|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
ЗМЕСТ СПРАВАЗДАЧЫ. Справаздача павінна ўключаць: тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўныя раздзелы, заключэнне
Справаздача павінна ўключаць: тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўныя раздзелы, заключэнне. У якасці асноўных раздзелаў рэкамендуюцца: 1. Тэхналогія і абсталяване вытворчасці (рэчыва, матэрыялу). 2. Аб'ект дыпломнага праектавання. 3. Эксплуатацыя і рамонт. 4. Аўтаматызацыя і электрапрывад. 5. Ахова працы і навакольнага асяроддзя. Уводзіны. Даецца характарыстыка прадпрыемства, яго структуры, выпускаемай прадукцыі. Тэхналогія і абсталяванне вытворчасці. Прыводзіцца тэхналагічная схема вытворчасці і даецца апісанне тэхналогіі з указаннем сыравінных матэрылаў, тэхналагічных рэжымаў, асноўных стадый. Тут жа прыводзіцца тэхнічная характарыстыка абсталявання, якое выкарыстоўваецца ў дадзенай тэхналогіі. Характарыстыка абсталявання можа быць аформлена ў выглядзе табліц. Аб’ект дыпломнага праектавання. Даецца падрабязнае апісанне тых машын, апаратаў, установак, якія з'яўляюцца аб'ектам дыпломнага праектавання. Апісанне суправаджаецца эскізамі, схемамі, кінематычнымі схемамі прывада, схемамі гідра- і пнеўмапрывада. Высвятляюцца ўсе тэхналагічныя параметры машыны (апарата), праводзіцца іх аналіз. Даецца ацэнка аб’екта дыпломнага праектавання з пункта гледжання матэрыялаемкасці, энергаемкасці, узроўню ўніфікацыі, экалагіных паказчыкаў. На аснове крытычнага аналізу аб’екта фармулююцца яго недахопы. Вызначаюцца асноўныя напрамкі па прадухіленню гэтых недахопаў, прыводзяцца прапановы па рэканструкцыі, мадэрнізацыі аб'екта дыпломнага праектавання. Эксплуатацыя і рамонт. Указваюцца мерапрыемствы па тэхнічнаму абслугоўванню машыны (апарата), перыядычнасць іх правядзення. Апісваецца паслядоўнасць разборкі і зборкі машыны (апарата), мантажу яго на месцы ўстаноўкі. Прыводзіцца схема і карта змазкі. Высвятляюцца і ўказваюцца найболып зношваемыя вузлы, дэталі. Даецца аналіз канструкцыі машыны (апарата) з пункта гледжання рамонтапрыгоднасці, указваюцца недахопы. Аутаматызацыя і электрапрывад. Прыводзіцца схема аўтаматызацыі альбо электрапрывада аб’екта дыпломага праектавання, апісваецца прынцып яе дзеяння. Даецца спецыфікацыя элементаў схемы з указаннем тыпаў і тэхнічных характарыстык. Ацэньваецца ўзровень аўтаматызацыі, даецца крытычная ацэнка і высвятляюцца недахопы. Ахова працы і навакольнага асяроддзя. Указваецца наяўнасць шкодных і небяспечных вытворчых фактараў, метады прадухілення іх уздзеяння на чалавека. Апісваюцца агульныя правілы тэхнікі бяспекі пры эксплуатацыі і рамонце аб?екта дыпломнага праектавання. Даецца ацэнка дастатковасці мер бяспекі, указваюцца недахопы. Заключэнне. Падводзіцца вынік усёй работы, выкананай на практыцы. Даецца ацэнка ўмоў практыкі і яе карысці. Заключэнне рэкамендуецца выконваць у выгдядзе асобных пунктаў. Заувага. Калі студэнт праходзіць пераддыпломную практыку на той жа вытворчасці, што і канструктарска-тэхналагічную, і тэма дыпломнага праекта з’яўляецца працягам курсавога, то раздзелы 1 і 3 у справаздачы не з’яўляюцца абавязковымі.
4. МЕТАДЫЧНЫЯ ЎКАЗАННІ
4.1. Перад ад'ездам на практыку студэнт павінен атрымаць на кафедры праграму практыкі і дзённік і азнаёміцца з "Памяткай студэнту аб вытворчай практыцы", якая знаходзіцца ў канцы дзённіка. 4.2. Кіраўніком практыкі ад універсітэта ў дзённік павінна быць упісана індывідуальнае заданне і каляндарны план-графік праходжання практыкі. 4.3. Пасля прыбыцця на месца практыкі загадам па прадпрыемству студэнтам назначаецца кіраўнік практыкі ад прадпрыемства. 4.4. Студэнт дапускаецца да праходжання практыкі толькі пасля інструктажу па тэхніцы бяспекі. 4.5. Перамяшчэнне студэнтаў па рабочых месцах і збор неабходнага матэрыялу ажыцяўляецца ў адпаведнасці з праграмай і каляндарным планам-графікам, складзенным кіраўніком практыкі ад універсітэта і ўзгодненым з кіраўніцтвам прадпрыемства. 4.6. Пасля зацвярджэння кожнага этапу студэнт абавязаны зрабіць запіс у дзённіку аб выкананай рабоце і аформіць яе вынікі як частку справаздачы. 4.7. За якасць сабранага матэрыялу, яго сваечасовае афармленне, выкананне правілаў унутранага распарадку нясе адказнасць студэнт-практыкант. 4.8. Да заканчэння практыкі студэнт павінен мець цалкам аформленную справаздачу і дзеннік з характарыстыкай-водгукам кіраўніка практыкі ад прадпрыемства. Абодва гэтыя дакументы павінны быць ім падпісаны і завераны пячаткамі. 4.9. Абарона справаздачы па агульнаінжынернай практыкі праходзіць у апошні дзень непасрэдна на прадпрыемстве перад камісіяй у складзе кіраўнікоў практыкі ад універсітэта і прадпрыемства. Пры абароне кантсруктарска-тэхналагічнай і пераддыпломная практык студэнт па прыбыцці ва універсітэт здае справаздачу на праверку кіраўніку, а потым на працягу тыдня абараняе яе перад камісіяй, складзенай з выкладчыкаў выпускаючай кафедры.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |