|
|||||||||||||||||||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
ЗаключэннеПрадстаўлены вучэбны дапаможнік «Уводзіны у археалогію» з’яўляецца першай спробаю у выданні курса такога зместу. Звычайна на гэту тэму выкладчыкі адводзяць пару-другую гадзін. Мы ж пастараліся пашырыць гэтую тэму, улічваючы, што нашы слухачы – першакурснікі, пра археалогію, як пра самастойную па метадах даследвання навуку, ведаюць вельмі павярхоўна. Разам з тым наш дапаможнік не прэтэндуе на поўнае і ўсебаковае асвятленне тэмы. Найперш гэта звязана з абмежаваным аб’ёмам выдання. А па-другое, асобныя раздзелы, што планаваліся, але не атрымалі у гэтым выданні асвятлення, патрабуюць дадатковага вывучэння, прапрацоўкі і адаптацыі іх для успрымання студэнтамі. Так, па-за межамі выдання засталіся такія тэмы як «біблейская археалогія», «археалогія эксперыментальная або жывая», «этнаархеалогія», «археалогія ў творах мастацтва і ў школьнай працы настаўніка гісторыі» і г. д. Але будзем спадзявацца, што гэты недахоп удасца выправіць пры перавыданні дапаможніка. Да таго ж, спадзяемся на дабразычлівыя заўвагі калег, якія паспрыяюць паляпшэнню якасці дапаможніка. І нарэшце, пару абагульняючых сказаў пра значэнне археалогіі. Археалогія самая рамантычная з усіх навук, таму што яна, як ніводная з усіх астатніх навук, стварае магчымасць для фізічнага аднаўлення мінулага. А па словах вядомага рассійскага археолага, доктара навук, Леаніда Беляева археалогія сёння гэта ўжо не толькі навука, не толькі вучэбная дысцыпліна, але ўжо і грамадская з’ява. Змест
У некаторых выданнях можна сустрэць сцвярджэнне, што тэрмін «археалогія» упершыню ужыў грэчаскі гісторык Фукідзід яшчэ ў 5 ст. да н. э. Між тым гэта незусім так. Справа ў тым, як адзначае сам Фунідзід, ён для напісання сваіх твораў поруч з іншымі крыніцамі прыцягваў і матэрыяльныя, у прыватнасці надпісы на камянях надмагілляў і інш, што з пазіцыі дня сённяшнега можна разглядаць як археалагічныя помнікі. Відаць гэта акалічнасць і дае падставы некаторым аўтарам лічыць Фукідзіда родапачынальнікам тэрміна «археалогія», хаця у яго творах, гэта слова не сустракаецца. Такім чынам прыарытэт у выкарыстанні тэрміна «археалогія» належыць Платону. [1] Платон – грэчаскі філосаф, які жыў каля 427-347 гг. да н. э. Вучань і сябра філосафа Сакрата, заснавальнік уласнай філасофскай школы – Акадэміі, аўтар больш як трыццаці трактатаў. [2] Сакрат – грэчаскі філосаф, які жыў у 470-399 гг. да н.э. Настаўнік Платона. [3] Гіпій, жыў у IV ст. да н.э., грэчаскі сафіст, матэматык, астраном, граматык і археолаг. Вызначаўся красамоўствам і незвычайнай памяццю. [4] Сімптаматычна, што першы агульнарускі летапісны звод пачатку XII ст. мае назву, сугучную паняццю «археалогія» для перыяду антычнасці, а менавіта: «Аповесць мінулых часоў». [5] Дыянісій Галікарнаскі – грэчаскі гісторык і аратар, жыў каля 60-5 гг. да н.э. Асноўная работа «Рымскія старажытнасці» ў 20-ці кнігах. [6] Іосіф Флавій – іудзейскі гісторык, жыў каля 37-100 гг. н.э., пісаў па-грэчаску. Асноўная работа «Іудзейская вайна». * Але ў Беларусі навуковае падраздзяленне з назваю «Сэкцыя архэолёгіі»працягвала існаваць у складзе Інстытута гісторыі Беларускай Акадэміі навук да 1941 году ўключна. [7] На тэрыторыі Англіі пахаванні са знешнімі прыкметамі з’яўляюцца ўжо ў пару ранняга і сярэдняга неаліту. Гэта так званыя найтбэйнскія «курганы» уіндмілхілскай археалагічнай культуры. Яны маюць выгляд вузкіх і доўгіх насыпаў, валападобнай формы. У канцы энеаліту і на пачатку бронзавага веку курганы вядомыя і на Каўказе (майкопская археалагічная культура). [8] На думку некаторых даследчыкаў, знешні выгляд курганоў ў старажытнасці быў трохі іншым. Па-першае, курганы былі крыху вышэйшыя, а схілы іх больш стромкія. З цягам часу грунт у насыпу курганоў асеў і вышыня іх зменшылася. Па-другое, на вяршыні кургана, ці наўкола яго магло быць узведзена нейкае драўлянае збудаванне, якое натуральна да нашага часу не магло захавацца [Гл. Грязнов М.П. Курган как архитектурный памятник / Тезисы докладов на заседаниях, посвящённых итогам полевых исследований в 1960 г. М., 1961. С.22-25]. Наводзіць на такую думку даследчыкаў, відаць, той факт, што навокал значнай большасці курганоў маюцца ровікі, а на іх вершыні прасочваюцца паглыбленне, западзіна. [9] Змяшчалі скарбы ў посуд, тканіну, бяросту. Часам спалучаючы ўсе віды ўпакоўкі. Зверху посуд – гаршчок маглі заліваць вадкім воскам ці смалою і абгортваць дадаткова тканінаю. 1 У некаторых навуковых выданнях па археалогіі часам, замест слоў «культурны пласт», ужываюць «культурны слой». [10] Вышыня палёту птушкі – велічыня непастаянная, можна сказаць умоўная. Пад ёй найчасцей за ўсё разумеюць тую вышыню, якая дае магчымасць ахапіць адзіным позіркам зверху ўвесь аб’ект. * Праўда, калі быць дакладным, хуткасць паўраспаду ізатопа С 14 складае 5588 гадоў. Але амерыканскія фізікі У.Б. Мэнн і У.Ф. Марлоў зрабілі папраўку і да гэтай лічбы. Па іх назіраннях хуткасць паўраспаду С 14 складае 5760 гадоў. * Нобелеўская прэмія – міжнародная прэмія, якая з 1901 г. штогод прысуджаецца за даследаванні і адкрыцці ў галіне фізікі, хіміі, фізіялогіі або медыцыне; па літаратуры і за намаганні ў справе ўладкавання міру паміж народамі. Выдаецца з працэнтаў капіталу завешчанага А.Нобелем Шведскай Акадэміяй навук, лічыцца прэстыжнай у навуковым свеце. Сярод нашых землякоў, яе ўдастоены расійскі фізік Жарэс Алфёраў і палітык Шымон Перэс. [11] Імануіл Кант (1724 — 1804) — выбітны нямецкі філосаф, прафесар Кёнігсбергскага універсітэта, родапачынальнік нямецкага класічнага ідэалізму. Выклаў касмаганічную гіпотэзу пра паходжанне Сонечнай сістэмы. [12] Гл. Рыбаков Б.А. Архитектурная математика древнерусских зодчих// Советская археология, 1957. № 1. [13] Гл. Алексеев Л.В. Западные земли домонгольской Руси: очерки истории, археологии, культуры: в 2 кн. М., 2006. Кн. 2. С. 80. [14] У Беларусі спробу выкарыстаць метад магнітнай разведкі прадпрыняў ў 1975 г. А.А. Егарэйчанка на гарадзшчы старажытнага Рагачова. * Арыстоцель — грэчаскі філосаф (384 — 322 гг. да н. э.), вучоны-энцыклапедыст, вучань Платона, выхавацель Аляксандра Македонскага ў яго юнацтве. * Краніалогія ад грэчаскага kranion — чэрап + logos — навука, аддзел антрапалогіі і заалогіі, які вывучае чарапы людзей і жывёл. * Грануляцыя -- паступовае зарастанне раны новымі тканкамі, а таксама гэта тканка. * Такія складаныя і па сённяшніх мерках аперацыі не маглі праводзіцца без анестэзіі. У нас няма звестак пра анестэзію тых часоў. Можна толькі меркаваць, што яна была расліннага паходжання, напрыклад, лісцё блёкату чорнага – huoscyamus niger L., якое як анестэцік ужывалі антычныя медыкі. * Прыкладам таму перыяд 8 – 5 тыс. да н.э.на тэрыторыі Малой Азіі—дакерамічны неаліт, з элементамі вытворчай формы гаспадаркі (пачатковыя формы земляробства і жывёлагадоўлі) –а ў лясной паласе Еўропы – культуры паляўнічых і рыбаловаў, прысваюваючая форма гаспадаркі, якуя, у большасці сваёй была ўласціва гэтым плямёнам і ў прышлую эпоху. * Слова азімут паходзіць з арабскай мовы as- sumut і перакладаецца як шлях. У астраноміі гэтым тэрмінам абазначаюць вугал паміж накірункам на поўнач і накірункам на які небудзь прадмет мясцовасці (дрэва, будынак, помнік)). [15] «Тэрмін», які даволі часта тады ўжываў генеральны сакратар ЦК КПСС таварыш Гарбачоў М.С. * Адзначым, што пісталетамі сістэмы «Браунінг» і «Вáльтэр» у 30-я гады карысталіся некаторыя старшыя камандзіры НКУС, гэты факт агульнавядомы. * Аналагічны па змесце дакумент, але на імя грамадзяніна Мордыхая Шулескеса быў знойдзены ў гэты дзень у другім партмане. * Падрабязна пра гэта глядзіце ў раздзеле «Палявая археалогія: раскопкі». * Клей на ацэтоне, можа прычыніць шкоду знаходцы, таму лепш выкарыстоўваюць клей на спіртавой аснове. ** Ёмкасць для гэтага павинна быць з тэрмашкла, або металичная, але эмалированая. * На жаль, на сёння ў Беларусі няма падраздзялення, якое б займалася кансервацыяй археалагічнай драўніны. Як у такіх умовах захаваць вырабы з дрэва, выяўленыя ў раскопках? Вырабы з хвойных парод больш трывалыя, чым з лісцевых парод. Таму можна гэтыя знаходкі змясціць у сухое сена ў цёмнае памяшканне, што забяспечыць знаходцы паступовае высыханне і адносна невялікую дэфармацыю. Пры гэтым само сена будзе паглынаць вільгаць, таму яго неабходна будзе перыядычна мяняць (гл. Авдусин Д.А. Полевая археология СССР. Учеб. пособие. – 2-е изд. М.: Высшая школа, 1980. с. 258). Пасля гэтага знаходку можна апрацаваць гарачым вадкім парафінам. Мы правяралі гэты метад на практыцы пад час нашых раскопак у Віцебску на Верхнім замку. Вынік быў станоўчы. * Гіпс – мінерал белага колеру, разнастайнасць кальцыя. У абпаленым выглядзе і размолаты ён ужываецца ў архітэктуры малых формаў, скульптуры і хірургіі для фіксацыі паламаных частак цела. Алебастр – разнастайнасць гіпсу, адрозніваецца ад апошняга больш цёмным колерам. Ужываеца найчасцей для тынкоўкі. Для рэстаўрацыі глінянага посуду гіпс ці алебастр разводзяць да кансістэнцыі гушчыні смятаны 30% тлустасці. На ўнутраны бок посуду мацуюць пласціну з пласціліну, а знешні бок заліваюць гіпсам. Пасля падсыхання, хвілін праз 15 – 20, знешні бок посуду акуратна падпрацоўваюць нажом, пазбаўляючыся лішкаў гіпсу. Пасля поўнага высыхання – здымаюць пласцілін,а знешні бок падпраўляюць дробнай наждачнай скуркай. Затым гэтае месца можна таніраваць у колер, блізкі да колеру посуду. * На стан 2010 года. * Дажджавая вада зацякае у шчыліны муроўкі, а лёд, што утвараецца у сцюжу разрывае гэтыя муры. * Менавіта з 1889 г. упершыню фіксуецца гэта назва дакумента – «Адкрыты ліст», якая на дзесяцігоддзі стане асноўным дакументам для археолагаў пры правядзенні палявых даследаванняў. * Прыгадайце, калі быў узарваны Рагвалодаў камень? ** Цяпер згадайце пра тыя земляныя, будаўнічыя работы, што вяліся на гэтым гарадзішчы пасля гэтай пастановы.
* Цяпер вярніцеся на некалькі старонак назад і адшукайце год самых буйных работ па знішчэнню культурнага пласта на Верхнім замку Віцебска. * Ліга абароны культуры выступіла з ініцыятываю святкаваць 15 красавіка – дзень падпісання Пакта Рэрыха як «Дзень культуры». У Літоўскай рэспубліцы «Дзень культуры» – 15 красавіка зацверджаны сеймам як дзяржаўнае свята. ** Рэрых Мікалай Канстанцінавіч – вядомы мастак і археолаг першай паловы XX ст. Праводзіў раскопкі у Ноўгарадзе, вывучаў курганы і жальнікі, гарадзішчы, стаянкі неаліта Расіі. Заснавальнік некаторых метадаў палявога даследаванне помнікаў: прасейванне культурнага пласта, графічная факсацыя ускрытых раскопкамі рэшткаў і інш. Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.006 сек.) |