|
||||||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Уступнае тлумачэнне. Асноўнымі кліматычнымі фактарам, які абмяжоўваюць распаўсюджванне лесу, з’яўляюцца недахоп цяпла і вільгаці
Асноўнымі кліматычнымі фактарам, які абмяжоўваюць распаўсюджванне лесу, з’яўляюцца недахоп цяпла і вільгаці. Беларусь ляжыць на стыку буйнейшых кангламерацый Еўропы: барэальных хваёвых і немаральных лісцевых лясоў. Яловыя таежныя лясы дасягаюць тут паўднёвай мяжы свайго суцэльнага распаўсюджвання. Расліннае покрыва Беларусі мае добрую занальную выяўленасць, якая характарызуецца наступнымі падзонамі [17, 18]: Падзона шыракаліста-яловых (дубова-цемнахвойных) лясоў. Займае паўночную частку Беларусі і адмяжоўваецца з поўдня мяжой арэала граба; Падзона ялова-грабавых дубраў (грабава-ялова-цемнахвойных лясоў). Займае цэнтральную частку Беларусі паміж межамі арэалаў граба і елкі; Падзона грабавых дубраў (шыракалісцева-сасновых лясоў). Размяшчаецца на поўдзень ад мяжы суцэльнага распаўсюджвання елкі. Занальнасць расліннасці Беларусі добра спалучаецца з кліматычнымі, глебавымі і араграфічнымі асаблівасцямі падзон. Падраздзяленні геабатанічнага раянавання Беларусі (зоны (вобласці), правінцыі, падправінцыі, падзоны (палосы), акругі, раёны) прыведзены ў табл. 26 і на мал. 4. Тыпалогія лесу, як і класіфікацыя расліннага покрыва цалкам, развіваецца ў розных кірунках у сувязі з адрозненнем задач і ўзроўняў пазнання такой складанай з’явы, як лес, таму што лес – дынамічная сістэма, і характарыстыкі раней аднароднага ўчастка лесу з цягам часу змяняюцца да непазнавальнасці. Але лясная гаспадарка не здольная развівацца без раздзялення лясоў на аднародныя па лесагаспадарчых мерапрыемствах участкі – тыпы лесу. Ідэі лясной тыпалогіі зарадзіліся ў XVIII–XIX стагоддзях і ў пачатку ХХ стагоддзя. Г. Ф. Марозаў абагульніў іх і развіў вучэнне пра «тыпы насаджэнняў» як сукупнасці насаджэнняў, аб’яднаных у адну вялізную групу з агульнасцю ўмоў месцаіснавання, або глебава-грунтавых умоў. Гэтае вучэнне з’явілася асновай для развіцця двух асноўных лесатыпалагічных кірункаў: 1) класіфікацыі тыпаў лесараслінных умоў; 2) біягеацэнатычнай класіфікацыі тыпаў лесу.
Межы
Мал. 4. Геабатанічнае раянаванне Беларусі (паводле В. С. Гельтману, 1982): Геабатанічныя падзоны: I – дубова-цемнахвойных лясоў; II – грабава-дубова-цемнахвойных лясоў; III – шыракаліста-хвойных лясоў. Геабатанічныя акругі: 1 – Заходне-Дзвінская; 2 – Ашмянска-Мінская; 3 – Аршанска-Магілёўская; 4 – Нёманска-Перадпалеская; 5 – Бярэзінска-Перадпалеская; 6 – Бугска-Палеская; 7 – Палеска-Прыдняпроўская
У цяперашні час існуюць розныя рэгіянальныя школы лясной тыпалогіі – генетычная класіфікацыя Б. П. Калеснікава, дынамічная класіфікацыя І. С. Мелехава, класіфікацыя штучных лясоў стэпавай зоны А. Л. Бельгарда, эколага-матэматычная тыпалогія Н. К. Буша, беларуская лесатыпалагічная школа і інш. Усе класіфікацыі маюць біягеацэнатычную аснову, за якую выступіла большасць навукоўцаў і практыкаў – удзельнікаў Усесаюзнай тыпалагічнай канферэнцыі ў 1983 г. Тып лесараслінных умоў (ДАСТ 18486-87) – лесаводчая класіфікацыйная катэгорыя, якая характарызуецца аднароднымі лесарасліннымі ўмовамі пакрытых і не пакрытых лесам зямель. Табліца 26 Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |