АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

ЗМЕСТ СПРАВАЗДАЧЫ

Читайте также:
  1. А теперь запишите все самые важные для вас дела, разместив их в порядке приоритетности. Даже простое занесение их в список вызовет у вас чувство уже некоторого контроля над ними.
  2. Агульная характарыстыка і асаблівасці пабудовы зместу літаратурнай адукацыі па ступенях навучання
  3. Алкоголик и его семья нуждаются в том, чтобы возместить друг другу ущерб
  4. В зале ресторана удобно разместятся 50 человек
  5. Где разместить вашу историю
  6. Заказав кокосовый коктейль он разместился у барной стойки, и устремил задумчивый взгляд в море.
  7. ЗМЕСТ АГУЛЬНАІНЖЫНЕРНАЙ ПРАКТЫКІ
  8. ЗМЕСТ СПРАВАЗДАЧЫ
  9. ЗМЕСТ СПРАВАЗДАЧЫ
  10. Зыходныя метадалагічныя перадумовы і прынцыпы пабудовы зместу вучэбнага прадмета
  11. Как правильно разместить точку доступа?

 

Справаздача па практыцы павінна ўключаць: тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўныя раздзелы, заключэнне, спіс выкарыстаных крыніц. У якасці асноўных раздзелаў рэкамендуецца:

1. Тэхналогія вытворчасці (рэчыва, матэрыялу).

2. Асноўнае тэхналагічнае абсталяванне.

3. Дапаможнае абсталяванне.

4. Аб!ект курсавога праектавання.

5. Арганізацыя канструктарскай службы прадпрыемства.

6. Арганізацыя рамонтнай службы прадпрыемства.

7. Дапаможныя службы прадпрыемства.

Змест. Змест афармляецца ў адпаведнасці з ДАСТ 2.105, ДАСТ 7.32 і паслядоўна павінен ўключаць у сябе: уводзіны, нумары і назвы усіх радзелаў і падрадзелаў, заключэнне, спіс выкарыстаных крыніц і дадаткаў з указаннем нумароў старонак, на якіх яны размешчаныя.

Уводзіны. Даецца характарыстыка прадпрыемства, яго структуры, прадукцыі, што выпускаецца.

Тэхналогія вытворчасці. Прыводзіцца тэхналагічная схема вытворчасці канкрэтнага (указанага ў індывідуальным заданні) рэчыва, прадукту, вырабу. Абсталяванне звычайна паказваецца ў выглядзе спрошчаных контураў і злучаецца лініямі сувязі з указаннем напрамку руху матэрыяльных плыняў. Пры апісанні тэхналагічнага працэсу даецца характарыстыка сыравінных матэрыялаў, указваюцца тэхналагічныя рэжымы і параметры па кожнай стадыі, высвятляюцца недахопы і праблемы тэхналагічнага працэсу.

Асноўнае тэхналагічнае абсталяванне. Прыводзіцца тэхнічная характарыстыка, даецца апісанне канструкцыі і прынцыпу дзеяння асноўнага тэхналагічнага абсталявання, указваюцца недахопы. Апісанне канструкцыі абавязкова суправаджаецца схемай, эскізам, кінематычнай схемай машыны, апарата.

Дапаможнае абсталяванне. Даецца тэхнічная характарыстыка пад'ёмна-транспартных машын, транспарцёраў, элеватараў, помпаў, газадувак, кампрэсараў, указваецца іх прызначэнне. Звесткі аб дапаможным абсталяванні можна афармляць у выглядзе табліцы.

Аб'ект курсавога праектавання. Аб'ектам курсавога праектавання звычайна з'яўляецца адна канкрэтная машына альбо апарат. У дадзенай частцы справаздачы прыводзіцца характарыстыка і даецца дэталёвае апісанне канструкцыі і прынцыпу дзеяння машыны (апарата) і яе асноўных вузлоў. Прыводзяцца схемы, эскізы машыны ў цэлым, яе складальных частак, кінематычныя і гідраўлічныя схемы прывада, карта і схема змазкі. Указваюцца канструкцыйныя матэрыялы, ацэньваецца металаёмістасць, энергаёмістасць, узровень уніфікацыі. Аналізуюцца недахопы ў рабоце машыны (апарата) і даюцца прапановы па іх прадухіленню.

Арганізацыя канструктарскай службы. Указваюцца структура канструктарскага бюро прадпрыемства, яго асноўныя аддзелы і тыя задачы, якія яны выконваюць. Апісваюцца асноўныя стадыі праектавання, работы, якія выконваюцца на кожнай з іх, указваецца тэхнічная і нарматыўная дакументацыя, якая выкарыстоўваецца пры гэтым.

Арганізацыя дапаможнай службы. Прыводзіцца арганізацыйная структура рамонтна-механічнай службы прадпрыемства. Указваюцца задачы, якія выконвае аддзел галоўнага механіка, рамонтна-механічны цэх, цэхавыя рамонтныя службы. Дапаможныя службы прадпрыемства. Прыводзіцца араганізацыя дапаможных службаў і цэхаў прадпрыемства. Указваюцца функцыі і задачы, якія выконвае транспартная, энергетычная, экалагічная службы.

Заключэнне. Падводзіцца вынік усёй работы, праведзенай на практыцы. Даецца ацэнка ўмоў практыкі і яе карысці. Заключэнне рэкамендуецца выконваць у выглядзе асобных пунктаў.

Спіс выкарыстаных крыніц. Гэты спіс афармляецца па ДАСТ 7.1. Ён павінен уключаць усё выкарыстаныя інфармацыйныя крыніцы ў парадку з?яўлення спасылак на іх у тэксце, змяшчаецца пасля выкладу тэкставага матэрыялу перад дадаткам і друкуецца з абзацнага водступу.

 


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.)