|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
АвтоАвтоматизацияАрхитектураАстрономияАудитБиологияБухгалтерияВоенное делоГенетикаГеографияГеологияГосударствоДомДругоеЖурналистика и СМИИзобретательствоИностранные языкиИнформатикаИскусствоИсторияКомпьютерыКулинарияКультураЛексикологияЛитератураЛогикаМаркетингМатематикаМашиностроениеМедицинаМенеджментМеталлы и СваркаМеханикаМузыкаНаселениеОбразованиеОхрана безопасности жизниОхрана ТрудаПедагогикаПолитикаПравоПриборостроениеПрограммированиеПроизводствоПромышленностьПсихологияРадиоРегилияСвязьСоциологияСпортСтандартизацияСтроительствоТехнологииТорговляТуризмФизикаФизиологияФилософияФинансыХимияХозяйствоЦеннообразованиеЧерчениеЭкологияЭконометрикаЭкономикаЭлектроникаЮриспунденкция |
Геабатанічнае раянаванне Беларусі
Лесараслінныя ўмовы – комплекс кліматычных, гідралагічных і глебавых фактараў, якія вызначаюць умовы росту і развіцця лесу. Класіфікацыю ўмоў месцаўзрастання (лесараслінных умоў) распрацавалі А. А. Крудэнер, Е. В. Аляксееў, П. С. Паграбняк, Дз. В. Вараб’ёў і інш. Тып лесараслінных умоў для пакрытых і не пакрытых лесам зямель яны вызначалі з улікам урадлівасці і ступені ўвільгатнення глебы. П. С. Паграбняк усю разнастайнасць тыпаў лесу размясціў у эдафічнай сетцы, аснову якой складаюць трафагенны рад і гіграгенны рад (табл. 27). Табліца 27 Эдафічная сетка П. С. Паграбняка
Члены трафагеннага рада – трафатопы (А, В, С, Д) харак-тарызуюць змяненне ўрадлівасці глебы; у межах трафатопаў выдзяляюць гігратопы – участкі гіграгеннага рада (0, 1, 2, 3, 4, 5), якія паказваюць змяненне вільготнасці глебы. Згодна са схемай, кожны тып лесу характарызуецца трафатопам і гігратопам (эдафатоп), напрыклад А5 – бор мокры, С2 – свежая складаная субар, Д3 – вільготная дуброва і г. д. Такім чынам, пад тыпам лесараслінных умоў П. С. Паграбняк [1] разумеў «участкі тэрыторыі, што маюць аднародны лесараслінны эфект, г. зн. аднародны комплекс прыродных фактараў (кліматычных, гідралагічных), якія ўплываюць на расліннасць». Поиск по сайту: |
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Студалл.Орг (0.003 сек.) |