АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Археалагічная перыядызацыя. 7 страница

Читайте также:
  1. DER JAMMERWOCH 1 страница
  2. DER JAMMERWOCH 10 страница
  3. DER JAMMERWOCH 2 страница
  4. DER JAMMERWOCH 3 страница
  5. DER JAMMERWOCH 4 страница
  6. DER JAMMERWOCH 5 страница
  7. DER JAMMERWOCH 6 страница
  8. DER JAMMERWOCH 7 страница
  9. DER JAMMERWOCH 8 страница
  10. DER JAMMERWOCH 9 страница
  11. II. Semasiology 1 страница
  12. II. Semasiology 2 страница

Праводзіліся з’езды і рэспубліканскія нарады, дзе абмяркоўваліся пытанні аховы помнікаў, у тым ліку і археалогіі. Заключаліся ахоўныя абавязацельства і устаноўліваліся ахоўныя дошкі ля помнікаў археалогіі. Але ўсё ж работа гэтага таварыства ў галіне аховы помнікаў, асабліва археалогіі, была мала эфектыўнай, як мы бачылі. Асноўная прычына – гэта залежнасць таварыства ад дзяржаўных структур (на той час у першую чаргу ад партнаменклатуры) і часам недастатковы прафесіяналізм работнікаў таварыства (досыць часта кіруючыя пасады у ім займалі пенсіянеры-вайскоўцы, якія ў сваёй рабоце арыентаваліся на ахову помнікаў баявой славы).

У 1967 г. ахова помнікаў культуры, у тым ліку і археалогіі, перадаецца ў кампетэнцыю Міністэрства культуры і іх нізавых структур на месцах (у аблвыканкамах, райвыканкамах і гарвыканкамах).

У 1968 г. Дзяржаўны камітэт БССР па справах будаўніцтва і Міністэрства культуры БССР па ўзгадненню з Беларускім таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры зацвярджае інструкцыю «Аб арганізацыі ахоўных зон і рэгуляванні забудовы для помнікаў гісторыі і культуры ў БССР». Паводле гэтай інструкцыі, вакол помнікаў археалогіі вызначалася ахоўная зона. Так, для селішчаў ахоўная зона вызначалася плошчаю распаўсюджання культурнага пласта з гэтага помніка. Для курганоў і гарадзішчаў ахоўная зона устанаўлівалася у радыусе роўным, двайному дыяметру асновы гэтых помнікаў. Скажам, калі дыяметр кургана ў аснове быў метраў 10–12, дык ахоўная зона вакол такога кургана павінна была быць не менш як 20 м. Ахоўная зона ж для ўсёй курганнай групы павінна была быць не менш як 50 м наўкола яе, а для гарадзішчаў 100–300 м. У 1969 г. Вярхоўны Савет БССР прымае закон «Аб ахове помнікаў культуры». Артыкул за № 255 Крымінальнага кодэкса БССР нават прадугледжваў адказнасць на парушэнне заканадаўства: ад штрафа да двух гадоў зняволення. Праўда, ніхто за ўсю гісторыю парушэнняў гэтага заканадаўства істотна не пацярпеў (як правіла кіруючым асобам, выносіліся папярэджанні і прадпісанні).

1976 год. У Савецкім саюзе прымаецца закон аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры. Пад ахову дзяржавы браліся ўчасткі гістарычнага культурнага пласта, рэшткі старадаўняй планіроўкі і забудовы гарадоў. У межах ахоўных зон забаранялася праводзіць земляныя, будаўнічыя і іншыя работы без папярэдняга археалагічнага абследавання. У 1978 г. аналагічны закон прымаецца і ў БССР, які амаль цалкам, з невялікімі ўдакладненнямі і дапаўненнямі, паўтарае саюзны закон.

У тых жа гадах Міністэрствам культуры БССР быў зацвержаны і ахоўны знак на помнік археалогіі. Ён меў выгляд французскага геральдычнага шчыта памерамі 400×440 мм, адлітага з сілуміну – сплаву на аснове алюмінію, з надпісам «Міністэрства культуры БССР. Помнік археалогіі…» з указаннем тыпу помніка (гарадзішча, селішча, курган, курганы) і што ён ахоўваецца дзяржаваю. У 1981–1987 гг. у Беларусі было ўстаноўлена каля 1 200 такіх знакаў. Аналагічнага зместу знакі, але на нацыянальных мовах, былі ўстаноўлены тады у суседніх дзяржавах: Літве, Украіне, Расіі. Праўда, на пачатку 1990-х гадоў частка гэтых знакаў была разбурана ці вывезена як каляровы метал.

У 1991 годзе Рэспубліка Беларусь набывае статус незалежнай дзяржавы. Узнікае неабходнасць у карэкціроўцы мінулых законаў або ў прыняцці новых. У ліку такіх законаў апынуўся і закон аб ахове помнікаў. І ў 1992 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прымае новы закон аб ахове помнікаў, які ўжо мае назву «Закон аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны». Новы закон вывеў з-пад юрысдыкцыі Міністэрства культуры адказнасць за ахову і захаванне помнікаў гісторыі і культуры (у тым ліку і помнікаў археалогіі) і перадаў гэта у вядзенне новаўтворанай «Дзяржаўнай інспекцыі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны», скарочаны варыянт – «ДЗІНАС», якая ў 1994 г. змяніла назву на «Дзяржаўны камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны». У параўнанні з мінулым законам, напрыклад 1978 года, новы закон саступаў. Па-першае, па закону 1992 года, толькі 3 % выяўленых і ахоўваемых да гэтага часу помнікаў падпадалі пад юрысдыкцыю гэтага закона. По-другое, новая структура, у адрозненне ад Міністэрства культуры, не мела (і цяпер не мае) сваіх падраздзяленняў на месцах – у раённых цэнтрах, і не можа фізічна ахапіць сваёй увагаю усе помнікі на месцах. Таму ў дапаўненне да гэтага закона ў 1995 г. прымаецца закон «Аб унясенні змяненняў і дапаўнення» ў закон 1992 года. А ў 1998 годзе выходзіць Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб навуковых аб’ектах, якія складаюць нацыянальную спадчыну».

У 2002 годзе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвярджае «Палажэнне аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ». Паводле гэтага дакумента, усе віды земляных і будаўнічых работ у зоне аховы археалагічных аб’ектаў могуць праводзіцца толькі пасля распрацоўкі і ажыццяўлення мер па ахове, сярод якіх і навуковае даследаванне – ахоўныя раскопкі за кошт заказчыка будаўнічых работ. І нарэшце у 2006 годзе прымаецца наўноўшы закон, падпісаны прэзідэнтам краіны «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь», дзе ў главе 3, артыкула 13, пункт 1.3 адводзіцца месца помнікам археалогіі. У тым жа годзе Пастановаю Міністэрства культуры зацверджаны новы узор ахоўнага знака на помнік археалогіі. Ён уяўляе сабою дошку з метала або каменя у выглядзе нямецкага геральдычнага шчыта памерамі 300×420 мм з відарысамі герба Рэспублікі Беларусь, надпісам «Рэспубліка Беларусь. Гісторыка-культурнае каштоўнасць» і датаваннем гэтай каштоўнасці. У нізе знака надпіс: «Прычыненне шкоды караецца па закону». Пашкоджання ахоўнага знака разглядаецца і караецца, як і пашкоджанне помніка.

Якія прававыя нормы па ахове помнікаў археалогіі існуюць у міжнароднай практыцы? Адзначым найбольш вядомыя.

Найперш гэта Пакт Рэрыха – Дагавор «Аб ахове мастацкіх і навуковых устаноў і гістарычных помнікаў», які быў падпісаны ЗША 15 красавіка 1935 года*. Пакт Рэрыха стаў першым міжнародным актам, спецыяльна прысвечаным ахове культурных каштоўнасцяў, адзіным пагадненнем ў гэтай сферы, прынятым часткаю міжнароднай супольнасці яшчэ да Другой сусветнай вайны. Мэта гэтага дакумента – забяспечыць захаванне усіх нерухомых каштоўнасцяў, якія складаюць культурную спадчыну нацыі, у часы ваеннай небяспекі, якая пагражае знішчэнню гэтых каштоўнасцяў. Артыкул першы, гэтага пагаднення прадугледжвае, што гістарычныя помнікі (у тым ліку і археалогіі) пад час ваенных дзеянняў лічацца нейтральнымі аб’ектамі і павінны карыстацца уважлівымі адносінамі з боку дзяржаў, якія вядуць ваенныя дзеянні у зоне размяшчэнне гэтых помнікаў.

Для абазначэння помнікаў і ўстаноў культуры (музеяў, навуковых і адукацыйных цэнтраў) паводле артыкула – 3 гэтага дагавора, прадугледжваўся адметны знак – чырвоная акружнасць з трымя чырвонымі кропкамі на белым полі. Які сэнс укладаўся ў гэтаю сімволіку? Паводле тлумачэння самога Мікалая Рэрыха – тры кропкі абазначаюць тры станы часу: мінулае, сённяшняе і будучыню, аб’яднаных у коле вечнасці. Паводле другой версіі, выказанай тым жа аўтарам, тры кропкі – гэта рэлігія, веды і мастацтва, аб’яднаныя колам культуры. Размешчаны на белым палотнішчы, такі знак сімвалізуе сцяг міру.

У 1954 г. Пакт Рэрыха лёг у аснову Гаагскай «Міжнароднай канвенцыі аб абароне культурных каштоўнасцей у выніку узброеннага канфлікта»**. Гаагскую канвенцыю падпісалі прадстаўнікі 37-мі дзяржаў. У сакавіку 1999 года па ініцыятыве і непасрэдным удзеле ЮНЕСКА быў прыняты Другі пратакол да Гаагскай канвенцыі 1954 года, дзе было адзначана, што настаўленнем для яе служаць прынцыпы абароны культурных каштоўнасцяў у час вайны. Гэты дакумент быў складзены на шасці мовах: англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай, рускай і французскай.

А ў кастрычніку 1990 г. на 9-ай Генеральнай асамблеі міжнароднай суполкі па помніках і выдатных мясцінах была абвешчана хартыя па ахове і выкарыстанню археалагічнай спадчыны. У гэтым дакуменце адзначаецца, што археалагічная спадчына з’яўляецца асноўным сведкаю чалавечай дзейнасці ў мінулым і яе захаванне вельмі важнае для будучых пакаленняў. Разам з тым адзначана, што археалагічная спадчыны – гэта нетрывалае, неаднаўляльнае культурнае багацце. Таму сельская гаспадарка і землекарыстанне па гэтай прычыне павінны быць рэгламентаваны і развівацца так, каб мінімізаваць разбурэнне археалагічнай спадчыны. Зыходзячы з гэтага, ахова археалагічнай спадчыны з’яўляецца маральным абавязкам для кожнага чалавека, абавязкам кожнай краіны. Нацыянальныя заканадаўства павінны забараніць любое разбурэнне археалагічнага помніка, археалагічнага месца і яго наваколля. Нацыянальныя заканадаўствы ў галіне аховы помнікаў культуры павінны прадугледжваць і санкцыі за парушэнне законаў аб ахове археалагічнай спадчыны.

Падсумоўваючы сказанае у гэтай хартыі можна сказаць толькі адно – што ўсё сказанае ў ёй слушнае…

Музеефікацыя археалагічных аб’ектаў. Адным з накірункаў захавання археалагічнай спадчыны і папулярызацыі ведаў пра яе з’яўляецца музеефікацыя археалагічных аб’ектаў. Пра гэта, дарэчы, гаворыцца і ў спецыяльным раздзеле хартыі па ахове і выкарыстанню археалагічнай спадчыны.

Пад музеефікацыяй археалагічных аб’ектаў маецца на ўвазе зкспанаванне ўскрытых раскопкамі аўтэнтычных рэшткаў паселішча або пахавання у яго натуральным асяродку, з захаваннем стратыграфічных пластоў помніка, без якога-небудзь новабуда, муляжа і г. д., узятых пад навес, дзе забяспечваецца пэўны мікраклімат, спрыяльны для захаванасці ўскрытых раскопкамі артэфактаў і экафактаў. У асобных выпадках ускрытыя раскопкамі рэшткі старадаўніх паселішчаў могуць знаходзіцца і па-за павеццю, пад адкрытым небам, калі ім не пагражае прыроднае наваколле. Але па любому, яны усяроўна, павінны прайсці пэўную апрацоўку па кансервацыі.

Да ліку найбольш распаўсюджаных музеефікаваных археалагічных аб’ектаў можна аднесці антычныя паселішчы. Чаму? Па-першае, іх адносна шмат у басейнах Міжземнага і Чорнага мора. Па-другое, ускрытыя раскопкамі рэшткі антычных паселішчаў – складзеныя з каменю, як правіла не патрабуюць скрыванне іх пад навесам, а гэта значыць робяць магчымым іх адносна лёгка экспанаваць.

Першым археалагічным помнікам, які быў музеефікаваны, з’яўляюцца старажытнарымскія Пампеі. Гэты горад загінуў ў 79 г. н. э. у выніку вывяржэння вулкана Везувій. Пра маштабы трагедыі таго часу сведчаць ускрытыя раскопкамі парэшткі 2 тысяч чалавек, што знайшлі свой апошні прытулак пад пластом попелу і вулканічнай лавы.

Першыя раскопкі ў Пампеях пачаліся яшчэ ў 1748 г. пасля распачаўшыся тут будаўнічых работ. У выніку іх былі ускрыты старажытныя вуліцы, жылыя кватэры, хатняе начынне. Але самае галоўнае быў выяўлены надпіс: «Горад пампейцаў», што ўласна і паспрыяла індэнтэфікацыі гэтага паселішча, яго археалагічнаму вывучэнню і музеефікацыі. Навуковы падыход да гэтых раскопак быў падкладзены італьянскім археолагам Джузепе Фіарэлі, які ўзналіў іх у 1868 годзе. Так быў пакладзены пачатак стварэнню археалагічнага музея пад адкрытым небам.

Па такому прынцыпу быў музеефікаваны і антычны Херсанес, размешчаны на ускраіне сучаснага Севастопаля, раскопкі якога былі распачаты у 1888 г. Касцюшкам-Валюжэнічам, нашым земляком. Па такому жа прынцыпу утвораны і археалагічныя музеі у Анапе Краснадарскага краю (антычны Горгіпій), антычныя паселішчы Ольвія (Мікалаеўская вобласць, Україна) і Пантыкапей ў Крыме, Танаіс у Растоўскай вобласці, антычны Эфес у межах сучаснага горада Ізмір у Турцыі. А ў Сафіі (Балгарыя), у цэнтры горада, адзін з археалагічных помнікаў пасля раскопак і кансервацыі уключаны ў будынак цэнтральнага універмага і даступны для агляду масы наведальнікаў і пакупнікоў.

Другі помнік антычнага часу, ускрыты ў Сафіі, удала ўпісаны ў падземны пераход, дзе музеефікаваны старажытная вежа і сцены. А да самога перахода прыбудавана музейная зала, дзе экспануюцца знойдзеныя пры раскопках артэфакты. Мала таго, у 1976 г. урад Балгарыі прыняў пастанову згодна якой усе будаўнічыя установы пры распрацоўцы планаў забудовы абавязаны уключаць ускрытыя раскопкамі і музеефікаваныя археалагічныя помнікі у будаўнічыя комплексы.

Музеефікацыя ускрытых археалагічных аб’ектаў у гарадах уласціва не толькі помнікам антычнага часу. Ёсць прыклады музеефікацыі гарадскіх паселішчаў больш позняга часу. Напрыклад, у Празе (Чэхія) раскапаны і музеефікаваны рэшткі паселішча IX–X ст., якія знаходзяцца пад будынкамі і плошчамі сучаснага пражскага крамля – Градчаны. У Мехіка – сталіцы Мексікі пад час будаўніцтва лініі метро ў 1966–1967 гг. былі ўскрыты рэшткі храмаў ацтэкаў XII–XVI стст. і часткі гарадской забудовы сталіцы ацтэкаў – Тэначцітлана, якія затым пераўтварылі ў падземны археалагічны музейны комплекс. Музеефікавана і сталіца інкаў – горад Мачу-Пікчу, які датуецца XVI ст. Праўда, размешчаны высока ў горах, ён не перакрыты якімсці павільёнам, а раскапаны археолагаміі экспануецца под адкрытым небам. Ператвораны ў падземны музей і рэшткі Кузнецкага мóста XVIII ст. праз раку Няглінную у Маскве пад Манежнай плошчаю побач з гасцініцай «Масква».

Музеефікаваны рэшткі некаторых старажытнарускіх храмаў. Напрыклад, толькі ў Беларусі гэта зроблена ў дачыненні да рэшткаў Полацкай Сафіі ХІ ст., убачыць якія сёння можна ў сутарэнні Сафіі XVIII ст., Ніжняй царквы ХІІ ст. у Гродна, над якой узведзены драўляны павільён і рэшткі тураўскага храма ХІІ ст., перакрытага павеццю са шкла і бетону. З помнікаў абарончага дойлідства, што музеефікаваны ў нас, у Беларусі, адзначым рэшткі Нарожнай вежы XIV-XVI стст. у Віцебску, над якімі узведзены павільён у стылі вежы XVI ст. Па-за межамі Беларусі музеефікацыя рэшткаў стражытнарускіх храмаў вядомы ў Кіеве, Пераяславе-Хмяльніцкім, у Івана-Франкоўскай вобласці, на месцы стражытнага Галіча і інш. А музеефікаваныя рэшткі замкаў-камяніц вядомы ў Польшчы (Кракаў, Вавель), у Літве (Каунас), Латвіі (Арайшы) і інш.

Прыведзеныя вышэй прыклады музеефікацыі археалагічных аб’ектаў, як гэта відаць з тэксту, тычацца выключна мураванай забудовы. У той жа час вядома, што абсалютная большасць гарадоў лясной паласы Усходняй Еўропы (а ў Старажытнай Русі выключна ўсе гарады) мелі драўляную забудову, за выключэннем, зразумела, культавых пабудоў, і ў рэдкіх выпадках, дамоў высокага гарадскога соцыума: князёў, баяр, епіскапаў.

Першая спроба музеефікаваць участкі гарадской драўлянай забудовы старажатнарускага часу адносіцца яшчэ да 1910 года. Так, у той год М. Рэрыхам і М. Макаранкам былі праведзены раскопкі на Рурыкавым гарадзішчы пад Ноўгарадам і ў самім Наўгарадзе на тэрыторыі Крамля. Было ўскрыта сем стратыграфічных напластаванняў з рэшткамі драўлянай забудовы і вызначаны іх ўзрост. Мелася за мэту захаваць ускрыты участак для усеагульнага аглядання хаця б да XV археалагічнага з’езда, які праводзіўся ў Ноўгарадзе у 1911 годзе. Але раскоп прышлося ўсё ж засыпаць…

Упершыню справа музеефікацыі рэшткаў драўлянай забудовы старажытнарускага горада была ажыцёўлена ў Беларусі на працягу 70-х гадоў мінулага стагоддзя. Чаму менавіта тут і менавіта ў гэтыя часы?.

Справа ў тым, што менавіта ў Беларусі, на пачатку 70-х гадоў, быў вынайдзены спосаб кансервацыі вільготнай археалагічнай драўніны, гэта па-першае. А па-другое, менавіта тут, пры раскопках гарадзішча летапіснага Берасця (старажытнага Брэста) былі выяўлены драўляныя пабудовы, якія захаваліся на 5–6 і нават па 11–12 вянкоў вышыні зруба, па сутнасці на сваю першапачатковую вышыню, чаго нідзе, акрамя яшчэ як і ў Віцебску, на яго колішнім Верхнім замку, спецыялістамі не фіксавалася. Гэта дало падставы Савету міністраў БССР ў 1972 годзе прыняць спецыяльнае рашэнне аб стварэнні на базе раскопак старажытнага Брэста археалагічнага музея «Берасце», які быў адчынены ў 1982 годзе, амаль праз два дзесятка гадоў пасля пачатку раскопак на гарадзішчы. Знешне ён уяўляе сабою стацыянарную павець са шкла і бетона у выглядзе двухсхільнага даха традыцыйнага, старадаўняга жытла. Экспазіцыйная плошча гэтага музея складае 1832 кв. м. Яна уключае тры дзесяткі драўляных пабудоў XIII ст., участкі некалькіх вулічных маставых, выкладзеных з дошак, бярвенняў і аполкаў дрэва, дваравых вымастак і вастраколаў. Усе экспануемыя ўчасткі гэтай забудовы аўтэнтычныя, знаходзяцца ў стане in sity – г. зн. у сваім першапачатковым, непарушаным стане, у тым, як яны былі выяўлены пад час раскопак. Наўкола закансерваванага роскопа экспануецца выстава выяўленных раскопкамі артэфактаў XI– XIV ст., якія налічваюць у агульнай колькасці каля 40 тысяч адзінак. Выключная заслуга ў археалагічных раскопках старажытнага Брэста і стварэнню на базе гэтых раскопак археалагічнага музея належыць беларускаму археолагу П.Ф. Лысенку.

Аналагічнае рашэнне аб стварэнні археалагічнага музея было прынята урадам рэспублікі ў 1980 годзе адносна Віцебска. Тут на тэрыторыі колішняга Верхняга замка археалагічнымі раскопкамі 1978 г. былі ўскрыты ўчасткі з рэшткамі гарадской драўлянай забудовы XIII–XIV стст. на плошчы звыш 600 кв. м. Асобныя пабудовы мелі захаванасць па 5–6 вянкоў вышыні зрубаў, добра захаваліся участкі вуліц, дваровых вымастак і вастраколы. Частка раскопа была выпрацавана да мацерыка на глыбіню каля 7-мі метраў (гэта выклікалася будаўнічымі патрэбамі горада), а частку раскопа, плошчаю звыш 210 кв. м пакінулі на узроўні распрацоўкі напластаванняў і рэшткаў забудовы XIII–XIV стст., якія мелі найбольш добрую захаванасць. Іх перакрылі часовым навесам. Гэта ўласна і дало падставы планаваць тут стацыянарны археалагічны музей старажатнага Віцебска. Але праз дзесяць гадоў часовы навес над раскопам разабралі і раскоп засыпалі…

Такое ж рашэнне было прынята Саветам міністраў рэспублікі і па мінскаму замчышчу ў 1987 г., дзе раскопкамі 1984–1985 гг. на месцы плануемай станцыі мятро «Няміга» была ўскрыта драўляная забудова Мінска XII–XIII стст., прадстаўленая рэшткамі ўмацаванняў, жылымі і гаспадарчымі пабудовамі. Але і гэтае рашэнне аб музеефікацыі, як і рашэнне аб стварэнні археалагічнага музея у Віцебску – не ажыццявілася. Асноўная прычына, па якой абодва гэтыя рашэнні не былі выкананы, гэта адсутнасць у рэспубліцы спецыяльнага падраздзялення, якое б узялося выконваць работы па кансервацыі археалагічнай драўніны: ускрытых рэшткаў старадаўняй гарадской забудовы і недахоп дзяржаўных сродкаў на праектаванне і будаўніцтва стацыянарных павільёнаў над вызначанымі пад музеефікацыю археалагічнымі раскопкамі. Такім чынам, археалагічны комплекс «Берасце» застаецца пакуль адзіным у свеце аб’ектам, дзе музеефікаваныя рэшткі драўлянай забудовы старажытнарускага горада.

Аб’ектам увагі для музеефікацыі сталі і некаторыя помнікі эпохі каменнага веку. Так, стаянкі эпохі палеаліту музеефікаваныя у пячорах каля паселішча Лезэйзі у Францыі, каля паселішча Вертэшсёлёш у Венгрыі, дзе над месцам выяўлення парэшткаў пітэкантрапа быў узведзены стацыянарны павільён і дзе экспануюцца тагачасныя прылады працы і самае, галоўнае, захоўваецца стратыграфічная калонка старадаўніх напластаванняў, што дае магчымасць наведвальнікам бачыць, як стагоддзе за стагоддзем адбывалася утварэнне культурнага пласту.

Музеефікаваныя і рэшткі палеалітычнага паселішча (частка яго) у Касцёнках Варонежскай вобласці (Расія). Тут узведзены павільён плошчаю 1 200 кв. м, пад якім косцевыя рэшткі не менш як ад 30 мамантаў, вогнішчы з магутным пластом (да 60 см) попелу і вугля, гаспадарчыя ямы – схованкі для прадуктаў харчавання: мяса, рыбы і інш. А ў Бранскай вобласці, што па суседству з Беларуссю, у вёсцы Родзінава Пагарскага раёна мясцовым калгасам утвораны свой археалагічны музей над археалагічным раскопам палеалітычнай стаянкі, дзе пад павеццю экспануюцца ўскрытыя раскопкамі рэшткі касцяка маманта і тагачасныя прылады працы. Мімаходзь адзначым, што гэты помнік быў адкрыты яшчэ ў 1934 годзе беларускім археолагам К.М. Палікарповічам і даследаваўся ім у 1947 годзе. Праводзіў даследванні па гэтаму помніку у 1961–1962. 1967 гг. і іншы беларускі археолаг У.Дз. Будзько. Датуецца гэты помнік перыядам каля 20–18 тысяч гадоў да н. э.

Ёсць узоры музеефікацыі помнікаў каменнага веку больш поздняга часу-неаліту. Гэта петрогліфы – наскальныя выявы ў Карэліі, выкананыя ў тэхніцы кропкавай выбіўкі, над якімі таксама узведзена стацыянарны павільён. І музеефікацыя раскопанага неалітычнага «горада» Чатал-Гуюк у Турцыі. Была спроба музеефікаваць краснасельскія неалітычныя шахты па здабычы крэменю. У 1969 г. Савет міністраў БССР прыняў нават пастанову аб стварэнні тут дзяржаўнага запаведніка, але гэта пастанова, на жаль засталася нерэалізаванаю.

 

Літаратура:

1. Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Мн., 1993. Гл. артыкулы: ахова помнікаў археалогіі, ахоўнае абавязацельства, ахоўная зона, ахоўны знак, раскопкі скарбашукальніцкія, археалагічны музей «Бярэсце», музеефікацыя.

2. Бадер О.Н. Музеефикация археологических памятников // Советская археология. 1978. № 3. С. 138–153.

 

Пытанні для самакантролю:

1. Прывядзіце два–тры прыклады неахайных адносінаў да помнікаў археалогіі.

2. Якія заканадаўчыя акты па ахове помнікаў прыняты у Рэспубліцы Беларусь ў апошнія дзесяцігоддзі.

3. Што такое Пакт Рэрыха?

4. Прывядзіце прыклад музеефікацыі археалагічных помнікаў, у тым ліку і ў нас, у Беларусі.

 


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.007 сек.)