АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция

Уступнае тлумачэнне

Читайте также:
  1. Уступнае тлумачэнне
  2. Уступнае тлумачэнне
  3. Уступнае тлумачэнне

Тып лесу (ДАСТ 18486-87) – лесаводчая класіфікацыйная катэгорыя, якая характарызуецца пэўным тыпам лесараслінных умоў, пародным саставам дрэвастою, іншай расліннасцю і фаунай. Пры аднолькавых эканамічных умовах пэўным тыпам лесу адпавядаюць аднолькавыя сістэмы лесагаспадарчых мерапрыемстваў.

У аснову класіфікацыі тыпаў лесу У. М. Сукачовым пакладзены ўсе кампаненты лесу, іх узаемасувязь паміж сабой і лесарасліннымі ўмовамі. Усю разнастайнасць тыпаў лесу У. М. Сукачоў размясціў у сістэме эколага-фітацэнатычных радоў:

рад А – памяншэнне ўрадлівасці і вільготнасці;

рад В – павелічэнне застойнага ўвільгатнення;

рад С – павелічэнне ўрадлівасці глебы;

рад D – павелічэнне працёчнага ўвільгатнення;

рад Е – пераходны ад застойнага ўвільгатнення да працёчнага.

Сістэмы эколага-фітацэнатычных радоў сасновых і яловых тыпаў лесу У. М. Сукачова паказаны на мал. 5 і 6.

 

                А      
              C. лішайнікавыя  
            С. зялёнамошныя
    С. сф.   С. дм.     С. бр.      
В             С. чар.     С. ліп. С. дуб. С
                С. кіс.   С. ляшч  
Сасновае                 С. складаныя  
сфагнавае                    
балота           С. пр.   С. балотна-травяныя  
                D      
                                               

Мал. 5. Сістэма эколага-фітацэнатычных радоў тыпаў сасновых лясоў У. М. Сукачова

 

                             
                А            
    Е. сфагнавыя       Е. зеленамошныя  
          Е. дм.   Е. бр.            
  В   Е. сф.       Е. чар.     Е. ліп. Е. дуб.   С
                Е. кіс.        
      Е.     .     Е. складаныя  
      ас.- сф.                    
        Е                
            Е. сф.-тр.   Е. балотна-травяныя  
                Е. пр.            
                             
                D            
                                   

 

Мал. 6. Сістэма эколага-фітацэнатычных радоў тыпаў яловых лясоў
У. М. Сукачова

Такім чынам, пад тыпам лесу У. М. Сукачоў разумеў «участкі лесу, аднародныя па саставу дрэвавых парод, па другіх ярусах расліннасці і фауне, па комплексе лесараслінных умоў (кліматычных, глебавых, гідралагічных), па ўзаемаадносінах паміж раслінамі і асяроддзем, па ўзнаўленчых працэсах і кірунку змен у іх, а значыць, якія пры аднолькавых экалагічных умовах патрабуюць аднародных лесагаспадарчых мерапрыемстваў».

У Беларусі рэгіянальную тыпалогію распрацавалі І. Д. Юркевіч і яго вучні на аснове канцэпцыі У. М. Сукачова. У класіфікацыю ўведзены шэраг новых тыпаў лесу – ельнік сніткавы, ельнік крапіўны, ельнік папаратнікавы, дуброва папаратнікавая, сасняк арляковы і інш. Такія тыпы лесу, як сасняк ліпняковы, сасняк ляшчынавы і сасняк дубняковы, пераведзены ў ранг лясных асацыяцый саснякоў арляковых, кіслічных і чарнічных. Група тыпаў лесу «ельнікі складаныя» таксама падзелена на ельнікі арляковыя, кіслічныя, сніткавыя і чарнічныя.

Адначасова з удакладненнем лесатыпалагічнай класіфікацыі ў межах кожнага тыпу лесу выдзелены шэраг асноўных асацыяцый. Рэкамендуецца таксама ўлічваць тып лесараслінных умоў па двухмернай эдафічнай сетцы Аляксеева – Паграбняка.

Такім чынам, пад тыпам лесу (тыпам ляснога біягеацэнозу) разумеюць сукупнасць аднародных лясных асацыяцый, кампаненты якіх варыююць, але не выходзяць за межы тыпу лесу.

Лясныя асацыяцыі – гэта форма існавання тыпаў лесу, яго варыянты (падтыпы). Лясныя асацыяцыі па паходжанні В. С. Гельтман [18] падзяляе на: узроставыя; эдафічна звязаныя; фітацэнатычна замяшчальныя; дыгрэсіўна-дэмутацыйныя; радыяцыйна-экалагічныя.

Асацыяцыі прапаноўваецца выдзяляць у наступных выпадках.

1. Калі дамешак драбналістых дрэвавых відаў у асноўным ярусе хваёвых і шыракалістых парод складае 25–30% і больш агульнага запасу.

2. Калі дамешак у асноўным ярусе хвойных і шыракалістых парод іншых відаў хваёвых і шыракалістых парод складае 15–20% і больш агульнага запасу.

3. Калі ў другім дрэвавым ярусе сустракаецца парода, якой няма ў асноўным ярусе або яна прадстаўлена там ў невялікім дамешку, не даючы падставы для выдзялення асацыяцыі.

4. Пры наяўнасці падросту ў колькасці не менш за 5 тыс. асобін асноўнага віду на адным гектары сярэдняй вышынёй не менш за 1,5 м.

5. У вытворных драбналістых лясах (павіслабярозавых, асінавых, шэраальховых) – пры наяўнасці карэнных парод не менш за 10% агульнага запасу.

6. Пры наяўнасці падлеску самкнутасцю не менш за 0,3 пры сярэдняй вышыні 1,5 м і больш і агульнай колькасці асноўнага віду не менш за 5 тыс. шт/га.

7. Калі дамешак да асноўнага (дамінавальнага) віду ў жывым наглебавым покрыве складае не менш за 20% агульнай пакрыўнасці. Пры гэтым агульная покрыўнасць павінна быць больш за 10%, а дамешку (судамінанта) не менш за 5%.

Тыпы лесу, у сваю чаргу, з’яўляюцца класіфікацыйнымі адзінкамі такіх катэгорый, як серыя тыпаў лесу, цыкл тыпаў лесу, фармацыя і інш.

Лясная фармацыя ў найбольш агульным паняцці – гэта сукупнасць лясоў з перавагай адных і тых жа відаў (або аднаго віду) у дрэвавым ярусе, распаўсюджаных на вызначанай, часцей за усё даволі вялікай тэрыторыі. Лясныя фармацыі складаныя па аб'ёме і розныя па змесце, паколькі дамінантамі і судамінантамі дрэвавага яруса тыпаў лесу з’яўляюцца віды рознай фітацэнатычнай і экалагічнай значнасці.

Дрэвавы ярус лясных фітацэнозаў можа быць монадамінантным (з адной дрэвавай пароды), бі- (двух парод) і кондамінантным (змешаным аднаярусным і складаным двух’ярусным). У кондамінантных фітацэнозах адзін з дрэвавых відаў з’яўляецца асноўным эдыфікатарам, які вызначае прыналежнасць фітацэнозу да той ці іншай фармацыі, астатнія з'яўляюцца індыкатарамі больш дробных таксанамічных катэгорый: тыпаў лесу і лясных асацыяцый.

Лясную фармацыю можна падзяліць на субфармацыі, якія ахопліваюць некалькі тыпаў лесу на пэўным адрэзку эдафа-фітацэнатычнага рада фармацыі. Такія субфармацыі называюцца паводле В. С. Гельтмана эдафічна звязанымі. Яны могуць быць выдзелены на падставе агульнасці і рознасці ў саставе эдыфікатараў, субэдыфікатараў дрэвавага яруса або па іншых фітацэнатычных крытэрыях. Напрыклад, фармацыя сасновых лясоў можа падзяляцца на субфармацыі сасновых бароў, субараў (ялова-сасновых лясоў у паўночнай частцы Беларусі або дубова-сасновых – у паўднёвай) і балотных саснякоў, якія суадносна характарызуюць аўтаморфныя (рэдка паўгідраморфныя) магутныя пясчаныя адначленныя глебы, паўгідраморфныя (рэдка аўтаморфныя), пераважна двухчленныя пясчаныя і супясчаныя глебы, і гідраморфныя тарфяна-балотныя глебы.

Фармацыю называюць па асноўнай дамінанце; напрыклад, фармацыя сасновых лясоў – Pineta. Назва субфармацыі павінна адлюстроўваць асноўныя асаблівасці ахопленай ёю групы фітацэнозаў. Напрыклад, субфармацыя ўласна сасновых лясоў (сасновых бароў) – Pineta monodominantus, субфармацыя ялова-сасновых лясоў – Piceeta-Pineta, субфармацыя балотных сасновых лясоў – Pineta palustris.

Серыя тыпаў лесу аб’ядноўвае карэнныя тыпы лесу дзвюх або некалькіх лясных фармацый, якія адрозніваюцца па саставу дамінантаў дрэвавага яруса і падобныя па саставу другіх ярусаў. Напрыклад, серыя Oxalidosa (кіслічная) аб’ядноўвае Pinetum oxalidosum і Piceetum oxalidosum у адну групу.

Іншае паняцце ўяўляе цыкл тыпаў лесу – аб’яднанне карэнных і вытворных тыпаў лесу, якія прадстаўлены рознымі стадыямі разбурэння і аднаўлення першапачатковага карэннага тыпу. Кожная серыя ўключае характэрныя ёй цыклы тыпаў лесу (кіслічная серыя – ельнік, сасняк, асіннік кіслічныя і зноў аднаўленне ельніка кіслічнага).

На падставе абагульненай схемы тыпаў лесу У. М. Сукачова В. С. Гельтманам [18] выкананы аналіз тыпаў лесу Беларусі ў сувязі з лесарасліннымі ўмовамі (мал. 7).

 

Мал. 7. Класіфікацыйная схема эдафафітацэнатычных радоў тыпаў лесу
карэнных лясных фармацый Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі
(паводле В. С. Гельтмана, 1982)

 

Рад А характарызуе зніжэнне ўрадлівасці глеб (памяншэнне фізічнай гліны і водазабяспечанасці), г. зн. вядзе да найбольш бедных аўтаморфных сухіх пясчаных глеб. Рад В вызначае нарастанне застойнага ўвільгатнення і развіццё алігатрофных працэсаў забалочвання спачатку на мінеральных, а потым на тарфяна-балотных глебах і заканчваецца верхавымі балотамі. Рад С паказвае павелічэнне багацця глеб пры некаторым павелічэнні іх аўтаморфнасці. У паўднёвых раёнах (Палессе) гэты рад характарызуецца значным зніжэннем водазабяспечанасці глебы. На поўначы Беларусі пры ўмераным тэрмічным рэжыме і дастатковай колькасці ападкаў гэта з’ява выражана слаба. Рад Д адлюстроўвае павелічэнне вільготнасці глеб пры працёчным увільгатненні, развіццё перагнойна-глеевых глеб і балотных працэсаў эўтрофнага тыпу. Тарфяна-балотныя глебы займаюць асноўную частку сектара ВД. У яго межах па радзе Е павялічваецца іх абводненасць, а па радзе F – ад алігатрофных да меза- і эўтрофных балот – нарастае працёчнае ўвільгатненне. Прамежкавы рад G вызначае павелічэне гідраморфнасці багатых перагнойна-глеевых і тарфяна-балотных глебаў. Усе ўказаныя вышэй якасці эдафатопаў змяняюцца не толькі ўздоўж нанесеных ліній А, В, С, D, E, F, G, але і ў паралельных ім кірунках.

Сасновыя сухадольныя лясы займаюць сектары АВ і АС. Сасняк лішайнікавы эдафічна спалучаны з саснякамі: верасовым, бруснічным і мшыстым. Сасняк чарнічны працягвае эдафафітацэна-тычны рад саснякоў, кантактуючы з сасняком даўгамошным, які эдафічна звязаны з саснякамі верхавых балот.

Перакрыццё тыпаў лесу ў межах фармацыі паказвае наяўнасць эдафічна спалучаных асацыяцый гэтых тыпаў. А перакрыццё тыпаў лесу розных фармацый указвае на наяўнасць эдафічна спалучаных асацыяцый, якія ўтвараюць субфармацыю.

На схему (мал. 7) нанесены таксама эдафафітацэнатычныя арэалы сасны, елкі, дуба і інш. Яны паказваюць, у якіх тыпах лесу пастаянна сустракаецца дадзены від у якасці дамешку да асноўнага ці падпарадкаваных ярусаў фітацэнозу. Так, напрыклад, елка звычайная ў большасці тыпаў саснякоў маецца ў дамешку, як і сярод алешнікаў.

 


1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |

Поиск по сайту:



Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.01 сек.)