаваў на плане (аркушы міліметроўкі) у адпаведным маштабе стратыграфію культурных напластаванняў, апісваў гэтыя напластаванні ў палявым дзённіку, збіраў знаходкі і забяспечваў іх навуковым пашпартам. У асобных выпадках удавалася нават зрабіць фотафіксацыю драўляных канструкцый, якія трапілі пад час чарговай праходкі. Што было устаноўлена пад час гэтых навуковых назіранняў? Па-першае, была ажыццеўлена прарэзка абарончага вала XII ст. Менскага замчышча. Шырыня вала па дадзеных гэтых назіранняў складала 30 м. Сам вал насыпаны з пяску і гліны. Цела насыпу вала было арміравана драўлянай субструкцыяй выкананай у перакладной тэніцы. Аналагічныя унутрывальныя канструкцыі вядомы былі раней па раскопках Віцебска у 1977–1978 гг. Былі прасочаны і фрагменты гарадской забудовы Менска XII–XVI стст. прадстаўленыя участкамі вуліц і пабудоў. Так у профілі праходкі можна было прасачыць разрэз адной з такіх вуліц.Вуліца масцілася з дошак на лагі з бярвення, шырыня вуліцы была ў межах 3,5–4 м. Сустракаліся вуглы зрубаў і пабудоў слупавай канструкці, рэшткі частаколаў. Сабрана і даволі змястоўная калекцыя артэфактаў – вырабы з металу, дрэва, косці, скуры, тканіны, гліны, каменю, шкла. Самыя раннія з іх прыпадаюць на XII– XIIІ стст. Гэта шыферныя праселкі і шкляныя бранзалеты, кавалкі амфар. Сабрана восемь тыгляў для плаўкі каляровых металаў. Вырабы з дрэва былі прадстаўлены фрагментамі бандарнага і сталовага посуду, дэталямі транспартных сродкаў: дзве восі ад воза XVIІ ст., ступіца і вобад кола. Вырабы з каменю былі прадстаўлены тачыльнымі брускамі, з каляровага металу – меднымі і бронзавымі упрыгожаннямі. Вырабы з чорнага металу: нажы, сярпы, сякера XVI ст. Сабрана калекцыя скуранога абутку XIIІ – XVIІ ст.,фрагменты тканіны і, самае цікавае, быў знойдзены цэлы капялюш, выраблены з лямцу. Даволі шмат было сабрана фрагментаў керамічнага посуду, сустракаўся і шкляны сталовы посуд XVI – XVIІ стст. У цэлым вынікі гэтых падземных па методыцы і выратавальных па прызначэнню работ папоўнілі калекцыю артэфактаў з раскопак Менскага замчышча, і дапоўнілі звесткі па тапаграфіі Мінска XII – XVIІ ст. Несумненна, што аб’ектам увагі падземнай археалогіі з’яўляюцца і падземныя хады. Пра іх часам даводзіцца чуць ад некаторых старажылаў. Так нібыта існаваў падземны ход ад Віцебска да Полацка. А падземны ход ад Слуцка да Капыля быў такі шырокі, што па ім магла праехаць тройка каней. Праўда, усё гэтае не болей як плён людской фантазіі. Але былі і падземныя хады ў рэчаіснасці, напрыклад на Верхнім горадзе Мінска, дзе яны злучалі культавыя будынкі. Гэтыя хады зафіксавала і людская памяць, і дадзеныя электразведкі. Гаворка пра метад электраразведкі пойдзе ў наступным раздзеле. Былі падземныя хады і ў Нясвіжскім замку. Яны выводзілі да замкавага ірва, і на бастыён. Іх працягласць была пару-другую дзесяткаў метраў. А зусім нядаўна з допамогаю геарадара быў выяўлены падземны ход на даўжыню да 6 км, які праходзіў пад замкавым ірвом (!).
Пытанні для самакантролю. 1. Якія з археалагічных метадаў даследвання можна аднесці да спецыфічных? Пералічыце іх. 2. Што такое падводная археалогія? 3. Што такое паветраная археологія? 4. Што такое падземная археологія? 5. Прывядзіце прыклады выкарыстання спецыфічных метадаў даследвання ў археалогіі Беларусі.
Літаратура: 1. Ланитцки Г. Амфоры, затонувшие корабли, затопленные города (очерки о подводной археологии) / Пер. с нем. В. Сеферьянца. М., 1982. 2. Брасс Джордж. Подводная археология. Древние народы и страны / Пер. с англ. О.И. Перфильева. – М., 2003. 3. Каблоў С. Падводная археалогія на Беларусі // З глыбі вякоў. Наш край: гіст. – культуролаг. зб. Вып. 1. – Мн.: Навука і тэхнтка, 1996. С. 27–50. 4. Дойель Л. Полет в прошлое / Пер. с англ., предисл. Г. Даниела, послесл. Б.В. Андрианова. М., 1979. 5. Колединский Л. Исследования проводились под землей // За передовую науку. 1981 15 мая.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.006 сек.) |