АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Забаронены лес

Читайте также:
  1. Агульная характарыстыка і асаблівасці пабудовы зместу літаратурнай адукацыі па ступенях навучання
  2. Вогненная страла
  3. ВЯДУЧЫЯ (АПОРНЫЯ) ПАНЯЦЦІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ
  4. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.
  5. Дзіравы кацёл
  6. Мастацкая культура.
  7. Нікалас Фламель
  8. Новая (нацыянальная) беларуская літаратурная мова
  9. ПАНЯДЗЕЛАК
  10. Сакрэт Герміёны
  11. Саратавальны капялюш

 

Анічога горш стацца ўжо не магло.

Філч адвёў іх на другі паверх у кабінет прафесаркі МакГонагал. Гары і Герміёна сядзелі там і моўчкі чакалі сваёй долі. Герміёну калаціла. Розныя адгаворкі, тлумачэнні і неверагодныя па сваёй дзікасці гісторыі адна за адной прыходзілі ў гарыну галаву, але кожная наступная была слабей за папярэднюю. Ён так і не мог прыдумаць, як пазбегнуць пакарання ў гэты раз. Іх загналі ў кут. Як яны маглі так зглупіць і забыць мантыю на даху? Анішто ў свеце не магло прымусіць прафесарку МакГонагал лічыць нечым натуральным іх адсутнасць у ложках і знаходжанне ў астранамічнай вежы, куды вучням хадзіць было забаронена, калі толькі там не праходзіла заняткаў. Дадайце сюды Норберта і мантыю-невідзімку і можна спакойна пакаваць валізы.

Гары думаў, што наўрацці бывае нешта горш. Але ён памыляўся. У класу ўвайшла прафесарка МакГонагал... у суправаджэнні Нэвіла.

- Гары!- заўважыўшы Гары і Герміёну ўсклікнуў ён.- Я хацеў папярэдзіць вас. Я чуў як Малфой сказаў, што хоча падлавіць вас і што ў вас ёсць дра...

Гары захістаў галавой, просячы Нэвіла замаўчаць, але прафесарка гэта заўважыла. Цяпер, калі яна ўзвышалася над імі траімі, здавалася, што менавіта яна, а не Норберт здольна дыхаць вагнём.

- Ніколі бы не падумала ані на кагось з вас. Аднак містэр Філч кажа, што злавіў вас на астранамічнай вежы. А першай гадзіне ночы. Як вы гэта растлумачыце?

Гэта быў першы раз, калі Герміёна не змагла адказаць на пытанне настаўніка. Яна стаяла нерухома, бы статуя, утаропіўшыся на свой абутак.

- А вось я знаю, што адбывалася насамрэч.- заявіла МакГонагал,- ня трэба быць геніем, каб гэта зразумець. Вы расказалі Драко Малфою гэтую байку аб драконе, каб ён вылез са свайго ложка і трапіў ў бяду. І думаю, вы лічыце вельмі пацешным, што Лонгботам таксама пачуў гэтыя плёткі і паверыў у іх?

Гары паспрабаваў злавіць вочы Нэвіла, каб знакамі сказаць яму, што гэта не праўда, бо той выглядаў ашаломленым і вельмі пакрыўджаным. Бедны неязграба Нэвіл... Гары добра ведаў, якіх намаганняў яму каштавала спроба знайсці іх у цемры, каб папярэдзіць аб бядзе.

- Я ў абурэнні,- працягвала прафесарка.- Чацвёра навучэнцаў ноччу па-за ложкамі! За ўвесь час што я тут працую, не прыпомню падобнага здарэння! Міс Грэйнджэр, я лічыла, што ў вас больш розуму. Што датычыцца вас містэр Потэр, я думала што Грыфіндор для вас больш важлівы за падобныя забавы. Вы трое будзеце пакараны... так і вы таксама, містэр Лонгботам, анішто не апраўдвае тое, што вы хадзілі ноччу па школе, асабліва цяпер, калі гэта вельмі небяспечна... Грыфіндор губляе пяцьдзесят балаў.

- ПЯЦЬДЗЕСЯТ?- ледзь дыхаючы спытаўся Гары... цяпер яны губляюць сваё лідарства... лідарства, якое ён зарабіў падчас апошняга матча.

- Пяцьдзесят, за кожнага парушальніка.- цяжка дыхаючы сваім доўгім вострым носам, прамовіла МакГонагал.

- Мадам прафесар... калі ласка...

- Вы не можаце...

- Не кажыце мне, Потэр, што я магу, а што не. А цяпер вы ўсе, марш па ложках. Ніколі мне не было гэдак сорамна за грыфіндорцаў.

Страціць сто пяцьдзесят балаў... Пасля гэтага Грыфіндор апынецца на апошнім месцы. За адну ноч, дзякуючы ім былі згублены ўсе шансы атрымаць Кубак Дамоў. Гары адчуваў сябе так быццам ў яго ўсярэдзіне ўсё абвалілася. Як яны маглі гэта дапусціць?

Усю ноч Гары не мог заснуць. Ён чуў, як Нэвіл плакаў у падушку і здавалася гэта доўжылася шмат гадзін і Гары не мог падабраць словы, каб яго суцешыць. Хлопчык ведаў, Нэвіл, як і ён сам з жахам чакае надыхода раніцы і таго, што адбудзецца, калі астатнія грыфіндорцы даведаюцца, колькі балаў згубіў Дом з-за іх начной прыгоды.

Спачатку, прамінаючы гіганцкі пясочны гадзіннік, які паказваў колькасць заробленых балаў, грыфіндорскія навучэнцы вырашылі, што адбылася памылка. Якім чынам, яны маглі за адну ноч згубіць сто пяцьдзесят балаў. Аднак хутка ўсе даведаліся: Гары Потэр, іх славуты Гары Потэр, герой двух квідытчных матчаў, гэта ён быў вінаваты ў страце перавагі. Ён і яшчэ двое дурных першагодак.

З самага папулярнага і любімага ўсёй школай чалавека, Гары ператварыўся на самага ненавіснага. Ад яго адвярнуліся нават рэйвенклоўцы з хафлпафцамі, палка жадаўшыя, каб Слізэрын нарэшце залішыўся без Кубка Дамоў. Цяпер, калі Гары праходзіў міма, на яго казалі пальцамі і не сцішалі голас, каб у прыватнай размове абразіць яго. З іншага боку, слізэрынцы, убачыўшы яго, пачыналі апладыяваць, бадзёра свістаць і крычаць яму:

- Дзякуй, Потэр, мы твае даўжнікі!

Адзін толькі Рон не адвярнуўся ад яго.

- Не хвалюйся, праз колькі тыдняў яны ўсё забудуць. Вунь, Фрэд з Джорджам, колькі тут вучацца ўвесь час балы губляюць, а іх усёроўна любяць.

- А што, яны таксама страчвалі адразу сто пяцьдзесят балаў?- маркотна спытаўся Гары.

- Ммм... не,- прызнаўся Рон.

Выпраўляць наробленую шкоду было ўжо запозна, але Гары ганарова пакляўся сабе больш не лезці ў тое, што не з’яўляецца яго справай. Хопіць яму ўжо займацца патаемнымі прагулянкамі і слежкай. Да таго ж, Гары ахапіў такі люты сорам, што ён пайшоў да Вуда і сказаў, што яму трэба сыйсці з каманды.

- СЫЙСЦІ?- закрычаў на яго Олівер.- І якая з гэтага будзе карысць? Як мы атрымаем назад хоць бал, калі не зможам выйграць квідытчны чэмпіянат.

Але і квідытч не прыносіў мінулага задавальнення. Аніхто з каманды з ім не размаўляў, а калі былі вымушаны гэта рабіць, называлі яго проста “паляўнічы”

Герміёне і Нэвілу таксама было не надта салодка. Яны не былі такімі вядомымі, як Гары, таму да іх аднесліся не надта блага, з імі папросту аніхто больш не размаўляў. Герміёна нават намагалася больш не прыцягваць да сябе ўсеагульнай увагі, большасць часу яна моўчкі сядзела ў цішыні, схаваўшы галаву ў падручнік.

Гары нават узрадваўся таму, што хутка надыходзілі іспыты. Яму трэба было паўтарыць столькі ўсяго, што на цяжкія роздумы часу ўжо не заставалася. Ён, разам з Ронам і Герміёнай паасобку ад іншых сядзелі да позняй ночы, спрабуючы запомніць інгрыдыенты складаных зелляў, вывучыць на памяць разнастайныя замовы і запамятаць даты стварэння найважлівейшых магічных адкрыццяў і паўстанняў гоблінаў...

Аднак, прыкладна за тыдзень да пачатку іспытаў, гарына клятва не лезці ані ў свае справы зазнала новых моцных выпрабаванняў. Вяраючыся па апоўдні з бібліятэкі, хлопчык пачуў як ў адным з класаў нехта скуголіць. Ён прыслухаўся і пазнаў голас прафесара Квірэла.

- Не... не... калі ласка... ня трэба больш...

Здавалася прафесару нехта пагражаў. Гары ўсутыч наблізіўся да дзвярэй.

- Добра... добра...- пачуў ён квірэлавы енкі.

Праз імгненне Квірэл, папраўляючы турбан, выляцеў з класы. Яго твар быў ушчэнт збляднелы і здавалася ён вось вось быў гатовы заплакаць. Прафесар ішоў, не заўважаючы анічога вакол, нават, падумалася Гары, не пабачыў і яго самога. Хлопчык пачакаў пакуль сціхнуць квірэлавы крокі і зазірнуў у пакой. Там анікога не было, аднак другія дзверы ў класе былі прыадчынены. Гары ўжо прамінуў палову пакою, калі прыпомніў, як абяцаў сам сябе анікуды ня лезці.

І ўсё роўна, Гары гатоў быў паставіць ў заклад дванаццаць Філасофскіх камянёў, што праз другія дзверы выйшаў Снэйп і што хутка ён зноў паспрабуе дабрацца да сваёй мэты... усё казала пра тое, што Квірэл здаўся.

Гары вярнуўся ў бібліятэку, дзе Герміёна правярала ронавы веды па астраноміі. Гары распавёў ім аб тым што пачуў пяць хвілінаў таму.

- Снэйп свайго дамогся!- прамовіў Рон.- Калі Квірэл расказаў яму, як прайсці праз яго замову...

- Але ж ёсць яшчэ Флуфі,- заўважыла Герміёна.

- Можа Снэйп знайшоў, як яго абыйсці не пытаючыся ў Хагрыда?- гледзячы на стосы кніг, што іх атачалі, заявіў Рон.- Упэўнены, што сярод гэтых кніг, ёсць тая, дзе распавядаецца аб тым, як прамінуць гіганцкага трохгаловага сабаку. І што нам цяпер рабіць, Гары?

У яго вачах запалала прыгодніцкая іскрынка, але Герміёна апярэдзіла Гары з адказам.

- Трэба ісці да Дамблдора. Мы ўжо даўно павінны былі гэта зрабіць. Калі мы яшчэ раз паспрабуем зрабіць усё самі, нас выкінуць са школы.

- Але ў нас няма аніякіх доказаў!- прамовіў Гары.- Квірэл занадта напалоханы, каб падцвердзіць нашыя словы. А Снэйп заявіць, што ня ведае адкуль падчас Хэлоўіна ўзяўся троль і што яго не было на чацвёртым паверсе... і каму вы думаеце паверыць дырэктар? Ані для каго не сакрэт, што мы ненавідзім Снэйпа, Дамблдор вырашыць, што мы ўсё гэта выдумалі, каб ён звольніў Снэйпа. І Філч нам не дапаможа, нават пад пагрозай жыцця. Па-першае ён сябруе са Снэйпам, а па-другое чым больш вучняў выкінуць са школы, тым шчаслівей ён будзе. Да таго ж не забывайцеся – мы не павінны ведаць ані аб Камені, ані аб Флуфі. Мы згубім шмат часу на тлумачэнні.

Герміёну здавалася атрымалася пераканаць, а вось Рона пакуль не.

- А што калі нам, высветліць сёе...

- Не,- рашуча сказаў Гары.- мы ўжо досыць навысвятляліся.

Ён узяў у рукі мапу Юпіцера і прыняўся вывучаць назвы яе спадарожнікаў.

*

Наступнай раніцай, падчас сняданку Гары, Герміёна і Нэвіл атрымалі аднолькавыя паведамленні:

 

“Ваша пакаранне адбудзецца сёння аб адзінаццатай вечара. Містэр Філч будзе чакаць вас у вестыбюле.

Праф. М. МакГонагал.”

 

Гары ледзь не забыўся пра пакаранне. Ён чакаў, што Герміёна пачне скардзіцца на тое, што вечар, які мажліва было прысвяціць падрыхтоўке да іспытаў будзе страчаны, але дзяўчынка не сказала аніслова. Як і Гары, Герміёна разумела, што пакаранне яна заслужыла.

Аб адзінаццатай вечара, яны развіталіся з Ронам і разам з Нэвілам спусціліся ў вестыбюль. Філч ужо чакаў іх там... разам з Малфоем. Гары ледзь не забыўся, што Малфой таксама быў пакараны.

- Хадзіце за мной,- загадаў Філч, ён запаліў лямпу і выйшаў на вуліцу.- Іду ў заклад,- працягваў наглядчык,- што цяпер вы двойчы падумаеце, перш чым парушыць школьныя правілы. Так... але ў старыя часы вы б спазналі сапраўдныя пакуты... шкада, што цяпер не катуюць так, як у мінулым... тады вас маглі падвесіць да столі за запясці на колькі дзён, я дагэтуль яшчэ трымаю ў сваім пакоі ланцугі, яны добра змазаны і гатовы на той выпадак, калі раптам камусь спатрэбяцца... добра, ідзіце за мной і не думайце уцячы, ці потым наракайце самі на сябе.

Яны ішлі праз траўнік у бок Забароненага леса. Нэвіл увесь час усхліпваў. Гары разважаў аб тым, як іх збіраюцца пакараць. Пэўна, гэта будзе нешта жудаснае, інакш Філч ня быў бы гэткім радасным.

Месяц на небе быў яскравым, але яго ўвесь час засланялі набігаючыя хмаркі, пагружаючы ўсё ў беспрасветную цемру. Яны пабачылі перад сабой асветленыя вокны хагрыдавай халупы. Адтуль да іх данесліся ўскрыкі.

- Гэт ты, Філч? Двай хучэй, даўно трэб пачнаць.

У Гары палегчыла на душы. Рабіць нешта з Хагрыдам, было не такім ужо і дрэнным.

- Мяркую, ты думаеш, - заўважыўшы выраз гарынага твару, прамовіў Філч,- атрымаць асалоду, ад прагулянкі з гэтым ёлупам? Падумай яшчэ раз, хлопча... прагулянка будзе ў Забароненым лесе, і я надта здзіўлюся, калі вы вернецеся да школы жывымі і здаровымі.

Нэвіл ціха застагнаў, а Малфой знерухоміў.

- У Забаронены лес?- перапытаўся ён, яго голас быў не такім фанабэрлівым, як звычайна.- Нам нельга хадзіць туды... ноччу... там шмат разнастайных пачвар... я чуў там ёсць ваўкалакі.

Нэвіл схапіў Гары за рукаў і ўсхліпнуў так, быццам яго нехта душыў.

- А ці гэта мае праблемы?- спытаўся Філч з радасцю ў голасе.- Аб ваўкалаках трэба было думаць раней, перш чым парушаць правілы. А?

З цемры да іх выйшлі Хагрыд і шкандыбаючы за ім Фанг. На плячы ў брамніка ляжаў агромісты арбалет, а праз плячо быў перакінуты калчан са стрэламі.

- Ну нарэшць,- прамовіў ён.- Я вас жо поўгадзін чкаю. Гары, Герміёна, з вамь сё добра?

- Не нада паводзіць сябе з німі надта любасна.- халодна прамовіў Філч.- Не забывайся, яны тут дзеля адбывання свайго пакарання.

- А, ось чаму вы пазніліся.- з раздражненнем сказаў Хагрыд наглядчыку.- Чтаў ім лекц’і аб пакарань? Сё, далейша не твая справа. Ты сваю частк зрабіў, цер мая чарга.

- Вярнуся на золку.- адказаў Філч.- За тым што ад іх застанецца.- з гідкасцю ў голасе дадаў ён, развярнуўся і крочыў у бок замка. Толькі агенчык яго лямпы скочыў у цемры.

Малфой развярнуўся да Хагрыда.

- Я не пайду ані ў які лес.- заявіў ён. Гары рады быў пачуць панічныя ноткі ў яго голасе.

- Подзеш, калі хоч застацц у Хогвартсе.- злосна адказаў Хагрыд.- Ты парушыў правьла і цер павінен быць пакараны.

- Гэтым займаюцца слугі, а не вучні. Я думаў нас прымусяць вершы перапісваць, ці штосьці падобнае. Калі мой бацька даведаецца чым я займаўся, ён...

-... скажа це, што ў Хогвартсе тольк так і робьцца.- прароў волат.- Вершы перапісваць! Ці ёсь у гэтым яка карысь? А цяпер, альбо ты робьш штось карысна, альбо мож развітаць са школай. Калі ты ліч, што гэт узрад’е тваго бацьку, мож сці назад і збраць валіз. Ну, ідзі!

Малфой не варухнуўся з места. Ён люта зірнуў на Хагрыда, але хутка апусціў вочы.

- Ось і добра.- прамовіў палясоўшчык.- А цер слухце мне ўважліва, бо тое, што мы збірамся рабіць сапраўды небспечна, а я не хчу ані кім з вас рызкаваць. Ідзіць за мной след у след.

Следам за Хагрыдам дзеці падыйшлі да ўскрайку Забароненага лесу. Ён высока падняў свой ліхтар і дзеці ўбачылі звілістыя сцяжынкі, што знікалі сярод пакрытых цемраю дрэў, іх валасы падымаў лёгкі ветрык з глыбіні Леса.

- Глядзіць,- прамовіў волат,- бачце, ось там на зямлі? Срэбна такое. Гэт кроў аднарога. Нехт го моцна араніў. Гэт жо другі раз за апошнь тыдзнь. У мінулу серду я жо найшоў аднаго збітага. Нам трэб паспрабваць найсці гэтга небраку і аблечыць го пакуты.

- А што калі нас знойдзе той, хто параніў аднарога?- спытаўся Малфой, ня могучы сцішыць жах у голасе.

- Ты хто жве ў Лесь нічог це не зробяць, калі ты буш са мной ці Фангам.- адказаў Хагрыд.- І калі не буш сходзьць са сцеж. Так, а цер мы раздзелімсь на дзве груп і пойдзь па сльдах. Кроў пасюль, напэў го аранілі яшэ мінул ночу.

- Я пайду з Фангам,- гледзячы на доўгія сабачыя іглы хутка сказаў Малфой.

- Добр, але адраз папьрэджваю, ён байгуз.- прамовіў палясоўшчык.- Дык ось, я разм з Гары і Герміён’ю пайду гэтм шляхам, а Драко, Нэвьл і Фанг у той бок. Клі хтось з нас заважць аднарога, нях стэльць у паветра зьлёнымі іскрамі... паспрабуйць цер... добр... клі хтось трапь у бяду, нях стрэльць чырвонмі іскрам са свыёй палчкі, каб астатні прышлі му на дапмогу... будзь асцярожны... а цер пашлі.

У Лесе было цёмна і ціха. Прайшоўшы крыху да развілкі, яны раздзяліліся. Гары, Герміёна і Хагрыд пайшлі ў левы бок, а Малфой, Нэвіл і Фанг у правы.

Яны ішлі моўчкі ўважліва гледзячы на зямлю. Месяцовае праменне час ад часу праточвалася скрозь галлё, асвятляючы лужыны срэбнай крыві на апалай лістоце.

Гары бачыў насколькі стурбаваным быў Хагрыд.

- А ваўкалак можа забіць аднарога?- спытаўся Гары.

- Ён для гэтга недстаткова хуткі.- адказаў Хагрыд.- Аднарога не так лёгк злавіць, ён адна з самх магутых чароўных стот. Я рней не чуў, нат каб кагось з іх раньлі.

Яны прамінулі зарослы імхом пень. Гары чуў, як дзесьці непадалёку шуміць вада, магчыма паблізу была крыніца. Зямлю звілістай срэбнай сцежкай пакрывала кроў.

- Герміёна, з тбой сё добра?- ціха спытаўся волат.- Не турбуйць, з такой ранай ён не мог сыйсць далёк, а потм мы... СХАВАЦЕСЯ ЗА ДРЭВА!

Хагрыд штурхнуў Гары і Герміёну за высачэзны дуб. Потым выцягнуў стралу, ўставіў у арбалет і падрыхтаваўся страляць. Усе троя прыслухаліся. Нешта праслізгала непадлёк ад іх, быццам нехта ў доўгім плашчу прайшоўся па апалай лістоце. Сажмурыўшыся палясоўшчык ўзірнуўся ў цемру, але праз колькі імгненняў гук знік.

- Я вед’ю хто гэта,- прамармытаў ён.- Той, каго тут не авінна быць.

- Ваўкалак,- прапанаваў Гары.

- Гэт ня мож быць ані вакалак, ані аднарог.- змрочна прамовіў Хагрыд.- Добра, цер ідзіць за мной, тольк сцярожна.

Яны павольна рушылі наперад, прыслухоўваючыся да найцішэйшага гуку. Раптам, на бліжняй паляне нехта варухнуўся.

- Хто там ё?- ускрыкнуў Хагрыд.- А ну пакжыся... у мня збоя ё!

І ён паказаўся... ці то чалавек, ці то конь. Вышэй таліі ён быў мужчынам з рудымі валасамі і барадой, а ніжэй паса істота мела бліскучае гнядое канячае цела з доўгім рудым хвастом. Гары і Герміёна стаялі і глядзелі на яго раскрыўшы рота.

- А, гэт ты Ронан.- з палёгкай прамовіў волат.- як маеся?

Ён зрабіў крок наперад і паціснуў кентаўру руку.

- І табе добры вечар, Хагрыд,- глыбокім, маркотным голасам адказаў Ронан.- Ты збіраўся стрэліць ў мяне?

- Сам размееш, Ронан, нельга быць занадт асьрожным.- паляпваючы сябе па баку адказаў Хагрыд.- Там у лесь схвалася нешт дрэнна. А, дарэч гэт Гары Потэр і Герміёна Грэнжэр, яны вучцца ў Хогвартсе. А гэт Ронан, ён кетаўр.

- Мы ўжо зразумелі.- слабым голасам адказала Герміёна.

- Вечар добры,- павітаўся Ронан.- Вучні? І шмат чаму вас ужо навучыліся?

- Нуу...

- Сяму таму крышку,- нясмела прамовіла дзяўчынка.

- Крыху – ужо нешта.- ўздыхнуў Ронан. Ён падняў галаву і ўглядзеўся ў неба.- Марс сёння яскравы.

- Так,- адказаў Хагрыд задраўшы галаву.- Слух, добр што мы стрэлі це, Ронан, там хтось араніў аднарога... ты штось бачы?

Ронана адказаў не адразу. Колькі хвілін ён не міргаючы глядзеў у неба, а потым зноў уздыхнуў.

- Нявінныя заўсёды церпяць першымі. Так было стагоддзі таму, так адбываецца і зараз.

- Так,- прамовіў волат.- Але ты штось бачы, штось незвчайнае?

- Марс сёння яскравы,- зноў паўтарыў Ронан, з нецярплівасцю ўтаропіўшамуся на яго Хагрыду.- Занадта яскравы.

- Так,- сказаў палясоўшчык.- Але мяне цькавіць нешт бліжэйша да зямлі. Ці ты не заважыў штось дзіўна?

Ронан зноў доўга разважаў. Нарэшце ён прамовіў:

- У лесе захована шмат таямніц.

Ззаду ад Ронана раздаўся нейкі шум. Хагрыд зноўку ўскінуў арбалет, але гэта быў усяго толькі кентаўр. Чарнавалосы, вараны і выглядаючы буянейшым за Ронана.

- Здроўку, Бэйн.- павітаўся палясоўшчык.- З табой сё добра?

- Вечар добры, Хагрыд, спадзяюся з табой таксама ўсё добра?

- Лепь усіх. Слух, я жо пытаўсь у Ронана. А ты не бачы штось дзіўнаг у апошнь час? Тут нехт араніў аднарога... ці ты ведаш пра гэта што-небдзь?

Бэйн падыйшоў да Ронана і таксама ўзірнуўся ў неба.

- Марс сёння яскравы.- са шчырасцю ў голасе адказаў ён.

- Мы гэт жо чулі.- раззлаваўшыся адказаў Хагрыд.- Балзе, клі ўбачце штось, аведамце мне, згода? А нам час сці далей.

Гары і Герміёна ўслед за ім рушылі прэчкі, праз плячо азіраючыся на кентаўраў, пакуль тыя не схаваліся з вачэй.

- Невергодна рэч,- з раздражненнем сказаў волат,- паспрабваць атрмаць дакладны дказ ад кентара. Кляты астролгі. Іх не цькавіць анішто бліжэйша за месяц.

- А ці шмат іх тут?- пацікавілася Герміёна.

- Трох ё... яны ў асноўн трымаюцц сваіх супляменькаў, але даволь любасны, калі іх аб неч пытаесся... Кентары, яны стоты з глыбок розмам... шмат што вед’юць... анак, не шмат пра гэт кажуць.

- А ці не кентаўра мы чулі тады?- спытаўся Гары.

- Хіба я не азнаў бы стук каптоў? Ані, калі хоч ведаць, мне здаецц, гэт той хто забьваў аднарогаў... я ніколь аньчог падобнага не чуў.

Яны крочылі скозь густыя, цёмныя зарасці дрэў. Гары ўвесь час нервова азіраўся навокал, хлопцу здавалася, што за імі нехта сочыць. Ён быў вельмі рады, таму што паблізу ёсць Хагрыд са сваім арбалетам. Яны крочылі па сцяжынцы ў бок і тут Герміёна схапіла Хагрыда за руку.

- Хагрыд! Глядзі! Чырвоныя іскры, Нэвіл з Малфоем трапілі ў бяду!

- Так, чакаце мне тут!- ускрыкнуў волат.- Не сходзьць са сцеж. Я зарз вярнуся!

Яны пачулі як палясоўшчык прадзіраецца скрозь зарасці. З жахам у вачах яны паглядзелі адно на аднаго. Вакол не было чуваць анічога, акрамя шолаху лісця.

- Ты ж не думаеш, што іх нехта параніў?- шэптам спыталася Герміёна.

- Калі хтось параніць Малфоя, мне будзе ўсё роўна... А вось калі нешта здарыцца з Нэвілам... Гэта ў першую чаргу наша віна, што ён тут апынуўся.

Хвіліна цягнулася за хвілінай. Іх слых зрабіўся надзвычайна вострым. Гары здавалася, што цяпер ён чуе кожны парыў ветрыка, кожны трэск галінкі. Што тварыцца? Куды падзеліся Хагрыд, Нэвіл, Фанг і Малфой?

Нарэшце громкае храбусценне галля абвесціла пра вяртанне Хагрыда. Разам з ім прыйшлі Малфой, Нэвіл і Фанг. Волат кіпеў ад злосці. Высвятлілася, што Малфой, каб пажартаваць над Нэвілам, падкраўся да яго ззаду і схапіў. А Нэвіл у паніке выпусціў слуп іскраў.

- Цер, пасля ваш ракеты, нам вельм ашансуе кагось злавіць. Добра, трэб амяняцца... Нэвіл ты дзеш са мной і Герм’ёнай, а ты Гары пойдзьш разам з Фангам і гэт бодурам. Прабач мне,- шапнуў ён Гары на вуха,- але це му будзь ашмат цьжэй наплохаць, а нам шэ трэб выкнаць наш справу.

Такім чынам, Гары ў кампаніі Малфоя і Фанга рушыў ў самы гушчар. Яны ішлі прыкладна поўгадзіны, усё больш і больш паглыбляючыся ў лес, ажно пакуль з-за навіслых па-над імі дрэў сцяжынка зрабілася ледзь бачнай. А крыві, як падумалася Гары, было нашмат болей. Сям-там сярод карэння яны бачылі срэбныя лужыны, быццам небарака кідаўся ў пакутах ад дрэва да дрэва. І тут, скрозь пераплеценнае галлё старога дуба, Гары ўбачыў прагаліну.

- Бачыш...- супыніўшы Малфоя працягнутай у яго бок рукой, прамармытаў ён.

На зямлі ляжаў нехта яскрава белы. Хлопцы ціхінька падкраліся бліжэй.

Гэта сапраўды быў аднарог і ён быў мёртвы. Ніколі раней Гары не бачыў такой прыгожай і сумнай выявы. Ногі істоты былі дзіўна сагнуты, а жамчужна-белая грыва расцяклася па чорнаму лісці.

Гары на адзін крок наблізіўся да аднарога і тут нейкі слізгаючы гук, прымусіў яго супыніцца. Кусты з іншага боку паляны задрыжалі... З ценю, на паляну вылезла нейкая постаць у каптуры, яна паўзла па зямлі быццам звер, які пераследуе сваю здабычу. Гары, Малфой і Фанг знерухомілі. Постаць наблізілася да аднарога, схіліла галаву над яго ранаю і пачала піць кроў.

- МААААААААААМКАААА!

Малфой жудасна закрычаў і ўцёк... разам з Фангам. Постаць падняла галаву і паглядзела на Гары, з вугалкоў яе рота сцякала срабрыстая аднарогава кроў. Постаць выпрасталася і кінулася на хлопца... а ён не мог паварушыцца.

Потым яго галаву працяў жудасны боль, якога ён не адчуваў аніколі ў жыцці. Здавалася яго шнар палае агнём... Гары напалову аслеп і пахістнуўся. І тут ззаду ад сябе ён пачуў грукат капытоў, а потым нешта пераскочыла праз хлопца і адштурхнула постаць.

Боль у гарынай галаве зрабіўся такім моцным, што ён паваліўся на калені. Мінула хвіліна ці дзве, пакуль ён сціх. Гары падняў галаву, постаці тут ужо не было. Панад ім стаяў кентаўр, але гэта быў ані Ронан, ані Бэйн. Гэты кентаўр быў значна маладзейшым і меў светлыя валасы і цела саловай масці.

- Як ты маешся?- дапамагаючы Гары падняцца на ногі, спытаўся кентаўр.

- Так... дзякуй вам... што ГЭТА было?

Кентаўр не адказаў яму. Сваімі надзіва блакітнымі, падобнымі на два бледных сапфіры вачыма, ён уважліва паглядзеў на Гары. Яго вочы супыніліся на ілбе хлопчыка, дзе лілова-сіняй маланкай выдзяляўся шнар.

- Паслухай, малы Потэр,- пармовіў ён.- Табе зараз лепей вяртацца да Хагрыда. Для цябе Лес сёння небяспечны. Ты ўмееш ездзіць вершкі. Так будзе значна хутчэй.

- Маё імя Фірэнц,- дадаў ён і апусціўся на пярэднія ногі, каб Гары мог ускараскацца яму на спіну.

Раптам адчууўся новы грукат капытоў. На паляну галопам выскачылі Ронан і Бэйн. Іх бакі цяжка ўздымаліся і былі пакрыты потам.

- Фірэнц!- праравеў Бэйн.- Што ты робіш? Ты дазволіў чалавеку сесці на тваю спіну? Табе не сорамна? Ты падобны на грамадскага мула?

- Ці ты разумееш хто гэта?- прамовіў Фірэнц.- Гэта малы Потэр. І чым хутчэй ён пакіне Лес, тым лепей для яго будзе.

- Ты што-небудзь сказаў яму?- гыркнуў Бэйн.- Памятай, Фірэнц, мы пакляліся не процістаяць нябёсам. Ці мы не чыталі будучыню ў руху планет?

Ронан нервова тупаў на месцы.

- Упэўнены, Фірэнц хацеў зрабіць так, як лепш,- змрочным голасам прамовіў ён.

Бэйн люта ўзбрыкнуў заднімі нагамі.

- Як лепш! Тое што ён робіць? Кентаўры павінны клапаціцца пра тое, што было прадказана зорамі! Яны не павінны, як тыя аслы, ратаваць заблукалых вандроўнікаў!

Раптам Фірэнц устаў дыбкі, так што Гары, каб не паваліцца на зямлю, вымушаны быў схапіць яго за плечы.

- Хіба, Бэйн, ты не бачыў аднарога?- гаркнуў ён.- Ты не разумееш чаму ён быў забіты? Можа планеты захавалі гэта ад цябе ў таямніцы? Я працістаю, таму што схавалася ў гэтым лесе, Бэйн, і калі будзе трэба, разам са мной будзе чалавек.

Фірэнц хутка развярнуўся і разам з Гары, які моцна ўхапіўся за кентаўра, паглыбіўся ў лес, пакінуўшы Бэйна і Ронана на паляне.

Гары не зразумеў анічога з таго, што толькі што адбывалася.

- Чаму Бэйн гэдак раззлаваўся?- спытаўся ёе.- І хто была та істота ад якой вы мяне выратавалі?

Фірэнц перайшоў на крок, ён загадаў хлопчыку нахіліцца, каб пазбегнуць нізка навіслага галля, але на пытанне не адказаў. Яны доўга моўчкі прадзіраліся скрозь зарасці дрэў і Гары вырашыў, што кентаўр ня хоча з ім больш размаўляць. Яны прадзіраліся скрозь асабліва шчыльны гушчар, калі Фірэнц нечакана супыніўся.

- Гары Потэр, ці ты ведаеш дзеля чаго выкарыстоўваецца кроў аднарога?

- Ані,- уражаны, гэткім дзіўным пытаннем адказаў Гары.- Для выгатавання зелляў мы карыстаемся толькі рогам і валоссем.

- Так,- працягваў кентаўр. Таму што забойства аднарога найжахлівейшае злачынства. Толькі той, каму няма што губляць можа зрабіць падобнае. Кроў аднарога ўратуе твае жыццё, нават калі ты будзеш ў цалі ад смерці, але кошт за гэта будзе страшным. Забі чыстае і безабароннае стварэнне, дзеля свайго уратавання і з таго моманту, як яго кроў кранецца тваіх вуснаў, ты будзеш жыць праклятым паўжыццём.

Гары ўтаропіўся ў срабрыстае ў месяцовым святле валоссе Фірэнца.

- Але хто можа зрабіць падобнае?- падумаў ён уголас.- Лепей смерць, чым жыццё ў вечным праклёне.

- Той,- пагадзіўшыся з Гары адказаў Фірэнц,- каму трэба пратрымацца дастаткова доўга, перш чым выпіць штось іншае... тое што вярне яму поўную моц і ўладу... тое, што не дасць яму больш памерці. Містэр Потэр, ці ты ведаеш, што зараз схавана ў школе?

- Філасофскі камень! Канечне – элексір жыцця! Але я не разумею, каму...

- Хіба ты ня можаш узгадаць таго, хто чакаў шмат год, каб павярнуць сабе мінулую моц, хто чапляецца за жыццё, чакаючы свайго другога шансу?

Сэрца хлопчыка быццам сціснулася жалезным кулаком. Сярод шолаха лістоты ён быццам зноў пачуў словы, якія Хагрыд сказаў яму падчас іх першай сустрэчы:

“Нехта кажа, што ён памёр. Але на мой погляд, гэта казкі бабціны. Невядома, ці ён здольны на чалавечую смерць.”

- Вы маеце на ўвазе,- прахрыпеў Гары,- што гэта быў Валь...

- Гары! Гары, з табой усё добра?

У іх бок бегла Герміёна. Хагрыд запыхаўшыся паспяшаў за ёй.

- Я ў парадку.- адказаў Гары, а потым ледзь разумеючы што кажа, дадаў.- Аднарог забіты, Хагрыд, ты знойдзеш яго, калі пойдзеш па просецы, якую мы зрабілі.

- Тут я пакідаю цябе,- прамармытаў Фірэнц хлопчыку, у той час як Хагрыд пабег глядзець на аднарога.- Цяпер ты ў бяспецы.

Гары саслізнуў з яго спіны.

- Поспехаў табе, Гары Потэр,- прамовіў Фірэнц.- І ў мінулыя часы ня верна чыталася воля зораў, нават кентаўрамі. Спадзяюся зараз адбываецца нешта падобнае.

Ён развярнуўся і паскакаў у глыбіню леса, пакінуўшы дрыжачага Гары разам з Герміёнай.

*

Рон, чакаючы іх вяртання, заснуў у гасцёўне. Калі Гары патрос яго за плячо, ён пракрычаў нешта пра фалы ў квідытчы, але ўжо праз колькі секунд ён з шырока раскрытымі вачыма, слухаў тое, што адбылося з Гары і Герміёнай у Забароненым лесе.

Гары быў не ў стане прысесці. Ён хадзіў сюды-туды перад комінам. Яго ўсё яшчэ калаціла.

- Снэйп палюе за Каменем дзеля Вальдэморта... Вальдэморт чакае яго ў Забароненым лесе... мы памыляліся, калі лічылі, што Снэйпу патрэбен Філасофскі камень, дзеля таго, каб разбагацець...

- Не вымаўляй яго імя!- напалоханым шэптам прамовіў Рон, быццам вырашыў, што Вальдэморт мог іх пачуць.

Але Гары яго не слухаў.

- Фірэнц выратаваў мяне, хаця не павінен быў гэтага рабіць... Бэйн ашалеў ад лютасці... ён сказаў, што нельга было ўмешвацца ў тое, што прадказалі зоры... а яны напэўна прадказалі, што Вальдэморт павяртаецца... Бэйн лічыў, што Фірэнц павінен быў дазволіць Вальдэморту забіць мяне... Мяркую зоры прадказалі і гэта.

- Ці ты кінеш вымаўляць яго імя!- прасыкаў Рон.

- Такім чынам,- адчайна працягваў Гары,- мне застаецца толькі чакаць пакуль Снэйп выкрадзе Камень і аддасць яго Вальдэморту, каб той мог павярнуцца і забіць мяне... Мяркую, Бэйн будзе задаволены.

Герміёна таксама была моцна напалохана, але знайшла словы, каб падбадзёрыць сябра.

- Гары, кажуць Дамблдор – адзіны каго баіцца Сам-Ведаеш-Хто і пакуль Дамблдор тут, Сам-Ведаеш-Хто цябе не кране. Да таго ж ты ўпэўнены, што кентаўры кажуць праўду? Іх словы нагадваюць мне вяшчунства, а прафесарка МакГонагал кажа, што вяшчунства вельмі недакладная частка магіі.

Калі яны скончылі размаўляць, неба пачало святлець. Спустошаныя і з асіплымі горламі яны пайшлі спаць. Але на гэтым начныя сурпрызы не скончыліся.

Калі Гары прыпадняў коўдру, ён убачыў на сваім ложку акуратна складзеную мантыю-невідзімку. Зверху на ёй ляжала нечая цыдулка ў якой было толькі тры словы:

 

На ўсялякі выпадак

 

— РАЗДЗЕЛ XVI —

 

Вандроўка па-за люк

 

Нават праз гады Гары, слаба разумеў, як у яго, з галавой напалову занятай штохвілінным чаканнем таго, што ў класу ўварвецца Вальдэморт, атрымалася здаць іспыты. Але дні беглі за днямі, а за зачыненымі дзвярыма забароненага калідора ўсё яшчэ сядзеў жывы і здаровы Флуфі.

У вялізных класах, дзе яны здавалі пісьмовыя іспыты панавала надзвычайная спёка, а працаваць прыйшлося спецыяльнымі пёрамі на якія былі накладзена супрацьшпаргальная замова.

Пасля пісьмовых іспытаў ішлі практычныя. Прафесар Флітвік вызываў вучняў па аднаму і загадваў прымусіць ананас біць на стале чачотку. Прафесарка МакГонагал запатрабавала ператварыць мыш на табакерку – яна дадавала балы, калі табакерка атрымлівалася прыгожай і здымала іх, калі ў яе заставаліся вусы. А Снэйп прымусіў усіх моцна нервавацца, стоячы над каркам, пакуль вучань спрабаваў прыпомніць, як выгатоўваць зелле забыцця.

Гары рабіў усё што толькі мог, каб не звяртаць увагу на колючы боль у ілбе, які пераследваў яго ажно з самай вандроўкі ў лес. Нэвіл, заўважыўшы, што Гары амаль не спіць начамі, вырашыў, што той празмерна нервуецца з-за іспытаў, але насамрэч Гары ўвесь час прачынаўся з-за свайго старога кашмару. Толькі цяпер ён быў яшчэ больш жахлівым, бо цяпер у постаці, што забівала яго бацькоў з-пад каптура крапала срэбная кроў.

Магчыма з-за таго, што ані Рон, ані Герміёна не бачылі таго, што бачыў у Лесе Гары, а можа з-за таго, што яны ня мелі на ілбе пякучага шнара, але гарыны сябры турбаваліся пра Камень значна меньш чым ён сам. Канечне адна толькі думка аб Вальдэморце вельмі іх палохала, але ён не прыходзіў да Рона з Герміёнай у кашмарах і яны настолькі моцна паглыбіліся ў падрыхтоўку да чарговых іспытаў, што ў іх было замала часу на клопаты аб тым, што Снэйп ці хтось іншы можа Камень скрасці.

Нарэшце пачаўся іх апошні іспыт – гісторыя магіі. На працягу гадзіны яны пісалі ў сваіх пергаментах аб старых дурнаватых чарадзеях, якія стваралі самамяшальныя катлы. Пасля іспыту вучні былі вольнымі ажно цэлы тыдзень, пакуль атрымаюць вынікі. Нарэшце, прывід-прафесар Бінс сказаў дзецям, каб яны склалі свае пёры і скруцілі пергаменты. Гары разам з астатнімі вучнямі не мог не загаласіць ад радасці.

- Усё было прасцей чым я думала,- заявіла Герміёна, калі тройца далучылася да астатніх вучняў, што запоўнілі пакрытыя сонцам лугавіны перад школай.- Нават ня спатрэбілася вучыць аб кодэксе паводзінаў ваўкалакаў ад 1637 года і паўстанні Эльфрыка Палкага.

Герміёна, як заўжды прапанавала спраўдзіць ці ўсё яны правільна напісалі, але Рон заявіў, што яму ўжо дрэнна, таму тройца падаліся на бераг возера, дзе яны плюхнуліся ў цяньку пад дрэвамі. Непадалёк блізняты Візлі і Лі Джордан бавіліся тым, што казыталі шчупальцы гіганцкага кальмара, што грэўся на водмелі.

- Аніякіх больш падрыхтовак і паўтарэнняў,- шчасліва ўздыхнуўшы прамовіў Рон, расцягнуўшыся на траўцы.- Гары, у нас цэлы тыдзень цяпер вольны, перш чым мы даведаемся, як шмат мы нарабілі памылак, так што кідай турбавацца.

Гары пацёр лоб.

- Хацеў бы я ведаць што адбываецца!- раззлавана выпаліў ён.- Шнар і дагэтуль баліць... гэта і раней было, але не так часта як зараз.

- Схадзі да мадам Помфры,- прапанавала Герміёна.

- Я не хворы.- адказаў ёй Гары.- Думаю гэта папярэджанне... небяспека набліжаецца...

Рон не разнерваваўся толькі таму што разамлеў ад спёкі.

- Гары, расслабся, Герміёна мае рацыю, пакуль Дамблдор тут Камень ў бяспецы. Тым больш мы ня маем аніякіх доказаў таго, што Снэйп ведае, як прамінуць Флуфі. Аднойчы яму ўжо ледзь не адарвалі нагу і ён не надта спяшаецца паспрабаваць зноў. Тым больш, хутчэй Нэвіла абяруць гуляць за Зборную Англіі па квідытчу, чым Хагрыд падвядзе Дамблдора.

Гары кіўнуў, але ён не мог адкараскацца ад няяснага адчування, што яны забылі зрабіць нешта важнае. Калі ён паспрабаваў сказаць аб гэтым сябрам, Герміёна заўважыла на гэта:

- Слухай, гэта як з іспытамі. Аднойчы я прачнулася сярод ночы і ўжо збіралася было пераглядзець свае нататкі па ператварэнні, калі прыпомніла, што мы іх ўжо здалі.

Але Гары быў упэўнены, што яго пачуццё аніяк не было звязана з вучобай. Ён убачыў як праз блакітнае неба ў бок школы няслася сава з лістом ў клюве. Хагрыд быў адзіны, хто дасылаў Гары лісты. Хагрыд ніколі не здрадзіць Дамблдору. Хагрыд анікому не раскажа, як прайсці праз Флуфі... ніколі... хаця...

Раптам Гары ўскочыў на ногі.

- Ты што робіш?- сонна спытаўся ў яго Рон.

- Мне ў галаву прыйшла адна думка.- моцна збляднеўшы, адказаў Гары.- Мы павінны зараз жа ўбачыцца з Хагрыдам.

- Што такое?- спыталася Герміёна, яна моцна запыхалася, намагаючыся не адстаць.

- А ці вам не здаецца трохі дзіўн адна рэч,- узбіраючыся на травяністы ўзгорак спытаўся ён,- усе ведалі, што Хагрыд наймоцна хоча мець дракона і тут на яго шляху аб’яўляецца незнаёмец з драконавым яйкам у кішэні? Ці шмат людзей, валэндаюцца паўсюль з забароненым чарадзейскімі законамі яйкамі ў кішэнях? І каб пры гэтым мець шчасце сустрэцца з Хагрыдам? Як я раней гэтага не заўважыў?

- Не разумею пра што ты?- спытаўся Рон, але яны ўжо наблізіліся да ўскрайку Забароненага леса і Гары нічога яму не адказаў.

Хагрыд сядзеў на ганку ў вялізнай фатэлі і, падкасаўшы калашыны і рукавы, лузаў гарох у вязізную місу.

- Прывтанне,- усміхаючыся прамовіў ён.- Ну што здалі спыты? Як након гарбаткі?

- З задавальненнем,- сказаў Рон, але Гары адштурхнуў яго.

- Дзякуй, Хагрыд, але мы спяшаемся. Я хацеў у цябе спытаць. Ці ты памятаеш тую ноч, калі выйграў Норберта? Ты разгледзіў таго незнаёмца з якім гуляў у карты?

- Не,- абыякава адказаў Хагрыд.- Ён не здмаў сваго плашча.

Пабачыўшы ашаломленасць на тварах сяброў, ён здзіўлена падняў бровы.

- Тут няма аньчога незычанага. У “Вепрчынай галаве”, пабе на скрайку вёсц, збірацца шмат дзіўнаг люду. Мож гэта быў андляр драконмі, ці хто шчэ. Я не бач го твару, ён хваў го за каптром.

Гары прысеў побач з місай у якую Хагрыд лузаў гарох.

- Хагрыд, ты аб нечым размаўляў з ім? Напрыклад, аб Хогвартсе?

- Мабць,- раздражнённа і пахмурна прамовіў волат, спрабуючы прыпомніць размову.- Так... Ён апытаўся чым я замаюся, я дказаў му, што я тутшні пальсоўшчык... Потым ён сптаўся ці не цькавяць мне розны стоты... я дказаў яму... я дказаў, што зажды хцеў мець дракона... потым... Я дрэн памьтаю, бо ён весь час купляў мне выпць... Так даце падумць... Ён скзаў што мае яйка дракона і клі я хачу мы маглі б згляць на го ў карты... Але ён хцеў пэўніцца, што я змагу з ім зладзць, ён не хцеў ддаваць яйка аб каму... Я скзаў му, што пасля Флуфі, з драконам зладж даволь лёка...

- І ён... ён цікавіўся ў цябе пра Флуфі?- спрабуючы размаўляць спакойным голасам спытаўся Гары.

- Ну... так... ці ты бач шмат трогаловых сабак, нат тут у Хогвартсе? Я скзаў му, што Флуфі лёка спакоіць, клі ведаш як. Як тольк заграе музыка, той дразу заснае...

Раптам Хагрыд напалохана паглядзеў на іх.

- Я вам гэтга не гаврыў!- выпаліў ён.- Забуцеся пра то што зарз ачулі! Гэй, вы кды?

Гары, Рон і Герміёна не размаўлялі адно з адным, ажно пакуль не апынуліся ў вестыбюле. Пасля цёплых лужкоў знадворку ён здаваўся вельмі халодным і змрочным.

- Мы павінны пайсці да Дамблдора,- прамовіў Гары.- Хагрыд расказаў незнаёмцу, як абыйсці Флуфі, пад плашчом хаваўся альбо Снэйп, альбо Вальдэморт. Гэта не цяжка было зрабіць, калі Хагрыд напіўся. Я спадзяюся Дамблдор нам паверыць. Нас можа падтрымаць Фірэнц, калі Бэйн яго не супыніць. Дзе кабінэт дырэктара?

Яны азірнуліся, быццам спадзяваліся ўбачыць недзе шыльду, якая б накіравала іх ў адпаведным кірунку. Раней яны ніколі не цікавіліся дзе жыве Дамблдор і ня ведалі ў каго можна спытацца.

- Нам неабходна...- пачаў было Гары, але раптам яго перапыніў голас, як адчуўся з іншага боку вестыбюля.

- Вы троя, што вы робіце ў замку?

Гэта была прафесарка МакГонагал, якая несла кудысьці вялікі стос кніг.

- Нам неабходна бачыць прафесара Дамблдора,- сказала Герміёна, якая знайшлася хутчэй за Гары і Рона.

- Бачыць дырэктара?- паўтарыла МакГонагал, быццам іх просьба была чымсьці надзвычай дзіўным.- Навошта?

Гары ліхаманкава зглынуў... ён ня ведаў што цяпер рабіць.

- Гэта свайго роду сакрэт,- прамовіў ён і адразу аб гэтым пашкадаваў, бо ноздры прафесаркі МакГонагал пачалі шалёна ўздымацца.

- Прафесар Дамблдор, сыйшоў дзесяць хвілін таму.- халодна паведаміла яна.- Да яго даслалі тэрміновую саву з Міністэрства магіі і ён адразу ж адляцеў да Лондана.

- Адляцеў?- у адчаі пераспытаўся Гары.- ЦЯПЕР?

- Прафесар Дамблдор – вельмі магутны чарадзей, Потэр, яго ўвесь час патрабуюць...

- Але гэта важна.

- Важней за Міністэрства магіі, Потэр?

- Так,- забыўшыся пра асцярожнасць адказаў Гары.- Мадам прафесар... гэта датычыцца Філасофскага каменя...

Прафесарка чакала чаго заўгодна, але не гэтага адказа. Кнігі, якія яна несла, паваліліся на падлогу і яна нават не стала іх падымаць.

- Адкуль вы ведаеце..?- пралапатала яна.

- Гэта не важліва, мадам Прафесар... мы ведаем... што Сн... што нехта спрабуе выкрасці Камень. Мне трэба паразмаўляць з прафесарам Дамблдорам.

Вочы МакГонагал напоўніліся сумясью збянтэжанасці і падазрону.

- Прафесар вернецца заўтра.- прамовіла яна.- Ня разумею адкуль... як вы даведаліся пра Камень. Але запэўніваю вас, ён вельмі добра абаронены.

- Але, мадам прафесар...

- Потэр, я ведаю аб чым кажу,- выпаліла прафесарка, потым нахілілася і падабрала кнігі з падлогі.- Я настойліва прапаную вам вярнуцца надворак і насалоджвацца там сонейкам.

Але яны нікуды не пайшлі.

- Сёння.- упэўніўшыся, што прафесарка дастаткова далёка, каб іх не пачуць прамовіў Гары.- Снэйп паспрабуе прайсці праз люк сёння. Ён даведаўся аб усім што яму трэба і прыбраў Дамблдора з дарогі. Мяркую гэта ён паслаў яму пергамент. Вось здзівяцца ў Міністэрстве, калі Дамблдор там аб’явіцца.

- Але што мы можам...

Герміёна войкнула, кажучы на нешта за спіной у хлопцаў. Гары і Рон развярнуліся.

За іх спінамі стаяў Снэйп.

- Дзень добры,- павольна прамовіў ён.

Яны стаялі на месцы вытарапіўшыся на яго.

- Вы не павінны знаходзіцца ў замку ў гэткі лагодны дзень.- з дзіўна скрыўленай усмешкай дадаў ён.

- Мы,- пачаў Гары, ня маючы аніякага ўяўлення пра што казаць.

- Вам трэба быць больш асцярожнымі.- пацягваў Снэйп.- Трымацца паасобку ад усіх, вось так як вы... Людзі могуць вырашыць, што вы нешта задумалі. А Грыфіндору ня можа больш траціць балы.

Гары пачырванеў. Сябры ўжо збіраліся ісці на вуліцу, калі Снэйп паклікаў іх назад.

- Потэр... асцерагайся начных падарожжаў, я думаю гэта ты і задумаў. Жадаю поспехаў.

Прафесар развярнуўся і пакрочыў у бок настаўніцкай.

Калі яго крокі сціхлі, Гары павярнуўся да Рона і Герміёны.

- Так, гэта мы і плануем зрабіць,- хутка прашапатаў ён.- Трэба, каб хтось з нас сачыў за Снэйпам... а астатнія прабяруцца ў калідор на чацвёртым паверсе. Герміёна, лепей, каб гэта была ты.

- Чаму я?

- Гэта ж відавочна.- адказаў Рон.- Ты можаш сказаць, што чакаеш прафесара Флітвіка.- ён перайшоў на высокі голас.- Ах, прафесар Флітвік, я непакоюся, ці правільна я адказала на пытанне 14б...

- Заткніся,- прамовіла Герміёна, але пагадзілася прасачыць за Снэйпам.

- А нам лепей пайсці слядзіць за калідорам на чацвёртым паверсе.- сказаў Гары Рону.- Хадзем.

Але іх план не спрацаваў. Як толькі яны падыйшлі да дзвярэй за якімі хаваўся Флуфі, зноў аб’явілася прафесарка МакГонагал і на гэты раз яна страціла самавалоданне.

- Мяркую, вы лічыце, што вас прайсці будзе цяжэй, чым шэраг найскладанейшых чараў!- выбухнула яна.- Годзе гэтага глупства! Калі я яшчэ раз убачу вас тут, я зноўку здыму з Грыфіндора 50 балаў. Так, Візлі, з уласнага Дома!

Гары з Ронам вярнуліся ў гасцёўню.

- Ва ўсялякім выпадку, Герміёна на хвасце ў Снэйпа,- толькі паспеў прамовіць Гары, як адтуліна за партрэтам Тлустай Пані адчынілася і ў гасцёўню завітала Герміёна.

- Гары, мне так шкада!- уз’енчыла яна.- Снэйп адчыніў мне дзверы настаўніцкай, я сказала, што хачу пачакаць прафесара Флітвіка. Тады Снэйп схадзіў за прафесарам Флітвікам, я зараз ад яго прыйшла. А дзе Снэйп, я ня ведаю.

- Ну тады мне ўсё зразумела,- прамовіў Гары.

Рон з Герміёнаю ўтаропіліся на яго. Гары збляднеў, а яго вочы блішчэлі.

- Я пайду туды ноччу сам і паспрабую дабрацца да Каменя першым.

- Ты з глузду з’ехаў!- сказаў яму Рон.

- Табе нельга гэтага рабіць!- дадала Герміёна.- Ці ты памятаеш, што сказалі МакГонагал і Снэйп? Цябе ж выганяць са школы!

- І ШТО ЦЯПЕР?- пралямантаваў Гары.- Няўжо вы не разумееце? Калі Снэйп завалодае Каменем, Вальдэморт вернецца! Хіба вам не прыйшло да галавы, што будзе, калі ён захопіць уладу? Ня будзе ўжо аніякага Хогвартсу, адкуль вас могуць выключыць! Ён альбо зруйнуе замак, альбо ператварыць на Школу па вывучэнню цёмных мастацтваў! Якой сэнс мае страта балаў? Няўжо ён пакіне ў супакоі вас і вашыя сем’і, калі Грыфіндор выйграе Кубак Дамоў? Калі мяне зловяць раней, чым я дабяруся да Філасофскага каменя, ну што ж, вярнуся да Дурслі і буду чакаць, пакуль Вальдэморт знойдзе мяне там. Гэта толькі адцягне момант маёй смерці, таму што я ніколі не перайду на цёмны бок! Я пайду праз люк сёння ноччу і вы сваімі размовамі не спыніце мяне! Бо калі вы памятаеце Вальдэморт забіў маіх бацькоў!

Гары пільна паглядзеў на сяброў.

- Так, ты маеш рацыю, Гары!- ціхім голасам прамовіла Герміёна.

- Я скарыстаюся мантыяй-невідзімкай,- сказаў Гары.- Як добра, што я атрымаў яе назад.

- Але ці ўкрые яна нас траіх?- спытаўся Рон.

- Нас... навошта ёй ўкрываць нас усіх?

- Ой, не кажы ерунды, ці ты думаеш мы адпусцім цябе аднаго?

- Канечне не,- імгненна дадала Герміёна.- Няўжо ты спадзяешся атрымаць Камень без нашай дапамогі? Так, пайду перагляджу свае кнігі, мабыць знайду там штось карыснае...

- Але ж калі нас зловяць, вас таксама выключаць са школы.

- Ані, калі будзеце слухаць мяне.- сурова прамовіла дзяўчынка.- Флітвік па сакрэту сказаў мне, што я атрымала па яго прадмеце сто дванаццаць балаў. Мяне ніколі не выключаць.

*

Пасля вячэры тройца села ў грыфіндорскай гасцёўне знервавана паглядаючы адно на аднаго. Ніхто іх не турбаваў, тым больш што астатнія грыфіндорцы працягвалі не размаўляць з Гары і гэта была першая ноч, калі хлопчык ня быў гэтым засмучаны. Герміёна хутка пераглядала свае нататкі, спрабуючы адшукаць сярод іх чары, якія магчыма трэба будзе зламаць. Гары і Рон таксама не размаўлялі. Абодва хлопца разважалі аб тым, што ім трэба будзе зрабіць.

Патроху гасцёўня спусцела, бо вучні разыйшліся па сваіх ложках.

- Думаю ўжо час прынесці мантыю,- прамармытаў Рон, калі нарэшце пацягваючыся і пазіхаючы гасцёўні пакінуў Лі Джордан. Гары па вінтавых сходах пабег да цёмнай спальні. Ён выцягнуў з валізы мантыю-невідзімку і тут яго вочы супыніліся на флейце, якую Хагрыд падараваў яму на Каляды. Гары запхнуў флейту ў кішэню. Яе можна будзе скарыстаць супраць Флуфі... тым больш, што спяваць яму не надта хацелася.

Подскакам Гары вярнуўся ў гасцёўню.

- Лепей апранем мантыю тут, каб пераканацца, што яна ўкрые нас траіх... уяўляю што будзе, калі Філч заўважыць самотна блукаючую па школе нагу...

- Чым вы тут займаецеся?- адчуўся з кутку пакоя нечый голас.

З фатэлі, што стаяла да сяброў спіной, падняўся Нэвіл. У руках ён шчыльна трымаў свайго рапуху Трэвара, які здавалася увесь час спрабаваў вырвацца на свабоду.

- Нічога, Нэвіл,- паспешна хаваючы мантыю за спіну, сказаў Гары,- зусім нічога.

Нэвіл пільна вытарапіўся на іх вінаватыя твары.

- Вы зноўку нешта намышляеце,- прамовіў ён.

- Не, не, не,- дадала Герміёна,- анічога. Чаму б табе не пайсці спаць?

Гары зірнуў на старажытны гадзіннік, што стаяў ля дзвярэй. Яны больш не могуць дазволіць сябе марнаваць час. Снэйп магчыма ўжо ўсыпіў Флуфі.

- Вам нельга выходзіць,- не супакойваўся Нэвіл.- Вас зноўку зловяць і ў Грыфіндора будзе яшчэ большыя непрыемнасці.

- Ты не разумееш,- прамовіў Гары.- Гэта вельмі важна.

Але Нэвіл відавочна маў цвёрды намер зрабіць нешта адчайна вар’яцкае.

- Я вам не дазволю,- кінуўшыся да адтуліны, каб закрыць яе сваёй спіной, крыкнуў Нэвіл.- Я... я буду біцца з вамі!

- НЭВІЛ,- выбухнуў Рон.- ідзі прэч ад адтуліны і не будзь ёлупам...

- Не называй мяне ёлупам!- прамовіў Нэвіл.- мяркую, вы не павінны больш парушаць правілы! І калі памятаеш, ты сам вучыў мяне супрацьстаяць іншым!

- Так, але ж не нам самім.- у адчаі ўсклікнуў Рон.- Нэвіл, ты ня ведаеш, што робіш?

Ён зрабіў крок наперад. З нэвілавых рук саскочыў пакінуты без увагі Трэвар.

- Давай, паспрабуй ударыць мяне!- падняўшы кулакі заявіў Нэвіл.- Я гатовы біцца!

Гары павярнуў галаву да Герміёны.

- Зрабі што небудзь,- у адчаі ўзмаліўся ён.

Герміёна рушыла наперад.

- Нэвіл,- прамовіла яна,- мне сапраўды вельмі вельмі шкада.

Дзяўчынка выцягнула палачку і накіравала яе на Нэвіла.

- ПЕТРЫФІКУС ТАТАЛУС!- ускрыкнула Герміёна.

Нэвілавы рукі выцягнуліся па швах. Ногі зліпліся адна з адной. Цела зрабілася нягнуткім, ён пахіснуўся і тварам на перад, як тое палена, паваліўся на падлогу.

Герміёна падбегла да яго і перагарнула тварам угору. Сківіцы Нэвіла былі сціснуты між сабой і ён не мог размаўляць. Рухаліся толькі яго вочы і ў іх быў невымоўны жах.

- Што ты з ім зрабіла?- прашапатаў Гары.

- Поўны целазвяз,- маркотна прамовіла Герміёна.- Вох, Нэвіл, мне сапраўды так шкада.

- Мы павінны былі гэта зрабіць, - дадаў Гары.- У нас зусім няма часу на тлумачэнні.

- Пазней, Нэвіл, ты сам усё зразумееш,- заявіў Рон, тройца прамінула Нэвіла і апранула на сябе мантыю-невідзімку.

Аднак, пакінуты на падлозе нерухомы Нэвіл быў не надта добрым знакам. Сябры зрабіліся вельмі занепакоеннымі, кожны цень ад статуі ператвараўся ў іх уяўленні на Філча, а кожны павеў ветра нагадваў напад Піўза.

Падыйшоўшы да першых сходаў, яны заўважылі Місіс Норыс, што схавалася на верхняй прыступке.

- Ці можна я штурхну яе, ну адзін раз,- прашапатаў Рона на вуха Гары, але той толькі пахістаў галавой. Вельмі асцярожна сябры падняліся па сходах і абмінулі котку. Тая павярнула да іх свае лямпападобныя вочы, але засталася на месцы.

Яны ішлі моўчкі, пакуль не дасягнулі лесвіцы, што вяла на чацвёрты паверх. Па сярэдзіне лесвіцы яны ўбачылі полтэргейста, ён камячыў дыван, каб той хто пройдзе па ім, спатыкнуўся.

- Хто тут?- нечакана прамовіў Піўз, калі сябры наблізіліся да яго. Полтэргейст звузіў свае чорныя злыя вочкі.- Я ня бачу цябе, але ведаю што ты тут. Ты альбо упірчык, альбо прывідзік, альбо маненечкі школьны вырадак?

Ён падняўся ў паветра і паляцеў, касавурачы ў іх бок.

- Паклічу Філча, я павінен гэта зрабіць, калі па школе караскаецца нешта нябачнае.

Раптам ў гарыну галаву прыйшла ідэя.

- Піўз,- хрыплым шэптам вымавіў ён,- у Крывавага Барона ёсць свае прычыны заставацца нябачным.

Піўз ледзь не паваліўся на падлогу. Але сваечасова ачуняў і завіс у фуце над лесвіцай.

- Аёйку, прашу прабачэння, ваша крыважэрскасць, містэр Барон, сэр,- саладжава прамовіў полтэргейст.- Мая памылка... мая вельмі вялікая памылка... я вас не бачыў, тым больш вы і так невідзімка... прабачце старому Піўзу яго дурны жарцік, сэр.

- Я маю тут адну справу, Піўз,- прахрыпеў Гары.- Так што сёння трымайся падалей.

- Я... так, сэр, безумоўна ўжо лячу, сэр,- сказаў Піўз, падымаючыся ў паветра. Спадзяюся вам пашансуе з вашай справай, Барон, не буду вас больш турбаваць.

Полтэргейст стрымгалоў кінуўся прэчкі.

- Шыкоўна, Гары!- прашапатаў Рон.

Праз колькі секунд яны ўжо былі ля калідора на чацвёртым паверсе... дзверы былі прыадчынены.

- Ну вось, спазніліся,- ціха прамовіў Гары,- Снэйп ўжо прамінуў Флуфі.

Погляд на дзверы, здавалася адразу паказаў сябрам, што іх чакае наперадзе. Гары развярнуўся пад мантыяй да сяброў.

- Калі вы зараз пажадаеце вярнуцца, я не буду вас ані ў чым вінаваціць,- сказаў ён.- Вы можаце ўзяць мантыю-невідзімку.

- Не дуры,- адказаў Рон.

- Мы пойдзем далей,- дадала Герміёна.

Гары штурхнуў дзверы і адчыніў іх да канца.

Рыпнулі дзверы і да іх вушэй данесліся нізкія нутраныя рыкі. Усе тры галавы развярнуліся ў бок і шалёна нюхалі паветра. Нават цяпер, калі сабака ня мог іх бачыць.

- Што у яго пад лапай?- прашапатала Герміёна.

- Нагадвае арфу,- адказаў Рон.- напэўна яе пакінуў Снэйп.

- Напэўна ён прачнуўся, калі арфа скончыла граць,- заўважыў Гары.- Ну, пайшлі...

Ён прыклаў да вуснаў хагрыдаву флейту і падзьмуў. Гэта не надта нагадвала музыку, але як толькі пачуліся першыя ноты, сабака заплюшчыў вочы. Гары крыху аддыхаўся. Паволі, сабака прыпыніў свой рык... яго лапы захісталіся. Ён апусціўся на калені, потым паваліўся на бок і моцна заснуў.

- Працягвай граць,- папярэдзіў Гары Рон. Яны крадком рушылі да люка. На іх падзьмула гарачым, смярдзючым дыханнем сабакі.

- Думаю мы можам яго адчыніць,- прамовіў, Рон, гледзячы на спіну сабакі.- Ці не хочаш быць першай, Герміёна?

- Дзякуй, ані!

- Ну добра,- скрозь зубы сказаў Рон і пераступіў праз сабакаву лапу. Ён ўзяўся за кальцо і рвануў люк.

- Ты там штось бачыш?- занепакоена спыталася дзяўчынка.

- Ані... толькі цемру... і не зразумела як спускацца, нам прыйдзецца пайсці назад.

- Гары, які працягваў граць на флейце, памахаў рукой, каб прыцягнуць увагу Рона.

- Хочаш ісці першым?- прамовіў той.- Упэўнены? Я ня ведаю наколькі тут глыбока. Добра, тады аддай флейту Герміёне, каб сабака працягваў спаць.

Гары аддаў флейту дзяўчынцы. Колькі секунд панавала цішыня, але гэтага хапіла, каб сабака тузануўся і загыркаў. Аднак, як толькі Герміёна зайграла, той зноўку глыбока заснуў.

Гары пералез праз яго лапу і зазірнуў у люк. Анішто не казала аб тым ці ёсць там дно.

Завіснуўшы на кончыках пальцаў, Гары апусціўся ў адтуліну. Потым павярнуў галаву да Рона і сказаў:

- Калі са мной штось здарыцца, за мной не ідзіце. Адразу бяжыце ў савярню і дашліце Хэдвіг да Дамблдора. Згода?

- Добра,- адказаў Рон.

- Пабачымся праз хвіліну, я спадзяюся на гэта...

Гары разжаў пальцы. Халоднае вільготнае паветра струмянілася міма яго, пакуль ён ляцеў ніжэй, ніжэй, ніжэй і...

БУХ. З дзіўным прыглушаным стукам, Гары прызямліўся на нешта мягкае. Ён сеў і аглядзеўся, але яго вочы яшчэ не прызвычаліся да цемры. Ён адчуваў, што сядзіць на нейкай расліне.

- Са мной ўсё добра!- гледзячы на кавалачак святла памерам з паштовую марку, крыкнуў хлопчык.- Дно мягкае, можаце прыгаць!

Рон адразу ж так і зрабіў. Паваліўшыся, ён расцягнуўся побач з Гары.

- На чым гэта мы сядзім?- былі яго першыя словы.

- Ня ведаю, расліна нейкая. Я думаю яна тут, каб змягчыць падзенне. Герміёна, давай!

Музыка ў аддаленні сціхла. Потым раздаўся гучны брэх сабакі, але дзяўчынка ўжо паспела прыгнуць. Яна павалілася на зямлю з іншага боку.

- Напэўна мы на шмат міль пад школай,- сказала яна.

- Як добра, што хтосьці пакінуў тут гэтую расліну,- заявіў Рон.

- ДОБРА!- віскнула Герміёна.- паглядзіце на сябе!

Яна хутка ўскочыла і пабегла да пакрытай вільгаццю сцяны. І ёй прышлося моцна пазмагацца, бо як толькі яна прызямлілася, расліна пачала змяіцца вакол яе ладыжак. Што датычыцца Гары і Рона, яны нават не заўважылі, як расліна шчыльна апавіла іх ногі.

Герміёна вызвалілася сваечасова і расліна не паспела ўзяць яе пад свой кантроль. Цяпер яна з жахам назірала за намаганнямі Гары і Рона, атрымаць свабоду. Аднак, чым мацней яны змагаліся, тым хутчэй і мацней расліна апавівала іх.

- Не варушыцеся!- загадала ім дзяўчынка.- Я ведаю што гэта – гэта дзяблава сіло!

- Ооо, я вельмі ўзрадаваны, што цяпер даведаўся яе назву, але чым гэта можа нам дапамагчы,- гыркнуў Рон і моцна хістнуў галавой, паспрабаваўшы асвабадзіць ад сіла сваю шыю.

- Заткніся!- адказала Герміёна.- я спрабую прыпомніць як яго забіць.

- Добра, толькі паспяшай, мне ўжо цяжка дыхаць!- з цяжкасцю сказаў Гары, расліна моцна абкруціла яго грудзі.

- Дзяблава сіло... дзяблава сіло... што там пра яго казала прафесарка Спроўт? Яно любіць цемру і вільгаць...

- Дык запалі вогнішча!- задыхаючыся прахрыпеў Гары..

- Так... вядома... але дзе мне ўзяць дровы!- заламваючы рукі, лямантавала Герміёна.

- ЦІ ТЫ ШТО, ЗДУРНЕЛА?- загаласіў Рон.- ХІБА Ж ТЫ НЕ ВЯДЗЬМАРКА?

- Ой, сапраўды!- прамовіла дзяўчынка. Яна выцягнула палачку, нешта прамармытала, з кончыку яе палачкі стрэліла бруя полымя званочкавага колеру, якое яна аднойчы ўжо выкарыстоўвала супраць прафесара Снэйпа. Мінула колькі секунд і хлопцы адчулі, як сіло паслабіла сваю хватку і пачала скурчвацца ад святла і цяплыні. Выгінаючыся, яно само звалілася з целаў хлопчыкаў і яны нарэшце асвабадзіліся.

- Герміёна, добра, што ты была ўважлівай падчас зёлазнаўства,- заявіў Гары, далучаючыся да яе ў сцяны і выціраючы свой ўзапрэлы твар.

- Так,- дадаў Рон.- І як добра, што Гары не згубіў галавы ў цяжкі час... “няма дроваў”...

- Нам сюды,- сказаў Гары і паказаў на праход у каменнай сцяне.

Акрамя шуму ўласных крокаў, яны чулі далікатныя гукі сцякаючых па сценах кропель вады. Крыху нахілены ўніз праход нагадваў Гары Грынгатс. Яго сэрца непрыемна закалацілася, калі хлопчык прыпомніў аб драконах, якія па чутках ахоўваюць чарадзейскія банкі. Сустрэць дарослага дракона... большага за Норберта было сапраўднай непрыемнасцю...

- Ці вы што-небудзь чуеце?- спытаўся Рон.

Гары прыслухаўся. Недзе наперадзе адчуваўся мягкі шолах і мелагучнае дзвяканне.

- Думаеш гэта прывіды?

- Ані, ня ведаю... больш нагадвае шум крылля.

- Там наперадзе святло... і там нешта варушыцца.

Яны дасягнулі канца каменнага калідора і патрапілі ў яскрава асветленую залу з дугападобнай столлю. Яна была перапоўнена маленькімі, бліскучымі, як каштоўнае каменне птушачкамі, якія махаючы сваімі крылцамі пыхалі па ўсёй зале. З процілеглага боку меліся цяжкія драўляныя дзверы.

- Ці ты думаеш яны нападуць на нас, калі мы будзем прамінаць пакой?- спытаўся Рон.

- Магчыма,- адказаў Гары.- Яны не выглядаюць такімі ўжо злымі, але калі яны вырашаць напасці адразу... ну, ўсё адно няма што рабіць... я пабег.

Ён ўздыхнуў глыбей, затуліў твар рукамі і пабег да дзвярэй. Ён чакаў у любое імгненне адчуць на сваёй скуры вострыя дзюбкі і кіпцюркі, але ані нічога не здарылася. Некранутым ён дасягнуў канца залы. Ён пацягнуў за ручку, але дзверы былі зачынены.

Рон з Герміёнай падбеглі да яго. Яны штурхалі дзверы, цягнулі іх на сябе, але тыя не варухнуліся, нават калі Герміёна скарысталася замовай “Алагамора”.

- І што цяпер?- спытаўся Рон.

- Птушкі... гэтыя птушкі... яны тут не так сабе.- прамовіла Герміёна.

Яны зірнулі на птушак, што пырхалі панад іхнымі галовамі і блішчэлі... БЛІШЧЭЛІ?

- Гэта не птушкі!- раптам сказаў Гары.- Гэта ключы! Крылатыя ключы... паглядзіце ўважліва. Гэта значыць...- Гары ўважліва аглядзеў залу, пакуль Рон з Герміёнаю наўскось пазіралі на зграю ключэй...- Так... глядзіце! Мётлы! Нам трэба злавіць ключ ад дзвярэй!

- Але ж іх тут сотні!

Рон уважліва паглядзеў на замок.

- Нам патрэбен толькі адзін, вялізны, старажытны... магчыма срэбны, як ручка.

Яны схапілі мётлы і ўзляцелі, наўпрост ў воблака ключэй. Кожны намагаўся схапіць хоць які ключ, але тыя былі захуткімі і ў сяброў анічога не атрымалася.

Але Гары нездарма быў самым маладым паляўнічым за стагоддзе. Ён быў заспрытным і валодаў майстэрствам хапання. Хвіліну-другую блукаючы ў віхуры пёраў усіх колераў вясёлкі, Гары заўважыў вялізны срэбны ключ. У таго было памята адно крыло, быццам нехта яго ўжо лавіў і з сілай запіхваў ў замочную свірдлавіну.

- Вось ён!- крыкнуў Гары Рону і Герміёне.- Вялізны... там... не... вось той... з бліскучым блакітным пер’ем... у яго адно крыло пакалечанае.

Рон паляцеў у той бок, куды паказаў Гары, але ўрэзаўся ў столю і ледзь не зваліўся на падлогу.

- Мы павінны не даць яму ўляцець!- не адрываючы вачэй ад ключа з паламаным крылом крыкнуў Гары.- Рон, падлятай да яго знізу, Герміёна, не дай яму ўцячы ўгору... а я паспрабую злавіць яго. Гатовы, ПАЧАЛІ!

Рон паднырнуў пад ключ, Герміёна перакрыла яму шлях наверх. Ключ пачаў мітусіцца між імі і вось тады Гары кінуўся на яго, нахіліўся і з брыдкім храбусценнем прыціснуў яго да каменнай сцяны. Па зале пранесліся радасныя воклічы Рона і Герміёны.

Яны прызямліліся, Гары, заціснуўшы ў руцэ, працягваючы вырывацца ключ, падбег да дзвярэй, запхнуў яго ў свірдлавіну, павярнуў... замок пстрыкнуў. Як толькі замок адчыніўся, ключ зноўку імгненна ўцёк. Цяпер, калі яго лавілі ўжо два разы, ключ выглядаў моцна патрапаным.

- Гатовы?- спытаўся Гары, ўзяўшыся за дзвярную ручку. Рон з Герміёнаю кіўнулі. Хлопчык націснуў на ручку і дзверы расчыніліся.

У наступным пакоі панавала непраглядная цемра, але як толькі тройца ўвайша ўсярэдзіну імгненна запалілася святло. Перад іх вачыма паўстала дзіўнае відовішча.

Яны стаялі на вялізнай шахматнай дошцы, ззаду ад чорных фігур, якія былі значна вышэй за іх памерам і здавалася былі зыразаны з нейкага чорнага каменя. Насупраць іх з іншага боку залы стаялі белыя фігуры. Аднаго погляду на іх хапіла сябрам, каб трохі ўздрыгануцца... у белых фігур ані не было твараў.

- І што цяпер рабіць?- спытаўся Гары.

- Гэта ж відавочна,- заявіў Рон.- Каб патрапіць на іншы бок, мы павінны згуляць.

І самраўды, за спінамі ў белых фігур меліся іншыя дзверы.

- Але як?- занепакоена спыталася Герміёна.

- Думаю,- адказаў Рон,- мы павінны заняць месца фігураў.

Ён падыйшоў да чорнага вершніка і, працягнуўшы руку, дакрануўся да яго каня. Каменная фігура імгненна ажыла. Конь затупаў на месцы, а вершнік павярнуўшы схаваную пад шлема галаву, зірнуў на Рона.

- Прабачце... эээ... каб прайсці па дошцы, мы павінны далучыцца да вас?

Вершнік кіўнуў у адказ. Рон развярнуўся да сяброў.

- Думаю...- прамовіў ён.- Думаю мы павінны заняць месцы трох фігураў...

Гары і Герміёна моўчкі стаялі і глядзелі на тое, як разважаў Рон.

- Не крыўдуйцеся на мяне,- нарэшце, сказаў ён.- але ў шахматы вы гуляць ня ўмееце...

- Мы не крыўдуемся,- хутка адказаў Гары.- Толькі скажы, што нам цяпер рабіць?

- Ну... так, Гары займі месца афіцэра, а ты Герміёна будзеш замест вежы.

- А ты?

- А я буду вершнікам,- адказаў хлопчык.

Фігуры, здавалася, таксама яго чулі, таму што апасля яго слоў, вершнік, афіцэр і вежа сыйшлі з дошкі, пакінуўшы тры пустых клеткі. Гары, Рон і Герміёна занялі іх месцы.

- Белыя заўжды пачынаюць першымі,- аглядзеўшы дошку сказаў Рон.- Так... глядзіце...

І сапраўды, на другім баку дошкі ажыў белы латнік і рушыў на дзве клеткі наперад.

Рон распачаў кіраваць чорнымі фігурамі. Яны моўчкі рушылі ў названым хлопчыкам напрамку. У Гары пачалі калаціцца каленкі. А што як яны прайграюць?

- Гары... ідзі па дыяганалі ў правы бок, на чатыры клеткі.

Яны атрымалі свой першы сапраўдны шок, калі белы візыр пабіў іх другога вершніка. Візір паваліў вершніка на падлогу і сцягнуўшы з дошкі, пакінуў небараку ляжаць уніз тварам.

- Прыйшлося ім ахвяраваць,- выглядаючы ашаломленым прамовіў Рон.- Герміёна, цяпер ты можаш лёгка ўзяць таго афіцэра. Давай.

Штораз калі сябры страчвалі фігуры, белыя забываліся аб якой-небудзь літасці. Хутка ўздоўж сцяны ляжала безліч параненых чорных фігур. Двойчы, Рон, толькі цудам сваечасова заўважаў, як Гары і Герміёна траплялі пад небяспеку. Ён сам кідаўся па дошцы перапоўненай белымі фігурамі, паколькі амаль усе чорныя былі страчаны.

- Мы амаль што дайшлі.- раптам прамармытаў Рон.- Дайце падумаць... дайце падумаць...

Белы візір павярнуў у яго бок свой пусты твар.

- Так...- павольна сказаў хлопчык.- Гэта адзінае выйсце... Я павінен ахвяраваць сабой.

- НЕ!- разам загаласілі Гары і Герміёна.

- Гэта ж шахматы!- адгыркнуўся Рон.- Тут непазбежны ахвяры! Так, я раблю свой ход, тады візір паб’е мяне... і ты Гары, зможаш спакойна зрабіць мат каралю!

- Але...

- Ты хочаш спыніць Снэйпа?

- Рон...

- Калі вы не паспяшаеце, Філасофскі камень атрымае ён!

Гары і Герміёне заставалася толькі прамаўчаць у адказ.

- Гатовы?- усклікнуў Рон, яго твар быў бледным, але на ім ўсё адно чыталася рашучасць.- Мой ход... калі выйграеце, не марнуйце час дарма.

Рон рушыў наперад і на яго імгненна накінуўся візыр. Ён моцна сунуў яго па галаве сваёй каменнай рукой і хлопчык паваліўся на падлогу... Герміёна ўзвіскнула, але засталася на месцы... візыр за ногу сцягнуў Рона з дошкі. Здавалася той быў у накаўце.

Гары ўсяго калаціла, тым ня меньш ён рушыў тры клеткі наперад.

Белы кароль сцягнуў з сябе карону і кінуў яе да гарыных ног. Яны перамаглі. Фігуры расступіліся, пакланіліся і далі ім дарогу. У апошні раз зірнуўшы на Рона, Гары з Герміёнаю адчынілі дзверы і ўвайшлі ў наступнуы калідор.

- А што калі ён..?

- Не хвалюйся,- адказаў Гары, адначасова спрабуючы пераканаць сябе самога,- з ім ўсё будзе добра. Як думаеш, што там далей?

- Так, дзяблава сіло, яўна пакінула прафесарка Спроўт... Флітвік, напэўна, зачараваў ключы... Шахматы ажывіла МакГонагал... засталіся пасткі ад Квірэла і Снэйпа...

Яны дайшлі да наступных дзвярэй.

- Як ты?- шэптам спытаўся Гары.

- Усё добра, адчыняй.

Гары штурхнуў дзверы.

Іх ноздры напоўніліся брыдотным пахам, так што ім прыйшлося заціснуць насы поламі сваіх мантый. Іх вочы заслязіліся, тым ня меньш яны ўбачылі вялізнага троля, нават большага за таго, якога яны ў свой час перамаглі. Троль нерухома ляжаў на падлозе, на галаве ў яго ляжала агромістая пакрытая крывёю глыба.

- Добра, што нам не прыйшлося з ім змагацца,- пераступаючы праз вялізарныя ногі прамовіў Гары.- Пайшлі хутчэй, я не магу дыхаць.


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.116 сек.)