|
|||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
ЗМЕСТ АГУЛЬНАІНЖЫНЕРНАЙ ПРАКТЫКІПРАДМОВА
Сапраўдная скразная вучэбная праграма практыкі спеціяльнасці 1-36 07 01 «Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў» распрацавана ў адпаведнасці з Палажэннем аб вучэбнай і вытворчай практыцы УА «Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта» зацверджанага рэктарам І.М. Жарскім 31.03.2004 г. Парадак арганізацыі і правядзення практык, кантроль і падвядзенне вынікаў ажыццяўляецца паводле вышэйназваннага палажэння. Агульнаінжынерная, канструктарска-тэхналагічная і пераддыпломная практыкі студэнтаў-вочнікаў III, IV і V курсаў спецыяльнасці 1-36 07 01 «Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў» праводзіцца ў адпаведнасці з вучэбным планам адпаведна ў шостым, восьмым і дзесятым семестрах. Пераддыпломная практыка студэнтаў-завочнікаў VI курса праводзіцца ў дванаццатым семестры. Агульнаінжынерная практыка групавая. Група ў поўным складзе пад кіраўніцтвам выкладчыка праходзіць практыку на базавым прадпрыемстве. У час праходжання практыкі студэнты выконваюць заданні, прадугледжаные праграмай. Праграма практыкі дапауняецца планам-графікам, складзенным на кожную групу студэнтаў. Студэнты, знаходзячыся на практыцы, цалкам падпарадкоўваюцца правілам унутранага распарадку прадпрыемства.
АГУЛЬНАІНЖЫНЕРНАЯ ПРАКТЫКА
МЭТА I ЗАДАЧЫ ПРАКТЫКІ
Асноўнай мэтай практыкі з'яўляецца замацаванне тэарэтычных ведаў па агульнаінжынерных дысцыплінах, такіх як "Гідраўліка, гідрамашыны і гідрапрывад", "Дэталі машын і ПТМ", "Матэрыялазнаўства і засцярога ад карозіі", "Тэхналогія машынабудавання" і інш. Гэта мэта дасягаецца шляхам практычнага азнаямлення з абсталяваннем, вывучэння яго рабочых характарыстык, умоў работы. Такім абсталяваннем з'яўляюцца помпы, кампрэсары, вентылятары, пад'емна-транспартныя машыны, прывады машын. Важнай задачай агульнаінжынернай практыкі з'яўляецца таксама атрыманне навыкаў па правільнаму выбару канструкцыйных матэрыялаў і тэхналогіі выбару дэталей.
ЗМЕСТ АГУЛЬНАІНЖЫНЕРНАЙ ПРАКТЫКІ
Згодна з тымі задачамі, якія выконвае агульнаінжынерная практыка, змест яе можна раздзяліць на пяць асноўных раздзелаў: гідрамашыны, пад'емна-транспартныя машыны, прывады машын, тэхналогія вырабу запасных частак для машын, тэхналогія і абсталяванне для зваркі матэрыялаў. Кожны раздзел выконваецца на адпаведным этапе праходжання практыкі і заключаецца ў вывучэнні канструкцый машын, механізмаў, іх кінематычных схем, умоў работы.
Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |